Урок матэматыкі у 6 класе
Тэма: Дзяленне дзесятковых дробаў на 10, 100, 1000 і г.д.
Мэта: - забяспечыць засваенне матэрыялаў па тэме ўрока, адпрацаваць навыкі выканання дзялення дзесятковых дробаў на 10, 100, 1000 і г.д.
Ход урока
-
Арганізацыйны момант. Эмацыянальны настрой на ўрок – практыкаванне “Ланцужок” (узяцца за рукі, не сходзячы з места так, каб атрымаўся ланцужок і пажадаць поспеху адзін аднаму)
-
Праверка дамашняга задання
-
Актуалізацыя праблемы: Як звязаны паміж сабой спорт і матэматыка? (Прыкладныя адказы вучняў: час, балы, вага, адлегласць і г.д.) Гістарычная звестка ад матэматыках, якія дабіліся значных спартыўных дасягненняў. Мы сёння будзем гаварыць аб розных відах спорта, якасцях, якія неабходныя для дасягнення значных вынікаў у дадзеных відах.
-
Вусны лік (“Слалам”)
С тарт 0,5
*4
-1,6

*2
+0,5

*9
*10

-1,6
+3,5 Фініш
-
Тэма ўрока (“Біятлон”)
-
Успомніць правіла множання дзесятковых дробаў на 10, 100, 1000, 0,1; 0,01; 0,001
-
Вусны лік з двухстароннімі адказамі на картках ( з аднаго боку лік, а з другога літара)
2,5 * 10 = 25 – “л”
0,653 * 100 = 65,3 – “з”
261 * 0,1 = 26,1 – “я”
10,3 *0,01 = 0,103 – “н”
20 * 0,001 = 0,02 – “е”
0,0812 * 1000 = 81,2 –“д”
0,03 * 100 = 3 – “е”
24,2 * 0,1 = 2,42 – “н”
Размясціць лікі па нарастанні і перавярнуць на літары, павінна атрымацца слова “ДЗЯЛЕННЕ”. Запісаць тэму урока, сумесна вызначыць мэты ўрока.
-
Новы матэрыял (“Шахматы”)
-
Выканаць првклады: 20,3 : 10 = 203/10 * 1/10 = 203/100 = 2,03
20,3 : 100 = …
20,3 : 1000 = …
-
Вывесці правіла дзялення на 10, 100, 1000 і г.д.
-
Рашэнне прыкладаў (“Фігурнае катанне”)
-
“Адзіночнае “ – самастойна рашыць №4.2 на стар.86 (каля дошкі 2 вучні для праверкі)
-
“Парнае” – работа ў парах па 2-х варыянтах (1 варыянт - №4.4(1,3), 2 варыянт - №4.4(2,4) затым праверыць адзін аднаго)
-
Фізкультурная хвілінка: “Крыжыкі-нолікі”, зарабка для вачэй.
-
Работа ў групах (“Эстафета”) – заданні на картках
1 этап: 263 : 10
2 этап: 0,25 : 100
3 этап: 258,6 : 1000
4 этап: 0,13 * 1000
-
Самастойная работа (“Скачкі з парашутам”) - №4.7 (1,2)
-
Рэфлексія: - я сёння даведаўся…
-
я пазнаёміўся з …
-
я магу расказаць правіла…
-
я засвоіў новую тэму (як)…
-
Дамашняе заданне: п.4.1(правіла), № 4.1(1,3) па жаданню №4.23
-
Рэфлексія: са смайлікамі
  
Поделитесь с Вашими друзьями: |