Урок па курсу "Чалавек і свет" у 2 класе па тэме: " Грыбы. Правілы збору грыбоў"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер101.12 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Роза-Люксембургскі яслі-сад – сярэдняя школа Ельскага раёна»


Урок

па курсу “Чалавек і свет”

у 2 класе

па тэме:

Грыбы. Правілы збору грыбоў”


Распрацавала:

Залезка Ганна Іванаўна,

настаўнік пачатковых класаў


Тэма: Грыбы. Правілы збору грыбоў.

Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання ў малодшых школьнікаў уяўленняў пра ядомыя і атрутныя грыбы, іх значэнне ў прыродзе, правілы збору.

Задачы: пазнаёміць вучняў з грыбамі як асобай групай жывых арганізмаў, з іх будовай;

вучыць адрозніваць ядомыя і ядавітыя грыбы;

сфармуляваць разам з навучэнцамі правілы збору грыбоў;

развіваць крытычнае мысленне вучняў;



выхоўваць у дзяцей беражлівае стаўленне да прыроды.

Абсталяванне: падручнік, карткі для састаўлення кластэра на дошцы, табліца для знаходжання назваў грыбоў, малюнкі грыбоў, мультымедыйная прэзентацыя “Грыбы”.

Прагназуемыя рэзультаты. Да канца ўрока вучні павінны ведаць:

  • што такое грыбы;

  • будова грыба (шляпка, ножка, грыбніца);

  • віды грыбоў (ядомыя і ядавітыя);

  • значэнне грыбоў для прыроды;

  • правілы збору грыбоў.

Ход урока

  1. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Псіхалагічная размінка “Сонечны зайчык”. Дзеці, уявіце, што да вас на далоньку скокнуў сонечны зайчык (гладзім далонь), адчуйце яго цяпло. Вось ён скокнуў на локаць, а потым на плячо, пераскочыў на другое, на локаць і вось ён на другай далоньцы. Давайце яго адпусцім да маці-сонейка, а нам застанецца яго цяпло і добры настрой на ўвесь урок.

  1. Праверка дамашняга задання.

Вуснае паведамленне “Як зрабіць паветра чысцейшым?”

  1. Паведамленне мэты і задач урока.

Дэманстрацыя слайда 1.Зачытваецца рэклама: “Не жывёлы і не расліны, лясныя дары, вельмі патрэбныя сябры дрэў, не толькі ядомыя, але некаторыя вельмі ядавітыя”. Каму належыць гэта рэклама? (Грыбам.)

Дэманстрацыя слайда 2. Так, дзеці, я згодна з вамі. Тэма нашага ўрока – грыбы.

  • Падумайце, на якія пытанні вы бы хацелі атрымаць адказы на ўроку? (“Што такое грыбы? Якую маюць будову? Якія яны бываюць? Як правільна іх збіраць?” і г.д. Адказы дзяцей абагульняюцца, выводзіцца мэта і задачы ўрока. На дошцы з’яўляецца пачатак кластара: назва “Грыбы” і выдзеленыя сэнсавыя адзінкі “Што гэта?”, “Якія бываюць?”, “Правілы збору”, “Значэнне для прыроды”).

  • Акрамя таго, на ўроку мы даведаемся, які самы смачны, які самы небяспечны грыб, якое значэнне маюць грыбы ў прыродзе і якіх правіл патрэбна прытрымлівацца пры іх зборы.

  1. Актуалізацыя суб’ектнага вопыту навучэнцаў.

  • Разгледзьце табліцу і знайдзіце назвы грыбоў:

П

А

Д

А

С

І

Н

А

В

І

А

Л

І

Б

А

Р

А

В

І

К

Д

І

П

А

Г

А

Н

К

А

Ю

Б

С

Я

Б

У

М

У

Х

А

М

Я

І

Ч

К

А

О

Н

Ц

Р

О

Р

О

З

А

В

І

К

З

Ы

Р

(На дошцы з’яўляюцца малюнкі названых дзецьмі грыбоў.)



  • Чым падобны ўсе гэтыя грыбы?

  • Ці падобны яны на расліны? На жывёл? (Так, яны растуць, харчуюцца, даюць патомства.)

  • Да якой прыроды мы іх аднясём па гэтым прыкметам: жывой ці нежывой? (Да жывой прыроды.)

  1. Этап сістэматызацыі.

  • Праверым, ці правільнымі былі нашы разважанні, прачытаўшы артыкул на стар. 30 (падручнік “Чалавек і свет, 2”).

Адказваючы на пытанні па тэксце, дапаўняецца кластар на дошцы:

  • Што такое грыбы? (Асобая група жывых арганізмаў.)

  • З якіх частак яны складаюцца? (Шапачка, ножка, грыбніца.)

  • Ці патрэбны грыбы лесу? Чаму? (З’яўляюцца кормам і лекамі для многіх жывёл)

  • Якія бываюць грыбы? (Ядомыя і ядавітыя.)

  • Давайце навядзём парадак на дошцы, размясціўшы ядомыя і ядавітыя грыбы пад сваімі карткамі. (Дзеці працуюць у пары.)

Гульня “Ціхае паляванне” – дэманстрацыя слайда 4.З даўніх часоў людзі палявалі ў лясах не толькі на звяроў і птушак, але і збіралі дары лесу – грыбы. Збор грыбоў называлі “ціхім паляваннем”. Як вы лічыце, чаму?

Дэманстрацыя слайдаў 5 – 14. Адгадванне загадак аб грыбах.

  1. І палянку, і гушчар

любіць грыб, не грыб, а цар.

Самавіт ён і здароў –

прыгажун сярод грыбоў.

Ну, а зварыш ці засмажыш,

што ён вельмі смачны – скажаш.(Баравік.)

Баравікі – растуць у сасновых і яловых лясах, яго называюць белым таму, што мякаць гэтага грыба-прыгажуна белая, не цямнее нават пры варцы, пры сушцы. Іх лічаць самымі смачнымі.


  1. Хто ў кусце лазовым

Там, дзе звонкі бор, -

Чырвонагаловы,

Нібы памідор? (Падасінавік.)


  1. Вось зялёны мох.

Вырас тут грыбок.

Крыху нажмеш на бачок –

Глядзіш, ужо сінячок.

Гэта я, … . (Махавічок.)



  1. Цёплым летам у бары

Каля самай сцежкі:

- Нас у кошык забяры, -

Просяць …. (Сыраежкі.)


  1. Спусціліся ў лясок

І селі ў верасок

Улетку зоркі-знічкі,

А іх завуць … . (Лісічкі.)

Лісічкі – раннія грыбы. Яны ніколі не бываюць чарвівымі. Гэтыя грыбы любяць змешаныя лясы, дзе суседнічаюць елкі і сосны, бярозкі і асінкі.


  1. Па каранях і пнях,

Як па ступеньках,

На дрэвы лезуць

Дзіўныя … . (Апенькі.)


  1. Стаіць у шлёме агністым

На ўзлеску воін ганарысты.

Ад мух ахоўвае ён бор,

Завём яго мы … . (Мухамор.)


  1. Я – грыб амаль дамашні.

Магу расці на пашні,

Ці пад яблыняй у садзе,

Ці ля сцежкі – на аглядзе.

Выйдзеш ранкам, крыкнеш: –Ён!

Парашуцік - … . (Шампіньён.)


  1. Хто да мяне дакранецца,

Той не прачнецца. (Бледная паганка.)

  1. Не спрачаюся – не белы,

Я, дзеці, прасцей.

Ля бяроз сяджу часцей.(Падбярозавік.)



  • Збіраючы грыбы, трэба памятаць, што іх любяць і жывёлы. Напрыклад, вавёркі любяць баравікі, падасінавікі і падбярозавікі. Ласі ядуць белыя грыбы, барсукі – грузды, лісічкі і сыраежкі. Кабаны – грузды. Перш чым з’есці грыб, кабаны топчуць іх капытамі, давяць клыкамі і валяюць у гразі. І такая страва ім падабаецца.

Псіхагімнгастыка. Эцюд “Грыбочкі”.

  • Час адпачыць. Зараз я вас “ператвару” ў грыбочкі ў цудоўным лесе.

  • Уявіце, што вы грыбы. Але ў пачатку толькі споры (дзеці сядаюць, галаву апускаюць, рукамі ахопліваюць калены). На зямлю ўпаў сонечны промень, прайшоў дожджык і з кожнай споры з’явіўся грыбок. Спачатку паднімаецца галава, выпрамляецца тулава. Грыбочкі растуць, растуць, усё вышэй да сонейка паднімаюцца. Якое прыемнае паветра на паляне, як добра дыхаць. Глыбока ўдыхнулі, крыху затрымалі дыханне. Глыбокі выдых. Яшчэ раз. Вось і выраслі маладыя грыбы і ўсміхнуліся ласкаваму сонейку, суседзям-дрэвам. А зараз я зноў ператвараю вас у дзяцей. Ці спадабалася вам быць грыбочкамі? Цікава, а хто якім быў?

Дэманстрацыя слайда 15.“Усякі грыб у рукі бяруць, ды не ўсякі ў кошык кладуць”. Да якіх грыбоў адносіцца гэта прыказка? (Да ядавітых.)

  • Якія ядавітыя грыбы мы сёння ўжо бачылі? (Мухамор, бледная паганка.)

Дадатковы матэрыял:

Бледную паганку называюць “лясной смерцю”. Яд яе мацнейшы, чым яд ядавітых змей – гадзюкі, кобры.

Дэманстрацыя слайдаў 16 - 17.Мухаморы ядавітыя і небяспечныя для чалавека, а вось многія звяры і птушкі не абыходзяць іх бокам. Лосі, дзікія кабаны, сарокі, вожыкі лечацца гэтымі грыбамі.

Дэманстрацыя слайда 18 - “Грыбы-двайнікі”.Чым адрозніваюцца ядомыя апенькі ад ядавітых? Несапраўдныя апенькі адрозніваюцца ад сапраўдных больш яркай афарбоўкай шапачак. Акрамя таго, шапачкі ў несапраўдных апенькаў гладкія, на іх няма чашуек. У іх мякаць жоўтая і мае непрыемны пах.

  1. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў.

Гульня “Ядомыя ці ядавітыя” – дэманстрацыя слайда 19.

Вызначэнне правіл збору грыбоў у артыкуле на с.32, дапаўненне кластара:



  • Збірай толькі тыя грыбы, якія ты добра ведаеш. Ніколі не зразай незнаёмыя грыбы!

  • Збірай грыбы толькі з дарослымі.

  • Ножку зразай як мага бліжэй да зямлі.Месца зрэзу прыкрый мохам.

  • Нельга збіраць і збіваць старыя грыбы.

  • Нельга збіваць ядавітыя грыбы.

  1. Кантрольна-дыягнастычны этап.

Дэманстрацыя слайдаў 20 – 30. Гульня “Так ці не?” ад Цара грыбоў.

  1. Гэты грыб з’яўляецца падбярозавікам. (Не)

  2. Гэта баравік. Ён расце ў яловых і сасновых барах. (Так)

  3. Гэта падбярозавік. Ён расце ў бярозавых гаях. (Так)

  4. Гэты грыб называецца баравіком. (Не)

  5. Бледная паганка – гэта ядомы грыб. (Не)

  6. Перад намі ядавіты грыб мухамор. (Так)

  7. Перад намі апенькі. (Не)

  8. Гэта шампіньён. Яго вырошчваюць людзі на прамысловасці. (Так)

  9. Ёсць грыбы, каторыя называюцца так, як звер на малюнку. (Так)

10. Гэтыя грыбы звычайна растуць у мосе і называюцца махавікамі. (Не)

  • За правільныя адказы Баравічок дорыць вам поўныя кошыкі грыбоў(дэманстрацыя слайда 31).

  1. Падвядзенне вынікаў урока.

Дзеці ўзнаўляюць атрыманую на ўроку інфармацыю па складзенаму кластару(Дадатак да урока). Некалькі пар складаюць сінквейн на тэму “Грыбы”. Прыклад сінквейна:

Грыбы.

ядомыя, ядавітыя.

Растуць, кормяць, лечаць.

Любяць гуляць у хованкі.

Карысць.

9. Інфармацыя аб дамашнім заданні. Прачытаць тэксты па тэме “Грыбы” і адказаць на пытанні; па жаданню скласці загадку пра любы грыб.

10. Рэфлексія.


  • Калі ў вас зараз добры настрой, то выберыце сабе ядомы грыб і пакладзіце ў кошык; калі лічыце, што вам нешта не ўдалося і настрой з-за гэтага сапсаваўся, то пакладзіце ў кошык ядавіты грыб.


Дадатак да урока

Кластар “Грыбы”

шапачка ножка

Значэнне для Будова грыбніца

прыроды

Корм і лекі для Грыбы Правілы збору

жывёл. 1.Не зразай незнаёмыя

Што гэта? грыбы!

Асобая 2. Збірай грыбы толькі



Якія бываюць? форма жывых з дарослымі!

арганізмаў. 3. Зберагай грыбніцу!



ядомыя ядавітыя 4. Не збівай ядавітыя і

старыя грыбы!
Каталог: attachments -> article -> 1703
article -> Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15. 06. 2006 №762
article -> Інфармацыйны ліст міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
article -> У першай чвэрці 2014/2015 навучальнага года ў 3-11 класах навучалася 124 вучні
article -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па прадметам «Беларуская мова. Літаратурнае чытанне» 10 класа 1-га аддзялення дапаможнай школы з рускай мовай навучання
article -> Праграма V абласнога фестывлю народнага гумару “Спораўскія жарты-2013” 13 ліпеня 13. 00-14. 00
article -> Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах у дуа «Яечкавіцкая сярэдняя школа» Іванаўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал