Урок выяўленчага мастацтва ў 4 класе раздзел праграмы : "Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць І дызайн"



Дата канвертавання01.07.2016
Памер56.56 Kb.
ТыпУрок


УРОК ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА Ў 4 КЛАСЕ
Раздзел праграмы: “Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць і дызайн”.

Тэма ўрока: “Мастацтва аплікацыі”.

Тэма практычнай работы: “Віншавальная паштоўка (аплікацыя)”.

Матэрыялы: каляровая папера, каляровы картон, палачкі ад марожанага, клей, фольга.

Інструменты: нажніцы, лінейка, завостраныя запалкі, пэндзлікі.

Абсталяванне: кампьютар, падручнікі, карткі, паштоўкі, шаблоны, магнітная дошка.

Мэта: вучыць асноўным прыёмам выканання аплікацыі.

Задачы:

  • актуалізаваць веды пра аплікацыю;

  • фарміраваць навыкі выканання кампазіцыі ў тэхніцы “аплікацыя”;

  • стварыць умовы для развіцця творчага ўяўлення, колеравага ўспрымання, крытычнага мыслення;

  • спрыяць выхаванню стараннасці, акуратнасці пры рабоце.

Ход урока:

Арганізацыйны момант. (Слайд 1)

Празвінеў ужо званок.

Сядзьце ціха. Мы пачнем урок.

Паведамленне тэмы і задач урока

- Я раздам вам картачкі з літарамі. На кожнай картачцы ёсць падказка. Здагадайцеся, што гэта за падказка, выкарыстайце яе і складзіце з літар тэму нашага ўрока. (У куточку картачкі стаіць парадкавы нумар. Тэму ўрока вучні выкладваюць на дошцы: “Мастацтва аплікацыі”).

Шчодры і руплівы снежань

Клопатна зямлю аснежыў.

З лесу ёлка завітала

Першай госцяй

Карнавалу.


  • Што такое карнавал? (Гулянне з танцамі, гульнямі, маскараднымі касцюмамі)

  • Пра які карнавал ідзе размова ў вершы? (Пра навагодні)

  • Новы год – любімае свята амаль кожнага чалавека. Сёння мы з вамі вырабім навагоднюю паштоўку. (Слайд 2) Будзем адпрацоўваць прыёмы выканання аплікацыі.

Тлумачэнне новага матэрыялу

  • Бяжыць дзень за днём і зусім скора мы будзем сустракаць новы 2012 год. Свята гэта вясёлае.

  • А вы прыдумалі, як будзеце віншаваць сваіх родных і сяброў?

  • Як павіншаваць чалавека, які жыве вельмі далёка? (Патэлефанаваць, паслаць СМС, адправіць ліст ці паштоўку)

  • Я мяркую, што вам даводзілася дарыць і атрымліваць ў падарунак паштоўкі. Для чаго патрэбна паштоўка? (Каб павіншаваць чалавека прыгожа)

Пешыя паштоўкі з’явіліся 150 – 200 годоў таму. У той час іх называлі “открытые письма». (Слайды 3, 4) Першыя паштоўкі былі вельмі простыя, без усялякіх упрыгожванняў. Потым з’явіліся паштоўкі з відамі гарадоў, адлюстраваннем людзей. Паштовыя карткі з мастацкім афармленнем, прысвечаныя таму ці іншаму святу, убачылі свет трохі пазней. У Пецярбургу існавала Таварыства святой Яўгеніі. (Слайд 5) Туды ўваходзілі вядомыя мастакі І.Рэпін, В. Васняцоў, А. Бенуа, К. Макоўскі і іншыя. Яны займаліся стварэннем эскізаў паштовак.

У наш час выпускаецца вялікая колькасць паштовак. (Настаўік дэманструе розныя па тэме, форме паштоўкі) Іх вырабляюць, выкарыстоўваючы самыя розныя матэрыялы: картон, паперу, кальку, фольгу і нават шакалад.(Слайд 6)



  • Падумайце і скажыце, пра якую паштоўку кажуць “зроблена з душой”? (Пра паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі) (Слайд 7)

  • Сёння мы з вамі выканаем паштоўку ў тэхніцы “аплікацыя”.

  • Слова “аплікацыя” для вас не новае. Што такое аплікацыя?

Аплікацыя – распаўсюджаная тэхніка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Рознакаляровыя кавалачкі паперы, тканіны, скуры, саломкі наклейваюць або нашываюць на матэрыял іншага колеру. Мастакі выкарыстоўваюць аплікацыю для ўпрыгожвання народных касцюмаў, габеленаў, пано.

Вы будзеце выконваць сваю работу з каляровай паперы.

Сёння вы даведаецеся пра аплікацыю нешта новае.

Работа з падручнікам (стар.124)


  • У падручніку вы адшукаеце адказы на пытанні:

1.Назавіце паслядоўнасць работы над аплікацыяй.

(На магнітнай дошцы вывешваецца табліца, вучням раздаюцца палоскі паперы са словамі і магніцікі, вучні складаюць класцер. Працуюць у пары)

2.Якімі могуць быць аплікацыі?



(Складаюць класцер)

3.Ад чаго залежаць мастацкія якасці аплікацыі?



4. Назавіце віды аплікацыі з паперы.

(Складаюць класцер)



Аналіз вырабу

  • Якія матэрыялы і прылады спатрэбяцца нам, каб вырабіць паштоўку? (Каляровая папера, палачка ад марожанага, рознакаляровыя кружочкі, клей, нажніцы)

  • Я зрабіла ўзор не выкарыстоўваючы колеры. Гэта – эскіз паштоўкі. Колеравае рашэнне вырабу вы будзеце прадумваць самастойна.

  • Як вы разумееце прыказку: “Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж”?

  • Давайце вызначым план выканання аплікацыі:




  1. Скласці папалам ліст каляровага картону.

  2. Выразаць дэталі елачкі, скласці іх і склеіць.

  3. Упрыгожыць елачку рознакаляровымі кружочкамі.

  4. Выразаць дэталі дракончыка.

  5. Размясціць выявы на фон, прыклеіць.

  6. Накласці груз (некалькі кніжак) на аплікацыю.




  • Паслядоўнасць выканання аплікацыі мы абмеркавалі. А зараз я вам дам крытэрыі ацэнкі вашых работ. Прачытайце.




  1. Акуратнасць.

  2. Правільны падбор паперы, яе колераў.

  3. Дакладнасць вырэзвання дэталей. Лініі зрэзаў павінны быць без зазубрын.

  4. Правільнае размяшчэнне выяў на фармаце.

Паўтарэнне правілаў работы з нажніцамі і клеем

  1. Нажніцы трымай за кольцы.

  2. Калі рэжаш, нажніцы раскрывай шырока.

  3. Перадавай нажніцы толькі ў закрытым выглядзе кольцамі ўперад.

  4. Клей намазвай пэндзлем ад сярэдзіны дэталі да краёў.

  5. На невялікія па памеры дэталі клей нанось завостранай запалкай.

Фізкультхвілінка (Музычная фізкультхвілінка для вачэй. Гімнастычныя практыкаванні ) (Слайды 8, 9)
Практычная работа вучняў

  • Працуем адпаведна дадзенага плана. Якое дзеянне выканаем першым? (Складваем папалам ліст каляровага картону)

  • Падумайце, якога колеру вы хацелі б мець фон. Улічыце колер іншых элементаў аплікацыі.

  • Чым можна замацаваць лінію згібу? (Лінейка, кольцы нажніц)

  • Які элемент аплікацыі выканаем зараз? Назавіце паслядоўнасць. (Вырабім елачку. Для гэтага вырэзваем зялёны трохвугольнік і карычневы чатырохвугольнік. Фігуры наклейваем на палачку ад марожанага).

  • Аздабляем чатырохвугольнік палоскамі жоўтай фольгі.

  • На маім узоры, які амаль не мае колераў, елачка стаіць без цацак і агеньчыкаў. Для ўпрыгожвання навагодняй елкі гаспадары рыхтуюць мішуру, агеньчыкі, ліхтарыкі, шары і розныя цацкі. Вы ўпрыгожыце свае елачкі рознакаляровымі кружочкамі. Каб іх прыклеіць, вам спатрэбяцца завостраныя запалкі, якімі вы будзеце браць кропельку клею. Але перш чым прыступіць да аздаблення елачкі, трэба прыдумаць узор. Паглядзіце на экран. (Слайд 10) Фотаздымкі падкажуць вам розныя спосабы афармлення навагодніх прыгажунь. Вы можаце скарыстаць падказкі, але лепш будзе, калі вы прыдумаеце свой узор.

  • 2012 год – год Дракона. Знайдзіце патрэбны шаблон у канверце. Якога колеру выкарыстаем паперу, каб выразаць Дракошу? (Зялёны)

  • Абвядзіце па контуру і выражце Дракошу. Помніце, што нажніцы трэба адкрываць шырока. А калі рэжам закругленні і іншыя элементы, то паварочваць трэба паперу.

  • Знайдзіце ў канверце лічбы і размясціце іх так, каб атрымаўся лік 2012.

  • Якія дзеянні адпаведна плана нам трэба выканаць? (Размясціць выявы на фон, прыклеіць, накласці груз)

  • Пакладзіце выявы на фон. Пры пабудове кампазіцыі не забудзьце пра прыём “мяшэчка”. Трэба ўявіць, што ўсе прадметы, якія складаюць аплікацыю, размяшчаюцца ў мяшэчку. Тады лёгка вызначыць абрыс кампазіцыі. (Вучні выкладваюць дэталі на лісце картону).Наклейце дэталі аплікацыі ў адпаведнай паслядоўнасці.


Выстава і аналіз работ вучняў

  • Перад практычнай работай вы атрымалі “Крытэрыі ацэнкі работ”. Яшчэ раз зазірніце ў картачку і ацаніце работу свайго таварыша.


Рэфлексія (Слайд 11)

  • Як вы можаце выкарыстаць сваю паштоўку?

  • Закончыце сказы:

На ўроку я даведаўся пра …

Я хацеў бы …



Я магу сябе пахваліць за …

  • Паглядзіце на класцер і скажыце, якая па колеравым рашэнні ў нас атрымалася аплікацыя? (Паліхромная. Шматколерная)

  • Да якога віду яна адносіцца? (Сюжэтная)


(Слайд 12)
: mizerichi -> library
library -> План-канспект урока матэматыкі ў 8 класе дапаможнай школы
library -> Тэма: грыбы Мэта
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча- матэматычнага цыкла на 2014/2015 навучальны год
library -> План правядзення экскурсій і турысцкіх паходаў на 2014-2015 нав год
library -> Урока па прадмету "Чалавек і свет"
library -> Метадычнага аб'яднання настаўнікаў філалагічнага цыкла на 2014-2015 навучальны год
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал