Урока беларускай мовы ў 3 класе па тэме "Прыметнік як часціна мовы" Настаўнік пачатковых класаў Кудрэвіч Ірына Сяргееўна Барысаў,2013 1 Тэма: "



Дата канвертавання15.05.2016
Памер71.27 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”


План-канспект

урока беларускай мовы

ў 3 класе па тэме

“Прыметнік як часціна мовы”

Настаўнік пачатковых класаў

Кудрэвіч Ірына Сяргееўна

Барысаў,2013

- 1 -

Тэма: “Прыметнік як часціна мовы”

Мэты:1)фарміраваць у дзяцей уменні вызначаць сэнсавую сувязь прыметніка з на-

зоўнікам , ставіць пытанні да прыметнікаў ; пазнаёміць вучняў з прадметамі

народнага быту на прыкладзе “беларускай хаткі”;

2)развіваць арфаграфічную пільнасць, памяць,мысленне, кемлівасць,вусную

і пісьмовую мову, звязнае маўленне дзяцей;

3)выхоўваць добразычлівыя адносіны да сяброў; прывіваць любоў да роднай

мовы, павагу да звычаяў і традыцый беларускага народа.

Тып урока : камбінаваны

Абсталяванне: Беларуская мова: падручнік для 3-га кл.агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання. У 2 ч. Ч. 2 / В.П.Красней, А.М.Рудэнка. – Мінск: НІА, 2007. – 136 с.: іл.; карткі для арфаграфічнай размінкі і самастойнай работы ; табліца “Прыметнік”; малюнак “Беларуская хатка”; беларускія народныя рэчы; загадкі, прыказкі і прымаўкі.
Ход урока:

1.Арганізацыйны момант.

- Добры дзень, дзеці! Мы павінны быць ветлівымі і выхаванымі, каб нашы госці ад-

чувалі сябе ўтульна. Давайце мы зараз павітаем іх ласкавымі словамі.(Дзеці вітаюц

ца).Сядайце.

2.Уступная гутарка.

- Сёння мы звамі гаспадары ў нашай “хатцы”. А як жа ў звычайных умовах адроз-

ніць, хто госць, а хто гаспадар? Што павінен мець чалавек, каб звацца гаспадаром?

(Хату).

- Пра гэта ёсць шмат прыказак, але яны пераблыталіся.Давайце ўспомнім некато-

рыя і растлумачым іх сэнс.

* Кожнаму свой ... дома лепей

* Родная хатка, як... куток мілы

* Усюды добра, а... родная матка

3.Хвілінка чыстапісання.



(Дзеці адкрываюць сшыткі і запісваюць дату)
* Р р

*Родная хатка , як родная матка


  • А зараз паслухайце загадку, і вы зразумееце, пра што пойдзе размова на нашым

ўроку.

* Я аздабляю нашу мову:

Даю прыметы розным словам.

Зусім не зможаш без мяне ты

Прадмет адрозніць ад прадмета. ( П р ы м е т н і к )

- 2 -


- Давайце ўспомнім, што мы ведаем аб прыметніку: што ён абазначае, на якія пытанні адказвае? (Праца па табліцы) Малайцы!
4.Арфаграфічная размінка.

- А зараз я запрашаю вас у беларускую хатку. Такой яна выглядала ў часы нашых

бабуль і дзядуль.(Малюнак сялянскай хаты) У сялянскай хаце важнае і пачэснае

месца займала печ.Яна абагравала хату, у ёй варылі ежу,на ёй спалі і адпачывалі,

нават лячыліся ад розных захворванняў.З печчу звязана шмат вераванняў.Печ лі-

чылася месцам знаходжання дамавіка – добрагадуха. Шмат часу праводзіла гаспа-

дыня каля печы.(Малюнак гаспадыні ў нацыянальным касцюме)Гатавала яна ежу,

але маленькія вугольчыкі рассыпаліся і закрылі некаторыя літары ў словах.Давай-

це разам паспрабуем іх адкрыць і растлумачыць напісанне.
* Сце...ка, ву...кі, ура...ай, рэ...кі, св...тло, пя...чаны, мя...кі, развод...е.
(Дзеці запісваюць словы ў сшыткі)

- А якія з гэтых слоў з’яўляюцца прыметнікамі? Чаму? Складзіце і запішыце з ад-

ным прыметнікам сказ. (Працуюць самастойна,зачытваюць некалькі вучняў)
5.Тлумачэнне новай тэмы.

- Паглядзіце, як прыгожа аздоблена наша хатка, колькі тут многа рэчаў.Назавіце,

якія з іх вы ведаеце? (Дзяжа,збанок,лаўка,ложак,люлька,пралка,ухват,начоўка,

чыгунок,прас,лыжка,кошык,рушнікі) Кожная рэч у сялянскай хаце мела сваё месца

і прызначэнне,а таксама была зроблена з пэўнага матэрыялу.Зараз мы пагуляем у

гульню “Называй прадметы – вызначай прыметы”. Для гэтага нам трэба звярнуц-ца да практыкавання 76 на старонцы 55 у падручніку.(Праца па падручніку.Вучань

чытае заданне)У сшыткі мы будзем запісваць толькі тыя словазлучэнні, якія утварылі.(Вусна ставіць пытанні)
* Ільняны абрус, цынкавае вядро,гліняны збан,драўляная лыжка, чарніч-

нае варэнне, чыгунная пліта, палатняны ручнік.



(Звярнуць увагу на новае слоўнікавае слова гліняны)
- Пры даапмозе чаго звязаны назоўнік і прыметнік?

Гімнастыка для вачэй
- Адпачылі! А зараз паслухайце пра некаторыя рэчы, якія ёсць у нашай хатцы.

Вось гэта – дзяжа.У ёй учынялі цеста для прыгатавання хлеба. Яна таксама звязвалася з нечым незвычайным, бо невялічкі кавалачак цеста ў ёй расце і пе-

ратвараецца ў духмяны бохан.Адносіліся да яе людзі з павагай. Трымалі яе ў

вызначаным месцы (часцей ля печы). А калі хлеб у дзяжы не ўдаваўся, з ёю абы-

ходзіліся строга: ставілі на парог уверх дном, утыкалі ў дно нож і лілі на яе кі-

пень.Лічылася, што пасля гэтага ў дзяжы будзе хлеб лепшы.

- 3 –

- Ой, а што гэта тут ляжыць у дзяжы?...А, я ведаю,- гэта яшчэ адно заданне для нас.



У дзяжы ляжаць карткі з заданнямі – загадкамі.У народзе здаўна назіральнасць і кемлівасць ацэньваліся высока. Людзі, складаючы загадкі, часта звярталіся да прыметніка. Зараз мы паглядзім, як па прыметах вы зможаце адгадаць прадмет.

Ітак конкурс “Чые прыметы?”.


* Летам шэры, Белы, ды не цукар,

Узімку белы, Лёгкі, ды не пух,

Вушы доўгія, Нараджаецца лятучым,

Хвост кароткі. Памірае бягучым.

(З а я ц) (С н е г)

Хвост мой пушысты, Носікі вусатыя,

Кажух мой агністы, Спінкі паласатыя,

Хітрай называюць Хвосцікі пушыстыя,

І курэй хаваюць. Лапкі кіпцюрыстыя.

(Л і с а ) (К а т о к)

Доўгія шыі, На градцы -

Чырвоныя ногі, доўгі ізялёны,

Белы ды шэры А ў дзежцы -

Ідуць ля дарогі. мокры ды салёны.

(Б у с е л) (А г у р о к)

(Вучань, які дастае картку з заданнем, моцна ўголас чытае загадку. Астатнія дзеці адгадваюць яе і называюць прыметнікі, якія дапамаглі ім адгадаць гэту

загадку).

Фізмінутка

- Малайцы! Вы добра спраўляецеся з заданнямі. А зараз яшчэ паслухайце пра беларускую хатку. Вечарам каля печы збіралася ўся сям’я . Маці завіхалася ля

печы. Бабуля працавала за пралкай і расказвала казкі. А калі дзецям пара было

класціся спаць, то матуля або бабуля спявалі песню (калыханку).Адкрыйце пад-

ручнікі на старонцы 56, практыкаванне 78. Давайце паслухаем верш, які так і на-

зываецца “Бабуліна песня”.(Чытае ўголас падрыхтаваны вучань)

- Якая асноўная думка гэтага верша?(Звязаць асноўную думку з прыказкамі ў па-

чатку ўрока)

-Трэба знайсці ў тэксце і выпісаць тры прыметнікі(на выбар) разам са словамі,

з якімі яны звязаны па сэнсе.Паставіць да прыметніка пытанні.(Узор запісваец-

ца на дошцы)
* Песня матуліна, вячэрнюю песню, пад сонейкам веснім, пад сонейкам

летнім, расці разумным (прыгожым, здаровым), будзе добрым і чуйным,

родны парог.

(Дзецям прапануецца ўзаемаправерка)
-Шмат такіх хатак было на нашай зямлі.З цягам часу яны пачалі знікаць Але вельмі

- 4 –

прыемна, што апошнім часам мы ўсё часцей звяртаемся да сваёй духоўнай спад-

чыны, імкнёмся зразумець светаўспрыманне, мары і надзеі нашых продкаў. Прачы-

тайце, калі ласка, тэкст на картках. Зараз мы папрацуем самастойна. Вам патрэбна

падкрэсліць назоўнікі адной дініяй, а прыметнікі, якія да іх адносяцца – хвалістай.


* Даўней у хаце большую частку займала вялікая печ, дзе гатавалася смачная страва. Ля печы заўсёды завіхалася клапатлівая гаспадыня.

Уздоўж сцяны стаялі шырокія лавы, ложак. Над лавай на малой палічцы

быў посуд. На куце стаяў драўляны стол. Асабліва ўтульна было ў свята.
6.Замацаванне вывучанага.

- А зараз давайце ўспомнім усё, пра што мы гаварылі на ўроку.

- Што такое прыметнік?

- Што ён абазначае?

- На якія пытанні адказвае?

- З якой часцінай мовы найчасцей звязаны?

- Прывядзіце прыклады прыметнікаў.
7.Рэфлексія.

- У канцы ўрока мне хочацца з вамі пагуляць у гульню “Павуцінка”. У беларусаў лічылася,што павуцінку ў хаце прыбіраць нельга, бо яна прыносіць дастатак і лад

у сям’ю. Я называю назоўнік, а вы падбіраеце да яго прыметнік і перакідваеце клубочак наступнаму вучню.
* Сонца, вясна, хата, дзяжа, печ, збанок, ручнік, дзень, гаспадыня, посуд, стол, кошык, птушка, ручаёк, чыгунок, начоўка, вучань, кветка, клас, настрой.
- Паглядзіце, якая ў нас атрымалася павуцінка. Няхай яна ў нашу хату прынясе дабрыню і цеплыню.(Выстаўленне адзнак)
8.Дамашняе заданне.

Практыкаванне 80, старонка 58.



- Малайцы! Дзякуй усім за плённую працу на ўроку.
Каталог: docs -> raspracoyki
raspracoyki -> Урока матэматыкі тэма:"састаў ліку 5"
raspracoyki -> Урок матэматыкі ў І класе. Тэма: Лік І лічба Мэты: пазнаёміць дзяцей з прыёмам утварэння ліку 7; вучыць пісаць лічбу 7
raspracoyki -> Міншчына спартыўная
raspracoyki -> Урока па англійскай мове ў 4 класе па тэме " Мой дом. Мая кватэра"
raspracoyki -> Адкрытага ўрока па англійскай мове ў 5 класе па тэме “Christmas”
raspracoyki -> Урока на тэму Грошы. Кішэнныя грошы. Расходы у 8 класе Складзена настаўнікам англійскай мовы Карпека Л. Г
raspracoyki -> Слова наша роднае
raspracoyki -> Эканамічная сістэма грамадства X класс Задачы ўрока: навучальная
raspracoyki -> Характарыстыка тэксту навуковага стылю


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал