Урока па беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока: Васіль Быкаў "Жураўліны крык"



Дата канвертавання30.06.2016
Памер43.39 Kb.
ТыпУрок
План-канспект урока па беларускай літаратуры ў 8 класе

Тэма ўрока: Васіль Быкаў “Жураўліны крык”

Мэты ўрока:

  1. Абудзіць у вучняў гонар за сваякоў і родзічаў – удзельнікаў вайны, выхоўваць патрыятычныя пачуцці, суперажыванне да іншых людзей;

  2. развіваць творчыя здольнасці школьнікаў, працаваць над тэкстам для пацвярджэння выказванняў.

Від урока: урок-памяць.

Абсталяванне: выстава кніг пра вайну, аўдыёзапіс музычных твораў на тэму Вялікай Айчыннай вайны (урывак з “Рэквіема” Яўгена Глебава, сімфанічная паэма “Вечна жывыя” Генрыха Вагнера, урывак з араторыі “Бітва за беларусь” Анатоля Багатырова); малюнкі пра Вялікую Айчынную вайну; карткі з заданнямі

Эпіграф:

Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці – спрадвечнае беспамяцтва.

Васіль Быкаў



Ход урока:

1. Арганізацыйны момант.

Добры дзень! Сядайце, калі ласка! Дзяжурныя, скажыце, хто адсутнічае ў класе.



2. Індукцыя.

Усё далей у незваротнае мінулае адыходзіць Вялікая Айчынная вайна, але шнары ад яе дагэтуль відаць у нашым жыцці. Мінула столькі гадоў, а памяць пра яе жывая ў свядомасці і ў сэрцах людзей. На самай справе, як можна забыць неўміручы подзвіг беларускага народа, нашы велізарныя страты, прынесеныя ў імя перамогі!

Але памяць чалавека, на жаль, абмежавана ў сваіх магчымасцях. Тое, што нядаўна яшчэ было памятна, праз некалькі гадоў зацягваецца туманам забыцця. Няўмольна радзеюць шэрагі ветэранаў, тых, хто з першых вуснаў мог бы расказаць пра мінулую вайну людзям. Таму і сённяшні ўрок па аповесці “Жураўліны крык” мы назавём урок-памяць.


  • Педагог чытае верш “Байцам не сняцца пантэоны” Аляксея Пысіна:

На абелісках – толькі даты,

Імёны многіх не знайсці.

І невядомыя салдаты

Маўчаць у сціплым забыцці.

Байцам не сняцца пантэоны,

У іх з маленства клопат быў,

Каб рунню дыхаў дол зялёны,

Каб град калоссе не пабіў.

  1. Самаканструкцыя.

Гучыць музыка.

Якія вобразы стварае ў вас гэтая музыка? Запішыце словы-асацыяцыі, якія яна ў вас выклікала.



  • Абмен сшыткамі. Чытанне слоў-асацыяцый і іх аналіз.

Якія словы ў суседа па парце вам спадабаліся? Дапішыце іх сабе.

Складзіце з трыма словамі сказы.

Для чаго мы гэта рабілі? (Развіццё і папаўненне слоўніка).


  1. Сацыяканструкцыя (праца ў групах).

Вылучыце асноўную думку аповесці (запісваецца на вялікім лісце).

Пазнайце героя. Вылучыце 5 рысаў яго характару. У якія моманты яны выявіліся? Падмацуйце адказ веданнем зместу аповесці .



  • 1-я група – “…Ён не апраўдваўся і не пярэчыў, але, бянтэжачыся ад непрывычнай вымовы, толькі няўклюдна горбўся і без патрэбы папраўляў акуляры у чорнай металёвай аправе.” (Фішар)

  • 2-ая група – “Але самае страшнае было у пакутным бяссіллі заўжды ўладарнага, руплівага старшыні, без якога … адчуў сябе зусім маленькім, слабым, разгубленым”. (Глечык)

  • 3-ая група – “Крочыў хутка, не вельмі разбіраючы дарогі і не дужа шануючы свае кірзавыя боты – адзіную адзнаку яго камандзірскай годнасці. ” (Карпенка)

  • 4-ая група – “Дурны я чалавек…. Вось. Шалёны, безгаловы… Наогул - абармот .” (Свіст)

Як бы вы ўшанавалі памяць свайго героя?

  1. Сацыялізацыя.

      • Афішаванне таго, што зроблена ў групе.

      • Пазнайце гэтых герояў.

        • На пераезде першы ўчуў нядобрае баец…” (Пшанічны)

        • Але трусам ён не лічыў бы сябе ніколі, бо памятаў у жыцці выпадкі, калі наважваўся на такія ўчынкі, на якія іншыя зусім не былі здольны..” (Аўсееў)

      • Вылучыце рысы характару гэтых герояў.

  2. Разрыў.

Як вы думаеце, якая група лепш справілася з заданнем? Чаго не хапіла іншым групам?

Ушанаванне хвілінай маўчання памяці пра тых, што загінулі ў час Другой сусветнай вайны.



  1. Творчасць.

Клас загадзя быў падзелены на 3 групы, кожная з якіх атрымала заданне.

  • 1-я група (чытальнікі вершаў) – конкурс на найлепшае чытанне вершаў пра Вялікую Айчынную вайну (выступае пераможца).

  • 2-ая група (песенная) – спявае песню пра вайну.

  • 3-ая група (мастакі) – конкурс малюнкаў “Нам не трэба вайны” (выступае пераможца).

  1. Падагульненне. Рэфлексія.

На дошцы запісаны адказы на пытанне “Што я зраблю пасля сённяшняга ўрока?”

  1. Наведаю помнікі ў гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

  2. Наведаю бібліятэку, каб узяць і прачытаць кнігу пра вайну.

  3. Паспрабую знайсці ветэрана і паразмаўляць з ім. Напішу паводле гэтай сустрэчы апавяданне.

  1. Інфармацыя пра дамашняе заданне.

Пазначце сабе ў сшытках нумар адказу, якія хацелі б абраць, і запішыце сам адказ. Гэта і будзе вашым дамашнім заданнем.


  • 1-я група – “…Ён не апраўдваўся і не пярэчыў, але, бянтэжачыся ад непрывычнай вымовы, толькі няўклюдна горбўся і без патрэбы папраўляў акуляры у чорнай металёвай аправе.”



  • 2-ая група – “Але самае страшнае было у пакутным бяссіллі заўжды ўладарнага, руплівага старшыні, без якога … адчуў сябе зусім маленькім, слабым, разгубленым”.


  • 3-ая група – “Крочыў хутка, не вельмі разбіраючы дарогі і не дужа шануючы свае кірзавыя боты – адзіную адзнаку яго камандзірскай годнасці. ”



  • 4-ая група – “Дурны я чалавек…. Вось. Шалёны, безгаловы… Наогул - абармот .”

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал