Урока па прадмету "Чалавек і свет"



Дата канвертавання22.07.2016
Памер63.97 Kb.
ТыпУрок
План-канспект урока па прадмету “Чалавек і свет”

у 5 класе інтэграванага (сумеснага) навучання

Тэма: Каменная соль – каштоўны карысны выкапень

Мэта: фарміраваць веды аб карысных выкапнях, з якіх атрымліваюць мінеральныя ўдабрэнні.

Задачы: фарміраваць уяўленне аб спосабах здабычы каменнай солі і яе буйнейшых радовішчах на Беларусі; фарміраваць веды аб знешнім выглядзе, уласцівасцях і выкарыстанні харчовай солі;

развіваць уменне распазнаваць карысныя выкапні па іх апісанню, расказваць пра іх па плану; развіваць уменне выконваць практычныя дзеянні, накіраваныя на вывучэнне ўласцівасцей харчовай солі, уменне назіраць і рабіць самастойныя вывады; развіваць уменне састаўляць кароткае паведамленне па апорным малюнкам, уменне прымяняць атрыманыя веды ў новай сітуацыі;

выхоўваць неабходнасць беражлівых адносін да карысных выкапняў.

Ход урока:

1.Арганізацыя пачатку ўрока

- Добры дзень! Празвінеў званок і пачаўся ўрок.

- Як ты думаеш, што патрэбна для кожнага вучня, каб ён добра засвоіў матэрыял урока? Мы даведаемся гэта, калі правільна размесцім карткі і складзем словы.


ува

га

ціка

васць

насць

упэў

не


2.Праверка хатняга задання

- Праверым хатняе заданне.

- Што такое карысныя выкапні?

- Я буду чытаць апісанні карысных выкапняў. Табе патрэбна назваць, аб чым гаворыцца.

1. Часцей за ўсё жоўтага колеру. Складаецца з зярнятак – пясчынак. Цяжэйшы за ваду: ён тоне. Добра прапускае ваду.

2. Бурага або карычневага колеру, мяккі, лёгка крышыцца, лягчэйшы за ваду, таму ён не тоне ў ёй. Гарыць цьмяна, утварае шмат дыму. Пакідае шмат попелу пасля згарання. Складаецца з напаўгнілых рэшткаў раслін.

3. Масляністая, цёмна-бурая вадкасць. На паперы пакідае тлустую пляму. Пры гарэнні куродыміць. Для яе здабычы робяць свідравіны.

4. Бясколерны газ. Не мае паху. Ад агню ўспыхвае і гарыць сіняватым полымем. У час гарэння дае шмат цяпла.

5. Камень светла-шэрага або ружовага колеру. Складаецца з крышталёў. У вадзе раствараецца. Каштоўнае ўдабрэнне.

- Раскажы пра калійную соль па плану:

1. Назва.

2. Стан: цвёрды, вадкі, газападобны.

3. Знешні выгляд: колер, аднароднасць або неаднароднасць, велічыня часцінак.

4. Асноўныя ўласцівасці: трываласць, пах, растваральнасць.

5. Дзе залягае? Як здабываюць?

6. Дзе прымяняецца?


3.Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу

- У прыродзе існуе камень, які мы кожны дзень ужываем у ежу. Людзі з’ядаюць цэлыя горы гэтага каменя. Што гэта за камень? Гэта каменная соль.

- Раней гаварылі: “Соль усяму галава, без солі і жыта - трава”. Як ты разумееш гэту пагаворку?

- У даўнія часы соль цанілася вышэй золата: лічылася, што без золата пражыць можна, а без солі – нельга. З-за радовішчаў каменнай солі нават здараліся ваенныя сутычкі, а недахоп солі выклікаў “саляныя бунты”.


4.Паведамленне тэмы і задач урока

- Соль з’яўляецца вельмі важным кампанентам нашай жыццядзейнасці. А тэма нашага ўрока гучыць так: “Каменная соль – каштоўны карысны выкапень”. На ўроку мы даведаемся, як здабываюць каменную соль, як выглядае і якімі ўласцівасцямі валодае харчовая соль, а таксама, для чаго выкарыстоўваецца каменная соль.

5.Тлумачэнне новага матэрыялу

- Цяжка вызначыць, калі ўпершыню нашы далёкія продкі паспрабавалі соль: нас аддзяляюць ад іх дзесяць – пятнаццаць тысяч гадоў. Мяркуюць, што аднойчы, не маючы прэснай вады, мяса або карані і лісце раслін замачылі ў салёнай марской вадзе, і ежа аказалася смачней звычайнага. Магчыма, што здабытае мяса, каб засцерагчы яго ад драпежных птушак і насякомых, людзі хавалі ў марскую ваду, а потым заўважылі, што яно набыло прыемны смак. Гэта былі першыя выпадкі знаёмства людзей з гэтым цікавым рэчывам – соль.

- Як жа цяпер здабываюць соль? Паспрабуем высветліць.

- Успомнім, што мы называем радовішчам? (Вялікая колькасць карысных выкапняў, назапашаных у адным месцы)

- У цяперашні час здабыча каменнай солі вядзецца на Мозырскім радовішчы, дзе запасы солі налічваюць сотні мільёнаў тон. Глыбіня залягання солі складае 600 – 1250 метраў. Здабыча солі вядзецца спосабам падземнага растварэння. Праз спецыяльныя свідравіны падаецца вада, якая размывае залежы солі. Потым такі расол падымаецца па расолапроваду на паверхню зямлі. Затым такі насычаны раствор ачышчаецца ад прымесей і з яго выпарваецца соль. Разгледзім кавалкі каменнай солі.

- А вось тую соль, якую мы ўжываем у страву, атрымалі менавіта з каменнай солі і называем мы яе харчовай або кухоннай. (Запішам у сшытак)

Практычная работа:

- А цяпер мы выканаем невялікую практычную работу і высветлім, як выглядае харчовая соль і якімі ўласцівасцямі яна валодае.

1. Разгледзім буйную кухонную соль. Якога яна колеру? З чаго складаецца? (Кухонная соль светла-шэрага або белага колеру. Складаецца яна з бясколерных празрыстых часцінак)

2. Малатком разаб’ём кавалачак солі. Што адбылося? (Кухонная соль крохкая: пры ўдары яна здрабняецца)

3. Пакладзём трошкі кухоннай солі ў шклянку з вадой. Размяшаем. Што назіраем? (У шклянцы з вадой кухонная соль становіцца нябачнай, значыць яна раствараецца ў вадзе)

4. Пакаштуем кухонную соль на смак. Якая яна на смак? (Кухонная соль салёная)

- Зробім вывад аб знешнім выгляде і ўласцівасцях кухоннай солі. Прачытаем па падручніку на стар. 142.

Фізхвілінка

- Як сцвярджаюць вучоныя, жыццё чалавека без солі немагчыма, таму важна ведаць, якую соль мы ўжываем у ежу і ў якой колькасці.

- Цяпер у магазіне мы можам убачыць розныя віды солі. Самай карыснай і смачнай лічыцца дробная каменная соль. Але бывае, што ў соль дадаюць іншыя карысныя для здароўя рэчывы. Напрыклад, ёд. Такую соль называюць ёдаванай. Такая соль дапамагае функцыянаваць шчытападобнай залозе і карысна для здароўя. Але не трэба забываць, што яе карысныя уласцівасці губляюцца пры награванні. Таму рэкамендуецца саліць страву не ў час гатавання, а пасля яе поўнай гатоўнасці. Ёсць яшчэ марская соль, соль з дабаўкамі.

(Разглядаем розныя віды солі)

- Чалавек выкарыстоўвае каменную соль не толькі ў ежу. Для чаго яшчэ яна выкарыстоўваецца, мы зараз даведаемся, а падказкай нам будзе наступная схема.

сода мыла шкло кераміка

каменная соль

фарбы лякарства

- Пабудуем невялікае паведамленне з дапамогай апорных малюнкаў.


6.Замацаванне

- Прачытай і дапоўні сказы:

Каменная соль – гэта карысны выкапень, з якога атрымліваюць …

Кухонная соль … або … колеру.

Кухонная соль складаецца з …

Кухонная соль … : пры ўдары яна здрабняецца.

Кухонная соль у шклянцы з вадой становіцца …, значыць, яна …

Акрамя кухоннай бывае … , … соль.

У Беларусі кухонную соль здабываюць каля гарадоў …, …

Чалавек выкарыстоўвае каменную соль для атрымання …, …, …, …, …


7.Паўтарэнне

Рашым задачы:

1. Жыццё без солі немагчыма. Так як арганізм чалавека не можа самастойна яе выпрацоўваць, то здаровы чалавек павінен ужываць не больш 15 грамаў солі за суткі. Колькі солі патрэбна чалавеку на тыдзень?

2. У марской вадзе на 1 літр прыходзіцца 30 грамаў розных солей. Колькі грамаў солей утрымліваецца ў 100 літрах марской вады?

3. У спякотнае надвор’е рабочым рэкамендуецца піць не ваду, а, менавіта, слабы раствор харчовай солі. Чаму так?



Злучы выразы з іх тлумачэннем:


Даўно і добра ведаць каго-небудзь

Соль зямлі

Нічога не дабіцца

Хлеб ды соль



Самае галоўнае, важнае, істотнае

З’есці пуд солі


Н
Пажаданне прыемнага добрага апетыту

Нічога не дабіцца


ясолана

хлябаўшы

- Хлеб ды соль. Па даўняй традыцыі, калі падносілі гасцям хлеб-соль, то тым самым жадалі ім здароўя.

- З’есці пуд солі. Значыць добра ведаць адзін аднаго і сябраваць.

- Нясолана хлябаўшы. Раней, калі соль была вельмі дарагім прадуктам, дастаўлялі яе здалёку, то страву гатавалі несалёнай. А пасля, як саділіся за стол, гаспадар дзяліў соль. Такі парадак захоўваўся, калі ў доме збіраліся госці. Некаторых малаважных гасцей часамі гаспадар абмінаў, і яны елі несалёнае.

- Соль зямлі. “Вы – соль зямлі!” – гаварыў сваім вучням Хрыстос, маючы на ўвазе іх высокія маральныя якасці.



8.Падвядзенне вынікаў урока і ацэнка ведаў

- Сёння на ўроку ты добра працавала: правільна адказвала на мае пытанні, старалася ўсё зразумець і запомніць, разважала, рабіла вывады. Я задаволена тваёй работай.

9.Паведамленне хатняга задання

- Хатняе заданне: стар. 142 – 143. Параўнаць узоры ёдаванай і не ёдаванай кухоннай солі.






Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал