Урока па прадмету "Чалавек і свет"



Дата канвертавання22.07.2016
Памер57.15 Kb.
ТыпУрок
План-канспект урока па прадмету “Чалавек і свет”

у 5 класе інтэграванага (сумеснага) навучання

Тэма: Чыстае паветра – клопат людзей

Мэта: фарміраваць веды аб неабходнасці аховы паветра ад забруджвання.

Задачы: фарміраваць веды аб асноўных крыніцах забруджвання паветра, аб ролі чалавека ў захаванні чысціні паветра;

развіваць уменне абагульняць паняцці, параўноўваць уласцівасці газаў, адказваць на пытанні, разважаць над прапанаванымі выразамі, прымяняць атрыманыя веды ў новай сітуацыі, рабіць вывады самастойна;

выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.

Ход урока:

1.Арганізацыя пачатку ўрока

- Добры дзень! Празвінеў званок і пачаўся ўрок.

- З якім настроем ты прыйшла на ўрок? Выберы малюнак, які адпавядае твайму настрою.



2.Праверка хатняга задання

- Пачнем з загадкі:

Мы яго не заўважаем,

Не ядзім яго, не п’ём.

Проста мы яго ўдыхаем –

Без яго не пражывём!

- Як называецца раздзел, які мы вывучалі на працягу апошніх урокаў?

- Давай успомнім, якімі ўласцівасцямі валодае паветра.

Паветра

1. Празрыстае

2. Мае блакітны колер

3. Не мае паху

4. Не займае месца

5. Пругкае

6. Дрэнна праводзіць цяпло

7. Пры награванні расшыраецца

8. Пры ахаладжэнні сціскаецца

9. Можа награвацца

- Так як паветра можа награвацца, значыць яно бывае цёплым і халодным. Якое паветра лягчэйшае? Як адбываецца рух паветра у пакоі? Як называецца перамяшчэнне халоднага і цёплага паветра ў прыродзе?

- Успомні, з чаго складаецца паветра? (Паветра – сумесь газаў)

Заданне “Чацвёрты лішні”

азот, кісларод, вуглякіслы газ, вадарод

- Параўнаем уласцівасці вуглякіслага газу і кіслароду.
нябачны

празрысты

бясколерны

падтрымлівае гарэнне



кісларод не падтрымлівае гарэнне вуглякіслы газ

неабходны для дыхання

непрыгодны для дыхання


3.Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу

- Без паветра няма жыцця. Як ты разумееш гэты выраз?

- Для дыхання чалавеку патрэбна паветра. Чалавек удыхае кісларод, выдыхае вуглякіслы газ. Расліны, наадварот, паглынаюць вуглякіслы газ і выпрацоўваюць кісларод. Для дыхання і чалавеку, і раслінам, і жывёлам неабходна чыстае паветра. Ад паветра, якім чалавек дыхае, залежыць яго здароўе.



4.Паведамленне тэмы і задач урока

- Таму дэвізам нашага ўрока будзе выраз: “Чыстае паветра – клопат людзей”. Так гучыць і тэма сённяшняга ўрока. На ўроку мы даведаемся, чым забруджваецца паветра і што мы можам зрабіць для таго, каб паветра стала больш чыстым. Запішам тэму ўрока ў сшытак.

5.Тлумачэнне новага матэрыялу

- Уважліва разгледзь малюнкі. Што на іх адлюстравана? Як ты думаеш, дзе паветра больш чыстае? Чаму?

- Чыстае паветра там, дзе многа раслін. Яны ачышчаюць і ўвільгатняюць паветра. Найбольш забруджанае паветра ў вялікіх гарадах, паблізу заводаў і фабрык.

- Як ты ўжо ведаеш, у паветры ўтрымліваюцца розныя прымесі: дым, пыл, вадзяная пара. Прымесі мяняюць склад паветра, забруджваюць яго.

- Такім чынам, крыніцамі забруджвання паветра могуць быць сама прырода і чалавек. Запішам у сшытак.

- Вывяргаюцца вулканы, здараюцца пылавыя буры, адбываюцца землетрасенні і г.д.

- Асноўнымі крыніцамі забруджвання паветра з’яўляюцца фабрыкі і заводы. Іх трубы выкідваюць вялікую колькасць дыму, сажы, попелу і іншых незгарэўшых часцінак. Шмат шкодных газаў выдзяляюць у паветра аўтамашыны, сельскагаспадарчая тэхніка, грамадскі транспарт. Забруджваюць паветра вогнішчы, пажары, у якіх згарае бытавое смецце.

- Як уплывае на здароўе дыханне забруджаным паветрам? Прачытаем у падручніку на стар.

Калі чалавек дыхае забруджаным паветрам, ён хутка стамляецца. У яго кружыцца галава, пагаршаецца зрок і слых.

- Што мы можам зрабіць для таго, каб паветра стала больш чыстым?

1. Патрэбна часцей праветрываць памяшканне. Класнае памяшканне трэба праветрываць на кожным перапынку. Усе вучні ў гэты час выходзяць з класа. Перапынак на свежым паветры – лепшы адпачынак!

2. Вільготнае прыбіранне спрыяе пазбаўленню ад пылу.

3. Пакаёвыя расліны з’яўляюцца не толькі ўпрыгожваннем памяшкання. Яны ўзбагачаюць паветра кіслародам, увільгатняюць яго, ствараюць прыемную прахалоду.



Фізхвілінка

- Многія небяспечныя для здароўя людзей рэчывы злучаюцца з вадзянымі парамі і разам з дажджом выпадаюць на зямлю, у вадаёмы. Паветра ўвесь час перамешваецца. Вецер пераносіць забруджанае паветра на тысячы кіламетраў. Таму за чысціню паветра павінны змагацца людзі ва ўсім свеце.

- Што людзі робяць для таго, каб паветра было чыстым?

- Разгледзім табліцу “Выкарыстанне і ахова паветра”. На ёй адлюстраваны асноўныя крыніцы забруджвання паветра. А мы паспрабуем прапанаваць шляхі аховы паветра ад забруджвання.

1. Абсталяваць прадпрыемствы фільтрамі, якія затрымліваюць пыл.

2. Пераводзіць транспарт на газавае паліва. Яно менш забруджвае паветра.

3. Забараніць спальваць смецце і іншыя адходы на свежым паветры.

4. Паліваць вуліцы вадою ў гарачыя дні, каб было менш пылу.

5. Саджаць дрэвы і кусты.

(Работа з табліцай)

- Зялёныя насаджэнні называюць “зялёнымі лёгкімі” планеты. Некаторыя расліны з’яўляюцца сапраўднымі чэмпіёнамі па забеспячэнні паветра кіслародам, лекавымі рэчывамі, улоўліваюць шкодныя рэчывы, якія выкідваюць прадпрыемствы і транспарт. Адна таполя вылучае кіслароду столькі, колькі тры ліпы, чатыры сасны і сем елак. Таполя цудоўна ачышчае паветра ад забруджвання. Дзякуючы доўгаму тонкаму чаранку лісты таполі вельмі рухомыя, яны добра ўлоўліваюць пыл, які лёгка змываецца дажджом з гладкай паверхні ліста. Сасна, ядловец з’яўляюцца чэмпіёнамі па забеспячэнні паветра лекавымі рэчывамі.



6.Замацаванне

Заданне “Прачытай і дапоўні сказы”

Паветра можа быць забруджана …, …, …

Самае чыстае паветра ў …

Каб паветра ў гарадах было больш чыстым, трэба …, …, …



7.Паўтарэнне

Рашэнне экалагічных задач:

1. Буйная электрастанцыя, якая працуе на вуглі, выкідвае ў паветра за суткі 300 тон пеплу. Колькі пеплу пападае ў паветра за тыдзень?

2. Дрэвы і кусты на плошчы 1 га за лета улоўліваюць 600 тон пылу. Лепш другіх дрэў затрымліваюць пыл вяз, акацыя, бэз. Чаромха выдзяляе рэчывы, ад якіх гінуць камары і мошкі. Таполя знішчае бактэрыі дызентэрыі. З якой мэтай чалавек можа выкарыстоўваць гэтыя звесткі?

3. Найбольшую колькасць шкодных выкідаў у паветраны басейн Беларусі давала Бярозаўская ГЭС. У апошні час станцыя працуе на газе. Што гэта дае людзям і прыродзе?



Заданне “Дапоўні схему”


прадпрыемствыы



шкодныя

рэчывы


глеба

?


здароўе чалавека

?


?

(Транспарт. Вада. Паветра)



8.Падвядзенне вынікаў урока і ацэнка ведаў

- Сёння на ўроку ты добра працавала: правільна адказвала на мае пытанні, старалася ўсё зразумець і запомніць, разважала, рабіла вывады. Я задаволена тваёй работай.

- Ці змяніўся твой настрой у канцы ўрока? Чаму? Выберы адпаведны малюнак.



9.Паведамленне хатняга задання

- Хатняе заданне: стар. 114 – 117. Зрабіць малюнак “Горад будучыні”: горад, у якім заводы і фабрыкі, дарогі для транспарту выведзены за межы горада.



Каталог: mizerichi -> library
library -> План-канспект урока матэматыкі ў 8 класе дапаможнай школы
library -> Урок выяўленчага мастацтва ў 4 класе раздзел праграмы : "Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць І дызайн"
library -> Тэма: грыбы Мэта
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча- матэматычнага цыкла на 2014/2015 навучальны год
library -> План правядзення экскурсій і турысцкіх паходаў на 2014-2015 нав год
library -> Метадычнага аб'яднання настаўнікаў філалагічнага цыкла на 2014-2015 навучальны год
library -> Метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал