Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Запісана ў г.п. Брагін Гомельскай вобл



старонка10/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   23

Запісана ў г.п. Брагін Гомельскай вобл.


ад Жэжкі Івана Рыгоравіча

студэнткай Лішанковай В.
Ой ты, Юр’я, Мікола,

Абыйдзі жыта наўкола.

Юр’я кажа: “Абайду”,

Мікола кажа: “Пагляджу”.

Юр’я кажа: “Каласіцца”,

Мікола кажа: “У торпачні”.

Юр’я кажа: “З прыкроем”,

Мікола кажа: “З прыпёкам”.


Запісана ў г.п. Брагін Гомельскай вобл.


ад Дзямянчык Валянціны Іванаўны

– Юр’я, падай ключы!

– Мамка, каторыя?

– Сынку, земляныя,

Зямельку адмыкаці,

Траўку выпускаці,

Траўка для каровак.

Запісана ў в. Дзербічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Салавей Кацярыны Васільеўны, 1912 г.н.
Гасподня Тройца весяліць молайца,

Прысвятая Тройца!

На зелена свята жывіце багата,

Прысвятая Тройца!

Да стаўце дубочкі, каб шчаслівыя дочкі,

Прысвятая Тройца!

Да стаўце бярозкі, каб не лілі слёзкі,

Прысвятая Тройца!

Да сцяліце ліпу Госпаду на ўцеху,

Прысвятая Тройца!



Запісана ў в. Губічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Касцючэнка М.П., 1934 г.н.,

студэнткай Ламанос А.
На гряной нядзелі

На гряной нядзелі русалкі сядзелі,

Ой, рана-рана русалкі сядзелі.

Русалкі сядзелі, на Бога глядзелі,

Ой, рана-рана на Бога глядзелі.

А Бог сына жэніць, Ілля дочку аддае.

На новай сялібе пшаніца стаяла,

Ой, рана-рана пшаніца стаяла,

Ой, рана-рана каласком махала.

Каласком махала, галаском крычала,

Ой, рана-рана галаском крычала:

– Дзевачкі-сястрычкі, падайце вадзічкі, пешку.

Ой, рана-рана падайце вадзічкі.

Падайце вадзічкі з халоднай крынічкі,

Ой, рана-рана з халоднай крынічкі.

Цяжка мне стаяці, каласком махаці,

Ой, рана-рана каласком махаці.

Каласком махаці, галаском крычаці,

Ой, рана-рана галаском крычаці.

Вы ж мя не сажніце, у снапкі павяжыце,

Ой, рана-рана ў снапкі павяжыце.

У снапкі павяжыце, у копачкі складзіце,

Ой, рана-рана цапамі аббіце.

Цапамі аббіце, жорнамі змяліце,

Ой, рана-рана жорнамі змяліце.

Жорнамі змяліце, праскуркі напячы це,

Ой, рана-рана праскуркі напячыце.

Пра скуркі напячыце, у храм аднясіце,

Ой, рана-рана ў храм аднясіце.

У храм аднясіце, людзей накарміце,

Ой, рана-рана людзей накарміце.

Запісана ў г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Казловіч Раісы Юльянаўны, 1950 г.н.

(нарадзілася ў в. Жалы),

студэнткай Булжанінай А.


  1. Прачытайце і адкажыце, аб якіх святах народнага календара ідзе размова. Раскажыце, як адзначаюцца гэтыя святы ў вашай мясцовасці.

Мы […] так: маці пякла пцічак і ў адну пцічку лажыла манету. Хто гэту птушку з манеткай знойдзе, той увесь год будзе шчастлівы. Потым маці заходзіла на гару і крычала: «Дзеці, дзеці, хадзіце шукаць вясну!».

Потым на гэтай гарэ палілі рознае смецце, а дзеткі маленькія каталіся на арэлях, а потым узрослыя хоць раз так жа павінны пакатацца на арэлях, штоб здаровыя былі.

Запісана ў в. Асінцы Лагойскага р-на Мінскай вобл.

ад Кузьміч Надзеі Мікалаеўны, 1925 г.н.,

студэнткамі Пінчуковай Н., Канцавой М.
6 мая па новым стылі (23 красавіка) дзень […], якога лічаць у народзі заступнікам жывёлы і палёў.

У гэты дзень первы раз выганялі скаціну на пашу. Кароў трэба выгнаць было раней на […] расу. Шчыталі, што […] раса лепей аўса. Перад выганам кароў у поля абыходзілі камін і казалі: “Як ноч стаіць на месцы, то штоб і скаціна хадзіла на места”. Выганяючы ў поле кароў іх пастуквалі галінкай свяцонай вярбы, якую хавалі з вербнай нядзелі. Ёй прыпісвалі магічную сілу, яна як бы адганяла нячыстую сілу, абараняла ад балезняў. Шчыталі, як пастукаеш ёй жывёлу, то яна будзе здарова, быстра расці. Тады яе клалі пад страху хаты, штоб каровы прыходзілі ўсягда ў час да хаты.

На […] хадзілі на палі паглядзець як растуць азімыя. Пеклі пірог і з ім абыходзілі палі, пасыпалі сваё поле шкарлупіннем з яек, якія хавалі ад Вялікадня, ета ўсё прыносілі як пачастунак зямле, каб яна дала ўраджай харошы. Пелі песні:
Божа наш, святок […],

Ідзі да Бога, вазьмі ключы,

Вазьмі ключы, адамкні зямлю,

Адамкні зямлю, выпусці расу,

На […] расу бычка папасу.

Бычок-трацячок, ці поўны бачок?

Цялушка-дравушачка, ці поўнае

У цябе брушачка?

Падай, […], ключы і замкі

Адамкнуці красну вясну,

Красну вясну, цёпла лецейка,

Цёпла лецейка, спела жыцейка.


У народзі лічылі, што […] раса мае цудадзеную сілу, калі па ёй пахадзіць босым ці памыць ліцо, то будзеш здаровым і красівым.

На […] правілі свята пастухоў. Кожны хазяін даваў сала, хлеб, яйцы, малако і г.д.

Шлі ў поля, слалі скацерку, лажылі на яе ўсю яду і правілі свята. Галоўнай ядой была яешня.

Запісана ў в. Касакоўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Рогавай Матроны Сямёнаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Чысловай С.


  1. Складзіце, абапіраючыся на ілюстрацыйны матэрыял, утылітарна-практычны кодэкс чалавека-гаспадара. Растлумачце, у чым яго мудрасць і рацыянальнасць.




  1. Размяркуйце прыкметы і павер’і веснавога цыкла народнага календара беларусаў, прадстаўленыя ў ілюстрацыйным матэрыяле, па функцыянальна-семантычных групах і прааналізуйце атрыманыя вынікі.




  1. Стварыце і прадстаўце творчую прэзентацыю па адной з прапанаваных тэм: “Гуканне вясны ў маёй мясцовасці”, “Юры, уставай рана, адмыкай расу...”, “Ой, як пушчу стралу да па ўсяму сялу...” і інш.


Праверачны тэст

    1. Размяркуйце святы беларускага народнага календара ў адпаведнасці з храналогіяй:

а) гуканне вясны;

б) Дабравешчанне;

в) Саракі (Соракі);

г) Сёмуха;

д) Вялікдзень.


    1. Жанравы склад песень веснавога цыкла земляробчага календара складаюць:

а) вяснянкі;

б) канапляныя;

в) траецкія;

г) пакосныя;

д) куставыя.


    1. Устанавіце адпаведнасць:

1

Вяснянка

А

“...Ідзі да Бога, вазьмі ключы, // Вазьмі ключы, адамкні зямлю...”

2

Валачобная

Б

“Ой, вясна-красна, // Птушка сізакрылая, // Прыходзі да нас скарэй, // Сонейкам сагрэй...”

3

Русальная

В

“Добры вечар, пане гаспадару! // Вясна красна на ўвесь свет! // Заспяваем песню вяльможнаму пану, // Як і для пана, таксама для пані...

4

Юраўская

Г

“Пойдзем, дзевачкі, // Ва лугі-лужочкі, // Завіваць вяночкі...”

5

Траецкая

Д

“Правяду русалку, правяду, // Да й асінкаю заламлю, // Каб тая русалка // Па жыце не хадзіла, // Майго жыта не ламіла...”




    1. Пра якую групу веснавых песень у падручніку “Беларуская вусна-паэтычная творчасць” пішацца наступнае: “[…] песні – самы значны складнік нацыянальнай адметнасці беларускай каляндарнай паэзіі, беларускага фальклору ў цэлым”:

а) юраўскія;

б) русальныя;

в) валачобныя;

г) траецкія;

д) вяснянкі.


    1. Якому беларускаму даследчыку належыць манаграфія “Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя”?

а) А.І. Гурскаму;

б) А.С. Фядосіку;

в) А.С. Лісу;

г) Г.А. Барташэвіч;



д) К.П. Кабашнікаву.
Пытанні для збору фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу

  1. Якія прыкметы аб надвор’і былі прымеркаваны да Стрэчання?

  2. З якой мэтай выкарыстоўваліся стрэчанскія свечкі?

  3. Якія дзеянні на Стрэчанне павінны былі забяспечыць дабрабыт у гаспадарцы?

  4. Як святкавалі Масленіцу ў вашай мясцовасці? Колькі дзён адбывалася святкаванне? Як называліся гэтыя дні?

  5. Ці вядомы ў вас звычай "цягаць калодку"?

  6. Ці хадзілі віншаваць маладых людзей, якія ўзялі шлюб?

  7. Чаму на Масленіцу трэба абавязкова было хадзіць або ездзіць?

  8. Якім чынам ушаноўвалі бабку-павітуху?

  9. Якія масленічныя песні ведаеце?

  10. Калі і як адзначалі ў вас абрад гукання вясны? Ці запальвалі вогнішча, ці выходзілі на высокае месца?

  11. Ці выпякалі "жаўрукоў" (птушачкі, балабушкі і інш.), што з імі рабілі? Для чаго?

  12. Ці гушкаліся на арэлях? З якой мэтай?

  13. Ці выбіралі дзяўчыну на ролю вясны? Ці вадзілі яе вакол вогнішча?

  14. Якія песні-вяснянкі спявалі? Якія былі вядомы вам веснавыя карагоды, танцы, песні-вяснянкі?

  15. Ці збіралі (уносілі ў хату, перакідалі цераз плот і інш.) трэсачкі на Соракі? З якой мэтай?

  16. Ці можна было да Благавешчання кранаць зямлю, “гарадзіць заборы”?

  17. Якія дзеянні нельга было выконваць на Благавешчанне і чаму (не расчэсвацца, не смажыць, не працаваць і інш.)?

  18. Што рабілі з вярбой, асвечанай на Вербную нядзелю?

  19. Якія прыкметы і павер’і, звязаныя з Чыстым чацвяргом, вы ведаеце?

  20. Як святкавалі ў вас Вялікдзень?

  21. Якім чынам выпякалі паску (прыкметы)? Ці назіралі за тым, якая будзе велікодная булка – удалая ці не? Аб чым гэта сведчыла? Як з дапамогай паскі засцерагаліся ад ведзьмаў?

  22. Як і ў які колер фарбавалі яйкі? Якія дзеянні выконвалі з велікоднымі яйкамі, асвечанымі ў царкве (умываліся, захоўвалі на працягу года, дзялілі на ўсіх членаў сям’і і з’ядалі і г.д.)?

  23. Ці гулялі з яйкамі ў біткі? Ці качалі яйкі ў латках і як?

  24. Што рабілі з рэшткамі ежы, што засталіся з велікоднага стала (“зарывалі па краях поля”, аддавалі жывёле і інш.)?

  25. Ці хадзілі на Вялікдзень валачобнікі? Хто ўваходзіў у склад гурта? Якія валачобныя песні выконваліся ў час абыходу хат? З якім прыпевам? Якая размова адбывалася паміж валачобнікамі і гаспадарамі?

  26. Ці хадзілі на могілкі?

  27. Што рабілі на Юр’я? Ці абыходзілі поле? З якой мэтай хадзілі па юраўскай расе і ўмываліся ёю?

  28. Якія існавалі павер’і, звязаныя з першым выганам жывёлы ў поле? Ці закопвалі пад парог хлява яйкі ці іншыя прадметы? З якой мэтай? Як на Юр’я ведзьмы маглі пашкодзіць жывёле?

  29. Якія вы памятаеце дзеянні, звязаныя з пастухамі?

  30. Як прадказвалі надвор’е па юраўскаму святу?

  31. Якія юраўскія песні спявалі?

  32. Як святкавалі Тройцу-Сёмуху?

  33. Як (клалі за абразы, ставілі на вокны, вешалі над уваходам і інш.) і для чаго (ад гразы, ведзьмаў, мышэй, для здароўя і да т.п.) выкарыстоўвалі троіцкую зеляніну ?

  34. Ці хадзілі ў лес, ці завівалі бярозкі, ці куміліся? Ці вадзілі карагоды?

  35. Якія траецка-сёмушныя песні ведаеце?

  36. Што вы чулі пра абрад пахавання стралы? Калі ён адбываўся (На Ушэсце, на Вялікдзень, на Благавешчанне)? Як адбываўся? З якой мэтай "вадзілі" стралу?

  37. Якія дзеянні здзяйсняліся ў вёсцы (вадзілі карагоды, паказвалі "Драму"), у полі?

  38. Што называлі "стралой" (ляльку, галінку, кавалачак жалеза)? Што з ёй рабілі?

  39. Якія песні і пры якіх абставінах выконваліся падчас ваджэння і пахавання стралы?

  40. Ці чулі вы пра абрад "ваджэнне Куста"? Як і калі ён адбываўся?

  41. Хто выконваў ролю Куста? Дзе і як "апраналі" Куст?

  42. Як называлі тых, хто "водзіць Куст" ("войско дэвоцкэе", "прыпэвалночкі")? Якая размова адбывалася паміж дзявоцкім войскам і гаспадарамі?

  43. Якія песні выконваліся на дварэ? Якія на вуліцы? Ці вадзілі ў гэты час на вуліцы карагоды, танкі? Якую ролю адыгрываў Куст? Што рабілі з Кустом пасля заканчэння абходу (разрывалі зеляніну, кідалі ў ваду, вешалі вянок на капусту, вялі ў хату, дзе адбывалася частаванне)?

  44. Колькі "кустоў" магло быць у вёсцы? Што адбывалася, калі "кусты" сустракаліся?

  45. Ці ведаеце вы якія-небудзь прыказкі пра "куст" ("Пакланіся кусту, то ён дасць хлеба лусту")?

  46. Якія ведаеце “куставыя” песні?

  47. Хто такія русалкі, па народных павер’ях?

  48. Ці ведаеце вы што-небудзь пра абрад праводзін русалкі? Хто ўдзельнічаў у гэтым абрадзе?

  49. Адкуль і куды вялі русалку? Хто выконваў ролю русалкі? Якое ў яе было ўбранне? Ці наладжвалі гульню ў русалку? Ці шукалі русалку? Дзе яна хавалася? Чаму русалку трэба было праводзіць?

  50. Якія ведаеце русальныя песні?


Рэкамендуемая літаратура

  1. Барташэвіч, Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя / Г.А. Барташэвіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – 184 с.

  2. Барташэвіч, Г.А. Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян / Л.П. Барабанава, Г.А. Барташэвіч, К.П. Кабашнікаў і інш. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – С. 138–258.

  3. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: падручнік для студэнтаў філалаг. спецыяльнасцей ВНУ / К.П. Кабашнікаў [і інш.]. – Мінск, 2000.

  4. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Полымя, 2002. – 240 с.

  5. Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. – Мінск, 2005–2006.

  6. Гілевіч, Н.С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Слова і вобраз. Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфма / Н.С. Гілевіч. – Мінск: Выш. школа, 1975. – 285 с.

  7. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / уклад., класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў і камент. А.І. Гурскага, А.С. Ліса. – 2-е выд., выпр. – Мн: Бел. навука, 2003. – 429 с.

  8. Ліс, А. Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фальклорных традыцый славян / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы / А.С. Ліс. – Мінск: Беларуская навука, 2008. – 296 с.

  9. Ліс, А.С. Валачобныя песні / А.С. Ліс. – Мн: Навука і тэхніка, 1989. – 207 с.

  10. Ліс, А. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы / А.С. Ліс. – Мінск: Беларуская навука, 1998. – 188 с.

  11. Никифоровский, Н.Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах / Н.Я. Никифоровский – Витебск: Губернская Типо-Литография, 1897. – с. 307+примечания (МФ 614).

  12. Сержпутоўскi, А.К. Прымхi i забабоны беларусаў-палешукоў / А.К. Сержпутоўскi // прадм. У.К. Касько. – Мiнск: Унiверсiтэцкае, 1998. – 301 с.

  13. Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы : Народная духоўная культура Лагойшчыны : у 3 кн. Кн. 1 / пад агул. рэд. В.С. Новак (гал. рэд.), А.А. Кастрыцы, С.А. Вяргеенка, В.К. Шынкарэнка; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т. імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. – 234 с. : іл.

  14. Глыбоччыны духоўнасці глыбіні: Народная духоўная культура Глыбоцкага раёна / аўт. кал: В.С. Новак і інш.; пад агул. рэд. В.С. Новак. Мінск : БЕЛТА, 2014. – 304 с.: іл.

  15. Жаўруковая песня Радзімы: народныя духоўныя скарбы Буда-Кашалёўскага краю: манаграфія / ГДУ імя Ф. Скарыны. – Гомель: Сож, 2008. – 424 с.

  16. Крынiц Кармянскiх перазвоны (Абрады i песнi ў сучасных запiсах) / укл., сiстэмат., тэксталагiчная праца, уст. артыкул В.С. Новак; пад рэд. I.Ф. Штэйнера. – Гомельскi цэнтр навукова-тэхнiчнай i дзелавой iнфармацыi, 2000. – 210 с.

  17. Жыцця палескага бяздонныя глыбіні: народная духоўная культура Петрыкаўскага раёна : фальклор.-этнагр. зб. / пад агул. рэд. В.С. Новак. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2014. – 303 с.

  18. Нясвіжскага краю напеў векавы : народная духоўная культура Нясвіжчыны / пад агул. рэд. В.С. Новак (гал. рэд.), В.К. Шынкарэнка, А.А. Кастрыцы, С.А. Вяргеенка; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012. – 272 с. : іл.

  19. Прыкметы і павер’і Гомельшчыны / уклад., сістэм., тэксталагічная праца, уступныя артыкулы В.С. Новак, А.А. Кастрыца. – Гомель: Барк, 2007. – 224 с.

  20. Роднае: Фальклорна-этнаграфiчная i лiтаратурная спадчына Гомельскага раёна / Укл., сiст., тэксталагiчная праца, уступныя артыкулы, рэдагаванне I.Ф. Штэйнера, В.С. Новак. – Мазыр: Белы вецер, 2000. – 276 с.

  21. Спрадвечнай мудрасці скарбонка: сучасны стан традыцыйнай культуры г. Мазыра / укл., сістэм., тэкст. праца, уст. арт., рэдагаванне В.С. Новак, Л.В. Мельнікавай, С.А. Вяргеенка, А.А. Кастрыцы, А.В. Кучаравай і інш. – Гомель: КВПУП “Сож”, 2005.

  22. Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць / пад агульнай рэдакцыяй В.С. Новак, А.А. Станкевіч. Гомель: ААТ “Полеспечать”, 2009. – 544 с.

  23. Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна / Укладанне, сістэматызацыя, тэксталагічная праца, уступныя артыкулы, рэдагаванне І.Ф. Штэйнера, В.С. Новак. – Мінск: ЛМФ “Нёман”, 2002. – 384 с.

  24. Хойнікшчыны спеўная душа: народная духоўная культура Хойніцкага краю: фальклор.-этнаграф. зб. / пад агул. рэд. В.С. Новак. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010. – 303 с.: іл.


Ілюстрацыйны матэрыял

Масленіца праводзілась вельмі весела з рознымі гульнямі. Яна пачыналася з панядзелка і цягнулася аж да нядзелі. Увесь тыдзень цяжкую работу не рабілі. Па вечарам хадзілі адзін да аднаго ў госці. А моладзь каталася з гары на санках. Кожны дзень Масленіцы называецца па-своему. Рабілі на Масленіцу свістулькі ў выглядзе жывёлы. Гэта не толькі для забавы рабілася, але і для закліку вясны. А з чацвярга пачыналі піць гарэлку. Пачыная з гэтага дня моладзь хадзіла па хатах з песнямі, танцамі. У гэтай хаце гаспадару павязвалі ленту з бубеньчыкамі, як хамут і казалі: “Частуй, частуй, а нас не злуй”. Калі насабіралі пачастункі, ішлі ў адну хату і там гулялі.

Апошні дзень Масленіцы – дзень сустрэчы вясны. Яго праводзілі асоба шумна, бо праводзілі зіму. Гулялі ў розныя гульні. Ставілі стоўб, а наверх стаўба вешалі розныя пачастункі. Хлопцы лазілі на стоўб і даставалі іх. Гэта было нялёгкай справай, бо стоўб быў тоўсты і яго было цяжка абхваціць рукамі. Таксама рабілі куклу з саломы, гэта была зіма. Вадзілі хараводы, пелі песні. А потым куклу спальвалі. Потым з песнямі ішлі ў лес сустракаць вясну. Там яе гукалі. На ўзгорку находзілі бярозку, яе ўпрыгожвалі лентамі. Каля яе вадзілі карагоды, пелі песні. Дзяўчаты ўпрыгожваліся лентамі, абавязкова трэба было надзяваць нешта краснае: ці спадніцу, ці кофту. Там на ўзгорку гукалі вясну. Розныя песні пеліся вясне, я ўжо іх не памятаю. Потым садзіліся пад бярозкай, даставалі ежу і елі кашу, запраўленую маслам, сыр, яйкі, хлеб. Абавязкова пакідалі крошкі для птушак, каб яны, падкрапіўшыся, хутчэй вялі вясну.

Запісана ў г. Жлобін Гомельскай вобл.

ад Казловай Эльвіры Іванаўны, 1936 г.н.

(ураджэнка в. Саланое Жлобінскага р-на),

студэнткай Ульянкінай У.
Звычайна ў нас пачыналі гукаць з першага марта. Дзяўчыны збіраліся ўсе разам і ішлі куды-небудзь на ўзвышша. Там яны вадзілі карагоды і спявалі песні. Кастры тожа палілі. Абавязковым было касцёр паліць толькі дзе-небудзь на ўзгорачку. Яшчэ скакалі праз гэты касцёр.

Было такое, што пяклі жаўрукоў і розных другіх птушак. Вось дзяўчыны бяруць гэтых птушак і ідуць на ўзгорачак. Там яны падкідваюць уверх гэтых птушак. Гэта азначала прылёт птушак. А таксама птушкі гэтыя раздавалі дзецям.

Вось бралі тоўстую вяроўку і прывязвалі яе к дрэву, клалі якую-небудзь дашчэчку на вяроўку ці прывязвалі начоўкі, і потым ужо каталіся на гэтых качэлях, спяваючы песні:
Вясна-красна,

Што ты нам прынесла…





Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   23




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал