Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Запісана ў в. Дзяніскавічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл



старонка11/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   23

Запісана ў в. Дзяніскавічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Грынкевіч Марыі Андрэеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Панцяйковай Н.
Чысты чацвер – гэта чацвер на Вербным тыдні. У Чысты чацвер у кожнай хаце ўсё чыста прыбіралі, бялілі печ, мылі хату, хадзілі мыцца ў лазню. За некалькі дзён да Чыстага чацверга на двор выносяць і кладуць кавалак хлеба і трохі солі. Калі ўтрам прыходзяць глядзець, то калі хлеб не памёрз, то і яравыя не памерзнуць ад маразоў. У лазню трэба ісці яшчэ да ўсходу сонца. Калі заходзяць у баню, то хрэсцяцца і кажуць: “Добры дзень, хазяін”. Калі выходзяць з бані, то пакідаюць там вядро вады і венік для хазяіна. Хазяін – гэта дамавы. Калі выходзяць, то хрэсцяцца і прыгаворваюць: “Табе баня на стаянне, а нам на здароўе”.

У Чысты чацвер нічога нельзя хадзіць пазычаць, бо ўсё роўна нічога не дадуць. Калі хто прыйдзе пазычаць, то ўсе думаюць, што ён прыйшоў з нячыстай сілай і яму не пазычаюць.

Калі ў Чысты чацвер прыходзяць у царкву, то купляюць там свечку, прыносяць яе дамой і хаваюць яе. Дастаюць толькі, калі сільная маланка ці чалавек захварэў. Раней у гэты дзень хадзілі па расе, каб чалавек не хварэў і быў здаровы. Хазяйка гатавала розную ежу, пекла пірагі.

Запісана ў в. Беліца Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Васільевай Анны Васільеўны,

студэнткамі Казятнікавай С., Цікавец Д.
Лічылася, што добрые дзела, савершаемыя ў пользу другіх, дапамагалі сняць з душы грэх.

У гэты дзень ігралі ўбіткі. Два яйца ўдаралі: чыё яйцо заставалася цэлым, той лічыўся более ўдачлівым у жыцці і яму аддавалі тады яйцо праіграўшага.

У гэты дзень кармілі нішчых і бальных.

К Пасхе пачыналі гатовіцца з Вялікага ці Чыстага чацверга. У гэты дзень красілі яйца, гатовілі пасху, пеклі кулічы. У гэты дзень стол рабілі багатым. Таксама ўкрашалі стол і нават увесь дом цветамі. Абавязковым было, каб на стале быў куліч. Кулічы ўкрашалі крэсцікамі, цукеркамі, макам звычайна ўкрашалі.

Месілі бальшое калічество цеста, каб яно лучшэ брадзіла. У цеста клалі многа яіц, сахара, масла, каб гатовыя кулічы доўга не чарствелі. Калі цеста падойдзе, то потым клалі яго ў форму ці каструлю і пасля гэтага ўкрашалі.

К чацвергу ў доме павінна быць чыста. У гэты дзень замешваюць цеста, красяць яйкі. У вялікую суботу раніцаю – служба ў царкве, пасля якой свецяць у храме кулічы, яйкі і г.д. Пробаваць пасху дазваляецца не раней васкрэснага ўтра. Есць такі абычай – трыжды цэлаваць друг друга са словамі: “Хрыстос васкрэс!” – “Ваісціну васкрэсе!”

Стол на Пасху павінен быць багатым. Абавязковым было першым з’есці кусочак свяцонага яйка. Фарбавалі яйкі абавязкова толькі ў чырвоны колер. Гэты колер азначаў цвет крыві Іісуса Хрыста.

Калі на дварэ цямнела, хадзіць пачыналі валачобнікі. “Год чакалі, год чакаць, а ці можна заспяваць?” – пыталіся яны і потым яны ўжо пелі і плясалі. А мы ўжо плацілі ім пасхальнымі далікатэсамі. Вось яны абыходзілі ўсе хаты, а потым у якой-небудзь хаце да раніцы і засіжываліся.


Запісана ў в. Дзяніскавічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Грынкевіч Марыі Андрэеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Панцяйковай Н.
На Юр’я выганялі ў поле скот. Гэта быў празнік пастухоў. У народзе казалі, што Юр’я выязджае ў поле і пасёт скот, абараняе яго ад розных звяроў.

Пяклі белы хлеб і першы кусок аддавалі пастуху, а ўсё астальное аддаюць скаціне. Перш чым гэта зрабіць, яшчэ пастух павінен быў з гэтым хлебам абыйсці свае палі. Гэта рабілася з той мэтай, каб быў добры ўраджай.

Перад тым, як выганяць скот, ставілі стол, запальвалі свечку перад іконкай, на гэты стол клалі хлеб, соль і маліліся. Потым, як ужо памаліліся, муж бярэ ікону святога Георгія, свечку, хлеб, соль і абыходзіць скот, і нешта яшчэ гаварылі.

Каталіся на Юр’явай расе, каб палучыць здароўе.

Яснае ўтра на Юр’я – ранні сеў.

На Юр’е дождж – скаціне лёгкі год.

З Юр’я пачынаюць садзіць свяклу, сеяць расаду, маркоўку.

Запісана ў в. Дзяніскавічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Грынкевіч Марыі Андрэеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Панцяйковай Н.
Як расказывала мне бабуля, то на Юр’ю заўсёды выганялі жывёлу на пашу. Мая бабуля перад выганам каровы перахрэшчывала яе і апырсківала свяцонай вадой. А потым каля дзвярэй клала вяроўкуў некалькі разоў і загаворвала, каб карова добра хадзіла на полі і прынасіла многа малака.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Быліцкай В. (2004 г.)
Баба выганяе кароў і надзявае дзве юбкі. Адну скідае, другую – астаўляе. Як юбка дзержыцца на хазяйке, так і карова вазврашчалася да яе. А скідае таму, штоб карова праступіла праз яе, каб ведала хазяйку. Выганялі карову вербічкай.

Запісана ў г. Жлобін Гомельскай вобл.


ад Капусцінай Ніны Канстанцінаўны, 1935 г.н.,

(раней пражывала ў в. Пірэвічы, пас. Любоў)

студэнткамі Петрыкавай Ю., Шэндзелевай І., Мазай І., Шкаруба Н.
На Юр’я садзілі гуркі. Карове хвост абразалі і выганялі свечаным дубцом з вербнай нядзелі. У гэты дзень вядзьмаркі збіралі расу на досвітку, каб адабраць малако ў кароў. Таксама, каб ведзьмы не шкодзілі вешалі сярпы на дзверы ў хляве.

Запісана ў г. Жлобін Гомельскай вобл.


ад Богдан Ганны Пятроўны, 1930 г.н.

студэнткамі Красніцкай А., Радкевіч Г., Халецкай І.
На Юр’яў дзень пякуць карагод. Калі спякуць карагод, дык тады яго нараджаюць (упрыгожваюць). З розных паперак выразаюць кветкі, лентачкі і засаджваюць на хлеб. Затым бяруць два хвартухі. Гэтыя хвартухі прывязваюць да грабель. Потым гэтымі хвартухамі махаюць у вокны. Калі ў каго хто памёр, то махаюць белым хвартухам, у іншым выпадку – чырвоным. А карагода, што спяклі і ўжо нарадзілі, бяруць два хлопцы. Адзін носіць карагод, а другі тыя граблі з хвартухамі. Пасля ўсяго гэтага пачынаюць вадзіць карагод, узяўшыся за рукі. а тыя хлопцы ідуць у цэнтр круга. Ім даюць яйкі, грошы, хто што мае. Затым пачынаюць пець песні:
Эй, у корогода сын воевода.

Там, дзе корогод ходзіць,

Там Бог да жыто родзіць.

А йдзе ж да не бувае,

Там жыто да ўлегае.

Зародзі, божэ, жыто

Да новое лето,

На жыто, на пшаніцу,

На ўсякую пашніцу.

Да, Юрай, маці клічэ,

Да, подай, маці, ключа,

Штоб небо й отворыці,

Да росіцу спусціці.
***

Юр’я, Юр’я, божа мой,

Подай ключы землю адмыкаці,

Бычка напасаці.

На Юр’еву росу

Бычка напасу:

– Бычок, трацячок,

Ці повен твой бочок?

– Яшчэ пакуль не повен,

З левым не ровен.





1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка