Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Запісана ў в. Кабанаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл



старонка13/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   23

Запісана ў в. Кабанаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Акулавай Надзеі Фёдараўны, 1958 г.н.,

дырэктара Кабанаўскага сельскага Дома культуры,

Мельнікавай Л.Г.
У нас Тройцу навек спраўлялі на 50-ы дзень ад Паскі. Навек перад Тройцаю готовіліся, от кажды, кажды двор готовіўся. Прыбіралі дворы, чысцілі, да ссеквалі бярозкі, у вокна затыкалі кленовыя лісточкі, галінкі, а ўвесь тор плешняком (цяпер кажуць аір) усцеляць вяленым. Ну, ужэ на другі дзень собіраліса дзевачкі, усе такія молодыя, от прымерно дзве подружкі, і там дзве подружкі. І ўже собіраліса і ішлі ў лес, шоб завіць бярозкі. От зайдуць у лес, да йдзе одна коло одное бярозкі радышком растуць, оны іх нагібаюць, этыя бярозкі, завіваюць, закручваюць. Ну, і от рабілі такія як бы ворота. I через гэтыя ворота проходзілі обычно і спявалі:
Пойдом, дзевачкі, у луг гуляць,

Зелёных веночкоў завіваць.

Заўём вянкі на ўсе святкі

На ўсе святкі, на ўсе празнічкі.
Ну, от спявалі такія песні, куміліса. Ну, от счытайце, як две подружкі дружаць, да катора в іх раньшэ замуж пойдзе, то ўжэ яны завівалі вяночкі, дай куміліса. Дзяўчаты астаўлялі ў лесе вяночкі. А далей ужэ чераз нядзелю прыходзілі ў лес, да ўжэ глядзелі, як чый вяночак засохне, то ето ўжэ нелоўкая прыкмета, ето ўжэ знай, шо ў роду хто-небудзь помрэ. А як вяночак не засохне – роду жыць доўга, і ў роду ніхто не помрэ. Дзяўкі яшчэ плялі вяночкі з цвяткоў. Да кідалі етыя вяночкі ў воду, да ўжэ й глядзелі, як вянок не ўтопне, то значыць усё будзе добра, а як, не дай Бог, утопіцца вянок, то тожэ нядобрэ. I спявалі песні:
Ходзі, дзевачкі, у луг гуляць,

Зелёных веночкаў завіваць.

А мы веночкі росвілі.

Мало гарэлачку, да попілі.

А мы ж вяночкі да ўтопілі.

Мы гарэлачку да не пілі.
На Тройцу проходзіў абрад кумлення, але зараз яго няма. Дзве подружкі проходзяць праз завітые з бярозак ворота. Потым яны цалаваліса, да куміліса. Да ўжэ котора з іх выходзіла перша замуж, да нараджала дзіця, то ўжэ брала другую собе за куму. Да куміліса зараней. Да і песні спявалі:
Ну ка, кумка, покумімса,

Ну ка, кумка, поголубімса.

Ты кума мне, а я кума тобе.

3 кумой покуміліса.

Душа з душой злюбіліса.
Ну, яшчэ на Троіцу спявалі вельмі добру песню. Гэта вельмі хороша песня.
Господняя Тройца веселіць молойца

Прысвятая Тройца.

На зялёнэ свято, жывеце богато

Прысвятая Тройца.

Да стаўце дубочкі, шоб шчаслівы дочкі

Прысвятая Тройца.

Да стаўце бярозкі, шоб не лілі слёзкі

Прысвятая Тройца.

Да сцелеце лепеху Господу на ўцеху.

Прысвятая Тройца.

Кідайце вяночкі да на ўсе годочкі

Прысвятая Тройца.
На Троіцу ўшаноўвалі продкаў, помершых. У гэты дзень навек спраўлялі, як кажуць, «троецкія дзяды». Маці стараласа зварыць і кашу, і боршч. У нас на Тройцу стараліса дзевачкі ў вокна затыкаць кляновыя лісточкі, бо яны на іх потым гадалі. Як скоро засохне кляновы лісточак, то значыць яна скоро замуж і не пойдзе, а як останецца доўга зялёным, то тожэ добра. А ўжо старыя жонкі, як мая баба, глядзелі, шо як лісток высохне, то знай, шо як покосіш сено, яно высохне, а як толькі чуць-чуць прывяне, то сено вяць будзе доўга.

Запісана ў в. Сямурадцы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Лой Ганны Пятроўны,

студэнткамі Бабовіч М., Быкавай Ю.
Русальны дзень звычайна адзначалі ў другі панядзелак пасля Тройцы. Дзяўчаты выбіралі адну дзяўчыну, апраналі яе ў белае адзенне, на галаву надзявалі вянок. Самі ж дзяўчаты адзявалі шырокія юбкі, на галаве ў кожнай павінен быў быць вянок з хмелю. Увечары, калі ўжо заходзіла сонца, дзяўчаты ішлі з усіх канцоў вуліцы, вуліца наша была вялікая, і спявалі. Ішлі яны на кладбішча. Русалка ішла разам з імі. Перад кладбішчам у нас быў пясок, і кожная дзяўчынка павінна была перакульвацца праз гэты пясок. На кладбішчы стаяла капліца, а побач з ёю бяроза. На гэту бярозу дзяўчаты кідалі вянкі, зняўшы з галавы. Існавала такое павр’е: калі вянок застране між галін бярозы, то значыць, замуж дзеўка хутка пойдзе, а калі ж ён упадзе на зямлю, дзяўчына павінна падняць вянок і аднесці на градку капусты, і пакінуць яго там, каб раслі вялікія качаны. Хлопцы к етаму дню прыгатаўлялі вяроўкі. Потым яны гэтыя вяроўкі нацягвалі перад кладбішчам, калі дзеўкі толькі шчэ шлі да капліцы, каб яны перапіналісь і куналісь. Некаторыя хлопцы перадзяваліся ў белую адзежу (русалак) і лавілі дзяўчат, славіўшы, слакаталі.
Правяду русалку, правяду,

Шчэй асінаю заламлю.

Правяду русалку да мяжы,

А сама вярнуся да дзяжы.

На табе, русалко, вянок мой,

А я вярнуся к татку ў двор.

Правяду русалку, правяду,

Шчэй асінаю заламлю.


– Ой, ты, хмелю, хмелю,

Хмелю зеляненькі,

Дзе ж ты, хмелю,

Зіму зімаваў,

Дай не развіваўся?

– Зімаваў я зімку, зімаваў я другу,

Зімаваў я ў лузе на каліне

Дай не развіваўся.

– Ой, ты, сынку, сынку,

Сынку маладзенькі,

Дзе ж ты, сынку, ночку начаваў,

Што не разуваўся?

– Начаваў я ночку,

Начаваў я другу,

Начаваў я ў тое ўдавіцы,

Што сватаці буду.

А ўдавічэ сэрцэ, як осенне сонца,

Ой, хоць яно свеціць, ды ня грэе,

Усё холадам вее.

А дзявіча сэрцэ, як вясняна сонцэ,

Ой, хоць яно хмар нясенько,

А ўсё ж цеплесенька.





Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   23




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал