Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Запісана ў в. Міхалеўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл



старонка15/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   23

Запісана ў в. Міхалеўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Данюк Варвары, 1932 г.н.

(перасяленка з в. Пучын Брагінскага р-на),

студэнткай Кірпічовай І.
Кагда баба ражае, усе вузлы развязваюць і замкі адпіраюць, каб аблегчыць мукі.

Кагда хрэсцят рабёнка, празнуюць. Бабка нясе ўзел бальшой гасцінцаў. Як даруць, нясуць куклу замест дзіцяці. А хазяін усячыну гатовіць. Тады садзяцца за стол, п’юць, ядуць.

Кашу варылі. Харошы гаршчок пшоннай кашы. Рассыпную дзелаюць. Як садзяцца за стол, ставяць тую кашу пасярод стала. Радзіцелі ідуць з тарэлкай накрытай і збіраюць грошы. Пачынаюць з края, з кума. Хто болей грошай паложа, той і кашу б’е. Должан біць кум. А другі, хто з сваіх грошай падкіне болей: “Вой, сядзі, кум! Няхай гэты б’е!”. Кум – бух на кашу ўсё. Усе: “Кумава каша!”. Калі хто болей за кума даў: “Не кумава каша”. Б’юць кашу, і яна па сталу рассыпаецца. Чарапкі паразбіраюць бабы, каб у хатах усё вялося. Усе ядуць кашу.

Падымаюць рабёнка, штоб красівы, шчаслівы быў. Жалаюць яму. Бабке даюць падарак – на плацце, платок. Нада ж плацце замачыць. Бабку вязуць у магазін. Як зімой – на санках, летам – на калёсах. Бярэ бутылку водкі. І ў бабкі па тры разы адбіраюць падарак: нада замачыць.

Песні пелі, хто якую ўжо ўздумае, гармошка іграе, а ўсе танцуюць.

Запісана ў в. Колбаўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Кавалёвай Ефрасінні Паўлаўны, 1930 г.н.,

студэнтамі Крупскай Н., Шабалінай Н., Малашковай Л.,

Вержахоўскай В., выкладчыцай Новак В.С.
Спачатку хадзілі ў даведкі. Людзей гаспадары не звалі, яны ішлі самі. Гаспадары садзілі іх за стол, потым спявалі песні. А потым дзелалі хрэсьбіны і звалі тых, хто прыходзіў у даведкі. Гаспадары загадзя выбіралі хроснага, хросную і бабу. Хросны і хросная ўтрам ехалі ў цэркву і хрысцілі дзіцяці, а потым у назначанае время прыходзілі госці, садзіліся за сталы, а перад гэтым дарылі падарункі для навароджанага. Песні спецыяльныя на радзінах не спявалі. Калі ўжо гаспадары бачуць, што людзі нашумеліся, то баба несла кашу і яе выкуплялі, тады кашу разбівалі і раздалі патрошку кожнаму. Яшчэ гаварылі, калі ўхопіш кавалак разбітага гаршка, то будзеш шчаслівы. Потым апяць прадаўжалася вяселле. На заканчэнне свята хроснага і хроснаю садзілі на паясы, тачанку і вязлі іх к ім дамой. Там выпівалі і ехалі зноў прадаўжаць гулянне.

Запісана ў в. Малыя Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Азаранка Ганны Іванаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Азаранка А.
Калі набліжаліся роды, то жанчына імкнулася, каб пра гэта знала як мага менш людзей. Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, зваў муж ці замужняя жанчына. Па прыходзе да бабкі гаварылі: “Хадзі, бабулічка, к нам. Нешта нашай маладусі ня дужа ладна дзелаецца”. Нарадзіўшаеся дзіця бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў старое адзенне, каб яно пасля дзіцяці было ў багацці. Потым бабка перавязвала пупавіну суровай ніткай. Пупавіна адвальвалася на чацвёрты дзень, і маці хавала яе ў куфар ці запіхвала ў дзірку, якая была прасвідравана для гэтай мэты ў сцяне хаты. Калі дзіцяці спаўнялася сем гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб “развязаць свой разум”.

Пры першым купанні дзіцяці давалі імя. Пасля нараджэння дзіця ўсе жанчыны павінны былі наведаць рожаніцу, акрамя цяжарных. Хрэсьціны лепей святкаваць у дзень царкоўнага хрышчэння. На хрэсьбіны прыходзілі толькі з запрашэннем.

Спецыяльнай стравай на хрэсьбінах з’яўлялася бабіна каша, якую гатавала хросная бабка. Для гэтага куплялі новы гаршок, яго потым разбівалі. Асколкі з гаршка бралі сабе госці, каб у доме было шчасце і дзеці. Бабіну кашу хутка з’ядалі, каб дзіця пачало хутчэй гаварыць і хадзіць. Потым пелі песні і пачыналася асноўнае вяселле людзей.

Запісана ў в. Яроміна Гомельскага р-на Гомельскай вобл.


ад Салаўёвай Зінаіды Пятроўны, 1936 г.н.,

студэнткай Кузьмянковай С.
Когда рождался ребенок, его купали на 9-ый день после рождения в деревянном корыте. Сначала наливали немного обычной колодезной воды, добавляли кружку воды, взятой в храме на Крещение. Потом доливали горячую воду, доводя до нужной температуры.

Нельзя купать ребенка до года после захода солнца. Если ж пришлось покупать, воду выливали только на утро, в сторону солнца. В воде, где мыли маленького, нельзя стирать: маленький будет болеть. Купали только родные, чужим нельзя было быть при купании: могли сглазить малыша.


Запісана ў в. Каранёўка Гомельскага р-на Гомельскай вобл.


ад Раманавай Ганны Пятроўны, 1934 г.н.

(раней пражывала ў Бранскай вобл.),

студэнткамі Цыганковай К., Жытнік І.
Як дзіцёнак радзіцца, так бралі таго маленькага, везлі ў цэркву. У цэркву ехалі толькі хросны і хросная, і дажа матка не ехала. У хросныя бралі, каго зажалаюць. У цэркву як едуць, трэба хросны штоб хрэшчык купіў. А хросная бярэ метру-дзве палатна. А еслі шыць умее, дак ужэ бяруць адзежынку якую, рубашачку, шапачку, шчэ ж маленькае.

Прыглашалі бабу. У бабы бралі тожа, хто панаравіцца, шчэ ж выбіралі багацейшых. Баба кашу вара з пшана, боршч, пака тыя ў цэркві.

Як прыехалі ад Хрыста, ужэ сабіраецца радня, ядзяць, выпіваюць, а патом ужэ баба ставіць кашу, і колькі хто дасць. Хто болей. Кум – эта ўжэ аўтарыцет. Ён даўжон кінуць болей грошай. Вот калі дагодзяць яму (дык і кума памагае, куму грошы дае, перадае пад сталом), ён патом разбіваець кашу. Разбівае той, хто купіў. Чэрап’янкі кідалі ў парог: “Чэрап’янкі, біцесь, а дзеці, вядзіцесь”. Так гаварылі тры раза. Патом ужэ паядзяць кашу, на кашу – па сто грам, і хрысціны кончылісь.

А тады ўжэ выходзяць, бабу садзяць на саначкі на малыя (і летам) і цягнуць да яе дому. А баба ўжэ дзелае абед, тожа ўжэ садзяцца, выпіваюць. А то садзілі бабу і на барану. На барану пасадзяць на красцы, ну і мужчыны цягнуці, яны крапчэйшыя. І к бабе як прыцяглі, баба ставіць ім магарыч. Там ужэ збіраюцца і падаркі куму, куме, бабе дараць.





Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   23




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал