Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Запісана ў в. Казярогі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл



старонка16/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   23

Запісана ў в. Казярогі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Карась Ксеніі Іванаўны, 1922 г.н.
Цяжарная жанчына павінна паводзіць сябе прыстойна: ні маіцца, ні абражаць брыдкімі словамі людзей, ні рабіць шкоды, ні красці. Бацька павінен быць таксама прыстойным гаспадаром.

Глядзець трэба на прыгожых, добрых людзей. Не піць напояў (гарэлку, віно). Не быць зайздрослівай. Не выстаўляць жывот, а насіць вольнае адзенне. Ні адразаць валасы, ні малявіцца, тады будзе і дзіцяці добра.

Калі цяжарная жанчына прыйдзе ў хату, чаго-небудзь пазычыць, а ў вас таго няма, то трэба за ёй кінуць кавалачак хлеба, нельга кідаць вугаль, бо дзіця будзе есці вуглі, мел. А калі нічога не дадзіце, то ў вас будуць мышы есці ваш скарб. Людзі з павагай павінны адносіцца да цяжарнай жанчыны.

Роды былі дома, грэлі ваду, у хаце было цёпла. Звалі бабку, якая прынімала роды, дзіця зразу купалі. Пры родах мужчын выпраўлялі з хаты. Каб роды праходзілі лягчэй, адчынялі вароты, жанчыны развязвалі паясы.

Калі ражаць у полі, то будзе цяжкая жаночая доля.

Да жанчыны-парадухі (так у нашай вёсцы называлі рожаніцу) прыходзілі жанчыны ў адведкі, прыносілі розныя стравы. Самыя родныя жанчыны прыходзілі, калі родзіцця дзіця. Потым жанчыны згаварваліся і прыходзілі на радзіны. Радзіны – гэта таямніца, дзе толькі жаночыя справы. Усе прыгатаванні да радзін рабілі самі, жанчыны прыходзілі на радзіны з прыгатаванымі стравамі. Стол быў накрыты скацеркай, на голы стол ежа не ставілася. Прыносілі мёд, студзень, мяса, сала, рыбу, кісель, кампот, медавуху, аладкі, сухарыкі, блінчыкі, бульбу-смажанку з мясам, з грыбамі.

Выбіралі кума і куму. Неслі хлеб да іх і прасілі быць хроснымі дзіцяці. Калі хлеб прынімалі, то давалі згоду. У царкву збіраліся рана. Родныя, бацька і маці ў царкву не ездзілі. Імя давалі і па царкоўнаму каляндару, і хто як хацеў.

Пасля хрышчэння дзіцяці рабіліся хрысціны. Запрашаліся родзічы, суседзі. Галоўнымі на хрысцінах былі кум і кума, якіх садзілі на лаву, дзе чырвоны кут. Бабка, якая купала дзіця, варыла кашу з прасяных круп. Каша была галоўнай стравай. Яе выкупалі: хто болей паложыць грошай, той б’е кашу.

Жанчыны прыносілі падарункі, стравы неслі тожэ і гарэлку, каб гаспадарам не было ўбытку. Запрашаліся музыкі, мужчыны таксама былі на хрысцінах. Халасцякоў і халасцячак не запрашалі. Гэта маглі быць толькі кум ці кума. Кума з кумой паднімалі на заслоне, яны давалі выкуп. Бабку тожа зімой вазілі на саначках па сялу ў краму, за выкуп.

Дзіця лажылі ў калыску. Дзіця хавалі ад злых вачэй, каб ні сурочыць. Злым людзям кідалі вугольчыкі ўслед з прыгаворам. Дзіцяці спявалі калыханкі. Навароджанае дзіця ўзвешвалі на бязмене.


Запісана ў в. Каралёва-Слабада Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.


ад Фраловай Агаф’і Акімаўны, 1934 г.н.
Калі бярэменная абпекалася, то ей нельзя трогаць рукамі галаву ці шэю, покуль не пройде шок, бо діця мода нарадзіцца с краснай плямай на тым месце.

Нельзя калыхаць каляску ці краватку, калі там няма дзіця. Гаварылі, што дзіця памрэ.

Да аднаго года няльзя даваць дзіцю зеркала, няльзя шыць яму адзежу з новага матэрыялу.

Чэраз шэсць дней пасля раджэння дзіця бацькі выбіралі яму хросных бацькоў, якія аберагалі дзіця ўсё яго жыццё. Пра кумоў і песня е:


А кум куме рад, павёз куму ў сад,

Пасадзіў куму ў садзе на цвет.

Еш, кумка, ягодкі, каторы салодкі,

Каторы горкі – аддай маёй жонкі.


Запісана ў в. Стралічава Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Сацура Аляксандры Усцінаўны, 1914 г.н.,


студэнткай Фяськовай Т.
Перад хрэсьбінамі маладыя бацькі выбіраюць кумоў. Калі ідуць іх зваць, нясуць хлеб і соль, зашоўшы ў хату, кладуць на стол са словамі: “Хлеб, соль вашы, а кума або кум нашы”.

Раніцай вядуць пад хрэст. Баба варыць кашу. Прыязджаюць з-пад храсту, збіраюць гасцей. Кума, куму і бабу садзяць за першы стол на кут. Баба хавае сваю кашу, штоб не нашлі. Выпіваюць па первай, па втарой чарцы. За трэцяй чаркай далжны падносіць кашу бабе. Находжаюць кашу, якую яна схавала. Надзяюцца дзве жэншчыны, звязваюцца ўдваіх кабылай, накрываюць іх посцілкай. Адна садзіцца паверх на іх. Не кашу падносяць, а падманную кашу. У чугун кладуць пеўня ці ката. Падносяць бабе гэтую кашу. Баба кажа: “Не мая каша”. Яны назад з гэтай кашай. Потым кашу абвязваюць у платок, надзяюць на палку і вязуць. І баба павінна за гэту кашу даць магарыча. Гаворыць: “Мая каша”. Потым забірае яе і дае магарыч. Вылажае са стала і носіць па сталах. Госці кладуць грошы на кашу. Грошы сабірае і кладзе іх маці. Збірае з кашы верх, а пасля аддае куму.

Таргуюцца за кашу, колькі стое. Кум кладзе дзесятку ці дзве і аб’яўляе: “Каша стоя дзесяць рублей. Хто болей?”. Кожны з гасцей кладзе падарунак са словамі: “Мая каша”, а кум за кожным павінен выкупіць яе. Калі ўсе госці паклалі на кашу, кум яшчэ кладзе грошы і кажа: “Мая каша”. Госці крычаць: “Кумава каша” і дазвяляюць біць. Маці бярэ малога, кладзе падарункі куму, куме, бабе. Дае яму насавы платок. Ён бярэ гаршок насавым платком, падымае кашу і кажа: “Первым разам, божым часам няхай мой хрэснік вялікім расце і шчаслівым будзе” (3 разы). За трэцім разам бярэ, падымае і б’е кашу. Пабілі кашу, рэжуць на кускі, разадюць па ўсіх сталах. Наліваюць чаркі, замачваюць кашу. Песні пяюць. Папяюць. Мужыкі бяруць кума і вядуць у магазін. Ён ім бярэ бутылку. А бабы бяруць бабу і куму, содзяць летам на каламажку, а зімой на саначкі і вязуць у магазін. Яна бярэ і ўгашчае іх канфетамі. А потым працягваюць гулянне.

Запісана ў в. Гацкое Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.


ад Гулевіч Тафілі Кузьмінічны, 1927 г.н.
На ролю кумы і кума бяруць чужых людзей, але можна і сваіх. Раней роды прынімала баба-павітуха. За гэта ёй давалі гасцінцы, рушнік, скацерку, платок. У царкву хрысціць дзіця ехалі кум, кума, сама маці не едзе. Пасля царквы едуць дамоў гуляць хрэсьбіны.

Баба вара кашу ў гаршку. Гаршок называецца “варэйка”. Хто-небудзь скажа: “Нясіце бабіну кашу”. Прынясуць гаршок, а там ці ката жывога ўсодзяць, ці ляльку. Баба гавора: “Не, гэта не мая каша”. Нясуць другі гаршок з сырой бульбай. Баба зноў кажа: “Не, не мая каша”. Трэці раз ужо нясуць бабіну. Баба бярэ кашу і аддае хроснаму бацьку. Ён падыме яе тры разы, паважае і гаворыць: “Наша каша з канапелькамі, а ўсе з капейкамі”. Тады перадае хроснай матцы. Тая таксама робіць тое ж самае. Тады зноў перадае хроснаму бацьку. А ён гавора: “Хай мая хрэсніца будзе здаровая і шчаслівая”. Потым разбівае гаршок аб стол. Усе хватаюць чарапкі (тады кідаюць іх свінням, каб вялікія раслі). А кашу ядуць, каб здароўе было.



Тады саджаюць бабу на калёсы ці саначкі і вязуць катаць па вуліцы.



1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка