Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Запісана ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл



старонка17/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   23

Запісана ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.


ад Антончыкавай Лідзіі Ніканораўны, 1924 г.н.
ПАРЭМІЯЛАГІЧНЫЯ ЖАНРЫ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ
Пералік вывучаемых пытанняў

  1. Выслоўі і іх магічная прырода.

  2. Азначэнне жанраў прыказкі і прымаўкі і іх тэматычныя аспекты.

  3. Паходжанне, віды і паэтыка загадак.

  4. Прыкметы і павер’і ў сістэме фальклорных жанраў.


Пытанні для самаправеркі

  1. Назавіце ўсходнеславянскіх фалькларыстаў і этнографаў, якія займаліся зборам і вывучэннем малых жанраў беларускага фальклору.

  2. Ахарактарызуйце групы выслоўяў паводле іх зместу і функцыянальнага прызначэння.

  3. Дайце азначэнне прыказак і прымавак, назавіце спецыфічныя рысы і мастацкія асаблівасці кожнага з жанраў. Прыгадайце крыніцы узнікнення прыказак і прымавак, пералічыце асноўныя тэматычныя групы.

  4. Дайце азначэнне загадкі. Назавіце асноўныя віды загадак, раскажыце пра іх паходжанне, функцыянальнае прызначэнне і тэматычную разнастайнасць. Ахарактарызуйце асноўныя вобразна-выяўленчыя сродкі, з дапамогай якіх ствараецца мастацкі свет загадкі. Прывядзіце прыклады.

  5. Назавіце генетычныя крыніцы ўзнікнення прыкмет і павер’яў. Акрэсліце месца прыкмет і павер’яў у сістэме фальклорных жанраў, прыгадайце іх унутрыжанравую класіфікацыю.


Практычныя заданні

  1. Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Адлюстраванне менталітэту беларусаў у прыказках і прымаўках”.

  2. Карыстаючыся атрыманымі ведамі, складзіце алгарытмы стварэння загадак розных відавых груп (загадкі-метафары, загадкі-пытанні, загадкі-жарты, загадкі-задачы). Да кожнай з іх прыдумайце ўласныя загадкі.

  3. Стварыце творчую мультымедйную прэзентацыю на тэму “Выслоўі: магічная прырода, функцыянальнае прызначэнне”.

  4. Запоўніце табліцу.




Жанр

Тэматычны дыяпазон

Функцыянальная разнастайнасць

Вобразна-выяўленчыя сродкі

Заўвагі

Прыкметы













Павер’і
















  1. Прааналізуйце колькасны склад прыкмет розных тэматычных груп і прадстаўце вынікі ў выглядзе дыяграмы. Пракаменціруйце атрыманыя вынікі.

  2. Напішыце эсэ на тэму “Павер’е: вера ці нявер’е ?”

  3. Запішыце відэаролік “Прыкметы і павер’і студэнцкага асяроддзя”.

Праверачны тэст


  1. Устанавіце адпаведнасць:




1

А. Алфёрава

А

“Рэчыцкае Палессе”

2

Н. Гілевіч

Б

“Беларусы”

3

Я. Карскі

В

“Паэтыка беларускіх загадак”

4

І. Насовіч

Г

“Сборник белорусских пословиц”

5

М. Янкоўскі

Д

“Паэтыка беларускіх прыказак”

6

К. Кабашнікаў

Е

“Смаленскi этнаграфiчны зборнiк”

7

Е. Раманаў

Ж

“Пiнчукi”

8

Ч. Пяткевіча

З

“Усходнеславянскiя i заходнеславянскiя загадкi: вобразна-паэтычная сiстэма”




  1. Устанавіце адпаведнасць:




1.

У. Даль

А

Жанры захоўваюцца да таго часу, пакуль здольны змяшчаць у сябе новы змест, пакуль жанраваму зместу і жанравай форме знаходзяцца суадносіны ў тэмах, у іх распрацоўцы, пакуль стыль не супярэчыць цэласнай, паўнавартаснай перадачы новага зместу

2.

У. Коваль

Б

Павер’ем называем мы ўвогуле ўсялякую думку цi паняцце, што ўкаранiлiся ў народзе, без разумнага тлумачэння ў абгрунтаванасцi яго

3.

В. Хрыстафорава

В

Прыкмета – у народных уяўленнях – рыса, з’ява, якая прадвяшчае што-небудзь

4.

У. Анікін

Г

Прыкмета – гэта прадказанне пэўнага вынiку, заснаванае на аб’ектыўнай прычынна-вынiковай залежнасцi з’яў, падзей, дзеянняў i пацверджанае шматвяковым народным вопытам

5.

У. Васілевіч

Д

Роля прыкмет у мадэляванні паводзін заключаецца не столькі ў тым, што яны ўказваюць на ўзаемадзеянне партнёраў, колькі ў тым, што яны акцэнтуюць увагу чалавека на правільным тлумачэнні атрыманай інфармацыі


3. Прыказка – гэта:

а) аповед пра стварэнне свету, паходжанне і дзеянні багоў, герояў і інш.;

б) умоўнае абазначэнне існасці якой-небудзь з’явы шляхам алегарычнага яго абазначэння;

в) прадказанне пэўнага вынiку, заснаванае на аб’ектыўнай прычынна-вынiковай залежнасцi з’яў, падзей, дзеянняў i пацверджанае шматвяковым народным вопытам;

г) лаканічнае ўстойлівае выслоўе з павучальным зместам, якое мае прамы і пераносны сэнс;

д) уяўленні, погляды, заснаваныя на веры ў iснаванне мiстычных сувязей памiж з’явамi навакольнага свету i лёсам чалавека.


4. Які беларускі даследчык называе асацыяцыі “душою” і “нервамі” прыказкі:

а) Н. Гілевіч;

б) М. Янкоўскі;

в) К. Кабашнікаў;

г) М. Грынблат;

д) І. Лепешаў.


5. Загадка – гэта:

а) паданне, заснаванае на народна-міфалагічных уяўленнях;

б) сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рытуалаў;

в) прадказанне пэўнага вынiку, заснаванае на аб’ектыўнай прычынна-вынiковай залежнасцi з’яў, падзей, дзеянняў i пацверджанае шматвяковым народным вопытам;

г) твор, у якім ў іншасказальнай вобразная форме падаецца апісанне прадмета або з’явы на аснове падабенства, блізкасці якасцей паміж утоеным прадметам і тым, які яго замяняе;

д) уяўленні, погляды, заснаваныя на веры ў iснаванне мiстычных сувязей памiж з’явамi навакольнага свету i лёсам чалавека.


6. Выслоўі – гэта

а) зборная назва кароткіх жанраў народнай вуснапаэтычнай творчасці, устойлівых вобразных выразаў, трапных і дасціпных, найчасцей гумарыстычных, якія не маюць ў адрозненне ад прыказак элементаў павучальнасці;

б) сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рытуалаў;

в) прадказанне пэўнага вынiку, заснаванае на аб’ектыўнай прычынна-вынiковай залежнасцi з’яў, падзей, дзеянняў i пацверджанае шматвяковым народным вопытам;

г) твор, у якім ў іншасказальнай вобразная форме падаецца апісанне прадмета або з’явы на аснове падабенства, блізкасці якасцей паміж утоеным прадметам і тым, які яго замяняе;

д) уяўленні, погляды, заснаваныя на веры ў iснаванне мiстычных сувязей памiж з’явамi навакольнага свету i лёсам чалавека.


7. Вызначце нумары з тэкстамі прыкмет:

а) “Сорак трэсак нада было ўнесць на Соракі, каб сорак яечак ўзяць”;

б) “На Масленіцу, кажуць, не нада сціраць, штоб малако не п’янілася”;

в) “Калі на Юр’я бальшая раса – будуць харошыя просы”;

г) “Кот спіць на палу – к цяплу, на печке – к холаду”;

д)Калі ў Піліпаўку іней – ураджай на авёс, калі хмарка ці снежна – май будзе мокры”.


8. Вызначце нумары з тэкстамі павер’яў:

а) “Если засушливое лето, значит, Илья, Божий пророк, злится, нужно Илью просить”;

б) “Калі грыміць гром, то трэба падпіраць спіной дзверы, штоб спіна не балела”;

в) “Калі зімой сабакі качаюцца на снезе , то будзе завіруха”;

г) “Зімой, калі дым з коміна ўверх ідзе, то на мароз, а калі расцілаецца, то адлёга”;

д) “Венік трэба ставіць вверх веткамі, штоб былі дзеньгі”.




  1. Устанавіце адпаведнасць:




1

“Такая зямля добрая....”

А

“...цыгану даход дае”

2

“Дождж упору...”

Б

“...да хлеба не дае”

3

“Кукуля кукуе... “

В

“...што свайго гнязда не мае”

4

“Салавей пяе...”

Г

“..усё роўна што золата”

5

“Мядзведзь пот ліе...”

Д

“...пасадзі аглоблю – калёсы вырастуць”


10. Назавіце імя рускага даследчыка, які пісаў пра загадку: “Для народнай загадкі характэрна, што яна не спыняецца толькі на знешнім баку адлюстравання, а бярэ з’яву, прадмет, жывы арганізм у цэлым, разнастайна вылучаючы той ці іншы бок, дэталь у ім і яго існаванні, якая тыповая, і можа адкрыць, аб чым ідзе гутарка”.
Пытанні для збору фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу

  1. Прыгадайце прыказкі і прымаўкі, якія існуюць у вашай мясцовасці.

  2. Якія вы ведаеце загадкі? Якія загадкі прызначаны для дарослых, а якія для дзяцей?

  3. Якія прыкметы і павер’і вы памятаеце?

  4. Прыгадайце прыкметы, звязаныя з надвор’ем, святамі народнага календара.

  5. Прыгадайце прыкметы і павер’і, звязаныя з жывёльным і раслінным светам, прыроднымі стыхіямі і нябеснымі свяціламі, прадметамі побыту і прадуктамі харчавання і інш.


Рэкамендуемая літаратура

  1. Алфёрава, А.Г. Усходнеславянскія і заходнеславянскія загадкi. Вобразна-паэтычная сістэма : [навуковае выданне] / А.Г. Алфёрава ; НАН Беларусi; Iнстытут мастацтвазнауства, этнаграфii i фальклору iм. К. Крапiвы. – Мінск : Беларуская навука, 2008. – 162 с.

  2. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: падручнік для студэнтаў філалаг. спецыяльнасцей ВНУ / К.П. Кабашнікаў [і інш.]. – Мінск, 2000.

  3. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: Полымя, 2002. – 240 с.

  4. Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка. Малыя жанры. Дзіцячы фальклор / Т.В. Валодзіна [i iнш.]; рэд. А.С. Фядосік. – Мінск: Бел. навука, 2004. – 439 с.

  5. Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. – Мінск, 2005–2006.

  6. Выслоўі / склад. М.Я. Грынблат; рэд. тома А.С. Фядосік. – Мінск: Навука і тэхніка, 1979. – 520 с.

  7. Загадкі / склад. М.Я. Грынблат, А.І. Гурскі; рэд. тома А.С. Фядосік. – Мінск: Навука і тэхніка, 1972. – 448 с.

  8. Зямля стаiць пасярод свету… Беларускiя народныя прыкметы i павер’i. Кн. 1. / уклад., прадм., пераклад, бiбл. У. Васiлевiча. – Мінск: Мастацкая лiтаратура, 1996. – 591 с.

  9. Зямная дарога ў вырай: Беларускiя народныя прыкметы i павер’i. Кн. 3 / уклад., прадм., пер. i паказ. У. Васiлевча. – Мiнск: Мастацкая лiтаратура, 1999. – 654 с.

  10. Жыцця адвечны лад: Беларускiя народныя прыкметы i павер’i. Кн. 2 / уклад., прадм., пер. У. Васiлевiча. – Мiнск: Мастацкая лiтаратура, 1998. – 607 с.

  11. Кабашнікаў, К.П. Малыя жанры беларускага фальклору ў славянскім кантэксце / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы / К.П. Кабашнікаў. – Мінск: Беларуская навука, 1998. – 188 с.

  12. Коваль, У. Народныя ўяўленнi, павер’i i прыкметы: Даведнiк па ўсходнеславянскай мiфалогii / У. Коваль. – Гомель: Беларускае агенцтва навукова–тэхнiчнай i дзелавой iнфармацыi, 1995. – 180 с.

  13. Ліс, А. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы / А.С. Ліс. – Мінск: Беларуская навука, 1998. – 188 с.

  14. Никифоровский, Н.Я. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах / Н.Я. Никифоровский – Витебск: Губернская Типо-Литография, 1897. – 307 с. +примечания (МФ 614).

  15. Прыказкі і прымаўкі: у 2 кн. / склад. М.Я. Грынблат; рэд. тома А.С. Фядосік. – Мінск: Навука і тэхніка, 1976.

  16. Прыкметы і павер’і Гомельшчыны / уклад., сістэм., тэксталагічная праца, уступныя артыкулы В.С. Новак, А.А. Кастрыца. – Гомель: Барк, 2007. – 224 с.

  17. Пяткевіч, Ч. Рэчыцкае Палессе / Ч. Пяткевіч; уклад., прадм. У. Васілевіча; пер. с пол. Л. Салавей і У. Васілевіча. – Мінск: Беларускі Кнігазбор, 2004. – 672 с.

  18. Сержпутоўскi, А.К. Прымхi i забабоны беларусаў-палешукоў / А.К. Сержпутоўскi // Прадм. У.К. Касько. – Мiнск: Унiверсiтэцкае, 1998. – 301 с.

  19. Христофорова, О.Б. Логика толкований. Фольклор и моделирование поведения в архаических культурах / О.Б. Христофорова. – М.: РГГУ, 1998. (Чтения по истории и теории культуры. Вып. 25). – Режим дост.: www.ruthenia.ru/Folklore / Hristoforova7.htm. – 88 с.

  20. Янкоўскі, М.А. Паэтыка беларускіх прыказак / М.А. Янкоўскі. – Мiнск: Вышэйшая школа, 1971.

  21. Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы : Народная духоўная культура Лагойшчыны : у 3 кн. Кн. 1 / пад агул. рэд. В.С. Новак (гал. рэд.), А.А. Кастрыцы, С.А. Вяргеенка, В.К. Шынкарэнка; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т. імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. – 234 с.

  22. Глыбоччыны духоўнасці глыбіні: Народная духоўная культура Глыбоцкага раёна / аўт. кал: В.С. Новак і інш.; пад агул. рэд. В.С. Новак. Мінск : БЕЛТА, 2014. – 304 с.: іл.

  23. Жаўруковая песня Радзімы: народныя духоўныя скарбы Буда-Кашалёўскага краю: манаграфія / ГДУ імя Ф. Скарыны. – Гомель: Сож, 2008. – 424 с.

  24. Крынiц Кармянскiх перазвоны (Абрады i песнi ў сучасных запiсах) / укл., сiстэмат., тэксталагiчная праца, уст.артыкул В.С. Новак; Пад рэд. I.Ф. Штэйнера. – Гомельскi цэнтр навукова-тэхнiчнай i дзелавой iнфармацыi, 2000. – 210 с.

  25. Жыцця палескага бяздонныя глыбіні: народная духоўная культура Петрыкаўскага раёна : фальклор.-этнагр. зб. / пад агул. рэд. В. С. Новак. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2014. – 303 с. –

  26. Нясвіжскага краю напеў векавы : народная духоўная культура Нясвіжчыны / пад агул. рэд. В.С. Новак (гал. рэд.), В.К. Шынкарэнка, А.А. Кастрыцы, С.А. Вяргеенка; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012. – 272 с. : іл.

  27. Роднае: Фальклорна-этнаграфiчная i лiтаратурная спадчына Гомельскага раёна / укл., сiст., тэксталагiчная праца, уступныя артыкулы, рэдагаванне I.Ф. Штэйнера, В.С. Новак. – Мазыр: Белы вецер, 2000. – 276 с.

  28. Спрадвечнай мудрасці скарбонка: сучасны стан традыцыйнай культуры г. Мазыра / укл., сістэм., тэкст. праца, уст. арт., рэдагаванне В.С. Новак, Л.В. Мельнікавай, С.А. Вяргеенка, А.А. Кастрыцы, А.В. Кучаравай і інш. – Гомель: КВПУП “Сож”, 2005.

  29. Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць / пад агульнай рэдакцыяй В.С. Новак, А.А. Станкевіч. – Гомель: ААТ “Полеспечать”, 2009. – 544 с.

  30. Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна / укладанне, сістэматызацыя, тэксталагічная праца, уступныя артыкулы, рэдагаванне І.Ф. Штэйнера, В.С. Новак. – Мінск: ЛМФ “Нёман”, 2002. – 384 с.

  31. Хойнікшчыны спеўная душа: народная духоўная культура Хойніцкага краю: фальклор.-этнаграф. зб. / пад агул. рэд. В.С.Новак. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010. – 303 с.: іл.



Ілюстрацыйны матэрыял

Загадкі
Не хадзіце, дзеці, каля саду,

Як увіджу, так і сяду.

Я такую вуду маю,

Як закіну, не выймаю. (Пчала)



Запісана ў в. Малыя Нястанавічы Лагойскага р-на Мінскай вобл.

ад Лапцэвіч Ганны Антонаўны, 1931 г.н.,

студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны Мхаян Г., Таўтын С., Якавеніч А., Богдан Н.
Сіняя дзяружка весь свет пакрыла. (Неба)

Без рук, без ног, но бежыт. (Вецер)

Сідзіт красавіца в цемніцы, а каса на ўліцы. (Морква)

Без акон, без дверэй пална горніца людзей. (Агурок)

Сто адзёжак і все без засцёжак. (Цыбуля)

Зімой і летам аднім цветам. (Елка)



Запісана ў в. Пуцілава Лагойскага р-на Мінскай вобл.

ад Гусак Аляксандра Пятровіча, 1999 г.н.,

студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны Кананеравай С., Гусціновіч І.
Полна бочачка віна, нідзе дырачкі няма. (Яйка)

Два кальца, два канца, а пасярэдзіне гвоздзік. (Нажніцы)



Запісана ў в. Пуцілава Лагойскага р-на Мінскай вобл.

ад Рабчуна Ягора Аляксандравіча, 2000 г.н.,

студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны Кананеравай С., Гусціновіч І.
Маленькі, гарбенькі ўсё поле абышоў і дамоў прыйшоў. (Серп)

Запісана ў в. Скарады Лагойскага р-на Мінскай вобл.

ад Пракопчык Жанны Канстанцінаўны, 1968 г.н.,

студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны Пінчуковай Н., Канцавой М.
Не лае, не кусае, а ў дом не пускае. (Замок)

Два кальца, два канца. А пасярэдзіне гвоздзік. (Нажніцы)

Сядзіць дзевіца ў цямніцы, а каса на вуліцы. (Морква)

Сядзіць дзед у сто шуб адзет. Хто яго раздзявае, той слёзы пралівае. (Цыбуля)



Запісана ў в. Церахі Лагойскага р-на Мінскай вобл.

ад Нікіцінай Тамары Вікенцьеўны, 1930 г.н.,

студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны Булахавай М., Шурмелем С., Атрохавай В. (2008 г.)
Сярод хаты сядзіць воўк лупаты? (Лямпачка)

Поўна дзежачка круп, а наверсе струп? (Мак)

А што гэта за загадка, што пад яйцамі гладка? (Патэльня)

Пасрэдзі двара стаіць капа. Сперадзі – віла, ззадзі – мятла? (Карова)

Матка – талстуха, а дачка – красуха, а сын – перабор выйшаў на двор? (Печ)

Запісана ў в. Саланое Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Канаплянікавай Людмілы Елісееўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Горкі Жлобінскага р-на),

студэнткамі Ісачанкай Н., Бруевіч В., Кавалёвай А., Ульянчанкай Х.
Чатыры хадаталі, два бадаталі, два талімухталі і талімахталі. (Карова)

Прыехала Альжушка ў сямі кажушках. Хто яе ўбачыць, той і заплачыць. (Цыбуля)



Запісана ў в. Сакавічы Лагойскага р-на Мінскай вобл.

ад Лобань С., 1922 г.н.
Што за звярушка: ёсць у завірушку, летам спіць. Цела цёплае, а крыві няма? (Печка)

Каля дзіркі базар, а ў базары цукар? (Вулей і пчолы)

Што без вады плавае? (Хмара)

Што нас корміць, а есці не просіць? (Зямля)

Што за палена з ямай на калена? (Сапог)

Казак без рук, без ног, а рубашку мае? (Падушка)

Стаіць дзед над вадой, трасе барадой? (Вярба)

Усе паны паскідалі каптаны. Адзін пан не скінуў каптан? (Сасна і ёлка)



Запісана ў г. Жлобін Гомельскай вобл.

ад Гаршковай Валянціны Пракоф’еўны, 1937 г.н.,

студэнткамі Ісачанкай Н., Бруевіч В., Кавалёвай А., Ульянчанкай Х.
Без кораня, а расце? (Камень)

Без ног – бяжыць, без воч – глядзіць? (Вада)

Цераз мяжу брат брата не бачаць? (Вочы)

Рота няма, а зубы маюцца? (Граблі)

Вісіць сіта – не рукамі звіта? (Павуціна)

Запісана ў в. Саланое Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Канаплянікава Пятра Сідаравіча, 1908 г.н.,

ад Канаплянікавай Алены Рыгораўны, 1936 г.н.,

студэнткамі Ісачанкай Н., Бруевіч В., Кавалёвай А., Ульянчанкай Х.
Раслі, раслі – вылезлі,

З портачак вылезлі.

Кончыкі агаліліся

Людзям прыгадзіліся? (Арэхі)


Прыехала пані ў чырвоеым жупане.

Сталі яе раздзяваць, сталі плакаць, гараваць? (Цыбуля)

Сядзіць бабка на прымурачку

У чырвоным каптурчыку.

Хто ідзе, той паклоніцца? (Ягада)
У нашых паненак па сто сукенак.

Вецер павеіць і цела голае? (Куры)



Запісана ў г. Жлобін Гомельскай вобл.

ад Новікавай Любові Васільеўны, 1923 г.н.

(перасяленка з г. Слаўгарада Магілёўскай вобласці),

студэнткамі Ісачанкай Н., Бруевіч В., Кавалёвай А., Ульянчанкай Х.
Прыкметы і павер’і
У агонь пляваць нельга – бяда будзе.

Запісана ў в. Ястрабка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Бандарэнка Ніны Рыгораўны, 1927 г.н.
“Святая” вада тая, што свецяць на Крышчэнне. “Жывая” – за Каменкай збоку. Набяры – будзе доўга стаяць.

Запіснана ў в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл.

ад Гусак Лукер’і Савельеўны, 1930 г.н.
Як пакойнік у доме, то зеркала завешваюць. Бітае зеркала ў доме не храняць, бо бяда будзе.

Запісана ў в. Прудок Мазырскага р-на Гомельскай вобл.

Прус Наталлі Васільеўны, 1959 г.н.
Калі ў вёсцы бяда, то нада за 1 дзень абыдзённік напрасці, выткаць і вакруг вёскі абысці.

Запісана ў в. Ястрабка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Коўзік Ганны Рыгораўны, 1928 г.н.
Веник нужно ставить обратной стороной, чтобы деньги велись.

Запісана ў г.п. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл.

ад Мільячэнкі Анатоля Мікалаевіча, 1941 г.н.,

Мільячэнка Веры Аляксандраўны, 1946 г.н.
Пасля захода сонца нельга мусар выносіць.

Запісана ў г. Мазыр Гомельскай вобл.

ад Кананенка Рыгора Васільевіча, 1934 г.н.
Абмятаць чалавека нельга, а то ў кумы не возьмуць.

Запісана ў в. Амяльное Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Мельнікавай Марыі Кірылаўны, 1947 г.н,

Панізовіч Веры Інакенцьеўны, 1928 г.н.
Каб грошы вадзіліся, нада каб пад скацеркай грошы заўсёды ляжалі.

Запісана ў г. Мазыр Гомельскай вобл.

ад Кананенка Рыгора Васільевіча, 1934 г.н.
Чтобы продать что-нибудь хорошо, нужно виски мёдом помазать и говорить: “Слетайтесь покупатели на меня, как пчёлы на мёд”.

Запісана ў г.п. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл.

ад Мільячэнкі Анатоля Мікалаевіча, 1941 г.н.,

Мільячэнка Веры Аляксандраўны, 1946 г.н.
Біць кабана нада перад навалуннем, тады мясо і сало сухое будзе.

Запісана ў в. Ухватаўка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Кабарды Кацярыны Якаўлеўны, 1918 г.н.
У свята ніхто нікому нічога не аддаўжае – грошы не будуць весціся ў доме.

Запісана ў в. Востраў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Наўрозавай Зінаіды Іванаўны, 1934 г.н.
Маць як прысніцца – усягда які-небудзь убытак.

Запісана ў в. Рудня Бурыцкая Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Петуховай Марыі Іванаўны, 1933 г.н.,

Старажовай Куліны Парфёнаўны, 1934 г.н.,

Тачыленка Лідзіі Трафімаўны, 1928 г.н.
Убирать со стола нельзя, когда гости уезжают.

Запісана ў г. Мазыр Гомельскай вобл.

ад удзельнікаў народнага ансамбля “Паляшучка”
Калі заяц перабяжыць дарогу, то, кажуць, нехта лаяцца будзе.

Запіснана ў в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл.

ад Гусак Лукер’і Савельеўны, 1930 г.н.
Если собака поскребёт лапами в каком-то месте, то считалось, что нельзя становиться на то место, потому что будет чесаться тело.

Запісана ў г. Гомель

ад перасяленцаў з в. Задуб’е Кармянскага р-на

Кавалёвай Таццяны Нікіфараўны, 1932 г.н.,

Кавалёвай Анастасіі Нікіфараўны, 1935 г.н.
Кажуць, калі карова дае мала малака, трэба ўзяць цадзілку, паставіць у печ, каб кіпела, і гэтай святой вярбой мяшаць гэта варыва. Тады прыйдзе той, хто зрабіў тваёй кароўцы.

Запісана ў в. Прудок Мазырскага р-на Гомельскай вобл.

ад Кур’ян Марыі Аляксандраўны, 1941 г.н.,

Яшчыкоўскай Раісы Васільеўны, 1935 г.н.,

Прус Наталлі Васільеўны, 1959 г.н.
Калі карова не падымаецца за валамі, нада каб бярэменная жэншчына сцебанула хвартухом цераз забор, каб цельнай стала.

Запісана ў в. Шарыбаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Гаевай Марыі Цімафееўны, 1958 г.н.,

Глазуновай Зінаіды Васільеўны, 1937 г.н.
Штоб не дохла худоба, нада наткаць палатно абыдзённае і перагнаць праз яго скот.

Запісана ў в. Марозавічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Давыдзенка Кацярыны Афанасьеўны, 1928 г.н.,

Стоўпнік Ганны Афанасьеўны, 1918 г.н.,

Леўчанка Вольгі Сямёнаўны, 1918 г.н.
Мак пасвяцоны кідалі ў калодзеж, каб дождж пайшоў.

Запісана ў г. Мазыр Гомельскай вобл.

ад Рэут Вольгі Андрэеўны, 1930 г.н.,

Кардзюк Вольгі Фёдараўны, 1945 г.н.
Калі засуха была, то абліваліся ля калодзежа вадой, куўшыны крадзеныя ў калодзеж кідалі.

Запісана ў в. Ястрабка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Коўзік Ганны Рыгораўны, 1928 г.н.
Як град, дык на двор выкідвалі лапату, што хлеб пеклі.

Запісана ў в. Старая Лутава Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

ад удзельніц фальклорнага гурта “Лутава
На свята пазычаць нельга, бо худобаў дзержым, дзяцей маем. Можа хто-та ўмерці.

Запіснана ў в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл.

ад Гусак Лукер’і Савельеўны, 1930 г.н.
На печ нельга гаварыць паганымі словамі, без яе ж нельга жыць.

Запісана ў в. Прудок Мазырскага р-на Гомельскай вобл.

Прус Наталлі Васільеўны, 1959 г.н.
Нельга каля хаты садзіць плакучую іву, рабіну.

Запісана ў в. Рудня Бурыцкая Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Петуховай Марыі Іванаўны, 1933 г.н.,

Старажовай Куліны Парфёнаўны, 1934 г.н.,

Тачыленка Лідзіі Трафімаўны, 1928 г.н.
Бяроза – лячэбнае дзерава. Пастаяць пад бярозай можна ад даўлення.

Запісана ў г. Мазыр Гомельскай вобл.

ад Рэут Вольгі Андрэеўны, 1930 г.н.,

Кардзюк Вольгі Фёдараўны, 1945 г.н.
Гавораць, што калі на маладзіку пасееш, то яно добра расце.

Запіснана ў в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл.

ад Гусак Лукер’і Савельеўны, 1930 г.н.
Калі на Каляды многа снегу, то год будзе ўраджайны, жыта добрае, а калі люты мароз, звёзды высокія – лета будзе цёплае, вільгаці мала.

Калі да Міколы колас выкіне жыта – будзе вялікі і багаты ўраджай.



Запісана ў в. Прудок Мазырскага р-на Гомельскай вобл.

ад Кур’ян Марыі Аляксандраўны, 1941 г.н.,

Яшчыкоўскай Раісы Васільеўны, 1935 г. н.
Гарбузы трэба садзіць, як на небе хмарыць. Якія вялікія на небе хмары, такія вялікія гарбузы будуць.

Трэба, каб гуркі сеялі мужыкі.

Калі садзіш гарбузы, то трэба садзіцца ў лунку попай, каб гарбузы былі такія вялікія як попа.

Запісана ў в. Прудок Мазырскага р-на Гомельскай вобл.

ад Яшчыкоўскай Раісы Васільеўны, 1935 г.н.
Каб былі добрыя гуркі, іх нада садзіць на Івана Доўгага.

Запісана ў г. Мазыр Гомельскай вобл.

ад Рэут Вольгі Андрэеўны, 1930 г.н.,

Кардзюк Вольгі Фёдараўны, 1945 г.н.
Еслі на Соракі будзе вада з крышы капаць, то будзе ўраджай добры.

Запісана ў в. Ухватаўка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Кабарды Кацярыны Якаўлеўны, 1918 г.н.

Калі на Піліпаўку іней – будзе ўраджай на авёс, а выпадзе снег – ужо да вясны не стае.



Запісана ў в. Пакалюбічы Гомельскага р-на

ад Грыбанавай Н.У., 1935 г.н.,

студэнткай Падцерабковай Ю.
Калі на Соракі было марозна, то вясной яшчэ ждуць 40-градусныя марозы.

Запісана ў в. Баршчоўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл.

ад Шкедавай Любові Кірылаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Сільчанка І.

Па народнаму павер’ю, хто на Благавешчанне ўбачыць бусла ў палёце, такі чалавек увесь год будзе “лёгкі на ногі”.





1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка