Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Запісана ў в. Палессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл



старонка18/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

Запісана ў в. Палессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.


ад Маркавай Марыі Ягораўны, 1936 г.н.
Свячоныя яйкі кладуць у ваду, а вадой умываюцца, каб быць румяным увесь год.

Запісана ў г.п. Лоеў Гомельскай вобл.

ад Грышчанка Елізаветы Антонаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Кацярыніч А.
Было такое павер’е, што як на Пасху будзе холадна, то і лето будзе халоднае, а як будзе цёпла, то і лето будзе цёплае.

Запісана ў в. Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобл.


ад Краўчанка Анастасіі Рыгораўны, 1923 г.н.,

студэнткай Чацвяровай Н.
Калі на Юр’е дождж – рыбы многа будзе.

Запісана ў в. Янова Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Селюковай Лукер’і Харытонаўны, 1920 г.н.,

студэнткай Лаўрэнавай А.
На Іванаву ноч звёздна – многа грыбоў будзе.

Сільная раса на Івана – к уражаю гуркоў.



Запісана ў г. Добруш Гомельскай вобл.

ад Грамыка Ганны Серафімаўны, 1929 г.н.,

студэнткай Жаўновай В.
Прыказкі і прымаўкі
Не бойся ні чорта, ні круга, не будзеш прасіць хлеба ў друга.

Дзе радзіўся – там і прыгадзіўся.



Запісана ў в. Завішына Лагойскага р-на Мінскай вобл.

ад Карзюк (Бахар) Яўгеніі Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны Мхаян Г., Таўтын С., Якавеніч А., Богдан Н.
Хто рана ўстае, таму пан Бог дае.

Хлеба – як спажыць, адзежы – як знасіць.

Калі пан з паноў, то дась валоў, калі пан з мужыкоў, то не дась валоў.

Запісана ў в. Нарбутава Лагойскага р-на Мінскай вобл.

ад Гусакоўскага Івана Іванавіча, 1922 г.н.,

студэнтамі ГДУ ім. Ф. Скарыны Бярдычавец Т., Доміным А., Елавой Н.
Не роўны лес – не роўныя людзі.

Замуж выйсці трэба знаць: позна легці і рана ўстаць.

Хазяйства вадзіць – не гразнаму хадзіць.

Запісана ў в. Малыя Нястанавічы Лагойскага р-на

ад Івашкевіч Соф’і Антонаўны, 1914 г.н.,

Амбражэй Алы Аляксандраўны, 1936 г.н.,

студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны Мхаян Г., Таўтын С., Якавеніч А., Богдан Н.
Пабываў, дзе Макар цялят не пасціў.

Еш часцей, работай, мёрзні, на хаду німножка спі.

Да Юр’я далжно было быць сена ў дурня.

Май, каню дай, сам на печ уцякай.

Як асіны лісток затрасецца, тады бык напасецца.

В марце зімы не гонюць, а ў маі трава не расце.



Запісана ў в. Цыннае Лагойскага р-на Мінскай вобл.

ад Пустаход Аляксандра Сямёнавіча, 1930 г.н.,

студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны Бердычавец Т., Доміным А.
Свіння рухае, а Іван не слухае.

Імеем – не берагом, пацяраем – плачам.

На годзе ёсць два Юр’і, ды абодва дурні, увосень – халодны, а вясною – галодны.

Запісана ў в. Саланое Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Ерашэвіч Марыі Пятроўны, 1922 г.н.,

(раней пражывала ў в. Марусенка Жлобінскага р-на)

студэнткамі Ісачанкай Н., Бруевіч В., Кавалёвай А., Ульянчанка Х.
Сем бед – адзін атвет.

Ці грэх, ці два – адна казе смерць.

Сем раз мер і то не вер.

Без меры няма веры.

Не вернеш, адсячэш, не прыложыш.

Як адгоніш, так прыгоніш.



Запісана ў г. Жлобін Гомельскай вобл.

ад Сталяровай Валянціны Уладзіміраўны, 1931 г.н.,

студэнткамі Ісачанкай Н., Бруевіч В., Кавалёвай А., Ульянчанкай Х.
Колас добра не спее, калі сонца добра не грэе.

Шмат снегу, шмат хлебу.

З агнём не жартуй і вадзе не вер.

Воўка ногі кормяць.

Што ў лесе родзіцца, то і ў хаце спадобіцца.

Якая зіма, такое і лета.

Пакланіся кусту, дык ён дасць хлеба лусту.

На сваім сметніку і певень гаспадар.



Запісана ў в. Саланое Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Канаплянікава Пятра Сідаравіча, 1908 г.н.,

ад Канаплянікавай Алены Рыгораўны, 1936 г.н.,

студэнткамі Ісачанкай Н., Бруевіч В., Кавалёвай А., Ульянчанкай Х.
Хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае.

Кожная хата ў жніўні багата.

Калі не будзе зімой бела, то не будзе ўлетку зелена.

Поле араць – не рукамі махаць.

Без хлеба няма абеда.

Запісана ў в. Касакоўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Камаровай Валянціны Іванаўны, 1931 г.н.,

студэнткай Цімаханцовай Г.
Прыйшлі Пакровы – пастушыныя кіі на дровы.

Прыйшлі Пакровы – равуць дзеўкі, як каровы.

Прыйшла восень – работ восем.

Дзе працуюць, там густа, а дзе не працуюць – пуста.

Лічу за лепшае, каб адзін раз далі, чым тройчы паабяцалі.

Колькі варону ні мый, белай не стане.

І певень на сваім сметніку гаспадар.

Дзе гаспадыняў многа, там ладу няма.

Лепш злавіцу, чым вялікую жабу.

На сабачы брэх не глядзі, а сваёй дарогай ідзі.

Ціхі сабака спотайку кусае.

На чужым няшчасці не пастроіш сваё шчасце.


Запісана ў в. Нівы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Курчышынай Антаніны Іванаўны, 1948 г.н.,

студэнткай Казловай А.
Прыйдуць калядкі – прыйдуць бліны і аладкі.

На Каляды – каўбаса, на Вялікдзень сыр, а ўсё ж чалавек сыты.

З Вялікадня птушкі пачынаюць пець.

На Вялікдзень першы раз кукуе кукушка.

Прыйдзе марац – атмарозя шчэ й палец.

Ластавачкі лятаюць нізка – будзе дождж.

Летам будзе дождж – будуць і грыбы.

Какая пціца – такія і песні.

Пцічку відаць па палёту.

Дзе радзіўся – там і прыгадзіўся.

У зімы рот бальшы.

Вясною дзень год корміць.

Дзе пасееш густа, там ніколі не будзе пуста.

Дзе жыве лайдак, там хлеба аніяк.

Што ўмееш, за плячамі не насіць.

Кожная матка хваліць сваё роднае дзіцятка.

Лучшы клад – у сям’і лад.

Латругу ўсё цяжка.

У каго сіла, у таго і праўда.

У сваём доме і ўгал памагае.

Надуўся, як мыш на крупу.

Вырас да неба, а дурань як трэба.

Сам бальшой, а розум малы.

Ні та мамка, што радзіла, а та, што вырасціла.

Ад дурной галавы ногі пакоя не знаюць.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал