Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл



старонка19/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Шчадровай Аляксандры Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Батуравай Т.
КАЗКІ
Пералік вывучаных пытанняў

  1. Азначэнне жанру, паходжанне і класіфікацыя казак.

  2. Казкі пра жывёл.

  3. Чарадзейныя казкі.

  4. Сацыяльна-бытавыя казкі.


Пытанні для самаправеркі

  1. Што вы ведаеце пра паходжанне народных казак?

  2. Калі збіранне і выданне казак набывае сістэматычны і навуковы характар?

  3. Прыгадайце прынцыпы, пакладзеныя ў аснову класіфікацыі казак?

  4. Назавіце адметнасці беларускага казачнага фальклору?

  5. Пералічыце асноўныя жанравыя разнавіднасці беларускіх казак.


Практычныя заданні

  1. Знайдзіце ў навуковай літаратуры азначэнні народнай казкі розных аўтараў. Параўнайце іх. Прапануйце ўласнае азначэнне.

  2. Прааналізуйце “Казку пра жаднага пана”, вызначце яе кампазіцыйную арганізацыю і вобразна-мастацкія сродкі.

  3. Аргументуйце, чаму казкі аб жывёлах называюць “перламі беларускага казачнага эпасу”?.

  4. Напішыце эсэ на тэму “Казка – у жыцці падказка”.

  5. Прыдумайце чарадзейную казку.


Праверачныя тэсты

  1. Якія функцыі казкі, на думку большасці даследчыкаў, з’яўляліся дамінантнымі на працягу доўгага часу?

а) эстэтычная;

б) забаўляльная;

в) этычная.


  1. Адзначце, у якіх жанравых разнавіднасцях беларускай казкі раннія формы першабытнага светапогляду захаваліся найбольш?

а) у чарадзейных казках;

б) у казках пра жывёл;

в) у сацыяльна-бытавых казках.


  1. Які з пералічаных ніжэй відаў казак даследчыкі лічаць найбольш старажытным?

а) сацыяльна-бытавыя казкі;

б) казкі пра жывёл;

в) чарадзейныя казкі.


  1. Формулы ў чарадзейных казках падзяляюцца на

а) ініцыяльныя;

б) кульмінацыйныя;

в) медыяльныя;

г) фінальныя.




  1. Адзначце, пра якія казкі В.Р. Бялінскі гаварыў, што яны “ў тысячу разоў важнейшыя за ўсе багатырскія казкі, таму што ў іх ярка адлюстроўваецца народны розум, народны погляд на рэчы і народны быт”.

а) казкі пра жывёл;

б) чарадзейныя казкі;

в) сацыяльна-бытавыя казкі.
Пытанні для збору фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу


  1. Якія казкі вы чулі ў дзяцінстве? Хто вам іх распавядаў? Якія казкі любіце расказваць вы?

  2. Якія вы памятаеце казкі пра жывёл?

  3. Якія чарадзейныя казкі вам вядомы?


Рэкамендуемая літаратура

1. Антырэлігійныя казкі, частушкі, прыказкі / Склад. А.І. Залескі, К.П. Кабашнікаў. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1957. – 270 с.

2. Беларускі казачны эпас / Склад. і ўступ. артыкул У.В. Анічэнка. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1976. – 206 с.

3. Беларускія народныя казкі : са зборнікаў Е.Р. Раманава / Складанне, падрыхтоўка тэкста, прадмова В.К. Бандарчыка. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962. – 340 с. : іл.

4. Беларускія народныя казкі : Зборнік / Склад.: Г.А. Барташэвіч, К.П. Кабашнікаў ; Уступ. арт. К.П. Кабашнікава. – 2-е выд., дап. – Мінск : Навука і тэхніка, 1986. – 512 с.

5. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя / Склад. К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, І. К. Цішчанка. – Мн., 1996.

6. Бараг, Л.Р. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак / Л.Р. Бараг. – Мінск : Навука і тэхніка, 1978. – 247 с.

7. Восточнославянский фольклор: Словарь научной и народной терминологии / Ред. колл.: К.П. Кабашников (отв. ред.) [и др.]. – справ. изд. – Минск : Навука і тэхніка, 1993. – 479 с.

8. Кабашнікаў, К.П. Казкі і легенды роднага краю / склад. К.П. Кабашнікаў. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960. – 262 с.

9. Кабашнікаў, К.П. Беларуская казка ў казачным эпасе славян / К.П. Кабашнікаў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1968. – 27 с.

10. Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі / склад., аўтар прадмовы К.П. Кабашнікаў; рэдактар В.К. Бандарчык. – Мінск : Навука і тэхніка, 1971. – 495 с.

11. Казкі ў сучасных запісах / Склад. К.П. Кабашнікаў, Г.А. Барташэвіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – 661 с.

12. Сацыяльна-бытавыя казкі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; склад. тома, аўт. уступ. артыкула А.С. Фядосік; склад. і камент. Л.Р. Бараг; рэдкал.: В.К. Бандарчык [і інш.]; рэд. В.К. Бандарчык. – Мінск : Навука і тэхніка, 1976. – 520 с. : іл. – (Беларуская народная творчасць).

13. Сержпутоўскі, А.К. Казкі і апавяданні Беларускага Палесся : са зборнікаў А.К. Сержпутоўскага / [склад., падрых. тэксту і паказальнік да казак А.С. Фядосіка; рэд. В.К. Бандарчык; прадмова В.К. Бандарчыка, А.С. Фядосіка]. – Мінск : Беларусь, 1965. – 324 с. : іл.

14. Спрадвечнай мудрасці скарбонка: сучасны стан традыцыйнай культуры г. Мазыра / Укл., сістэм., тэкст. праца, уст. арт., рэдагаванне В.С. Новак, Л.В. Мельнікавай, С.А. Вяргеенка, А.А. Кастрыцы, А.В. Кучаравай і інш. – Гомель: КВПУП “Сож”, 2005.

15. Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць / пад агульнай рэдакцыяй В.С. Новак, А.А. Станкевіч. Гомель: ААТ “Полеспечать”, 2009. – 544 с.

16. Хойнікшчыны спеўная душа: народная духоўная культура Хойніцкага краю: фальклор.-этнаграф. зб. / пад агул. рэд. В.С. Новак. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010. – 303 с.: іл.
Ілюстрацыйны матэрыял
Казка пра прамудрага Саламона

Едзе пан у залатой каляскі. А Прамудры Саламон такі быў. А ён, ну, еты пан, сядзіць і скарынкай хлеба вашэй б’е, выцягвае аткуда-та вашэй і б’е.

Ехаў, ехаў еты пан і ўбачыў чалавека нейкага і гаворыць етаму чалавеку: “Добры чалавек, ацані ету каляску. Колькі яна стоіць?”. А еты, Прамудры Саламон, і гаворыць: “Як тры дні не паясі, ету скарынку аддасі!”. Ён тады поняў, што ета Прамудры еты Саламон. Ну, ён сказаў і ўцёк. І нідзе етага Саламона няма.

А пан выкінуў ету скарыначку ў жыта. А калі захацеў есці, то падышоў да етага жыта і сказаў: “Хлебец, хлебец, падскоч, спужай мяне”. Так і не найшоў хлеба.



Запісана ў в. Саланое Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Кізеевай Марыі Яфрэмаўны, 1933 г.н.,

студэнткамі Ісачанкай Н., Бруевіч В., Кавалёвай А., Ульянчанкай Х.
Казка пра мужыка і яго жонку

Жылі-былі муж з жонкай. Мужык ёй слова, а яна яму два; ён ёй два, а яна яму тры. І пасаветывала ёй падруга схадзіць да аднаго дзеда, які сможа ёй памоч.

І калі яна прыйшла, яна ўбачыла маленькую старэнькую хату з маленькімі вакенцамі. І ў гэтай хаце за сталом сядзеў дзед. Яна яму расказала пра свае сваркі з мужыком. А дзед сказаў ёй, каб яна прынесла да яго бутэльку з пасвяцонай вадой. А калі жанчына прынесла ваду, то ён гэту ваду пашаптаў. Патом сказаў: “Калі мужык заходзіць у хату, набяры вады ў рот”.

І пасля гэтага сталі жыць яны добра.



Запісана ў г. Жлобін Гомельскай вобл.

ад Новікавай Любові Васільеўны, 1923 г.н.

(раней пражывала ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці),

студэнткамі Ісачанкай Н., Бруевіч В., Кавалёвай А., Ульянчанкай Х.
Казка пра жаднага пана

Жыў-быў жадны пан.

І аднойчы ён злавіў зайца. А заяц гавора яму: “Не забівай мяне, я зраблю ўсё, што ты пажылаеш”. Пан адказаў: “Усё да чаго б я не дакранаўся, хай ператвараецца ў золата”.

Калі ён вярнуўся да хаты, дакрануўся да варот – яны ператварыліся ў залатыя вароты. І так ён стаў ператвараць свае вешчы ў золата. А калі захацеў есці, то паглядзеў вакол і ўбачыў, што ўсё ў золаце.

І так ён памер ад сваёй жаднасці.

Запісана ў г. Жлобін Гомельскай вобл.

ад Новікавай Любові Васільеўны, 1923 г.н.

(перасяленка з г. Слаўгарада Магілёўскай вобласці),

студэнткамі Ісачанкай Н., Бруевіч В., Кавалёвай А., Ульянчанкай Х.
Казка

Даўней так заўсягда было: як оцец стары, то сын яго вядзе ў лес дый кідае тамо. Раз пайшоў сын тако свайго отца в лес весці дый заплакаў. Не хочыць, кажа, отца свого кідаць. Дый кажа: “Каб людзі не смяяліся, дык я зраблю толькі від, а сам цябе, оцец, прывязу опяць дадому. Дамоў прывязу, і будзеш жыць, толькі каб людзі не бачылі”. Тако яны і зрабілі. А тутако няшчасце: градам усё жыто пабіло і нема сеяць чым. Дык сын да отца сразу, да, да отца. Оцец і посуветоваў іму: у бочкі старой прыхавана, дык бяры і посей. Тако і зрабіў. Людзі дзіву даюцца: яко гэто? А сын маўчыць, бо отца не хоча прадаць. А тутако зіма і есці нема чаго. Сын зноў да отца. Оцец подказал, дзе што. Людзі зноў дзіву даюцца. Сын тады ўжо як ёсць усё і сказаў. Сказаў, што старыя большы розум маюць, чым маладыя. Тады ўжо не сталі людзі отцов своіх у лес кідаць.



Запісана ў в. Лобск Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Чарнова Яфрэма Анісімавіча, 1919 г.н.,

студэнткай Скобелевай Т.
Казка

Даўней у каждай вёскі, у каждай дзярэўні быў вядзьмак. Яны і шапталі, і прыгаворвалі, і так, і этак, завіткі рабілі, страшныя такія былі, аднако ж усе ім верылі, праўда токі да одного разу. Раз быў такі вядзьмак, яго ўсе зналі, баяліся, ішлі к яму ў лес, еслі што тамо здарылася. І быў смелы чалавек, са сваіх, з нашых. Ну, як яго звалі? Ну, хай Сяргейко. Дык вот токі ён і не верыў тому ведзьмаку і тако і кажа: “Покажу я вам, хто такі гэты вядзьмак”. Да, вот такі быў Сяргейко. Пайшоў Сяргейко ў жыто сваё і завітку зрабіў. Сам зрабіў, ну, каб подмануць этого ведзьмака. Ідзе да ведзьмака і кажа: “Нехта мне завітку зрабіў, дык ідзі і вырві”. Пайшоў ведзьмак, а каб Сяргейко больш заплаціў яму, дык начаў крычаць, што вельмі ўжэ ж страшная завітка. А Сяргейко прыг на яго і давай палкай яго, палкай! “Ты ж дурань – кажа, – эта я сам сабе завітку зрабіў, каб больш не падманваў людзей!” Так той ведзьмак і збег, ніхто яго ўжэ ж больш не відзеў. От так.



Запісана ў в. Лобск Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Чарнова Яфрэма Анісімавіча, 1919 г.н.,

студэнткай Скобелевай Т.
Казка

Яшчэ ж тожа ў нас так гаварылі. Жыла ў адной дзярэўні баба, старая вельмі баба, тако старая, што і не ведае, колькі ёй гадочкаў. Дык вось ехаў оного разу хлопец праз тую дзярэўню, ды завітаў да той бабы, дый кажа: “Ты ж тако старая, а чаму ж не шэпчаш, не прыгаворваеш?” Тая дый кажа: “Дык не магу, не знала такого ніколі, і ўсё тут”. А хлопец ёй: “Дык навучу”. Сказаў ёй словы, токі не ведаю, які не помню, забыўся, то ж стары ўжо. І пайшло кругом, што баба такая, ад усякай хваробы можа вылячыць. Усе да яе і ходзюць. Оного разу паехаў той хлопец на охоту, ды штосці там з ім зрабілася. Дамоў прыехаў ні жывы ні мёртвы. Жонка кажа, што нада тую бабу пазваць, каб пашаптала, а хлопец аднекваецца, ён жа знает, што тако за баба, ён жа ж сам яе шаптаць навучыў.



Запісана ў в. Лобск Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Чарнова Яфрэма Анісімавіча, 1919 г.н.,

студэнткай Скобелевай Т.
Казка

Тако ж яшчэ расказвалі ў нас людзі пра смелую дзеўку. Такая ж смелая была, што жэ ж паспорыла з другімі дзеўкамі, што на могілкі пойдзець, каб даказаць усім, што не баіцца. І сярод ночы і пайшла. Ідзець яна па могілках і песнь спявае, каб усе чулі, што яна тут, да. Такая ж смелая была, што песні спявала. А каля могілак бандзіты ехалі з дабром навараваным, напугаліся, дый збеглі і воз энты і аставілі. А дзеўка той воз да хазяіну. Той шчэдра ёй дзеняг адсыпаў. От. А бандзіты рашылі дзеўку паймаць, загубіць. Адзін з іх прыйшоў да яе сватацца. А тая і кажа: “Я не ведаю цябе, сначала прыеду і погляджу, дзе жывеш”. Згаварыліся яны, дый скора тая дзеўка і паехала. Прыехала яна да балотца, а там хата. Поглядзела ў акно: а там бандзіты, дый той сватальшчык. Вярнулася яна ў дзярэўню і ўсё расказала. Дык тых бандзітаў пералавілі, а дзеўка даказала шчэ онага разу сваю смеласць. Шчэ ж як людзі кажуць: не сілай нада браць, а смеласцю.

Яшчо от цікава ў нас гаварылі, мне дзядзька яшчо расказваў, як малы я быў. Это про попа і дзьяка называецца. Жылі поп і дзьяк у адной дзярэўні і ўдваём п’яніцы былі. Трэба ж выпіць, а няма за што. Дык дзьяк папу і кажа: “Я вороваць буду, а ты па сваёй кніге ворожыць, хто ўкраў і дзе знайці”. Так і зрабілі. Дзьяк украў у соседа корову і прывязаў до дзерава ў лесу. Сосед начаў корову шукаць, а дзьяк і кажа: “Ідзі да попа, у яго кніга такая ёсць, ён табе ўсё вычытае”. Тако сосед і зрабіў. Тут і сказаў яму, дзе яго корова. Получылі аны дзеньгі і напіліся. Тако да іх са ўсіх дзеравень людзі ехалі, бо дзьяк дзе толькі можна было краў. Оного разу 3 панскія слугі ўкралі ў пана шкатулку з золатам. Той і пазваў попа, каб по кніге вычытаў, хто, дзе і што схаваў. Слугі побояліся дый кінуліся попу ў ногі, каб не выдаваў, што гэта яны абакралі пана свого. Дык поп абрадаваўся і ад пана дзеняг палучыў, і ад слуг, і ніхто не знае пра яго падман.

Запісана ў в. Лобск Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Чарнова Яфрэма Анісімавіча, 1919 г.н.,

студэнткай Скобелевай Т.
Казка

Я яшчо ж пра суп з тапара знаю, тако сказка ёсць. Это як солдат ішоў праз дзярэўню, прагаладаўся, зайшоў до бабы одной: “Дай, бабка, перакусіць што”, – кажа. А баба яму: “У мяня ж у самой нічаво няма, сама галодная сяджу”. Салдат і кажа: “Давай, бабка, чыгун, суп будзем з тапара рабіць”. Кінуў салдат тапор у чыгун і вады наліў. Папробаваў і кажа: “Не хапае круп і солі, мо, бабка, падкінеш троху”. Дала тады ўжо і круп, і солі. Папробаваў салдат другога разу і кажа: – Жыру няма, мо падкінеш?” Падкінула бабка і жыру. Вынуў салдат тапор з супу і кажа, што гатовы ўжо. А баба толькі падзівілася, што ў суп нічаво і не надо, дажа і тапор цэлы астаўся.





1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка