Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Запісана ў в. Лобск Жлобінскага р-на Гомельскай вобл



старонка20/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

Запісана ў в. Лобск Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Чарнова Яфрэма Анісімавіча, 1919 г.н.,

студэнткай Скобелевай Т.
НЯКАЗКАВАЯ ПРОЗА.

СМЕХАВАЯ ПРОЗА

Пералік вывучаемых пытанняў

  1. Агульная характарыстыка няказкавай прозы.

  2. Легенды і паданні як узоры няказкавай прозы.

  3. Былічкі, азначэнне жанру, персанажны склад былічак.

  4. Анекдоты, жарты, досціпы.


Пытанні для самаправеркі

  1. Што ўключае ў сябе паняцце няказкавая проза?

  2. Дайце азначэнне легенды.

  3. Чым адрозніваецца легенда ад падання?

  4. Дайце азначэнне былічкі. Ахарактарызуйце персанажны склад былічак ?

  5. Што мы называем анекдотам? Назавіце яго спецыфічныя рысы.


Практычныя заданні

  1. Падрыхтуйце вуснае паведамленне на тэму “Былічкі як адметны жанр вуснай народнай творчасці”.

  2. Адкажыце, чым адрозніваюцца сюжэтныя анекдоты ад несюжэтных?

  3. Ці ёсць блізкасць паміж “боскімі” легендамі і духоўнымі вершамі? Адказ аргументуйце.

  4. З дапамогай якіх сродкаў мастацкай выразнасці ствараюцца анекдоты? Адказ праілюструйце прыкладамі.

  5. Стварыце прэзентацыю “Легенды і паданні маёй мясцовасці”.


Праверачныя тэсты

1. У беларускіх легендах даследчыкі вылучаюць наступныя тэматычныя групы:

а) касмаганічныя;

б) этнагенічныя;

в) заагенічныя;

г) тапанімічныя;

д) гістарычныя;

е) апакрыфічныя.




  1. У межах беларускіх паданняў вылучаюцца наступныя тэматычныя групы:

а) гістарычныя;

б) пра скарб;

в) пра разбойнікаў;

г) тапанімічныя;

д) этнагенічныя;

е) касмаганічныя.

3. Як перакладаецца з грэчаскай мовы слова “анекдот”?

а) неапублікаванае;

б) апублікаванае;

в) гумарыстычнае;

г) незнаёмае;

д) смешнае;

е) жартоўнае.
4. Якая асноўная функцыя анекдота?

а) эстэтычная;

б) этычная;

в) выхаваўчая;

г) зацікавіць;

д) смехавая;

е) суцяшальная.


  1. Якія жанры паслужылі асноўнай крыніцай узнікнення анекдотаў, жартаў, досціпаў?

а) казкі;

б) прыказкі;

в) балады;

г) прыкметы;

д) загадкі;

е) замовы.


Пытанні для збору фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу


  1. Ці ведаеце вы казанні (легенды, паданні) пра мінулыя войны (з татарамі, шведамі, немцамі), паўстанні пра паноў і разбойнікаў, асілкаў і незвычайных людзей, пра правалы вёскі, царквы, хаты, пра іншыя выпадкі?

  2. Што ў вас кажуць пра розныя цікавыя пабудовы, пра курганы, гарадзішчы, могілкі (татарскія могілкі), пра паходжанне назваў рэк, азёр, урочышчаў і г.д.?

  3. Ці чулі вы казанні пра тое, як стварыўся свет, зямля, неба, мора, сонца, зоры, балоты? Як узніклі птушкі, рыбы, жывёлы, расліны? Адкуль на зямлі людзі, народы, плямёны?

  4. Ці расказваў вам хто-небудзь пра Бога, Ісуса Хрыста, святых, пра рай і пекла, пра праведнікаў і грэшнікаў? Што і калі?

  5. Якія цікавыя, незвычайныя выпадкі і здарэнні былі з вамі ці вашымі знаёмымі?


Рэкамендуемая літаратура

  1. Азбелев, С.Н. Отношение предания, легенды и сказки к действительности – У кн. : Славянский фольклор и историческая действительность / С.Н. Азбелев. – М., 1965.

  2. Жарты, анекдоты, гумарэскі / Склад.: А.С. Фядосік. – Мн. : Навука і тэхніка, 1984. – 438 с.

  3. Каваленка, В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В.А. Каваленка. – Мн., 1981.

  4. Легенды і паданні / Склад.: М.Я. Грынблат, А.І. Гурскі; Рэд. тома: А.С. Фядосік. – Мн. : Навука і тэхніка, 1983. – 544 с.

  5. Лихачёв, Д.С. Народное поэтическое творчество времени расцвета древнерусского раннефеодального государства – У кн. : Русское народное поэтическое творчество / Д.С. Лихачёв. – М., 1953.

  6. Фядосік, А.С. Праблемы беларускай народнай сатыры / А.С. Фядосік. – Мн., 1978. – 64–67 с.

  7. Чистов, К.В. К вопросу о принципах классификации жанров устной народной прозы / К.В. Чистов. – М., 1964.


Ілюстрацыйны матэрыял

З Брэсцкай вобласці адзін з князёў, якія там уладарылі, паслаў сваіх людзей, каб тыя налавілі рыбы, чырвонай і чорнай ікры прывезлі. Тады ў асноўным шляхамі зносін былі рэчкі, а ноччу, калі перапраўляліся, то ім трэба было недзе заначаваць. Але як заначаваць, калі не ведаеш, якія людзі тут жывуць? У суседняй вёсцы Дарашэвічы жыў вялікі разбойнік, які грабіў гарады ды вёскі. Звалі яго Дарашэвіч, таму там начаваць нельга было, таму людзі пабудавалі ў вёсцы капліцу (цэркву без свяшчэнніка). Крэст гэтага касцёла было відаць вельмі далёка. Людзі плылі па рацэ і ехалі заўсёды на гэты крэст: “Раз там ёсць царква, значыць людзі там хрышчоныя”. У гэтую царкву заходзілі і маліліся, самі сабе “галубіліся”, душа вызвалялася ад грахоў, і з душы нібы вылятаў голуб. Таму вёску так і назвалі.

На родзіне падання тлумачыцца паходжанне вёскі Галубіца наяўнасцю мноства дзікіх галубоў у наваколлі.

Запісана ў в. Галубіца Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Пашука Аляксея Паўлавіча, 1961 г.н.,

студэнткамі Чэрнянок І., Флерка Н., Лемяза Л., Мітраховіч В.

Вёска ўзнікла ў ваенны час на непрахадзімым балоце. Каб праехаць праз балота, у зямлю забілі колья (зрабілі такі мост). Машыны паехалі па гэтаму масту і праваліліся. Каб іх дастаць, былі патрачана шмат часу. Адсюль і назва.


Запісана ў в. Колкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.


ад Марцінкевіч Андрэя Андрэевіча, 1923 г.н.,

студэнткамі Гаўрык А., Леўкавец А., Свярдловай І.
Жыў у етай усадзьбе пан. Пан як пан быў, а дачка ў яго ой добра дзеўка была. Прыйшла пара на пасад яе садзіць, а нас тады хто пытаў. А тая панава дачка замуж хацела за батрака панава. Ды де там. Як угневаўся стары пан. Заручылі маладу паненку з нейкім панам. З той пары ніхто не бачыў яе вясёлай. Батрака таго пан забіў плёткамі да батагамі. Многа плакала дачка па любым сваім. Але што зробіш.

Прапілі скора яе. Сказалі, калі вянчанне. А яна маўчыць, нібы нема. Як яна ўжо ўтапіцца задумала, не ведаю. А ноч тады была, страх божы. Зоркі, поўня і ціха, сабака не забрэша. Пашла паненка да Добасны, доўга раздумляла. А было тое ў ноч на тры кляны (Тройцу). Выйшлі з вады русалкі-патапленкі, дый ну да сабе дзеўку цягнуць. Так і згінула тая дзеўка, а кажуць, што ў поўню на кляны выходзіць панначка з вады і бродзіць, пужаючы ўсіх, мабуць свайго батрака шукае. Гэтак шчэ мая маці гаварыла, пужала нас малых.





1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка