Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»


Запісана ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на Гомельскай вобл



старонка21/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

Запісана ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.


ад Гаўрыльчык Алены Іванаўны, 1906 г.н.,

студэнткай Некрашэвіч А.
Паданне пра назву вёскі “Чырвоны Бераг”

Эта было ў 1742 годзе. Калі Пётр І шведаў разбіваў, праізашла сільна бальшая бітва ў етай меснасці. І такая бітва, што кроўю людской залілася наша рэчка Добысь. І тады ад крыві людской, якая была праліта на етай зямлі, ету меснасць пачалі называць “Чырвоны Бераг”. Падцвярджэнне етаму тое, што ў дзярэўнях Бабішчы, Рэпкі і Гарбачоўка ёсць бальшы і маленькі курганы. Пасля ўсяго етага сабыція ў Гарбачоўкі праісходзілі раскопкі і там былі знойдзены ў етых курганах старынныя аружыя: не то мячы, не то нажы. Цяпер етых курганоў няма, толькі асталося чыстае поле. І ад таго, што гэта рэчка ў берагах была пасля етай бітвы красная ад людской крыві, і сталі называць ету меснасць “Красны Бераг”.



Запісана ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Сніткова Аляксея Афанасьевіча, 1931 г.н.,

студэнткамі Міроненка Н., Шчарбаковай М. (2008)
Паданне пра камень кахання

Вот в этой стороне когда-то жил помещик Поклевский. Это раньше был лес, а там было только одно озеро. Вот у одного из крестьянинов была очень красивая дочь. Сюда ходили собирали хворост. Вот однажды одна девушка пришла собирать хворост, а в это время он вышел на охоту. Он увидел её и предложил ей стать любовницей, а она отказалась. Тогда она пошла к этому камню, а камень стоял в другом месте. Она стояла там, у него было ружьё. Он сказал: “Я тебя сейчас убью, если ты не будешь моей любовницей”. Первый выстрел мимо, потом второй мимо. Вот эти дырке на камне от пуль. На третий раз он убил её. И через каждых 25 лет на этом камне сидит девушка, которую убили.

Один раз был такой момент. Мне было ещё 19 лет. Мы шли с парнем. Сидит на этом камне девушка, опущена голова. Она чернява, раньше были длинные льняные рубашки. Она сидела как раз на этом камне. Мы с парнем испугались и убежали. С тех пор вечером сюдой не ходим.

Запісана ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.

ад Карахневіч Галіны Іванаўны, 1952 г.н.,

студэнткамі Міроненка Н., Шчарбаковай М. (2008)
Прыходзіт мужык дамой і спрашывае жонку:

– Ты рубель мяты бачыла?

– Бачыла.

– А сотню?

– Бачыла.

– А 10 тысяч?

– Не.

– Тады ідзі ў гараж і паглядзі.



Запісана ў г. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Струк Ганны Цімафееўны, 1938 г.н.,

студэнткай Аксёнчык Ж.
Два ветэрынара скончылі аперыраваць слана.

– Здаецца, мы не аставілі ўнутры ніякіх інструментаў?

– Дарэчы, а дзе наша медсястра?

Запісана ў г. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Струк Ганны Цімафееўны, 1938 г.н.,

студэнткай Аксёнчык Ж.
Тэлефонны званок:

– Прывет! Як жывеш?

– Добра!

– Прабачце, я кажацца не туды папаў.



Запісана ў г. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Струк Ганны Цімафееўны, 1938 г.н.,

студэнткай Аксёнчык Ж.
Сустракаюцца двое:

– Как ты жывеш?

– Нічога. Кагда плоха сябе адчуваю – забірае “скорая”, а калі добра – міліцыя.

Запісана ў г. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Струк Ганны Цімафееўны, 1938 г.н.,

студэнткай Аксёнчык Ж.
Прабачце, девушка, еслі я не ашыбаюся, мы з вамі аднойчы сустракаліся ў заапарку.

– Можа быць. А ў якой клетцы вы тады былі?



Запісана ў г. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

ад Струк Ганны Цімафееўны, 1938 г.н.,

студэнткай Аксёнчык Ж.
ПАЗААБРАДАВАЯ ЛІРЫКА
Пералік вывучаемых пытанняў

  1. Азначэнне пазаабрадавай паэзіі, шляхі яе развіцця.

  2. Прынцыпы класіфікацыі пазаабрадавых песень.

  3. Балады.

  4. Любоўныя, сямейна-бытавыя, сацыяльна-бытавыя песні.


Пытанні для самаправеркі

  1. Адзначце, якія песні ў народнай спадчыне адносяцца да пазаабрадавай лірыкі? Да якіх момантаў жыцця і дзейнасці чалавека яны прымеркаваны?

  2. Чаму пазаабрадавыя песні называюць “энцыклапедыяй народнага жыцця”?

  3. Якія прынцыпы класіфікацыі пазаабрадавых песень вам вядомы?

  4. Чаму балады адносяць да ліра-эпічных твораў?


Практычныя заданні

  1. Назавіце даследчыкаў, якія займаліся вывучэннем пазаабрадавай паэзіі. Назавіце іх працы.

  2. Вызначце сюжэтную разнастайнасць балад, якія змешчаны ў ілюстрацыйным матэрыяле.

  3. Назавіце персанажны склад сямейна-бытавых песень. Адказ праілюструйце прыкладамі.

  4. Падрыхтуйце вуснае паведамленне на тэму “Балада – гэта”.

  5. Складзіце прэзентацыю “Пазаабрадавая лірыка маёй мясцовасці”.


Праверачны тэст

1. Як называюцца песні, у якіх распавядаецца пра падзеі грамадзянскай і ваеннай гісторыі ў асноўным XVI–XX стст. і ацэньваецца дзейнасць гістарычных асоб?

а) балады;

б) гістарычныя песні;

в) бурлацкія песні;

г) чумацкія песні.




  1. У якой групе песень тэма выбару навабранца паміж трыма братамі займае прыкметнае месца?

а) у баладах;

б) у рэкруцкіх песнях;

в) ) у бурлацкіх песнях;

г) ) у чумацкіх песнях.


3. Як называюцца песні, якія распавядаюць аб цяжкім жыцці “наймікаў”?

а) рэкруцкія песні;

б) бурлацкія песні;

в) чумацкія песні.

г) балады.
4. Дзейнасць якіх асоб сыграла значную ролю ў пашырэнні жартоўных песень?

а) музыкаў;

б) скамарохаў;

в) жабракоў;

г) “наймікаў”.
5. Якія асноўныя тэмы закранаюцца ці раскрываюцца ў жартоўных песнях?

а) тэма кахання;

б) тэма сацыяльна-бытавая;

в) тэма сямейна-бытавых узаемаадносін;



г) тэма злачынства.
Пытанні для збору фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу

  1. Ці захаваліся ў вёсцы песні пра казакоў, бурлакоў, рэкрутаў, салдат, батракоў, чумакоў, паноў?

  2. Ці спяваюць зараз песні пра службу ў войску?

  3. Дзе і калі спяваюцца песні пра каханне і сямейнае жыццё (“за кудзеляй”, “на бяседзе” і г.д.)? Якія?

  4. Ці ведаеце вы песні пра горкую долю ўдавы, беднай сястры, сіраты, прымака?

  5. Якія песні называюцца бяседнымі (кірмашовымі)?

  6. Ці ёсць у вашай мясцовасці спецыяльныя песні і прыпеўкі да танцаў?

  7. Ці памятаеце вы песні, якія спяваліся падчас карагодаў і танкоў? Што гэта былі за карагоды і танкі?

  8. Якія песні-балады вам вядомы (пра забойства, атручванне, дачку-птушку, братоў-разбойнікаў, пра ваўкоў-нянек, заклятае вяселле, смерць, гора, долю, Бандароўну, мужа Дуная, дзяўчыну Ціхоню і г.д.)?

  9. Якія вы ведаеце жартоўныя песні, сямейна-бытавыя, любоўныя песні?


Рэкамендуемая літаратура

  1. Аникин, В.П. Теория фольклора: Курс лекций / В.П. Аникин. – М. : Книжн. дом, 2004. – 131 с.

  2. Аникин, В.П. Русское народное поэтическое творчество: пособие для студентов / В.П. Аникин, Ю.Г. Круглов. – Л.: Просвещение, 1987. – 479 с.

  3. Балады: У 2 кн. / уклад. Л.М. Салавей, Т.А. Дубкова. Кн. 1. Мн., 1977; Кн. 2. Мн., 1978.

  4. Балашов, Д.М. Народные баллады / Д.М. Балашов. – М. – Л. : Советский писатель, 1963. – 447 с.

  5. Жартоўныя песні / склад. І. К. Цішчанка, С. Г Нісневіч. Мн., 1974.

  6. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падручнік для студ. філалаг. спец. ВНУ / Кабашнікаў К.П., Фядосік А.С., Ліс А.С. і інш. – 2-е выд., перапрац. – Мн. : Выш. шк., 1988. – 415 с.

  7. Беларусы. Т. 7. Вусная паэтычная творчасць / Г.А. Барташэвіч, Т.В. Валодзіна, А. І. Гурскі і інш.; рэдкалег. : В.М. Бялявіна і інш. : Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мн. : Бел. навука, 2004. – 586 с.

  8. Восточнославянский фольклор: Слов. научн. и нар. терминологии / редкол.: К.П. Кабашников (отв. Ред.) и др. – Мн. : Навука і техніка, 1993. – 478 с.

  9. Кавалёва, Р.М. Баладныя песні / Аўт.-уклад.: Р.М. Кавалёва і інш.; пад. рэд. Р.М. Кавалёвай. – Мн. : БДУ, 2010. – 103 с.

  10. Кравцов, Н.И., Лазутин, С.Г. Русское устное народное творчество / Н.И. Кравцов, С.Г. Лазутин. – М. : Высшая школа, 1983. – 448 с.

  11. Кравцов, Н.И. Славянский фольклор / Н.И. Кравцов. – М., 1976. – 398 с.

  12. Салавей, Л.М. Беларуская народная балада / Л.М. Салавей. – Мн. : Навука і тэхніка, 1987. – 284 с.

  13. Ліс, А.С. Купальскія песні / А.С. Ліс; рэд. У.А. Калеснік. – Мн.: Навука і тэхніка, 1974. – 206.

  14. Сацыяльна-бытавыя песні / уклад. І.К. Цішчанка, В.І. Скідан, Г.В. Таўлай. Мн., 1987.

  15. Сямейна-бытавыя песні / склад. І.К. Цішчанка, Г.В. Таўлай. – Мн., 1984.

  16. Смирнов, Ю.И. Восточно-славянские баллады и близкие им формы / Ю.И. Смирнов. – М. : Наука, 1988. – 117 с.

  17. Путилов, Б.Н. Русская историческая баллада в ее славянских отношениях / Б.Н. Путилов // Русский фольклор: Народная поэзия славян. – М. – Л. : Наука, 1963. – 442 с.

  18. Песні пра каханне / склад. І.К. Цішчанка, С.Г. Нісневіч. – Мн., 1978.

  19. Песні савецкага часу / склад. Г.А. Барташэвіч. – Мн., 1970.


Ілюстрацыйны матэрыял
Ехалі казакі із Дону дадому,

Падманулі Галю, забралі з сабою.

Ой ты, Галя, Галя маладая,

Падманулі Галю, забралі з сабою.


Паехалі, Галя, з намі, казакамі,

Лепей табе будзе, чым у роднай мамы.

Ой ты, Галя, Галя маладая,

Лепей табе будзе, чым у роднай мамы.


Галя погодзілась, з імі спочэнілась.

Дай павезлі Галю цёмнымі лясамі.

Ой ты Галя, Галя маладая,

Дай павезлі Галю цёмнымі лясамі.


Везлі, везлі Галю цёмнымі лясамі,

Прывязалі Галю да сасны касамі.

Ой, ты, Галя, Галя маладая,

Прывязалі Галю да сасны касамі.


Разбрэлісь па лесу, назбіралі хмызу,

Падпалілі сосну от горы до нізу.

Ой, ты, Галя, Галя маладая,

Падпалілі сосну от горы до нізу.


Гарыць сосна гарыць, гарыць ды й палае.

Крычыць Галя крыкам, крычыць, размаўляе.

Ой, ты, Галя, Галя маладая,

Крычыць Галя крыкам, крычыць, размаўляе.


А хто ў лесе чуе, няхай паратуе,

А хто дочак мае, няхай навучае.

Ой, ты, Галя, Галя маладая,

А хто дочак мае, няхай навучае.


А хто дочак мае, няхай навучае,

Да й цёмнае ночы гуляць не пускае.

Ой, ты, Галя, Галя маладая,

Дай цёмнае ночы гуляць не пускае.



Запісана ў в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Ганчар Евы Адамаўны, 1937 г.н.,

студэнткамі Чэрнянок І.,Флерка Н., Лемяза Л., Мітраховіч В.
Чы я не хозяйка, чы не гаспадыня,

Чы я не хозяйка, чы не гаспадыня.

Во городзе лебяда, у хаце павуціна,

Во городзе лебяда, ў хаце павуціна.

Праўда, людзі, праўда, малодзіца гарна,

Праўда, людзі, праўда, малодзіца гарна.

Праўда, людзі, праўда, я малодзіца гарная,

Праўда, людзі, праўда, я малодзіца гарная.

Ідуць людзі з поля ды з мяне смяюцца,

Ідуць людзі з поля ды з мяне смяюцца,

Што ў моіх фартушках вораны нясуцца,

Што ў моіх фартушках вораны нясуцца.

Праўда, людзі, праўда, маладзіца гарна,

Праўда, людзі, праўда, маладзіца гарна.

Праўда, людзі, праўда, я маладзіца гарная,

Праўда, людзі, праўда, я маладзіца гарная.

Ой, не смейцесь, людзі, што з гэтага будзе,

Ой, не смейцесь, людзі, што з гэтага будзе.

Поскубу я воронят ды пярына будзе,

Поскубу я воронят ды пярына будзе.

Праўда, людзі, праўда, маладзіца гарна,

Праўда, людзі, праўда, маладзіца гарна.

Праўда, людзі, праўда, я маладзіца гарная,

Праўда, людзі, праўда, я маладзіца гарная.



Запісана ў в. Макарычы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.

ад Вяргей Веры Нікіцічны, 1934 г.н.,

Вяргея Пятра Іванавіча, 1969 г.н.,

студэнткай Цыхан І.
Каліна-маліна

Каліна-маліна ваду заняла,

Мяне ў тую порачку маці радзіла,

У чужую староначку замуж аддала.

А чужая староначка без ветру шуміць,

Чужая мамачка і бацька без віны журыць.

Каб я мела крыльцы маладзенькія,

Села б я, упала ў зялёным садзе,

Стала б я шчабятаць жалкім голасам.

Выйшла яе мамачка, па сенцах ходзіць,

Нявестку-ластухну пабуджае:

– Устань, устань, нявестухна,

Устань, прасніся,

Паслухай, як птушачка ў садзе пяе,

Адкуль яна бедная прычыты бярэ?

Старэйшы брат кажа: “Няхай пасядзіць”,

А малодшы кажа: “Стралой застраліць!”

Калі шэра зязюля – ляці ў зелен бор,

Калі наша сястрыца – калі ласка ў двор.

Ляцела барамі – бары ламіла,

Ляцела лугамі – лугі тапіла.

Я сваімі крыллямі бары паламлю,

Я сваімі слёзкамі лугі патаплю.

Запісана ў в. Псуя Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.

ад Харак Яніны Міхайлаўны, 1988 г.н.

Як паехаў сын Даніла

У Расею на вайну,

А пакінуў сын Даніла

Кацярыну – жану,

Мамку старэнькую,

Сынка маленькага.

Яго маці-старушачка

Усю ноч не спала.

Ой, люлі, люлі, не спала,

Усё лісточак пісала,

Да Данілы пісьмо слала:

“Ой, вярніся, сын Даніла,

З Расеюшкі ды з вайны,

Твая жонка Кацярына

На нас волю паняла,

Твае шубы дарагія,

Твае скарбы нажытыя

Прадала, збыла”.

Як прыехаў сын Даніла

Ды з Расеюшкі з вайны,

Жана яго выйшла пераймаць,

Вароцейкі адчыняць.

Не паспела Кацярына

Вароцейкі адчыніць,

Перад ёй злосны, злосны

Даніла стаіць.

Вынімае сын Даніла

Ваструсенькі меч

І сымае Кацярыне

Галаву з плеч.

Як пайшоў той сын Даніла

Парадкі глядзець,

Перш да стайні і каморы

Даніла ідзець.

Коні яго засталіся,

Шубы яго дарагія пазазавешаныя заляжаліся.

Як пайшоў жа сын Даніла

Да пакойчыку свайго,

Сэрца моцна зашчаміла ў грудзях яго:

Яго маці-старушка ў крэсліцы сядзіць

І сыночка малога на руках дзяржыць.

І сказаў тут сын Даніла:

“Тры грахі, старушка,

Ляжаць на табе.

Першы грэх – смерць Кацярыны –

І жаны ў мяне няма.

Другі грэх – я малады –

Удавец і без жаны.

Трэці грэх – сын маленькі,

Сын маленькі – сірата”.

Запісана ў в. Псуя Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.

ад Леановіч Усціны Рыгораўны, 1987 г.н.
Явар з калінаю

Паехаў сыночак

З роднае хаты,

Паехаў, не жаніўшыся,

А прыехаў жанаты.

Яго маці пераймала

З віном, з падковай кутаю,

Нявестку сустракала

Зялёнаю атрутаю.

Сын віна не піў,

Пад каліну выліў,

Папалам з нявесткаю

Атруту выпіў.

На магіле сына

Явар нахіліўся,

На магіле нявесты

З калінаю сашчапіўся.

Усе людзі дзівіліся,

Як яны любіліся.

Запісана ў в. Псуя Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.

ад Леановіч Усціны Рыгораўны, 1987 г.н.
Я бяду вяду

Я сама іду і бяду вяду,

А бяда не вядзецца.

А пад сасною, пад раскошнаю

Бяда спаць кладзецца.

Ой, ляж, бяда, ой, ляж, бяда,

На ўсю ночку спаці,

А я пайду, маладзенькая,

У карчомачку гуляці.

А ў карчомачцы ды за столікам

Ды два пісары пішуць,

А ў карчомачцы ды за дзвярамі

Дзіця дзеўка калыша.

А бадай дзіця, а бадай дзіця

Ды з калыскі ўпала,

А навошта ты мне, маладзенькай,

Белы свет завязала.

Не кляні, дзеўка, не кляні, дзеўка,

Ой, дзіцяці малога,

А кляні, дзеўка, а кляні, дзеўка,

Казака маладога.

Запісана ў в. Псуя Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.

ад Леановіч Усціны Рыгораўны, 1987 г.н.
Як стукну, грукну

Як стукну, як грукну, суды беручы,

Як крыкну, як гойкну, вады ідучы.

Пачуе мой мілы, коней пасучы.

Не стучы, не гручы, мая мілая:

Я коней пасу і вады прынясу.

Ды чэрпай, мой мілы, папаўнюсеньку,

Ды нясі, мой мілы, паціхусеньку,

Каб гэта вадзіца не пліхнулася,

Каб мая свякроўка не праснулася.

Во табе, свякроўка, з Дунаю вада,

Напіся, памыйся з поўнага вядра.

Я цябе, нявестка, не па ваду слала,

Я цябе, нявестка, са свету збаўляла.



Запісана ў в. Псуя Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.

ад Леановіч Усціны Рыгораўны, 1987 г.н.
ДЗІЦЯЧЫ ФАЛЬКЛОР

Пералік вывучаемых пытанняў

  1. Дзіцячы фальклор як феномен традыцыйнай культуры.

  2. Жанравы склад дзіцячага фальклору.

  3. Калыханкі.

  4. Дзіцячыя творы, звязаныя з гульнёй.


Пытанні для самаправеркі

1. На якія групы можна падзяліць дзіцячы фальклор? Якія прынцыпы ляжаць у аснове падобнага падзелу?

2. Пералічыце асноўныя жанры дзіцячага фальклору.

3. Што вы ведаеце пра паэтыку твораў дзіцячага фальклору.



Практычныя заданні

1. Зрабіце анатацыю і кароткі канспект артыкула Г.А. Барташэвіч “Дзіцячы фальклор” (Беларуская вусна-паэтычная творчасць. – Мн., 2000).


2. Стварыце тэрміналагічны слоўнік жанраў беларускага дзіцячага фальклору.

2. Карыстаючыся ілюстрацыйным матэрыялам, зрабіце мастацкі аналіз некалькіх твораў беларускага дзіцячага фальклору.

3. Прыдумайце лічылку, дражнілку і калыханку.
Праверачны тэст

1. Да жанраў дзіцячага фальклору адносяць:

а) лічылкі;

б) балады;

в) дражнілкі;

г) забаўлянкі;

д) калыханкі.


2. Беларускі фалькларыст, які займаўся даследваннем дзіцячага фальклору:

а) Л. Салавей;

б) Г. Барташэвіч;

в) П. Бяссонаў;

г) Г. Вінаградаў;

д) М. Мельнікаў.


3. Устанавіце авдпаведнасць:

1

Лады, лады, ладкі.

Паедзем да бабкі,

Паедзем да бабкі

Па цёплую шапку,

Па новыя боты

А


Лічылка

2

А ў нашага верабейка

Жонка маленька.

Сядзіць на калочку,

Прадзе сарочку.


Б



Прыпеўка

3

Пайдзі, коця, на вулку,

А дзіця ў люльку.

На ката варкота,

А на дзіця дрымота.


В



Дражнілка

4

Раз, два, тры,чатыры, пяць,

Выйшаў зайчык пагуляць.

А за зайчыкам луна,

Просіць выйсці калдуна.


Г



Загадка

5

Ларыса-сяброўка згубiла алоўкi,

Зялёная стужка, нямытае вушка.

Д


Калыханка

6

Пайшла курка у аптэку,

Закрычала: “Кукарэку!

Дайце пудры і духоў

На падманку петухоў”.

Е



Пацешка

7

Стаіць дуб у чыстым полі, а на ім дванаццаць голляў, а на голлях, як заўсёды, пяцьдзесят і два гнязды. Па сем яек там ляжыць. Што гэта за дуб стаіць? (Год, месяцы, тыдні, дні) 

Ж

Дзіцячая песня


Пытанні для збору фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу

  1. Ці ведаеце калыханкі?

  2. Як дарослыя гуляюць з малымі? Што пры гэтым кажуць, як прыгаворваюць? Якія ведаеце забаўлянкі, пацешкі?

  3. Раскажыце, калі ласка, пра гульні вашага дзяцінства. Як яны называліся? Як пачыналася гульня? Якія ведаеце лічылкі? Што крычалі ці пелі падчас гульні? Як дражнілі адзін аднаго?

  4. Якія ведаеце загадкі? Хто вам іх загадваў і калі?

  5. Ці ведаеце песенькі (заклічкі) пра сонца, дожджык, розных птушак і г.д.? ("Дожджык, дожджык, перастань", "Буська, буська і клекатун").

  6. Якія ведаеце страшныя, жахлівыя выпадкі і здарэнні, ад каго іх пачулі?

  7. Якія ведаеце казкі (з кніжак, ад людзей: бабулі, дзядулі, маці і г.д.)?


Рэкамендуемая літаратура

1. Барташэвіч, Г.А. Дзіцячы фальклор / Г.А. Барташэвіч // Беларуская вусна-паэтычная творчасць. – Мн., 2000.

2. Занько, У. Спадчына маёй маці / У. Занько. –Мн., 1993.

3. Дзіцячы фальклор / склад. Г.А. Баташэвіч. – Мн., 1972.

4. Романов, Е.Р. Белорусский сборник / Е.Р. Романов. – Вильнюс, 1912.

Ілюстрацыйны матэрыял
Пайшоў коцік у лясок,

Зайшоў коцік арашок.

– Ці салому есці,

Ці Сярожу несці?

– А я сам укушу,

А то дзеткам аднясу.


Пайшоў коцік пад масток,

Паймаў рыбку за хвасток.

– Ці салому есці,

Ці Сярожку несці?

– А я сам укушу,

А то дзеткам аднясу.



Запісана ў в. Крыўск Буда-Кашалёўскага р-на

ад Цыркуновай Вольгі Цімафееўны, 1912 г.н.,

студэнткай Герцавай Т. (2002 г.)




1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка