Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»



старонка22/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

Забаўлянкі

Сарока-варона

Дзеткам кашу варыла,

На прыпечку студзіла.

Гэтаму дала, гэтаму дала,

А гэтаму не дала.

А ты мал, круп не драў,

Вады не насіў, дзяжы не мясіў.

Ідзі, малы, па вадзіцу,

Табе каша на паліцы

У маленькай чарапіцы.

***


Чук, чук, чук,

Налавіў дзед шчук.

Баба рыбку пячэ,

Ажно юшка цячэ.

***

Кую, кую ножку,



Паеду ў дарожку,

Куплю чаравічкі

Малы, невялічкі.

Запiсана ў в. Маркавічы Гомельскага р-на

ад Камлачовай Матроны Юр’еўны, 1925 г.н.,

студэнткай Бажковай С. (2006 г.)
Забаўлянкі

Маленікіх дзетак забаўлялі так: бралі ручку малога і пальчыкам стукалі ў ладошку, прыгаворваючы:

Сарока-варона

На прыпячку сядзела,

Дзеткам кашку варыла.

Гэтаму дала,

Гэтаму дала…

(пералічваюць 4 пальчыкі),

А вось гэтаму не дала.

Ідзі, хлопчык, па вадзічку

У халодную крынічку.

Вады прынясі,

Дроў накалі,

Печ натапі,

Тады дам табе кашкі.


Таксама забаўлялі дзяцей, калі іх апраналі ці проста забаўлялі. Бралі ножку і пальчыкам стукалі па ладышцы:

Кую, кую ножку,

Паеду ў дарожку.

Буду коніка каваць,

Штоб далёка паскакаць.

Куплю чаравічкі

Малы, невялічкі.

Запісана ў в. Васільеўка Добрушскага р-на

ад Філімонавай Ніны Панцялееўны, 1957 г.н.,

студэнткай Трубкінай А. (1998 г.)
Лічылкі

На залатом крыльцэ сядзелі

Мішкі Гамі, Том і Джэры,

Дзядзя Скрудж і тры ўцёнка.

Выхадзі, ты будзеш Понка.
* * *

Ехала белка на тележке,

Продавала всем орешки:

Кому – два, кому – три,

Выходи из круга ты.
Дражнілкі

Сяргей-варабей

На кані катаўся,

Рукі, ногі паламаў,

Без трусоў астаўся.
* * *

Лена-пена, калбаса

З’ела мышку без хваста.
* * *

Дзядзя Федзя

З’яў мядзведзя,

А на Пасху

З’яў калбаску,

А на Пакрову

З’яў карову.
Гульні

Я люблю гуляць у жмуркі. Каму жмурыцца, выбіралі па лічылцы:

Кацілася торба

З вялікага горба.

А ў той торбе

Хлеб, пшаніца,

З кім ты хочаш

Пажаніцца?


***

Хто жмурыцца, той гаворыць:

Я шчытаю да пяці,

Не магу да дзесяці:

Раз, два, тры,чатыры, пяць,

Я іду іскаць.


Патом тыя, каго не нашлі, выбягаюць да таго места, дзе жмурацца і стукаюць:

Тук-тук, сам за сябе.


Калі той, хто жмурыцца, нашоў каго-нібудзь, то тожа застукуе іх:

Тук-тук, Маша ілі Саша.


Каго первага застукалі, той жмурыцца.
Заклічкі

Дожджык, дожджык, лупані,

Бабу з поля прагані,

А дзеда за косы,

Каб не бегаў босы.
Дожджык дожджык, перастань,

Я паеду ў Казахстан,

У Казахстане пуста,

Вырасла капуста.

А ў капусце – чарвякі,

Нашы хлопцы – дуракі.



Запісана ў в. Пярэдзелка Лоеўскага р-на

ад Івахненка Тані, 9 год,

1999 г.

НАРОДНЫ ТЭАТР
Пералік вывучаемых пытанняў

1. Вытокі народнага тэатра.

2. Батлейка, віды батлейкі.

3. Народная драма “Цар Максімільян”.

4. Роля народнага тэатра ў станаўленні прафесійнага тэатральнага мастацтва.
Пытанні для самаправеркі


  1. Распавядзіце пра вытокі народнага тэатра. Пералічыце традыцыйныя святы беларусаў з тэатралізаванымі элементамі.

  2. Што такое батлейка? Якія віды батлейкі вы ведаеце?

  3. Якія асаблівасці ўласцівы народнай драме?

  4. Што сімвалізуюць дзеючыя асобы ў народнай драме “Цар Максімільян” і містэрыяльнай драме “Цар Ірад”?

  5. Што такое інтэрмедыя? Прыгадайце яе жанрава-стылёвыя асаблівасці. На чым грунтуецца канфлікт інтэрмедыі?


Практычныя заданні

  1. Вучоныя схіляюцца да думкі, што “першаасновай узнікнення пачатковых элементаў тэатра з’явілася працоўная дзейнасць чалавека” (паводле М.А. Каладзінскага)? Чаму? Прапануйце ўласную тэорыю паходжання тэатра.

  2. Правядзіце міні-даследаванне на тэму “Роля народнага тэатра ў станаўленні прафесійнага тэатральнага мастацтва”. Вынікі прадстаўце ў выглядзе навуковага артыкула.

  3. Прааналізуйце спецыфіку батлейкавых сцэн. Напішыце ўласную п’есу для батлейкі.



Праверачны тэст

  1. Устанавіце адпаведнасць:




1

У.І. Няфёд

А

На скрыжаванні славянскіх традыцый

2

Г.І. Барышаў,

А.К. Саннікаў



Б

Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі

3

А.В. Сабалеўскі

В

Беларуская камедыя

4

А.І. Мальдзіс

Г

Беларускі народны тэатр батлейка

5

Я.К. Усікаў

Д

Беларускі тэатр




  1. Якому даследчыку належыць наступнае выказванне: “Увесь драматычны род генетычна звязаны са старажытным сінкрэтычным дзействам, у якім узнаўляліся працоўныя працэсы (шырока вядомыя паляўнічыя і земляробчыя гульні-танцы)”?

а) В. Гусеў;

б) А. Фядосік;

в) М. Каладзінскі;

г) У. Няфёд;

д) Г. Барышаў.


  1. Якія творы, на думку М. Каладзінскага, стаяць ля вытокаў нацыянальнай камедыяграфіі?

а) “Камедыя” К. Марашэўскага;

б) “Доктар па прымусу” М. Цяцерскага;

в) “Пышнагольскі” І. Юрэвіча;

г) “З хлопа круль” П. Барыкі;

д) “Камедыя ў 5-і актах” М. Цяцерскага.


  1. У якім годзе былі напісаны “Камедыя” К. Марашэўскага і “Доктар па прымусу” М. Цяцерскага?

а) 1695;

б) 1743;


в) 1815;

г) 1787;


д) 1805.


  1. Устанавіце адпаведнасць:




1

Народная драма

А

Прадстаўленне тэатра лялек

2

Батлейка

Б

Невялікая п’еса або сцэна, звычайна камічнага характару, разыгрываецца паміж дзеяннямі асноўнай п’есы

3

Інтэрмедыя

В

Жанр фальклору, у якім празаічныя і вершаваныя (большай часткай песенныя) тэксты атрымліваюць гульнёвае ўвасабленне ў дзеяннях і міміцыцы выканаўцаў (паводле В. Крупінскай)


Рэкамендуемая літаратура

  1. Авдеев, А.Д. Происхождение театра. Элементы театра в первобытнообщинном строе / А.Д. Авдеев. – Л.; М.; 1959.

  2. Барышаў, Г.І. Саннікаў, А.К. Беларускі народны тэатр батлейка / Г.І. Барышаў, А.К. Саннікаў. – Мінск, 1962.

  3. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: падручнік для студэнтаў філалаг. спецыяльнасцей ВНУ / К.П. Кабашнікаў [і інш.]. – Мінск: Лексіс, 2000.

  4. Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. – Мінск, 2005–2006.

  5. Богатырев, П.Г. Народная культура славян / П.Г. Богатырев. – М., 2007.

  6. Гусев, В.Е. Эстетика фольклора / В.Е. Гусев. – Л., 1967.

  7. Мальдзіс, А. На скрыжаванні славянскіх традыцый / А. Мальдзіс. – Мінск, 1980.

  8. Народны тэатр / уклад., уступ. артыкул і камент. М.А. Каладзінскага; рэдкал. В.К. Бандарчык і інш.; Рэд. тома А.С. Фядосік, А.В. Сабалеўскі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983. – 512 с.

  9. Народный театр. – Л., 1974.

  10. Няфёд, У.І. Беларускі тэатр / У.І. Няфёд. – Мінск, 1959.

  11. Савушкина, Н.И. Русский народный театр / Н.И Савушкина. М., 1976.

  12. Усікаў, Я. Беларуская камедыя / Я. Усікаў. – Мн., 1979. 

  13. Фядосік, А.С. Праблемы беларускай народнай сатыры / А.С. Фядосік. Мінск, 1978.


СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ
Абрад – сукупнасць умоўных сімвалічных дзеянняў, якімі суправаджаліся важныя моманты ў жыцці чалавека; абрады, якія былі звязаны з нараджэннем, вяселлем, смерцю, называюцца сямейнымі; абрады, якія былі звязаны з народным календаром, называюцца каляндарнымі.

Абрадавая паэзія – творы вуснай народнай творчасці, звязаныя з народным календаром або сямейнымі абрадамі і звычаямі.

Абраднасць казачная – сукупнасць паэтычных прыёмаў і мастацкіх сродкаў, якія надаюць непаўторнасць казачным сюжэтам. Да ліку найбольш характэрных для апавядальнай манеры казкі сродкаў варта аднесці трохразовыя паўторы, антытэзу (герой і вораг, свая прастора і чужая), мастацкія тропы (параўнанні, гіпербала, паўторы), адметныя асаблівасці формульнай і неформульнай стэрэатыпізацыі).

Агульныя месцы (ад лац. loci communes) – наяўнасць у розных творах або ў розных жанрах аднолькавых сітуацый, матываў, што маюць падобнае слоўнае выражэнне; традыцыйныя паэтычныя формулы, устойлівыя стылістычныя звароты.

Адзінка фальклорная – фальклорны твор (поўны або незавершаны), этнаграфічныя звесткі пра абрад, прадстаўленыя ў выглядзе тэксту, якія суправаджаюцца навуковым пашпартам.

Амбівалентнасць (ад лац. ambo – «абодва» + valentia – «сіла») – тэрмін, які абазначае дваісты характар успрымання, супрацьлеглыя ацэнкі, узаемавыключальныя якасці і ўласцівасці (высокае і нізкае, разумны і дурань, драматычнае і камічнае).

Антрапамарфізм (ад грэч. anthropos – «чалавек», + morphe – «форма») – прыпадабненне (з улікам знешняга выгляду, якасцей і здольнасцей) міфалагічнай істоты, стыхіі і з’явы прыроды, жывёлы, раслін і г.д. да чалавека.

Архетып (грэч. arche – “пачатак” + typos – “вобраз”) – правобраз, першасная форма, прататып: у фалькларыстыцы: уяўленне аб першасным матыве, сюжэце, вобразе.

Варыянт (ад лац. variantis – “зменлівы”) – у фальклоры: кожнае разавае выкананне народнага твора, а таксама яго зафіксаваны тэкст. Варыянты – гэта фальклорныя творы, якія аб’яднаны адзінствам ідэйнай задумы, адрозніваюцца толькі прыватнымі дэталямі.

Варыятыўнасць – важная ўласцівасць фальклору; фальклорны працэс, звязаны са зменамі ў развіцці сюжэтаў, матываў і г.д.

Версія (ад лац. versio – “відазмяненне, паварот”) – у фальклоры: варыянты, якія ў працэсе бытавання набываюць значныя змены ў змесце твораў.

Вобразы-сімвалы – характэрныя для народнай паэзіі традыцыйныя іншасказанні (“акамянелыя” метафары), якія абазначаюць шэраг персанажаў, іх пачуцці і перажыванні.

Генезіс ( ад грэч. genesis – “паходжанне”) – паходжанне, узнікненне; працэс стварэння і станаўлення якой-небудзь з’явы.

Звужэнне вобразаў ступеньчатае – прыём народнай паэзіі, які грунтуецца на прынцыпе “ад агульнага да прыватнага, ад множнага да адзінкавага” пры адлюстраванні тых ці іншых з’яў прыроды, жыцця, сямейна-бытавых і сацыяльных адносін.

Імправізацыя (ад лац. improvisus – “нечаканы, неспадзяваны”) – у фальклоры: стварэнне тэксту народнага твора або яго частак ў працэсе яго выканання.

Інварыянт (ад лац. invariant – “нязменны”) – у фалькларыстыцы: абагульненне істотных варыянтных прымет твора, якія датычаць зместу, структуры, стылю і г. д.).

Інфарматар, інфармант (ад лац. informatio – “растлумачэнне, пераказ”) – у фалькларыстыцы: выканаўцы народных твораў, ад якіх запісаны гэтыя творы ў навуковых мэтах.

Калядаванне – святочны абрад наведвання хат групамі ўдзельнікаў калядна-навагодніх святкаванняў (калядоўшчыкамі), якія віншавалі гаспадароў, выконваючы калядныя песні, адрасаваныя гаспадару, гаспадыні, дачцэ, сыну і інш., атрымліваючы за гэта падарункі.

Магія апатрапейная (ад грэч. apotropaios – “які адводзіць бяду”) – від магіі , які мае засцерагальны характар, захоўвае ад усяго дрэннага.

Магія прадуцыравальная (ад лац. producentis – “утваральны”) – выяўляецца ў абрадах, скіраваных на забеспячэнне дабрабыту і ўрадлівасці ва ўсіх іх праявах.

Мемарат (ад лац. memoria – “памяць, успаміны”) – вусны аповед, які перадае ўспаміны апавядальніка пра падзеі, удзельнікам якіх ён быў.

Матыў (ад познелац. motions – “рух”) – у фальклоры: прасцейшая дынамічная сэнсавая адзінка апавядання, структурны элемент сюжэтаскладання з уласнай тэмай (элементарны сюжэт або частка складанага сюжэта).

Паралелізм псіхалагічны – у народнай паэзіі: кампазіцыйны прыём, заснаваны на супастаўленні дзвюх вобразных карцін, узятых з чалавечага свету і са свету прыроды.

Парэміі (грэч. paroimia – “прыпавесць”, “выслоўе”) – агульная назва малых жанраў фальклорнай прозы (выслоўяў, прыказак, прымавак, загадак).

Пашпарт фальклорнага тэксту – сукупнасць дадзеных, што ўтрымліваюць інфармацыю пра збіральніка (прозвішча, імя, імя па бацьку), час фіксацыі фальклорнага твора (дата), месца яго запісу (вёска, горад, раён, вобласць), звесткі пра інфарматара (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, нацыянальнасць, прафесія, адукацыя, месца нараджэння) і іншыя дадатковыя звесткі.

Постфальклор (ад лац. post – “пасля”) – адно з абазначэнняў познетрадыцыйнага і найноўшага фальклору.

Сінкрэтызм (грэч. synkretismos – “злучэнне, аб’яднанне”) – спалучанасць, нерасчлененасць, якая характарызуе першапачатковы стан першабытнага грамадства, дзе танец, спевы, музыка, дзеянне існавалі ў адзінстве; Сінкрэтызм характэрны для абрадаў, карагодаў.

Сінтэз (ад грэч. synthesis – “злучэнне, спалучэнне, складанне”) – у фальклоры: познія мастацкія злучэнні.

Субліміруючы метад (ад лац. sublimare – “узносіць”) – творчы метад фальклору: фальклорнае мастацтва ў працэсе ўсведамлення фактаў абмінае стадыю праўдападобнасці, адразу пераходзіць на ўзровень шырокага абагульнення.

Тэзаўрус (грэч. thesauros – “запас”) – фармальная сістэматызацыя фальклору, яго элементаў.

Тыпалогія ў фальклоры (ад грэч. typos – “адбітак, узор”) – агульнае і істотнае ў фальклоры розных народаў; супадзенні ў структуры, ідэйна-мастацкім змесце, абумоўленыя блізкасцю жыццёвых абставін, агульнымі прынцыпамі сувязей фальклору, якія выяўляюцца на розных узроўнях: функцыянальным, этнаграфічным і міфалагічным.

Фабулат (лац. fabula – “апавяданне, гісторыя”) – вуснае апавяданне, заснаванае на рэальных падзеях і жыццёвых назіраннях, але яно не з’яўляецца непасрэдным іх адлюстраваннем.

Фальклор (англ. folk-lore – “народныя веды, народная мудрасць”) – вусная паэтычная творчасць народа; народная духоўная культура.

Фалькларызацыя – засваенне фальклорнай традыцыяй літаратурнага твора, яго часткі (урыўка), сюжэта, вобраза, матыву.

Формула немагчымага” – архаічны прыём народнай лірыкі, сутнасць якога адлюстравана ў разгорнутай метафары з выніковым значэннем “гэтага ніколі не будзе”.



Функцыя (лац. functio – “дзейнасць”) – у фальклоры: дзеянні персанажаў, неабходныя для развіцця сюжэта; прызначэнне фальклорных твораў у абрадавым і пазаабрадавым побыце.

Этыялагічны (ад грэч. aitia – “прычына + logos – “слова, паняцце, вучэнне”) – які тлумачыць прычыны і ўмовы ўзнікнення чаго-небудзь.

Этнас (грэч. ethnos – “народ”) – агульнасць людзей (племя, народнасць, нацыя), якая склалася гістарычна.

ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ І ВУСНЫХ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ


      1. Семантыка вобразаў у беларускіх вясельных песнях.

      2. Зіральнікі-фалькларысты Гомельшчыны (Е. Раманаў, З. Радчанка, М. Косіч).

      3. Фальклорна-этнаграфічная спадчына Гомельшчыны.

      4. Традыцыі вясельнай абраднасці маёй мясцовасці.

      5. Мясцовая спецыфіка абраду пахавання стралы.

      6. Паэтыка веснавых каляндарна-абрадавых песень.

      7. Жаночыя вобразы ў беларускай народнай творчасці.

      8. Масленічная абраднасць беларусаў.

      9. Міфалагічная карціна свету ў замовах.

      10. Чарадзейныя казкі: фантастычныя персанажы.

      11. Рэгіянальна-лакальныя асаблівасці вясельнай абраднасці беларусаў.

      12. Асноўныя жанры гарадскога фальклору.

      13. Міфалагічныя ўяўленні ў прыказках і прымаўках.

      14. Радзінна-хрэсьбінныя абрады і звычаі беларусаў: рэгіянальна-лакальныя асаблівасці.

      15. Лекавыя замовы беларусаў.

      16. Прыкметы і павер’і беларусаў: рэгіянальна-лакальныя асаблівасці.

      17. Традыцыі каляндарна-абрадавага фальклору маёй мясцовасці.

      18. Абрад гукання вясны: рэгіянальна-лакальныя асаблівасці (на матэрыяле фальклору розных абласцей Беларусі).

      19. Абрад ваджэння русалкі: структура, семантыка, лакальныя асаблівасці.

      20. Беларускія народныя загадкі.

      21. Абраднасць і паэзія калядавання беларусаў.

      22. Маральныя каштоўнасці ў беларускім фальклоры.

      23. Біблейскія матывы ў беларускім фальклоры.

      24. Няказкавая проза: асноўны жанры і іх спецыфіка.

      25. Юраўскі абрадавы комплекс: абрады і звычаі, прыкметы і павер’і, песні.

      26. Казкі пра жывёл: характарыстыка сюжэтаў, асаблівасці мастацкай формы.

      27. Вялікдзень: адметнасці святкавання ў розных рэгіёнах Беларусі.

      28. Траецка-сёмушныя абрады і песні беларусаў.

      29. Легенды і паданні: сюжэтна-тэматычная разнастайнасць.

      30. Балады: сюжэты і асаблівасці іх мастацкага ўвасаблення.

      31. Паэтыка пазаабрадавых песень.

      32. Матывы сямейна-бытавых песень.

      33. Жанравы склад беларускага дзіцячага фальклору.

      34. Смехавыя формы фальклорнай прозы.

      35. Інтэрнэт-фальклор.

      36. Вобразы жывёл і птушак у фальклоры ўсходніх славян.

      37. Мастацкі свет чарадзейных казак.

      38. Беларускія анекдоты: тэкст і маўленчы жанр.

      39. Беларускія прыпеўкі: тэматычная разнастайнасць.

      40. Вобразы персанажаў у вясельных песнях.

      41. Паэтыка вясельных песень.

      42. Паэтыка каляндарна-абрадавых песень.

      43. Абраднасць і паэзія пахавання стралы.

      44. Паэтыка зімовых песень.

      45. Вобразна-выяўленчыя сродкі ў малых фальклорных жанрах.

      46. Мастацкая палітра беларускіх чарадзейных казак.

      47. Арнітаморфныя вобразы ў вясельных песнях беларусаў.

      48. Сінтэз магіі слова і магіі дзеяння ў замовах.

      49. Беларускія народныя казкі і літаратурныя казкі.

      50. Сюжэты казак пра жывёл.

      51. Міфалагічныя ўяўленні ў беларускіх народных казках.

      52. Класіфікацыя і паэтыка радзінна-хрэсьбінных песень.

      53. Сацыяльна-бытавыя песні: класіфікацыя, тэматыка, паэтыка.

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ
1. Фальклор як від мастацтва, звод “Беларуская народная творчасць” як энцыклапедычная крыніца беларускага фальклору.

2. Спецыфічныя рысы фальклору.

3. Фалькларыстыка як навука, сувязь з іншымі навукамі, методыка збіральніцкай працы.

4. Гістарыяграфія фалькларыстыкі.

5. Дзейнасць П. Шпілеўскага, М. Нікіфароўскага, У. Дабравольскага, М. Федароўскага.

6. П.В. Шэйн – выдатны збіральнік беларускага фальклору, яго праграма “Просьба” па зборы фальклорных матэрыялаў.

7. Казкі, іх паходжанне, сатырычная скіраванасць, асаблівасці мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, чарадзейныя казкі, іх мастацкія адметнасці, спецыфіка канфлікту.

8. Малыя фальклорныя жанры: прыказкі, прымаўкі.

9. Загадкі, азначэнне жанру, паходжанне, віды загадак, іх паэтыка.

10. Батлейка – лялечны тэатр.

11. Рэгіянальныя асаблівасці веснавых абрадаў (“куст”, пахаванне стралы (“ваджэнне сулы”), “ваджэнне русалкі”) і песень.

12. Характарыстыка велікодных абрадаў і звычаяў: валачобніцтва, матывы велікодных і валачобных песень.

13. Асноўныя сюжэты і матывы балад.

14. Народная драма “Цар Максіміліян”, яе сувязь з рускай народнай драмай.

15. Масленічныя абрады і песні, асноўныя матывы масленічных песень.

16. Абраднасць і паэзія гукання вясны.

17. Прыпеўкі.

18. Гістарычнае развіццё беларускага фальклору.

19. Народныя прыкметы і павер’і.

20. Легенды і паданні, асноўныя тэматычныя групы.

21. Каляндарна-абрадавая паэзія, агульная характарыстыка, сувязь з працоўнай дзейнасцю чалавека.

22. Вяселле як драматызаванае народнае прадстаўленне, асноўныя этапы вяселля.

23. Пазаабрадавая паэзія, азначэнне жанру, прынцыпы класіфікацыі, паэтыка пазаабрадавых песень.

24. Радзінныя абрады і паэзія, іх сувязь з вераваннямі, асаблівасці імправізацыі ў галашэннях.

25. Пахавальная абраднасць і галашэнні.

26. Дзіцячы фальклор.

27. Сучасная ўрбаністычная культура як аб’ект фалькларыстыкі.

28. Замовы, магічная прырода замоў, паходжанне, класіфікацыя замоўных формул, паэтыка.

29. Класіфікацыя вясельных песень, іх паэтыка.

30. Траецка-сёмушныя абрады і песні.

31. Летні цыкл земляробчага календара беларусаў.

32. Восеньская каляндарна-абрадавая паэзія.



33. Матывы восеньскіх лірычных песень беларусаў.
СПІС РЭКАМЕНДУЕМАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Асноўная

  1. Аксамітаў, А. Прыказкі і прымаўкі: тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак з архіваў, кафедр, збораў (рэд. выд. XIX і XX стст.) / А. Аксамітаў. – Мінск, 2000.

  2. Андреев, Н.П. Указатель сказочных сюжетов по системе Аарне / Н.П. Андреев. – Л., 1929.

  3. Бараг, Л.Р. Сюжэты і матывы беларускіх казак: сістэматызаваны паказальнік / Л.Р. Бараг. – Мінск, 1978.

  4. Беларускі фальклор: хрэстаматыя / склад.: К.П. Кабашнікаў [і інш.]. – Мінск, 1996.

  5. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: падручнік для студэнтаў філалаг. спе-цыяльнасцей ВНУ / К.П. Кабашнікаў [і інш.]. – Мінск, 2000.

  6. Беларуская міфалогія: энцыклапед. слоўнік / С. Санько [і інш.]. – Мінск, 2006.

  7. Беларуская фалькларыстыка: збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60-х гг. XIX – пачатку XX ст. / Г.А. Пятроўская, I.К. Цішчанка, У.А. Васілевіч. – Мінск, 1989.

  8. Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. – Мінск, 2005–2006.

  9. Бройман, С.Н. Историческая поэтика: учеб. пособие / С.Н. Бройман. – М., 2001.

  10. Васілевіч, У.А Збіральнікі / У.А. Васілевіч. – Мінск, 1991.

  11. Восточнославянская сказка: сравнительный указатель сюжетов / сост.: Л.Г. Бараг [и др.]. – Минск, 1979.

  12. Восточнославянский фольклор: словарь научной и народной терминологии. – Минск, 1993.

  13. Гілевіч, Н.С. 3 клопатам пра песні народа / Н.С. Гілевіч. – Мінск, 1991.

  14. Казакова, I.В. Беларускі фальклор. Тэставыя заданні: вучэб. дапам. / І.В. Казакова. – Мінск, 2006.

  15. Казакова, I.В. Беларуси фальклор: вучэб. дапам. / І.В. Казакова – Мінск, 2007.

  16. Каханоўскі, Г.А. Беларуская фалькларыстыка. Эпоха феадалізму / Г.А. Каханоўскі, Л.А. Малаш, К.А. Цвірка. – Мінск, 1989.

  17. Ковалёва, Р.М. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: вучэб.-метад. комплекс / Р.М. Кавалёва. – Мінск, 2005.

  18. Коваль, У.I. Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы: даведнік па ўсходне-славянскай міфалогіі / У.І. Коваль. – Гомель, 1995.

  19. Кляус, В.Л. Указатель сюжетов и сюжетных ситуаций заговорных текстов восточных и южных славян / В.Л. Кляус. – М., 1997.

  20. Лепешаў, I.Я. Слоўнік беларускіх прыказак: даведнік / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. – Мінск, 1996.

  21. Маковский, М.М. Сравнительный словарь мифологической символики в индоевропейских языках: образ мира и миры образов / М.М. Маковский. – М., 1996.

  22. Мифы народов мира: энциклопедия: в 2 т. – М., 1991–1992.

  23. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мінск, 1987.

  24. Русское народное поэтическое творчество: хрестоматия по фольклористике / сост. Ю.Г. Круглое. – М., 1980.

  25. Славянские древности: этнолингвистический словарь: в 5 т. / под общ. ред. Н.И. Толстого. – М., 1995–2004. – Т. 1–3.

  26. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Бсларусі: у 5 т. – Мінск, 1984–1987.

  27. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. – Мінск, 1989.

  28. Фядосік, А.С. Беларуская савецкая фалькларыстыка / А.С. Фядосік. – Мінск, 1987.

  29. Фядосік, А.С. Ілюзорнасць і сапраўднасць: белыя плямы ў гісторыі фалькларыстыкі 20–30-х гадоў / А.С. Фядосік. – Мінск, 1991.

  30. Швед, I.А. Студэнцкая фальклорная практыка: вучэб.-метад. дапам. / І.А. Швед. – Брэст, 2007.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал