Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»



старонка7/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   23

Індывідуальна-калектыўны аспект пахавальнага абраду звязаны са здольнасцю галашэнняў у адзінстве з невербальнымі сродкамі ствараць пэўны псіхалагічны стан для калектыву ўдзельнікаў пахавальнага абраду.

Паэтыка-рытуальны аспект пахавальнага абраду. Галашэнне ствараецца непасрэдна ў час аплаквання нябожчыка.


Традыцыйныя матывы галашэнняў звычайна дапаўняліся тэкстам імправізацыйна створаным плакальшчыцай.

Увогуле галашэнні бытуюць як састаўная частка таго ці іншага абраду, як непасрэдная рэакцыя чалавека на пэўную жыццёвую сітуацыю.

Кожная разнавіднасць галашэнняў адпавядае тэматычна пэўнаму абрадаваму дзеянню. Пахавальны абрад суправаджаецца пахавальным галашэннем; памінальны абрад – памінальным галашэннем; вясельны абрад – вясельным галашэннем; рэкруцкі абрад – рэкруцкім галашэннем.

Умоўна ўвесь складаны пахавальна-памінальны комплекс па структуры можна падзяліць на тры часткі:

1) пахавальная абраднасць;

2) памінальныя абрады на працягу першага года пасля смерці;

3) штогадовыя памінкі памерлых.

Яшчэ ў мінулым стагоддзі ў многіх этнаграфічна-фальклорных даследаваннях рабілася спроба вывучэння асобных аспектаў гэтай праблемы. Е. Раманаў вылучыў сем структурных кампанентаў пахавальнага абраду, якія суправаджаюцца адпаведнымі галашэннямі:

1) адразу пасля смерці чалавека;

2) калі цела “обряжают” на ложе;

3) у перапынку паміж чытаннем Псалтыра;

4) калі нябожчыка кладуць у труну;

5) калі памерлага выносяць з хаты;

6) пры апусканні труны ў магілу;

7) у выпадку адсутнасці святара па дарозе на могілкі”.

Даследчык пахавальнай абраднасці У. Сысоў (“Беларуская пахавальная абраднасць”. Мн., 1995 г.) вылучае наступныя структурныя часткі абраду:

а) смерць чалавека і рытуальныя дзеянні ў першую пасмяротную гадзіну, галашэнні;

б) падрыхтоўка нябожчыка да пахавання, рытуалы абмывання і пераапранання памерлага;

в) выраб труны і перанос у яе памерлага;

г) наведванне роднымі і суседзямі памерлага ў яго хаце;

д) вынас труны з нябожчыкам з хаты;

е) шэсце пахавальнай працэсіі на могілкі;

ж) падрыхтоўка магілы і пахаванне;

з) памінальны стол у дзень пахавання.

У народных рэлігійных поглядах беларусаў на памерлага адлюстраваліся анімістычныя ўяўленні.

Для пахавальных галашэнняў характэрны такія рысы, эмацыянальнасць, псіхалагізм, лірызм. У асноўным у пахавальных галашэннях пераважае аповед пра асабістыя якасці нябожчыка, пра тыя цяжкасці, што чакаюць сям’ю. У галашэннях, якія маюць маналагічную форму, адлюстраваны два часавыя ўзроўні: 1) рэтраспектыўна-падзейны (пераказ жыцця памерлага і ўспаміны пра яго творчую актыўнасць на зямлі; 2) імгненны, звязаны з перажываннямі, трагізмам.


Спіс літаратуры

1. Сысоў, У.М. Беларуская пахавальная абраднасць: Структура абраду, галашэнні, функцыі слова і дзеяння / У.М. Сысоў – Мн. : 1995.

2. Пахаванні, памінкі, галашэнні / уклад. У.А. Васілевіч, Т.Б. Варфаламеева. – Мн. : 1986.

ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ
З ГІСТАРЫЯГРАФІІ ПРЫКАЗАК І ПРЫМАВАК. Першая публікацыя беларускіх прыказак належыць А. Рыпінскаму, які ў кнізе “Беларусь” (1840) змясціў (надрукаваў) 50 тэкстаў прыказак. Я. Чачот у апошнім з шасці зборнікаў змясціў каля 200 тэкстаў прыказак.

У 1874 г. у “Зборніку беларускіх прыказак”, складзеных І. Насовічам, змешчана звыш 3 000 прыказак і прымавак, дадзены заўвагі і тлумачэнні. У “Слоўніку беларускай мовы” І. Насовіча пры тлумачэнні слоў прыводзяцца ў якасці прыкладаў прыказкі і прымаўкі.

У 1881 г. у польскім зборніку В. Дыбоўскі надрукаваў “Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета”. П. Шэйн у кнізе “Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю” змясціў каля 200 прыказак, прычым пазначана дзе запісана кожная прыказка.

У 3-м томе “Смаленскага этнаграфічнага зборніка”, складзеным і надрукаваным у 1894 г., шмат беларускіх прыказак і прымавак (асобная кніга так і называецца “Прыказкі”). У 1898 г. выйшаў з друку зборнік прыказак і прымавак, сабраных Ляцкім пад назвай “Матэрыялы для вывучэння творчасці і побыту беларусаў” – звыш 2 000 прыказак і прымавак.

Значны ўклад унёс Е. Раманаў у справу збіральніцтва прыказак і прымавак. У першых выпусках “Беларускага зборніка” – 757 тэкстаў, якія вызначаюцца дакладнасцю запісаў, умелым адборам.

У 2-м томе “Матэрыялаў для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю, 1893 г. П. Шэйна змешчана 195 прыказак і прымавак.

У кнізе “Люд беларускі” Федароўскага (1935 г.) змешчана вялікая колькасць прыказак і прымавак – 9900. Значную каштоўнасць для даследчыкаў духоўнай культуры беларусаў мае рукапісны “Зборнік беларускіх прыказак і прымавак” А. Сержпутоўскага. Складзены ім зборнік уключае 6225 тэкстаў, за гэты зборнік прысуджаны залаты медаль Рускім Геаграфічным Таварыствам.

Заслугоўвае ўвагі думка А. Сержпутоўскага аб паходжанні прыказак і прымавак. На яго думку, многія з іх утварыліся ад казак, паданняў, апавяданняў, якія далі сэнс той ці іншай прыказцы. Аднак асноўнай крыніцай іх утварэння было жыццё народа.

Свае запісы прыказак і прымавак А. Сержпутоўскі згрупаваў па пэўных тэматычных рубрыках, прадставіўшы назвы якіх у алфавітным парадку.

Грынблат прапанаваў больш мэтазгодную і абгрунтаваную іх класіфікацыю, вылучыўшы 9 раздзелаў: 1) Прырода, гаспадарчая дзейнасць, праца; 2) Матэрыяльны быт; 3) Грамадскае жыццё; 4) Сям’я і сямейны быт; 5) Духоўнае жыццё; 6) Чалавек і яго якасці, мараль; 7) Агульныя меркаванні і г.д.

А. Сержпутоўскаму належыць і рукапісная праца “Беларускія прыказкі і прымаўкі, запісаныя ў Мазырскім павеце”, у якім запісана 493 прыказкі і прымаўкі.

У гэтым зборніку адлюстравалася, як у люстэрку, жыццё мазырскага селяніна-палешука.

Да пачатковых крокаў вывучэння прыказак адносіцца прадмова да зборніка І. Насовіча, дзе ён раскрывае значэнне прыказак, гаворыць пра адлюстраваную ў іх маральна-практычную філасофію народа. У працы “Беларусы” Я. Карскі падкрэслівае павучальны характар прыказак, дае гісторыяграфічны нарыс беларускай парэміяграфіі 19 ст., разглядае іх змест, спыняецца на прыказках, якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі, старажытныя вераванні народа, сямейныя адносіны, маральныя якасці. У слоўніку “Крынічнае слова” рыскрываецца сэнс прыказак, паказваецца, у якой сітуацыі ўжываецца тая ці іншая прыказка, кожная прыказка ілюструецца прыкладамі яе ўжывання ў творах мастацкай літаратуры. У слоўнікавы артыкул уваходзяць: загаловак, сітуацыйна-кантэкстная характарыстыка; тлумачэнне значэння, цытаты з мастацкіх ці публіцыстычных твораў. (Напрыклад “Стары вол баразны не псуе”, гаворыцца так у павучанне малодшым, якія не павінны ігнараваць парады і вопыт старэйшых, далей ідзе ўрывак з твора А. Пальчэўскага “Землякі”).

Вялікая заслуга ў вывучэнні прыказак і прымавак належыць І. Насовічу. Прыгадаем яго зборнік “Сборник белорусских пословиц, составленный И. Носовичем // Сб.Отделения русского языка и словесности Импер.Академии наук: СПб, 1874. Т. ХІІ,№2.

На думку І. Насовіча, знаўцы быту і мовы беларусаў, “беларусы ўсе факты, усе выпадкі чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так і дрэнныя, і ўсякае нават меркаванне пра што-небудзь падводзяць пад мерку прыказак сваіх... Паміж простымі людзьмі ёсць шмат такіх здольных, якія на ўсякі выпадак, вясёлы, спрэчны, сумны, -- адразу ж і падаюць прыказку, нібыта яны знарок вывучылі іх”.

К. Кабашнікаў прадставіў беларускія прыказкі і прымаўкі ў агульнаславянскім кантэксце, вылучыў пры гэтым іх адметныя нацыянальныя рысы (“Малыя жанры беларускага фальклору ў славянскім кантэксце” – Мн., 1998).

Г. Пермякоў прапанаваў тэорыю, згодна з якой змест любой парэміі ўключае 2 аспекты – прадметна-тэматычны, які вызначае характар зместу, і логіка-семіятычны, што характарызуе форму. З улікам гэтых крытэрыяў аўтар раскласіфікаваў парэміі ў зборніку “Избранные пословицы и поговорки народов Востока” – М., 1968.

ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ. Гэта кароткія жанры вуснай народнай творчасці, найбольш пашыраныя і масавыя фальклорныя творы. Беларусы маюць схільнасць да дасціпнага і выразнага слова. Прыказкі і прымаўкі ўпрыгожваюць і ажыўляюць мову, з'яўляюцца хавальнікамі і выразнікамі шматвяковага гаспадарчага і жыццёвага вопыту народа, яго назіранняў. Гэта звод найбольш канцэнтраванай народнай мудрасці, народных поглядаў на жыццё, па словах Патабні, гэта «згусткі думкі».



Прыказка – кароткае іншасказанне, павучанне, прыгавор, у якім заключана вялікая сіла мастацкага абагульнення.

«Прыказка – шырока ўжывальны ў гутарковай мове ўстойлівы народны выраз-афарызм, які ў завершанай, сціслай вобразна-паэтычнай форме і ў пераносным сэнсе абагульняе шматвяковы жыццёвы вопыт народа, выказвае катэгарычнае меркаванне пра тыя ці іншыя гаспадарчыя, сацыяльна-бытавыя і гістарычныя з'явы, характарызуе, ацэньвае іх, павучае, дае практычныя парады».

Існуючыя азначэнні прыказкі ў фалькларыстычнай літаратуры грунтуюцца на глыбокіх назіраннях У. Даля, якія ён зрабіў у сярэдзіне ХІХ ст. Прыказка – гэта кароценькая прытча (выслоўе). Меркаванне, прыгавор, павучанне, выказанае намёкам і пушчанае пад чаканам народнасці.

Прыказка выражае завершаную думку, гэта замкнуты выраз, закончанае меркаванне, якое змяшчае пэўнае абагульненне жыццёвага вопыту.

«Чалавек без радзімы, што салавей без песні», «Што пасееш, то і пажнеш», «Не будзі ліха, пакуль спіць ціха».


Прымаўка – іншасказальны выраз, але без суджэння. Устойлівыя, яркія выслоўі з незавершанай думкай («Таўчы ваду ў ступе, Сабака брэша, вецер носіць, Слова не верабей: выпусціў – не зловіш, Воран ворану вока не выклюе, Не ведаючы броду, не сунься ў воду, Адзін у полі не воін»).

Па словах У. Даля, прымаўка – «складная, короткая речь, ходячая в народе, но не составляющая полной пословицы».

Прымаўка – трапны выраз, выказаны па канкрэтнаму выпадку, які як і прыказка, можа быць выкарыстаны больш шырока, у пераносным сэнсе.

Прымаўка выражае думку няпоўна, не з'яўляецца абагульненнем з'явы, а толькі выразна характарызуе яе, падкрэслівае характэрны штрых.

Па словах У. Даля, гэта першая палавіна прыказкі. Па словах Патабні, гэта іншасказальны, вобраз асобнай асобы, ці якасці дзеяння.

«На радзіме паміраць лягчэй», «Чужымі рукамі жар заграбаць».




РЫСЫ, УЛАСЦІВЫЯ


ПРЫКАЗЦЫ

ПРЫМАЎЦЫ

1. сціпласць;

2. афарыстычнасць;

3. іншасказальнасць;

4. шматлікасць значэнняў;

5. двухчленнасць пабудовы;

6. мае форму простага ці складанага сказа,

закончанасць выказвання.


1. больш кароткія па форме, чым прыказкі;

2. не заключаюць у сабе абагульненняў і заключэнняў па разнастайных жыццёвых з’ява;

3. прызначэнне прымавак – упрыгожваць мову, рабіць яе вобразнай;

4. па структуры прасцейшыя, чым прыказка, мае форму простага сказа, нават незакончанага;

5. прымаўкі ўжываюцца ў сувязі з пэўнымі асобамі і іх учынкамі, маюць канкрэтны змест;

6. прымаўка ўжываецца ў дачыненні да дадзенага канкрэтнага выпадку.


Тэматычна іншыя фальклорныя жанры больш абмежаваны, чым прыказкі.

Прыказкі ахопліваюць розныя бакі рэчаіснасці, у той час, як іншыя жанры маюць пэўны прадмет даследавання, адлюстравання.

(гістарычныя песні датычаць падзей мінулага, любоўныя і сямейныя песні – асабістыя адносіны людзей).

Прыказкі больш устойлівыя, у іх па-іншаму праяўляецца традыцыйнасць, чым у іншых жанрах, яны менш вар’іруюцца, у іх змены носяць больш абмежаваны характар. Асновай захавання іх устойлівасці служаць уласцівыя ім дакладнасць жыццёвых назіранняў, важнасць выражаных думак, выразнасць формы.
МАСТАЦКАЯ ФОРМА


ПРЫКАЗАК

ПРЫМАВАК

Прыказка можа мець 2 формы пабудовы: з адной часткі можа складацца; з дзвюх частак. “Разумны плача, дурны скача”.

Па форме прыказка поўнасцю супадае з ужываемымі ў ёй стылёвымі сродкамі – параўнаннем і антытэзай.

За старой галавой, як за каменнай сцяной.

Птушцы крылы, а чалавеку – розум.

Рытм і рыфма служаць у якасці сродкаў выдзялення пэўнай думкі, дапамагаюць захаваць сэнсавае адзінства.

Асноўная мэта рытму – замацаваць і падкрэсліць думку.

У прыказках звычайна пануюць харэічныя (2-хсклад.), анапестычныя і дактылічныя памеры.


У моўных адносінах прымаўкі адносяцца да фразеалагізмаў.

Некаторыя прымаўкі з’яўляюцца ідыёмамі (Ката ў мяшку купляць).

Толькі тыя фразеалагізмы і ідыёмы можна лічыць прымаўкамі, якія пабудаваны на іншасказальнай вобразнасці і выконваюць у мове пэўныя мастацка-эстэтычныя функцыі.

Прымаўкі садзейнічаюць – эмацыянальнай выразнасці.

У прымаўках ужываюццапараўнанні “Верціцца, як белка ў калясе”,

метафара “Падліваць масла ў агонь”

гіпербала “У трох соснах заблудзіўся”







Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   23




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал