Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»



старонка9/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер2.93 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   23

Рэкамендуемая літаратура

  1. Аникин, В.П. Русский фольклор / В.П. Аникин. – М., 1987.

  2. Беларуская вусна-паэтычная творчасць. 2-е выд., перапр. / К.П. Кабашнікаў, А.С. Фядосік, А.С. Ліс і інш. – Мн., 1988.

  3. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. Выд. 4-е, перапр. / скл. К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, І.К. Цішчанка. – Мн., 1996

  4. Восточнославянский фольклор: Словарь науч- ной и народной терминологии / редкол. К.П. Кабашников (отв. ред.) и др. – Мн., 1993.

  5. Гусев, В.Е. Фольклор / Восточнославянский фольклор: Словарь научной и народной терминологии / В.Е. Гусев. – Мн., 1993.

  6. Фольклор: Образ и поэтическое слово в кон- тексте: Сборник / отв. ред. В.М. Гацак. – М., 1984.

  7. Фольклор: Поэтическая система: Сб. статей / отв. ред. А.И. Баландин, В.М. Гацак. – М., 1977.

  8. Чистов, К.В. Народные традиции и фольклор: Очерки теории / К.В. Чистов – Л., 1986.

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ
Пералік вывучаемых пытанняў

1. Пачатак збірання і вывучэння беларускага фальклору.

2. Актывізацыя збіральніцкай і даследчай работы ў галіне беларускай народнай паэзіі. РГТ і яго роля ў даследаванні быту і фальклору народаў Расіі.

3. Праблема рэгіянальнага вывучэння вуснапаэтычнай творчасці (Е. Раманаў, З. Радчанка, М. Косіч, У. Дабравольскі, М. Нікіфароўскі).


Пытанні для самаправеркі

1. На які храналагічны перыяд прыпадае пачатак збору і даследавання твораў вуснай народнай творчасці беларусаў? З якімі падзеямі гэта звязана?

2. Раскажыце пра РГТ і яго роля ў даследаванні традыцыйнай духоўнай культуры.

3. Якія даследчыкі займаліся праблемамі рэгіянальнага вывучэння вуснапаэтычнай творчасці?

4. Што вы ведаеце аб дзейнасці Зінаіды Фёдараўны Радчанка?
Практычныя заданні

1. Зрабіце кароткі канспект і прааналізуйце змест працы А. Багдановіча “Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў”.

2. Падрыхтуйце паведамленні пра жыццё і дзейнасць У. Дабравольскага, М. Нікіфароўскага, А. Сержпутоўскага.

3. Разгадайце шарэнту па гістарыяграфіі беларускай фалькларыстыкі: знайдзіце прозвішчы даследчыкаў.




р

а

м

н

і

ф

я

т

о

ў

с

е

а

і

к

а

п

а

к

с

ж

р

н

а

ў

р

к

я

б

а

п

ш

н

с

ў

о

і

а

т

р

у

э

й

к

ф

о

с

ш

а

ў

т

о

ў

і

я

д

в

э

к

м

ф

е

с

б

а

ч

і

н

і

а

а

д

к

і

н

к

а

ш

о

р

р

с

к

а

д

а

б

с

з

а

о

ў

і

р

ч

ы

к

і

л

ў


Праверачны тэст
1. Еўдакім Раманаў з’яўляецца аўтарам наступнага зборніка:

а) “Беларускія народныя песні”;

б) “Беларускі зборнік”;

в) “Беларусы”;

г) “Беларусь”.
2. Павел Шэйн з’яўляецца аўтарам наступнага зборніка:

а) “Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў”;

б) “Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны”;

в) “Велікарус у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах...”;



г) “Беларускія народныя песні”.
3. Устанавіце адпаведнасць:

1

Е. Раманаў

А

Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны

2

З. Радчанка

Б

Беларусь

3

Я. Чачот

В

Беларускі зборнік

4

А. Рыпінскі

Г

Гомельскія народныя песні

5.

П. Шэйн

Д

Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў

6.

А. Сержпутоўскі

Е

Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю

7.

М. Федароўскі

Ж

Пружаны і яе ваколіцы


4. Устанавіце адпаведнасць і назавіце прозвішчы знакамітых даследчыкаў:

1





А

Нарадзіўся ў 1826 годзе ў Магілёве. Педагог, этнограф, фалькларыст, збіральнік беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці.


2




Б


Нарадзіўся 21 чэрвеня 1864 года ў в. Бялевічы Слуцкага павета. Беларускі і савецкі этнограф, фалькларыст, мовазнавец, літаратар. Аўтар 45 друкаваных навуковых прац, удзельнік 25 этнаграфічных, антрапалагічных, лінгвістычных экспедыцый. Узнагароджаны Малым залатым медалём Аддзела этнаграфіі Рускага Геаграфічнага таварыства (за «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак»).


3




В


3. Нарадзіўся 30 жніўня (11 верасня) 1855 года ў м. Нова-Беліца Гомельскага павета. Беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг. Яго дзейнасць адзначана Малым і Вялікім залатымі медалямі, а таксама дыпломамі навуковых таварыстваў. Лаўрэат імянных прэмій Расійскай акадэміі навук.

4




Г


4. Нарадзіўся 1 верасня 1853 года ў Варшаве. Беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг. Збіраў кнігі, творы жывапісу і графікі, гістарычныя, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, вёў археалогічныя раскопкі ў Пружанскім, Ваўкавыскім і іншых паветах Гарадзенскай губерні. Сабраў каля 5 тысяч беларускіх народных песень, каля 10 тысяч прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў, выдадзеных у 8-томнай працы «Люд беларускі» (1887–1881).


5. Знакамітыя айчынныя даследчыкі-фалькларысты:

а) В. Гусеў;

б) Л. Вінаградава;

в) К. Кабашнікаў;

г) Г. Барташэвіч;

д) А. Весялоўскі;

е) Ф. Буслаеў.
Рэкамендуемая літаратура

1. Беларуская фалькларыстыка: Збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60-х гадах ХІХ– пач. ХХ стст. / Г.А. Пятроўская, І.К. Цішчанка, У.А. Васілевіч. – Мн., 1989.

2. Васілевіч, У.А. Збіральнікі / У.А. Васілевіч. – Мн., 1991.

3. Гілевіч, Н.С. З клопатам пра песні народа / Н.С. Гілевіч. – Мн., 1970.

4. Каханоўскі, Г.А., Малаш, Л.А., Цвірка К.А. Беларуская фалькларыстыка. Эпоха феадалізму / Г.А. Каханоўскі, Л.А. Малаш. – Мн., 1989.

5. Фядосiк, А.С. Беларуская савецкая фалькларыстыка / А.С. Фядосік. – Мн., 1987.

6. Цішчанка, І.К. Да народных вытокаў: Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору ў 50–60-я гады ХІХ ст. / І.К. Цішчанка. – Мн., 1986.
Ілюстрацыйны матэрыял















ЗАМОВЫ
Пералік вывучаемых пытанняў

1. Паходжанне, магічная прырода замоў.

2. Класіфікацыя замоў.

3. Кампазіцыя замоў і іх паэтыка.

4. Язычніцкія і хрысціянскія элементы ў замовах.
Пытанні для самаправеркі


  1. Што вы ведаеце пра паходжанне замоў?

  2. Нагадайце прынцыпы класіфікацыі замоў.

  3. Раскажыце ўсё, што ведаеце, пра асаблівасці замоўнай мовы.

  4. Назавіце язычніцкія і хрысціянскія элементы ў замовах. Раскажыце пра спецыфіку іх узаемадзеяння.


Практычныя заданні

1. Разгадайце шарэнту па гістарыяграфіі замоў: знайдзіце прозвішчы даследчыкаў.



Б

Д

а

к

л

с

А

г

н

е

А

г

н

ў

я

у

п

а

а

н

І

В

О

а

к

т

к

і

д

а

ч

р

с

к

і

а

л

н

к

в

к

а

б

і

н

ш

б

а

у

е

т

р

а

а

б

а

н

р

д

ц

а

ш

э

к

г

р

ы

а

ш

о

ш

э

й

н

а

к

і

в

е

в

і

в

н

а

ў

с

б

і

л

а

ч

р

а

м

ш

л

ю

ч

і

г

2. Крыжаванка «Гістарыяграфія замоў»


Па гарызанталі:

1. Аўтар, які вылучае наступныя кампаненты кампазіцыі: «зачын; заклінальная формула, што часта пачынаецца са звароту да сіл прыроды, дэманалагічных істот або да бога; адсыланне хваробы; заключная частка – замыканне» [Грынблат, М. Я. Замовы / М. Я. Грынблат // Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць:гісторыка-тэарэтычнае даследаванне / Рэдакцыйная калегія: П. Ф. Глебка, І. В. Гутараў, М. Я. Грынблат. Мн. : Навука і тэхніка, 1967. – С. 90–97. – с. 95].

6. Аўтар манаграфіі «Беларусы».

7. Аўтар артыкула «Замовы ў працах беларускіх нарадазнаўцаў».

10. Аўтар «Беларускага зборніка».

14. Аўтар артыкула «Замовы» ў вучэбным дапаможніку для філалагічных факультэтаў ВНУ «Беларуская народна-паэтычная творчасць».

15. Беларускі фалькларыст, адзін з аўтараў-складальнікаў зборніка «Замовы» (2009).

16. Расійская даследчыца, адзін з аўтараў-складальнікаў зборніка «Полесские заговоры (в записях 1970–1990 гг.)».

17. Беларускі фалькларыст, аўтар «Нарысаў па беларускаму фальклору: Дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ».

18. Акадэмічны том «…» (1992).

19. Зборнік «… замоўнага слова» (1997).
Па вертыкалі:

1. Сукупнасць даследаванняў, прысвечаных пэўнай тэме.

2. Аўтар працы «Пережитки древняго миросозерцания у белоруссовъ: этнографический очерк».

3. Беларускі фалькларыст, доктар філалагічных навук, прафесар, аўтар манаграфіі «Магічнае слова: Вопыт даследавання светапогляднай і мастацкай асновы замоў».

4. Аўтар «Материалов для изучения быта и языка русского населения северо-западного края: в 3-х т.»

5. Зборнік «… слова чароўнага».

6. Аўтар манаграфіі «Сюжетика заговорных текстов славян в сравнительном изучении. К постановке проблемы».

8. Аўтар, які прапануе уступ замовы называць «уводзінамі-малітвай хрысціянскага характару» [Ахрыменка, П. П. Замовы / П. П. Ахрыменка // Беларуская вуснапаэтычная творчасць: пад агульнай рэдакцыяй М. Р. Ларчанкі. – Мн. : Вышэйшая школа, 1966. – С. 67–71. – с. 70]).

9. Аўтар манаграфіі «Балто-славянский заговорный текст: лингвистический анализ и модель мира».

11. Фальклорна-этнаграфічны зборнік «Спрадвечнай мудрасці …».

12. Манаграфія А. Ненадаўца «… маіх продкаў», у якой аўтар аналізуе міфалагічныя ўяўленні, звязаныя з вобразамі вады ў замовах.

13. Фальклорна-этнаграфічны зборнік «… : Фальклорна-этнаграфічная спадчына Веткаўскага раёна».











































1






































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































Праверачны тэст па тэме “Замовы”
1. Асноўнымі напрамкамі вывучэння замоў на працягу першага перыяду з’яўляюцца:

а) класіфікацыя твораў замоўнага жанру;

б) навукова-метадычны падыход;

в) збор фактычнага матэрыялу;

г) даследаванні тэарэтычнага і практычнага характару.
2. У якім выпуску «Беларускага зборніка» Е. Раманавым апублікавана калекцыя замоў?

а) 1;


б) 2;

в) 3;


г) 4;

д) 5.
3. Устанавіце адпаведнасць:




1

Е. Раманаў

А

Пережитки древняго миросозерцания у белоруссовъ: этнографический очерк

2

П. Шэйн

Б

Чародейство в Северо-Западном крае в XVII-XVIII вв.

3

А. Багдановіч

В

Беларусы

4

Я. Карскі

Г

Белорусский сборник

5

М. Доўнар-Запольскі


Д

Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края

6

А. Шлюбскі

Е

Сюжетика заговорных текстов славян в сравнительном изучении. К постановке проблемы

7

Г. Барташэвіч

Ё

Святло таямнічага вогнішча

8

Л. Салавей

Ж

Матар’ялы да вывучэння фольклёру і мовы Віцебшчыны

9

І. Жылінская

З

Магічнае слова: Вопыт даследавання светапогляднай і мастацкай асновы замоў

10

У. Кляус

І

Балто-славянский заговорный текст: лингвистический анализ и модель мира

11

Т. Заўялава

К

Восточнославянские заговоры:

пространство, время, цвет



12

А. Ненадавец

Л

Замовы ў працах беларускіх народазнаўцаў

4. Спробу манаграфічнага вывучэння твораў замоўнага жанру здзейсніў:

а) Е. Раманаў;

б) А. Багдановіч;

в) П. Шэйн;

г) Я. Карскі.


5. Падрабязная характарыстыка складаемых замоўнага сюжэта даецца ў працы:

а) «Восточнославянские заговоры: пространство, время, цвет» (І. Жылінская);

б) «Сюжетика заговорных текстов славян в сравнительном изучении. К постановке проблемы» (У. Кляус);

в) «Магічнае слова: Вопыт даслед. светапогляд. і маст. асновы замоў» (Г. Барташэвіч);



г) «Праклятыя словам» (А. Ненадавец).
У дапамогу студэнту
Замовы
а) замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека:

Для пчол

Супраць русалкі

Паляўнічая

Як карова не дае малака

Ад залому

Ад уроку жывёлы

На жыта, супраць шкоднікаў

Пры выгане скаціны

На ўраджай

Ад ваўкоў

Ад пажару

Як малако прападзе ў каровы

Ад маланкі

Ад змяі

Ад дамавога

Ад шалёнай сабакі

Ад нячыстай сілы

Ад хвароб жывёлы

Ад хлеўніка

Ад патніц

Ад лесуна





б) замовы супраць хвароб:

Ад крывацёку

Ад лішая

Ад звіху

Ад валасня

Ад удару

Ад грыжы

Ад зубнога болю

Ад залатніка

Ад скулы

Ад жывата

Ад рожы

Ад каўтуна

Ад урокаў

Ад хваробы вачэй

Ад нарадкі

Ад падвею

Ад ліхаманкі

Ад ляку

Ад прыстрэку (уроку)

Ад спуду

Ад начніц






в) замовы, звязаныя з сямейным і грамадскім бытам:

Любоўная (прысушка)

Як хлопец ідзе ў армію

На добрае жыццё

Ад благога чалавека

На захаванне кахання

На поспех у судзе

Ад зладзеяў

Ад суда

Салдацкая





Рэкамендуемая літаратура

  1. Агапкина, Т.А. Сюжетный состав восточнославянских заговоров (мотив мифологического центра) / Т.А. Агапкина // Заговорный текст. Генезис и структура. – М. : «Индрик», 2005. – С. 247–291.

  2. Барташэвіч, Г.А. Магічнае слова : Вопыт даслед. светапогляд. і маст. асновы замоў / Г.А. Барташэвіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – 128 с.

  3. Богданович, А.Е. Пережитки древняго миросозерцания у белоруссовъ: этнографический очерк / А.Е. Богданович. – Гродна : Губернская Типография, 1895. – 186 с.

  4. Вяргеенка, С. Матывы беларускіх лекавых замоў: структурна-функцыянальны аспект (на матэрыялах фальклору Гомельшчыны) / Святлана Вяргеенка; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. – 176 с.

  5. Вяргеенка, С.А. «На моры-акіяне, на востраве Буяне…» (лекавыя замовы Гомельшчыны) : фальклорна-этнаграфічны зборнік / С.А. Вяргеенка; пад рэд. В.С. Новак; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2009. – 220 с.

  6. «Гаючае слова роднай зямлі» (беларускія лекавыя замовы). Фальклорна-этнаграфічны зборнік / аўтар уступнага артыкула, аўтар-укладальнік Вяргеенка С.А. – Гомель : Барк, 2013. – 340 с.

  7. Грынблат, М.Я. Замовы / М.Я. Грынблат // Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць : гісторыка-тэарэтычнае даследаванне / Рэдакцыйная калегія: П.Ф. Глебка, І.В. Гутараў, М.Я. Грынблат. Мн. : Навука і тэхніка, 1967. – С. 90–97.

  8. Жилинская, И.А. Восточнославянские заговоры: пространство, время, цвет: моногр. / И.А. Жилинская; под науч. ред. П.П. Шубы. – Мн. : Акад. МВД Респ. Беларусь, 2005. – 172 с.

  9. Завьялова, М.В. Балто-славянский заговорный текст: лингвист. анализ и модель мира / М. Завьялова; Ин-т славяноведения РАН. – Москва : Наука, 2006. – 563 с.

  10. Замовы / уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. і камент. Г.А. Барташэвіч; рэдкал.: А.С. Фядосік (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 597 с.

  11. Замовы / уклад.: У.А. Васілевіч, Л.М. Салавей; уступ. арт.: Л.М. Салавей. – Мінск : Беларусь, 2009. – 519 с.

  12. Замовы / укладальнік Н.С. Гілевіч; мастак Г. Грак. – Мн. : Беларускае таварыства «Кніга», 2000. – 172 с.

  13. Карскі, Я. Беларусы / Я. Карскі // уклад. і камент. С. Гараніна і Л. Ляўшун; навук. рэд. А. Мальдзіс; прадм. Я. Янушкевіча і К. Цвіркі. – Мн. : «Беларускі кнігазбор», 2001. – 640 с. [8] с. : іл.

  14. Кляус, В.Л. Сюжетика заговорных текстов славян в сравнительном изучении. К постановке проблемы / В.Л. Кляус. – М. : ИМЛИ РАН, «Наследие», 2000. – 192 с.

  15. Кудрашова, М.В. Паэтыка беларускіх замоў. Вобразны свет. Гукавая арганізацыя тэксту: дыс. … канд. філал. навук: 10.01.08 / М. В. Кудрашова. – Мінск, 2005. – 113 с.

  16. Магія слова чароўнага / уклад. І.І. Крук [навук. рэд.], З. В. Крук, Г. Р. Кутырова [і інш.]. – Мн. : ІПК адукацыі, 1995. – 295 с.

  17. Ненадавец, А.М. Праклятыя словам / А.М. Ненадавец. – Бабруйск, 2006. – 192 с.

  18. Ненадавец, А.М. Сілаю слова. Чорная і белая магія / А.М. Ненадавец. – Мінск : Беларусь, 2002. – 350 с.

  19. Полесские заговоры (в записях 1970–1990 гг.) / сост., подготовка текстов и коммент. Т.А. Агапкиной [и др.]. – М. : Издательство «Индрик», 2003. – 752 с.

  20. Романов, Е.Р. Белорусский сборник / Е.Р. Романов. – Вып. 5. Заговоры, апокрифы и духовные стихи. – Витебск, 1891.

  21. Салавей, Л.М. Замовы ў працах беларускіх нарадазнаўцаў / Л.М. Салавей // Міфалогія. Духоўныя вершы / А.М. Ненадавец, А. У. Марозаў, Л. М. Салавей, Т. А. Івахненка. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 469, [2] с. – (Беларускі фальклор).

  22. Таямніцы замоўнага слова / уклад., сістэм. тэкстаў, уступны арт., каментарыі і рэдаг. І.Ф. Штэйнера, В.С. Новак. – Гомель : Беларускае Агенцтва навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі, 1997. – 320 с.

  23. Топорков, А.Л. Мотив «чудесного одевания» в русских заговорах XVII-XVIII вв. / А.Л. Топорков // Заговорный текст. Генезис и структура. – М. : «Индрик», 2005. – С. 143–174.

  24. Шейн, П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения северо-западного края: в 3 т. / П.В. Шейн. – Санкт-Петербург : Типография императорской академии наук, 1887. – Т. 1. – 585 с.; 1893. – Т. 2. – 715 с.

  25. Шлюбскі, Ал. Матар’ялы да вывучэння фольклёру і мовы Віцебшчыны / Ал. Шлюбскі. – Менск, 1927. – Ч. 1. – 189 с.

  26. Янкоўскі, М.А. Замовы / М.А. Янкоўскі // Беларуская народна-паэтычная творчасць: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў ВНУ / В.К. Бандарчык, К.П. Кабашнікаў, М.Р. Ларчанка [і інш.] / пад агульнай рэд. М.Р. Ларчанкі. – Мн. : Вышэйшая школа, – 1979. – С. 127–135.


Ілюстрацыйны матэрыял
Ад валасня

Прамаўляць перад замовай:

– Наперад Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Мамцы пакланюся і ўсем святым нябесным апосталам, сягодняшнему дзянёчку, святому (называем той дзень, у які чытаем замову: аўторак, серада і г.д.). І заразараніца, Гасподняя памашніца, стань нам на помашч, а Прачыстая Мамка – на радасць, і ні я знаю, сам Гасподзь знае і Святым Духам выдумае. Чорны валасень, красны валасень, белы валасень, русы валасень, прашу я цябе, выхадзі з касці, з жывата, з раба Божага (імя) і з яго нутра. Ці прыдзіўны, ці прыгаворны, ці прысмешны, ці прыдумны, ці вадзяны, ці ветраны, пакарысь майму прыказу.



Прамаўляць тры разы каля дрэва ці каля хаты, каб быў сучок. Пасля замовы падуць на чалавека і сплюнуць праз левае плячо. Затым паўтарыць яшчэ раз, сплюнуць два разы, падуць трэці раз, сплюнуць тры разы.

Запісана ў в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на

ад Дземянковай Н.І., 1923 г.н.,

студэнткай Колат В. (2003 г.)
Вогнік

Господу Богу помалюся, Святой Прочістой покланюся. Святая Прочіста Маці Божая, прыступіце і памажыце (імя).

Вогнік прошу, Бога прошу. Агонь потухае, вогнік зажывае.

Узяць 9 палочак ці спічкі, агонь распалож перад печ’ю і браць по одной палочке, запаліваць на огне і водзіць іздалека вокруга больного места. На первую палочку нада пераказаць все слова, напісанные сверху. На все остальные токо дзве последніе строчкі.

Запісана ў в. Буда Калінкавіцкага р-на

ад Паўлечка Е.М., 1934 г.н.,

студэнткай Ступінскай I.
Скула-залатуха

Першым разам, добрым часам, ранняю зарою, добраю парою, святым аўторачкам і серадою Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мамцы пакланюся.

Выганяю скулу-залатуху рошную, прыстрэшную, прыгаворную, калючую, гаручую, пякучую, штоб ты па галаве не хадзіла, чуткі вушы не калола, белага ліца не паліла. Прашаю цябе на лозы, на балоты. Там табе піценне і ядзенне, і адзенне. Там ты будзеш піці і гуляці, а ў (гаварыць імя таго чалавека, якога лечыш) Анатолінай галаве спакой трымаці і на сваім мясцечку спаць, а табе, скула-залатуха, шаўковую траўку пабіваць.

Гаварыць тры разы. Загаварваюць так. У каструлю ці чыгун наліваюць вады, затым даводзяць тую ваду да кіпення, кідаюць туды воск (яго бяруць з любой васковай свечкі), затым гавораць замову. З каструляй у руках абходзяць бальнога і замаўляюць. Загаварваць трэба тры дні ўвечары і раніцай. Калі не паможа, то паўтарыць яшчэ раз.

Запісана ў в. Капараўка Рэчыцкага р-на

ад Бур’як А.Д., 1911 г.н.,

студэнткай Савенка А. (1995 г.)
ВЕСНАВЫ ЦЫКЛ КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЙ ПАЭЗІІ
Пералік вывучаемых пытанняў

1. Веснавы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі беларусаў: агульная характарыстыка.

2. Абрад гукання вясны і асноўныя матывы песень-вяснянак.

3. Вялікдзень, валачобніцтва. Класіфікацыя валачобных песень.

4. Юраўская абраднасць і паэзія.

5. Лакальна-рэгіянальныя адметнасці веснавой каляндарна-абрадавай паэзіі.


Пытанні для самаправеркі

  1. Назавіце ўсходнеславянскіх фалькларыстаў і этнографаў, якія займаліся зборам і вывучэннем каляндарнай абраднасці і паэзіі.

  2. Прыгадайце асноўныя абрады веснавога цыкла народнага календара беларусаў і ахарактарызуйце жанравы склад іх песень.

  3. Назавіце лакальна-рэгіянальныя адметнасці веснавой каляндарна-абрадавай паэзіі беларусаў. Засяродзьце ўвагу на спецыфічных рысах фальклору вашай мясцовасці.

  1. Прыгадайце прыкметы і павер’і, якія з’яўляюцца важнай часткай веснавога перыяду народнага календара беларусаў.


Практычныя заданні

  1. Запоўніце табліцу.




Абрадавыя песні

Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці

Асноўныя вобразы і прыёмы іх стварэння

Вобразна-выяўленчыя

сродкі


Вяснянкі










Велікодныя










Валачобныя










Юраўскія










Траецка-сёмушныя










Куставыя










Русальныя













  1. Прааналізуйце, карыстаючыся акадэмічным томам “Веснавыя песні” колькасны склад песень розных жанрава-тэматычных груп веснавой каляндарна-абрадавай паэзіі (геаграфія запісаў – розныя рэгіёны Беларусі і Гомельшчына ў прыватнасці). Прадстаўце вынікі ў выглядзе дыяграм. Пракаменціруйце атрыманыя вынікі.

  2. Веснавыя песні якой жанрава-тэматычнай групы класіфікуюцца паводле полаўзроставага прынцыпу яе адрасата (гаспадару, гаспадыні, незамужняй дачцэ, нежанатаму сыну, бабулі і інш.). Прааналізуйце геаграфію бытавання гэтай групы песень і абраду, да якога яны прымеркаваны, зрабіце картаграфаванне, дзе трохкутнікамі пазначце месцы бытавання гэтай жанравай разнавіднасці веснавых песень.

  3. Вызначце жанравую спецыфіку і асаблівасці паэтыкі дадзеных песень.

Ой, вясна-красна,

Што ты нам прынесла?

Добрым людзям –

Цёплае лета,

Хлопчыкам – па лесачцы,

Дзевачкам – па кветачцы,

Малайцам – чароўны ночкі,

Малым дзеткам – па платочку,

Маладзіцам – ваду з крынічкі,

Дзевачкам – вяночкі,

Старым – па кіёчку.

***

Ой, вясна-красна,



Птушка сізакрылая,

Прыходзі да нас скарэй,

Сонейкам сагрэй,

Каб усюды цёпла было,

Каб жыта добрае ўзышло,

Каб дзеўкі замуж выходзілі,

Каб дзетак павыродзілі.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   23




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал