Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” В. С. Новак, А. А. Кастрыца


Запісана ў в. Верхняя Алба Жлобінскага р-на



старонка6/7
Дата канвертавання16.05.2016
Памер0.58 Mb.
1   2   3   4   5   6   7

Запісана ў в. Верхняя Алба Жлобінскага р-на


ад Валчанковай Марыі Фёдараўны, 1919 г.н.,

студэнткай Глушаковай В.
Я раскажу, як маю старэйшую сястру выдавалі замуж.

Жылі мы тады ў вёсцы. Сям’я была ў нас вялікая: мае бацькі – Іван ды Епісцемія, сястра маці Насця, дзед Мікола, я, брат мой Пятро і сястра Ірынка. Ірынка была старэйшая. Наша сям’я лічылася амаль ці не самай багатай у вёсцы. Было ў нас чатыры каровы, два кані, дзве свінаматкі, куры, вуткі, індыкі, гусі. Мой бацька быў майстрам на ўсе рукі – вельмі добрым сталяром, плотнікам, каменшчык, і шмат каму ў нашай і суседніх вёсках будаваў будынкі. Мая сястра была вельмі прыгожая: вялікія шэрыя вочы, русыя валасы заплятала ў дзве доўгія касы, стан тонкі. Вясковыя хлопцы ўжо даўно на яе паглядалі. Калі Ірынцы споўнілася сямнаццаць гадоў, пачалі хадзіць у сваты.

Аднойчы ў нядзелю, калі ўсе ўправіліся з вялікай гаспадаркай, селі крыху адпачыць, – наведаліся да нас сваты. Сватоў прыслаў суседскі хлопец Міхась. Ён зусім не падабаўся маёй сястрэ ды і маці не вельмі б жадала ёй такога спадарожніка жыцця. Яны былі намнога бядней нас. Бацька вельмі любіў выпіць гарэлкі ды і сын часта ўжываў гэтае зелле. Таму мы хутка справодзілі гэтых гасцей з хаты. А Ірынка нават дастала з-пад ложка адзін з гарбузоў, якія мы пахавалі на зіму, і запусціла ўслед сватам.

У наступную нядзелю нас таксама наведалі сваты. Іх прыслаў хлопец Іван з суседняй вёскі. Мой бацька калісьці будаваў ім хату. Маці яшчэ ў той час заўважыла, што хлопец і дзяўчына спадабаліся адзін аднаму. Гэтыя сваты былі жаданыя. Сватоў было пяцёра. Яны прыехалі на кані. Хросны бацька Івана быў галоўным сватам. Таксама прыехала жонка хроснага, сам жаніх і два яго сябры. Сваты ўвайшлі ў хату. Цераз плячо ў іх былі павязаны прыгожыя вышываныя ручнікі. Яны заспявалі:


Прыбілася ды рыба к гату,

Нас пусціла свацця ў хату,

Ой, да ручанькі пагрэці,

Маладую паглядзеці.

Пакажыце нам тую,

За кім мы страдаем.


Сяброўкі Ірыны – Алёна, Люба і Таццяна ўбачылі, што да нас прыехалі сваты, прыбеглі да нас у хату і пайшлі ў комнату Ірыны. Мы ўсе былі рады гэтым сватам. Яны таксама зразумелі гэта і паставілі на стол бутэльку. Цёця і маці пачалі ставіць на стол розную ежу і чаркі. Нарэшце, з комнаты выйшла сястра са сваімі сяброўкамі. Яна пераапранулася ў новую прыгожую сукенку. У косы ўпляла яркія ленты. Ірынка ўся зіхацела ад шчасця, вочы яе іскрыліся радасцю. Сяброўкі прамовілі на распеў:
Наша маладая – працаўніца,

Тонка прала, звонка ткала,

Харашэнька бяліла,

Увесь род весяліла.


Ну, а сябры маладога ім у адказ:
Ну, а наш малады –

Хлопец проста залаты:

Летась пашаньку пахаў,

Ураджай увесь сабраў,

Вашу Ірынку палюбіў,

Падарункі ёй купіў.


Бацька запрасіў усіх сесці за стол. Усе выпілі па чарцы і пачалі есці. Мы, моладзь, весела размаўлялі паміж сабою, жартавалі. Бацькі, сваты вялі свае размовы. Потым сват устаў і кажа: “Ну, дзяўчыну мы пабачылі, пара паглядзець пасаг, гаспадарку”. Бацька, Іван і яго сябры таксама падняліся і з рознымі жартамі пайшлі аглядаць гаспадарку. Ірына радасная бегала па хаце і выглядала то ў адно, то ў другое вакно. Нарэшце ўсе вярнуліся ў хату вельмі задаволеныя. “Ці не жадаеце зараз паехаць і пабачыць, як жыве жаніх?” Ірыніны сяброўкі першыя зашчабяталі: “Жадаем, жадаем!” Мы з бацькамі таксама згадзіліся. Бацька пайшоў у хлеў, вывеў адтуль дабротнага каня, запрэг яго ў брычку. Усе з вясёлымі песнямі паселі хто куды жадаў і паехалі ў суседнюю вёску. Яна была зусім недалёка. Бацькі Івана, убачыўшы, што да іх хаты пад’ехалі дзве ўпражкі, выйшлі з хаты нам насустрач. Яны пакланіліся, потым павіталіся з намі і запрасілі ўсіх увайсці ў хату. Маці жаніха хутка накрыла на стол і запрасіла ўсіх адведаць розных страў. Наш бацька сказаў: “Не, сватачкі, нам галаву не задурвайце, пакажыце адразу вашу гаспадарку і на што здатны жаніх”.

Дзяўчаты спявалі песні:


Як хораша, што ты жывеш на свеце,

Як хораша, што ты мяне сустрэў!

Цяпер па-іншаму мне сонца свеціць

І ў сэрцы радасны гучыць напеў.

І нават боль шчымлівага растання

Нясе не горач, асалоду мне,

Нішто, здаецца, плечы не сагне,

Бо неадольна на зямлі каханне.


Сябр Івана падыгрываў на гармоніку. Потым Ірына і Іван сталі супраць адзін аднаго. Жаніх пакланіўся нявесце. Нявеста пакланілася жаніху. Ірына звярнулася да маці: “Благаславі мяне, мамачка, на доўгі век, на кароткую дарогу”. Маці прамовіла: “Дачушачка мая мілая, благаслаўляю цябе на доўгі век, на кароткую дарогу”. Затым перахрысціла дачку. Ірынка пакланілася. Потым Іван з Ірынкай абмяняліся пярсцёнкамі. Брат Ірыны прынёс свату паднос, на якім стаяла міска і дзве чарачкі з гарэлкай. Пры гэтым сват прамовіў:
Мы ж цябе, дзеванька, запіваем,

Долі і шчасцейка пажадаем.

Будзь здарова, як вада,

Будзь багата, як зямля,

Будзь прыгожа, як ружа,

Добрага сабе бярэш мужа.


Потым Іван і Ірына выліваюць у адну міску галерку з чарак жаніха і нявесты, і падаюць адзін аднаму рукі над міскай. Сват павязвае рукі ручніком, пры гэтым кажа: “Як хмель з аўсом звіваецца, так наша Ірынка з Іванам злучаецца”.

Сяброўкі праспявалі некалькі песень. Потым маладым развязвалі рукі і ўсе пачалі іх віншаваць. Затым нашы бацькі запрасілі ўсіх да стала. Госці выпілі па чарцы, адведалі розных страў, прыгатаваных самой нявестай. Потым сталі спяваць песні і плясаць пад гармонік. Жаніх частаваў усіх цукеркамі. Запоіны працягваліся амаль за поўнач. Потым усе пачалі разыходзіцца дахаты і на развітанне крэпка паціскалі адзін аднаму рукі: нявеста з жаніхом, іх бацькі, сваты і моладзь. Правёўшы жаніха і яго радню дахаты, усе пайшлі адпачываць.

У адзін з прадвясельных вечароў у нас у хаце збіраецца моладзь на вяночкі. Сяброўкі Ірыны сядзелі, шылі фату, рабілі кветкі і спявалі:
Сёння субота – святы дзянёчак,

Звілі Ірыне з ружы вяночак.

Ой, вілі, вілі, ды ўсё гаварылі:

– Чым жа табе, мамачка, дочка не міла,

Ці яна работы шчыра не рабіла?

Позна клалася, рана ўставала,

Сабе работу сама назначала.
Сяброўка паставіла на стол талерку з зернем, накрыла хусцінкай. Кветкі паклалі ў рэшата разам з фатой. Потым фату пачалі перадаваць па кругу злева направа любавацца ёю. Затым фату перадалі нявесце. Яна кладзе фату на талерку з зернем.

Сяброўкі спявалі розныя песні. Давалі Ірыне парады: “Хто рана ўстае, таму Бог дае. У людзей пытай, а свой розум май. Ад добрага не ўцякай і ліхога не рабі. Не хваліся дабром чужым, хваліся сваім”. Потым дзяўчаты станцавалі танец “Лянок”.

У гэты ж дзень выпякалі каравай. Каравай выпякалі ў нас і ў Івана. Выпякала каравай хросная маці, матуля і яе сястра. Пры выпяканні каравая пелі песні, прысвечаныя караваю, каб задобрыць, бо існавала такая прымета, калі каравай не атрымаецца, значыць будзе нешчаслівае жыццё ў маладых.

На другі дзень раніцай сабраліся ў нашай хаце сяброўкі Ірынкі і пачалі прыбіраць яе да шлюбу. Перад гэтым пасадзілі Ірынку на дзяжу, пакрытую кажухом, варсяном наверх, расплялі ёй касу і пачалі расчэсваць валасы, спяваючы песні. Потым апранулі яе, адзелі на галаву вянок і началі чакаць жаніха. Жаніх не заставіў сябе доўга чакаць. Іван узяў Ірынку за руку, яны падыйшлі да маці, а маці ўзяла іконку, благаславіла спачатку Ірынку, потым Івана, а затым перахрасціла іконкай абодвух. Дзяўчаты ў гэты момант прынеслі ветачку ад ёлачкі. Яе бралі з сабой у царкву, каб нячыстая сіла не ўмешвалася. Потым селі ўсе ў павозкі і паехалі ў царкву. Калі Іван і Ірынка выходзілі з царквы, то іх абсыпалі зернем, каб сям’я была багатая і шчаслівая.

Калі маладыя прыязджалі з царквы, усе садзіліся за стол. Маці хросная вынесла каравай і паставіла на стол. Яна пытае: “А хто ж будзе каравай дзяліць?” Сват выходзіць і кажа: “Я ўмею каравай дзяліць, я ў горадзе пабываў, залатога нажа купляў. Я з гаспадаром гаварыў, гаспадар мяне благаславіў”.

Сват рэжа каравай і запрашае ўсіх бацькоў, сяброў, гасцей павіншаваць маладых. Сват з падносам абыходзіць гасцей. Госці бралі па кавалку каравая, жадалі пажаданні, давалі падарункі. За сталом шмат гучала песень, танцавалі ўсе. А потым выходзіла хросная маці з падносам, а на ім дзве талеркі і казала: “Хто будзе першае дзіця ў Івана і Ірыны зараз пабачым. На гэтую талерку кладзіце грошы на хлопчыка, а на гэтую – на дзяўчынку”. Потым лічылі грошы. На талерцы на хлопчыка было болей грошай, значыць будзе хлопчык. Яно так потым і было. Першым быў хлопчык у Ірыны і Івана. Яшчэ цешча казала свайму зяцю: “Зяць, зяць, ці не сорамна табе, што цешча без абутку?” Зяць даруе цешчы новенькія сапожкі. А цешча ў іх танцуе. Вось так да ночы гулялі з песнямі і танцамі. А на другі дзень гулянне працягвалася. Пакуль не было маладых, выбіраліся жаніх і нявеста, іх называлі “цыгане”. Яны выконвалі ролю маладых.



Запісана ў г. Жлобін

ад Казловай Эльвіры Іванаўны, 1936 г.н.

(ураджэнка в. Саланое Жлобінскага р-на),

студэнткай Ульянкінай У.
3. ПАХАВАЛЬНАЯ АБРАДНАСЦЬ І ПАЭЗІЯ
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ

  1. Каму належыць першае апісанне пахавальных абрадаў славян, у прыватнасці пахавання маскавітаў. Якія асаблівасці абрадаў былі адзначаны аўтарам?

  2. Назавіце працы ўсходнеславянскіх фалькларыстаў і этнографаў, у якіх прадстаўлены звесткі аб пахавальных абрадах.

  3. Прыгадайце класіфікацыю структурных адзінак пахавальнага абраду і адпаведных ім галашэнняў, зробленую рускім даследчыкам К.В. Чыстовым.

  4. Назавіце працу і імя беларускага даследчыка, які выдзеліў сем частак пахавальнага абраду.

  5. Назавіце асноўныя жанры пахавальных абрадаў.


ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ

  1. Стварыце ўласную класіфікацыю структурных частак пахавальных абрадаў. Абгрунтуйце прынцыпы класіфікацыі.

  2. Прыгадайце пахавальныя прыкметы і павер’і, размяркуйце іх па функцыянальна-семантычных групах.

  3. Прыгадайце асноўныя тэматычныя групы галашэнняў. Запоўніце табліцу.




    Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці

    Асноўныя вобразы і прыёмы іх стварэння

    Вобразна-выяўленчыя

    сродкі


    Галашэнні жонкі па мужу










    Галашэнні сястры па брату










    Галашэнні дзяцей па бацьку










    Галашэнні маці па сыну










    Галашэнні маці па дачцэ










  4. Правядзіце аналіз псалмоў і духоўных вершаў. Параўнайце ступень распаўсюджанасці гэтых твораў і галашэнняў.

  5. Складзіце, абапіраючыся на ілюстрацыйны матэрыял, своеасаблівы кодэкс паводзін людзей на пахаванні. Звярніце ўвагу, на яго маральна-этычную аснову.


Пытанні для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
Што клалі ў труну пакойніку? З якой мэтай?

Ці завешвалі люстэркі, астанаўлівалі гадзіннікі, калі ў хаце пакойнік? Чаму?

Якія дзеянні выконваліся, каб у доме больш “не было пакойнікаў” (ніхто не паміраў)?

Ці можна глядзець на пахавальную працэсію ў акно? Чаму?

Якія яшчэ прыкметы і павер’і, звязаныя з пахаваннем, вы ведаеце?

Як называюць людзей, якія ўмеюць галасіць?

Калі пачыналі галасіць, як паміраў муж (жонка, дзеці, бацькі)? З якімі словамі звярталіся да нябожчыка?

Хто і як мыў, апранаў нябожчыка, выносіў труну з хаты? Як гэтыя дзеянні адбіліся ў галашэннях?

Якія галашэнні гучалі ў дарозе, на могілках у момант пахавання і ў час памінальнага стала? Ці выконваліся спецыяльныя галашэнні на трэці, дзевяты, саракавы дзень пасля пахавання? Якія назвы носяць гэтыя дні (дзевяціны, саракавіны)? Дзе галасілі ў час гадавых памінак: дома ці на могілках? Чым пахавальныя галашэнні адрозніваліся ад памінальных?
Ілюстрацыйны матэрыял

Памёр чалавек. Родныя просяць чужых людзей памыць яго, каб на той свет ішоў чыстым. Калі памёр мужчына, то яго мыюць толькі мужчыны, калі памерла жанчына – то жанчыны. Адзяваюць нябожчыка ва ўсё новае, прычэсваюць. Затым кладуць у труну. Падушка абавязкова або з сена, або з мяты. Пад пакойніка кладуць ручнік.

Ноччу каля яго сядзяць і чужыя, і родныя, а таксама абавязкова пеўчыя, бабкі-малельшчыцы. Каля пакойніка гараць свечкі, лампадкі. У хаце адразу выключаюць тэлівізар, радыё, спыняюць гадзіннік, закрываюць люстэркі. Каля нябожчыка бабкі чытаюць малітвы. Вось адна з іх:

“Блаславі меня, Господи. Научи меня оправданиям твоим, святых лик обрести, источник жизни и двери райские, дай брату путь покаянием погибших еси. Образ есть неизреченные своей и наши прегрешения у свое создания и очисти твоим благоутробием, ожели отечество, сотворяя рай. Упокой, Боже, раба твоего (называют имя) и унеси в рай, где же лица святых, Господа, и праведницы сияют, как осветило усопшего раба твоего, презирая все согрешения. Слава Отцу и Сыну, и Святому Духу, трисиятельная единого божества благочестно нас вопиюще свят еси отче изначально сын божественный душе просвети нас верою тебе служащих и вечного огня исыти. И ныне, и присно во веки веков. Аминь”.

Каля часу ночы спраўляюць вячэру. Пяюць бажественныя песні:

“Христос моя сила, Бог и Господь, чесная церковь, боголепно поем взывающи от смысла чисто, о Господи, празднующи. Бога человеком невозможно видети, на него же не смеют чины ангельские взирати, бо все чистое явится слово, человеком воплощенное, его же величающе с небесами ублажаем».

Назаўтра запрашаюць свяшчэнніка. Ён чытае малітвы. Нябожчыка выносяць з хаты ўперад нагамі, ставяць на машыну труну або яе нясуць на руках мужчыны. У мужчын на рукавах павязаны платочкі – насавічкі. Уперадзе нясуць крыж. Вянкі і крышку ад труны нясуць жанчыны. У іх таксама павязкі на рукаве. На скрыжаванні дарог астанаўліваюцца. Па дарозе на могілкі пеўчыя пяюць песні:

Для всех сонца свеця,

А для меня нет.

Ляжу я во гробе и не вижу свет.

Усну я навеки непробудным сном,

Сердце уже не бьется, и не слышу звон.

Умоют меня и причешут заботливо

Нежной рукой и в новую одежду оденут,

Как гостя на праздник большой.

Положут меня перед иконой,

Ко мне будут люди ходить и

Будут усердно Богу молиться,

На вечную жизнь проводить

Средь улиц шумной толпой.

Все будут плакать и рыдать,

Покроют парчой богатой,

Я буду во гробе лежать.

Вот настал тот праздник,

Последний и первый мой пир.

Душа моя радостно взглянула

На здешний покинутый мир.

На могілках каля выкапанай ямы труну апускаюць. Свяшчэннік крэпіць ямку святой вадой. Ваду наліваюць у стакан і крэпяць каласком. Свяшчэннік моліцца. Родныя пачынаюць прашчацца. Цалуюць пакойніка ў лоб. Свяшчэннік кідае ў яму вугалькі, а родныя кідаюць грошы, медзь. Калі ямку бацюшка пасвяціў, то па жменьцы зямлі, калі не – то не кідаюць. Забіваюць крышку труны. Пеўчыя спяваюць:

Вырылі мне магілу

В уютной тишине,

Не плачьте, родные,

Очень по мне.

Сырой, глубокий вырыт мне приют,

При последнем часе вечно пропоют:

Прощайте, родные, все мои друзья,

Обитель моя – земля сыра.

Глаза мне закрыли,

Прощай, белый свет,

Мне одна дорога –

Идти на тот свет…

Магілу засыпаюць, ставяць крыж, павязваюць ручнік, кладуць вянкі. Пасля захаранення тыя, хто капаў яму, абмываў нябожчыка і святыя разам з роднымі ідуць на «абед». «Абед» – абавязкова гарачы. Павінна быць у першую чаргу тры стравы або сем, ці дзевяць. Напрыклад: боршч, каша, бліны. Калі чалавек памёр у пост, то абавязкова на «абедзе» павінна быць усё поснае. Прыйшоўшы з могілак, усе абавязкова мыюць рукі. На стол ставяць канон (у міску наліваюць вады, крышаць булку, сыплюць сахар або кладуць мёд). Кожны павінен узяць тры разы.

Свяшчэннік чытае памінальную, якая заканчываецца такімі словамі: «Помяни раба твоего (имя) и сотвори ему, Господи, вечную память».

На трэці дзень збіраюцца зноў у часоў 11 дня. Памоляцца, паабедаюць, памянуць памёршага. Затым спраўляюць 9 дзён, 40, паўгода і год. Пры гэтым пеўчыя спяваюць такую песню:

Лежу я в могиле сорок (3, 9, полгода, год),

А душа скорбячая кружится над ней,

Ходит вокруг дома и по всей родне,

Плачет и рыдает по родной земле.

Все мои тропинки заросли травой,

Всем родным и близким совсем уже чужой.

Никогда не сяду с вами я за стол,

Буду в уголочке слёзы лить тайком…

Памінаюць памерлага таксама на Радаўніцу, пасля Вялікадня, у аўторак.



: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> А. М. Палуян Беларуская мова (Прафесійная лексіка)
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Фалькларыстыка замовы Практычны дапаможнік
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” А. А. Кастрыца прыкметы І павер’І
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі


1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка