Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»



старонка1/2
Дата канвертавання15.05.2016
Памер405.08 Kb.
  1   2
Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА «ГДУ ім. Ф. Скарыны»
________________ І.В. Семчанка

____________________

Рэгістрацыйны № УД-___________/р.

Версальская сістэма міжнародных адносін

у цэнтральна-усходняй еўропе

(дысцыпліна спецыялізацыі)
Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)

спецыялізацыі 1-21 03 01-01 06 новая і

навейшая гісторыя замежных краін


Факультэт гістарычны




Кафедра усеагульнай гісторыі




Курс 5

Семестр 1



Лекцыі – 32 гадзіны Экзамен няма

Семінарскія заняткі – няма Залік 9 семестр


Курсавая работа няма

Самастойная кіруемая

работа студэнтаў – 8 гадзін

Усяго аўдыторных


гадзін па дысцыпліне – 40

Усяго гадзін Форма атрымання


па дысцыпліне – 52 вышэйшай адукацыі: дзённая

Склаў М.М.Мязга к.г.н., дацэнт

2010

Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы, зацверджанай ___ ___________ 2010  г., регистрацыйны нумар /баз.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на паседжанні кафедры ўсеагульнай гісторыі
____ ________ 2010 г., пратакол № ___

Загадчык кафедры

прафесар___________ Р.Р. Лазько

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння

Метадычным саветам гістарычнага факультэта
___ ___________ 2010 г., пратакол № __

Старшыня, дацэнт

____________ Г.А. Аляксейчанка


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Праграма адлюстроўвае асноўныя напрамкі і тэндэнцыі гісторыі фарміравання і развіцця Версальскай сітэмы міжнародных адносін у рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы ад моманту заканчэння Першай сусветнай вайны да 1926 г. З заканчэннем Першай сусветнай вайны і пачынаецца фарміраванне Версальскай сістэмы міжнародных адносін, якая з’яўляецца прадметам вывучэння урамках спецкурса. Верхняя храналагічная мяжа абумоўлена тым, што падпісанне Берлінскага дагавора 24 красавіка 1926 г. стала пэўным рубяжом у развіцці міжнародных аднсін у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Ён знаменаваў сабою кульмінацыю ў рапальскай палітыцы і адсунуў на значаны час магчымасць дасягнення палітычнага пагаднення паміж СССР і Польшчай. Амаль адначасова з падпісанне Берлінскага дагавора адбыўся майскі пераварот у Польшчы, і гэтая краіна ўступіла ў новы этап свайго палітычнага развіцця.

У праграме прасочваюцца важнейшыя падзеі ў гісторыі міжнародных адносін той эпохі. Паказана, что ў аснове развіцця міжнароднай сітуацыі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе былі міждзяржаўныя адносіны паміж Савецкай Расіяй, Польшчай і Германіяй. Ім і ўдзелена асноўная увага ў праграме спецкурса. Гэтыя краіны занялі рознае становішча ў рамках Версальскай сістэмы, і гэта ў рашаючай ступені прадвызначыла характар узаемаадносін паміж імі і ў рэгіёне ў цэлым.



Мэта спецкурса: сфарміраваць у студэнтаў сістэму ведаў аб характары і асноўных тэндэнцыя развіцця Версальскай сістэмы міжнародных адносін ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў 1919 – 1926 гадах.

Задачы спецкурса:

забяспечыць набыццё студэнтамі ведаў аб этапах і заканамернасцях фарміравання версальскай сістэмы ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе;

сфарміраваць у студэтаў веды аб знешняй палітыцы дзяржаў рэгіёна ў вывучаемы перыяд;

ажыццявіць вывучэнне студэнтамі працэсу эвалюцыі Версальскай сістэмы ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў 1919 – 1926 гадах.



Студэнт павінен

ведаць:

-важнейшыя крыніцы і навуковыя даследаванні па гісторыі міжнародных адносін у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў 1919 – 1926 гадах;

-этапы фарміравання і развіцця Версальскай сістэмы ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе;

-важнейшыя падзеі ў гісторыі міжнародных адносін у рэгіёне ў 1919 – 1926 гадах;

-спецыфіку ўзаемаадносін паміж дзяржавамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў рамках Версальскай сістэмы;

-буйнейшых палітычных дзеячаў, дыпламатаў, якія аказалі значны ўплыў на гісторыю міжнародных адносін у рэгіёне.



умець:

-выкарыстоўваць атрыманыя веды па гісторыі міжнародных адносін у навукова-педагагічнай дзейнасці;

-выяўляць асноўныя заканамернасці развіцця міжнародных адносін у рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы ва ўмовах Версальскай сістэмы;

-праводзіць перыядызацыю гісторыі міжнародных адносін у рамках Версальскай сістэмы;

-рабіць параўнальны аналіз знешняй палітыкі дзяржаў рэгіёна;

-даваць характарыстыку стану і развіццю міжнародных адносін у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў 1919 – 1926 гадах;

-вызначаць ролю гістарычных асоб у гісторыі міжнародных адносін указанага рэгіёна.

Вывучэнне дадзенага спецкурса звязана з курсам “гісторыя навейшага часу”, а таксама з “Гісторыяй Расіі і Украіны” і з “Гісторыяй паўднёвых і заходніх славян”. Знаёмства з матэрыялам спецкурса дазваляе студэнтам значна паглыбіць свае веды па гісторыі міжнародных адносін навейшага часу. На вывучэнне спецкурса вучэбным планам адводзіцца 40 гадзін, з якіх 32 прыпадае на лекцыі і 8 на СКРС.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Раздел 1 Фарміраванне Версальскай сістэмы міжнародных адносін і краіны Усходняй Еўропы.
Тэма 1.1 Уводзіны.

Прадмет і задачы спецкурса. Геаграфічныя і геапалітычныя межы рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Сувязь спецкурса з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі. Яго храналагічныя межы. Гістарыяграфія па праблеме спецкурса. Крыніцы па тэме спецкурса.


Тэма 1.2 Міжнародная сітуацыя на момант заканчэння Першай сусветнай вайны.

Падпісанне Камп’енскага перамір’я і падрыхтоўка мірнай канферэнцыі. Пазіцыя краін Антанты і ЗША па пытаннях мірнага ўрэгулявання ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. “14 пунктаў” В.Вільсана. Нацыянальныя рухі ў барацьбе за стварэнне незалежных дзяржаў Польшчы і Чэхаславакіі. “Рускае пытанне” ў сувязі з прыходам да ўлады ў Расіі бальшавікоў. Брэсцкі мір. Яго ануляванне савецкім урадам. Канцэпцыя сусветнай рэвалюцыі ў савецкай знешняй палітыцы.


Тэма 1.3 Пытанні пасляваеннага ўладкавання ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Усталяванне заходніх граніц Польшчы і Чэхаславакіі.

Адкрыццё Парыжскай мірнай канферэнцыі. Пытанне прадстаўніцтва на ёй краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Пытанне аб граніцах Чэхаславакіі. Праблема польскай заходняй і польскай усходняй граніц. Дэлегацыя БНР у Парыжы. Германскае пытанне. Рускае пытанне. Вынікі Парыжскай канферэнцыі для Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Стаўленне краін рэгіёна да Версальскай сістэмы. Яе супярэчнасці ў рэгіёне. Польска-французскі і польска-румынскі саюзы.


Тэма 1.4 Польска-савецкая вайна 1919 – 1920 гадоў і ўсталяванне усходніх граніц польшчы.

Першыя польска-савецкія кантакты ў канцы 1918 – пачатку 1919 г. Пачатак польска-савецкай вайны. Стаўленне Польшчы да белага руху. Спробы мірнага ўрэгулявання канфлікта ў 1919 – вясной 1920 г. Савецка-літоўскі дагавор 12 чэрвеня 1920 г. Новы этап вайны ў 1920 г. “Паход за Віслу”. Пачатак польска-савецкіх мірных перамоў і заключэнне папярэдняга міру. Рыжскі дагавор 18 сакавіка 1921 г. Захоп Вільні Польшчай.



Раздел 2 Міжнародныя адносіны ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў 1921 – 1923 гадах.
Тэма 2.1 Польска-савецкія адносіны ад Рыжскага міру да Генуэзскай канферэнцыі.

Пытанне аб адкрыцці дыпламатычных прадстаўніцтваў. Пачатак дзейнасці савецка-польскіх камісій па выкананню Рыжскага дагавора. Вераснёўскі 1921 г. крызіс у савецка-польскіх адносінах і яго ўрэгуляванне. Тэндэнцыя да паляпшэння польска-савецкіх адносін напярэдадні Гэнуэзскай канферэнцыі. Польска-балтыйская канферэнцыя ў Варшаве ў сакавіку 1922 г. Нарада прадстаўнікоў Польшчы, РСФСР і балтыйскіх дзяржаў у Рызе.


Тэма 2.2 Германа-савецкае збліжэнне напярэдадні Гэнуэзскай канферэнцыі.

Першыя прыкметы пацяплення германа-савецкіх адносін у 1920 г. Гандлёвае пагадненне 1921 г. Наладжванне супрацоўніцтва паміж ваеннымі дзвюх краін. Пачатак палітычных перамоў. Візіт К.Радэка ў Берлін у пачатку 1922 г. Спыненне савецка-германскіх перамоў. Знаходжанне савецкай дэлегацыі ў Берліне ў пачатку красавіка 1922 г. Пазіцыя прадстаўнікоў германскага ўрада адносна збліжэння з РСФСР: Ю.Вірт, В.Ратэнау, А.Мальцан, генерал Сект.


Тэма 2.3 Краіны Цэнтральна-Усходняй Еўропы на Генуэзскай канферэнцыі.

Мэты склікання Генуэзскай канферэнцыі. Планы Расіі, Польшчы, Германіі на канферэнцыі. Перамовы Расіі з краінамі Антанты. Ізаляцыя Германіі і падпісанне Рапальскага дагавора. Яго асноўныя палажэнні і міжнароднае значэнне. Рэакцыя іншых удзельнікаў канферэнцыі на дагавор Рапала. Пытанне аб ваеннай канвенцыі паміж Расіяй і Германіяй. Завяршэнне і вынікі Генуэзскай канферэнцыі.


Тэма 2.4 Польская дыпламатыя ў барацьбе з “германа-расійскімі геапалітычнымі ціскамі” ў 1922 г.

Рэакцыя ў польскім грамадстве і правячых колах на Рапальскі дагавор. Спробы польска-германскага збліжэння летам 1922 г. Урэгуляванне пытання Верхняй Сілезіі. Пачатак гандлёвых перамоў паміж Польшчай і Германіяй. Разчараванне Варшавы ў спробах нармалізаваць адносіны з Германіяй і курс на збліжэнне з Расіяй. Польшча і РСФСР на Гаагскай канферэнцыі. Візіты ў Варшаву М. Літвінава і Г. Чычэрына. Палітыка Польшчы па ўмацаванню саюза з францыяй. Спробы наладжвання саюзных адносін з краінамі Прыбалтыкі і Малой Антанты. Маскоўская канферэнцыя па раззбраенню і новае абвастрэнне польска-савецкіх адносін.



Тэма 2.5 Міжнародная сітуацыя ва Усходне-Цэнтральнай Еўропе на пачатковым этапе рурскага крызісу.

Уступленне французскіх і бельгійскіх войскаў у Рур. Пагроза новай вялікай вайны ў Еўропе. Пазіцыя СССР і Польшчы ў сувязі з французскай акупацыяй Рура. Намаганні савецкай дыпламатыі па забеспячэнню польскага нейтралітэту ў рурскім канфлікце. Пагроза пашырэння французскай акупацыі, візіты французскіх ваенных місій у Польшчу і актывізацыя савецкай палітыкі падтрымкі Германіі. Змена ўрада ў Польшчы ў маі 1923 г., тэндэнцыя да змяншэння напружанасці ў польска-савецкіх адносінах.


Тэма 2.6 Палітычны крызіс у Германіі восенню 1923 г.і яго ўплыў на савецка-польска-германскія адносіны.

Спробы камінтэрна падштурхнуць рэвалюцыю ў Германіі. Пачатак савецкай палітыкі па забеспячэнню спрыяльных міжнародных умоў для германскай рэвалюцыі. Пытанне аб польскім нейтралітэце. Праблема транзіта. Стаўленне польскіх правячых колаў да магчымай саветызацыі Германіі. Падрыхтоўка візіта В. Копа ў Прыбалтыку і Польшчу. Перамовы ў Варшаве. Пераадоленне камуністычнай пагрозы ў Германіі і паляпшэнне польска-савецкіх адносін.


Тэма 2.7 Спробы заключэння савецка-польскага гандлёвага дагавора і дагавора аб ненападзе ў 1922 – 1923 гадах.

Рыжскі дагавор аб неабходнасці падпісання гандлёвага дагавора. Пытанне аб гандлёвым дагаворы ў канцы 1921 – пачатку 1922 г. Пачатак і зрыў перамоў вясной 1922 г. Прапанова “пакта дружбы” ў час візіта М.Літвінава ў Варшаву ў жніўні 1922 г. Пытанне аб гандлёвым дагаворы ў час візіта ў Варшаву Г.Чычэрына. Спробы аднавіць гандлёвыя перамовы вясной 1923 г.


Тэма 2.8 Рапальская палітыка ў германа-савецкіх адносінах на працягу 1922 – 1923 гадоў.

Наладжванне эканамічных сувязей. Першыя пагадненні ў сферы ваеннага супрацоўніцтва. Развіццё палітычных адносін. Антыверсальскі і антыпольскі аспекты савецка-германскага супрацоўніцтва. Знаходжанне Г.Чычэрына ў Берліне летам 1922 г. Прызначэнне У.Бракдорф-Ранцау паслом Германіі ў Маскве. Вырашэнне пытання распаўсюджвання Рапальскага дагавора на іншыя савецкія рэспублікі. Змена германскага ўрада ў канцы 1922 г. і яе ўплыў на стан германа-савецкіх адносін. Актывізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і ваенных кантактаў ва ўмовах рурскага крызіса. Уплыў падзей восенні 1923 г. у Германіі на стан германа-савецкіх адносін.




Раздзел 3 Міжнародная сітуацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ва ўмовах стабілізацыі Версальскай сістэмы.
Тэма 3.1 Тэндэнцыя да польска-савецкага збліжэння ў 1924 г.

Ацэнка міжнароднай сітуацыі пачатку 1924 г. правячымі коламі Польшчы. Спробы пераадолець негатыўныя змены ў міжнародным становішчы Польшчы праз збліжэнне з СССР. Прызначэнне Л.Дароўскага польскім пасланнікам у Маскве. Ход эканамічных перамоў. Імкненне Польшчы ўмацаваць адносіны з саюзнікамі. Прыход на пасаду міністра замежных спраў А.Скшыньскага. Прыняцце плана Дауэса і польска-савецкія адносіны. Абвастрэнне пытання аб нацыянальных меншасцях. Праблема выканання матэрыяльных абавязацельстваў па Рыжскаму дагавору. Пацяпленне ў польска-савецкіх адносінах у канцы 1924 г.


Тэма 3.2 Паварот германскай палітыкі ў бок Захаду і Рапала.

Палітыка Г.Штрэземана па збліжэнню з Захадам. Рэакцыя СССР. Гандлёвыя перамовы ў пачатку 1924 г. Інцыдэнт у савецкім гандлёвым прадстаўніцтве ў Берліне. Сумеснае выступленне СССР і Германіі па пытанню нацыянальных меншасцей у Польшчы. Развіццё ваеннага супрацоўніцтва і эканамічных сувязей. Курс Германіі на ўступленне ў Лігу нацый і СССР. Аднаўленне эканамічных і палітычных перамоў у канцы 1924 г.


Тэма 3.3 Польска-савецкія адносіны ў сувязі з падрыхтоўкай Гарантыйнага пакта.

Пачатак перамоў аб Гарантыйным пакце. Пазіцыя Польшчы і СССР. Аднаўленне польска-савецкіх перамоў. Змены савецкай пазіцыі па пытанню сусветнай рэвалюцыі і адмова ад “актыўнай разведкі” ў дачыненні да Польшчы. Пазіцыі бакоў адносна заключэння дагавора аб ненападзе. Становішча з падрыхтоўкай гандлёвага дагавора. Планы Германіі па рэвізіі польскай граніцы і іх уплыў на польска-савецкія адносіны. Новыя спробы Польшчы стварыць польска-балтыйскі саюз і СССР. Спробы савецкага кіраўніцтва дабіцца саступак ад Польшчы летам 1925 г.


Тэма 3.4 Уплыў падрыхтоўкі заходняга гарантыйнага пакта на германа-савецкія адносіны.

Германская ініцыятыва адносна Гарантыйнага пакта. Абмеркаванне Масквой і Берлінам праблемы Гарантыйнага пакта летам 1925 г. Спробы Германіі падштурхнуць СССР да больш актыўнай антыпольскай палітыкі. Сумесная барацьба супраць польскіх планаў у прыбалтыцы. Развіццё ваеннага супрацоўніцтва.


Тэма 3.5 Візіты Г. Чычэрына ў Варшаву і Берлін восенню 1925 г.

Стан польска-савецкіх і германа-савецкіх адносін у канцы лета – пачатку восені 1925 г. Ініцыятыва адносна візіта Г.Чычэрына ў Варшаву. Дыпламатычная падрыхтоўка візіта. Мэты польскага і савецкага бакоў. Ход перамоў у Варшаве. Мэты знаходжання Г. Чычэрына ў Берліне. Асноўныя пытанні на германа-савецкіх перамовах.


Тэма 3.6 Савецка-германскія палітычныя і эканамічныя перамовы ў 1924 – 1925 гадах і падпісанне Маскоўскага дагавора.

Імкненне СССР не дапусціць распада рапальскай сістэмы ва ўмовах збліжэння Германіі з Захадам. Палітыка раўнавагі паміж Усходам і захадам Г.Штрэземана. Пачатак савецка-германскіх перамоў па палітычных пытаннях. Важнейшыя праблемы на іх. Ход гандлёвых перамоў. Цяжкасці на шляху дасягнення пагаднення. Актывізацыя перагаворнага працэса ў жніўні – кастрычніку 1925 г. падпісанне гандлёвага дагавора ў Маскве. Яго важнейшыя палажэнні.


Тэма 3.7 Польска-савецкія перамовы аб дагавору аб ненападзе і ўплыў на іх германскага фактара.

Пазіцыі савецкага і польскага бакоў да пачатку перамоў. Спробы заключэння дагавора аб ненападзе зімой-вясной 1925 г. Зрыў перамоў. Спробы аднаўлення перамоў па эканамічных пытаннях. Пытанне аб дагаворы аб ненападзе ў час візіта Г.Чычэрына ў Варшаву восенню 1925 г. Аднаўленне польска-савецкіх перамоў у пачатку 1926 г. Іх ход, асноўныя разыходжанні паміж бакамі. Уплыў германскага фактара на ход польска-савецкіх перамоў.


Тэма 3.8 Савецка-польска-германскія адносіны ў сувязі з падрыхтоўкай і падпісаннем дагавора аб нейтралітэце паміж СССР і Германіяй.

Працяг савецка-германскіх палітычных перамоў пасля заключэння гандлёвага дагавора. Асноўныя супярэчнасці ў ходзе іх. Эвалюцыя германскай пазіцыі. Уплыў міжнароднай сітуацыі і польскага фактара на ход перамоў. Спробы польскай дыпламатыі арганізаваць міжнародны дэмарш супраць савецка-германскага дагавора аб нейтралітэце. Падпісанне Берлінскага дагавора і яго асноўны змест. Уплыў падпісання савецка-германскага дагвора аб нейтралітэце на польска-савецкія адносіны і міжнародную сітуацыю ў цэлым.



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА










Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, тэмы заняткаў;

пералік вывучаемых пытанняў

Колькасць аўдыторных

гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)










Літаратура

Формы

кантролю

ведаў




лекцыі

семіарскія

заняткі


практычныя

заняткі

СКРС




1

2

4

5

6

7

8

9

10




1

Раздел 1 Фарміраванне Версальскай сістэмы міжнародных адносін і краіны Усходняй Еўропы (8 г.)


6







2













1.1

Уводзіны. (2 г.).

2






















1.1.1

1.Прадмет і зададачы спецкурса.

2. Гістарыяграфія і крыніцы па праблеме спецкурса.












-




[94][95]

[96]








1.2

Міжнародная сітуацыя на момант заканчэння Першай сусветнай вайны. (2 г.)

2

-



















1.2.1

1. Падрыхтоўка мірнай канферэнцыі краінамі-пераможцамі.

2. “Рускае пытанне” ў сувязі з прыходам да ўлады бальшавікоў.


















[1][12]

[13] [23]









1.3

Пытанні пасляваеннага ўладкавання ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Усталяванне заходніх граніц Польшчы і Чэхаславакіі. (2 г.)










2







Кантрольная работа




1.3.1

1. Праблемы краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы на Парыжскай мірнай канферэнцыі.

2. Асноўные супярэчнасці Версальскай сістэмы ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

3. Польска-французскі і польска-румынскі саюзы.

















[12][13][23][77]







1.4

Польска-савецкая вайна 1919 – 1920 гадоў і ўсталяванне усходніх граніц Польшчы. (2 г)

2






















1.4.1

1. Прычыны і пачатак польска-савецкай вайны.

2. спробы мірнага ўрэгулявання ў канцы 1919 – пачатку 1920 г. кампанія 1920 г.

3. Рыжскі мірны дагавор.

















[12]

[13][23] [92]









2.

Раздел 2 Міжнародныя адносіны ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў 1921 – 1923 гадах. (16 г.)

14

-




2













2.1

Польска-савецкія адносіны ад Рыжскага міру да Генуэзскай канферэнцыі.

(2 г.)

2







-













2.1.1

1. Праблема выкананння Рыжскага дагавора і вераснёўскі 1921 г. крызіс у польска-савецкіх адносінах.

2. Тэндэнцыя да паляпшэння польска-савецкіх адносін напярэдадні Генуэзскай канферэнцыі.


















[2][10]

[12][13] [19][43]









2.2

Германа-савецкае збліжэнне напярэдадні Гэнуэзскай канферэнцыі. (2 г.).

2






















2.2.1

1. Падрыхтоўка і заключэнне гандлёвага пагаднення 6 мая 1921 г..


2. Савецка-германскія перамовы напярэдадні Генуэзскай канферэнцыі.
















[4] [12] [13]

[16][85]








2.3

Краіны Цэнтральна-Усходняй Еўропы на Генуэзскай канферэнцыі. (2 г.).


2






















2.3.1

1. пазіцыі краін Цэнтральн-Усходняй Еўропы напярэдадні Генуэзскай канферэнцыі.

2. Пачатковы этап Генуэзскай канферэнцыі.

3. Падпісанне рапальскага дагавора і завяршэнне канферэнцыі.

















[12] [13][45] [49][59]







2.4

Польская дыпламатыя ў барацьбе з “германа-расійскімі геапалітычнымі ціскамі” ў 1922 г. (2 г.).

2






















2.4.1

1 .Спробы польска-германскага збліжэння пасля Рапальскага дагвора.

2. Тэндэнцыя да паляпшэння польска-савецкіх адносін у ліпені – кастрычніку 1922 г..

3. Крокі польшчы па стварэнню сістэмы саюзаў супраць расійска-германскага блока.

4. Маскоўская канферэнцыя па раззбраенню.


















[12][13] [57][19]

[124]








2.5

Міжнародная сітуацыя ва Усходне-Цэнтральнай Еўропе на пачатковым этапе рурскага крызісу. (2 г.)

2






















2.5.1

1. наспяванне і пачатак рурскага крызіса.

2. Пазіцыя СССР і Польшчы адносна падзей у Руры

3. Змена ўрада ў Польшчы і змяншэнне напружанасці ў польска-савецкіх адносінах.

















[12] [13][19] [5][42] [62]







2.6

Палітычны крызіс у Германіі восенню 1923 г.і яго ўплыў на савецка-польска-германскія адносіны. (2 г.).

2






















2.6.1

1. Пазіцыя СССР і Польшчы адносна наспявання рэвалюцыйных падзей у Германіі.

2. Крокі савецкай дыпламатыі па забеспячэнню нейтралітэта Польшчы адносна падей у Германіі.


















[12] [13][19] [5] [98]







2.7

Спробы заключэння савецка-польскага гандлёвага дагавора і дагавора аб ненападзе ў 1922 – 1923 гадах . (2 г.)










2







Кантрольная работа




2.7.1

1. Першыя спробы заключэння польска-савецкага гандлёвага дагавора ў пачатку 1922 г.

2. Пытанне аб дагаворы аб ненападзе ў жніўні-снежні 1922 г.

3. Польска-савецкія перамовы аб гандлёвым дагаворы ў час рурскага крызіса.

















[2][10]

[12][13] [19][43]









2.8

Рапальская палітыка ў германа-савецкіх адносінах на працягу 1922 – 1923 гадоў. (2 г.)

2






















2.8.1

1. Праблема распаўсюджвання Рапальскага дагавора на іншыя саюзныя рэспублікі і наладжванне эканамічнага супрацоўніцтва ў 1922 г.

2. Савецка-германскія міждзяржаўныя адносіны ва ўмовах рурскага крызіса.


















[12][13] [19][5] [98][29] [41]

[111]








3

Раздзел 3 Міжнародная сітуацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ва ўмовах стабілізацыі Версальскай сістэмы. (16 г.)

12







4













3.1

Тэндэнцыя да польска-савецкага збліжэння ў 1924 г. ( 2г.)

























3.1.1

1. Змены ў міжнароднай сітуацыі ў пачатку 1924 г.

2. Польска-савецкія перамовы аб заключэнні гандлёвага дагавора..

3. Пытанне правоў нацыянальных меншасцей і выканання матэр’яльных абавязацельстваў па Рыжскаму дагавору ў 1924 г.

4. Пацяпленне ў польска-савецкіх адносінах у канцы 1924 г..


















[2][12] [13][48][19]

[21]








3.2.

Паварот германскай палітыкі ў бок Захаду і Рапала. (2 г.).

2







-













3.2.1

1. Палітыка Г. Штрэземана па збліжэнню з Захадам і пазіцыя СССР.

2. Інцыдэнт у гандлёвым прадстаўніцтве ў Берліне і яго ўрэгуляванне..

3. Курс Германіі на ўступленне ў Лігу нацый і СССР.

















[12][13] [19] [5] [98][29] [41]







3.3

Польска-савецкія адносіны ў сувязі з падрыхтоўкай Гарантыйнага пакта. (2 г.).

2







-













3.3.1

1. Пачатак перамоў аб Гарантыйным пакце, пазіцыя СССР і Польшчы.

2. Балтыйскі напрамак польскай палітыкі і СССР.

3.Спробы савецкага кіраўніцтва дабіцца саступак ад Польшчы летам-восенню 1925 г.

















[2][12] [13][25][18] [100]







3.4

Уплыў падрыхтоўкі гарантыйнага пакта на германа-савецкія адносіны (2 г.)










2







Кантрольная работа




3.4.1

1. Абмеркаванне Масквой і Берлінам праблемы Гарантыйнага пакта летам 1925 г.

2. Спробы Германіі актывізаваць антыпольскі аспект рапальскай палітыкі.

3. Сумесная барацьба Германіі і СССР супраць польскіх планаў у прыбалтыцы.

















[12][13] [18] [5] [98][29] [3][100]







3.5

Візіты Г. Чычэрына ў Варшаву і Берлін восенню 1925 г. (2 г.)










2







Кантрольная работа




3.5.1

1. Стан польска-савецкіх і германа-савецкіх адносін у канцы лета – пачатку восені 1925 г..

2. Візіт Г. Чычэрына ў Варшаву..

3. Савецка-германскія перамовы ў час знаходжання Г.Чычэрына ў Берліне.

















[5][12]

[13][18]









3.6

Савецка-германскія палітычныя і эканамічныя перамовы ў 1924 – 1925 гадах і падпісанне Маскоўскага дагавора. (2 г.)

2






















3.6.1

1. Пачатак савецка-германскіх перамоў па палітычных пытаннях.

2. Ход гандлёвых перамоў.

3. Маскоўскі дагавор.

















[12][13] [5] [98] [3] [10] [111]







3.7

Польска-савецкія перамовы аб дагавору аб ненападзе і ўплыў на іх германскага фактара. (2 г.)

2






















3.7.1

1. Спробы заключэння дагавора аб ненападзе зімой-вясной 1925 г.

2. Пытанне аб дагаворы аб ненападзе ў час візіта Г. Чычэрына ў Варшаву восенню 1925 г.

3. Польска-савецкія перамовы ў пачатку 1926 г.

4. Уплыў германскага фактара на ход польска-савецкіх перамоў.


















[2][12] [25][18][13]

[100]








3.8

Савецка-польска-германскія адносіны ў сувязі з падрыхтоўкай і падпісаннем дагавора аб нейтралітэце паміж СССР і Германіяй. (2 г.)

2






















3.8.1

1. Працяг савецка-германскіх палітычных перамоў пасля заключэння гандлёвага дагавора.

2. Спробы польскай дыпламатыі арганізаваць міжнародны дэмарш супраць савецка-германскага дагавора аб нейтралітэце.

3. Берлінскі дагавор і яго міжнароднае значэнне.

















[2][12] [13] [25][3]

[5][18]


[100]










Всего:

32







8













Каталог: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> 1. Перадумовы крыжацкага руху
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Тэма: Палітычнае развіццё Ўкраіны ў канцы 20-пачатку 21 ст. План
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Тэма : Краіны Балтыі ў канцы 20-пачатку 21 ст. План
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Тэма: Праблемы станаўлення незалежнай Малдовы План
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Еўропа ў перыяд новага часу
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Тэма: Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Міжнародныя адносіны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> Тэма 3 Вестфальская сістэма сміжнародных адносін у другой палове 17 – пачатку 18 ст


Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал