Установа адукацыі
«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прарэктар па вучэбнай рабоце
УА «ГДУ ім. Ф. Скарыны»
________________ І.В. Семчанка
(подпіс)
____________________
(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-____________/р.
ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА САВЕЦКАГА НАРОДА
(У КАНТЭКСЦЕ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ)
Вучэбная праграма дысцыпліны па выбару сацыяльна-гуманітарнага цыклу для усiх спецыяльнасцей
Факультэт гістарычны
Кафедра гісторыі Беларусі
Курс (курсы) 1,2,3
Семестр (семестры) 1,2,3,4,5,6
Лекцыі 20 гадзін Экзамен -
Практычныя
заняткi 14 гадзін Залік 1,2,3,4,5,6
Усяго аудыторных
гадзін па дысцыпліне 34 гадзіны
Усяго гадзін Форма атрымання
Па дысцыпліне 52 гадзіны вышэйшай адукацыі дзенная
Склалі : Т.і. Язэпава, к.г.н., дацэнт
Т.А. Шкрабава, асістэнт
2010
Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы,
зацверджанай _____ ________________ 20__ г.,
рэгістрацыйны нумар УД-________/баз.
Разгледжана і рэкамендавана к зацвярджэнню ў якасці рабочага варыянту в
на паседжанні кафедры гісторыі Беларусі
5 мая 2010 г., пратакол № 12
Загадчык кафедрай
дацэнт ____________ А.Р. Яшчанка
Адобрана і рэкамендавана к зацверджанню
метадычным саветам гістарычнага факультэта
11 мая 2010 г., пратакол № 10
дацэнт _________ Г.А. Аляксейчанка
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вывучэнне гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь з'яўляецца адной з галоўных задач гуманітарнай падрыхтоўкі студэнцкай моладзі. Вызначальным у працэсе выхавання і арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці студэнтаў становіцца фарміраванне сістэмы каштоўнасцей, якія станоўча ўспрымаюцца прадстаўнікамі нашага грамадства, у тым ліку моладдзю. Найважнейшай сярод гэтых каштоўнасцей бачыцца патрыятызм як любоў да Радзімы.
Сотні вялікіх і малых войнаў апалілі шматпакутную беларускую зямлю. Патрыятычныя пачуцці сталі маральна-псіхалагічным фундаментам паводзін беларускага народа ва ўмовах ваенных выпрабаванняў, якія выпалі на яго долю ў гады самых кравапралітных за ўсю гісторыю чалавецтва Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Народы Беларусі ўнеслі значны уклад у разгром фашызму. Звыш 1,3 мільёна байцоў змагаліся ў радах Чырвонай Арміі, 374 тысячы чалавек удзельнічалі ў партызанскім руху, 70 тысяч чалавек вялі барацьбу ў падполлі, амаль 400 тысяч жыхароў Беларусі складалі партызанскія рэзервы, некалькі тысяч ураджэнцаў Беларусі змагаліся ў радах еўрапейскага руху Супраціўлення. У першых радах мужных патрыётаў ішла моладзь. Амаль 60 % беларускіх партызан былі да 30-гадовага ўзросту, звыш 20 тысяч юнакоў і дзяўчат удзельнічалі ў патрыятычным падполлі. Гэта быў магутны, невядомы раней у гісторыі патрятычны ўздым народа супраць захопнікаў. Шматнацыянальнае насельніцтва Беларусі праявіла бясконцую мужнасць, самаадданасць і самаахвярнасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць Бацькаўшчыны.
Без грунтоўных ведаў гісторыі сваёй Айчыны, і асабліва яе складаных і супярэчлівых перыядаў, без уліку станоўчага і адмоўнага вопыту жыцця міжнароднай супольнасці, беларускага этнасу і нацыянальных меншасцей нельга паспяхова будаваць грамадскія ўзаемаадносіны і сёння.
Зыходзячы з актуальнасці і значнасці дадзенай праблемы, маючы на ўвазе яе складанасць і шматпланавасць, вызначаецца мэта выкладання дысцыпліны - авалоданне студэнтамі цэласным комплексам ведаў аб падзеях і праблемах вывучэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Задачы курса:
-
фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей асобы;
-
выхаванне ў студэнцкай моладзі пачуцця адказнасці за будучыню сваёй дзяржавы і сусветнага супольніцтва;
-
засваенне вучэбнай інфармацыі аб гераічных і трагічных старонках Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, аб жыцці насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях і ў савецкім тыле, аб укладзе прадстаўнікоў шматнацыянальнага народа Беларусі ў разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб уплыве ваенных падзей на лесы народаў Савецкага Саюза і Еўропы.
Студэнт павінен ведаць:
-
асноўныя падзеі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў;
-
асноўныя факты, звязаныя з жыццём беларускага насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях і ў савецкім тыле;
-
мерапрыемствы дзяржавы па арганізацыі абароны;
-
аб уплыву падзей Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў на лёс народаў Савецкага Саюза і Еўропы;
-
аб укладзе прадстаўнікоў шматнацыянальнага народа Беларусі ў разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Студэнт павінен умець:
-
аналізаваць складаныя і супярэчлівыя перыяды гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў з улікам станоўчага і адмоўнага вопыта жыцця міжнароднай супольнасці, белорускага этносу і нацыянальных меньшасцей;
-
выкарыстоўваць гістарычныя веды для вырашэння прафесійных задач.
Судэнт павінен набыць навыкі:
-
выказвать і абгрунтоўваць сваю пазіцыю па пытанням курса;
-
весці дыялог па праблемам, якія закранаюць розныя погляды на падзеі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Выкладанне дысцыпліны засноўваецца на ведах студэнтаў па курсу «Гісторыя Беларусі».
Праграма курса "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа" складзена на аснове навейшых дасягненняў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі з улікам выяўленых невядомых раней архіўных дакументаў і матэрыялаў. Айчынная гісторыя падаецца ў праграме ў кантэксце сусветнай з выкарыстаннем сучасных метадалагічных падыходаў, звязаных з асвятленнем вайны як з'явы ў жыцці чалавецтва і накіраваных на рэалізацыю прыміраючай функцыі гісторыі.
Дысцыпліна “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа” вывучаецца студэнтамі 1-3 курса негістарычных спецыяльнасцей у аб’ёме 34 гадзін; колькасць аудыторных гадзін – 34, з іх: лекцыі – 8. Форма кантролю – залік (1,2,3,4,5,6 семестры).
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Раздзел 1 Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
Тэма 1.1 Пачатак Другой сусветнай вайны
Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі. Напад Германіі на Польшчу. Аб'яўленне вайны Францыяй і Вялікабрытаніяй Германіі. Прычыны і характер вайны. Паход войск Чырвонай Арміі ў заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Уз'яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР. Становішча ў заходніх рэгіёнах Савецкага Саюза. СССР і краіны Балтыі. Савецка-фінская вайна. Удзел беларусаў у фінскай кампаніі.
Акупацыя Германіяй краін Еўропы. "Дзіўная вайна". Акупацыя Германіяй Даніі, Нарвегіі, Бельгіі, Галандыі і Люксембурга. Наступление германскіх войск у Францыі. Капітуляцыя Францыі. Берлінскі пакт. Аг-рэсія Германіі на Балканах. Дзейнасць СССР на міжнароднай арэне. Пакт аб нейтралітэце паміж СССР і Японіяй. Пачатак Руху Супраціўлення. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР. Прыняцце плана "Барбароса".
Тэма 1.2 Савецкі Саюз напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
СССР у перадваенныя гады. Мерапрыемствы па ўмацаванні абараназдольнасці краіны. Ваенна-патрыятычная і ваенна-абарончая работа сярод насельніцтва. Узброеныя сілы Савецкага Саюза. Заходняя Асобая ваенная акруга.
Раздзел 2 Барацьба супраць германскай агрэсіі (1941-1944)
Тэма 2.1 Ваенныя дзеянні СССР у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны
Знішчальныя атрады і народнае апалчэнне. Абарончыя баі пад Мінскам, Бабруйскам, Оршай, Віцебскам, Магілёвам, Гомелем. Гераізм савецкіх воінаў. Дапамога насельніцтва Чырвонай Арміі. Дзейнасць першых партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп і падпольных арганізацый. (М.Ф.Шмыроў, В.З.Корж, І.З.Ізох, І.А.Ярош, М.І.Жукоўскі і інш.). Першыя партызаны — Героі Савецкага Саюза (Ц.П.Бумажкоў, Ф.І.Паўлоўскі).
Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г. Маскоўская бітва. "Віцебскія вароты".
Генеральны план "Ост". Ваенна-эканамічныя мэты захопнікаў. Ваенна-паліцэйскія органы кіравання. Тэрытарыяльны падзел акупіраваных заходніх рэгіёнаў СССР. Рэйхскамісарыяты "Остланад" і "Украіна".
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраванай тэрыторыі: Генеральная акруга Беларусь, Генеральная акруга Жытомір, Генеральная акруга Валынь — Падолія, Генеральная акруга Беласток, вобласць армейскага тылу трупы армій "Цэнтр".
Акупацыйны апарат кіравання. Склад і структура. Генеральны камісарыят Беларусі, абласныя камісарыяты, раённыя і валасныя ўправы. Дапаможныя акупацыйныя органы кіравання.
Знішчэнне насельніцтва і ваеннапалонных. Злачынная дзейнасць СС, службы бяспекі (СД). Айнзацгрупы і зондэркаманды. Карныя экспедыцыі. Канцэнтрацыйныя лагеры. Турмы. Гета. Вываз насельніцтва на прымусовую працу ў Германію. "Остарбайтэры". Удзел венгерскіх, італьянскіх, французскіх, румынскіх, славацкіх, а таксама ўкраінскіх, рускіх, літоўскіх, латышскіх, эстонскіх, остмусульманскіх і іншых ваенна-паліцэйскіх фарміраванняў ва ўмацаванні гёрманскага акупацыйнага рэжыму. Ваенна-эканамічныя фарміраванні.
Тэма 2.2 Партызанскі і падпольны рух у гады Вялікай Айчыннай вайны
Дзейнасць партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый ва ўмовах акупацыі.
Стварэнне Цэнтралынага і Беларускага штабаў партызанскага руху. Партызанскія атрады і брыгады. Арганізацыйная структура.
Баявая дзейнасць партызан. Дыверсіі на чыгунцы і шасэйных дарогах. Рэйкавая вайна і яе мэты. Разгром варожых гарнізонаў. Партызанскія рэйды. Партызанская разведка. Барацьба супраць карных экспедыцый. Узаемадзеянне беларускіх, рускіх, украінскіх, літоўскіх і латышскіх партызан. Роля партызанскага руху ў барацьбе супраць германскіх захопнікаў.
Выратаванне насельніцтва ад знішчэння і прымусовага ўгону ў Германію. Партызанскія зоны. Арганізацыйнае ўмацаванне партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый. Узмацненне антыфашысцкага супраціўлення на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Усенародны характар барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пашырэнне партызанскіх зон. Партызанскія рэзервы. Быт партызан. Прапаганда і агітацыя сярод насельніцтва. Культурна-асветніцкая дзейнасць партызан.
Арганізацыйная структура і састаў савецкага падполля. Формы і метады барацьбы патрыётаў. Камсамольска-маладзёжнае падполле. Дзейнасць падпольшчыкаў Мінска, Магілёва, Гомеля, Брэста, Гродна і іншых гарадоў Беларусі. Дыверсійная рабста на чыгуначных вузлах Оршы, Асіповічаў, Калінкавічаў, Полацка і інш. Складанасці і цяжкасці падпольнай і дыверсійнай барацьбы. Узаемадзеянне падпольшчыкаў і партызан у ходзе барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Супраціўленне ў гета і канцэнтрацыйных лагерах.
Дапамога савецкага тыла. Дапамога мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам.
Раздзел 3 Разгром фашысцкага блока, завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
Тэма 3.1 Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны
Расшырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор'і і на Ціхім акіяне.
Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне. Пачатак распаду фашысцкага блока. Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Тэгеранская канферэнцыя. Пытанне аб Другім фронце.
Пачатак вызвалення Беларусі. Першы вызвалены раённы цэнтр — Камарын. Вызваленне Гомеля, Рэчыцы. Узаемадзеянне партызан, насельніцтва і войск Чырвонай Арміі. Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы.
Становішча на савецка-германскім фронце. Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. "Рэйкавая вайна".
Акружэнне і разгром германскіх груповак пад Віцебскам, Бабруйскам, Мінскам і інш. Вызваленне Мінска. Партызанскі парад. Прыклады гераізму воінаў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў. Выгнанне германскіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі. Вызваленне Брэста. Значэнне разгрому германскіх войск у Беларусі. Аднаўленне народай гаспадаркі рэспублікі.
Тэма 3.2 Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. Адкрыцце другога фронту
Адкрыццё другога фронту у Еуропе. Тэгеранская канферэнцыя. Пачатак вызвалення Беларусi.
Тэма 3.3 Савецкі тыл у гады вайны
Перавод эканомікі на ваенныя рэйкі развіцця. Дзейнасць Камітэта Абароны. Ваенна-прамысловае будаўніцтва на Урале, у Сібіры, Сярэдняй Азіі. Усход — асноўная ваенна-прамысловая база СССР. Працоўны подзвіг савецкага народа. "Усё для фронту!" Усё для перамогі!".
Сацыяльна-эканамічнае, культурнае і духоўнае жыццё савецкага народа. Палітычная агітацыя і прапаганда.
Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у тыле (Акадэмія Навук БССР, ВНУ, дзіцячыя дамы і т.д.). Ураджэнцы Беларусі — героі тылу.
Тэма 3.4 Вызваленне тэрыторыі СССР і краін Усходняй Еўропы ад нямецка-фашыскіх захопнікаў
Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Еўропу. Падзеі ў Польшчы, Балгарыі, Чэхаславакіі, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі. Крымская канферэнцыя.
Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Беларусы ў саставе саюзных армій і Еўрапейскага руху Супраціўлення.
Тэма 3.5 Канчатковы разгром фашыскай Германіі
Берлінская аперацыя. Сустрэча на Эльбе. Разгром германскай арміі. Заканчэнне вайны ў Еўропе. Капітуляцыя Германіі. Перамога! Патсдамская канферэнцыя.
Тэма 3.6 Разгром мілітарыскай Японіі і заканчэнне Другой Сусветнай вайны
Манчжурская аперацыя войск Чырвонай Арміі. Бамбардзіроўка ЗША Херасімы і Нагасакі. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
Беларусь - адна з краін-заснавальніц ААН. Нюрнбергскі працэс. Уклад беларускага народа ў разгром нацысцкай Германіі. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа.
Міжнароднае значэнне Перамогі над германскім агрэсарам і яго саюзнікамі.
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ДЫСЦЫПЛІНЫ
Нумар раздзелу, тэмы, занятка
|
Назва раздзела, тэмы, занятка; перачань вывучаемых пытанняў
|
Колькасць аудыторных гадзін
|
Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў
|
Літаратура
|
Формы кантролю ведаў
|
Лекцыі
|
Практычныя
(семінарскія )
заняткі
|
Лабараторныя заняткі
|
Кантраляваная самастойная работа студэнта
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
1
|
Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
|
2
|
|
|
|
|
|
|
1.1
|
Пачатак Другой сусветнай вайны
1. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі .
2. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
3. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР.
|
2
|
|
|
|
|
[!1]
[!2]
[!3]
|
Бяседа
|
1.2
|
Савецкі Саюз напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
1. СССР у перадваенныя гады.
2. Мерапрыемствы па ўмацаванні абараназдольнасці краіны
3. Узброеныя сілы Савецкага Саюза
|
САМАСТОЙНАЕ ВЫВУЧЭННЕ
|
2
|
Барацьба супраць германскай агрэсіі (1941-1944)
|
2
|
|
|
|
|
|
|
2.1
|
Ваенныя дзеянні СССР у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны
1. Знішчальныя атрады і народнае апалчэнне
2. Абарончыя баі
3. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г
4. Дзейнасць першых партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп і падпольных арганізацый
|
САМАСТОЙНАЕ ВЫВУЧЭННЕ
|
2.2
|
Партызанскі і падпольны рух у гады Вялікай Айчыннай вайны
1. Дзейнасць партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый ва ўмовах акупацыі
2. Баявая дзейнасць партызан
3. Арганізацыйная структура і састаў савецкага падполля
4. Дапамога савецкага тыла
|
2
|
|
|
|
|
[!5]
[!8]
[!12]
[!13]
|
|
3
|
Разгром фашысцкага блока, завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
|
4
|
|
|
|
|
|
|
3.1
|
Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны
1. Сталінградская і Курская бітвы
2. Пачатак вызвалення Беларусі
3. Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён"
4. Значэнне разгрому германскіх войск у Беларусі
|
САМАСТОЙНАЕ ВЫВУЧЭННЕ
|
3.2
|
Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. Адкрыцце другога фронту
1. Адкрыцце другога фронту у Еуропе.
2. Тэгеранская канферэнцыя.
3. Пачатак вызвалення Беларусi.
|
САМАСТОЙНАЕ ВЫВУЧЭННЕ
|
3.3
|
Савецкі тыл у гады вайны
1 Перавод эканомікі на ваенныя рэйкі развіцця
2 Сацыяльна-эканамічнае, культурнае і духоўнае жыццё савецкага народа
3 Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у тыле
4 Ураджэнцы Беларусі — героі тылу
|
САМАСТОЙНАЕ ВЫВУЧЭННЕ
|
3.4
|
Вызваленне тэрыторыі СССР і краін Усходняй Еўропы ад нямецка-фашыскіх захопнікаў
1 Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Еўропу
2 Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны
|
2
|
|
|
|
|
[!5]
[!8]
[!12]
|
|
3.5
|
Канчатковы разгром фашыскай Германіі
1 Берлінская аперацыя
2 Капітуляцыя Германіі
3 Патсдамская канферэнцыя
|
САМАСТОЙНАЕ ВЫВУЧЭННЕ
|
3.6
|
Разгром мілітарыскай Японіі і заканчэнне Другой Сусветнай вайны
1. Манчжурская аперацыя войск Чырвонай Арміі
2. Капітуляцыя Японіі
3. Беларусь - адна з краін-заснавальніц ААН
4. Міжнароднае значэнне Перамогі над германскім агрэсарам і яго саюзнікамі
|
2
|
|
|
|
|
[!5]
[!8]
[!12]
[!13]
|
|
|
Усяго
|
8
|
|
|
|
|
|
Залік
|
ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Прыкладны перачань практычных заняткаў
Тэма 1 Савецкі Саюз напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
1. СССР у перадваенныя гады.
2. Мерапрыемствы па ўмацаванні абараназдольнасці краіны
3. Узброеныя сілы Савецкага Саюза
Тэма 2 Ваенныя дзеянні СССР у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны
1. Знішчальныя атрады і народнае апалчэнне
2. Абарончыя баі
3. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г
4. Дзейнасць першых партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп і падпольных арганізацый
Тэма 3 Партызанскі і падпольны рух у гады Вялікай Айчыннай вайны
1. Дзейнасць партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый ва ўмовах акупацыі
2. Баявая дзейнасць партызан
3. Арганізацыйная структура і састаў савецкага падполля
4. Дапамога савецкага тыла
Тэма 4 Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны
1. Сталінградская і Курская бітвы
2. Пачатак вызвалення Беларусі
3. Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён"
4. Значэнне разгрому германскіх войск у Беларусі
Тэма 5 Савецкі тыл у гады вайны
1 Перавод эканомікі на ваенныя рэйкі развіцця
2 Сацыяльна-эканамічнае, культурнае і духоўнае жыццё савецкага народа
3 Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у тыле
4 Ураджэнцы Беларусі — героі тылу
Тэма 6 Вызваленне тэрыторыі СССР і краін Усходняй Еўропы ад нямецка-фашыскіх захопнікаў
1 Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Еўропу
2 Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны
Тэма 7 Канчатковы разгром фашыскай Германіі
1 Берлінская аперацыя
2 Капітуляцыя Германіі
3 Патсдамская канферэнцыя
Прыкладны перачань рэфератау
-
Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі.
2 Савецкі Саюз напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
3 Ваенныя дзеянні СССР у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны
4 Дзейнасць першых партызанскiх атрадау, дыверсiйных групп i падпольных арганiзацый
-
Акупацыйны аппарат кiравання
-
Дзейнасць партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый ва ўмовах акупацыі.
-
Стварэнне Цэнтралынага і Беларускага штабаў партызанскага руху I iх дзейнасць.
-
Арганізацыйная структура і састаў савецкага падполля, формы і метады барацьбы патрыётаў.
-
Супраціўленне ў гета і канцэнтрацыйных лагерах.
10 Дапамога савецкага тыла, мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам.
11 Сталінградская бітва.
12 Курская бiтва.
13 Пачатак вызвалення Беларусі.
14 Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён".
15 Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў, “рэйкавая вайна”.
16 Значэнне разгрому германскіх войск у Беларусі, аднаўленне народай гаспадаркі рэспублікі.
17 Адкрыццё другога фронту у Еуропе i вызваленчы паход у Еуропу.
18 Перавод эканомікі на ваенныя рэйкі развіцця.
19 Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у тыле.
20 Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Еўропу.
21 Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
22 Берлінская аперацыя.
23 Заканчэнне вайны ў Еўропе.
24 Разгром мілітарыскай Японіі і заканчэнне Другой Сусветнай вайны.
25 Вынікі і ўрокі Другой сусветнай вайны.
26 Міжнароднае значэнне Перамогі над германскім агрэсарам і яго саюзнікамі.
.
ПРАТАКОЛ САГЛАСАВАННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ
Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца сагласавання
|
Назва кафедры
|
Прапановы аб змяненні ў змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне
|
Рашэнне, прынятае кафедрай, распрацаваўшай вучэбную праграму (з указаннем даты і нумарам пратаколу)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
на _____/_____ вучэбны год
№№
пп
|
Дапаўненні і змяненні
|
Аснаванні
|
|
|
|
Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на паседжанні кафедры гісторыі Беларусі
(пратакол № ____ ад ________ 20_ г.)
Загадчык кафедрай
гісторыі Беларусі
к.г.н., дацэнт __________________ А.Р. Яшчанка
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Декан гістарычнага факультэта УА «ГДУ ім. Ф. Скарыны»
к.г.н., доцент __________________ М.М. Мязга
Установа адукацыі
«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прарэктар па вучэбнай рабоце
УА «ГДУ ім. Ф. Скарыны»
________________ І.В. Семчанка
(подпіс)
____________________
(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-____________/р.
ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА САВЕЦКАГА НАРОДА
(У КАНТЭКСЦЕ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ)
Вучэбная праграма дысцыпліны па выбару сацыяльна-гуманітарнага цыклу для усiх спецыяльнасцей
Факультэт гістарычны
Кафедра гісторыі Беларусі
Курс (курсы) 1,2,3
Семестр (семестры) 1,2,3,4,5,6
Лекцыі 8 гадзін Экзамен -
Практычныя
заняткi - Залік 1,2,3,4,5,6
Усяго аудыторных
гадзін па дысцыпліне 8 гадзіны
Усяго гадзін Форма атрымання
Па дысцыпліне 52 гадзіны вышэйшай адукацыі завочная
Склалі : Т.І. Язэпава, к.г.н., дацэнт
Т.А. Шкрабава, асістэнт
2010
Поделитесь с Вашими друзьями: |