«_____»______________________ 2014 г.
2014 г.
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы «Гісторыя Беларусі» для спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)», рэгістрацыйны № № ТД-D.076/тып. ад 03.04.2009.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай айчыннай і ўсеагульнай гісторыі
пратакол № 9 ад 18 чэрвеня 2014 г.
Загадчык кафедры
____________ С.А. Шыдлоўскі
Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй гісторыка-філалагічнага факультэта УА «ПДУ»
пратакол № 10 ад 30 чэрвеня 2014 г.
Старшыня
____________ І.Г. Лебедзева
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
«
Гісторыя Беларусі» — адна з вядучых дысцыплін пры падрыхтоўцы па спецыяльнасці .
Мэта выкладання і вывучэння дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» — праз засваенне і асэнсаванне вучэбнага матэрыялу садзейнічаць фарміраванню і развіццю ў студэнтаў навуковага светапогляду, падтрымліваць развіццё крытычнага і творчага мыслення, спрыяць фарміраванню сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці, якая
дазваляе спалучыць акадэмічныя, сацыяльна-асобасныя і прафесійныя кампетэнцыі для вырашэння задач у прафесійнай і сацыяльнай сферах.
Задачы выкладання і вывучэння дысцыпліны:
-
сфарміраваць уяўленне аб археалогіі і яе ролі ў сістэме гістарычных навук;
-
азнаёміць студэнтаў з археалагічнымі крыніцамі і метадамі археалагічнага даследавання, асновамі арганізацыі і правядзення археалагічных раскопак;
-
сфарміраваць уяўленне аб археалагічнай перыядызацыі, этапах развіцця грамадства, археалагічных культурах як у сусветным маштабе, так і на прыкладзе гісторыі Беларусі;
-
садзейнічаць фарміраванню міждысцыплінарных сувязей праз актуалізацыю ведаў і ўменняў па сумежных дысцыплінах (гісторыі Беларусі, гісторыі Расіі і Украіны, этналогіі і этнаграфіі Беларусі);
-
развіць ўменні працаваць з спецыяльнай літаратурай (вучэбнай, даведачнай, навуковай, спецыялізаванымі перыядычнымі выданнямі), выкарыстоўваць атрыманыя веды для вырашэння інфармацыйна-пошукавых, навуковых і іншых задач.
«Гісторыя Беларусі» як вучэбная дысцыпліна цесна звязана з «Археалогіяй», «Гісторыяй сярэдніх вякоў», «Гісторыяй Расіі і Украіны», «Крыніцазнаўствам», «Гістарыяграфіяй гісторыі Беларусі», «Дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі». Актуалізацыя міждысцыплінарных сувязей пры выкладанні і вывучэнні дысцыпліны спрыяе глыбокаму разуменню і трываламу замацаванню вучэбнага матэрыяла.
У адпаведнасці з Адукацыйным стандартам па спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)», студэнт павінен валодаць наступнымі кампетэнцыямі:
— акадэмічнымі:
-
АК-2. Валодаць сістэмным і параўнаўчым аналізам;
-
АК-9. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.
сацыяльна-асобаснымі:
-
СЛК-8. Умець фарміраваць уласныя меркаванні;
прафесійнымі
-
ПК-7. Абагульняць і распаўсюджваць перадавы вопыт арганізацыі выхаваўчай работы;
-
ПК-8. Фарміраваць пачуцці грамадзянскасці і патрыятызму, развіваць эстэтычныя ўяўленні і высокія маральныя якасці асобы;
-
ПК-9. Фармуліраваць і рашаць задачы, што ўзніклі ў працэсе навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці;
-
ПК-10. Выкарыстоўваць патрэбныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і ствараць новыя метады даследавання, зыходзячы з канкрэтных задач;
-
ПК-11. Арганізоўваць вучэбна-выхаваўчую работу на навуковай аснове, валодаць камп’ютарнымі метадамі пошука, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці.
Выпускнік павінен:
ведаць:
-
асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі;
-
асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу;
-
асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа;
-
асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі;
-
месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды.
умець:
-
выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры характарыстыцы заканамернасцяў і адметнасцяў гістарычнага развіцця беларускага соцыума;
-
тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё Беларусі;
-
ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці;
-
характарызаваць ролю і месца беларускіх земляў у рэгіянальным цывілізацыйным і геапалітычным развіцці;
валодаць:
-
навуковай метадалогіяй, асноўнымі падыходамі і прынцыпамі ў вывучэнні гістарычнай літаратуры;
-
фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да характарыстыцы заканамернасцяў і адметнасцяў гістарычнага развіцця беларускага соцыума;
-
навыкамі і методыкай у вывучэнні і выкладанні гісторыі;
-
здольнасцю самастойнага аналіза падзей гісторыі і іх выкарыстання ў працэсе выкладання.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА
1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ АД СТАРАЖЫТНАСЦІ ДА СЯРЭДЗІНЫ XIII ст.
1.1.
Уводзіны у гісторыю Беларусі. Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (100 – 35 тыс. гг. да н. э. – VIII ст. н. э.).
Гісторыя Беларусі як навучальная дысцыпліна. Змест і структура курса. Характарыстыка вучэбнай літаратуры.
Асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа. Тэрыторыя і прыродныя ўмовы. Эвалюцыя назваў краю і насельнікаў. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Гісторыя як памяць народа. Важнейшыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.
Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусаў. Канцэпцыі польскіх і расійскіх гісторыкаў. Зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Вывучэнне гісторыі Беларусі ў савецкай гістарычнай навуцы. Дасягненні замежных вучоных. Сучасны стан беларускай гістарыяграфіі і гістарычнай. свядомасці грамадства. Роля гістарычных ведаў у нацыянальна – культурным адраджэнні народа і станаўленні суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь.
Першапачатковае засяленне. Сляды знаходжання першых пасяленцаў, старажытныя стаянкі. Неандэртальцы і краманьёнцы. Умовы жыцця, прылады працы і зброя, асноўныя заняткі. Крэмнездабываючая справа. Мацярынская радавая абшчына як сацыяльная арганізацыя. Плямёны і археалагічныя культуры каменнага веку, меркаванні аб іх этнічнай прыналежнасці. Рэлігійныя вераванні і абрады. Першабытнае мастацтва.
Насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным веку. З'яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях. Узаемадзеянне з даіндаеўрапейскім насельніцтвам. Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў. Зараджэнне грамадскага падзелу працы. Першапачатковы абмен. Бацькоўскі (патрыярхальны) род. Матэрыяльная і духоўная культура плямён бронзавага і жалезнага вякоў.
Рассяленне славян. Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх рассялення па тэрыторыі Беларусі. Узаемаадносіны з балтамі. Праблема паходжання беларусаў. Далейшае развіццё і індывідуалізацыя вытворчасці. Сельская абшчына («мір»). Паселішчы і гарадзішчы. Разлажэнне першабытнаабшчынных адносін. Узнікненне класавага грамадства. Саюзы плямён («княжанні»). Рэлігія і культура крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.
1.2. Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX — першая палова XIII ст.).
Крыніцы і гістарыяграфія.
Першыя княствы-дзяржавы. Вытокі дзяржаўнасці Беларусі. Узнікненне княстваў. Старажытнабеларускія землі і Кіеўская Русь.
Дзяржаўнасць Полацкай зямлі. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Рагвалод і Рагнеда. Усталяванне дынастыі Ізяславічаў. Княства пры Брачыславе. Усяслаў Полацкі. Бітва на Нямізе. Барацьба Уладзіміра Манамаха з Усяславам. Значэнне дзейнасці Уладзіміра Манамаха.
Утварэнне Тураўскага княства. Княжанне Святаполка Уладзіміравіча. Адносіны Турава з Кіевам. Паступовае ўзвышэнне Пінска. Беларускія землі ў Смаленскім, Чарнігаўскім, Кіеўскім, Уладзіміра-Валынскім княствах.
Феадальная раздробленасць. Прычыны і наступствы феадальнай раздробленасці. Княжацкія ўдзелы. Удзелы на радавым і на федальным праве. Усобіцы.
Драбленне Полацкай зямлі. Узвышэнне Мінска ў час праўлення князя Глеба Бараиьба поланкіх і кіеўскіх князёў. Падзел Тураўскай зямлі, князь Юрый Тураўскі. Княствы ў беларускім Пабужжы і Панямонні, воласці ў Пасожжы.
Арганізацыя кіравання і дзяржаўны лад у землях-княствах. Звычаёвае і пісьмовае права. Пачаткі судаводства.
Сацыяльна–эканамічнае развіццё. Шматукладнасць эканомікі. Стан сельскай гаспадаркі, асноўныя прылады апрацоўкі глебы і вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў. Узнікненне гарадоў, іх знешні выгляд, колькасць і геаграфічнае размяшчэнне. Гарадское рамяство. Унутраны і знешні гандаль. Дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай у 1229 г.
Развіццё феадальных адносін на землях Беларусі. Пашырэнне зямельнай уласнасці свецкіх і царкоўных феадалаў, узмацненне іх улады на месцах. Шляхі закабаления свабодных сялян-абшчыннікаў. Формы феадальнай эксплуатацыі, Сацыяльнае расслаенне грамадства.
Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у пачатку XIII ст. Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю. Кукенойскі князь Вячка, герцыкскі князь Усевалад, полацкі князь Уладзімір арганізатары змагання супраць крыжакоў. Удзел палачан у разгроме шведскіх захопнікаў у бітве на Няве (1240). Роля насельніцтва беларускіх зямель у стрымліванні нямецкага прасоўвання на ўсход у XIII ст. Легендарныя звесткі аб сутыкненнях з войскамі мангола-татарау на землях Беларусі ў сярэдзіне XIII ст. Бітва каля Магільна. Роля беларускага народа ў барацьбе з мангола-татарамі.
Рэлігія і культура. Перадумовы хрысціянізацыі. Першыя хрысціяне на беларускіх землях. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій. Праблемы распаўсюджвання новай веры. Дваяверства. Вынікі і значэнне прыняцця хрысціянства.
Вусная народная творчасць. Паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея. Узнікненне школ, бібліятэк. Пісьменнасць і навуковыя веды. Перакладная і арыгінальная літаратура Гістарычная проза «Троя», «Александрыя». Летапісы. Полацкая асветніца Ефрасіння. Літаратурная дзейнасць Кірылы Тураўскага. Клімент Смаляціч. Аўрамій Смаленскі. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва.
Вытокі беларускага этнасу.
1.3. Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова XIII – XIV ст.).
Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарыяграфіі. Агляд асноўных крыніц.
Утварэнне ВКЛ. Першыя звесткі пра Літву. Аб'яднаўчыя працэсы ў балта-ўсходнеславянскім рэгіёне ў пачатку ХШ ст. Уплыў знешнепалітычнай сітуацыі на утварэнне дзяржавы ў верхнім і сярэднім Панямонні. Сацыяльна-эканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля Навагрудка ў заснаванні дзяржавы. Міндоўг і яго палітыка. Княжанне Войшалка, Трайдзеня, Віценя, Гедзіміна і Альгерда. Уключэнне ў склад ВКЛ Полацкага, Віцебскага, Менскага княстваў і падняпроўскіх зямель. Супрацьстаянне з Ордэнам. Давыд Гарадзенскі. Бітва на Сініх Водах. Значэнне Вялікага княства Літоўскага ў гісторыі беларускага народа.
Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага. Сталіцы, герб і мова дзяржаўнага справаводства. Органы дзяржаўнай улады і кіравання. Вялікі князь. Гаспадарская рада. Узнікненне вялікага «вальнага» сойма і сфера яго кампетэнцыі. Вышэйшыя службовыя асобы: маршалак земскі, канцлер, падканцлер, падскарбій земскі, гетманы. Дворныя ўраднікі. Сістэма мясцовага кіраўніцтва дзяржавай:
удзельныя князі, ваяводы, кашталяны, старосты і дзяржаўцы. Судовая сістэма і асаблівасці яе існавання ў XIV — XV ст.
Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы. Феадальнае землеўладанне: дзяржаўнае, свецкае і царкоўнае. Магнаты, шляхта, баяры, зямяне. Сялянская гаспадарка і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан. «Дымы» і «дворышчы». Вёскі, сёлы і воласці. Мясцовая адміністрацыя.
Гарады і замкі. Склад гарадскога насельніцтва. Рамяство і гандаль. Магдэбургскае права і яго роля ў эканамічным і грамадска-палітычным жыцці гарадоў.
2. БЕЛАРУСЬ у канцы XIV — першай палове XVII ст.
Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у канцы ХIV ст. Дынастычная барацьба ў 70-я гг. ХIV ст. Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкi, Вітаўт. Умовы пагаднення памiж вялiкiм князем маскоўскiм Дзмiтрыем Іванавiчам Данскiм i мацi Ягайлы Ульянай Цвярской. Падрыхтоўка, заключэнне, змест i вынiкi Крэўскай унii. Агульназемскi прывілей 1387 г. i яго сутнасць. Пачатак распаўсюджвання каталiцтва на Беларусi.
Узмацненне палiтычных супярэчнасцей памiж феадаламi каталiцкага i праваслаўнага веравызнанняў. Польска-лiцвiнскiя канфлiкты i практычнае скасаванне Крэўскай унii. Востраўскае пагадненне.
Княжанне Вiтаўта, яго ўнутраная i знешняя палiтыка. Лiквiдацыя буйных княстваў i ўмацаванне пазiцый цэнтральнай улады. Абласныя прывiлеi i iх значэнне. Бiтва на рацэ Ворскла i яе значэнне. Пашырэнне агрэсii нямецкiх феадалаў на ўсход. Чарговае зблiжэнне Вялiкага княства Лiтоўскага з Польскай Каронай. “Вялiкая вайна”. Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Гарадзельскi прывілей 1413 г.
Рэлiгiйная палiтыка Вiтаўта. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. ХV ст. i змены ў кiраўнiцтве дзяржавай. Прывілеi вялiкiх князёў лiтоўскiх праваслаўнай знацi 1432 i 1434 гг.
Казiмiр IV i яго палiтыка. Абранне Казiмiра вялiкiм князем. Паўстанне “чорных людзей” у Смаленску, хваляваннi ў Вiцебску, Полацку, на Валынi, Жмудскай зямлi. Агульназемскi прывілей 1447 г. i яго значэнне. Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права. “Судзебнiк” Казiмiра IV 1468 г. Адносiны Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай. Усходняя палiтыка Казiмiра. “Змова князёў” 1480 – 1481 гг. Спробы аддзялення ад Вялiкага княства Лiтоўскага часткi беларускiх зямель.
Культура Беларусi ў ХIV – ХV стст. Этнiчныя працэсы на беларускiх землях, складванне адметных рыс беларускага народа (мова, звычаi, традыцыi, характар). Этнiчная самасвядомасць.
Пытанне аб паходжаннi назвы “Белая Русь”.
Асаблiвасцi матэрыяльнай i духоўнай культуры. Дойлiдства, жывапiс, скульптура. Кнiжная справа. Летапiсанне. Арыгiнальная i перакладная лiтаратура.
Знешняя палітыка і войны Вялiкага княства Лiтоўскага ў першай палове ХVI ст. Адносiны Вялiкага княства Лiтоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Iдэалагiчнае абгрунтаванне прэтэнзiй Вялiкага княства Маскоўскага на валоданне беларускiмi землямi. Войны памiж суседнiмi княствамi канца ХV – першай паловы ХVI стст., iх вынiкi. Бiтва на Вядрошы, абарона Смаленска, бiтва пад Оршай. Паспалiтае рушанне (усеагульнае апалчэнне) як аснова вайсковай арганiзацыi ВКЛ у ХVI ст. Узбраенне войска. Пачатак пераходу ад паспалiтага рушання да наёмнага прафесiйнага войска. Набегi крымскiх татар i барацьба з паўднёвым агрэсарам. Бiтва пад Клецкам. Мяцеж Мiхаiла Глiнскага. Асоба М. Глiнскага i яго роля ў кiраўнiцтве дзяржавай. Аб’ектыўныя i суб’ектыўныя прычыны, мэта выступлення Глiнскага. Галоўныя падзеi мяцяжу, яго сувязь з маскоўскiм дваром. Непасрэдныя i далёкасяжныя вынiкi мяцяжу. Мерапрыемствы па ўмацаванні дзяржаўнай абароны ў 40-я – 50-я гг. ХVI ст.
Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялiкага княства Лiтоўскага. Агульназемскiя прывiлеi 1492 i 1506 гг. Абмежаванне ўлады вялiкага князя i пашырэнне правоў паноў-рады. Увядзенне павятовага соймiка i рэформа вялiкага вальнага сойма. Мясцовае кiраванне: ваяводскi, павятовы, i валасны ўзроўнi. Адметныя рысы мясцовага кiравання ў Полацкай i Вiцебскай землях. Суды i заканадаўства. Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага 1529, 1566 i 1588 гг. Судовая рэформа. Галоўны Трыбунал Вялiкага княства Лiтоўскага.
Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялiкага княства Лiтоўскага. Утварэнне першых ваяводстваў. Іх колькасць i прыкладныя межы. Вiленскi сойм 1565 – 1566 гг. i яго рашэннi. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная i вайсковая рэформы. Адмiнiстрацыйныя функцыi ваяводскiх i павятовых цэнтраў (гаспадарчыя, вайсковыя, судовыя).
Змены ва ўнутрыпалiтычным жыццi дзяржавы ў 20-я – 60-я гг. ХVI ст. Пераўтварэнне шляхты ў карпаратыўнае саслоўе i вылучэнне шляхецкай палiтычнай праграмы. Палiтыка верацярпiмасцi ў практыцы палiтычнага жыцця ВКЛ. Афiцыйная адмена Гарадзельскага прывілея. Супярэчнасцi паміж магнатэрыяй і асноўнай часткай шляхецкага саслоўя ў барацьбе за шляхецкiя вольнасцi. Рэформы сярэдзiны 60-х гг. ХVI ст. i Статут 1566 г. як вынiк рэалiзацыi шляхецкай палiтычнай праграмы.
ПАТРАБАВАННІ ДА КУРСАВОЙ РАБОТЫ
Курсавая работа па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі» ўяўляе вучэбнае навуковае даследаванне, самастойна выкананае студэнтам па адной з актуальных праблем гістарычнай навукі.
Мэтай падрыхтоўкі і абароны курсавой работы з’яўляецца ўсебаковае развіццё творчага патэнцыяла будучага спецыяліста з вышэйшай адукацыяй. Напісанне курсавой работы садзейнічае фарміраванню і развіццю ўменняў крыніцазнаўчай эўрыстычнай дзейнасці, бібліяграфічнага пошуку, у т.л. у сетцы Internet, аналізу і абагульнення матэрыялу, рабіць самастойныя высновы, выкладаць іх аргументавана і ў адпаведнасцямі з нормамі навуковага стылю мовы.
Для напісанне курсавой работы студэнтам 1 курса вучэбным планам адводзіцца 40 гадзін. Рэкамендуемы аб’ём работы складае каля 30 старонак.
Курсавая работа выконваецца і афармляецца ў адпаведнасці з наступнымі метадычнымі ўказаннямі: Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы, афармленню і абароне курсавых работ па спецыяльнасцях 1-21 03 01 «Гісторыя» і 1-02 01 02-04 «Гісторыя. Англійская мова» / Складальнікі Д.У. Дук, В.А. Емяльянчык, В.І. Мішына [і інш.]. — Полацк : ПДУ, 2007. — 43 с.
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры афармляецца ў апаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.