Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» зацвярджаю


Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у IX — першай палове XIII ст



старонка4/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.62 Mb.
1   2   3   4

7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у IX — першай палове XIII ст.

1. Шматукладная эканоміка

2. Сельская гаспадарка ў IX — першай палове XIII ст.

3. Узнікненне гарадоў на беларускіх землях

4. Гарадское рамяство

5. Унутраны і знешні гандаль

6. Развіццё феадалізму і сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства. Формы феадальнай эксплуатацыі сялян
8. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.

1. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у пачатку XIII ст.

2. Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю.

3. Роля насельніцтва беларускіх зямель у стрымліванні нямецкага прасоўвання на ўсход у XIII ст.

4. Роля беларускага народа ў барацьбе з мангола-татарамі
9. Рэлігія і культура беларускіх земляў у канцы X — першай палове XIII ст.

1. Перадумовы і ход хрысціянізацыі. Дваяверства.

2. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій

3. Вусная народная творчасць. Перакладная і арыгінальная літаратура

4. Асветнікі Беларусі

5. Архітэктура, жывапіс, прыкладное мастацтва.

6. Вытокі беларускага этнасу
10. Утварэнне ВКЛ: гістарыяграфія і крыніцы

1. Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння ВКЛ у гістарыяграфіі.

2. Агляд асноўных крыніц.

3. Першыя звесткі пра Літву.

4. Праблема месцазнаходжання летапіснай Літвы
11. Прычыны і перадумовы утварэння і ўмацавання ВКЛ.

1. Аб’яднаўчыя працэсы ў балта-ўсходнеславянскім рэгіёне ў пачатку ХІІІ стст.

2. Уплыў знешнепалітычнай сітуацыі на ўтварэнне дзяржавы ў Верхнім і Сярэднім Панямонні.

3. Сацыяльна-эканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ.

4. Роля Навагрудка ў заснаванні дзяржавы
12. Станаўленне і ўмацаванне ВКЛ.


  1. Міндоўг і яго палітыка.

  2. Княжанне Войшалка і Шварна Данілавіча.

  3. Палітыка Трайдзеня і Віценя.

  4. Унутраная і знешняя палітыка Гедыміна.

  5. Унутраная і знешняя палітыка Альгерда


13. Дзяржаўны лад ВКЛ.

1. Сталіцы, герб і мова дзяржаўнага справаводства.

2 Органы дзяржаўнай улады і кіравання: вялікі князь, гаспадарская рада, “вальны сойм”.

3. Вышэйшыя службовыя асобы.

4. Дворныя ўраднікі.

5. Сістэма мясцовага кіравання.

6. Судовая сістэма і асаблівасці яе існавання ў ХIV–ХV стст.
14. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны ў ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ–першай палове XVI ст.

1. Развiццё прадукцыйных сiл у сельскай гаспадарцы.

2. Асноўныя формы феадальнага землеўладання.

3. Сялянская гаспадарка, павiннасцi і юрыдычны статус сялян.

4. Рамяство i гандаль.

5. Гарады i замкi. Склад гарадскога насельнiцтва.

6. Шляхецкае саслоўе, яго структура і юрыдычны статус.
15. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у канцы ХIV ст. Дынастычная барацьба ў 70-я гг. ХIV ст.

1. Дынастычная барацьба ў канцы 1470-перш. пал. 1480-х гг.

2. Падрыхтоўка, заключэнне, змест і вынікі Крэўскай уніі.

3. Агульназемскі прывілей 1387 г. і яго сутнасць.


16. Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка

1. Лiквiдацыя буйных княстваў i ўмацаванне пазiцый цэнтральнай улады.

2. Бiтва на рацэ Ворскла i яе значэнне.

3. “Вялiкая вайна”. Разгром крыжакоў пад Грунвальдам.

4. Узаемаадносіны Польшчы і ВКЛ у часы княжання Вітаўта.

5. Рэлiгiйная палiтыка Вiтаўта


17. Культура Беларусi ў ХIV — другой трэці ХVI ст.

1. Этнічныя працэсы на беларускіх землях, складванне адметных рыс беларускага народа.

2. Пытанне аб паходжанні назвы “Белая Русь”.

3. Развіццё літаратуры і летапісання.

4. Культавае і абарончае дойлідства.

5. Жывапіс, скульптура.


18. Знешняя палітыка і войны Вялiкага княства Лiтоўскага ў канцы XV–першай палове XVI ст.

1. Асноўныя спосабы арганізацыі войска ў ВКЛ.

2. Ідэалагічнае і ваенна-палітычнае супрацьстаянне ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы.

3. Набегі крымскіх татар і барацьба з паўднёвым агрэсарам.

4. Войны канца XV-сярэдзіны XVI ст. Важнейшыя бітвы.

5. Мяцеж Міхаіла Глінскага і яго вынікі.

6. Мерапрыемствы па ўмацаванню абароны ВКЛ у 1540-я — 1550-я гг.
19. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялiкага княства Лiтоўскага ў канцы XV–XVI ст.

1. Агульназемскiя прывiлеi 1492 i 1506 гг. Абмежаванне ўлады вялiкага князя i пашырэнне правоў паноў-рады і вялiкага вальнага сойма.

2. Увядзенне павятовага соймiка i рэформа вялiкага вальнага сойма.

3. Судовая рэформа сярэдзіны 1560-х гг.


20. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ.

1. Утварэнне першых ваяводстваў, іх прыкладныя межы.

2. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1560-х гг.


РЭЙТЫНГАВАЯ СІСТЭМА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ І КАМПЕТЭНЦЫЙ СТУДЭНТА
Навучальны працэс па дысцыпліне «Археалогія» арганізуецца з улікам Палажэння аб рэйтынгавай сістэме, зацверджанага загадам рэктара ПДУ № 294 ад 06.06.2014. У выпадку ўнясення ў пазначанае Палажэнне зменаў і дапаўненняў пры арганізацыі навучання аўтаматычна выкарыстоўваецца Палажэнне ў дзеючай рэдакцыі.

ПРЫКЛАДНЫ СПІС ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ ПЫТАННЯЎ
1. Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі.

2. Першапачатковае засяленне Беларусi. Матэрыяльная і духоўная культура плямёнаў каменнага веку на Беларусi.

3. Насельнiцтва эпохi бронзы на Беларусі.

4. Насельнiцтва эпохi ранняга жалезнага веку на Беларусі.

5. Праблема рассялення славян на Беларусi. Усходнеславянскія саюзы плямён на тэрыторыі Беларусі.

6. Вытокі дзяржаўнасці на Беларусі. Старажытнабеларускія землі і Кіеўская Русь.

7. Полацкае княства ў IX–XIІ стст.

8. Тураўскае княства ў X–XIІ стст.

9. Полацкая зямля ў XII ст.

10. Тураўскае княства ў XII–ХIII стст.

11. Княствы ў беларускім Панямонні ў Х–ХIII стст.

12. Берасцейская зямля.

13. Землi Пасожжа у ХI-ХIII стст.

14. Арганізацыя кіравання і дзяржаўны лад у землях-княствах.

15. Стан сельскай гаспадаркi ў ІX – XIII ст. Генезіс сельскай абшчыны.

16. Зараджэнне i развiццё феадальных адносін на землях Беларусі.

17. Прычыны i шляхi ўзнiкнення гарадоў на Беларусi.

18. Развiццё рамяства ў гарадах Беларусi IX–XIII ст.

19. Гандлёвыя сувязі гарадоў Беларусі ў IX–XIII ст.

20. Барацьба палачан з крыжацкай агрэсіяй у пачатку ХІІІ ст.

21. Сутыкненні з войскамі мангола-татараў на Землях Беларусі ў сярэдзіне ХІІІ ст.

22. Язычнiцкiя вераваннi ўсходнiх славян.

23. Распаўсюджанне хрысцiянства на беларускіх землях. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій.

24. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы Беларусі ў Х–ХIII стст.

25. Культура Беларусі ў Х–ХIII стст.

26. Вытокі беларускага этнасу.



ПРЫКЛАДНЫ СПІС ПЫТАННЯЎ ДА ЗАЛІКУ
1. Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарыяграфіі.

2. Дакументальныя крыніцы па гісторыі ВКЛ.

3. Наратыўныя крыніцы па гісторыі ВКЛ.

4. Першыя звесткі пра Літву. Праблема месцазнаходжання летапіснай Літвы.

5. Этнічныя, палітычныя, сацыяльна-эканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Прычыны ўзвышэння Наваградка.

6. Палітыка Мiндоўга i яго пераемнікаў (сярэдзіна ХІІІ–пачатак XIV ст.).

7. ВКЛ у часы Гедзімiна i Альгерда. Пашырэнне тэрыторыі дзяржавы (1320-я–1370-я гг.).

8. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі ВКЛ у сярэдзіне XIII–70-я гг. XIV стст.

9. Цэнтральныя органы дзяржаўнай улады i кiравання ВКЛ.

10. Інстытут земскіх і дворных ураднікаў у ВКЛ.

11. Органы мясцовага кіравання ў ВКЛ.

12. Развiццё прадукцыйных сiл у сельскай гаспадарцы ВКЛ у XIV–першай палове XVI ст.

13. Развіццё феадальных адносін і асноўныя формы феадальнага землеўладання.

14. Катэгорыі і павіннасці сельскага насельніцтва. Працэс запрыгоньвання сялянства.

15. Гарады i замкi. Склад гарадскога насельнiцтва. Развіццё рамяства i гандлю.

16. Магдэбургскае права i яго роля ў эканамiчным i грамадска-палiтычным жыццi гарадоў.

17. Дынастычная барацьба ў ВКЛ у 70-я гг. ХIV ст.

18. Падрыхтоўка, заключэнне, змест i вынiкi Крэўскай унii.

19. Агульназемскi прывілей 1387 г., яго сутнасць. Пачатак распаўсюджвання каталiцтва на Беларусi.

20. Узмацненне палітычных супярэчнасцей у ВКЛ пасля Крэўскай уніі. Востраўскае пагадненне.

21. Унутраная палітыка Вітаўта. Цэнтралізацыя дзяржавы.

22. Узаемаадносіны Вітаўта з Ардой. Бітва на Ворскле.

23. Узаемаадносіны ВКЛ і Польскай кароны ў канцы XIV–пачатку XV ст. Гарадзельскi прывілей 1413 г.

24. Узаемаадносіны ВКЛ з Маскоўскім княствам у гады праўлення Вітаўта.

25. “Вялiкая вайна”. Разгром крыжакоў пад Грунвальдам.

26. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. ХV ст. i змены ў кiраўнiцтве дзяржавай.

27. Казiмiр IV i яго палiтыка.

28. Этнiчныя працэсы на беларускiх землях, складванне адметных рыс беларускага народа (мова, звычаi, традыцыi).

29. Дойлiдства, жывапiс, скульптура ВКЛ у XIV–пачатку XVІ ст.

30. Летапiсанне. Арыгiнальная i перакладная лiтаратура.

31. Праблема паходжання назвы “Белая Русь”.

32. Спосабы арганізацыі войска ў ВКЛ у канцы XV–пачатку XVІ ст.

33. Адносiны Вялiкага княства Лiтоўскага з Маскоўскай дзяржавай у першай палове XVI ст.

34. Набегi крымскiх татар i барацьба з паўднёвым агрэсарам. Бiтва пад Клецкам.

35. Мяцеж Мiхаiла Глiнскага. Асоба М. Глiнскага i яго роля ў кiраўнiцтве дзяржавай.

36. Прывілеі 1492 і 1506 гг. і эвалюцыя палітычнай сістэмы ВКЛ у першай палове XVI ст.

37. Эвалюцыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ВКЛ.

38. Судовая сістэма ВКЛ. Судовая рэформа 1560-х гг.

39. Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.

40. Змены ва ўнутрыпалітычным жыцці дзяржавы ў 20-я–60-я гг. XVI ст. Кансалідацыя шляхецкага саслоўя.



ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА ДАКЛАДАЎ І РЭФЕРАТАЎ
1. Праблема паходжання ВКЛ у працах М. Ермаловіча.

2. Міжнародны круглы стол “Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім” (6–7 красавіка 1992 г.) і яго рашэнні.

3. Паходжанне і эвалюцыя дзяржаўнай сімволікі ВКЛ.

4. Земскія, дворныя і мясцовыя ўраднікі ВКЛ: паўнамоцтвы і функцыі.

5. Асноўныя этапы працэсу запрыгоньвання сялян.

6. Грашовае абарачэнне ВКЛ у ХІІІ–першай палове XVI ст.

7. Магдэбургскае права i яго роля ў эканамiчным i грамадска-палiтычным жыццi гарадоў.

8. Грунвальдская бітва: перадумовы, ход і значэнне.

9. Віленска-Радамская і Гарадзельская уніі: змены ў статусе вялікага князя і феадалаў ВКЛ.

10. Праблема паходжання назвы “Белая Русь”.

11. Замкі Беларусі.

12. Помнікі беларускага іканапісу XIV–XV стст.

13. Беларуска-літоўскае летапісанне.

14. Адметныя рысы мясцовага кiравання ў Полацкай i Вiцебскай землях.

15. Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага 1529, 1566 i 1588 гг.

16. Галоўны Трыбунал Вялiкага княства Лiтоўскага.

17. Утварэнне першых ваяводстваў, іх прыкладныя межы.

18. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1560-х гг.




УЗОРЫ ЗАДАННЯЎ
1. Прыклад тэставага задання на выбар аднаго варыянту адказа.

Шварн – гэта:



  1. літоўскі медыевіст, спецыяліст па ранняй гісторыі ВКЛ;

  2. вялікі князь літоўскі з галіцка-валынскай дынстыі;

  3. мангольскі цемнік, ініцыятар пахода на Навагародак;

боства, якому пакланяўся Міндоўг паводле Галіцка-валынскага летапісу.

2. Прыклад тэставага задання на выбар некалькіх варыянтаў адказа.

Прычынамі верацярпімай палітыкі першых вялікіх князёў літоўскіх могуць лічыцца:



  1. прыняцце імі пратэстантызму;

  2. раўнавага паміж праваслаўем і каталіцтвам у ВКЛ;

  3. гістарычная традыцыя;

  4. менталітэт язычнікаў.

3. Прыклад тэставага задання на суаднясенне элементаў.

Суаднясіце прозвішчы даследчыкаў і іх погляды на праблему ўтварэння ВКЛ.

А. Антановіч У.Б.

Б. Пашкевіч Г.

В. Пашута У.Ц.

Г. Насевіч В.Л.



  1. Міндоўг не стварыў, а аднавіў дзяржаву, якая склалася ў апошняй чвэрці ХІІ ст.

  2. ВКЛ утварылася тады, калі Міндоўг пачаў княжыць у Навагародку;

  3. У пачатку ХІІІ ст. літоўскія плямёны аб’ядноўваюцца ў агульны саюз, які ў 1230-х узначаліў Міндоўг;

  4. Саюз на чале з 5 старэйшымі кунігасамі – гэта ўжо дзяржава;

  5. У ВКЛ славяне дамінавалі ў культурнай сферы, балты – у палітычнай;

  6. Стваральнікам ВКЛ быў Рынгольд – летапісны бацька Міндоўга;

  7. Для ўмацавання свайго становішча літоўскія князі карысталіся падтрымкай войскаў залежных ад іх рускіх княстваў;

  8. Палітычную эвалюцыю Літвы паскорыла пагроза тэўтонскага заваявання;

  9. Пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў ВКЛ адбылося з пачаткам заваёвы літоўцамі Беларусі;

  10. Палітычны лад Літвы: канфедэрацыя => саюз на чале з князямі Аўкштоты => раннефеадальная манархія;

  11. Літоўцы ў сярэдзіне ХІІІ ст. не мелі дзяржавы, а былі раз’яднанай масай невялікіх валасцей з незалежнымі правадырамі;

  12. Войскі Літвы змаглі супрацьстаяць крыжакам, бо былі спрактыкаваны ў набегах на Русь;

  13. Славяне далучаліся да літоўскага племяннога саюза дабраахвотна, каб пазбегнуць залежнасці ад татараў.


4. Прыклад тэстававага задання на вызначэнне паслядоўнасці элементаў.

Вызначыце паслядоўнасць падзей:



  1. узгадка Даўгерда ў Старэйшай Лівонскай рыфмаванай хроніцы;

  2. узгадка Бруна ў Кведлінбургскіх аналах;

  3. узгадка Міндоўга ў Галіцка-валынскім летапісе.

5. Прыклад тэстававага задання на вызначэнне элемента:

Гістарычны рэгіён Літвы, які размешчаны на захадзе сучаснай Літоўскай рэспублікі і працяглы час быў прадметам спрэчак паміж ВКЛ і крыжакамі – гэта: ...............



6. Прыклад тэстававага задання на запаўненне пропускаў у тэксце.

Запоўніце пропуск:



Пасля выгнання Міндоўгам Эрдзівіла, Таўцівіла і Вікінта войскі кааліцыі, створаныя Данілам Раманавічам, тройчы спусташалі землі Літвы і Навагародчыны: у ..., ... і ... гадах.
Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці



Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб зменах у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай дысцыпліне

Прынятае рашэнне (№ пратакола, дата)

Крыніцазнаўства

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі







Гісторыя Расіі і Украіны

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі







Гістарыяграфія гісторыі Беларусі

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі










Каталог: bitstream -> 123456789 -> 13274
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)
13274 -> Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» зацвярджаю


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал