Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» зацвярджаю



Дата канвертавання15.05.2016
Памер269.22 Kb.


Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце УА «ПДУ»


________________ Д.У. Дук

(подпіс)

«_____»______________________ 2014 г.

(дата зацвярджэння)

Регістрацыйны № УД-____________/р.

ГІСТОРЫЯ СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ КРАІН АЗІІ, АФРЫКІ І ЛАЦІНСКАЙ АМЕРЫКІ
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)»



Факультэт

гісторыка-філалагічны

Кафедра

айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

Курс (курсы)

4 курс

Семестр(ы)

7 семестр



Лекцыі

4 гадз.




Формы атэстацыі

Семестр

Практычныя заняткі

4 гадз.




Экзамен













Залік

7 семестр










Курсавая работа




Аўдыторных гадзін па вучэбнай дысцыпліне

8 гадз.







Усяго гадзін па вучэбнай дысцыпліне

58 гадз.




Форма атрымання

вышэйшай адукацыі



завочная




Склаў

Чараўко В.У., старшы выкладчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, магістр гістарычных навук.

2014 г.

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы «Гісторыі сярэдніх вякоў краін Азіі, Афрыкі і Амерыкі» для спецыяльнасці 1-21 03 01 Гісторыя (па напрамках), зацверджанай 03.04.2009, рэгістрацыйны № ТД-D.073/тып.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай айчыннай і ўсеагульнай гісторыі


пратакол № 9 ад 18 чэрвеня 2014 г.
Загадчык кафедры

____________ С.А. Шыдлоўскі


Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй гісторыка-філалагічнага факультэта УА «ПДУ»


пратакол № 10 ад 30 чэрвеня 2014 г.
Старшыня

____________ І.Г. Лебедзева


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Праграма па гісторыі сярэдніх вякоў краін Азіі, Афрыкі і Амерыкі, перш за ўсё, арыентавана на фармаванне ўяўленняў аб найболын важных аспектах развіцця асноўных нееўрапейскіх цывілізацыяў, у тым ліку аб складанні і функцыянаванні палітычных, эканамічных і сацыяльных інстытутаў. Пры гэтым падкрэсліваецца значная роля ідэялагічных вучэнняў, якія ўплывалі на карціну свету народаў Азіі, Афрыкі і Амерыкі, з'яўляючыся важным фактарам у жыцці і дзейнасці грамадстваў.

Адной з асноўных праблемаў вывучэння гісторыі сярэдніх вякоў у нееўрапейскіх краінах з'яўляецца іх тыпалогія. Таму ў праграме курсу значнае месца адводзіцца праблеме пераемнасці з больш раннімі эпохамі, а таксама вывучэнню паняцця "феадалізм" і магчымасці прымянення яго ў дачыненні да ўсходніх грамадстваў. Аналіз розных варыянтаў напаўнення тэрміну "феадалізм" і суаднясенне іх з тымі мадэлямі, якія існавалі ў краінах Усходу і якія ў частцы навуковай і вучэбнай літаратуры падаюцца як "феадальныя", вучыць студэнтаў асэнсавана карыстацца навуковымі тэрмінамі, не пераўтвараючы іх у штампы.



Істотным момантам у працэсе вывучэння гісторыі краін Усходу, Афрыкі і Амерыкі з'яўляецца пераадоленне традыцыйнага еўропацэнтрысцкага падыходу, які замінае аб'ектыўнаму і адэкватнаму ўспрыяццю ролі нееўрапейскіх грамадстваў у гісторыі чалавецтва і іх патэнцыялу. Перад студэнтамі ў рамках курса стала ставіцца праблема дыхатаміі "чалавек Захаду чалавек Усходу" для самастойных пошукаў адказу на прыроду ўзнікнення гэтай дыхатаміі. Увага надаецца асаблівасцям карціны свету і менталітэту прадстаўнікоў усходніх ды іншых нееурапейскіх грамадстваў. Знаёмства з сярэдневяковымі нееўрапейскімі крыніцамі, у тым ліку з мастацкімі і мемуарнымі творамі, дае студэнтам магчымасць больш шырока глядзець на праблему міжцывілізацыйнага ўзаемадзеяння. У праграме асабліва падкрэсліваецца ўнёсак нееўрапейскіх сярэдневяковых цывілізацый.

Мэта выкладання і вывучэння дысцыпліны «Гісторыі сярэдніх вякоў краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі» — праз засваенне і асэнсаванне вучэбнага матэрыялу садзейнічаць фарміраванню і развіццю ў студэнтаў навуковага светапогляду, падтрымліваць развіццё крытычнага і творчага мыслення, спрыяць фарміраванню сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці, якая дазваляе спалучыць акадэмічныя, сацыяльна-асобасныя і прафесійныя кампетэнцыі для вырашэння задач у прафесійнай і сацыяльнай сферах.

Задачы выкладання і вывучэння дысцыпліны:

  • сфарміраваць уяўленне аб ролі Азіяцкага, Афрыканскага і Лацінаамерыканскага рэгіёнаў у сусветным гістарычным працэсе;

  • сфарміраваць уяўленне аб розных шляхах і хуткасцях развіцця чалавечых грамадстваў;

  • сфарміраваць уяўленне аб разнастайнасці і шматаспектнасці культур Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі;

  • садзейнічаць фарміраванню міждысцыплінарных сувязей праз актуалізацыю ведаў і ўменняў па сумежных дысцыплінах (гісторыі сярэдніх вякоў, сацыяльна-культурнай антрапалогіі);

  • развіць ўменні працаваць з спецыяльнай літаратурай (вучэбнай, даведачнай, навуковай, спецыялізаванымі перыядычнымі выданнямі), выкарыстоўваць атрыманыя веды для вырашэння інфармацыйна-пошукавых, навуковых і іншых задач.

У адпаведнасці з Адукацыйным стандартам па спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)», студэнт павінен валодаць наступнымі кампетэнцыямі:

акадэмічнымі:

  • АК-2. Валодаць сістэмным і параўнаўчым аналізам;

сацыяльна-асобаснымі:

  • СЛК-8. Умець фарміраваць уласныя меркаванні;

прафесійнымі

  • ПК-7. Абагульняць і распаўсюджваць перадавы вопыт арганізацыі выхаваўчай работы;

  • ПК-8. Фарміраваць пачуцці грамадзянскасці і патрыятызму, развіваць эстэтычныя ўяўленні і высокія маральныя якасці асобы;

  • ПК-9. Фармуліраваць і рашаць задачы, што ўзніклі ў працэсе навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці;

  • ПК-10. Выкарыстоўваць патрэбныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і ствараць новыя метады даследавання, зыходзячы з канкрэтных задач;

  • ПК-11. Арганізоўваць вучэбна-выхаваўчую работу на навуковай аснове, валодаць камп’ютарнымі метадамі пошука, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці.

Выпускнік павінен:

ведаць:

  • асаблівасці сацыяльнай структуры і адносін сярэдневяковага

  • азіяцкага грамадства;

  • асноўныя падзеі ўнутрыпалітычнай гісторыі сярэдневяковых дзяржаў

  • Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

  • характарыстыкі і тыповыя рысы азіяцкага грамадства у

  • сярэдневякоўі;

  • найболып важныя дасягненні і асаблівасці азіяцкай, афрыканскай і

  • амерыканскай культур сярэдневякоўя;

  • асноўны комплекс крыніц па гісторыі сярэдніх вякоў, асноўныя

  • дасягненні сусветнай гістарычнай навукі ў галіне вывучэння Азіі, Афрыкі і

  • Амерыкі.

умець:

  • выкарыстоўваць атрыманныя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых інавацыйных і іншых задач;

  • аналізаваць крыніцы па гісторыі сярэдніх вякоў і на іх падставе рабіць самастойныя высновы;

  • даваць самастойныя ацэнкі, рэферыраваць навуковыя працы па гісторыі сярэдніх вякоў краін Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

  • выяўляць і крытычна ацэньваць сутнась асноўных з'яў і працэсаў у гісторыі сярэдневяковых Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

  • знаходзіць агульнае і адметнае ў развіцці дзяржаў і грамадстваў сярэдневяковых Азіі, Афрыкі і Амерыкі;

  • характарызаваць ролю і месца сярэдневяковых Азіі, Афрыкі і Амерыкі ў гістарычным развіцці чалавецтва.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА
1. УВОДЗІНЫ Ў ГІСТОРЫЮ КРАІН АЗІІ, АФРЫКІ I АМЕРЫКІ Ў СЯРЭДНІЯ ВЯКІ.

Прадмет, заданы і праблемы курса гісторыі краін Азіі Афрыкі і Амерыкі ў сярэднія вякі. Змест паняцця "сярэднія вякі" ў дачыненні да нееўрапейскіх цывілізацыяў. Асноўныя праблемы перыядызацыі. Фармацыйны, цывілізацыйны і іншыя падыходы да вывучэння гісторыі нееўрапейскіх цывілізацыяў. Паняцце "феадалізм" і ягоныя тлумачэнні рознымі гістарычнымі школамі. Праблема правамоцнасці прымянення тэрміну "феадалізм" у дачыненні да нееўрапейскіх грамадстваў. Праблема еўропацэнтрызму ў вывучэнні краін Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Дыхатамія "Захад-Усход", яе ўплыў на разуменне і вывучэнне нееўрапейскіх цывілізацый. Асаблівасці ўсходніх цывілізацый. Паняцце "ўлада-ўласнасць". Агульныя рысы палітычных і сацыяльна-эканамічных інстытутаў. Роля сацыяльнага падзелу грамадстваў і праблема сацыяльнай мабільнасці. Месца сярэдневяковых цывілізацый Азіі, Афрыкі і Амерыкі ў сусветнай гісторыі. Іх уплыў на сучасныя палітычныя і ідэялагічныя працэсы, а таксама на масавую культуру.



2. НАРАДЖЭННЕ ІСЛАМСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЬП IЯЕ ЎПЛЫЎ НА НАРОДЫ БЛІЗКАГАI СЯРЭДНЯГА УСХОДУ.

Паняцце "ісламская цывілізацыя". Геаграфія і перыядызацыя. Псторыя вывучэння. Асноўныя крыніцы па галоўных рэгіёнах ісламскай цывілізацыі.



Нараджэнне ісламскай рэлігіі. Геаграфічныя ўмовы і культурна-гістарычныя вобласці Аравійскай паўвыспы. Лад жыцця, традыцыі і асноўныя заняткі яе насельніцтва. Рэлігійныя ўяўленні. Палітычнае становішча ў Аравіі ў VI ст.. Мека. Пачатак прароцкай дзейнасці Мухамеду. Змест ягоных казанняў. Хіджра і яе значэнне для ісламскай цывілізацыі. Ансары і мухаджыры. Ісламская грамада (ума). Барацьба з курайшытамі. Пачатак складання інстытутаў ісламскай дзяржавы. Перамога Мухамеду над меканцамі. Адносіны з арабскімі плямёнамі.

Арабскі халіфат. Афармленне ісламскай дзяржавы. Смерць Мухамеду. Народжанне інстытуту халіфату. Першыя чатыры халіфы. Пачатак знешняй экспансіі. Пошукі арганізацыі ўнутранага жыцця. Грамадзянская вайна 656-661 гг.. Раскол умы на харыджытаў, сунітаў і шыітаў. Прыход да ўлады дынастыі Амеядаў. Падзенне значэння Мекі. Апагей знешняй экспансіі. Палітыка ісламізацыі і арабізацыі на заваяваных землях. Праблемы з арганізацыяй адміністравання. Барацьба супраць Амеядаў.

Абасідская рэвалюцыя і халіфат Абасідаў. Прыход да ўлады абасідскай дынастыі. Сутнасць "Абасідскай рэвалюцыі". Замацаванне ў халіфаце традыцыйных іранскіх інстытутаў. Пачатак працэсу распаду дзяржавы.

Аслабленне ўлады халіфу. Халіфат і сяльджукі. "Рэнесанс" халіфскай улады ў XII ст.. Адносіны з Харэзмам. Мангольскае заваяванне і канец Абасідскага халіфату. Роля Егіпту ў далейшым існаванні інстытуту халіфату.

Роля рэлігіі ў існаванні ісламскай дзяржавы. Асноўныя палажэнні ісламскай рэлігійнай дактрыны. Сунізм і шыізм. Шарыят як сістэма ісламскага права. Яго крыніцы і школы. Палітычныя інстытуты. Паняцце маёмасці. Сістэма землекарыстання і фіскальная сістэма.

Іран у эпоху сярэднявечча. Змест паняцця "Іран" у дачыненні да эпохі сярэдніх вякоў. Геаграфічныя ўмовы, культурна-гістарычныя абводы. Сасанідскі Іран. Зараастрызм. Маніхейства і маздакізм. Рэформы Хасрова I. Процістаянне з Візантыяй.

Іран падчас арабскага заваявання. Арабізацыя і ісламізацыя ў Іране. Узнікненне мясцовых дынастыяў у ІХ-ХІ стст.. Буіды і іх роля у лесе халіфату Абасідаў. Саманіды і "іранскі рэнесанс".

Мангольскае заваяванне. Дзяржава хулагуідаў. Складанне руху сербедараў і барацьба супраць манголаў. Узнікненне сербедарскіх дзяржаў і падзенне ўлады хулагуідаў.

Жыццё Тымура. Заваяванне Ірану Тымурам, ягоныя погляды на палітычную ўладу і метады кіравання. Заваяванні Тымура на Блізкім Усходзе. Адносіны з Залатой Ардой і ВКЛ. Смерць Тымура і складанне дзяржаў тымурыдаў. Дзяржавы Ак-Каюнлу і Кара-Каюнлу.

Цюркі . Этнагенез цюркаў. Цюрцкія каганаты VI-VII стст.. Адносіны з Іранам і Візантыяй. Экспансія цюркаў на захад. Сяльджукі. Стварэнне Сяльджуцкага султанату. Сяльджукі і Абасідскі халіфат. Распад султанату.

Палітычныя ўтварэнні цюркаў на Блізкім Усходзе. Адносіны з дзяржавамі крыжакоў. Праблема ўзаемадзеяння хрысціянскай і ісламскай цывілізацыяў.

Румскі султанат, ягоная палітычная і эканамічная арганізацыя. Мангольскае заваяванне і пачатак эпохі бейлікаў. Асманскі бейлік і стварэнне асманскай дзяржавы. Складанне эканамічных і палітычных існтытутаў. Улада асманскага султана. Стварэнне існтытута капыкулу. Янычары. Тэрытарыяльная экспансія асманаў. Заваяванні на Балканах. Крызіс султанату ў канцы XIV - пачатку XV ст.. Канец эпохі бейлікаў. Заваяванне Канстантынопалю. Асманская дзяржава ў друг. пал. XV ст..



3. ІНДЫЯ I КРАІНЫ ПАЎДНЁВА-ЎСХОДНЯЙ АЗІІ I ДАЛЁКАГА УСХОДУ Ў СЯРЭДНІЯ ВЯКІ.

Індыя ў сярэднія вякі. Гістарыяграфія і асноўныя крыніцы. Асаблівасці сацыяльнага і палітычнага развіцця Індыі ў эпоху сярэдніх вякоў. Індуізм. Варны і касты. Прынцып джаджмані.

Палітычная гісторыя Індыі ў эпоху ранняга сярэднявечча. Дзяржава Гуптаў. Дзяржавы VII-X стст.. Адносіны з мусульманскімі палітычнымі ўтварэннямі Аўганістану. Узнікненне Дэлійскага султанату. Унутраная структура султанату. Праблемы суіснавання ісламскай і індуісцкай структураў. Паўночная Індыя ў XV ст.. Паўднёвая Індыя ў эпоху сярэдніх вякоў.

Кітай у эпоху сярэдніх вякоў. Пстарыяграфія і асноўныя крыніцы. Перыядызацыя гісторыі сярэдневяковага Кітая. Асаблівасці кітайскай карціны свету. Асаблівасці палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сістэмы. Ідэялогіі сярэдневяковага Кітая. "Трыяда вучэнняў". Феномен кітайскага будызму. Канцэпцыя вярхоўнай улады. Знешнепалітычная канцэпцыя Кітая.

Эпоха Трох царстваў і яе месца ў гісторыі Кітая. Аб'яднанне дзяржавы пад уладай дынастыі Цзінь. Рэформы Сыма Яня. Прыход паўночных качэўнікаў і стварэнне іх дзяржаваў. Адносіны паміж прыхаднямі і кітайцамі. Афармленне культурнага падзелу краіны на Поўнач і Поўдзень. Фармаванне новых існтытутаў ў сістэме землекарыстання.

Аб'яднанне краіны ў друг. пал. VI ст.. Палітыка імператараў дынастыі Суй. Прыход да ўлады дынастыі Тан. Складанне новых інстытутаў дзяржаўнай улады. Адміністрацыйны апарат. Новы адміністрацыйны падзел. Цывільныя і вайсковыя адміністрацыйныя адзінкі. Інстытут цзэдушы. Закакнадаўства эпохі Тан. Сістэма камплектацыі чыноўніцкіх кадраў.

Унутранныя праблемы дынастыі Тан. Крызіс надзельнай сістэмы землекарыстання. Унутрыпалітычны крызіс сярэдзіны VIII ст.. Зямельная рэформа 780 г.. Распад танскай дзяржавы.

Палітычная раздробленасць X ст.. Прыход да ўлады дынастыі Сун. Знешнепалітычнае становішча Кітая ў Х-ХІІ стст.. Узнікненне дзяржаўных утварэнняў качавых народаў на паўночных межах Кітая. Дамовы Кітая з Ляо і Заходняй Ся. Узнікненне чжурчжэньскай дзяржавы Цзінь. Экспансія чжурчжэняў і ўзнікненне Паўднёвай Сун.

Эканамічнае і культурнае развіццё Кітая ў эпоху Сун. Рост гарадоў. Неаканфуцыянства.

Дзейнасць Тэмучыну і ўзнікненне мангольскай дзяржавы. Пачатак мангольскага заваявання Кітая. Адносіны манголаў з Паўднёвай Сун. Другі этап мангольскага заваявання. Усталяванне дынастыі Юань. Палітыка манголаў у дачыненні кітайцаў. Тэндэнцыі да кітаізацыі мангольскай дынастыі.

Барацьба кітайцаў супраць мангольскага панавання. Патаемныя таварыствы. Дзейнасць Чжу Юаньчжана і ўзнікненне дынастыі Мін. Выгнанне манголаў. Уплыў мангольскага заваявання на далейшыя адносіны паміж Кітаем і Манголіяй.

Асаблівасці метадаў кіравання імператараў мінскай дынастыі. Змены ў цэнтральным апараце ўлады. Роля еўнухаў.

Адносіны з вонкавым светам. Дынастыя Мін і Тымур. Паходы "залатога флоту" Чжэн Хэ. Сучасныя гіпотэзы адносна вынікаў і значэння гэтых паходаў.

Кітайскае грамадства ў эпоху сярэдніх вякоў. Кітайскі горад і ягоныя абітальнікі. Кітайская веска. Месца розных рэлігійных вучэнняў у жыцці кітайскага грамадства. Сістэма этычных і эстэтычных каштоўнасцяў.

Японія ў эпоху сярэдніх вякоў. Гістарыяграфія. Асноўныя крыніцы па гісторыі Японіі ў сярэднія вякі. Раннія культуры Японскага архіпелагу. Складанне першых палітычных утварэнняў у перш. пал. I тыс. н.э.. Адносіны з матэрыком. Складанне японскай дзяржавы пад уплывам кітайскай дзяржаўнай мадэлі. Трансфармацыя запазычаннай мадэлі ў эпоху Хэян. Сацыяльна-палітычныя працэсы ў Японіі ў эпоху ранняга сярэднявечча. Складанне сістэмы сёгунату. Сёгунат Мінамота. Роля вайсковага саслоўя ў жыцці краіны. Барацьба супраць манголаў.

Процістаянне бакуфу і імператарскага двара ў XIV ст.. Сёгунат Асікага. Складанне інстытуту даймё, іх роля ў жыцці краіны. Аслабленне цэнтральнай улады. Пачатак палітычнай раздробленасці. Вайна гадоў Онін. Японія ў перш. пал. XVI ст.

Культура Японіі ў сярэднія вякі.

Карэя ў эпоху сярэдніх вякоў. Сучасныя канцэпцыі гісторыі Карэі ў перыяд старажытнасці і сярэдніх вякоў. Асноўныя крыніцы па гісторыі сярэдневяковай Карэі.

Эпоха Трох дзяржаваў. Адносіны з Кітаем і Японіяй. Дзяржава Аб'яднанае Сіла. Дзяржава Кар'ё. Палітычная і эканамічная сістэма. Сацыяльны падзел грамадства. Пазямельныя адносіны. Асаблівасці знешнепалітычнай канцэпцыі.

Мангольскія заваяванні. Крызіс канца XIV ст.. Рэформы 90-х гг. XIV ст. Прыход да ўлады дынастыі Лі. Палітычнае і эканамічнае развіццё Карэі ў XV ст.

Краіны Паўднёва-Усходняй Азіі ў эпоху сярэдніх вякоў. Паняцце "Паўднёва-Усходняя Азія". Асаблівасці развіцця краін рэгіёну ў пазначаны перыяд. Распаўсюджанне будызму. Палітычная гісторыя Вьетнаму, Мьянмы, Камбоджы ў сярэдневякоўі.

4. КУЛЬТУРЫ I ЦЫВІЛІЗАЦЫІ ТРАПІЧНАЙ АФРЫКІ I АМЕРЫКІЎ СЯРЭДНЫ ВЯКІ

Культуры трапічнай Афрыкі. Паняцце "трапічная Афрыка", яе геаграфічныя абводы. Культурныя агмені на тэрыторыі трапічнай Афрыкі. Гісторыя вывучэння. Асноўныя крыніцы.

Геаграфічныя і кліматычныя ўмовы Заходняй Афрыкі. Насельніцтва рэгіёну, яггоныя асноўныя заняткі. Удзел у транссахарскім гандлі. Уплыў ісламу. Дзяржавы Гана, Малі, Сонгай.

Палітычныя ўтварэнні ёрубаў. Палітычная і сацыяльная арганізацыя гарадоў-дзяржаваў. Дзяржавы Бянін і Оё. Матэрыяльная культура народаў Нігерыі і Ганы у сярэднія вякі.

Культуры Усходняй Афрыкі. Палітычныя ўтварэнні Самалі. Грамадства Зімбабвэ.

Культуры і цывілізацыі Амерыкі. Гісторыя Новага Свету у кантэксце сусветнай гісторыі. Значэнне культур і цывілізацый дакалумбавага перыяду для жыцця сучасных краін Лацінскай Амерыкі. Гістарыяграфія дакалумбавага перыяду. Крыніцы па вывучэнні дакалумбавага перыяду гісторыі Амерыкі. Праблема засялення Амерык і этнагенез амерындаў. Культуры каменнага веку. Сутнасць архаічнага перыяду.

Цывілізацыйныя агмені. Мезаамерыка. Цывілізацыі альмекаў і сапатэкаў. Ісапа. Класічная цывілізацыя мая. Тэаціўакан. Цывілізацыі тальтэкаў і міштэкаў. Уастэкі. Культуры зоны Усходніх Лясоў і Паўднёвага Захаду ЗША. Посткласічная цывілізацыя мая і дзяржава астэкаў.

Зона Цэнтральных Андаў. Геаграфічныя і кліматычныя ўмовы. Першыя цывілізацыі Цэнтральных Андаў. Дзяржава інкаў. Навуковыя і культурныя дасягненні.


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Кіруемая самастойная работа

Іншае

Форма кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семінарскія) заняткі

1.

Археалогія ў сістэме гістарычных навук. Структура, метадалогія і методыка археалагічнага даследавання

2

2










1.1.

Археалогія ў сістэме гістарычных навук. Археалагічнае даследаванне

1. Прадмет археалогіі.

2. Асноўныя катэгорыі археалагічнай навукі.

3. Структура археалагічнага даследавання.

5. Археалагічныя разведкі.

5. Археалагічныя раскопкі.

6. Датаванне ў археалогіі.


2













1.2.

Археалогія ў сістэме гістарычных навук. Археалагічнае даследаванне

1. Прадмет археалогіі.

2. Асноўныя катэгорыі археалагічнай навукі.

3. Датаванне ў археалогіі.

4. Асноўныя заканадаўчыя палажэнні аб ахове археалагічных помнікаў.





2







Калоквіум

2.

Каменны век

2

2










2.1.

Каменны век

1. Агульная характарыстыка палеаліту.

2. Агульная характарыстыка мезаліту

3. Агульная характарыстыка неаліту.



2













2.2.

Каменны век

1. Агульная характарыстыка палеаліту.

2. Агульная характарыстыка мезаліту

3. Агульная характарыстыка неаліту.






2







Вуснае апытанне

3.

Каменны век на Беларусі

2

2










3.1.

Каменны век на Беларусі

1. Агульная характарыстыка каменнага веку на Беларусі.

2. Праблема першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі.

3. Фінальнапалеалітычныя, мезалітычныя і неалітычныя археалагічныя культуры на Беларусі



2













3.2.

Каменны век на Беларусі

1. Агульная характарыстыка каменнага веку на Беларусі.

2. Праблема першапачатковага засялення

3. Фінальнапалеалітычныя, мезалітычныя і неалітычныя археалагічныя культуры на Беларусі






2







Пісьмовае апытанне

4.

Славяне і іх суседзі ў другой палове I тыс. н.э.

2

2










4.1.

Славяне і іх суседзі ў другой палове I тыс. н.э.

1. Славянскія помнікі другой паловы I тыс. н.э.

2. Старажытнасці балтаў другой паловы I тыс. н.э.


2













4.2.

Славяне і іх суседзі ў другой палове I тыс. н.э.

1. Славянскія помнікі другой паловы I тыс. н.э.

2. Старажытнасці балтаў другой паловы I тыс. н.э.





2







Калоквіум
ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
ЛІТАРАТУРА
Асноўная літаратура


  1. Васильев Л.С. История Востока. Т. 1. М., 2001.

  2. История стран Азии и Африки в средние века. Ч. I и П. М., 1987.



Дадатковая літаратура


  1. Алаев Л.Б. К типологии феодализма на Востоке // «Народы Азии и Аф­
    рики». 1977, №4.

  2. Алаев Л.Б. Сельская община в Северной Индии: Основные этапы эво­
    люции. М., 1981.

  3. Алаев Л.Б. Формационные черты феодализма и Восток // «Народы
    Азии и Африки». 1987, № 3.

  4. Африка еще не открыта. М., 1967.

  5. Африка. Культурное наследие и современность. М., 1985.

  6. Африка. Энциклопедический словарь. Т. 1-2. М., 1986-1987.

  7. Баглай В.Е. Ацтеки. М., 1998.

8. Бартольд В.В.Образование империи Чингис хана // Бартольд В.В.
Собр.соч.. Т.5. М., 1968.

9. Берзин Э.О. Юго-Восточная Азия в XIII-XVI вв. М., 1982.


Ю.Бокщанин А.А. Императорский Китай в начале XV в. М., 1976.

11.Бокщанин А.А. Китай и страны Южных морей в XIV-XVI вв. М., 1968.

12.Бокщанин А.А. Современные историки КНР о проблемах феодализма в Китае. М., 1998.

В.Большаков О.Г. История Халифата. Т.1-3-. М., 1989-1998.

14.Буддизм в Японии. М., 1993.

15.Бутин Ю.В. От Древнего Чосона к Трем государствам. Новосибирск, 1984.

Іб.Бэшем А.Л. Чудо, которым была Индия. М., 1977.

17.Бютнер Т. История Африки с древнейших времен. М., 1981.

18.Васильев Л.С. История религий Востока. М., 1983.

19.Владимиров Б.Я.Чингисхан. М., 1998.

20.Воробьев М.В-Япония в III-VII вв. М., 1980.

21.Всеволодов И.В. Бирма. Религия и политика: Буддийская сангха и го­сударство. М., 1978.

22.Гасратян М.А., Орешкова С.Ф., Петросян Ю.А. Очерки истории Тур­ции. М., 1983.

23.Гаудио А. Цивилизация Сахары. М., 1977.

24.Гафуров Б.Г. Таджики. М., 1972.

25.Говорят африканские историки. М., 1977.

26.Горегляд В.Н. Японская литература VIII-XVI вв. Спб., 1997.

27.Грюнебаум фон Г.Э.Классический ислам. 600-1258. М., 1986.

28.Гуляев В.И. Города-государства майя. М., 1979.

29.Давидсон А.Б., Макрушин В.А. Облик далекой страны. М., 1975.

ЗО.Далай Ч. Монголия в XIII-XIV вв. М., 1983.

31.Долин А.А, Попов Г.В. Кэмпо - традиции воинских искусств. М., 1991.

32. Дэвидсон Б. Африканцы. Введение в историю культуры. М., 1975.

ЗЗ.Еремеев Д.Е. Этногенез турок. М., 1971.

34.Зарин В.А. Запад и Восток в мировой истории XIV - XIX вв. М., 1991.

35.Ислам в Западной Африке. М., 1988.

36.Ислам. Энциклопедический словарь. М., 1991

37.Историография стран Востока: Проблемы феодализма. М., 1977.

38.История Африки в древних и средневековых источниках. Хрестоматия. М, 1990.

39.История Индии в средние века. М., 1968.

40.История Кампучии: Краткий очерк. М., 1981.

41.История культуры Японии. Обзор. Изд. министерства иностранных дел Японии. 1992.

42.История Тропической Африки (с древних времен до 1800 г.). М., 1984.

43.Источниковедение африканской истории. М., 1977.

44.Иэнага Сабуро. История японской культуры. М., 1972.

45.Керам К.В. Первый американец. М., 1979.

46.Кинжалов Р.В. Культура древних майя. Л., 1971.

47.Киселев Г.С. Доколониальная Африка. Формирование классового об­щества: состояние проблемы и перспективы ее разработки, М., 1985.

48.Книга японских обыкновений. Сост. А.Н.Мещеряков/ТВосточные ара­бески. М., 1999.

49.Кобзев А.И. Учение Ван Янмина и классическая китайская философия. М., 1983

ЗО.Кобищанов Ю.М. Северо-Восточная Африка в раннесредневековом мире. М., 1980.

51.Колесников А.И. Завоевание Ирана арабами. М., 1982.

52.Конрад Е.М. Запад и Восток. М., 1972.

53.Кочакова Н.Б. Рождение африканской цивилизации, М., 1986.

54.Крюков М.В., Малявин В.В., Софронов М.В. Китайский этнос в сред­ние века (VII-XIII в.). М, 1984.

55.Куббель Л.Е. Сонгайская держава. М., 1974.

56.Куббель Л.Е. Страна золота. М., 1990.

57.Ламберг-Карловски К., Саблофф Е. Древние цивилизации: Ближний Восток и Мезоамерика. М., 1992.

58.Маке Ж. Цивилизации Африки южнее Сахары. М., 1974.

59.Малявин В.В.Сумерки Дао. Культура Китая на пороге Нового времени. М, 2000.

бО.Маркарьян С.Б., Молодякова Э.В. Праздники в Японии. М., 1990.

бІ.Массе А. Ислам. М., 1982.

62.Медведев Е.М. Очерки истории Индии до XIII века. М., 1990.

63.Мещеряков А.Н. Древняя Япония. Буддизм и Синтоизм. М., 1987.

64.Мириманов В.Б. Искусство Тропической Африки. М., 1986.

65.Никифоров В.Н. Восток и всемирная история. М., 1975.

бб.Новичев А.Д. История Турции. Т.1-4. Л., 1963-1978.

67.Панова В.Ф., Бахтин Ю.Б. Жизнь Мухаммеда. М., 1991.

68.Пасков С.С. Япония в раннее средневековье VII-XII века. М., 1987.

69.Петросян Ю.А. Османская империя. Могущество и гибель. М., 1990.

70.Пиотровский М.Б. Южная Аравия в раннее средневековье. М., 1985.

71.Поршнева Е.Б. Религиозные движения позднесредневекового Китая. Проблемы идеологии. М., 1991.

72.Рабство в странах Востока в средние века. М., 1986.

73.Седов Л.А. Ангкорская империя. М., 1967.

74.Семенова Л.А. Из истории фатимидского Египта. М., 1984.

75.Сила-Новицкая Т.Г.Культ императора в Японии. М.,1990.

76.Синицына И.Е. Человек и семья в Африке (по материалам обычного права). М., 1988.

77.Содди Д. Великие культуры Месоамерики. М., 1985.

78.Средневековый Восток: История, культура, источниковедение. М., 1980.

79.Строева Л.В. Государство исмаилитов в Иране в XI-XIII вв. М., 1978.

80.Стулова Э.П. Китайский город. ХІ-ХІІІ вв. М., 1979.

81.Уотт У.М. Влияние ислама на средневековую Европу. М., 1976.

82.Урсу Д.П. Историография истории Африки. М., 1990.

84.Фицджеральд С.П. Китай. Краткая история культуры. Спб,. 1998

85.Фрай Р. Наследие Ирана. М., 2002.

86.Ханин З.Я. Социальные группы японских париев. М., 1973.

87.Чернецов С.Б. Эфиопская феодальная монархия в XIII - XVI вв. М., 1982.

89.Шпажников Г.А. Религии стран Африки. Справочник. М., 1981.

90.Эберхард В. Китайские праздники. М., 1977. 91.Юго-Восточная Азия в мировой истории. М., 1977.

ТЭМАТЫКА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ
1. Уводзіны ў гісторыю краін Азіі, Афрыкі i Лацінскай Амерыкі ў сярэднія вякі


  1. Змест паняцця "сярэднія вякі" ў дачыненні да нееўрапейскіх цывілізацый

  2. Праблема правамоцнасці прымянення тэрміну "феадалізм" у дачыненні да нееўрапейскіх грамадстваў

  3. Дыхатамія "Захад-Усход", яе ўплыў на разуменне і вывучэнне нееўрапейскіх цывілізацый

  4. Асаблівасці ўсходніх цывілізацый


2. Нараджэнне ісламскай цывілізацыі і яе ўплыў на народы Блізкага і Сярэдняга Усходу

  1. Нараджэнне ісламскай рэлігіі.

  2. Афармленне ісламскай дзяржавы

  3. Абасідская рэвалюцыя і халіфат Абасідаў


3. Культуры і цывілізацыі трапічнай Афрыкі ў сярэднія вякі

  1. Паняцце "трапічная Афрыка", яе геаграфічныя абводы

  2. Культуры трапічнай Афрыкі

  3. Дзяржавы Гана, Малі, Сонгай


3. Культуры і цывілізацыі Лацінскай Амерыкі ў сярэднія вякі

  1. Праблема засялення Амерык і этнагенез амерындаў

  2. Значэнне культур і цывілізацый дакалумбавага перыяду для жыцця сучасных краін Лацінскай Амерыкі


ПРЫКЛАДНЫ СПІС ПЫТАННЯЎ ДА ЗАЛІКУ


  1. Вопрос корректности термина «средневековье» применительно к Азии, Африке и Латинской Америке. Восток: феодализм и «азиатский способ производства»

  2. Государство и общество в средневековой Азии: общее и особенное

  3. Политическая история Индии в VI–XII вв. Внутренняя структура государства и общества

  4. Делийский султанат и его внутренняя структура

  5. Китай во время правления династии Тан: государство и общество

  6. Монгольское завоевание и династия Юань в Китае. Китай в период династии Мин

  7. Китай в период Сун. Чжурчжэни и южносунская империя

  8. Образование Арабского халифата. Халифат Омейядов. Халифат Аббасидов

  9. Возникновение и распад Монгольского государства

  10. Государство Тимура в Средней Азии

  11. Государство Хорезм-шахов

  12. Сельджукский султанат и возникновение Османской империи

  13. Иран Сефевидов. Иран под властью первых каджарских шахов

  14. Шри-Ланка и государства Индокитая в средние века

  15. Корейский полуостров в V–XV вв. Борьба с Японией.

  16. Япония до сёгунов

  17. Средневековая Япония при сёгунах

  18. Северная Африка (Судан, Эфиопия, Восточная Африка) в V–XV вв.

  19. Тропическая и Южная Африка в V–XV вв.

  20. Древние государства на Американском континенте в в V–XV вв.


УЗОРЫ ЗАДАННЯЎ
Заданне на засваенне тэрміналогіі.

Карыстаючыся лекцыйным матэрыялам, складзіце тэрміналагічны слоўнік, патлумачыўшы прапанаваныя паняцці. Запомніце гэтыя тэрміны. Тэрміны засвоены, калі вы здолейце раскрыць іх сэнс, не карыстаючыся дадатковым матэрыялам.





Берынгія

Месаамерыка



Майяпан

Кетцалькаатль



Чынампа


Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці



Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб зменах у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай дысцыпліне

Прынятае рашэнне (№ пратакола, дата)

Гісторыя сярэдніх вякоў

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі







Сацыяльна-культурная антрапалогія

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі










: bitstream -> 123456789 -> 13275
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал