Усяго ў мерапрыемствах удзельнічалі 52 вучні



Дата канвертавання06.07.2016
Памер13.39 Kb.
21.03.2015


Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. У школе ба гэты дзень было запланавана наступнае:

  • для вучняў 1-4 класаў віктарына “Экалагічныя святы”;

  • для вучняў 5-8 брэйн-рынг “Сусветны дзень вады”;

  • для вучняў 9-11 экскурсія ў прыроду “Компас у краіну здароўя”

Усе мерапрыемствы, якія праходзілі 21 сакавіка ў школе, мелі экалагічны напрамак і былі прысвечаны Сусветнаму дню вады. Таму кожны настаўнік, які праводзіў мерапрыемства, абавязкова нагадваў удзельнікам пра тое, якое значэнне мае вада для чалавека, жывёл, раслін.

Вучні пачатковых класаў разам з Грынкевіч Н.А., якая выкладае біялогію знаёміліся з міжнароднымі “экалагічнымі святамі”. Ніна Аляксееўна распавяла пра тое, для чаго былі вызначаны ў міжнародным каляндары такіе даты, чаму менавіта ў той ці іншы дзень яны адзначаюцца. Пасля змястоўнага і цікавага паведамлення настаўніца правяла віктарыну. Больш за ўсіх правільных адказаў даў вучань 4 класа Ільюшэнка Аляксей.

Вучні 5-8 класаў удзельнічалі ў брэйн-рынге, які быў прысвечан Сусветнаму дню вады. Дзве каманды “Кіты” і “Марскія волкі” спаборнічалі ў трох раўндах гульні. Першы раўнд, які называўся “Вада ў казках” скончыўся з роўнай колькасцю балаў ў кожнай каманды. Пасля другога раўнда “Вада у жыцці чалавека” каманда “Кіты” мела на некалькі балаў больш. Трэці раўнд “Па марах, па хвалях” амаль зраўнаваў колькасць балаў, але “Кіты” перамаглі.

Вучні 9-11 класаў адправіліся ў гэты дзень у паход па ваколіцах Скірмантава з мэтай знайсці выток ракі Уса. Вытока удзельнікі на знайшлі, таму што накіраваліся не зусім туды, куды было патрэбна ісці. Але гэта не сапсавала настрой удзельнікаў пахода. Вучні разам з класным кіраўніком 11 класа Івановай С.А. атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Усяго ў мерапрыемствах удзельнічалі 52 вучні.





: ~skirmuntovo
~skirmuntovo -> Упраўленне адукацыі Мінгарвыканкама Аддзел адукацыі Дзяржынскага раёна
~skirmuntovo -> Лёс вёскі ў час вайны
~skirmuntovo -> Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. На гэты дзень, былі запланаваны наступныя мерапрыемствы
~skirmuntovo -> Зацверджана дырэктар Скірмантаўскга ясляў-сада-сярэдняй школы Ж. Б. Залатар
~skirmuntovo -> Удзел у мерапрыемствах суботы прынялі 47 вучняў
~skirmuntovo -> Даведка па Вынікам навучання па Скірмантаўскай яслі-сад – сярэдняй школе за Ічвэрць 2014/2015 навучальнага года
~skirmuntovo -> Дзяцінства, загубленае вайной
~skirmuntovo -> У суботніх мерапрыемствах удзельнічалі каля 70% вучняў
~skirmuntovo -> Правядзення мерапрыемстваў у 6-ты дзень
~skirmuntovo -> З ацверджана дырэктар Скірмантаўскага ясляў-сада сярэдняй школы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка