Усяго 47,5 балы) Вызначце, якія гукі абазначае літара і.



Дата канвертавання15.05.2016
Памер35.73 Kb.
Заданні

І этапа рэспубліканскай алімпіяды

10 клас

2015/2016 навучальны год



(Усяго 47,5 балы)
1.Вызначце, якія гукі абазначае літара і. (0,5 б. за кожны правільны адказ, усяго 3 б.)

Краіна, наш інстытут, Мінск і Гродна, у гаі, з інею,інстытут.


Адказ: кра[йі]на, наш[ы]нстытут, Мінск[і]Гродна, у га[йі], з[ы]нею,[і]нстытут.
2.Узнавіце вядомыя фразеалагізмы, укажыце іх значэнні. (0,5 б. за кожны фразеалагізм і 0,5 б. за тлумачэнне, усяго 6 б.)
1)праметэеў…,2)гордзіеў…,3)аўгіевы…, 4)арыядніна…, 5)ахілесава…,6)пірава… .

Адказ:1)праметэеў агонь – незгасальнае імкненне да высакароднай мэты ; 2)гордзіеў вузел – заблытаная справа, складаныя абставіны, 3)аўгіевы стайні – вельмі забруджанае месца,запушчанае памяшканне; поўнае бязладдзе, надзвычай запушчанасць спраў; 4)арыядніна нітка – сродак, пры дапамозе якога можна выйсці з любога становішча, 5)ахілесава пята – найбольш паражальнае месца, слабы бок у каго-небудзь; 6)пірава перамога – перамога, якая каштавала велізарных ахвяр, а таму раўназначная паражэнню.
3.Замяніце наступныя выразы аднаслоўнымі адпаведнікамі. (0,5 б. за кожны правільны адказ, усяго 2 б.)
1)Бліскучы поспех, выдатная перамога. 2)Выдатны твор літаратуры, мастацтва. 3)Перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на чыгуначных пераездах і заставах. 4)Афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы.

Адказ: трыумф, шэдэўр, шлагбаум, аўдыенцыя.
4.Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку ў прапанаваных сказах. (1 б. за кожны правільны сказ, усяго 6 б.)
1)Будзьце людзьмі.Ведайце што самае большае шчасце жыць сумленна.

2)Плошча Нарачы восемдзесят квадратных кіламетраў.3)Вясенні луг што выстаўка народнага мастацтва. 4)Добры каваль гэты дзядзька Кандрат.



5)Пешы коннаму не таварыш. 6)Умець за плячыма не насіць.

Адказ: 1)Будзьце людзьмі.Ведайце, што самае большае шчасце - жыць сумленна.

2)Плошча Нарачы - восемдзесят квадратных кіламетраў.3)Вясенні луг што выстаўка народнага мастацтва. 4)Добры каваль гэты дзядзька Кандрат.

5)Пешы коннаму не таварыш. 6)Умець - за плячыма не насіць.
5. Выпішыце словы, якія складаюцца з чатырох марфем.Графічна абазначце гэтыя марфемы. (1 б. за кожны правільны адказ, усяго 4 б.)
Бліскуча, вопратка, варажбітка, вольнасць, каваль, высунуцца, перамір’е, налева, перамяніцца, раздрабляць, наскручваць.

Адказ: во-прат-к-а, воль-н-асць- , кав-а-ль- , пера-мір-й-э, раз-драбл-я-ць.
6.Перакладзіце словазлучэнні з рускай мовы на беларускую. (1 б. за кожнае правільнае словазлучэнне, усяго 9 б.)
Одна бровь, смелее всех, современный компьютер, четыре лишних дня, неправильная дробь,серебряные изделия, цветной ковёр, некем заменить, открытая дверь.

Адказ: адно брыво, смялейшы за ўсіх, сучасны камп’ютар, чатыры лішнія дні, няправільны дроб, срэбныя вырабы, каляровы дыван, няма кім замяніць, адчыненыя дзверы.
7. Падкрэсліце выдзеленыя словы як члены сказа. (0,5 б. за кожны правільны адказ, усяго 2,5 б.)
1) Хлопцаў папрасілі перайсці ў другі пакой.2) Быць самім сабой, адшукваць у глыбіні сваёй самога сябе – вось жыццёвая задача чалавека. 3) Вось бы і мне стаць знакамітым. 4) Андрэй урачыста даў слова працаваць над сабой, быць сябрам у простым сэнсе слова. 5) Дазваляйце дзецям быць самімі сабой.

Адказ: 1) дапаўненне, 2) састаўны іменны дзейнік, 3) састаўны іменны выказнік, 4) азначэнне, 5) дапаўненне.
8.Лічэбнікі ў адпаведнай форме запішыце словамі. (1 б. за кожны правільны лічэбнік, усяго 8 б.)
1. Разам з (1203 словы) падручнік нямецкай мовы будзе налічваць (4,5 тысяч) слоў. 2. Розніца паміж (87) і (58) складае дваццаць дзевяць. 3. Невялікі старажытны горад з (4675 жыхароў) прыгожа раскінуўся па (абодва бакі) маляўнічай рэчкі. 4. Пад бярозамі помнік. Тут пахаваны адразу (2 невялікія) вёскі. 5. Пераезд сціх. За лініяй чыгункі ў траншэі стаілася яго (4) абаронцаў.

Адказ: 1. Разам з тысячай двумастамі трыма словамі падручнік нямецкай мовы будзе налічваць чатыры цэлыя і пяць дзясятых тысячы слоў. 2. Розніца паміж васьмюдзесяццю сямю і пяццюдзесяццю васьмю складае дваццаць дзевяць. 3. Невялікі старажытны горад з чатырма тысячамі шасцюстамі сямюдзесяццю пяццю жыхарамі прыгожа раскінуўся па абодвух баках маляўнічай рэчкі. 4. Пад бярозамі помнік. Тут пахаваны адразу дзве невялікія вёскі. 5. Пераезд сціх. За лініяй чыгункі ў траншэі стаілася яго чацвёра абаронцаў.
9.Запішыце імёны і прозвішчы пісьменнікаў, якім належаць псеўданімы. (1 б. за кожны правільны адказ, усяго 5 б.)
Янка Купала, Якуб Колас, Мацей Бурачок, Цётка, Кандрат Крапіва.

Адказ: Іван Луцэвіч, Канстанцін Міцкевіч, Францішак Багушэвіч, Алаіза Пашкевіч, Кандрат Атраховіч.
10. З якога твора наступныя радкі . Назавіце твор і аўтара. (1 б. за кожны правільны адказ, усяго 2б.)
Як адгалосак, як цень свайго мужа, яна жыла яго жыццём.. Ён быў як бы сонцам, а яна планетай, якая кружылася вакол сонца. І ён лічыў жонку адзінай разумніцай на свеце, спадзяваўся, што надыдзе час - ён па-сапраўднаму праславіцца далёка ў людзях.

Адказ: З.Бядуля “Бондар”

Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал