Узгоднена Зацверджана Нач аддзела адукацыі, спорту і турызму на педагагічным савеце



старонка1/6
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.14 Mb.
  1   2   3   4   5   6

Узгоднена Зацверджана

Нач. аддзела адукацыі, спорту і турызму на педагагічным савеце

_______________________ С.М. Лойка пратакол № 1 ад 29 жніўня 2013 г.


“___” _______________________ 2013 г.

Гадавы план работы

Дзяржаўнай установы адукацыі
Навучальна-педагагічны комплекс
Дзярэчынскі дзіцячы сад –
сярэдняя школа”



    1. навучальны год


Раздзел 1. Аналіз работы ўстановы за 2012-2013 навучальны год і задачы на 2013-2014 навучальны год

Работа педагагічнага калектыва ў 2012-2013 навучальным годзе ажыццяўлялася згодна гадавога планавання ўстановы, з улікам аналізу вынікаў дзейнасці за мінулы перыяд, дадзеных дыягностыкі педагогаў, базіравалася на нарматыўных дакументах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць установы ў цякучым навучальным годзе была накіравана на павышэнне якасці адукацыі праз фарміраванне ў вучняў агульнавучэбных уменняў і навыкаў, удасканаленне работы па патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў пры ўмове захавання і ўмацавання іх здароўя.

Ва ўстанове функцыяніравала 12 класаў – камплектаў у колькасці 158 вучняў (на канец навучальнага года), 3 рознаўзроставыя групы дзяцей дашкольнага ўзросту ў колькасці 42 дзіцяці (на канец навучальнага года), 2 групы падоўжанага дня (42 вучні 1-4 класаў), 2 прагулачныя групы кароткачасовага знаходжання дзяей дашкольнага ўзросту (12 дзяцей). Ахоп дашкольным выхаваннем па мікрараёну ўстановы з 1 года да 6 гадоў склаў 100%.

У мінулым навучальным годзе вышэйшую адукацыю мелі 27 педагогаў, што склала 89% (у параўнанні з мінулым годам 81,8%). Павысіўся якасны склад педагогаў: у 2012/2013 н.г. вышэйшую і першую катэгорыю мелі 23 педагогі -82% (у параўнанні з мінулым годам 78,8%), што сведчыць аб мэтанакіраванай, сістэмнай і сістэматычнай рабоце з кадрамі ў міжкурсавы перыяд адміністрацыі ўстановы, а таксама атэстацыйнай камісіі.

Эфектыўнасць работы па павышэнню кваліфікацыі педагагічных кадраў ў міжкурсавы перыяд у многім залежыць ад якасці функцыянавання метадычных фарміраванняў. Тэматыка школьных метадычных аб’яднанняў адпавядае дзяржаўнай палітыцы ў галіне адукацыі, заканадаўчым дакументам і актам, улічвае ўзровень метадычнай падрыхтоўкі педагога. З 2009 года ва ўстанове працуюць 4 метадычныя фарміраванні: настаўнікаў гуманітарнага цыклу, настаўнікаў прыродазнаўчага цыклу, настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў-дэфектолагаў і выхавацеляў дашкольнай адукацыі, класных кіраўнікоў. Тэмы заняткаў метадычных аб’яднанняў пераклікаюцца з метадычнай тэмай установы і адпавядаюць метадычным запытам педагогаў. Практыкуюцца семінары, круглыя сталы, справаздачы, дзелавыя гульні, практыкумы, мультымедыйныя прэзентацыі, дамашнія заданні.

У гэтым навучальным годзе быў праведзены тыдзень педагагічнага майстэрства па тэме “Папярэджанне і карэкцыя тыповых памылак і цяжкасцей вучняў пры вывучэнні прадметаў”. У рамках яго былі праведзены: метадычны савет, дзе прааналізавалася дзейнасць установы па папярэджанню і карэкцыі тыповых памылак і цяжкасцей вучняў пры вывучэнні прадметаў; дыягностыка вучняў; прайшлі адкрытыя ўрокі; Супрун Н.І., Ляута Н.В. далі майcтар-класы (правялі заняткі не ў сваіх класах); прайшоў псіхолага-педагагічны семінар.

Адміністрацыя ўстановы прымае ўсе меры па арганізацыі і ўдзелу ў конкурсах прафесійнага майстэрства: у гэтым навучальным годзе малады спецыяліст Дземух Г.У. прымала ўдзел у раённым конкурсе “Педагагічная надзея” і прайшла ў фінал, дзе заняла ІІ месца. Сончык М.В. удзельнічала ў раённай канферэнцыі “Дыферэнцыраваны падыход пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў рознаўзроставых групах сельскіх дашкольных устаноў”, настаўнік-дэфектолаг Ляута Н.В. заняла 3 месца ў першым этапе абласнога конкурса “Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі”.

Трансляцыя перадавога вопыту ажыццяўляецца ў ходзе канферэнцый, метадычных выстаў. За гэты час абагулены вопыт работы Петрукевіч Л.І. (настаўніцы беларускай мовы і літаратуры) “Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў 5 класа на ўроках беларускай мовы”, настаўніцы 3 класа Квірынг А.М. “Самастойная работа на ўроках у пачатковай школе”, настаўніка-дэфектолага Ляута Н.В. “Выкарыстанне інтэграваных метадаў пры навучанні дзяцей з АПФР”. За 2012-2013 навучальны год рэцэнзію прайшлі: “Даведачны статыстычны матэрыял па ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” з 2007/2008н.г. па 2012/2013 н.г.”, метадычны альбом “Край, што сэрцу мілы” Мулярчык А.В., “Фарміраванне даследніцкай культуры вучняў пры вывучэнні матэматыкі” Коўш В.М., “Арганізацыя вольнага часу вучняў у ГПД” Варабей Т.П., “Інавацыйныя тэхналогіі на ўроках рускай мовы і літаратуры” Сякевіч Н.А., “Павышэнне ўзроўню матэматычнай адукацыі сродкамі пазаўрочнай дзейнасці” І.К.Гарбацэвіч, “Предупреждение и коррекция типичных ошибок и трудностей учащихся 5 класса на уроках русского языка” Н.І. Супрун. Аднак на нізкім узроўні застаецца работа педагагічнага калектыву па інфармацыйна-растлумачальнай і рэкламнай дзейнасці педагагічнага калектыва па выкарыстанню сродкаў масавай інфармацыі. Адсутнічаюць публікацыі нават на раённым узроўні (газета “Праца).

Эфектыўнае кіраванне метадычнай вучобай педагогаў немагчыма без кваліфікаваных і кампетэнтных кіраўнікоў метадычных фарміраванняў. Добрасумленна і творча арганізавалі ў гэтым навучальным годзе метадычную вучобу з педагогамі Гарбацэвіч І.К., Петрукевіч Л.І., Германовіч Л.А..

За 2012-2013 навучальны год курсы павышэння кваліфікацыі прайшлі 7 педагогаў, што складае 100% ад колькасці педагогаў, якія падлягаюць курсавой падрыхтоўцы. У мінулым навучальным годзе педагогі ўстановы прынялі ўдзел у абласных семінарах на гаспадарча-разліковай аснове, якія праводзіліся Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі: Мулярчык А.В., Сонец Л.А. па тэме “Праграміраванне выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі”, Мулярчык А.В., Супрун Н.І. па тэме “Алгарытм дзейнасці па абагульненню перадавога педагагічнага вопыту” (верасень 2012 года), Коўш В.М. па тэме “Кіраванне якасцю адукацыі па выніках ацэнкі адукацыйных дасягненняў вучняў” (красавік 2013), Кароль Н.Ю., Петрукевіч Л.І. з выдачай даведкі аб навучанні па тэме “Выкарыстанне магчымасцей інтэрактыўнай педагогікі для павышэння якасці выхаваўчай дзейнасці” (жнівень 2013 года). На жаль ніхто з педагогаў не прыняў удзел у рэспубліканскіх семінарах.

Разам з тым, адзначаючы пазітыўную дзейнасць адміністрацыі ўстановы па падрыхтоўцы, павышэнню кваліфікацыі і перападрыхтоўцы педагагічных кадраў існуе шэраг пытанняў, якія патрабуюць далейшага ўдасканалення. Адміністрацыі ўстановы з кіраўнікамі метадычных аб’яднанняў неабходна палепшыць метадычнае суправаджэнне работы педагогаў з адоранымі вучнямі. Толькі 1 настаўнік (3 %) прайшоў курсы павышэння кваліфікацыі па рабоце з адоранымі дзецьмі.

Патрабуе актывізацыі метадычная вучоба педагогаў па авалодванню камп’ютарнымі тэхналогіямі: у гэтым навучальным годзе 3 педагога (11 % ад агульнай колькасці педагогаў) мае сертыфікат карыстальніка інфармацыйных тэхналогій (у параўнанні з мінулым 1 педагог), таму існуе задача атрымаць такі сертыфікат на наступны год педагогам, якія будуць праходзіць курсавую падрыхтоўку.

Існуюць праблемы ў атэстацыі педагагічных каботнікаў. За апошнія 5 гадоў ва ўстанове ні адзін настаўнік не здаваў кваліфікацыйны экзамен на адпаведнасць вышэйшай катэгорыі. Усе педагогі, якія падлягаюць атэстацыі (на прысваенне вышэйшай катэгорыі) не жадаюць рыхтавацца да здачы кваліфікацыйнага экзамену і проста чакаюць, калі пройдзе 10 гадоў на пасадзе настаўніка першай катэгорыі.

Ва ўстанове дзейнічала вучнёўскае навуковае таварыства. Была праведзена школьная навукова-практычная канферэнцыя, на якую былі прадстаўлены 5 вучнёўскіх работ. На раённую канферэнцыю было прадстаўлена 4 работы. Найбольш вынікова на іх выступіла Шабунька Елізавета у секцыі матэматыкі (кіраўнік Коўш В.М.) – ІІ месца. На раённы конкурс навукова-біялагічных работ было прадстаўлена 3 работы. Выніковым было выступленне Бартош Марыі ў секцыі “Экалогія і заалогія жывёл” (кіраўнік Сонец Л.А.)

На раённых прадметных алімпіядах вучні старэйшага звяна не занялі прызавых месцаў. У рэйтынгавай табліцы ўстанова займае 9 месца з 11 па выніках зімовых алімпіяд. На раённых прадметных алімпіядах вучні сярэдняга і пачатковага звяна занялі 3 прызавых месца (па беларускай мове –ІІ (Карабань Марыя, 4 кл.), настаўніца Пазняк Г.І.; па працоўнаму навучанню –ІІІ (Бабіля Дзіяна, 7 кл.), настаўніца Пузач Н..М., па рускай мове – ІІІ (Каласоўская Крысціна, 5 кл.), настаўніца Супрун Н.І.. У рэйтынгавай табліцы ўстанова займае 10 месца з 11 па выніках вясновых алімпіяд.

100 % вучняў былі ахоплены факультатыўнымі заняткамі. Для рэалізацыі адукацыйных запытаў вучняў было выдзелена 48 гадзін. Найбольшая колькасць гадзін выдзелена на матэматыку і беларускую мову, што дазволіла атрымаць значныя вынікі па гэтых прадметах ў алімпіядным руху, ЦТ, навукова-доследніцкай рабоце.

Гарачым харчаваннем за кошт дзяржаўнай датацыі забяспечаны ўсе вучні ўстановы. 91 вучань (58 %) атрымлівалі двухразовае харчаванне. 45 вучняў з мнагадзетных сямей, 9 вучняў з малазабяспечаных сямей і 3 вучні-інваліды забяспечваліся двухразовым харчаваннем без бацькоўскай даплаты.

Па выніках 2012-2013 навучальнага года былі атэставаны ўсе вучні ўстановы. Сярэдні бал паспяховасці па ўстанове склаў 7,1, за мінулы навучальны год – 7,3. Па выніках года вучэбныя дасягненні 12 (9 %) вучняў адпавядаюць высокаму ўзроўню, 23 (17,3 %) – дастатковаму, 57 (43,3 %) – сярэдняму, 39 (29,6 %) – здавальняючаму, 1 (0,8 %) – нізкаму. Колькасць выдатнікаў - 12 (9%), у мінулым навучальным годзе – 13 (8,6%).

Навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі завяршылі і атрымалі пасведчанне аб базавай адукацыі 21 вучань 9 класа.

Усе 14 выпускнікоў 11 класа завяршылі навучанне на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і атрымалі атэстаты, з іх 5 (37,5 %) узнагароджаны пахвальным лістом “За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў”.

Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання сярэдні бал выпускнікоў 2013 года вышэй за сярэднегадавы паказчык па 2 прадметах: хімія (настаўнік Плаўская Г.М.), матэматыка (настаўнік Гарбацэвіч І.К.) (у мінулым годзе таксама па 2). Ніжэй раённага паказчык па беларускай мове – 37,8 (раённы-45,3), біялогіі – 33,8 (раённы-36,1), гісторыі Беларусі – 31,0 (раённы-37,4), па грамадазнаўству – 25,0 (раённы 41,4).

У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі і актуальнымі накірункамі ажыццяўлялася і планаванне ідэалагічнай і выхаваўчай работы у класных калектывах, работа сацыяльна-псіхалагічнай і педагагічнай службы, дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў БРПА і БРСМ, органаў вучнёўскага самакіравання.

Ідэалагічную і выхаваўчую работу ў класных калектывах ажыццяўлялі 12 класных краўнікоў. З іх маюць вышэйшую адукацыю – 12 (100%), вышэйшую катэгорыю – 7 (59%), першую катэгорыю – 5 (41%), стаж працы больш 15 гадоў – 12 (100%).

Для вучняў установы ў 2012-2013 навучальным годзе адкрыта 11 факультатываў выхаваўчай накіраванасці, якія наведвалі 158 вучняў, што складае 100% ад агульнай колькасці вучняў установы (у 2011-2012 н.г. - 82 вучні, што складала 47,7 %, у 2010-2011 навучальным годзе - 36 %).

Кожны год калектыў школы працуе над павышэннем якасці правядзення традыцыйных агульнашкольных мерапрыемстваў. У 2012-2013 навучальным годзе былі падрыхтаваны і праведзены на высокім узроўні такія традыцыйныя святы як “Дзень ведаў”, які пачаўся з урока “Я - грамадзянін Беларусі”, свята, прысвечанае Дню настаўніка “Ад усёй душы” (адказная Гарбацэвіч І.К.), Дзень маці (адказны Пазняк Г.І., Сонец Л.А.) вечар сустрэчы выпускнікоў “І зноў сабраліся сябры” (адказны Гарбацэвіч І.К.), Дзень Святога Валянціна (адказны Шабалоўская В.М.), свята “Дарагім жанчынам прысвячаецца” (адказны Мулярчык А.В.).

Наша ўстанова не першы год удзельнічае ў рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі, і тым ганаруся”, што таксама з’яўляецца неад’емнай часткай грамадзянска – патрыятычнага выхавання школьнікаў. Рэалізацыя задач акцыі вядзецца ў працэсе сумеснай творчай дзейнасці дзяцей і дарослых, якая ажыццяўляецца ў розых формах праз класныя і інфармацыйныя гадзіны

У раённым конкурсе даследчых работ “Таямніцы малой радзімы” Гарбацэвіч Кацярына, вучаніца 11 класа (настаўнік Мулярчык А.В.) заняла 1 месца, у конкурсе фотаработ “Зямля пад белымі крыламі” у наміцыі “Рэкі і азёры” Сталпец Вераніка заняла 1 месца, у намінацыі “Раслінны і жывёльны свет” 1 месца заняў Лазоўскі Кірыл, 1 месца – Ляута Марыя, 1 месца – Кароль Алёна.

Разам з тым, работа ў накірунку турысцка-краязнаўчай дзейнасці турарганізатарам і класнымі кіраўнікамі праводзіцца на недастатковым узроўні. У 2013 годзе на вясенніх канікулах вучні пабывалі ў лядовым палацы і аквапарку ў г. Пружаны і г.п. Азёрны (адк. Коўш В.М., Свістун І.І.), быў арганізаваны паход класным кіраўніком 9 класа Бяляўскім А.М. Аднак астатнія класныя кіраўнікі не палічылі неабходным правядзенне экскурсій і паходаў з дзецьмі.

На базе ўстановы створаны і актыўна функцыяніруюць наступныя грамадскія арганізацыі:

БРСМ – 56 вучань;

БРПО – 58 вучняў;

Акцябрат – 32 вучні;

ЮІД – 15 вучняў;

Цімураўскі атрад “Памяць” – 15 вучняў;

Валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” - 44 вучні.

Дадзеныя арганізацыі ажыццяўляюць сваю дзейнасць згодна статута, паўнамоцтвам, палажэнням і праграмам. Вядучая роля адводзіцца ГА “БРПА” і ГА “БРСМ”.

Значнае месца ў выхаваўчай сістэме школы належыць рэалізацыі задач па фарміраванню навыкаў бяспечных і адказных паводзін, культуры здаровага ладу жыцця выхаванцаў і вучняў. У 2012 годзе па дадзенаму накірунку праведзена наступная работа:


  • прадоўжана выкарыстанне здароўезберагаючых тэхналогій у адукацыйным працэсе;

  • арганізавана рацыянальнае харчаванне школьнікаў і дашкольнікаў, 100% ахоп гарачым харчаваннем;

  • арганізавана аздараўленне дзяцей у школьным аздараўленчым лагеры “Берагоша”- 20 вучняў (кастрычнік 2012 года), лагер “Вясенняя казка” – 20 вучняў (сакавік 2013 года), лагер “Летняя казка” -38 вучняў (чэрвень 2013 года), спартыўна-аздараўленчы лагер -12 вучняў (жнівень 2013 года), 2 турыстычныя лагеры – 24 вучні (чэрвень, жнівень 2013 года);

  • працягнута работа па прапагандзе здаровага ладу жыцця праз супрацоўніцтва з Дзярэчынскай урачэбнай амбулаторыяй;

  • аформлена тэматычная папка “Памяткі па бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей” (Мулярчык А.В.).

Для вучняў 5-11 класаў былі арганізаваны і праведзены: месячнік прафілактыкі суіцыдальных паводзін “Жыццё даецца, каб жыццё любіць” (верасень 2012), тыдзень прафілактыкі дысцыплінарных правапарушэнняў “Мае правы і абавязкі” (кастрычнік 2012), тыдзень прафілактыкі курэння “Курыць – здароўю шкодзіць” (лістапад 2012), дзень прафілактыкі СНІДу “СНІД – жыццё без будучыні” (снежань 2012), тыдзень прафілактыкі алкагалізму (студзень 2013 года), тыдзень культуры бяспечнай жыццядзейнасці (люты 2013), дзень прафілактыкі наркаманіі (сакавік 2013).

Якасць выхаваўчай работы ва ўстанове вызначаецца таксама і ўзроўнем арганізацыі работы ў шосты школьны дзень. У 2012-2013 навучальным годзе планаванне выхаваўчай работы ў 6-ты школьны дзень ажыццяўлялася ў адпаведнасці з рэкамендацыям інструктыўна- метадычных пісем. Пытанні па забяспячэнню эфектыўнай арганізацыі шостага школьнага дня заслухваліся на нарадзе пры дырэктары. Арганізацыя работы ў 6-ты дзень накіравана на рэалізацыю асноўных задач і накірункаў школы. Планы работы шостага дня прадугледжвалі наступныя віды дзейнасці: пазнавальна-адукацыйная; грамадзянска – патрыятычная (акцыі “Помнік”, “Ветэран жыве побач”); фарміраванне ЗЛЖ; спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая (Дні Здароўя, спаборніцтвы); развіццё творчых здольнасцей; краязнаўчая; выхаваўча-прафілактычная (клуб “Падлетак і Закон”); працоўная (акцыі “Школьны двор”, “Чысціня вакол нас”); развіццё дзіцячага руху; работа з сям’ёй (кансультацыі спецыялістаў СППС); досугавая (дыскатэкі).

Разам з тым, масавасць праводзімых мерапрыемстваў па ранейшаму застаецца не высокай.

У мэтах задавальнення запытаў вучняў, выхаванцаў і бацькоў ва ўстанове у 2012-2013 навучальным годзе арганізавана работа 14 гурткоў. 7 гурткоў і 9 спартыўных секцый працавалі ад установы, 6 гурткоў – ад раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, 1 гурткок – ад Дзярэчынскага МВВК. Ахоп вучняў гурткавой работай склаў 100 %, у мінулым навучальным годзе – 79 %. Ахоп гурткавой работай дзяцей дашкольнага ўзросту таксама склаў 100% (у мінулым навучальным годзе 100%). Ахоп вучняў спартыўнымі секцыямі – 100 % (у мінулым навучальным годзе - 79 %). Усе гурткі і спартыўныя секцыі працавалі ў пасляўрочны час. 4 гурткі і 5 секцый працавала ў суботу, 4 спартыўныя секцыі – у вячэрні час.

Штогод ва ўстанове арганізавоўваецца работа педагагічнага ўсянавуча. У гэтым навучальным годзе яна прадстаўлена клубам “Свой погляд” для бацькоў. якія ўмеюць і жадаюць выхоўваць сваіх дзяцей (адк. Шабалоўская В.М.). Асноўная задача, якая вырашаецца, - садзейнічанне павышэнню прэстыжу сям’і, абмену вопытам станоўчага выхавання. Клуб “Вострыя вуглы выхавання” (адк. Юр’ева В.У.) створаны для бацькоў, якія ўмеюць, але не жадаюць выхоўваць сваіх дзяцей. Задача, якая вырашаецца, - павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў, стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння кожнаму дзіцяці паўнацэннага фізічнага, маральнага і духоўнага развіцця. Акрамя гэтага для аказання бацькам практычнай мэтанакіраванай дапамогі дзейнічаюць яшчэ клуб “Маладая сям’я”: для бацькоў, вучні якіх упершыню прыйшлі ў школу і наведваюць дзіцячы сад (адк. Тоўсцік М.І.),факультэт “Сем Я” для бацькоў вучняў з мнагадзетных сем’яў (адк. Пузач Н.М.) і факультэт “Няпоўнпая сям’я” для няпоўных сем’яў.

Педагагічны калектыў установы стараецца прыкладваць вялікія намаганні на ўключэнне бацькоў у выхаваўчы працэс. Гэта работа традыцыйна актывізуецца ў перыяд тэматычных дзён і тыдняў: Дзень маці, тыдзень сям’і, свята першага і апошняга званка, 8 сакавіка, дзень абаронца Айчыны. Распрацаваны ва ўстанове план мерапрыемстваў у шосты школьны дзень па прыцягненню бацькоў да актыўнага ўдзелу ў жыцці ўстановы.

Разам з тым працэнт наведвання бацькамі агульнашкольных і класных бацькоўскіх сходаў, пасяджэнняў клубаў ніжэй 50 %.

З мэтай удасканалення работы па абароне правоў і інтарэсаў навучэнцаў і выхаванцаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і якія прызнаны як патрабуючыя дзяржаўнай абароны калектыў нашай школы стараецца забяспечваць безумоўнае і поўнае выкананне патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 ад 24 лістапада 2006 года "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне ў неблаганадзейных семъях”. Штомесяц пераглядаецца і ўдакладняецца банк дадзеных вучняў і выхаванцаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, якія патрабуюць дзяржаўнай абароны і якія знаходзяцца на ўнутрышкольным кантролі. Сталі ўжо традыцыйнымі рэйды "Клопат", "Падлетак", міжведамасныя рэйды "Сям'я" з удзелам усіх зацікаўленых асоб. Педагогамі нашай установы, прадстаўнікамі сельвыканкама, СВК “Бародзічы” і “Галынка” былі прыняты меры, накіраваныя на нармалізацыю становішча ў неблаганадзейных сем’ях. З мэтай ліквідацыі прычын неблаганадзейнасці праводзіліся з бацькамі індывідуальныя бяседы, кансультацыі па пытаннях правільнага выхавання дзяцей і адказнасці за невыкананне сваіх бацькоўскіх і грамадскіх абавязкаў, гутарка і растлумачальная работа па Дэкрэту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 ад 24.11.2006 года “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”.

Па стану на 01.08.2013 года па установе ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзіцца 15 непаўналетніх з 6 сямей (Галаванава А.А., Бандарэнка А.С., Пазняк С.Л.,Кавалёва Т.М., Пякарская А.У., Супрун Т.І.). На кожнага непаўналетняга складзены індывідуальныя планы аховы правоў і законных інтарэсаў. Усе непаўналетнія, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, былі ахоплены гурткамі і секцыямі, занятасцю ў шосты школьны дзень. Для іх у суботу працаваў клуб “Падлетак і Закон” , які наведвалі таксама і дзеці, якія стаяць на ўліку ў ІСН. Бацькі непаўналетніх, якія знаходзяцца ў СНС, з’яўляліся членамі бацькоўскага лекторыя. Кожны тыдзень вядзецца наведванне гэтых сямей з мэтай выяўлення ўмоў выхавання і ўтрымання непаўналетніх. У рамках наведванняў з сем’ямі праводзяцца прафілактычныя гутаркі, знаёмства з асноўнымі палажэннямі Дэкрэта Прзідэнта РБ №18. Складаюцца акты абследавання. Бацькі запрашаюцца на агульнашкольныя мерапрыемствы, бацькоўскія сходы, саветы па прафілактыцы. Праведзена гутарка з бацькамі аб летнім аздараўленні і працаўладкаванні непаўналетніх, якія знаходзяцца ў СНС і на ўліку ў ІСН. За летні перыяд усе дзяці, якія знаходзяцца ў СНС і на ўліку ў ІСН, прайшлі аздараўленне.

На ўліку ў ІСН на 01.08.2013 года знаходзіцца 3 непаўналетніх (Дзягель Аляксандр, Алітойць Аляксандр, Якаўлеў Аляксандр) (у 2012 годзе на 01.08 – 2 непаўналетніх).

У мінулым навучальным годзе па рашэнню КСН райвыканкама 2 непаўналетніх з сям’і Супрун Т.І. былі прызнаны непаўналетнімі, якім патрэбна дзяржаўная абарона, на сёняшні дзень становішча ў сям’і не палепшылася. Непаўналетнія зноў прызнаны ў СНС (пратакол №10 ад 19.06.2013 года), што сведчыць аб недастатковай рабоце ўстановы з зацікаўленымі арганізацыямі і ведамствамі па рэабілітацыі сем’яў, па ранняму выяўленню неблаганадзейнасці ў сем’ях.

Асноўнай мэтай прафарыетацыйнай работы з’яўлялася прафарыентацыйная падтрымка сталення вучняў на працягу ўсяго перыяду навучання. Асноўнымі накірункамі былі прафесійнае інфармаванне і кансультаванне, псіхалагічна-педагагічнае і медыцынскае суправаджэнне прафесійнага самавызначэння і прадуктыўнага навучання. Асноўнымі формамі і метадамі інфарміравання ў 9-11 класах былі прафарыетацыйныя ўрокі, класныя гадзіны з выкарыстаннем мультымедыйных прэзентацый, прафесіяграм і прафарыетацыйных гульняў; інтэрактыўныя гутаркі, экскурсіі ў ліцэі і коледжы, на прадпрыемствы, прафтыдзень (заг. №39-в ад 21.03.2013), удзел у раенных мерапрыемствах: “Свет прафесій”, “Дні інфармавання”. Усяго праведзена ва ўстанове 64 мерапрыемствы прафарыентацыйнай накіраванасці, што на 48 больш, чым у мінулым навучальным годзе.

6 (43 %) выпускнікоў 11 класа паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэтную форму навучання (у мінулым годзе 7 (35%), 6 (43 %) – у сярэднія спецыяльныя, 2 (14 %) – прафесіянальна тэхнічныя Вызначыліся з далейшым навучаннем ўсе выпускнікі 9 і 11 класаў.

Сетка спецыяльнай адукацыі ва ўстанове была прадстаўлена 6 класамі інтэграванага навучання, 1 пунктам карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, 1 інтэграваная група. Навучанне на даму атрымліваў 1 вучань. Працэнт ахопу дзяцей спецыяльнымі адукацыйнымі паслугамі ва ўстанове складае 100%.

Па выніках 2012 года выкананы ўсе даведзеныя прагнозныя паказчыкі. План пазабюджэтнай дзейнасці выкананы на 154,4 %, а план па платных адукацыйных паслугах – на 100 %. Поўнасцю выкананы план па збору макулатуры, выкананы план па збору металалома. Поўнасцю выкананы план нарыхтоўкі прадукцыі для школьнай сталовай.

За першае паўгоддзе 2013 года ўстанова выканала план па платных адукацыйных паслугах на 118,4 %, план пазабюджэтнай дзейнасці за 2 квартал 2013 года на 52,2 %. Выкананне плана па платных адукацыйных паслугах адбываецца дзякуючы адкрыццю рэпецітарскіх паслуг па падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання па хіміі у 9, 11 класах (наст. Плаўская Г.М.), па матэматыцы ў 11 класе (наст. Гарбацэвіч І.К.), па беларускай мове ў 9, 11 класах (наст. Петрукевіч Л.І.), рабоце платных гурткоў ў дзіцячым садзе – гурток “Эрудыт” (выхав. Карпук С.В.), гурток “Крапыш” (выхав. Тоўсцік М.І.). Неабходна, каб практычна кожны педагог уносіў свой уклад у выкананне дадзеных паказчыкаў.

З мэтай эстэтычнага афармлення школьных памяшканняў набыты стэнды ў кабінет нямецкай мовы, фізікі, метадычны кабінет, набыта сімволіка Зэльвенскага раёна і ўстановы адукацыі, абноўлена дзяржаўная сімволіка ў 9 вучэбных кабінетах. Шмат зроблена па добраўпарадкаванню тэрыторыі ўстановы, яе кветкава-дэкаратыўнае афармленне адпавядае патрабаванням сучаснасці. Вялікая работа па добраўпарадкаванню тэрыторыі была праведзена калектывам дзіцячага сада.



  1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка