В. А. Адзіночанка гісторыя філасофіі



старонка4/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.66 Mb.
1   2   3   4

Літаратура


  1. Адуло, Т. И. В поисках сущности бытия: философия на рубеже XX–XXI веков / Т. И. Адуло. – Минск : Беларуская навука, 2011. – 446 с.

  2. Бохеньский, М. Современная европейская философия / М. Бохеньский. – М. : Научный мир, 2000. – 256 с.

  3. Современная западная философия / под общ. ред. Т. Г. Румян-цевой. – Мн. : Высшая школа, 2000. – 493 с.

  4. Кузьмина, Т. А. Экзистенциальная философия / Т. А. Кузьмина. – Москва : Канон+, 2014. – 351 с.

  5. Усовская, Э. А. Постмодернизм / Э. А. Усовская. – Мн. : Тетрасистем, 2006. – 256 с.


Тэма 11. Руская філасофія
Пры вывучэнні рускай філасофіі трэба адзначыць наступнае:

  1. яна з’яўляецца неад’емнай часткай еўрапейскай філасофскай традыцыі;

  2. яна мае свае асаблівасці, якія адзначаюцца самімі расійскімі даследчыкамі і з’яўляюцца праявай спецыфікі рускай культуры. Прывядзем асноўныя з іх.

  1. Вельмі вялікае значэнне на развіццё рускай філасофіі аказала праваслаўе, у межах якога, і ў гэтым яго адрозненне ад каталіцтва Заходняй Еўропы, не была сфарміравана трывалая філасофская традыцыя. У той жа час менавіта на глебе праваслаўя ў рускай філасофіі ХІХ – пачатку ХХ ст. была сфарміравана вялікая колькасць арыгінальных ідэй.

  2. Для рускай культуры характэрны разрывы ў традыцыі. Самымі значнымі сярод іх былі: перамяшчэнне культурнага цэнтра з Кіева ў Маскву, пятроўская рэформа, Кастрычніцкая рэвалюцыя, распад Савецкага Саюзу і фарміраванне Расійскай дзяржавы ў яе цяперашнім выглядзе. Гэтыя разрывы адлюстраваліся і ў галіне філасофіі і парадзілі палеміку аб культурнай і філасофскай спецыфіцы Расіі, якая доўжыцца і па сённяшні дзень.

  3. Неакадэмічнасць. Руская філасофія развівалася па-за сістэмай адукацыі. Першы расійскі ўніверсітэт быў заснаваны толькі ў 1755 г. Да выкладання філасофіі ўлады Расіі ставіліся насцярожана, яго то забаранялі, то дазвалялі ў абмежаваным выглядзе. Сітуацыю характарызуе выказванне міністра народнай асветы пры Мікалаі І князя Шырынскага-Шыхматава: “Карысць ад філасофіі вельмі няпэўная, а шкода відавочная”.

  4. Сувязь з літаратурай. Філасофскія ідэі змяшчаюцца ў творах А. С. Пушкіна, М. В. Гогаля, Ф. І. Цютчава, Ф. М. Дастаеўскага, Л. Н. Талстога, Д. С. Меражкоўскага, А. І. Салжаніцына.

  5. Імкненне да цэласнага апісання рэчаіснасці, крытыка аналітычнага спосабу яе разгляду ў заходнееўрапейскай філасофіі. Для рускай філасофіі характэрна каштоўнасная накіраванасць разважанняў. Яна супрацьпастаўляе сябе абстрактным ведам пра чалавека і свет.

  6. Сацыяльная накіраванасць. Шмат якія рускія філосафы шукалі шляхі духоўнага і сацыяльнага абнаўлення грамадства. Вельмі вялікае месца ў іх творах займалі разважанні над лёсам Расіі.

Умоўна ў развіцці рускай філасофіі можна вылучыць наступныя перыяды:

1. Кіеўскі. Пачатак развіцця рускай філасофіі з’вязваюць з хрышчэннем Русі ў 998 г. Пры гэтым адбыўся рэзкі пералом у светапоглядзе. На змену прыроднай рэлігіі прыйшла трансцэндэнтная, на змену пантэізму – монатэізм, абазначыўся падзел паміж дабром і злом, духам і плоццю, асэнсавана накіраванасць гісторыі і яе эсхаталагічны характар. На Русь трапляюць творы хрысціянскіх пісьменнікаў, з’яўляюцца працы рускіх аўтараў.

2. Маскоўскі. Характарызуецца рэлігійнай праблематыкай. Адбываецца палеміка паміж іясіфлянамі і несцяжацелямі. Афармляецца ідэалагічны прынцып супрацоўніцтва (сімфаніі) паміж дзяржавай і праваслаўнай царквой. Фарміруецца імперская дактрына “Масква – Трэці Рым”, якая набывае парадыгмальны характар у расійскім светапоглядзе. Да гэтага перыяду адносяцца такія мысліўцы, як Максім Грэк (1475–1555), Іосіф Валоцкі (1439–1515), Ніл Сорскі (каля 1433–1508) і інш.

3. ХVIII ст. Рэформы Пятра І паклалі пачатак так званаму “Пецярбургскаму перыяду” у гісторыі рускай культуры. Адбылася сінхранізацыя культурнай эвалюцыі з Еўропай, а таксама раскол у грамадстве на празападную дваранскую эліту і асноўную масу насельніцтва, якая засталася пры старых культурных схемах.

У гэты час назіраецца шэраг растастайных тэндэнцый у рускай духоўнай культуры. Вядомым прадстаўніком навуковай свядомасці быў Міхаіл Васільевіч Ламаносаў (1711–1765). Працавалі такія праваслаўныя аўтары, як Ціхан Задонскі (1724–83) і Паісій Велічкоўскі (1722–1794). Прадстаўнікамі Асветніцтва былі Аляксандр Мікалаевіч Радзішчаў (1749–1802) і Мікалай Іванавіч Новікаў (1744–1818).


  1. ХІХ ст. У Расіі фарміруецца філасофія ва ўласным сэнсе слова. Першым рускім філосафам лічыцца Пётр Якаўлевіч Чаадаеў (1794–1856). У сваім найбольш вядомым творы “Філазафічныя лісты” ён паставіў пытанне аб месцы Расіі ў свеце. Ацаніў яго вельмі крытычна. Сцвярджаў, што Расія мае цёмнае мінулае, бессэнсоўнае цяперашняе і няяснае будучае і рызыкуе безнадзейна адстаць ад дынамічнай Еўропы. Праблема, пастаўленая Чаадаевым, з’явілася нагодай для фарміравання школ западнікаў і славянафілаў.

Першыя выступалі за самабытны шлях развіцця Расіі, які б адрозніваўся ад заходнееўрапейскага. Да славянафілаў належалі: Міхаіл Пятровіч Пагодзін (1800–1875), Сцяпан Пятровіч Шавыроў (1806–1864), Іван Васільевіч Кірэеўскі (1806–1856), Аляксей Сцяпанавіч Хамякоў (1804–60), Канстанцін Сяргеевіч Аксакаў (1817–1860), Мікалай Якаўлевіч Данілеўскі (1822–1885) і інш.

Западнікі лічылі гісторыю Расіі часткай агульнасусветнага гістарычнага працэсу, выступалі за развіццё краіны па заходне-еўрапейскаму шляху. Да іх належаць: Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі (1811–1848), Аляксандр Іванавіч Герцен (1812–1870), Мікалай Платонавіч Агароў (1813–1877), Цімафей Мікалаевіч Граноўскі (1813–1855), Павел Васільевіч Аненкаў (1813–1887), Васіль Пятровіч Боткін (1811–1869), Канстанцін Дзмітрыевіч Кавелін (1818–1885).

У другой палове XIX ст. складваюцца такія філасофскія і грамадскія кірункі, як анархізм: Міхаіл Аляксандравіч Бакунін (1814–1876), Петр Аляксеевіч Крапоткін (1842–1921); пазітывізм: Пётр Лаўравіч Лаўроў (1823–1900); матэрыялізм: Мікалай Гаўрылавіч Чарнышэўскі (1828–1889), Мікалай Аляксандравіч Дабралюбаў 1836–1861, Дзмітрый Іванавіч Пісараў (1840–1868); марксізм: Георгій Валянцінавіч Пляханоў (1856–1918), Уладзімір Ільіч Ленін (1870–1924), Аляксандр Аляксандравіч Багданаў (1873–1928).

Першым арыгінальным рускім філософам еўрапейскага ўзроўню лічыцца Уладзімір Сяргеевіч Салаўёў (1853–1900). Ён імкнуўся да сінтэзу еўрапейскіх і рускіх духоўных пачаткаў.

5. Пачатак ХХ ст. Гэты час называецца “срэбраным векам” рускай культуры. Працаваў цэлы шэраг выдатных філосафаў: Леў Шэстаў (1866–1938), Сямён Людвігавіч Франк (1877–1950) Мікалай Ануфрыевіч Лоскі (1870–1965), Васіль Васільевіч Разанаў (1856–1919), Мікалай Аляксандравіч Бердзяеў (1874–1948), Сяргей Мікалаевіч Булгакаў (1871–1944), Павел Аляксандравіч Фларэнскі (1882–1937) і інш.

Былі створаны рэлігійна філасофскія аб’яднанні, выходзілі часопісы і зборнікі прац, самым вядомым сярод якіх былі “Вехі”. Для шэрагу рускіх філосафаў гэтага часу характэрна эвалюцыя ад марксізму да ідэалізму і далей – да праваслаўя, якое асэнсоўваецца як духоўная аснова рускай самасвядомасці.

6. Савецкі перыяд (1917 – канец ХХ ст.). Адбыўся раскол у рускай культуры. У 1922 г. па ініцыятыве Леніна вялікая група гуманітарнай інтэлігенцыі была выслана за мяжу. Сярод іх былі і вядомыя філосафы – Бердзяеў, Франк, Трубяцкой, Ільін, Вышаслаўцаў і інш. Гэтыя філосафы дзейнічалі ў эміграцыі і зрабілі ўклад у развіццё сусветнай філасофскай думкі.

У Савецкім Саюзе афіцыйнай ідэалогіяй робіцца марксізм. Іншыя філасофскія накірункі не дапускаюцца. Але і ў гэтых умовах адбывалася развіццё філасофіі ў галінах эстэтыкі, гісторыі філасофіі, тэорыі пазнання.



  1. Сучасны перыяд (з канца 80-х гг. ХХ ст.). Пасля распаду Савецкага Саюзу адбываецца ўзнаўленне рускай філасофскай традыцыі і яе развіццё.



Літаратура


  1. Громов, М. Н. Русская философская мысль X–XVII веков: учебн. пособие / М. Н. Громов, Н.С. Козлов. – М. : Изд-во МГУ, 1990. – 288 с.

  2. Евлампиев, И. И. История русской философии: учебн. пособие / И. И. Евлампиев. – М. : Высш. шк., 2002. – 584 с.

  3. Зеньковский, В. В. История русской философии : в 2 т. / В. В. Зеньковский. – Ростов-на-Дону : "Феникс", 1999. – 2 т.

  4. Лосский, Н. О. История русской философии / Н. О. Лосский. – М. : Советский писатель, 1991. – 480 с.


Тэма 12. Філасофія Беларусі
Трэба ўлічваць, што паняцце “філасофія Беларусі” ўжываецца ў вузкім і шырокім сэнсе. У вузкім (больш строгім) сэнсе – гэта гісторыя тых філасофскіх вучэнняў, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі. У шырокім сэнсе – гэта ўвесь комплекс сацыяльна-культурных ідэй (філасофскіх, рэлігійных, грамадскіх, мастацкіх і г. д.), якія існавалі на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя філасофіі на Беларусі ўяўляе сабой складаны шматэтапны і шматвектарны працэс, звязаны з фарміраваннем беларускай культуры. Пры яе вывучэнні трэба ўлічваць наступнае:

1. Прамежкавае геаграфічнае становішча. З культурнага пункту погляду Беларусь знаходзіцца паміж Еўропай і Расіяй і адчувае ўплывы з двух бакоў. На розных этапах нашай гісторыі гэтыя ўплывы мелі розную моц, характар і вынікі. Гэта адбілося на развіцці нашай філасофскай думкі.

2. Разрывы ў культурнай традыцыі. У часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай наша культура была часткай еўрапейскай. Адбываліся тыя ж працэсы, што і ў астатняй Еўропе: Адраджэнне, Рэфармацыя, Контррэфармацыя, Асветніцтва. У канцы ХVІІІ ст. адбылося далучэнне да Расіі. У пачатку ХХ ст. тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Савецкага Саюзу. У 1991 г. утварылася самастойная беларуская дзяржава, што абумовіла пошукі нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці.

3. Сацыяльна-культурная цэласнасць. Нягледзячы на разрывы, на Беларусі была адзіная філасофская традыцыя. Для яе былі характэрны: імкненне асэнсаваць месца Беларусі ў свеце, хрысціянская праблематыка, плюралізм думак, талерантнасць, спалучэнне розных філасофскіх традыцый.

4. Уключэнне філасофскіх разважанняў у іншыя формы культуры, такія як рэлігія, літаратура, ідэалогія .

Асноўнымі этапамі гісторыі філасофскай думкі на Беларусі з’яўляюцца:

1. Сярэднявечча. Прадумовай фарміравання філасофскай думкі на Беларусі з’явілася прыняцце хрысціянства ў 992 г. У якасці першай хрысціянскай асветніцы называюць полацкую князёўну Рагнеду (каля 960–1000). Хрысціянскімі асветнікамі былі таксама Еўфрасіння Полацкая (1110 (?) – 1173), Кірыла Тураўскі (каля 1130–1182) і Клімент Смаляціч (памёр пасля 1164).

2. Адраджэнне. У гэты перыяд фарміруецца філасофія ва ўласным сэнсе гэтага слова. Першым прафесійным філосафам лічыцца Францыск Скарыны (1490–1551). Яго дзейнасць падпарадкавана задачы актуалізацыі хрысціянска-гуманістычных каштоўнасцей. Свае думкі ён выказаў у прадмовах і пасляслоўях да Бібліі, выдадзенай у 1517–1519 гг. у Празе.

3. Рэфармацыя на Беларусі з'яўлялася часткай агульнаеўрапейскага рэфармацыйнага руху і мела тыя ж перадумовы, што і ў іншых краінах. Найбольш цікавым у беларускім пратэстанцтве з’яўляецца такі накірунак, як антытрынітарызм1, альбо арыянства2. У ім існавалі дзве плыні: 1) памяркоўная, да якой належалі Сымон Будны (каля 1530–1593) і Васіль Цяпінскі (каля 1540–1603); 2) радыкальная, прадстаўнікамі якой былі Пётр з Ганёнзы, Якуб з Калінаўкі, Марцін Чэховіч.

4. Канец ХVI–ХVII стст. Перыяд Контррэфармацыі і барока. Адбываецца паслабленне і знікненне ідэй гуманізму і Рэфармацыі. Фармулююцца задачы выяўлення нацыянальна-культурнай свое-асаблівасці беларусаў. Найбольш вядомымі мысліўцамі гэтага перыяду з’яўляюцца Казімір Лышчынскі (1634–1689) і Сімяон Полацкі.

5. ХVII – пач. ХVIII стст. На гэтым этапе адбываецца ідэйная барацьба праваслаўя і ўніяцтва. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі першага былі ў гэты перыяд Лявонцій Карповіч (1580–1620) і Мялецій Сматрыцкі (1575–1633), другога – Леў Крэўза (? –1638) і Іасафат Кунцэвіч (1580–1623). Філасофская думка гэтага перыяду канцэнтравалася ў сферы ўплыву каталіцкіх манаскіх законаў.

6. Сярэдзіна ХVIII – пачатак ХIХ стст. У гэты перыяд у філасофскай думцы афармляюцца арыентацыя на асэнсаванне адкрыццяў у галіне прыродазнаўства, што праявілася ў дзейнасці філосафаў-эклектыкаў: Антон Скарульскі (1715–1780), Станіслаў Шадурскі (1726–1786), Бенедыкт Дабшэвіч (1722–1794). Да філосафаў-асветнікаў належылі Еранім Страйноўскі (1752–1816), Іахім Храптовіч (1729–1812), Казімір Нарбут (1738–1807), Ян Снядэцкі (1756–1830)).

7. ХIХ ст. У гэты перыяд уласна філасофская традыцыя на Беларусі перарываецца. Узмацняецца пошук нацыянальнай ідэнтыфікацыі. З сярэдзіны ХIХ ст. ідэі нацыянальнага адраджэння асэнсоўваюцца ў межах мастацкай літаратуры: Ян Чачот (1796–1847), Уладзіслаў Сыракомля (1823–1862), Ян Баршчэўскі (1794–1851), Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч (1808–1884), Францішак Багушэвіч (1840–1900) і інш. Нацыянальна-вызваленчая праграма была выражана ў творчасці Кастуся Каліноўскага (1838–1864). Адбываецца фарміраванне тэорыі заходнерусізму, галоўным ідэолагам якой быў Міхаіл Каяловіч (1828–1891).

8. У пачатку ХХ ст. традыцыя ідэй нацыянальнага адраджэння была працягнута Янкай Купалай (1882–1942), Якубам Коласам (1882–1956), Максімам Багдановічам (1891–1917) і інш. Асэнсаванню месца Беларусі ў свеце была прысвечана праца Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) (1896–1923) “Адвечным шляхам” (1921).

9. З канца 20-х па пачатак 90-х гг. ХХ ст. Развіццё філасофскай думкі на Беларусі адбываецца ў межах савецкай філасофіі. Даследаванні вядуцца ў галіне гісторыі філасофіі і рэлігіі (М. Іваноўскі, М. М. Нікольскі, Б. Э. Быхоўскі, Л. С. Майхровіч, У. М. Конан), філасофіі навукі (В. С. Сцёпін і інш.).

10. З канца 80-х гг. ХХ ст. па сённяшні час. Адбываецца распад Савецкага Саюза і ўтварэнне Рэспублікі Беларусь. Вядуцца пошукі нацыянальнай культурнай ідэнтычнасці, а таксама асэнсаванне сусветнай філасофскай традыцыі.

Зараз мы можам сказаць аб унікальным становішчы ў беларускай філасофіі і культуры ў цэлым. Адбываецца яе самаасэнсаванне.



Літаратура


  1. Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі : у 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча / В. Б. Евароўскі [і інш.] ; рэдкал. : В. Б. Евароўскі [і інш.]. – Мінск, 2008. – 576 с.

  2. Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі : у 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне / С. І. Санько [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі. – Мінск : Беларус. навука, 2010. – 840 с.

  3. Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі : у 6 т. / аўтары тома : В. Б. Евароўскі [і інш.] ; рэдкал. : В. Б. Евароўскі [і інш.] ; Нац. акадэмія навук Беларусі, Ін-т філасофіі. – Мінск : Беларуская навука, 2013. – Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока. – 615 с.

  4. Козел, А. А. Философская мысль Беларуси / А. А. Козел. – Мн. : Амалфея, 2004. – 270 с.

  5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Х–ХІХ стагоддзі: Энцыклапедычны даведнік / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.] – Мн.: БелЭн, 1995. – 480 с.


Літаратура


  1. Антология мировой философии : в 4 т. – М. : Мысль, 1969–1972.

Т. 1. Философия древности и средневековья. – 1969. – 936 с.

Т. 2. Европейская философия от эпохи Возрождения по эпоху Просвещения. – 1970. – 776 с.

Т. 3. Буржуазная философия конца XVIII в. – первых двух третей XIX в. – 1971. – 760 с.

Т. 4. Философская и социологическая мысль народов СССР XIX в. – 1972. – 708 с.



  1. История философии : Энциклопедия / гл. науч ред. А. А. Грицанов. – Мн. : Интерпрессервис; Книжный дом, 2002. – 1376 с.

  2. Гісторыя філасофіі : вуч. дапам. для студ. выш. навуч. установаў / Ч. С. Кірвель [і інш.]; пад рэд. Ч. С. Кірвеля. – Гродна : ГрДУ, 1997. – 917 с.

  3. Реале, Д. Западная философия от истоков до наших дней : в 4 т. / Д. Реале, Антисери Д. ; [ пер. с итал. С. Мальцевой]. – СПб. : Петрополис,1994–1997.

Т. 1. Античность. – 336 с.

Т. 2. Средневековье (От библейского послания до Макиавелли). – 368 с.

Т. 3. Новое время (От Леонардо до Канта). – 714 с.

Т. 4. От романтизма до наших дней. – 880 с.



  1. Скирбекк, Г. История философии / Г. Скирбекк, Н. Гилье. – М. : ВЛАДОС, 2000 – 800 с.



1 Рэлятывізм (ад лац. relativusадносны) – прызнанне адноснасці і ўмоўнасці пазнання, адмаўленне абсалютных этычных нормаў.

1 Грэч. meta ta physikaпасля фізікі.

1 Ад грэч. eudaimonia шчасце.

1 Лац. emanatioвыцяканне, распаўсюджванне.

1 Лібералізм (ад лац. liberalis – свабодны) – грамадска-палітычны рух, які абвясціў прынцып свабод чалавека.

1 Атэізм (ад грэч. atheosбязбожны) – адмаўленне рэлігіі.

2 Дэізм (ад лац. deusбог) – вучэнне, якое прызнае Бога як Стварыцеля, але адмаўляе яго ўмяшальніцтва ў далейшае развіццё свету.

3 Антыклерыкалізм – рух накіраваны супраць кіруючай ролі рэлігіі ў грамадстве.

1 Трансцэндэнтны (ад лац. transcendereпераходзіць, пераступаць) – той, хто выходзіць за межы гэтага свету.

1 Парадыгма (ад грэч. paradeigma – прыклад, узор) – тэарэтычная схема тлумачэння і вывучэння рэчаіснасці.

1 Ад лац. transcendens – той, хто выходзіць за межы.

1 Гилемарфизм (ад грэч. hyleматэрыя і morpheформа) – спосаб тлумачэння рэчаў праз суаднясення іх матэрыі и формы.

1 Антытрынітарызм (ад грэч. antiсупраць і лац. trinitasТроіца) – вучэнне, якое адмаўляе Троіцу.

2 Ад імя александрыйскага святара Арыя (VI ст.), які адмаўляў Троіцу.




1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка