Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Установа адукацыі “Ваўкавыскі дзяржаўны будаўнічы прафесіянальны ліцэй”
Кандрат Крапіва.
Жыццёвы і творчы шлях.
Актуальнасць жанру байкі ў творчасці Кандрата Крапівы
Метадычная распрацоўка
2010
Метадычная распрацоўка падрыхтавана Н.П. Грыб, выкладчыкам беларускай мовы i лiтаратуры Ваўкавыскага дзяржаўнага будаўнiчага прафесiянальнага лицэя
Урок распрацаваны згодна тыповай вучэбнай праграмы па беларускай літаратуры для першага курса, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. На вывучэнне жыццёвага і творчага шляху Кандрата Крапівы па прыкладнаму планаванню для навучальных устаноў, якія забяспечваюць прафесійна-тэхнічную адукацыю, прадугледжана дзве гадзіны. Распрацаваны ўрок – першы ў дадзенай сістэме ўрокаў. У ім прадугледжаны агляд жыццёвага шляху і надаецца ўвага вывучэнню такога шырока прадстаўленага жанру ў творчасці пісьменніка, як байка. Да зместу распрацаванага ўрока прыкладаецца дадатак (рэфлексійныя карткі, храналагічная табліца па жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка, выказванні іншых пісьменнікаў пра творчасць Кандрата Крапівы), а таксама прэзентацыя, якая адлюстроўвае самыя яркія старонкі жыцця пісьменніка. Дадзеная распрацоўка ўрока можа стаць метадычнай дапамогай для выкладчыкаў роднай літаратуры.
Тэма: Кандрат Крапіва. Жыццевы і творчы шлях пісьменніка. Актуальнасць жанру байкі ў творчасці Кандрата Крапівы
Мэта: Сфарміраваць веды аб асноўных этапах жыцця і творчасці Кандрата Крапівы, тэматыцы баек.
Навучыць характэрызаваць тэматычную разнастайнасць баек К.Крапівы, мастацкія прыемы і сродкі ў творчасці пісьменніка, прымяняць атрыманыя веды для інтэрпрэтацыі актуальнасці праблематыкі твораў К.Крапівы. навучыць чытаць байку з захаваннем нормаў літаратурнага вымаўлення.
Развіваць мову праз аналіз баек, уменне бачыць з’явы, якія падвяргаюцца крытыцы.
Садзейнічаць выхаванню станоўчых рысаў характару.
Тэорыя літаратуры: гумар, сатыра, байка, алегорыя, структура байкі (апісальная частка, сцвярджальная частка, мараль), мараль, прытча.
Абсталяванне: партрэт пісьменніка, выказванні пра творчасць пісьменніка, піграф да ўрока, ММУ, прэзентацыя, зборнікі баек і драматычных твораў К.Крапівы, аркушы паперы (2),рэфлексійныя карткі.
Тып урока: вывучэнне новай тэмы
Від урока: урок-даследаванне
Ход урока:
-
Арганізацыя пачатка ўрока:
-прывітанне
-
Аб’яўленне тэмы ўрока. Запіс тэмы ў сшытках.
-
Тлумачэнне задач урока:
а) пазнаемімся з жыццевым і творчым шляхам К.Крапівы;
б) пазнаемімся з такім жанрам як байка, менавіта ў творчасці К.Крапівы;
в) навучымся вызначаць структуру байкі, тлумачыць яе асноўную думку, заключаную ў маралі чытаць байку выразна;
г) вызначым значэнне творчасці К.Крапівы ў літаратуры.
4. Матывацыя тыпу (вывучэнне новай тэмы) і віду (урок-даследаванне) урока.
5. Рэфлексія. Падкрэсліце ў спісах на рэфлексійных картках тыя паняцці, якія на дадзены момант вы можаце патлумачыць:
1. Псеўданім пісьменніка
2. Жыцевы і творчы шлях пісьменніка
3. Гумар
4. Сатыра
5. Байка
6. Алегорыя
7. Структура байкі
8. Мараль
9. Прытча
10. Эпіграма
- Ці многаму вы можаце даць тлумачэнне? Што вам не вядома? Спадзяюся, што ў канцы ўрока ў вашым лісціку вы смела падкрэсліце абсалютна ўсе паняцці, таму што будзеце іх ведаць. Адкдадзіце рэфлексійныя карткі, мы вернемся да іх у канцы ўрока.
6. Зварот увагі на партрэт пісьменніка. Зачытванне выказванняў іншых пісьменнікаў аб творчасці К.Крапівы:
“Яркі, самабытны талент, які ўвасобіў у сабе найлепшыя здабыткі і традыцыі жывого творчага слова народа, яго гумару, яго здаровага смеху…”
М. Лынькоў
“К.Крапіва валодае шчаслівым і незвычайным талентам: творы яго пакараюць чытача адразу ж, з першага знаемства з ім, і пакараюць назаўседы…”
П. Глебка
“Жывуць у народнай памяці сатырычныя творы Кандрата Крапівы, хоць і многа мінула гадоў ад іх першага з’яўлення ў друку…”
М. Лужанін
(дадатак 1)
7. Тлумачэнне матыву выбару псеўданіма Кандратам Кандратавічам Атраховічам – Крапіва
- Як вы думаеце, адкуль такі псеўданім?(аналогія: К.М.Міцкевіч-Колас, І.Д.Луцэвіч-Купала)
Матывы:
-
“Я не лічыў свае творы таго часу сапраўды мастацкімі і саромеўся падпісваць іх сваім прозвішчам…”;
-
“Мае прозвішча –Атраховіч- нязручнае для вымаўлення і нялегкае для запамінання…”;
-
“Сатырычны характар маіх твораў, у якіх часам называліся сапраўдныя імены, патрабаваў некага прыкрыцця… У адпаведнасці з характарам жанру я і выбраў “Крапіву”
- У падцвярджэнне апошніх слоў пісьменнік напісаў нават верш пра свой псеўданім. Паслухайце яго і скажыце, наколькі псеўданім адпавядае творчасці пісьменніка?
К.Крапіва “Крапіва” ст.12
8. Знаемства з жыццевым і творчым шляхам пісьменніка. Расказвае адзін вучань. У астатніх на сталах – храналагічныя табліцы (дадатак 2), яны слухаюць, сочаць, дапаўняюць. На праектары дэманструецца прэзентацыя.
9. Работа над асноўнымі паняццямі з тэорыі літаратуры (азначэнні дэманструюцца і запісваюцца навучэнцамі ў сшыткі).
Гумар – дабрадушны, нязлосны смех
Сатыра – выкрыцце адмоўных жыццевых з’яў праз іх вострае асмяянне
Байка – невялікі, звычайна вершаваны, алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага ці сатырычнага характару
Алегорыя - паэтычнае іншасказанне (характары людзей накладваюцца на асаблівасці жывел: Асел (упартасць), Баран (тупасць), Свіння(неахайнасць), Конь (цягавітасць), Кот (мудрасць) і г.д.
Структура байкі: апісальная частка, сцвярджальная частка, мараль
Мараль – лаканічны вывад, лагічны вынік, асноўная думка
Прытча - эпічны твор, пазбаўлены алегорыі, які нясе адну пэўную ідэю
Эпіграма (у пер. з грэч. – надпіс)- лаканічны сатырычны верш з дасціпным высмейваннем і часта нечаканай канцоўкай (дадатак 3)
10. – Паслухайце байку і скажыце, што або каго яна высмейвае? К.Крапіва”Дыпламаваны баран”(1926). Чытае ннавучэнец на памяць. Астатнія слухаюць. Пасля ідзе работа над зместам і сэнсам байкі:
-Хто героі байкі?
- Які Баран? Падцвердзіце радкамі з байкі
- Як бы вы ахарактэрызавалі Кошку?
- Падзяліце байку на структурныя часткі. Зачытайце іх.
- Супраць каго скіраваны змест байкі? Якія рысы чалавечага характару яна востра крытыкуе?
11. – Паслухайце байку і скажыце, што або каго яна высмейвае? К.Крапіва”Махальнік Іваноў”(1928). Чытае ннавучэнец. Астатнія слухаюць. Пасля ідзе работа над зместам і сэнсам байкі:
- Хто такі махальнік?
- Які кур’езны выпадак апісаны у байцы?
- Вызначце структурныя часткі байкі.
- Зварот увагі на апору К.Крапівы ў байцы на асабісты вайсковы вопыт.
- Якую адмоўную з’яву ў грамадстве крытыкуе байка? Падцвердзіце словамі маралі.
- Работа з паняццем “прытча”
12. К.Крапіва “Дзед і баба”(1925)
13. К.Крапіва. Эпіграмы. “Інтэрв’ю Якуба Коласа”
“Тоўстаму” пісьменніку”
“На ананіма”
“На празаіка”
“Старой” знаемай у міні-спадніцы”
14. Абагульненне. Вызначэнне і запіс у сшыткі жанравых асаблівасцей байкі:
- алегарычнасць;
- іншасказальнасць;
- маральнае павучанне;
- лаканізм апавядання;
- максімальная абагульненасць;
- афарыстычнасць;
- структурнасць
15. Рэфлексія. Паўторнае падкрэсліванне паняццяў у рэфлексійных картках. Паўтарэнне азначэнняў гэтых паняццяў.
16. Дамашняе заданне:
1 узровень – вывучыць байку на памяць;
2 узровень – саставіць красворд па матэрыялах біяграфіі і творчасці К.Крапівы;
3 узровень – напісаць міні-сачыненне на тэму “Роля творчасці К.Крапівы ў літаратуры”
17. Арганізацыя канца ўрока:
- разважанне над роллю баек К.Крапівы ў літаратуры;
- выстаўленне адзнак і іх тлумачэнне;
- падзяка навучэнцам і гасцям
Дадатак 1
“Яркі, самабытны талент, які ўвасобіў у сабе найлепшыя здабыткі і традыцыі жывого творчага слова народа, яго гумару, яго здаровага смеху…”
М. Лынькоў
“К.Крапіва валодае шчаслівым і незвычайным талентам: творы яго пакараюць чытача адразу ж, з першага знаемства з ім, і пакараюць назаўседы…”
П. Глебка
“Жывуць у народнай памяці сатырычныя творы Кандрата Крапівы, хоць і многа мінула гадоў ад іх першага з’яўлення ў друку…”
М. Лужанін
Дадатак 2
Кандрат Крапіва.
Жыццевы і творчы шлях.
Кандрат Кандратавіч Атраховіч
1896 г. – в. Нізок Уздзенскага раена Мінскай вобласці
Чатырохгадовая царкоўнапрыходская школа
Уздзенскае народнае вучылішча
Стоўбцы
Гарадское вучылішча ў Койданаве
1913 г. – здаў экзамен на годнасць народнага настаўніка ў Мінску
Праца на цагельні
1915 г. – мабілізаваны ў царскую армію, Румынскі фронт
1918 г. – дэмабілізаваны як настаўнік (дэкрэт 1917 г.)
Вярнуўся да бацькоў
1920 – 1923 г.г. – дапамагаў рыхтаваць малодшы камандны састаў у арміі
З 1922 г. часта бываў у Мінску
1922 г. - “Красноармейская правда” – фельетон на рускай мове “Жили-были”
1922 г. – “Савецкая Беларусь” – беларусамоўны сатырычны верш “Сваты”
Пач. 20 ст. – член літаратурнага аб’яднання “Маладняк”
1926 г. – член літаратурнага аб’яднання “Узвышша”
1930 г. – скончыў БДУ
1933 г. – першая п’еса “Канец дружбы”
1937 г. – драма “Партызаны”
1939 г. – сатырычная камедыя “Хто смяецца апошнім”
1939 г. – раман “Мядзведзічы”
У гады ВАВ – супрацоўнічаў у “Красноармейской правде”, у франтавой газеце “За Савецкую Беларусь”, з 1943 г. быў рэдактарам газеты-плаата “Раздавім фашысцкую гадзіну”
1945 г. – камедыя “Мілы чалавек”
1972 г. – фантастычная камедыя “Брама неўміручасці”
1956 г. – прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі
Віцэ-прэзідэнт АН БССР
1982 г. – меладрама “На вастрыі”
Дадатак 3
Гумар – дабрадушны, нязлосны смех
Сатыра – выкрыцце адмоўных жыццевых з’яў праз іх вострае асмяянне
Байка – невялікі, звычайна вершаваны, алегарычны твор павучальна-гумарыстычнага ці сатырычнага характару
Алегорыя - паэтычнае іншасказанне (характары людзей накладваюцца на асаблівасці жывел: Асел (упартасць), Баран (тупасць), Свіння(неахайнасць), Конь (цягавітасць), Кот (мудрасць) і г.д.
Структура байкі:
- апісальная частка
- сцвярджальная частка
- мараль
Мараль – лаканічны вывад, лагічны вынік, асноўная думка
Прытча - эпічны твор, пазбаўлены алегорыі, які нясе адну пэўную ідэю
Эпіграма (у пер. з грэч. – надпіс)- лаканічны сатырычны верш з дасціпным высмейваннем і часта нечаканай канцоўкай
Поделитесь с Вашими друзьями: |