Валерый Варганаў. Гульня-віктарына “Падарожжа па Старажытным свеце”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер122.31 Kb.
ТыпКонкурс
Валерый Варганаў.

Гульня-віктарына

Падарожжа па Старажытным свеце”


Мэта: 1. Замацаванне, паўтарэнне і паглыбленне гістарычных ведаў.

  1. Актуалізацыя ўжо вядомых вучням ведаў па гісторыі Старажытнага Свету.

  2. Развіццё здольнасцяў творча-пошукавай і індывідуальнай працы.

  3. Агляд ведаў вучняў па гісторыі.


Удзельнікі: вучні 5 – 6 класаў.
Ход гульні:

Ва ўводнай частцы настаўнік фармулюе задачы гульні, тлумачыць правілы:



  1. Удзельнікі гульні за кожны правільны адказ атрымліваюць адзін бал, акрамя тых пытанняў, дзе пазначана колькасць балаў.

  2. Адказвае на пытанне той, хто першым падняў руку.

  3. Дамашняе заданне (малюнак і пытанне да малюнку) ацэньваюцца да 3 балаў.

Абсталяванне:

  • карты: Старажытны Егіпет, Міжрэчча, Краіны Старажытнага свету і інш.;

  • мультымедыйная ўстаноўка;

  • малюнкі па гісторыі Старажытнага свету (выстава);

  • выстава кніг па гісторыі Старажытнага свету;

  • “чорная скрыня” з прадметамі-пытаннямі;

  • магнітафон;

  • карткі-даты.

Этапы гульні:

  1. Бліцконкурс (размінка).

  2. “Схапі дату!”.

  3. Пакажы на карце.

  4. “Чорная скрыня”.

  5. Вершаваны раўнд.

  6. “7 цудаў свету”.

  7. Конкурс “Што елі ў старажытнасці?”

  8. Конкурс “Крылатыя выразы”.

  9. Конкурс “Творчыя заданні”.

  10. Конкурс малюнкаў-пытанняў (дамашняе заданне).



І. Бліцконкурс (размінка)


  1. Дзе ўзніклі першыя дзяржавы?

  2. Дзе знаходзіцца Пантэон?

  3. Як называлі сплаў медзі і волава?

  4. Якая адлегласць паміж Месапатаміяй і Міжрэччам?

  5. Назавіце першы транспарт чалавека.

  6. Як называецца прыстасаванне для пад’ёму вады ў Старажытным Егіпце?

  7. Хто ўпершыню стаў выкарыстоўваць конніцу ў баявых дзеяннях?

  8. Як клікалі самага дужага героя Старажытнай Элады?

  9. Першы правіцель старажытнаяўрэйскай дзяржавы.

  10. Яны першымі прыдумалі алфавіт.

  11. Якія гадзіннікі выкарыстоўвалі для вымярэння часу ў Старажытным Егіпце?

  12. Стваральнік старажытнага персідскага царства.

  13. Якую пачвару перамог Тэсей?

  14. Крылаты конь у старажытнагрэчаскай міфалогіі.

  15. Як называлася пісьменнасць у Старажытным Міжрэччы?


Адказы: 1 – на берагах рэк Тыгр, Ефрат і ў даліне ракі Ніл, 2 – у Рыме, 3 – бронза, 4 – ніякая бо гэта назвы адной старажытнай краіны, 5 – плыты і лодкі, 6 – шадуф, 7 – асірыйцы, 8 – Геракл, 9 – Саул, 10 – фінікійцы, 11 – вадзяныя, 12 – Кір, 13 – Мінатаўра, 14 – Пегас, 15 – клінапіс.
ІІ. “Схапі дату!” (прапануюцца карткі з датамі ці падзеямі, а патрэбна назваць па даце падзею ці наадварот):

  1. Каля 3000 г. да н. э.

  2. Будаўніцтва піраміды Хеопса.

  3. Каля 1270 г. да н. э.

  4. Праўленне цара Хамурапі.

  5. 612 г. да н. э.

  6. Узяцце персамі Вавілона.

  7. 221 г. да н. э.

  8. Гады жыцця Канфуцыя.

  9. Тысячагоддзе, ў якім ўзнікла цывілізацыя альмекаў.

  10. 500 – 449 гг. да н. э.

  11. Год, у якім, як лічыцца нарадзіўся Ісус Хрыстос.

  12. 776 г. да н. э.

  13. Легендарнае заснаванне Рыма.

  14. 74 – 71 гг. да н. э.

  15. Звяржэнне Ромула Аўгустула. Падзенне Заходняй Рымскай імперыі.


Адказы: 1 – аб’яднанне Ніжняга і Верхняга Егіпта ў адну дзяржаву, 2 – каля 2600 г. да н. э., 3 – заключэнне першага вядомага мірнага дагавору – паміж егіпцянамі і хетамі, 4 – 1792 – 1750 гг. да н. э., 5 – гібель Ніневіі, 6 – 538 г. да н. э., 7 – утварэнне Цыньскай імперыі на чале з Цынь Шыхуандзі, 8 – 551 – 479 гг. да н. э., 9 – ІІ-е тысячагоддзе да н. э., 10 - Грэка-персідскія войны, 11 – першы год новай эры, 12 – першыя Алімпійскія гульні, 13 – 753 г. да н. э., 14 – паўстанне пад кіраўніцтвам Спартака, 15 – 476 г.
ІІІ. Пакажы на карце:

  1. Старажытны Егіпет.

  2. Старажытнае Двухрэчча.

  3. Старажытную Індыю.

  4. Старажытны Кітай.

  5. Старажытную Грэцыю.

  6. Старажытны Рым.

  7. Краіну – радзіму Бібліі. (2 б.)

  8. Горад, узяты з дапамогай “траянскага каня”. (2 б.)

  9. Месца Марафонскай бітвы. (2 б.)

  10. Востраў, дзе жыў Мінатаўр. (2 б.)

  11. Дзяржаву, дзе правіў цар, што загадаў “высекчы мора”. (2 б.)


ІУ. “Чорная скрыня”:

У скрыні ляжаць рэчыпра якія наступныя згадкі. Прыгадайце рэтыя рэчы:



  1. Вырабы з індыйскай расліны, з якой атрымліваецца вата.

  2. Металічныя грошы, названыя імем царыцы Лідыі.

  3. Празрысты матэрыял, вынадзейны ў Фінікіі.

  4. Расліна, якая вырошчваецца ў балоцістай мясцовасці, родам з Кітаю.

  5. Матэрыял, выраб якога звязаны з развядзеннем у Кітаі начных матылькоў.

  6. Матэрыял для пісьма ў Старажытным Егіпце.

  7. Гульня ў Старажытнай Індыі.

  8. Спачатку лічылася лекавым сродкам, а пазней – вядомы напітак з Кітаю.

  9. З гэтага матэрыялу кітайцы навучылі свет рабіць посуд.

  10. Метал, які стаў асновай магутнасці асірыйскай арміі.


Адказы: 1 – бавоўна 2 – манета, 3 – шкло, 4 – рыс, 5 – шоўк, 6 – папірус, 7 – шахматы, 8 – чай, 9 – фарфор, 10 – жалеза.
У. Вершаваны раўнд

1. Валадар пяскоў, вады і “чорнае зямлі”,

Насіў аж дзве кароны і быў “сынам бога”

У краіне Хапі называўся… .
2. Колькі ж камення ўсцягнута уверх,

Колькі слёз і поту праліта

Ды людзей знайшло тут сваю смерць

Пакуль не паўстала між пяскоў… .


3.Цар Вавілоніі раней жа быў магутным, знакамітым.

Народ ад рабства бараніў законам справядлівым.

Каб ў дзяржаўных справах даць усім рады

Навечна ў камені законы высек… .


4. Куды кіруюць афіняне,

Якое свята ў масках адзначаць,

Што за відовішча глядзець і святкаваць?

5.Закінулі богі далёка героя

Ад дому і жонкі, усіх родных людзей.


Праз годы-нягоды ляцеў ён дадому,
Сын Атыкі - слаўны наш цар… .
6. Як называлі ўладу такую,
Калі народ усё сам вырашаў,
А той, каго ён выбіраў,

Перад людзьмі адказ трымаў?


7. Калі Спарта была ў вялікай бядзе,

Маці сына ў дарогу спраўляла.

“Вяртайся, сынок, са шчытом ці на шчыце!” –

Вуснамі сэрца матулі сказала.
Тыя словы ўпісаны ў аналы жыцця,

Душа маці, бы водар крынічны…

Колькі можна сказаць, а вакол – цішыня…

Мова тая была… .


8. Навукі грэкі любілі здаўна:

“Аб паветры, вадзе і мясцовасці” пісаў…,

“У чым сэнс жыцця і што ёсць чалавек?” - разважаў… ,

Жывое выводзіў “з вады і гразі” …,

Шарам Зямлю называў… . (4 б.)
9. Ён бацьку ў дзяцінстве даў

Крывавую клятву сына Радзімы

(І да апошніх дзён яе трымаў) –

“Быць заклятым ворагам Рыма”.


Зайздрасць і здрада сталі мацней

Палымяннага таленту вялікага воіна

І яго напаткала крыўдная смерць,

Як і лёс “новага горада”.


10. Падарыў Рыму Галію, перайшоў Рубікон,

Атрымаў веліч і ўладу бяз межаў.

Але ў змове знайшоў крывавы свой скон

Правіцель Рыма - …. .


11. Выбранніца багоў і цэзараў вялікіх,

“Слаўная па бацьку” ў памяці вякоў

Ты засталася прыкладам , крывёй палітых,

Жыцця, кахання і злосці ўладароў.


Зірнуўшы з годнасцю наўкол,

Ніколі жрыцы не быць рабыняй

Укус, яшчэ укус, і вось – пакой …

Спакойна смерць прышла ад змей радзімых.


12. Колькі ж краін ён крывёй заліваў?

Колькі розных плямёнаў у руках ён трымаў?

Вечны Рым яго меч ледзь не скарыў,

Ды Леў Папа жыццё рымлян адкупіў.


Невядома як склаўся б лёс ўладара,

Колькі меч яго пасцінаў бы галоваў,

Каб не памерці настала пара

У шлюбным ложку ад удара нажа жонкі законнай.


Адказы: 1 – фараонам, 2 – піраміда, 3 – Хамурапі, 4 - тэатр, прадстаўленні ў гонар бога вінаробства Дыяніса, 5 – Адысей, 6 – дэмакратыя, 7 – Лаканічнай, 8 – Гіпакрат … Сакрат … Дэмакрыт … Парменід, 9 – Ганібал, 10 – Гай Юлій Цэзар, 11 – Клеапатра, 12 – Атыла.
УІ. “7 цудаў свету”

1 2

3 4
5
6 7

Адкажыце на пытанні:

  1. Якія помнікі паказаны на малюнках? (7 б., за кожны правільна ўзгаданы помнік па 1 б.)

  2. Што аб’ядноўвае ўсе гэтыя помнікі? (1 б.)

  3. Чаму іх роўна 7? (1 б.)

  4. Хто канчаткова склаў гэты спіс?


Адказы: 1: 1 – піраміды ў Гізе, 2 - вісячыя сады Семіраміды, 3 – Александрыйскі маяк, 4 – Калос Радосскі, 5 – храм Артэміды ў Эфесе, 6 – Галікарнаскі маўзалей, 7 – статуя Зеўса ў Алімпіі; 2 – гэта знакамітыя “7 цудаў свету”; 3 - складанне спісу самых знакамітых паэтаў, філосафаў, вайскаводаў, вялікіх цароў, як і помнікаў архітэктуры і мастацтвы - традыцыйны "малы" жанр грэцкай эліністычнай паэзіі і свайго роду практыкаванне ў рыторыцы. Сам выбар ліку асвячоны найстаражытнымі ўяўленнямі пра яго поўнасць, скончанасць і дасканаласць, лік 7 лічылася святым лікам бога Апалона (Сямёра супраць Фіваў, Сем мудрацоў і т. п.). Падобна складанкам выказванняў знакамітых мудрацоў, зборам анекдотаў і аповядам пра дзівы складання пра быль папулярныя ў антычную эпоху і складаліся з апісанняў самых грандыёзных, самых пышных ці ў тэхнічным сэнсе самых дзіўных пабудоў і помнікаў мастацтва. Вось чаму іх звалі цудамі, у той час як у спісе адсутнічаюць шматлікія сапраўдныя шэдэўры старажытнай архітэктуры і мастацтвы - Акропаль у Афінах з тварэннем Фидия - статуяй Афіны Парфенос, услаўленая статуя Афрадыты Кнідскай работы Праксіцеля і г. д. Так што лічба «7» лічылася ў антычным свеце свяшчэннай. 4 - згадкі пра Сем цудаў з'яўляюцца ў сачыненнях грэчаскіх аўтараў, пачынаючы з эпохі элінізму. Іх трэба было ведаць ужо ў школе, пра іх пісалі навукоўцы і паэты. У тэксце аднаго егіпецкага папірусу, які ўяўляў сабой свайго роду навучальны дапаможнік, згадваюцца абавязковыя для завучвання імёны знакамітых заканадаўцаў, жывапісцаў, скульптараў, архітэктараў, вынаходнікаў, далей - самыя вялікія выспы, горы і рэкі і, нарэшце, сем цудаў свету. "Адбор" цудаў адбываўся паступова, і адны цуды змянялі іншыя. Поўны іх пералік прыводзіць у сваёй эпіграме Антыпатр Сідонскі (3 ст.. да н. э.):

Видел я стены твои, Вавилон, на которых просторно
И колесницам; видал Зевса в Олимпии я,
Чудо висячих садов Вавилона, колосс Гелиоса
И пирамиды — дела многих и тяжких трудов;
Знаю Мавсола гробницу огромную. Но лишь увидел
Я Артемиды чертог, кровлю вознесший до туч,
Все остальное померкло пред ним; вне пределов Олимпа
Солнце не видит нигде равной ему красоты.

УІІ. Конкурс “Скажы, што елі ў старажытнасці?”

  1. У Старажытным Егіпце. (2 б.)

  2. У Старажытнай Месапатаміі. (2 б.)

  3. У Старажытным Кітаі. (2 б.)


Адказы: 1 – ячменныя ляпёшкі, вяленую рыбу, вінаград, цыбулю, піва і г. д., 2 – фінікі, пшанічныя ляпёшкі, мёд, віно і г. д., 3 – проса, фасолю, рыс, яблыкі, слівы, чай і г. д.
УІІІ. Конкурс “Крылатыя выразы”. Што азначаюць наступныя крылатыя выразы?

  1. “Аўгіевы канюшні”.

  2. “Дамоклаў меч”.

  3. “Са шчытом або на шчыце”.

  4. “Скрынка Пандоры”.

  5. “Падняць на шчыт”

  6. “Пірава перамога”.

  7. “Багаты, як Крэз”.

  8. “Яблык разладу”.

  9. “Ганібал каля варот”.

  10. “Пракруставы ложак”.


Адказы: 1 – вельмі бруднае памяшканне, непарадак у справах, 2 – пастаянна пагражаючая небяспека, 3 – вярнуцца або пераможцам, або загінуць у баі, 4 – крыніца ўсялякіх бед, няшчасцяў, непрыемнасцяў і клопатаў, 5 – у Рыме, выбіраючы палкаводца, падымалі яго на шчыце высока над воінамі, сёння выраз азначае “узносіць заслугі, моцна хваліць чалавека”, 6 – перамога, дасягнутая коштам вялікіх ахвяраў, падобная на паражэнне, 7 – імя цара Крэза стала нарыцальным дзякуючы легендарнаму багаццю апошняга цара Лідзіі (560 – 547 гг да н. э.); Крэз быў не толькі надзвычай баагтым, але і шчодрым ахвярапрынашэннямі чыстым золатам Апалону Дэльфійскаму; быў пераможаны царом Персіі, але здолеў пазбегнуць спалення на кастры дзякуючы словам, якія спадабаліся персідскаму цару: “Ня варта лічыць сябе шчаслівейшым з людзей, пакуль жыццё не падыйшло да канца”, 8 – прадмет, з-за якога ўзнікае спрэчка і разлад, 9 – блізкая і рэальная небяспека, 10 – жорсткія патрабаванні, якія падаўляюць усялякую індывідуальнасць; Пракруст – легендарны разбойнік, які меў ложак, куды ўкладваў сваіх ахвяраў: калі іх рост быў меней за даўжыню ложку, ён іх расцягваў, калі ж больш – адсякаў лішняе; такім чынам быў забіты Тэсеям і сам Пракруст.
ІХ. Конкурс “Творчыя заданні”.

  1. Вам прапануюцца археалагічныя знаходкі, па якіх патрэбна зрабіць як мага больш заключэнняў і вывадаў:

а) цяпельца, некалькі костак жывёлаў, скрабок, гарпун.

б) рэшткі чалавека, які ляжыць на баку, дзіда з медным наканечнікам, гліняны збан каля галавы.

2. Старажытны грэчаскі правіцель Салон пісаў, што лепшай сведкай яго дзейнасці з’яўляецца:

Маці чорная зямля шматпакутная,

З якой скінуў я ганебныя слупы,

Рабыня раней, а цяпер вольная.

а) растлумачце, аб чым ідзець гаворка ў гэтым урыўку;

б) якія змены адбыліся ў Афінскай дзяржаве ў выніку рэформаў Салона?

в) якое значэнне мелі гэтыя змены?

3. Пачвара ў Старажытным Егіпце. Забівала падарожнікаў, якія не маглі разгадаць наступную загадку: “Хто ходзіць раніцай на чатырох нагах , удзень – на двух, а ўвечары – на трох?

а) разгадайце і вы загадку;

б) што гэта за пачвара?
Адказы:

1. а) Гэта стаянка першабытных людзей, якія тут жылі, умелі здабываць агонь; па таўшчыні вогнішча можна сказаць, ці доўга жылі людзі; па касцях – вызначыць, на каго палявалі гэтыя людзі; прылады працы былі прымітыўныя, займаліся рыбалоўствам.

б) Гэта пахаванне; старажытны чалавек належаў да племені паляўнічых; людзі маглі вырабляць медныя прылады працы; развівалася рамяство, племя верыла ў замагільнае жыццё, г. зн. Зараджалася рэлігія.

2. а) рэформы Салона;

б) законы Салона 594 г. да н. э.:



п/п

Сутнасць законаў

Асноўны змест

1

Дараванне даўгоў

Людзей, якія мелі доўг, вызвалялі ад яго выплаты, закладзеныя земляробамі зямельныя надзелы, зноў сталі іх уласнасцю (знішчэнне даўгавых “ганебных” слупоў)

2

Забарона абарачаць у рабства за даўгі

Усе рабы-даўжнікі былі вызвалены (“рабыня раней, а цяпер – вольная”), а праданых за мора варта было знайсці і вярнуць за кошт дзяржаўнага скарбу

3

Выбарнасць суддзяў

З ліку ўсіх афінян, незалежна ад знатнасці і багацця

4

Рэгулярнае скліканне народнага сходу (эклесія)

У дзейнасці народнага сходу прымалі ўдзел усе грамадзяне Афін

в) былі закладзены асновы дэмакратычнага ладу Афінаў.

3. а) гэта чалавек, ён у дзяцінстве (“раніцай”) ходзіць на чатырох, калі стане на ногі (“удзень”) – на двух нагах, у старасці, калі абапіраецца на кавеньку, (“увечары”) – на трох;

б) Сфінкс.
Х. Конкурс малюнкаў-пытанняў (дамашняе заданне).


  • Кожны аўтар малюнка не толькі дэманструе яго, але і задае пытанні астатнім удзельнікам конкурсу.

  • Журы ацэньвае малюнак і пытанне максімальна 3 балы.

  • Гучыць музыка, журы (у яго складзе выкладчыкі, вучні старэйшых класаў) падлічвае балы, тлумачыць вынікі і абвяшчае 3-х пераможцаў.

  • Уручаюцца прызы.

  • У заключным слове вядучы дзякуе ўсім за праяўленую творчасць, паказаныя веды, кемлівасць, знаходлівасць, культуру паводзінаў.

  • На апошнім ацэначным этапе, пасля таго, як гульня скончана, адбываецца аналіз занятку, выслухоўваюцца ацэнкі і самаацэнкі ўдзельнікаў, абмяркоўваецца ход гульні і выніковасць дзеянняў вучняў. Выслухоўваюцца прапановы на далейшае.

Парапануемае мерапрыемства можа быць праведзена ў час “Тыдню гісторыі”, пажадана, каб гэта было бліжэй да канца навучальнага года, альбо як абагульненне матэрыялу па гісторыі Старажытнага свету, выносімае ў пазаўрочны фармат. Настаўнікі могуць скараціць колькасць пытанняў і заданняў, у залежнасці ад сваіх умоваў і абставінаў.






Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал