Вернутыя iмёны



старонка2/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.64 Mb.
1   2   3   4

СЯМЕНАЎ Пiлiп Якаўлевiч, н. у 1887 у в. Анiполле. Сепянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 18.4.1931. Па пастанове кaлeгii АДПУ СССР ад 10.5.1932 зняволены на 10 гадоў у пап­раўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ФІЛIПЧАНКА Дзямiд Iнанавiч, н. ў 1896 у в. Гiрына. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 30.12.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 8.2.1933 зняволены на 5 га­доў у папраўча-працоўны лагер з канфiскацы­яй маёмасцi. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ФРАНЕЎ Апанас Апанасавiч, н. ў 1904 у в. Самахвалава. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 30.12.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 10.4.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЧАПКОЎСКІ Аляксандр Пятровiч, н. ў 1888 на Пскоўшчыне. Паляк. Да арышту жыў у в. Татарава, працаваў у калгасе. Па па­станове асобай тройкi НКУС БССР ад 15.10.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 6.11.1938. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 31.3.1960.

ЭРТМАН Клеафас Дзяменцьевiч, н.ў 1906 у в. Языкова. Да арышту жыў у г. Пскоў, працаваў цесляром на чыгунцы. Арыштаваны 19.4.1931. Па пастанове калегii АДПУ СССР ад 10.5.1932 зняволены на 5 гадоў у папраўча­-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.
ДВАРЫШЧАНСКI СЕЛЬСАВЕТ

ВАЛКОВIЧ Аляксей Андрэев, н.ў 13.3.1896 у в. Старынкi Вiлейскага р-на Мiнскай вобл. Да арышту жыў у в. Дворышча, праца­ваў дырэктарам Дворжыцкай cямігодкi. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 22.10.1937 прыгавораны да рас­стрэлу. Расстраляны 11.11.1337 у Полацку. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 9.1.1959.

ГЯЧЭЎСКІ Бранiслаў Iгнатавіч, н.ў 16.7.1898 у г. Рыга. Лiтовец. Удзельнiк грамадзян­скай вайны. Да арышту працаваў настаў­нiкам Дворжыцкай сямiгодкi. Па паста­нове асобай тройкi НКУС БССР ад 22.9.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 1.10.1938 у Мінскy. Месца пахавання невя­дома. Рэабiлiтаваны 28.5.1958.

ЗАЙКIН Фёдар Сямёнавiч, н. ў 1889 у в. Жалезнiкi. Да арышту жыў у в. Рудня, працаваў леснiком. Арыштаваны 19.9.1937. Па пастанове тройкi НКУС БССР ад 27.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-­працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЗАЛЕНСКI Антон Купрыянавiч, н. ў 1881 у в. Антонава Полацкага р-на. Да арышту жыў у в. Чаропаўка, працаваў вартаўнiком моста. Арыштананы 6.8.1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 16.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоў­ны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

МIНЧОНАК Уладзiмiр Baciлевiч, н.ў 31.10. 1891 у в. Каменка. Беларус. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 8.10.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Памёр 19.1.1941 у месцах зняволення. Месца пахавання невядома. Рэабiлi­таваны 31.12.1960.

ПЕТРАЧЭНКА Кiрыла Яваўлевiч, н. ў 1903 у в. Дварышча. Беларус. Да арышту працаваў у калгасе. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 19.10.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Памёр 16.5.1942 у месцах зняволення ад крупознага запалення лёгкix. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 16.4.1960.

ПРАЎДЫШ Сцяпан Герасiмавiч, н. ў 1906 у в. Дварышча. Беларус. Да арышту працаваў iнспектарам Расонскага аддзялення Дзяржбанка. Член БКП(б). Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 22.9.1938 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Памёр 8.11.1941 у месцах зняволення. Pэaбi­лiтаваны 22.8.1964.

СКУРАТАЎ Васiль Сямёнавiч, н. ў 1897 у в. Крашкова. Беларус. Аднаасобнiк. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 8. 10.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-пра­цоўны лагер. Памёр ад туберкулёзу у Новасiбiрскай вобл. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 26.12.1959.
ЗАБОРСКI СЕЛЬСАВЕТ

БЫКАЎ Антон Iванавiч, н. ў 1870 у в. Перавоз. Да арышту працаваў у калгасе “Чырвоны Усход». Арыштаваны 19.9.1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 27.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-­працоўны лагер. Рэабiлiтававы 16.1.1989.

ГЕРАСIМОВIЧ Антон Iванавiч, н. ў 1887 у в. Пакучаi. Да арышту жыў на хутары Белае. Арыштаваны 18.9.1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 8.10.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабi­лiтаваны 16.1.1989.

ГEPAСIMOBIЧ Iван Аляксандравiч, н. ў 1893 у в. Забор'е. Беларус. Да арышту працаваў рахункаводам калгаса iмя Якаўлева. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 27.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Памёр 22.12.1941 у месцах зняволення. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 25.1.1960.

ГОЛIКАЎ Малах Рыгоравiч, н. ў 1901 у г. Ленiнград. Да арышту жыў у в. Iвашка­вiчы. Арыштаваны 26.3.1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ДАНЧАНКА Васiль Кузьмiч, н. ў 1891 у в. Аўсюкова. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 24.12.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 8.2.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ДЗЯМІДАЎ Iван Сцяпанавiч, н. ў 1888 у в. Бараўкі. Да арышту працаваў у калгасе. Арыштаваны 25.12.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 8.2.1933 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ДЗЯМIДАЎ Mixaiл Iванавiч, н. ў 1891 у в. Бараўкi. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштава­ны 19.9.1937. Па пастанове тройкi НКУС БССР ад 27.9.1937 зняволены на 10 гадоў у напраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЕМЯЛЬЯНАЎ Пётр Уладзiмiравiч, н. ў 1881 у в. Шнiтаўка. Да арышту працаваў у калгасе. Арыштаваны 19.9.1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 27.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабi­лiтаваны 16.1.1989.

КАЗЛОЎ Iван Кiрылавiч, н. ў 1884 у в. Шэндзялы. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштава­ны 27.12.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 7.2.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер з канфiскацыяй маёмасцi. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КАЗЛОЎ Карней Яфiмавiч, в. ў 1883 у в. Шандзялы. Селянiн-аднаасобнiк. Арышта­ваны 27.12.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 7.2.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КАЗЛОЎ Сямён Яфiмавiч, н. ў 1906 у в. Шэндзялы. Да арышту жыў у г. Вiцебск, працаваў у Белкамунбудзе. Арыштаваны 28.7.1937. Па пастанове тpoйкi НКУС БССР ад 17.8.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 25.8.1937. Месца пахавання невя­дома. Рэабiлітаваны 16.1.1989.

КАЗЛОЎ Фёдар Трафiмавiч, н. ў 1903 у в. Шэндзялы. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 27.12.1932. IIa пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 7.2.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер з канфiска­цыяй маёмасцi. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КАРТАВЕНКА Ерафей Дзмiтрыевiч, н. ў 1882 у в. Аўсюкова. Арыштаваны 28.5.1938. Па пастанове абласнога суда зняволены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтава­ны 5.7.1990.

КIРЫЛЕНКА Барыс Iванавiч, н. ў 1865 у в. Лiсiцы. Да арышту жыў у в. Iльiно, праца­ваў у калгасе. Арыштаваны 18.9.1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 26.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-­працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЛАПАТКА Павел Аляксеевiч, н. ў 1874 у в. Каменка. Працаваў у калгасе “Чырвоны сцяг». Арыштаваны 19.9.1937. Па пастанове тройкi НКУС БССР ад 8.10.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЛУКАШОЎ Пратас Мiкалаевiч, н. ў 1901 у в. Лiсiцы. Да арышту жыў у в. 3аглыб'е. Арыштаваны 6.8.1937. Па пастанове тройкi НКУС БССР ад 27.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЛУКАШЭНКА Андрэй Сямёнавiч, н. ў 1875 у в. Бяззубенкi, Працаваў у калгасе “Чыр­вовы сцяг». Арыштаваны 19.9.1937. Па паста­нове асобай тройкi НКУС БССР ад 8.10.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча­-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЛЫСЕНКА Гаўрыла Цiмафеевiч, н.ў 18.12.1903 у в. Залешчанкi. Беларус. Да арышту прадаваў у калгасе “Чырвоны Усход”. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 6.12.1837 зняволены на 10 гадоў у папраўча­-працоўны лагер. Далейшы лёс невядомы. Рэа­бiлiтаваны 27.8.1960.

ЛЫСЕНКА Iван Цiмафеевіч, н. ў 1897 у в. Залешчанкi. Беларус. Да арышту працаваў калгасе “Чырвоны Усход”. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 6.12.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 27.8.1960.

ЛЫСЕНКА Лаўрэн Васiлевiч, н. ў 1902, да арышту жыў у в. Казулiна. Ары­штаваны 26.12.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ да БССР ад 5.2.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

МЕЛЕХАЎ Фёдар Сцяпанавiч, н. ў 1891 у в. Забор'е. Беларус. Да арышту працаваў ў калгасе iмя Якаўлева. Арыштаваны 6.8. 1937. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 17.8.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Пакаранне адбываў з 5.9.1937 у Карэлii ў Сегежскiм аддзяленнi Белбалтлага, 1.12.1937 накiраваны у Сегеж­лаг. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ПАШКОЎ Ягор Ягоравiч, н. ў 1893 у в. Ясянец. Да арышту працаваў у калгасе. Арыштаваны 25.12.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 8.2.1933 зняво­лены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

РАШЧЭЎСКАЯ Ганна Дзям'янаўна, н. ў 1877 у в. Янова. Полька. Да арышту жыла ў в. Атходная, працавала ў калгасе iмя Энгель­са. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракура­туры СССР ад 3.1.1938 прыгаворана да расстрэлу. Расстраляна 17.1.1938 у Полацку. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтавана 16.1.1989.

ХАХЛОЎ Пiлiп Пятровiч, н. ў 1888 у в. 3абор'е. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 24.12.1932. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 8.2.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiта­ваны 16.1.1989.


ЦITOЎ Андрэй Iванавiч, н. ў 1895 у в. Аўсюкова. Арыштаваны 24.12.1932. Па паста­нове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 8.2.1933 зняволены на 8 гадоў у папраўча-­працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.
КЛЯСЦIЦКI СЕЛЬСАВЕТ

AДAXOЎCKI Iван Антонавiч, н. ў 1904 у в. 3абалотнiкi. Да арышту жыў у в. 3агор­ныя. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 2.1. 1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 7.3.1933 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер з канфiскацыяй маёмасцi. Памёр у 1991. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

АНДРУШКЕВАдольф Дзяменцьевiч, н. ў 1866 у в. Дубраўка. Паляк. Да арышту жыў у г. Полацк, працаваў вартаўнiком воданапорнай вежы на чыгуначнай ст. Полацк. Арыштананы 20.2.1938. Па пастанове тройкi УНКУС Смаленскай вобл. ад 3.3.1938 пры­гавораны да расстрэлу. Час, месца пакарання i пахавання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1. 1989.

БАБКОЎ Уладзiмiр Пятровiч, н. ў 1911 у в. Клясцiцы. Беларус. Да арышту жыў у Полацку, працаваў начальнiкам фiнансавай часцi Полацкага ваеннага шпiталя. Па паста­нове кaмicii HКУС i Пракуратуры СССР ад 10.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстра­ляны 9.2.1938 у Miнcкy. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 2.10.1989.

ГЕРЦЫК Пётр Ягоравiч, н. ў 1903 у в. Велле. Беларус. Да арышту працаваў у калга­се “16-ы партз'езд”. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 28.11.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.1.1959.

ГУРЭЦКI Iван Вiкенцьевiч, н. ў 1899 у в. 3абалоцце. Селянiн-аднаасобнiк. Арышта­ваны 7.1.1933. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 7.2.1933 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлi­таваны 16.1.1989.

ДАВЫДАЎ Iван Фядотавiч, н. ў 1890 у в. Baлoўнiкi. Беларус. Да арышту жыў у в. Альхоўка, працаваў сплаўшчыкам лесу ў Расонскiм лестрангасе. IIa пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 22.9.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 3.10.1938. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 22.10. 1959.

ДЗЕЛIЖОНАК Дзянiс Усцiнавiч, н. ў 1890 у в. Абухава. Дa арышту працаваў у кал­гасе. Арыштаваны 29.10.1937. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 9.11. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Час, месца пакарання i пахавання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ДЗIВАКОВIЧ Аляксандр Аляксандравiч, н. ў 1886 у в. Шалягова Верхнядзвiнскага р-на. Беларус. Да арышту жыў у в. Казiмi­рова, працаваў возчыкам Вiцебскага гарпрам­гандлю. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 28.11.1937 зняволены на 10 гадоў папраўча-працоўны лагер. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 17.1.1959.

ДУБОЎСКI Пётр Пятровiч, н. 6.7.1899 у в. Вялiкi Бор. Паляк. Да арышту жыў у в. Рылi, працаваў старшынёй калгаса “Чырво­ныя Рылi”. Пa пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 20.2.1938 у Мiнску. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 10.12. 1959.

ЗАРАКОЎСКI Бpaнicлaў Аркадзевiч, н. ў 1903 у в. Старынкi. Да арышту жыў у в. 3абалоцце, працаваў у калгасе iмя Молатава. Паляк. Арыштаваны 19.11.1937. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 9.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Час, месца пакарання і пахавання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ЗАРАКОЎСКI Iociф Аркадзевiч, н. 15.3. 1895 у в. Старынкi. Паляк. Да арышту жыў у в. Узрэчча, працаваў леснiком. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 9.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 25.11.1937 у Полацку. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 29.9.1964.

КАВАЛЕЎСКI Пётр Сiдapaвiч, н. ў 1887 у в. Сямешкi. Беларус. Да арышту працаваў рамонтнiкам дарог. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 9.12.1937 пры­гавораны да расстрэлу. Расстраляны 26.12. 1937 у Полацку. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 7.12.1960.

КABAЛEЎСКI Станiслаў Iгнатавiч, н. 8.5. 1901 у в. Куры. Беларус. Да арышту жыў у в. Забалоцце, працаваў у калгасе iмя Мола­тава. Па пастанове кaмicii НКУС i Пpaкypa­туры СССР ад 9.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 25.11.1937 у Полацку. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 9.10.1989.

КАЧАНАЎ Гаўрыла Яфiмавiч, н. ў 1884 у в. Лямно. Да арышту жыў у в. Шалашнiкi, працаваў садаводам-пчаляром у калгасе “Барацьбiт за свабоду”. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 26.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 12.11.1937. Месца пахавання невядома. Pэaбiлi­таваны 10.10.1989.

КВIНТА Iван Iванавiч, н. ў 1865 у в. Каршуноўка Себежскага р-на Пскоўскай вобл. Да арышту жыў у в. Доўгае. Селянiн-адна­асобнiк. Арыштаваны 22.4.1931. Па пастанове кaлeгii АДПУ СССР ад 10.5.1932 высланы разам з сям'ёй на спецпасяленне на Поўнач. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КОРНЕЎ (КАРНIЛЕНКА) Лявонцiй Mi­хайлавiч, н. ў 1912 у в. Пipaгi. Да арышту жыў на ст. Курунтан Паўднёва-Заходняй чыгункі, працаваў качагарам вадакачкi. Ары­штаваны 31.5.1931. Паводле рашэння кaлeгii АДПУ СССР ад 10.5.1932 вызвалены з-пад арышту з залiкам тэрмiну папярэдняга зняволення. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КОТВIЧ Франц Iгнатавіч, н. ў 1883 у в. Старынкi. Паляк. Да арышту працаваў у калгасе iмя Молатава. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 29.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны 6.10.1989.

КРАСНАБАЕВА Нiна Лявонаўва, н. ў 1906 у в. Сiнск. Беларуска. Да арышту жыла ў в. Клясцiцы. Хатняя гаспадыня. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 10.1.1938 прыгаворана да расстрэ­лу. Расстраляна 13.2.1938 у Miнскy. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтавана 2.10.1989.

КРАСНАБАЕЎ Вiктар Якаўлевiч, н. ў 1897 у Верхнядзвiнскiм р-не. Беларус. Да арышту жыў у в. Клясцiцы, працаваў рахункаводам на ўчастку дарогi. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 10.1. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 9.2.1938 у Мiнску. Месца пахавання невя­дома. Рэабiлiтаваны 2.10.1989.

КРЫВАШАНАЎ Кiрыла Аляксандравiч, н. ў 1907 у в. Замошша. Арыштаваны 19.9. 1937. Па пастаноне асобай тройкi НКУС БССР ад 8.10.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

КУЛЬБIЧ Канстанцiн Нiчыпаравiч, н. ў 1902 у в. Лапешчына. Працаваў у калгасе “Батрак”. Арыштаваны 9.2.1935. Па пастано­ве асобай нарады НКУС СССР ад 25.6.1935 зняволены на 3 гады у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

МАЛЕШКА Аляксандр Iванавiч, н. 23. 10.1907 у в. Узрэчча. Беларус. Да арышту працаваў лясным вартаўнiком. Па пастанове камiсiі НКУС i Пракуратуры СССР ад 14.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 26.12.1937 у Полацку. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 1.12.1956.

MAРЫHCКI Уладзiмiр Францавiч, н. ў 1888 у в. Пасынкi. Паляк. Да арышту жыў у в. Запольцы, працаваў у калгасе. Па паста­нове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 5.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 9.2.1938 у Мiнску. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 29.8.1957.

МАРГЕВIЧ Iван Францавiч, н. ў 1889 у в. Максiмаўшчына Верхнядзвiнскага р-на. Да арышту жыў на хутары Доўгае. Селянiн-­аднаасобнiк. Арыштаваны 28.4.1931. Па пастанове кaлeгii АДПУ СССР ад 10.5.1932 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

MAPОЗАЎ Mixaiл Дзянiсавiч, н. ў 1892 у в. Шаўцова. Да арышту працаваў фiнпла­навiком райспажыўсаюза. Арыштаваны 26.2.1932. Па пастанове кaлeгii АДПУ СССР ад 4.6.1932 зняволены на 3 гады ў папраўча-­працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1 989.

МАРОЗАЎ Сямён Мiхайлавiч, н. 3.3.1890 у в. Абухава. Беларус. Да арышту працаваў старшынёй калгаса “2-я пяцiгодка”. Iнвалiд 1-й сусветнай вайны, быў узнагароджаны Георгiеўскiм крыжам. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 29.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 22.11.1937. Месца пахавання невядома. Рэабiлi­таваны 23.10.1989.

MAЦУЛEBIЧ Адольф Францавiч, н. ў 1875 у в. 3абароўе. Паляк. Селянiн-аднаасоб­нiк. Арыштаваны 11.2.1930. Па пастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 14.3.1930 высланы ў Ciбip. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

МIНЬКОЎ Пётр Iванавiч, н. ў 1890 у в. Куры. Быў рэпрэсiраваны двойчы: у 1932 асуджаны на 2 гады як «злосны падатка­неплацельшчык”, а ў 1935 зa рэлiгiйныя пе­ракананнi быў сасланы на 3 гады на будаўнiцтва Рыбiнскага вадасховiшча. Pэaбiлi­таваны ў 60-х гадах.

МЯДЗВЕДЗЕЎ Іван Несцеравiч, н. ў 1900 на Магiлёўшчыне. Да арышту жыў у в. Паго­шчына. Арыштаваны 22.4.1931. Па пастанове кaлeгii АДПУ СССР ад 10.5.1932 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабi­лiтаваны 16.1.1989.

МЯД3ВЕДСКI Ягор Iванавiч, н. ў 1908. Рускi. Да арышту жыў у в. Забалоцце, праца­ваў у калгасе iмя Молатава. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 15.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстра­ляны 5.12.1937 у Полацку. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 16.1.1959.

НОВIКАЎ Iван Мiкалаевіч, н. ў 1904 у в. Клясцiцы. Беларус. Да арышту працаваў слесарам. Па пастанове кaмicii НКУС i Пра­куратуры СССР ад 10.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 9.2.1938 у Мiнску. Месца пахавання невядома. Рэабiлiтаваны 2.10.1989.

ПАЛЯВЕЧКА Iван Фёдаравiч, н. ў 1908 у в. Узрэчча. Працаваў у калгасе iмя Молатава. Арыштаваны 20.11.1937. Па паста­нове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 17.12.2937 прыгавораны да расстрэлу. Час, месца пакарання i пахавання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ПАРАДНЯ Баляслаў Антовав, н. у 1893 у в. 3абалоцце. Паляк. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 19.1.1935. Па пастанове асобай нарады НКУС СССР ад 25.6.1935 зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ПАРАДНЯ Фрыдрых Людвiгавiч, н. у 1899 у в. 3абалоцце. Паляк. Да арышту працаваў у г. Вiцебск. 5.8.1937 арьштаваны паўторна. Па пастанове асобай тройкi НКУС БССР ад 7.9.1937 прыгавораны да расстрэлу. Час, месца пакарання i пахавання невядомыя. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ПЭК Iван Апанасавiч, н. ў 1887 у в. Гараватка. Беларус. Да арышту жыў у Расо­нах, працаваў цесляром. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 10.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 13.2. 1938 у Мiнску. Месца пахавання певядома. Рэабiлiтаваны 14.4.1960.

POHIC Mixaiл Пятровiч, н. ў 1871 на хутары Вецдрук у Латвii. Да арышту жыў на хутары Сяргееўшчына. Латыш. Селянiн-аднаасобнiк. Арыштаваны 12.2.1930. Па цастанове тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 14.3.1930 высланы ў Ciбip. Рэабiлiтаваны 16. 1.1989.

САВIЦКАЯ Ганна Паўлаўна, н. ў 1901 у в. Семянец. Да арышту жыла на хутары Зacлyгi Верхнядзвiнскага р-на. Арыштавана 29.10.4929. Па пастанове асобай нарады АДПУ ад 29.1.1930 выслана на 3 гады ў Ciбip. Рэабiлiтавана 16.1.1989.

САВIЦКI Лявон Антонавiч, н. ў 1879 у в. Сiнск. Беларус. Да арышту жыў у в. Клясцi­цы, працаваў у калгасе “Чырвоны партызан». Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 10.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 9.2.1938 у Мiнску. Месца паха­вання невядома. Рэабiлiтаваны 2.10.1989.

СЦЯГАЦЕЛЬ Мiкалай Герасiмавiч, н. ў 1896 у в. Старынкi. Да арышту працаваў у будаўнiчай брыгадзе калгаса iмя Молатава. Арыштаваны 19.11.1937. Па пастанове кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 9.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Час, месца па­карання i пахавання невядомыя. Рэабiлiтава­ны 16.1.1989.

ФРАЛОЎ Макар Несцеравiч, н. ў 1892 у в. Баркi Себежскага р-на Пскоўскай вобл. Да арышту жыў у в. Купелiшча. Pycкi. Арышта­ваны 27.3.1932. Па пастанове асобай тройкi пры ПП АДПУ па БССР ад 29.6.1932 зняво­лены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

ХАМЧАНОЎСКI Антон Восiпавiч, н. ў 1874 у в. Пipaгi. Беларус. Да арышту працаваў у калгасе. Арыштаваны 14.8.1937. Па пастано­ве кaмicii НКУС i Пракуратуры СССР ад 29.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рас­страляны 22.11.1937. Месца пахавання не­вядома. Рэабiлiтаваны 16.1.1989.

Каталог: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал