В.І. Варанец беларуская мова медыцынская лексіка



старонка4/19
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.92 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19

Правапіс прыставак.


Прыстаўкі з-, раз-, уз-, без- пішуцца перад звонкімі зычнымі: збіць, разваліць, узгорак, бездакорна. Прыстаўкі с-, рас-, ус-, бес- пішуцца перад глухімі зычнымі: спаліць, рассыпаць, ускапаць, беспамылковы.

Прыстаўкі ад-, над-, пад-, перад-, аб- пішуцца заўсёды нязменна: адваліць, адсыпаць, абдзяліць, абпаліць.



СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ
Змяненне слова па склонах называецца скланеннем. Таксама скланеннем называюцца словы, аб’яднаныя агульнасцю змянення назоўнікаў па склонах. Узгадаем парадак склонаў у беларускай мове і пытанні да кожнага з іх.

Назоўны склон : хто? што?

Родны склон : каго? чаго?

Давальны склон : каму? чаму?

Вінавальны склон : каго? што?

Творны склон : кім? чым?

Месны склон : аб кім? аб чым?

У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 ці 3-га скланення.

Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я): сцяна, доля, рука, армія1

Да другога скланення адносяцца:

  • назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: лес, конь;

  • назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о(-ё), -а, -е: галлё, неба;

  • пяць назоўнікаў на -мя: семя, цемя, бярэмя, вымя, полымя.

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам: печ, радасць.

Не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення:

  • рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, жарабя, імя;

  • нескланяльныя назоўнікі: кафэ, адажыо, метро;

  • назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: нагавіцы, дзверы, нажніцы;

  • назоўнікі, утвораныя з прыметнікаў: хворы, рабочы, малады.

Назоўнікі першага скланення





Склоны

Аснова на мяккі зычны

Аснова на цвёрды зычны

Аснова на зацвярдзелы зычны

Н.

доля

сасна

шаша

Р.

долі

сасны

шашы

Д.

долі

сасне

шашы

В.

долю

сасну

шашу

Т.

доляй (-яю)

сасной (-ою)

шашой (-ою)

М.

(аб) долі

(аб) сасне

(на) шашы




Склоны

Аснова на г, к, х

Н.

дарога палка муха

Р.

дарогі палкі мухі

Д.

дарозе палцы мусе

В.

дарогу палку муху

Т.

дарогай (-аю) палкай (-аю) мухай (-аю)

М.

(на) дарозе (на) палцы (аб) мусе


Назоўнікі другога скланення


Склоны

Аснова на цвёрды зычны

Аснова на зацвярдзелы зычны

Н.

брат слуп град

вецер гора

Р.

брата слупа граду

ветру гора

Д.

брату слупу граду

ветру гору

В.

брата слуп град

вецер гора

Т.

братам слупам градам

ветрам горам

М.

(аб)брату(на)слупе(аб)градзе

(аб) ветры (аб) горы




Склоны

Аснова на мяккі зычны

Аснова на г, к, х

Н.

дзень стрэмя

кіраўнік мурог кажух

Р.

дня стрэмя

кіраўніка мурагу кажуха

Д.

дню стрэмю

кіраўніку мурагу кажуху

В.

дзень стрэмя

кіраўніка мурог кажух

Т.

днём стрэмем

кіраўніком мурагом кажухом

М.

(аб)дні (у)стрэмі

(пры)кіраўніку (на)мурагу (у)кажусе

У родным склоне адзіночнага ліку большасць назоўнікаў 2-га скланення мае канчатак -а(-я): агарода, каня, мора.



Назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак -у(-ю), калі абазначаюць:

а) з’явы прыроды: грому, дажджу;

б) зборныя прадметы: гароху, натоўпу;

в) хімічныя элементы, рэчывы, матэрыялы: кіслароду, воцату, бетону, але хлеба, аўса;

г) дзеянні: свісту, шуму;

д) разумовыя паняцці, пачуцці, адчуванні: жалю, болю, розуму;

е) грамадскія фармацыі, тэорыі, вучэнні: капіталізму, ніцшыянству.

Назоўнікі 2-га скланення, якія абазначаюць асобу чалавека, у месным склоне маюць канчатак -у(-ю): пры мараку, аб студэнту.
Назоўнікі трэцяга скланення


Склоны

Аснова на мяккі і цвёрды зычны

Аснова на зацвярдзелы зычны

Н.

годнасць верф

печ

Р.

годнасці верфі

печы

Д.

годнасці верфі

печы

В.

годнасць верф

печ

Т.

годнасцю верф’ю

печчу

М.

(аб) годнасці (на) верфі

(на) печы

У творным склоне зычны ў пазіцыі паміж галоснымі падаўжаецца: мышшу, ноччу, меддзю.


Назоўнікі множнага ліку


Склоны

Першае скланенне
Другое скланенне

Н.

дарогі вёсны

дамы коні

Р.

дарог вёснаў

дамоў коней

Д.

дарогам вёснам

дамам коням

В.

дарогі вёсны

дамы коней

Т.

дарогамі вёснамі

дамамі коньмі

М.

(аб) дарогах (аб) вёснах

(аб) дамах (на) конях




Склоны
Трэцяе скланенне

Н.

радасці рэчы верфі

Р.

радасцей рэчаў верфяў

Д.

радасцям рэчам верфям

В.

радасці рэчы верфі

Т.

радасцямі рэчамі верфямі

М.

(аб) радасцях (аб) рэчах (на) верфях

У творным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчатак -амі(-ямі): шклянкамі, марамі, навінамі.У родным склоне большасць назоўнікаў першага скланення множнага ліку мае нулявы канчатак: сякер, хат, папер. Назоўнікі, аснова якіх заканчваецца збегам зычных, маюць канчатак -аў(-яў): лазняў, рэчаў, пушчаў; калі ў збегу зычных другі гук “к”, то ў гэтым выпадку назоўнік мае нулявы канчатак: вёска – вёсак, палка – палак.



Некаторыя назоўнікі першага і другога скланенняў могуць ужывацца з нулявым канчаткам і з канчаткам -аў(-яў): партызан – партызанаў, вішань – вішняў.
Назоўнікі мужчынскага і агульнага роду з канчаткам -а(-я)

Склоны

Назоўнікі з націскам на аснове

Назоўнікі з націскам на канчатку

Н.

плакса Коля

старшыня Фама

Р.

плаксы Колі

старшыні Фамы

Д.

плаксу Колю

старшыню(-і) Фаму(-е)

В.

плаксу Колю

старшыню Фаму

Т.

плаксам Колем

старшынёй(-ёю) Фамой(-ою)

М.

(пра) плаксу (пра) Колю

(пра)старшыню(-і) (аб) Фаму(-е)

Назоўнікі мужчынскага роду, у якіх націск падае на аснову, у давальным і месным склонах маюць канчатак -у(-ю): пры дзядзьку, у Міцю; назоўнікі, у якіх націск падае на канчатак, маюць канчатак -у(-ю) або -е, -і: аб старшыню


(-і).


Назоўнікі агульнага роду ( плакса, стараста і г.д.), якія абазначаюць асоб жаночага полу, скланяюцца як назоўнікі першага скланення.
Скланенне прозвішчаў і назваў гарадоў, вёсак на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін.

Склоны
Прозвішчы

Назвы гарадоў

Н.

Сідараў Панін

Крычаў Валожын

Р.

Сідарава Паніна

Крычава Валожына

Д.

Сідараву Паніну

Крычаву Валожыну

В.

Сідарава Паніна

Крычаў Валожын

Т.

Сідаравым Паніным

Крачавам Валожынам

М.

(аб) Сідараву Паніну

(у) Крычаве Валожыне

Прозвішчы на -оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін у творным склоне маюць канчаткі -ым, -ім: Дзянісавым, Пеціным; назвы гарадоў, вёсак – -ам, -ом: за Рагачовам, пад Кобрынам.



У месным склоне прозвішчы маюць канчатак : аб Пятрову, пры Каверыну; назвы гарадоў і вёсак – : у Ржэве, у Таліне.
Нескланяльныя назоўнікі.

Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца:

а) прозвішчы на : з Сцянько Верай, аб Крамко Івану;

б) прозвішчы на зычны гук, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: з Сідарчук Ганнай, у Дарашэвіч Вольгі;

в) некаторыя запазычаныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук: метро, радыё;

г) складанаскарочаныя словы: ВНУ, БДУ.

ПРАВАПІС ПРЫМЕТНІКАЎ.

Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў.


У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на т, ч, к, ц пры дапамозе суфікса -ск-, адбываецца зліццё суфіксальнага с з зычным асновы і ўтвараецца спалучэнне цк: брат + ск = брацкі, Брэст + ск = брэсцкі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на с, ш пры дапамозе суфікса -ск-, застаецца толькі суфіксальны с: беларус + ск = беларускі, таварыш + ск = таварыскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, нацыянальнасцей з асновай на ж, ш, з, г, к, х пры дапамозе суфікса -ск-, усе гэтыя зычныя застаюцца нязменна: Каўказ + ск = каўказскі, чуваш + ск = чувашскі ( але славацкі, турэцкі, калмыцкі). Словы паляшук, казак не адносяцца да назваў нацыянальнасцей.

Суфікс -ск- пішацца нязменна ў прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на д: горад + ск = гарадскі, завод + ск = завадскі.

Мяккі знак пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на -нь, і ў слове восеньскі: чэрвень – чэрвеньскі, жнівень – жнівеньскі.

Мяккі знак пішацца ў суфіксах -аньк-, -эньк-, -еньк-: здаровенькі, прыгажэнькі, добранькі.

Дзве літары н пішуцца:

а) у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на -н, -мя, пры дапамозе суфікса -н-: вагон – вагонны, імя – іменны ( але полымя – палымяны);

б) у прыметніках з суфіксам -енн- (-энн-): абедзенны, страшэнны;

Прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -ан- (-ян-), -ін- (-ын-), пішуцца з адным н: пясчаны, драўляны, салаўіны, птушыны.

Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў мужчынскага роду з мяккай асновай, пішуцца з суфіксам -еў- (-ев-): Колеў дом, Міцева цукерка.

ПРАВАПІС ЛІЧЭБНІКАЎ.



У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.

Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.

У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.

У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.

Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.

Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.

У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых.

Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі.

Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат.

Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.

ПРАВАПІС ЗАЙМЕННІКАЎ.


Няпэўныя займеннікі з прыстаўкай абы- і суфіксам -небудзь пішуцца праз дэфіс: абы-дзе, каму-небудзь, што-небудзь. Калі прыстаўка абы- аддзелена ад займенніка прыназоўнікам, то яна пішацца асобна: абы ў каго, абы за што, абы з кім.

Няпэўныя займеннікі з суфіксам -сьці (-сь) пішуцца разам: хтосьці (хтось), дзесьці (дзесь), камусьці.

Прыстаўкі не-, ні- з займеннікамі пішуцца разам: нехта, нечага, нішто.

Запомніце:

Р. сябе цябе

Д. сабе табе

В. сябе цябе

Т. сабой табой

М. (аб) сабе (аб) табе




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал