М арфалагічная норма
Вылучыце адпаведны прынятым нормам варыянт/ варыянты:
На мухе - на мусе – на мусі
На шчацэ – на шчаке - на шчацы
У стра́ху – у стра́се – у стра́хе
На пні – на пне
У снягу – у снеге – у снезе
На дварэ – на двары
Россып’ю – россыпам
У гаі – у гаю
Бярлог – бярлога
На рагу – на розе – на роге
Вугла - вуглу
Вугаля - вугалю
На сцягу – на сцяге – на сцязе
Клавіш – клавіша
Кішэнь – кішэня
Бронх – бронха
Пад’езда – пад’езду
Туфель – туфля
Кілаграмаў – кілаграм
У каранях – у карэннях – у карэнні
Крылы – крылле – крыллі
Васін мяч – Васеў мяч
Цёткава хустка – цётчына хустка – цёткіна хустка
Сашыны кнігі – Сашавы кнігі
Іван менш за брата – Іван меншы за брата
Замінаць цябе – замінаць табе
Ушчуваць цябе – ушчуваць табе
Папікаць сябе – папікаць сабе
З пяцьсот рублямі – з пяццюстамі рублямі - з пяцістамі рублямі
Са ста трыццаццю шасцю – са сто трыццаццю шасцю – са ста трыццаць шасцю
Кладзіце - кладзяце
Ідзеце – ідзіце – ідзяце
Адрачацца – адракацца
К алышуць – калыхаюць
Ён было пісаў – ён быў пісаў
Чакалі было – чакалі былі
Мяркуемыя вынікі – меркаваныя вынікі
Пасівеўшы ад гора – пасівелы з гора
Поделитесь с Вашими друзьями: |