Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»


Аднаўленне і мадаляванне з дапамогай ІТ аб’ектаў матэрыяльнай культуры ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст



старонка4/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер400.15 Kb.
ТыпВыпускная работа
1   2   3   4   5

3.2 Аднаўленне і мадаляванне з дапамогай ІТ аб’ектаў матэрыяльнай культуры ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст.


Аднаўленне першапачатковага выгляду аб’ектаў матэрыяльнай культуры з’яўляецца актуальным напрамкам гістарычнага даследавання і мае відавочную навукова-практычную накіраванасць. Аднаўленне знешняга выгляду Запарожскай Сечы, яе ўмацаванняў, храмаў, рэчаў побыту і іншых гістарычных аб’ектаў садзейнічае не толькі развіццю гістарычнай навукі, але і стварэнню турыстычнай інфраструктуры. Інфармацыйныя тэхналогіі адыгрываюць вялікую ролю ў аднаўленні і мадэляванні гістарычных аб’ектаў: архітэктуры, вопраткі, рэчаў побыту, прыладаў працы, страчаных твораў мастацтва [9, с. 54]. Прыкладам гэтаму можа быць ужо прыгаданы намі Нацыянальны запаведнік “Хортіца”, дзе была праведзена вялікая работа па аднаўленню і рэканструкцыі знешняга выгляду Запарожскай Сечы. На месцы колішняй Запарожскай Сечы былі пабудаваны адпаведныя старажытным умацаванні, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, адноўлена царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы, створаны музей запарожскага казацтва. Немалую ролю пры даследаванні гісторыі і аднаўленні знешняга выгляду Запарожскай Сечы адыгралі і інфармацыйныя тэхналогіі.

Актыўна развіваецца і рэканструкцыя знешняя выгляду і вопраткі людзей старадаўніх часоў. Сярод прыкладаў назавем рэканструкцыю знешняга выгляду гетмана Войска Запарожскага ХVІІ ст. Рэканструкцыя была праведзена на аснове копіі партрэта гетмана Івана Выгоўскага (? – 1664) невядомага аўтара ХVІІІ ст. і прадстаўлена ўкраінскім даследчыкам Аляксеем Сакыркам у яго кнізе “Конопська битва 1659. Тріумф в час Руїни” (2008 г.). Серыю рэканструкцый адзежы, узбраенняў і амуніцыі ўкраінскіх ваяроў розных часоў прадстаўляе ўкраінскі часопіс “Тиждень” (http://tyzhden.ua/).


М
алюнак 3–Знешні выгляд гетмана Івана Выгоўскага. Рэканструкцыя з кнігі А.Сакыркі

Яшчэ адно пытанне навуковага даследавання, непасрэдна звязанае з гістарычнай рэканструкцыяй, уяўляе сабой аднаўленне гістарычнай сімволікі, у дадзеным выпадку – сімволікі ўкраінскага казацтва. Важным тут з’яўляецца не толькі даследаванне захаваных узораў сімволікі (напр., сцягаў), але і аднаўленне знешняга выгляду таго, што не захавалася. У гэтай сувязі таксама значнымі з’яўляюцца пытанні пра вытокі і ўплывы казацкай сімволікі, яе сувязі з сімволікай Рэчы Паспалітай і іншых суседніх краін, а таксама з сімволікай сучаснай Украіны. Вялікая праца праводзіцца ў гэтым рэчышчы Украінскім геральдычным таварыствам, якое прадстаўляе афіцыйны рэестр і даследаванні па гісторыі украінскай геральдыкі, вексілалогіі, эмблематыцы, сфрагістыцы, генеалогіі. Вялікую ўвагу гістарычным сімвалам Украіны надае і ўкраінскі ўрад [16]. Так, у 2009 г. па загаду прэм’ер-міністра Украіны Ю. Цімашэнкі была праведзена рэстаўрацыя сцяга Войска Запарожскага, а на падставе яго – рэканструкцыя герба Войска Запарожскага (мал. 4). Рэканструкцыяй гістарычнай сімволікі Украіны займаецца сектар геральдыкі Упраўлення дзяржаўных узнагарод і геральдыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны. Спецыялістам па рэканструкцыі гістарычнай сімволікі з’яўляецца загадчык гэтай структуры Юрый Саўчук, на ліку якога і аднаўленне сцяга Багдана Хмяльніцкага (мал. 5).

Яшчэ адзін цэнтр, што займаецца даследаваннем, у тым ліку, і казацкай сімволікі – Рускі Цэнтр сцягазнаўства і геральдыкі. На яго сайце (http://www.vexillographia.ru/ukraine/cosaccos.htm) можна знайсці і рэканструкцыі казацкіх сцягаў.



Малюнак 4 – Герб войска Запарожскага. Рэканструкцыя 2009 г. па загаду ўрада Украіны

Малюнак 5 – Рэканструкцыя сцяга Багдана Хмяльніцкага

3.3 Выкарыстанне ІТ у навучальных курсах па гісторыі Украіны ХVІ – ХVІІІ стст.


Усё больш звыклым становіцца выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій і ў навучальным працэсе [4, с. 14]. Хоць дадзенае пытанне не адносіцца непасрэдна да навуковага гістарычнага даследавання, разгледзім усё ж некаторыя яго прыклады.

Пачнем з відэёматэрыялаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў розных відах даследаванняў: рэканструкцыі матэрыяльнай культуры, картаграфіі і інш., але галоўная іх функцыя – усё ж інфармацыйная, таму спынімся на іх у дадзеным пункце работы. Па гісторыі ўкраінскага казацтва створаны цэлы шэраг інфармацыйных (у т.л., навучальных) фільмаў. Добрым прыкладам з’яўляецца двухсерыйны фільм “Козаки”, падрыхтаваны тэлеканалам ”Інтер” у рамках цыкла “Україна. Історія українських земель”, які быў прысвечаны 15-ай гадавіне незалежнасці Украіны ў 2006 г. Фільм утрымлівае элементы картаграфіі і рэканструкцыі матэрыяльнай культуры казацтва.

ІТ даўно ўжо прымяняюцца ў навучальных курсах па гісторыі: ад выкарыстання мультымедыйных прэзентацый да распрацоўкі інтэрактыўных навучальных курсаў. Добрым прыкладам апошняга часу ў гэтым сэнсе стала распрацоўка інтэрактыўнага навучальнага курса “Коріння” настаўніцы гісторыі і геаграфіі Кіеўскага Тэхналагічнага ліцэя Ірыны Фрыдман [18]. У 2012 г. гэты праект заняў другое месца на Еўрапейскім форуме Microsoft “Партнёрства ў адукацыі” у Лісабоне. Дадзены навучальны курс створаны на аснове некалькіх навучальных прадметаў: гісторыі Украіны, сусветнай гісторыі, замежнай літаратуры і інфармацыйных тэхналогій. Курс уключае вывучэнне прадметаў па электронным сшыткам, стварэнне відэёфільмаў, прэзентацыю праектаў, наведванне гістарычных мясцін. Плануецца стварэнне новага рабочага электроннага сшытка, які ахопіць таксама вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі і Літвы. Таксама ў Кіеўскім Тэхналагічным ліцэі праводзіцца праца па стварэнню адукацыйнага партала на платформе SharePoint.

Назавем таксама некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, што прадстаўляюць навучальныя матэрыялы пра гісторыі Украіны, у тым ліку, па гісторыі ўкраінскага казацтва. Сярод іх сайт “Творча скарбничка вчителя історії” (http://holodnyak-anna.at.ua/index), на якім можна знайсці матэрыялы для настаўніка гісторыі, інфармацыю па гісторыі Украіны, прэзентацыі па гісторыі Украіны і сусветнай гісторыі, а таксама гістарычныя фільмы. Падобны па сваім канцэпцыі і зместу і сайт настаўніка гісторыі з Данецка М. Курбатава “ННК Историк. UA”. Навучальныя дапаможнікі, электронныя кнігі і прэзентацыі па гісторыі Украіны таксама размешчаны на сайтах “Электронные книги” выдавецкай групы “Основа” (http://e-kniga.in.ua), сайце http://tolessons.ru/, файлаабменніку http://www.twirpx.com/ і іншых рэсурсах.

Таксама ў якасці развіваючага электроннага матэрыяла па гісторыі ўкраінскага казацтва прыгадаем серыю камп’ютарных гульняў “Казакі” (пачынаецца серыя даволі вядомай гульнёй “Казакі: Еўрапейскія войны”, усяго яна ўключае 5 гульняў), што была распрацавана ўкраінскай кампаніяй “GSC Game World” і выпускалася расійскай кампаніяй “Руссобит-М” і германскай “cdv Software Entertainment AG” у 2001 – 2006 гг. Навуковым ці нават навукова-папулярным дапаможнікам гэтую гульню назваць, канешне, нельга, але пасадзейнічаць прыцягненню ўвагі дастаткова шырокага кола неспецыялістаў (у п. ч. школьнікаў і моладзі) да гісторыі казацтва яна можа.


Каталог: olderfiles
olderfiles -> Сармацкае кадзіла
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
olderfiles -> Табліца 6 вынікі паспяховасці па асобных прадметах
olderfiles -> Адзначце сказы, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў
olderfiles -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт
olderfiles -> Ты жывеш у Беларусі Віктарына
olderfiles -> Беларускі дзяржаўны універсітэт курсавая работа па гісторыі заходніх І паўднёвых славян


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал