Пры агульным узрастанні ступені пранікнення інфармацыйных тэхналогій у сферу гістарычных навук дасдедаванні па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. не з’яўляюцца выключэннем. Інфармацыйныя тэхналогіі тут знаходзяць сваё прымяненне ў цэлым шэрагу напрамкаў даследавання, кожны з якіх мае вялікія перспектывы развіцця. Па-першае, гэта алічбоўка архіўных і музейных матэрыялаў па гісторыі Рэчы Паспалітай і іншых краін, якія непасрэдна закранаюць і гісторыю ўкраінскага казацтва. Работа па дадзенаму напрамку праводзіцца фактычна ва ўсіх краінах усходнееўрапейскага рэгіёну, прыгадаем хаця б міждзяржаўныя праекты “Дыпламатычная спадчына Рэчы Паспалітай” і “Агульная архіўная спадчына краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”. Актуальнай з’яўляецца і алічбоўка музейных экспанатаў, якая, на жаль, у агульным праводзіцца не так актыўна.
Вялікія магчымасці і перпектывы выкарыстанне ІТ мае ў сферы рэканструкцыі, аднаўлення і мадалявання [9, с. 37] аб’ектаў матэрыяльнай культуры ўкраінскага казацтва: архітэктуры, вопраткі, рэчаў побыту і г.д. Актуальным для сучаснай Украіны з’яўляецца і аднаўленне колішняй казацкай сімволікі, а таксама даследаванне яе ўплываў на дзяржаўную сімволіку Украіны.
Адным з найгалоўнейшых напрамкаў выкарыстання ІТ у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст., па мяркаванню аўтара, з’яўляецца развіццё гістарычнай картаграфіі, у тым ліку, картаграфіі Украіны і Рэчы Паспалітай. Гэта тым больш важна, калі ўлічыць, што даследаванне дакладных межаў ваенна-палітычных тэрытарыяльных утварэнняў украінскага казацтва, а таксама дакладнага месцазнаходжання колішніх цэнтраў Запарожскай Сечы яшчэ мае шмат “белых плямаў” і чакае свайго даследчыка.
Вялікія перспектывы ў даследаванні ўкраінскага казацтва, як і гісторыі ў цэлым, маюць рэсурсы інтэрнэта [11, с. 16]. Сярод вялікай колькасці сайтаў па гісторыі Украіны і ўкраінскага казацтва трэба вылучыць тыя, якія адпавядаюць прынцыпам навуковага падыходу і маюць навуковае і інфармацыйнае значэнне. Дадзеныя рэсурсы можна ўмоўна падзяліць на некалькі груп. У першую чаргу, успомнім, канешне ж, якасныя інтэрнэт-бібліятэкі гістарычных крыніц і навуковых даследаванняў. Сярод іншых груп вылучым тэматычныя сайты па гісторыі ўкраінскага казацтва і гісторыі Украіны ў цэлым, электронныя версіі перыядычных выданняў. Важным з’яўляецца і развіццё інтэрнэт-рэсурсаў навукова-даследчых установаў па гісторыі ўкраінскага казацтва. Сваё бачанне канцэпцыі развіцця гістарычнага сайта і патрабаванняў да зместу такога інтэрнэт-рэсурса аўтар выклаў у артыкулах “Гістарычны сайт: канцэпцыя і перспектывы развіцця”, “Опыт использования электронных методических ресурсов. Сайт “Конгресс конференций “Информационные технологии в образовании” [12; 13], а таксама “Интернет - среда работы историка” (у сааўт.) [14]. Яшчэ адным вынікам работы аўтара ў дадзеным рэчышчы стала сварэнне персанальнага сайта http://r-popiel.narod2.ru/, на якім будзе размешчаны архіў матэрыялаў (гістарычных крыніц, даследаванняў, картаў) па гісторыі ўкраінскага казацтва, гісторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, а таксама ўласныя артыкулы.
Пры гэтым зазначым, што выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. у агульным яшчэ не набыло дастаткова моцнага развіцця. Хоць выкарыстанне ІТ мае зараз поспехі ў многіх напрамках даследавання гісторыі ўкраінскага казацтва, у шмат якіх з іх прымяненне інфармацыйных тэхналогій мае яшчэ дастаткова паверхневы характар. Гэта абумоўлівае перспектыўнасць выкарыстання ІТ практычна ва ўсіх аспектах даследаванняў па гісторыі ўкраінскага казацтва: алічбоўцы архіўных і музейных матэрыялаў, гістарычнай картаграфіі, развіцці турыстычнай сферы.
Яшчэ адным перпектыўным напрамкам выкарыстання ІТ, па меркаванню аўтара, з’яўляецца стварэнне электронных баз дадзеных на падставе рэестраў украінскага казацтва, якія б уключалі ў сябе інфармацыю па персанальнаму і колькаснаму складу казацтва, звесткі па гаспадарчаму і ваенна-тэхнічнаму забеспячэнню, як па ўсяму рэестраваму войску, так і па асобным кураням. Такая работа, наколькі вядома аўтару, у цяперашні момант амаль што не праводзіцца.
Важным з’яўляецца і пашырэнне выкарыстання ІТ у навучальных курсах па гісторыі Украіны. Гэта тым больш важна, таму што зараз у інтэрнэце і іншых СМІ з’яўляецца, на жаль, усё больш неякаснай і нават абсалютна фантастычнай інфармацыі па гістарычным дысцыплінам. У дадзеным святле стварэнне якаснага матэрыялу навуковага і навукова-папулярнага характара набывае ўсё большае значэнне. Гэта яшчэ раз падкрэслівае актуальнасць тэматыкі рэферата
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС -
Балыкина, Е.Н. Сущностные характеристики электронных учебных изданий (на примере социально-гуманитарных дисциплин) / Е.Н. Балыкина // Круг идей: Электронные ресурсы исторической информатики: науч. тр. VIII конф. Ассоциации "История и компьютер" / Московс. гос. ун-т, Алтай. гос. ун-т; под ред. Л.И.Бородкина [и др.]. М.-Барнаул, 2003. - С. 521-585.
-
Встреча архивистов стран СНГ в Ташкенте // БелНИИДАД [Электронный ресурс]. – 2010-2012. – Режим доступа: http://belniidad.by/content/vstrecha-arkhivistov-stran-sng-v-tashkente – Дата доступа: 10.11.2012.
-
Голографічна лабораторія // Львівський музей історії релігії [Электронный ресурс]. – 2012. – Режим доступа: http://www.museum.lviv.ua/holohrafichna-laboratoriia – Дата доступа: 27.11.2012.
-
Захарова, И.Г. Информационные технологии в образовании: Учеб. пособие для студ. высш. пед. учеб. заведений / И.Г. Захарова. - М.: Издательский центр «Академия», 2003. – 192 с.
-
Зиссер, Ю. История контента в Беларуси / Ю. Зиссер // Беларусская сеть [Электронны рэсурс]. – 2012. – Рэжым доступа: http://bynetwork.ucoz.org/publ/1-1-0-41 – Дата доступа : 17.10.2012.
-
Использование электронных образовательных ресурсов нового поколения в учебном процессе: Научно-методические материалы/Бордовский Г.А., Готская И.Б., Ильина С.П., Снегурова В.И. - СПб.: Изд-во РГПУ им. А.И.Герцена, 2007. – 32 с.
-
Историческая информатика (Информатика для исторических специальностей) / В. Н. Сидорцов [и др.]; под ред. В. Н. Сидорцова, Л. И. Бородкина. — Мн.: ЗАО Веды, 1998. — 316 с.
-
Иудин, А. А. Применение методов количественного анализа в социально-политических исследованиях и прогнозировании / А. А. Иудин. — М.: Наука, 1989. — 151 с.
-
Каракозова, Э. Моделирование в общественных науках / Э. Каракозова. — М.: Высшая школа, 1986. — 101 с.
-
Носевич, В.Л. Как сберечь цифровое наследие / В.Л. Носевич // Архiвы i справаводства. 2011. № 6 (78). - С. 82–92
-
Полознев, И. Д. Интернет и историческая наука: возможности и проблемы / И.Д. Полознев. – Рыбинск: Рыбинск .Музей-заповедник, 2007. – 63 с.
-
Попель, Р.І. Гістарычны сайт: канцэпцыя і перспектывы развіцця / Р.І. Попель //Содружество наук. Барановичи – 2011. Материалы международной научно-практической конференции молодых исследователей, Барановичи, Республика Беларусь, 19 – 20 мая 2011: в 2 ч. / РИО БарГУ; редкол.: А. В. Никишова (гл. ред.), И. Я. Тучина (отв. ред.) [и др.]. – Барановичи, 2011. – Ч. 1. – С. 150 – 151.
-
Попель, Р.И. Опыт использования электронных методических ресурсов. Сайт "Конгресс конференций "Информационные технологии в образовании” / Р.И. Попель // Новые образовательные технологии в вузе (НОТВ – 2011): сборник материалов Восьмой международной научно-методической конференции, Екатеринбург, 2 – 4 февраля 2011 г. / Уральский федеральный ун-т; редкол.: В. А. Кокшаров [и др.]. – Екатеринбург, 2011. –С. 446 – 453.
-
Приборович, А.А., Попель Р.И. Интернет – среда работы историка / А.А. Приборович, Р.И. Попель // Новые информационные технологии в образовании: материалы Международной научно-практической конференции, Екатеринбург, 1 – 4 марта 2011: в 2 ч. / Рос.гос. проф.-пед. ун-т. - Екатеринбург, 2011. – Ч. 2. – С. 95 – 98.
-
Сидорцов, В. Н. Методология истории: количественные методы и информационные технологии / В. Н. Сидорцов. — Мн.:БГУ, 2003. — 143 с.
-
Смирнов, Е. Интервью с Ольгой Гинзбург / Е. Смирнов // Версии.com. Фабрика аналитики [Электронный ресурс]. – 2002. – Режим доступа: http://versii.com/news/247764/ – Дата доступа : 10.11.2012.
-
Украина присоединяется к программе ЮНЕСКО "Память мира" // Информационное агенстао “Уніан” [Электронный ресурс]. – 2002. – Режим доступа: http://www.unian.net/news/528366-ukraina-prisoedinyaetsya-k-programme-yunesko-pamyat-mira.html/ – Дата доступа: 10.11.2012.
-
Учительница из Киева вошла в тройку самых инновационных педагогов Европы // Освіта.ua [Электронный ресурс]. – 2002. – Режим доступа: http://ru.osvita.ua/school/news/28957/ – Дата доступа: 10.11.2012.
ДАДАТАК А Прадметны ўказальнік да рэферата
D
DG for Windows 21, 39
G
gvSIG 21
M
MapInfo 21, 39
Microsoft Map 21
А
Агульная 20, 27
Алічбоўка 19
а
асацыяцыю \“Гісторыя і камп’ютэр\ 8
В
Войска Запарожскага 23, 24
г
гістарычная геаграфія 21, 22
гістарычная картаграфія 21, 22
Д
Дакументальная 16, 20
З
Запарожскай Сечы 12, 18, 19, 21, 23, 27
і
інтэрнэт-пошука 13
М
Методыка даследавання 10
Н
Наукова 17, 34
П
Пашуковая сістэма 13
п
пашуковых сервісаў 10, 13
Р
Рэканструкцыя 23, 24
Рэпазіторый 17, 34
Рэчы Паспалітай 6, 11, 16, 20, 21, 22, 24, 27, 34
с
сістэмны падыход 10
ДАДАТАК Б Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання
У дадзеным дадатку ўтрымліваецца пералік найбольш значных веб-рэсурсаў, што закранаюць аспекты даследавання гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. Зазначым, што аналіз дадзеных сайтаў быў праведзены ў І Главе рэферата, таму тут прадстаўлены толькі найбольш поўны спіс дадзеных рэсурсаў.
-
Спасылка на артыкул Вікіпедыі “Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан”, што быў напісаны аўтарам http://be.wikipedia.org/wiki/Станіслаў_Арыхоўскі-Раксалан
Малюнак Б.1–Здымак старонкі Вікіпедыі з артыкулам “Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан”, што быў напісаны аўтарам
-
Спасылка на артыкул у Вікіпедыі “Ореховский, Станислав Станиславович “, куды аўтарам быў дабаўлены раздзел http://ru.wikipedia.org/wiki/Ореховский,_Станислав_Станиславович
Малюнак Б.2–Здымак старонкі Вікіпедыі з артыкулам “Ореховский, Станислав Станиславович “, куды аўтарам быў дабаўлены раздзел
-
Спасылка на артыкул у Вікіпедыі “Оріховський Станіслав“, куды аўтарам быў дабаўлены раздзел http://uk.wikipedia.org/wiki/Оріховський_Станіслав
Малюнак Б.3–Здымак старонкі Вікіпедыі з артыкулам Оріховський Станіслав“, куды аўтарам быў дабаўлены раздзел
-
Ізборник. Історія Украіни ІХ – ХVІІІ ст. Першоджерела та інтерпретаціі www.litopis.org.ua
-
Дакументальная спадчына Рэчы Паспалітай http://cdiak.archives.gov.ua/baza_rech_pol/index.html
-
Гісторыя Беларусі ІХ – ХVІІІ ст. Першакрыніцы http://starbel.narod.ru
-
Восточная литература. Средневековые исторические источники Востока и Запада http://www.vostlit.info/
-
Хронос. Всемирная история в интернете http://www.hrono.ru/
-
Polska Biblioteka Internetowa (PBI) http://www.pbi.edu.pl
-
Майдан Казарла http://forum.kazarla.ru
-
Наши родные… http://rusgenealogy.clan.su/forum
-
Сайт Інстытута гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны http://history.org.ua
-
Сайт “Запорзьке козацтво” Запарожскага аддзялення Навукова-даследчага інстытута казацтва Інстытута гісторыі Украіны НАНУ http://donklass.com
-
Сайт Інстытута ўкраінскай археаграфіі і крыніцазнаўства імя М.С.Грушэўскага НАНУ http://arheograf.org.ua/
-
Рэпазіторый “Наукова періодика України” на сайте Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадцкага http://www.nbuv.gov.ua/portal
-
Навукова-даследчая лабараторыя гісторыі казацтва гістарычнага факультэта Запарожскага нацыянальнага ўніверсітэта http://www.znu.edu.ua/ukr/university/departments/history
-
Сайт Харкаўскага навукова-даследчага інстытута казацтва (ХНДІК) http://mazepa.in.ua/index.php
-
Сайт праекта “Казацтва ХV – ХХІ стст.” http://mazepa.in.ua/index.php
-
Сайт “Запорозька січ” Нацыянальнага запаведніка “Хортіца” http://www.ostrov-hortica.org.ua
-
Сайт Украінскага геральдычнага таварыства http://uht.org.ua/ua
-
Сайт Рускага Цэнтра сцягазнаўства і геральдыкі http://www.vexillographia.ru/ukraine/cosaccos.htm
-
Сайт “Запрозька Січ http://sich.in.ua/index.php?module=a
-
Сайт “Ім’я Івана Мазепи” http://www.mazepa.name
-
Сайт “Петро Калнишевський та його доба” http://kalnysh.at.ua
-
Сайт Усеўкраінскага фонда імя П. Калнышэўскага “Петро Іванович Калнишевський” http://www.kalnyshevsky.org.ua /
-
Ваш гид по Украине http://ru.visitua.info/
-
Гісторыя. Гістарычная геаграфія http://www.hist-geo.net/index.php
-
Сайт украінскага часопіса “Тиждень” http://tyzhden.ua/
-
Творча скарбничка вчителя історії http://holodnyak-anna.at.ua/index.
ДАДАТАК В Персанальны сайт Радзівона Попеля http://r-popiel.narod2.ru/
Малюнак В.1–Здымак галоўнай старонкі персанальнага сайта аўтара
ДАДАТАК Г Граф навуковых інтарэсаў
магістранта Попеля Р. І.
гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Спецыяльнасць 07.00.03“Сусветная гісторыя”
Сумежныя спецыяльнасці
07.00.02 — айчынная гісторыя
| -
Эканамічныя, грамадска-палітычныя і культурныя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.
|
07.00.06 — археалогія
| -
Гістарычыя працэсы сацыянальна-эканамічнага развіцця, відаў гаспадарчай дзейнасці, праблемы палітычнай гісторыі па пісьмовым і археалагічным матэрыялам.
|
07.00.07 — этнаграфія, этналогія, антрапалогія
| -
Этнагенез і этннічная гісторыя.
-
Гісторыя матэрыяльнай культуры.
-
Традыцыйнае земляробства, промыслы і рамёствы.
-
Гістрыя духоўнай і сацыяльнай культуры.
-
Гісторыя і культура этнічных груп Беларусі, межэтнічныя адносіны і кантакты.
-
Этнаканфесійная гісторыя.
|
07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання
| -
Крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц, крыніцы па гісторыі Беларусі і замежных краін.
-
Міждысцыплінарны сінтэз метадаў гістарычнага даследавання і іншых навук (сацыялогіі, псіхалогіі, лінгвістыкі, філасофіі, эканомікі, паліталогіі, матэматыкі, інфарматыкі).
|
07.00.15 — гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі
| -
Знешняя палітыка і дыпламатыя замежных краін у розныя гістарычныя перыяды.
-
Міждзяржаўныя адносіны ў гістарычным аспекце; спосабы вырашэння міжнародных (міждзяржаўных) супярэчнасцей; узнікненне, эвалюцыя і распад сістэм міжнародных адносін; міжнародныя аспекты ўзнікнення і распада дзяржаў, змена дзяржаўных межаў.
-
Ваенна-стратэгічныя аспекты міжнаолдных адносін.
-
Гістарычныя напрамкі развіцця ваенных дактрын і канцэпцый нацыянальнай бяспекі.
-
Гісторыя рэгіянальных міждзяржаўных аб'яднанняў, ваенна-палітычных і эканамічных кааліцый і саюзаў, інтэграцыйных аб'яднанняў.
-
Найважнейшыя працэсы гісторыі міжнародных адносін ХVI – пачатку ХVII стагоддзяў: развіццё ідэі «адзінага еўрапейскага дому».
-
Дыпламатыя і іншыя сродкі ажыццяўлення знешняй палітыкі, метады і прыёмы дзейнасці дзяржаў і іншых палітычных сіл на міжнароднай арэне ў розныя гістарычныя перыяды.
-
Узнікненне, развіццё і ўрэгуляванне міжнародных канфліктаў ваенна-палітычнага, эканамічнага, нацыянальнага, царкоўнага характара.
|
24.00.01 — тэорыя і гістарыя культуры
| -
Заканамернасці і асноўныя напрамкі сусветнага і рэгіянальнага культурна-гістарычнага працэса.
-
Гістарычны аспект вывучэння культурнай спадчыны славянскіх і іншых краін і народаў свету.
-
Матэрыяльная і духоўная культура ў кантэксце вывучэння ментальнасцей і штодзённасці.
-
Гісторыя канфесій краін і народаў свету.
-
Традыцыі і навацыі ў дынаміцы культуры, механізмы культурнай спадчынасці.
|
|
Асноўная спецыяльнасць
07.00.03 — сусветная гісторыя
| -
Агульныя заканамернасці эканамічнага, палітычнага і соцыокультурнага развіцця народаў свету ва ўзаемасувязі з іншымі сферамі чалавечай дзейнасці, уплыў навакольнага асяроддзя на грамадскае жыццё і ўздзеянне чалавецтва на навакольнае асяроддзе.
-
Гісторыя развіцця дзяржаў, палітычных і грамадскіх інстытутаў на лакальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях; гісторыка-дэмаграфічныя працэсы.
-
Знешняя палітыка і міжнародныя адносіны, праблемы вайны і міру, ваенна-палітычныя саюзы, глабалізацыя сусветных працэсаў і геапалітычныя праблемы.
-
Гісторыя ментальнасцей у кантэксце грамадскіх адносін у розныя гістарычныя эпохі.
-
Гістарычнае месца і роля цэркваў і рэлігійных арганізацый у гісторыі асобных краін і рэгіёнаў, рэлігій і рэлігійных інстытутаў, этнаканфесійных адносін у сусветнай гісторыі.
|
|
Спадарожныя спецыяльнасці
| ДАДАТАК Д Тэставыя пытанні па АІТ
01 Які элемент выкарыстоўваецца для таго, каб задаць абзац ў мове HTML:
li
a
p
body
01 Якая праграма з пералічаных не з’яўляецца картаграфічнай:
QuickMap
DG for Windows
Microsoft Access
ГІС MapInfo
ДАДАТАК Е Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі на тэму ”Рэч Паспалітая і ўкраінскае казацтва (другая палова ХVІ – першая палова ХVІІ)” h ttp://r-popiel.narod2.ru/magstratura/present.pptx
Поделитесь с Вашими друзьями: |