Выпускная работа Применение текстового редактора ms word для подготовки рабочей программы по курсу "Літаратурнае рэдагаванне"



Дата канвертавання08.06.2016
Памер137.69 Kb.
ТыпВыпускная работа


ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

«Республиканский институт высшей школы»

Кафедра современного естествознания
Выпускная работа

Применение текстового редактора MS WORD для подготовки рабочей программы по курсу “Літаратурнае рэдагаванне”

Исполнитель Долгушова О.Д.

Руководитель Кананович А.В.

Минск 2008

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта

________________ С. У. Абламейка

___ сакавіка 2009 г.

Рэгістрацыйны № УД-______/ баз.
ЛІТАРАТУРНАЕ РЭДАГАВАННЕ

Вучэбная праграма дысцыпліны для спецыяльнасці

1-23 01 73 Сродкі масавай інфармацыі


2009 г.
Складальнік:

Жаўняровіч Пётр Пятровіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук

Рэцэнзенты:

Супрунчук Мікіта Віктаравіч, рэдактар аддзела літаратурнага рэдагавання РУП “Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, кандыдат філалагічных навук;

Свораб Аляксандр Канстанцінавіч, загадчык кафедры перыядычнага друку Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналiстыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 6 ад 29 студзеня 2009 г.);
Навукова-метадычным саветам вучэбна-метадычнага аб’яднання па журналістыцы

(пратакол № 3 ад 5 лютага 2009 г.)

Адказны за выпуск: П. П. Жаўняровіч

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дысцыпліна “Літаратурнае рэдагаванне” ўваходзіць у цыкл агульна­пра­фе­сійных і спецыяльных дысцыплін. Яе вывучэнне адбываецца з прыцягнен­нем элементаў камунікатыўнага аналізу і падмацоўваецца функцыянальным па­дыходам да тэкстаў публіцыстычнага стылю літаратурнай мовы. Гэта са­дзей­нічае ўсвядомленаму падыходу да рэдактарскага аналізу і рэдактарскай праў­кі аўтарскіх арыгіналаў і дазваляе ў выніку атрымліваць якасныя матэрыялы ў СМІ.

Перападрыхтоўка спецыялістаў для работы ў сродках масавай інфар­ма­цыі (журналістаў) прадугледжвае фарміраванне рэдактарскай кампетэнцыі, ары­ентаванай на ўніверсальныя адносіны да аўтарскага матэрыялу. Выяўлен­не ў ім індывідуальных стылістычных аспектаў, уменне правесці аналіз кам­па­зіцыі тэксту, скласці яго план і вызначыць паслядоўнасць рэдактарскіх дзе­ян­няў патрабуюць грунтоўнай падрыхтоўкі па многіх напрамках лінгвістыч­най і журналісцкай адукацыі.

Практычны па сваіх задачах, курс літаратурнага рэдагавання грунту­ец­ца на тэарэтычных агульнафілалагічных ведах і на досведзе журналісцкай твор­часці слухачоў.



Мэта вывучэння дысцыпліны “Літаратурнае рэдагаванне” – выкласці ме­тадалагічныя асновы рэдактарскага аналізу і праўкі прызначанага да друку або тэлерадыёэфіру журналісцкага аўтарскага матэрыялу і выпрацаваць пра­фе­­сійныя навыкі яго ўдасканалення з боку літаратурнай формы.

Гэта дасягаецца вырашэннем агульных і прыватных задач:

– асваенне дыяхранічнага аспекту літаратурнага рэдагавання як сама­с­тойнай вучэбнай дысцыпліны;

– спасціжэнне метадаў работы рэдактара з журналісцкім творам у за­леж­насці ад жанру і віду тэксту , тыпу выдання, чытацкага адраса;

– асэнсаванне спецыфікі рэдактарскай дзейнасці ў розных сродках ма­са­вай інфармацыі (газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне, інтэрнэт-выданні і інш.);

– матываванае правядзенне моўна-стылёвай праўкі;

– валоданне методыкай рэдагавання ва ўмовах камп’ютэрызацыі.

У выніку засваення дысцыпліны “Літаратурнае рэдагаванне” слухачы па­вінны:

– ведаць прадмет, механізм і агуль­ную структура рэдактарска­га аналізу тэксту;

– ажыццяўляць рэдактарскі аналіз аўтарскага матэрыялу з улікам яго вонкавай і глыбінай сэнсавай структуры, а таксама інфармацыі, якая ўтрым­лі­ваецца ў тэксце і падлягае абавязковаму захаванню;

– умець выпрацоўваць рэкамендацыі для аўтара дзеля ўдасканалення яго матэрыялу ў інтарэсах адрасата і адрасанта;

– валодаць свядомым падыходам да рэдактарскіх дзеянняў і ўмець ар­гу­ментавана абгрунтоўваць свае рэдактарскія рашэнні;

– выпрацоўваць стратэгію рэдагавання тэксту з улікам яго жан­равай пры­належнасці і з улікам мэты і адрасата паведамлення;

– якасна праводзіць моўна-стылёвую праўку аўтарскага рукапісу;

– валодаць тэхнікай праўкі.

Метадалагічныя палажэнні, якія складаюць аснову “Літаратурнага рэ­да­гавання”, былі распрацаваныя ў працах К.І.Былінскага, М.М.Сікорскага, А.Э.Мільчына і інш. Аднак ва ўмовах камп’ютэрызацыі журналісцкай дзей­насці ўзнікла неабходнасць пашырыць аспекты рэдактарскага аналізу тэксту і раз­глядаць яго перадусім як адзінку камунікацыі. Тэрмін “тэкст” у тэорыі рэ­да­гавання набывае новае метадалагічнае напаўненне, а гэта значыць, што ў пра­цэсе рэдагавання ўлічваюцца і спосабы ацэнкі сэнсавага боку тэксту ў час яго стварэння, успрымання і разумення, і методыкі кадзіравання і дэкадзі­ра­вання інфармацыі.

Пры навучанні літаратурнаму рэдагаванню, акрамя традыцыйных, вы­ка­рыс­тоўваецца метад інтэрактыўны, арыентаваны на больш шырокае ўзае­ма­дзеянне слухачоў не толькі з выкладчыкам, але і адзін з адным, на даміна­ванне актыўнасці ў час працы з аўтарскім матэрыялам. Практыкуецца праб­лем­ны падыход да рэдагавання.

У практыцы выкладання літаратурнага рэдагавання актыўна выкарыс­тоў­ваюцца камп’ютэрныя тэхналогіі, электронная бібліятэка, сайтавае супра­ва­джэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

Дысцыпліна “Літаратурнае рэдагаванне” выкладаецца на працягу трэ­ця­га семестра з формай кантролю ведаў – экзаменам. На яе вывучэнне адво­дзіц­ца 40 гадзін, з іх 10 гадзін – лекцыйныя, 30 гадзін – лабараторна-прак­тыч­ныя заняткі.


ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН


п.п.


Найменне раздзела, тэмы

Аўдыторныя

заняткі


Усяго

гадзін


Лек­цыі

Лабараторна-прак­ты­ч­ныя за­­нят­кі

КСР

1

Уводзіны. Сутнасць і зада­чы рэ­да­гавання. Значэнне рэдак­тар­с­кай дзейнасці беларускіх і рус­кіх пісьменнікаў і публіцыстаў

1







1

2

Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара. Псі­ха­лагічныя перад­у­мовы рэ­дагавання.

1

4




5

3

Прадмет, механізм і агуль­ная структура рэдактарска­га аналізу тэксту.

1

4




5

4

Віды рэдактарскага чы­тання і рэдактарскай праўкі тэксту. Тэхніка праўкі.

1

4




5

5

Рэдагаванне фактычнага ма­тэ­рыялу.

1

4




5

6

Лагічныя асновы рэдага­ван­ня.

1

2




3

7

Рэдактарскі ана­ліз кампазіцыі і загалоўкаў. Руб­рыкацыя.

1

2




3

8

Рэдагаванне тэкстаў розных па спосабе выкладу.

1

2




3

9

Методыка моўна-стылёвага ана­лізу і праўкі тэксту.

2

8




10




Усяго:

10

30




40


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
1. Уводзіны. Сутнасць і зада­чы рэ­да­гавання. Значэнне рэдак­тар­с­кай дзейнасці беларускіх і рус­кіх пісьменнікаў і публіцыстаў.

Літаратурнае рэдагаванне як вучэбная дысцыпліна. Мэта і задачы кур­са. Працэс фарміравання курса “Літаратурнае рэдагаванне”. Распаўсюджанне рэ­дагавання як віду дзейнасці. Рэдактарская этыка. Мера адказнасці рэдак­та­ра за ідэалагічную якасць тэксту. Асаблівасці працы рэдактара ў рэчышчы дзяр­жаўнай ідэалогіі.

Рэдактарская дзейнасць Ф. Скарыны. Літаратурнае настаўніцтва – ха­рак­тэрная рыса працы беларускіх і рускіх пісьменнікаў з маладымі аўтарамі. Ана­ліз рэдактарскіх правак і заўваг, зробленых пісьменнікамі на палях рука­пі­саў. Значэнне рэдактарскага вопыту такіх майстроў літаратуры, як М. В. Ла­маносаў, А. С. Пушкін, В. Г. Бялінскі, М. А. Някрасаў, Л. М. Тал­с­той, А. П. Чэхаў, А. М. Горкі, Я. Колас, К. Крапіва, М. Лужанін, Я. Скрыган, К. Чорны, Я. Брыль і інш.
2. Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара. Псі­ха­лагічныя пе­рад­­­у­мо­вы рэ­дагавання.

Тэрмін тэкст у тэорыі рэдагавання. Трактоўка тэрміна “тэкст” у тэорыі тэк­сту – агульнасць даследчыцкіх задач (даследаванне сэнсавага боку тэксту ў працэсе яго стварэння, успрымання і разумення; назіранне над тэкстам як адзін­кай камунікацыі; вывучэнне праблемы інфармацыйнасці тэксту, ства­рэнне методык кадзіравання і дэкадзіравання інфармацыі, якую нясе тэкст).

Асноўныя характарыстыкі тэксту (цэласнасць, звязнасць, замацава­насць у пэўнай знакавай сістэме, інфарматыўнасць). Асаблівасці вуснага і пісь­мовага маўлення. Апрацоўка запісаў вуснага маўлення пры падрыхтоўцы да друку (тэкставыя спосабы перадачы інтанацыі і настрою суразмоўніка; за­ха­ванне моўнага вобраза, рытміка-меладычных асаблівасцяў маўлення).

Параметры літаратурнай формы тэксту (інфармацыйнасць: фактычны ма­тэрыял, лагічная культура, загаловак; моўная якасць: лексіка-граматычная нор­ма, стылёвае адзінства, выяўленчыя сродкі, для радыё- і тэлевізійных тэк­с­таў – фоніка, рытміка-меладычны малюнак).

Псі­ха­лагічныя пе­рад­­­у­мо­вы рэ­дагавання. Псіхалагічныя праблемы ка­му­нікацыі паміж рэдактарам і аўтарам у працэсе падрыхтоўкі твора да вы­хаду ў свет (друк, радыё, тэлебачанне). Улік псіхалогіі адрасата (чытача, слу­ха­ча, гледача) пры ацэнцы і рэдагаванні тэксту. Перадумовы псіхалагічнага ўспры­мання тэксту (устаноўка на свядомае стаўленне да разумення тэксту, аўтар­скай і ўласнай працы; кантроль як важнейшая задача рэдактара падчас яго працы над тэкстам).
3. Прадмет, механізм і агуль­ная структура рэдактарска­га аналізу тэк­с­ту.

Паняце тэрміна ‘рэдактарскі аналіз’. Трактоўка тэрміна ў логіцы, псі­ха­логіі і літаратурным рэдагаванні. Сутнасць прадмета рэдактарскага аналізу. Вы­значэнне грамадскай значнасці прадмета рэдактарскага аналізу. Механізм пра­цэсаў рэдактарскага аналізу. Дзве галоўныя задачы рэдактарскага аналізу: праг­назаванне рэальнага ўздзеяння твора на чытача і высвятленне, якім па­він­на быць гэтае ўздзеянне. Тры кірункі агульнай структуры рэдактарскага ана­лізу тэксту. Рэдактарскі аналіз паводле адзінак тэксту (адзінак маўлення: слоў, словазлучэнняў, сказаў і г.д. і адзінак мыслення: паняццяў, меркаван­няў, доказаў і г.д). Маўленчыя, лагічныя, кампазіцыйныя і рубрыкацыйныя адзінкі тэксту як адзінкі цэласнасці тэксту, іх узаемасувязь. Рэдактарскі ана­ліз як мысленчы эксперымент у даследаванні грамадскай каштоўнасці твора і ўздзе­яння яго на чытача.


4. Віды рэдактарскага чы­тання і рэдактарскай праўкі тэксту. Тэх­ні­ка праўкі.

Тры віды рэдактарскага чытання тэксту: азнаямляльнае, паглыбленае і кан­трольнае (шліфавальнае), іх мэты і асаблівасці.

Паняцці ‘рэдактарскі аналіз’ і ‘рэдактарская праўка’, іх адрозненне і агуль­насць задач. Віды рэдактарскіх правак. Карэктарская і рэдактарская праў­ка. Віды праўкі: праўка-вычытка, праўка-скарачэнне, праўка-апрацоўка, праўка-пераробка, задачы рэдактара пры іх правядзенні.

Тэхніка праўкі. Карэктурныя знакі.


5. Рэдагаванне фактычнага ма­тэ­рыялу.

Функцыянальнае прызначэнне фактычнага матэрыялу. Метадалагічныя прын­цыпы фактаў у сувязі з ідэяй, тэмай, жанравымі асаблівасцямі публі­ка­цый. Дакладнасць, навізна, пераканальнасць фактычнага матэрыялу. Віды фак­тычнага матэрыялу. Прынцып напісання імёнаў прозвішчаў, геагра­фіч­ных назваў, тэрмінаў, адзінак вымярэння, найменняў у межах тэксту. Прыё­мы рэдагавання статыстычнага матэрыялу. Унутраная праверка статыстыч­ных звестак. Цытата ў тэксце. Правілы цытавання. Праверка цытат і іх афар­м­ленне. Крыніцы праверкі фактычнага матэрыялу. Ілюстрацыйны фактычны ма­тэрыял.


6. Лагічныя асновы рэдага­ван­ня

Сутнасць лагічнага рэдагавання тэксту. Сродкі сувязі паміж сэнсавымі звё­намі тэксту. Асноўныя законы лагічнага мыслення (закон тоеснасці, закон су­пярэчлівасці, закон выключанага трэцяга, закон дастатковай падставы), пра­верка іх захавання ў працэсе рэдагавання.

Лагічныя азначэнні (дэфініцыі). Праца рэдактара над лагічнымі азна­чэн­нямі. Доказы і патрабаванні да іх. Сэнсавыя памылкі ў тэксце і прычыны іх узнікнення: парушэнне законаў логікі, недакладнасць словаўжывання, па­ру­шэнне граматычных формаў, парадку слоў. Прыёмы выяўлення пару­ша­ных лагічных сувязяў, сэнсавых памылак.
7. Рэдактарскі ана­ліз кампазіцыі і загалоўкаў. Руб­рыкацыя.

Кампазіцыя літаратурнага твора як адлюстраванне лагічных сувязяў у тэк­сце. Асаблівасці структуры літаратурнага твора, кампазіцыі мастацкага і не­мастацкага твора. Пабудова журналісцкага тэксту (структурныя адзінкі). Ты­повыя недахопы кампазіцыі. Методыка рэдактарскага аналізу структуры жур­налісцкага тэксту.

Аналіз плана як прыём ацэнкі рэдактарам кампазіцыі і яго тры віды. Па­чатковыя фразы, загаловак, канцоўка ў час рэдактарскага аналізу.

Загаловак як сэнсавы цэнтр і кампазіцыйны стрыжань тэксту. Інфар­ма­цый­ная насычанасць загалоўка. Загаловак у сучасных сродках масавай інфар­ма­цыі. Сінтаксічная структура загалоўка. Стаўленне да выбару загалоўка май­строў мастацкага і публіцыстычнага слова. Памылкі ў афармленні зага­лоў­каў з выкарыстаннем прэцэдэнтных феноменаў.

Рубрыкацыя і яе асаблівасці для журналісцкага тэксту. Памылкі ў па­дзе­ле на абзацы.
8. Рэдагаванне тэкстаў розных па спосабе выкладу.

Традыцыйная класіфікацыя відаў тэксту, прынятая ў тэорыі рэда­га­ван­ня. Тры віды тэксту паводле спосабу выкладу.

Аповед як найбольш пашыраны спосаб выкладу інфармацыі. Спосабы па­­­будовы аповеду. Вылучэнне вузлавых падзей і прыёмы іх перадачы. Сін­так­січная будова аповеду. Эпічны і сцэнічны спосабы аповеду. Пазіцыя аў­тара. Аўтарскае маўленне. Паведамленне як разнавіднасць аповеду. Апісанне як від тэксту і спосаб яго пабудовы. Элементы апісання. Сінтаксічная будова апі­сання. Апісанне статычнае і дынамічнае. Разважанне як спосаб выкладу. Мэ­та разважання, яго асаблівасці. Лагічная структура разважанняў. Разва­жан­не-доказ. Лінгвістычны аналіз тэкстаў-разважанняў.

Кампазіцыйная роля аповеду, апісання і разважання ў змешаным тэк­с­це. Рэдагаванне тэкстаў-аповедаў, тэкстаў-апісанняў, тэкстаў-разважанняў і зме­ша­ных тэкстаў.


9. Методыка моўна-стылёвага ана­лізу і праўкі тэксту.

Метадычныя патрабаванні да моўна-стылёвага аналізу тэксту. Аналіз тэк­сту па моўных адзінках (слова, словазлучэнне, сказ, складанае сінтак­січ­нае цэлае).

Тыповыя памылкі, выкліканыя міжмоўнай інтэрферэнцыяй. Тыповыя па­мылкі ў беларускім друку і эфіры.

Методыка праўкі тэксту. Умовы, якія забяспечваюць якасць моўнай праў­кі. Абгрунтаванне моўнай праўкі. Выкарыстанне рэкамендацый нарма­тыў­най стылістыкі.

Пераклад – адзін з распаўсюджаных відаў твор­чай дзейнасці журналіста. Лінгвакраіназнаўчы аспект перакладу. Калькаванне як ты­по­вы недахоп перакладу ў сучасных СМІ.

Асаблівасці перакладу і рэдагавання перакладзеных матэрыялаў СМІ з рускай мовы на беларускую і бе­ларускай мовы на рускую. Стварэнне нацыянальнага каларыту праз моўныя сродкі – галоў­ная задача рэдактара пры рэдагаванні перакладу



ЛІТАРАТУРА


АСНОЎНАЯ

1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам. / пад рэд. У. В. Анічэнкі. – Мінск, 1992.

2. Беззубов, А. Н. Введение в литературное редактирование / А. Н. Без­зу­бов. – СПб., 1997.

3. Голуб И. Б. Конспект лекций по литературному редактированию / И. Б. Голуб. – М., 2004.

4. Гужова, И. К. Литературное редактирование: материалы для занятий / И. К. Гужова [и др.]. – М., 2000.

5. Жаўняровіч, П. П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакумен­та­цыі / П. П. Жаўняровіч. – Мінск, 2006.

6. Мильчин, А. Э. Издательский словарь-справочник / А. Э. Мильчин. – М., 1999.

7. Мильчин, А. Э. Методика редактирования текста / А. Э. Мильчин. – Изд. 3-е. – М., 2005.

8. Накорякова, К. М. Литературное редактирование материалов мас­со­вой информации: учебное пособие / К. М. Накорякова. – М., 1994.

9. Накорякова, К. М. Литературное редактирование: Общая методика ра­­бо­ты над текстом. Практикум. – М., 2002.

10. Редакторская подготовка изданий / под ред. С. Г. Антоновой. – М., 2004.

11. Сенкевич, М. П. Культура радио- и телевизионной речи: уч. по­­с. для вузов / М. П. Сенкевич. – М., 1997.

12. Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования / Н. М. Си­кор­ский. – М., 1980.

13. Стилистика и литературное редактирование / под ред. В. И. Мак­си­мо­ва. – 3-е изд. – М., 2007.

14. Сцяцко, П. У. Культура мовы / П. У. Сцяцко . – Мінск, 2002.

15. Янкоўскі, Ф. Само слова гаворыць / Ф. Янкоўскі. – Мінск, 1986.


ДАДАТКОВАЯ

1. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыс­тыч­на­га тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мінск, 2003.

2. Карповіч, М. П. Рытарычны ідэал у журналістыцы / М. П. Карповіч. – Мінск, 2004.

3. Лаптева, О. А. Живая русская речь с телеэкрана / О. А. Лаптева. – М., 2001.

4. Михальская, А. К. Русский Сократ: Лекции по сравнительно-исто­ри­чес­кой риторике: уч. пос. для студентов гуманит. фак-тов / А. К. Ми­хальс­кая. – М., 1996.

5. Пытанні культуры пісьмовай мовы / пад рэд. А. І. Падлужнага. – Мінск, 1991.

6. Редактор и книга: сб. статей. – Вып. 3–10. – М., 1962, 1963 (Вып. 3, 4), 1965, 1973, 1975; 1979, 1982, 1986 (Вып. 5–10).

7. Свинцов, В. И. Смысловой анализ и обработка текста / В. И. Свин­цов. – М., 1978.

8. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мінск, 1995.

9. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск, 2002.





Каталог: bitstream -> 123456789 -> 19481
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал