Вочна-завочная школа “Беларуская філалогія”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер23.49 Kb.
ТыпЗадача
Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”

Факультэт беларускай філалогіі і культуры


ВОЧНА-ЗАВОЧНАЯ ШКОЛА

Беларуская філалогія” ў 2012-13 вуч. годзе

для вучняў 10 – 11 класаў агульнаадукацыйных школ і гімназій
Мэта вочна-завочнай школы пошук таленавітых вучняў, жадаючых у будучым атрымаць універсітэцкую адукацыю па беларускай філалогіі.

Задача: аказаць дапамогу выпускнікам школ і гімназій у падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў па беларускай мове (ЦТ), беларускай літаратуры (вусна), творчасці (па журналістыцы).



У вочна-завочную школу (ВЗШ) запрашаюцца вучні 10-11 класаў школ і гімназій, навучэнцы і выпускнікі каледжаў. Навучанне ў школе платнае.

Для залічэння ў вочна-завочную школу дастаткова выслаць заяву, у якой патрэбна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, падрабязны дамашні адрас, школу, клас, удзел у алімпіядах па беларускай мове. Вучням, залічаным у школу, высылаюцца пісьмовыя заданні або тэсты на працягу 10 дней пасля атрымання заявы.

Заява, калі ўзор адсутнічае, пішацца ў адвольнай форме на імя дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і высылаецца разам з ксеракопіяй квітанцыі аб аплаце навучання на адрас:

Каму: Вочна-завочная школа “БелФіл”.

Куды: Маскоўскі праспект, 33, “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”, аўд. 120, г. Віцебск, 210038.

Вучэбны працэс у школе арганізуецца з улікам факультэцкай спецыяльнасці

Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць) па наступных напрамках:

для 10 класаў – алімпіядныя заданні па беларускай мове;

для 11 класаў – падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове, вывучэнне складаных тэм па беларускай літаратуры (вусны ўступны экзамен).

Заняткі праводзяцца з 1 кастрычніка па 30 мая. Адзін раз у паўгоддзе вучні 10 класаў будуць запрашацца ва ўніверсітэт на 1 дзень для ўдзелу ў майстар-класах. Вучні 11 класа будуць запрашацца на вучобу кожную апошнюю нядзелю (последнее воскресенье) кожнага месяца.



Асноўнай формай навучання ва ўсіх класах з’яўляецца пісьмовая праца. Мяркуецца, што вучні 10 класаў на працягу вучобы выканаюць 5-6 пісьмовых прац, вучні 11 класаў – па 7 прац або тэстаў па кожным прадмеце. Па заканчэнні навучання, у другой палове мая, па беларускай мове і літаратуры ў 10-11 класах будзе праведзена алімпіяда. Пераможцам будуць уручаны дыпломы.

Выпускнікі 11 класа, якія стануць пераможцамі алімпіяды, праведзенай у ВЗШ, атрымаюць права першачарговага залічэння ва ўніверсітэт на факультэцкія спецыяльнасці пры сітуацыі “паўпрахадны” бал.

Выпускнікам, якія поўнасцю выканалі вучэбны план за 11 клас, выдаецца пасведчанне аб заканчэнні вочна-завочнай школы.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 8 (0212) 21 09 13 (дэканат, спытаць дэкана факультэта); +375293372505 (Велком), +375298149368 (МТС) (дэкан факультэта), 8(0212)270396 (факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, метадыст), а таксама на сайце факультэта (www.fbfk.vsu.by) на старонцы “Школьнікам – вочна-завочная школа”.

Кошт навучання за вучэбны год: 10 клас – 350 000 рублёў, 11 клас – 520 000 рублёў.

Разліковы рахунак:

Р/Р 3632903970019

Ф-л № 200 АСБ “Беларусбанк”.

Код 635. УНН 300048858.

Дэканат факультэта

беларускай філалогіі і культуры




Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал