Водгук-рэкамендацыя на кнігу Дайнека, Л. М



Дата канвертавання15.05.2016
Памер33.43 Kb.
Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Бібліятэка-філіял № 7 імя У.А.Калесніка




Водгук-рэкамендацыя на кнігу

Дайнека, Л.М. Назаві сына Канстанцінам: раман / Л.М. Дайнека. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. – 448с.

Складальнік: Стасевіч В.П.,

загадчыца бібліятэкі-філіяла № 7

Брэст, 2013



Прэзентацыя кнігі Л.Дайнекі “Назаві сына Канстанцінам”

Леанід Дайнека нарадзіўся ў 1940 годзе ў вёсцы Змітроўка Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Працаваў на будоўлях, быў электрыкам, служыў у Арміі.

У 1967 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў рэдактарам на Віцебскай студыі тэлебачання, на беларускім тэлебачанні, адказным сакратаром часопіса “Маладосць”, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва “Мастацкая літаратура”, дырэктарам фірмы “Пасад”.

Пачаў друкаваць вершы з 1961 года. Найбольш знакавыя творы Л.Дайнекі – гэта “Меч князя Вячкі” (1985 г.), “След ваўкалака” (1988 г.), “Жалезныя жалуды” (1990 г.), “Назаві сына Канстанцінам” (2008 г.), які выйшаў у выдавецтве “Літаратура і Мастацтва” у серыі “Святло мінуўшчыны”. Гэты раман – падарожжы праз імглу стагоддзяў.


«Назаві сына Канстанцінам»
Паміж палёў, густой імглой спавітых,

Прыслухайся, і з цемры даляціць

Самотны гук, даўным-даўно забыты,

Няўлоўны шэпт, што над зямлёй гучыць.

Галоўныя героі рамана «Назаві сына Канстанцінам» – гэта Марцін Жабыка-Жэмба (студэнт Фларэнтыйскага ўніверсітэта) і яго каханая Зося Квяцінская (Зося Ліцьвінка). Раман мае шырокі ахоп у часе. У ім паказана развіццё чалавецтва на працягу не аднаго стагоддзя. У цэнтры падзей моладзь Вялікага Княства Літоўскага. Пятнаццаць чалавек юнакоў і іхняя сяброўка Зося Квяцінская, каханая польскага юнака Марціна Жэмбы, “ірванулі ў Еўропу, у Фларэнцыю”. Дзеянне рамана пачынае разгортвацца “ў гэтым бліскучым горадзе філосафаў, паэтаў, мастакоў, рыцараў і банкіраў”. Палеманісты не толькі збіраюцца дыхаць “вольным паветрам цудоўнай Фларэнцыі”, але аказваюцца сярод тых, хто выказаў жаданне прыняць удзел у “фларэнтыйскай баталіі”, каб разам з іншымі выступіць супраць іншаверцаў, якія ўзнялі руку на цэнтр хрысціянства.

Дзеці шляхты, духавенства, купцоў вучыліся ва ўніверсітэтах, акадэміях, служылі мясцовым князям і вастрылі свае шпагі ў бясконцых вялікіх і малых бітвах. Дзіўна паверыць, што паненка Зося ў XVI стагоддзі магла паехаць у Еўропу атрымліваць адукацыю? Да XIX стагоддзя дзяўчаты

маглі навучыцца чытаць і пісаць толькі ў запрошанага настаўніка, або ў жаночым кляштары. Але ў Л. Дайнекі мы бачым усё наадварот. Містыка, фантастыка паеднаны з рэалістычнымі малюнкамі. Побач з рэалістычнымі гістарычнымі асобамі ў рамане дзейнічаюць створаныя фантазіяй аўтара персанажы, якія дапамагаюць уявіць падзеі аддалённых эпох. У гэтым творы вядомага пісьменніка персанажы перамяшчаюцца не толькі па розных краінах, але і па розных эпохах. Яны жывуць то ў Фларэнцыі, то ў Канстанцінопале, то ў Рыме, то на Аршаншчыне, то ў Маскве. Усе героі разумеюць, што іх родніць і гуртуе вакол сябе Радзіма, Вялікае Княства Літоўскае, супольнасць гаспадарства ліцвінаў, русінаў і палешукоў.

Галоўнага героя Марціна Жабыку-Жэмбу Леанід Дайнека вяртае ў 320 год і назначае яго сенатарам Палямонам, якога адпраўляе плыць у вусце Нёмана, каб заснаваць новую Італію – Ліцвінію. Марцін павінен заснаваць Ордэн святога Палямона, куды неабходна залічыць усіх землякоў. Моладзь з Ордэна святога Палямона ўспрымае сябе нашчадкамі старажытных рымлянаў і сваю Бацькаўшчыну называюць Ліцвінія.



Заключная частка рамана – славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага Маскоўскага князя. Астрожскі просіць Зосю назваць сына Канстанцінам. Волей аўтара персанажы рамана прадугадваюць нараджэнне Кастуся Каліноўскага, Канстанціна Міцкевіча – Якуба Коласа.
Нямала ёсць чытачоў, якіх вабіць гісторыя Бацькаўшчыны, таму раман Л.Дайнекі “Назаві сына Канстанцінам” будзе цікавым для падрыхтаванага чытача: настаўнікаў, гісторыкаў, людзей, якія сочаць за гістарычным мінулым, ушаноўваюць памяць аб падзеях даўніх, слаўных людзях таго часу. Для тых, для каго паняцце Айчына – святое. Чытаць гэты раман і атрымліваць асалоду складана. Гэта глыбока гістарычны твор, які дае падставу зірнуць на нашу Радзіму з боку “дайнекаўскай” праўды.

Аўтар намагаецца сваім раманам здзейсніць тую справу, за якую ў свой час узяўся і Вацлаў Ластоўскі – паглыбіць нашы гістарычныя карані.
Каталог: files -> projects
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
projects -> Водклік-рэкамендацыя на кнігу Гапееў, В. М
projects -> Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма бібліятэка-філіял №7 "юнацтва" імя У. А. Калесніка
projects -> Водгук-рэкамендацыя на кнігу Брытун А. А


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал