Вогненныя вёскi: праўда i памяць
Колькi ix на нашай роднай Беларусi! Маленъкiх i вялiкiх, пры дарогах i ў лясных гушчарах, чый лёс у ваенную часiну стаў аднолькава трагiчны. Усе яны сталi сёстрамi, ycix ix з'яднала адно гора, адна гiсторыя.
Вёскi Абразеева, Анiськава, Булы, Галоўчыцы, Гарбачэва, Забор'е, Жарнасекi, Калюты, Канстанцiнава, Клясцiцы, Межава, Hiўe, Папаратнае, Пipaгi, Сяляўшчына; Юхавiчы... Усе i не пералiчыць - ix на шматпакутнай Расонскай зямлi 199! Усе яны сталi вогненнымi: Так ix назвалi тыя, хто гарэў разам з iмi, каго забiвалi ў родных сценах. Вогненнымi яны сталi для загiнуўшых у агнi, для жывых, цудам уцалелых, яны таксама засталiся ў памяцi вогненнымi. Ад ix гарачага болю няма спакою. Страшэнная памяць i праўда тых дзён - гэта юнацтва, лепшыя гады жыцця чалавечага для большасцi з тых сведкаў, што жывуць сёння. Пачатак i росквiт ix жыцця быў перакрэслены жудаснай смерцю родных, уласнай смерцю, у лапах якой пабывалi самi.
У раёне няма нiводнага сельсавета, населеныя пункты якога б уцалелi ад агню нарнiкаў. Пачынаючы з лета 1942 г., мiрныя жыхары Расоншчыны бесперапынна падвяргалiся расправам i знiшчэнню. Насельнiцтва, а гэта ў асноўным жанчыны , старыя, дзецi, прынялi на сябе ўдар, нaкiраваны на знiшчэнне партызанскага краю, сталi ахвярамi помсты i расправы за сувязь з партызанамi. Так, у вынiку прывядзення карных аперацый «Пантэра”, «Заяц-бяляк”, «Зiмовае чараўнiцтва», «Генрых” i iнш. на тэрыторыi Бiрузоўскага селъсавета былi знiшчаны 224 мiрныя жыхары, Гарбачэўскага - 717, Дварышчанскага - 129, Марачкоўскага - 185, Сакалiшчанскага --118, Расонскага пасялковага Савета - 526 жыхароў. Былi поўнасцю спалены i не адрадзiлiся вёскi Ваўкова, Велле, Гарэлая Яма, Гуйды, Плiгаўкi, Ражнова. Усе яны ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь”. Засталiся шматлiкiя сведкi вялiкай трагедыi, якую перажылi людзi. Апошнiя сведкi... Ix боль i страх перажытага ўскалыхвае, прымушае бiцца сэрца, як тады - у сорак другiм, сорак трэцiм, сорак чацвёртым...
ЯНКАВIЦКI СЕЛЬСАВЕТ
389 мiрных жыхароў Янкавiцкага сельсавета былi спалены, расстраляны, па-зверску забiты акупантамi. Вогненнымi сталi вёскi-партызанкi Аверкава, Булгакi, Гараны, Прыхабы, Рудня, Сяляўшчына. 36 чалавек не вярнулася з партызан, 423 жыхары сельсавета загiнулi, абараняючы Радзiму ў радах Чырвонай Apмii. Такой дарагой цаной заплацiлi людаi зa вызваленне роднай зямлi.
ВЁСКА РУДНЯ
Гэта вёска, як i дзве аднайменныя вёскi, што ў Дварышчанскiм i Заборскiм сельсаветах, таксама падзялiла лёс 199 спаленых вёсак раёна. У жнiўнi 1942 г. i ў сакавiку 1943 г. каля 30 жыхароў в. Рудня былi расстраляны i па-зверску закатаваны.
З успамiнаў Акулiны Сямёнаўны Iвaновай, 1908 года нараджэння, ураджэнкi в. Рудня1
«...Муж мой быў у атрадзе. Мы малако збiралi, вазiлi ў атрад. I гэта вярнулiся з атрада. Усе мы зносiлi малако партызанам. Завязлi i прыехалi дамоў. I толькi я пачала печку палiць - сяйчас прыбягае Шчадроў, сусед, i будзе гаварыць: «Немцы iдуць!” Тут я скарэй з хаты што-небудзь вынесла, а тут i пачаўся стрэл.
А яны абайшлi кругом па ляску, па акраiне, гэтыя немцы, i начаўся стрэл. А мы тады з лесу да пад раз'езд. Селi там, паляжалi, i сяйчас немцы нас там акружылi. Узялi i паставiлi.
- Вот,- гавораць, вот калi вашы муж'я не ў партызанах, дык па вас партызаны будуць страляць, а еслi ў партызанах, дык па вас страляць не будуць. Партызаны сцiхлi. Там кулямёты iншыя папсавалiся, цi што. Сцiхлi страляць.
Немцы нас i пагналi...
П ы т а н н е: - А вас яны дзе, вы казалi, даставiлi?
- Тут, дзе наш раз'езд. I вот так паставiлi, на ўзмежак пры дарозе. Каб партызаны бачылi. А самi стаяць. I Паўтарэнка. Абняў ён, пацалаваўся з тым, у каторага какарда бальшая... Паўтарэнка хто такi? Ён здох нядаўна. Каторы нас прадаў немцам. Наш, пуцявой быўшы абходчык.
I вот пагналi нас у Рудню. I загналi ў байню. I сядзелi мы там.
Сталi запрашваць. I вот, каго дапросяць - выведуць туды i пачнуць сеч. Сякуць у Восiпавай хаце. Там i сястра мая была. Сястру маю паймалi назаўтра з каровай у полi i прывялi. I кароў прыгналi ўcix, забралi. Адну дапрасiлi, другую дапрасiлi i пусцiлi. Ну, думаем, пусцяць ycix. Нам з байнi ў акошка вiдаць. А потым пабеглi за iмi i ix вярнулi. Тут Дзюбенчыху вызвалi. Каждую сям'ю аддзельна. I сяклi плеццямi. Дзюбенчыху вызвалi, Шарпенчыху вызвалi, Быхаўцаву вызвалi... Каждую сям'ю аддзельна. 1-нет. Вызавуць - i нет... I мне прышлося з рабяткамi. Вызвалi.
П ы т а н н е: - Колькi гадоў было вашым дзецям?
Малъчык быў адзiн з трыццаць трэцяга года, другой - з трыццаць сёмага. Ну вот, як толькi вызвалi туды, у хату, так сразу:
- Гавары, дзе твой мужык!
Я гавару:
- Узят па першай мабiлiзацыi.
- Гавары, партызанская морда! Дзе ты была сягоння?
-Нідзе,- гавару.- Рабятам есцi гатовiла, бяллё сцiрала. Нiдзе не была.
- Гавары , сяйчас жа!
Цап за валасы - аб зямлю. Начаў лупiць. Прыняслi банку пяску, бальшую такую, сухога.
- Еш,- гавораць,- партызанская сабачая морда!
На стол насыпалi. I гэты пясок ела я. Сухой, не лезе. Там i навоз, i ўсё. Нiяк не з'ем. I ўсё ж ела - захлiпалася, дышаць нечым. Усё з'ела. Шчэлачка там была. Расшчапiўся стол, а там пясок. Ён як пачаў лупiць па галаве плёткай.
(1)Друкуецца са скарачэннямi па кн.: А д амовiч А., Брыль Н., Калеснiк У. Я з вогненнай вёскi... Мн., 1975. С. 202 - 207.
- Вылiжы, сабачая морда, гэты пясок!
Языком вылiзала. Тады:
- Высалопвай язык! На стол!
Я так стаю, а ён як матанець галаву за валасы, выцягнуў язык i шаршаткай пачаў калоць. Проста абамлела ўсё, не чуствую нiчога. Тады - валасы... Палажылi... Адзiн накруцiць i другi накруцiць валасы - як дзёрнуць, як дзёрнуць!.. Вырвалi ўсе валасы з галавы. Тады палажылi, адзiн стаў на галаву, другi на нoгi i сталi сеч плёткамi. Секлi, секлi... Яны б засеклi да смерцi, так, як i сястру, i Зыбенчыху... Дык прынеслi iм есцi. Хлеб намазаны маслам i кацялочкi такiя. Яны зграблi гэтую яду i пайшлi на вулiцу.
А немец i пацягнуў нас у хлеў. Ажно туды прыцягнуў i паказвае – накрыў трапiшнiцай i паказвае: не падымайся. А сам пайшоў, i нет яго, i нет. Прыводзiць каня. Конь бальшушчы такi. Началi гэта вадзiць па людзях, таптаць. Рабят - гэтым канём... Афiцэр прывёў, пераводчык. Немец.
Яшчэ людзi будуць гаварыць:
- Вы няправiльна дзелаеце... гаспадзiн пераводчык!
- Пачаму,- гаворыць,- няправiльна?
- Па первай мабiлiзацыi ўзяты мой... А што вы нас так казнiце?..
Патом пераводчык пачаў сматрэць, як кто ляжыць - хто жывой. Ужо было позненька так. А гэтым паляцаям... Як ужо яны здзякалiся з нас!.. Перва-наперва ўзялi Быхаўцаву Лiду i пацягнулi. I мальчыка штыком прабiлi. I прама ў яму - i стрэлiлi. Ну, а потым Шарпенчыху. Тады Дзюбенкiну сям'ю. А Дзюбенкiна дзяўчонка была, звалi Янiнай, шаснаццаць лет ёй было. Прыйшоў немец, афiцэр i будзе гаварыць:
- Еслi са мной сагласiшся,- будзеш жыць, а не сагласiшся,- уб'ём.
- А яна: - Бiце! - За матку зграблася, ужо мёртвую.- Я нiкуды не пайду!..
Вось тады ix павялi к яме i расстралялi.
I вот мальчык гэты большы iдзець... А я ўжо не слышала нагамi - цi я па зямлi іду, ці па небе. Уся гару, iссечана ўся, валасы ўсе выдраны, язык распух. Вядуць к яме. А большы мальчык:
- Дзядзенькi, не страляйце!
I меншы... На руках несла... Не помню больш нiчога... Ачуцiлася ў яме. Толькi блiснула, агонь так... Большага мальчыка первага стрэлiў, мяне тады, а тады меншага. Ну вот, зарылi - не помню нiчога, а слышу - пясок уначале шу-шу, шу-шу, шу-шу... Пясок пачалi кiдаць. Папаўзлi мурашкi ў роту, у нос. Плоха мне стала пад зямлёй. Яны закапалi, слышна: дух – дух - дух - пайшлi!..
Гэта я тады помнiла ўродзе бы. А як вылезла i адпаўзлася, вот так як да таго домiка - нiчога не помню. Помню, што вылезла: “Папаўзу тапiцца ў рэчку». Гэта я помню. А тады ўжо, як звалiлася, паднiму галаву - не магу. Я ж не знала, што я прастрэлена. Не помню нiчога. Кажуць, што прастрэлена: во ў патылiцу стрэлена, а пуля вышаўшы.
Прывазiлi гэтага... урача з-за фронта, на Сяляўскi аэрадром. Ага. Я на дзевяты дзень прышла к памяцi толькi. Мне расказвалi гэта, у каго я ляжала - Бялькова.
Ну вот. Гэта немцы паехалi - парцiзаны сюды. А я адпаўзлася, лягла, i так кровi, гавораць людзi, як найшло... У крывi ў гэтай i ляжала. Слышу: дух-дух - нехта загаварыў. З саснёў там жыў такой. Вашэнь iхняя фамiлiя, Вашнёвы. Прыбег старык i будзе гаварыць:
- Якая-та баба ляжыць, жанчына забiтая. Сямёнаўна! Калхознiкi, сюды!
Прыбеглi. А я ўслышала ягоны голас, паднялася во так назад - ударылася, палiлася кроў з рота, i з вушэй - усюды. Яны мяне падхвацiлi, на трапiчнiцу, паняслi к Бяльковым у хату.
Гэта помню ўжо - урача. Мой прыбег з атраду - вызваў. Урач гэты прыехаў, пясок выкачаў з мяне. Iрвала, а пясок iшоў. Ен усё выкачаў - i пясок i ваду... Раны гэтыя мне на языку памазаў, тады сюды рану гэтую... Прыходзiлi медсёстры з атраду, каб загнаення не было ў ране. А ў галаве ў мяне ўсё бом-бом, бом-бом... Нiякi. А ён прыехаў патом, распер гэты чэрап, i на мазгавой абалочке была кроў, какой-та ложачкай даставаў ён гэтую кроў. Как дастаў кроў з мазгавой абалочкi...
П ы т а н н е: - Урач з-за фронту прыляцеў?
- У Сяляўшчыну на аэрадром. Яны мяне хацелi везцi за фронт. Сам гаворыць, хiрург гаворыць:
- Каб вы спаслiся тут, то нада вядро маку i мёду ўмесце. Мак цярэць, талоч i цярэць з мёдам i есцi. Вы саўсем з крывi сышлi. Вы тады паправiцеся i ўстанеце. А як не будзеце гэтага ўпатрабляць... За фронтам вам гэтага не дадуць. Вайна.
Вот. Так я i папраўлялася. Прынясло мне насяленне вядро маку за адзiн дзень, а мёд свой быў, пчолы былi. Вот так. Я толькi на дзевяты дзень прышла к памяцi, стала есцi гэта i на пяты месяц толькi стала хадзiць. Вот...»
ГАРБАЧЭЎСКI СЕЛЬСАВЕТ
Найбольшыя страты па колькасцi загiнуўшых мiрных жыхароў панесла насельнiцтва Гарбачэўскага сельсавета. У ваеннае лiхалецце ахвярамi буйных карных аперацый супраць партызан i мясцовага насельнiцтва Расоншчыны ў студзенi - лютым 1943 г. сталi жыхары вёсак Вярацiна, Жулёнкi, Заблудоўе, Канашонкi, Куляшова, Старына, Скрабуны , а таксама Межава, Рылi, Шэвiна, Гарэлая Яма. Гэтыя вёскi былi спалены. Усе 22 двары згарэлi ў в. Гарэлая Яма. Не змагла яна ўзняцца з папялiшча i пасля вайны. Вёска Гарэлая Яма ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». 717 жанчын, дзяцей, старых былi расстраляны, спалены, закатаваны. Гэта самыя вялiкiя страты сярод жыхароў Гарбачэўскага сельсавета (на фронце, у партызанах было забiта адпаведна 424 i 60 чалавек).
ВЕСКА ХАРЫТОНАВА
6 лютага 1943 г.- трагiчны i страшны дзень у лёсе в. Харытонава. Усе 52 двары былi спалены, з 181 чалавека, якiя жылi да вайны, 45 было па-зверску знiшчана. У снежнi 1943 г. карнiкi зноў наведалi вёску. I зноў лiлася людская кроў. 49 жанчын, дзяцей, старых былi расстраляны. На месцы расстрэлу насыпаны Курган Памяцi.
З успамiнаў Паўла Лазарэнкi, жыхара в. Харытонава1
“...Ну, гэта было ў сорак трэцiм гаду. У нас была партызанка. I немцы былi - i танкi, i самалёты, i арудзiя... I вот шостага феўраля сорак трэцяга года немцы ўварвалiся к нам, на нашу меснасць.
Прыйшлi яны сюды, а людзi былi, канечне, у бежанцах многа ўходзiушы. Бо яны ўжо зналi, што будуць здзекавацца.
I вот калi яны прыйшлi, адразу, шостага, ycix людзей сабралi ў адзiн дом. Цесна там было, няўютна, вобшчам - людзi мучылiся. Патом, на следуюшчыя суткi, сёмага феўраля, нас раздзялiлi. На два дома. У адным невазможна было.
У ix былi cпicкi, нехта iм падаў, партызанскiх сямей. У нас такая байня была, i яны сагналi туды людзей. Мы думалi, што яны нас запальваць будуць. Жывых спаляць. У нас была адна вучыцельнiца. Драздова. Ёй проста i адзецца не далi дома. А мароз такi быў, мяцель. I што вы думаеце - яна там, у байнi - з ума сышла. Адзёжу ўсю на сабе рвала, валасы
рвала, ратунку крычала - вобшчам, сышла з ума. Не выдзержала. Патом яшчэ адзiн, Захарэнка Уладзiмiр, таксама... Вобшчам, усiм блага было, ва ўcix настраенне нехарошае.
У дзесяць часоў утра раскрылiся дзверы, i гавораць:
- Выхадзi палавiна! Паедзем у Германiю на работу.
Нас вывелi. Кругом ахрана. Нiкуды не дзенешся. Яны не павялi нас дарогай, а на поле.
Павялi на поле, на полi нас выстраiлi ў рад ycix, самi зайшлi ў затылак, ну, i давай страляць па нас...
У мяне быў ацец, я i брат. Мацеры не было. А мацi наша была ў пасёлку: немцы рана ўзялi яе на кухню, гарох перабiраць.
Ну што, паставiлi нас у рад. Бальшынство было старыкоў, дзяцей было, наверна, чалавек сем iлi восем. Дзяцей на руках дзяржалi. I вот яны як сталi страляць... Я не знаю, як у мяне палучылася. Я адразу паляцеў, на мяне паляцеў ацец мой - яму адразу як далi пуляй разрыўной у бядро, так нагу i отняла. I брат мой паваліўся. А я як павалiўся - адразу сцiх...
Старыя бабы плачуць. Адна жанчына была з рабёнкам на руках, не забiлi, а рабёнак - поўзае па снягу... Немец падышоў i яго там сразу... Расстраляў на месцы.
Сцiхла нямнога, от, немцы пашлi, а аднаго аставiлi дзяжурыць. I вот той немец хадзiў, кажнаму ў галаву бiў. Страляў. I ка мне падышоў. А я калi ляцеў, дык у мяне шапка звалiлася з галавы, з'ехала. Ён выстралiў, галаву зачапiў разрыўной пуляй, шапку ўсю разбiў, а я - астаўся жыў. I яшчэ адзiн парань. Ён i сяйчас жыве ў нас, у Харытонаве. Казючэнка Яўгенiй Аляксандравiч. Мы ляжалi, ляжалi, замёрзлi. Потым ягоная мацi паднялася. Яна старуха праваслаўная была, давай хрысцiцца.
П ы т а н н е: - А немец гэты пайшоў ужо?
- Не, не пайшоў. У ix ахрана была на гары, два пулямёты. Калi мы паднялiся, пачалi бегчы - яны з пулямёта па нас. Як сталi бiць, як сталi бiць – ну што... Добра, што кусты недалёка. Мы ў кусты - пайшлi па кустах. Увайшлi ў лес Ляснеўскi. Ужо мы хадзiлi ўсю ноч. Начавалi ў лесе. I мокрыя, i галодныя. Куды ж нам дзявацца? Дзе партызаны, дзе немцы?..
Пайшлi мы ў Mipaцiн, там у мяне бабушка жыла. Прыходзiм туды - там нiкога нет... Спачатку зайшлi ў Скуратова. Там у адной хаце сядзяць дзевачкi. Мы папрасiлi ў ix есцi - яны нам не далi. Бо не было чаго. А калi мы ўваходзiлi ў дзярэўню, дык быў спалены сарай i людзi: ix, значыць, сагналi ў сарай i запалiлi...
А потым я дабраўся да Mipaцiнa, там мая бабушка жыла, i там адляжаў шэсць месяцаў.
П ы т а н н е: - А колькi, скажыце, вас там ляжала забiтых?
- У нашай гpyпe было дваццаць тры, а другая група была дваццаць два.
Ну вот усё. А як там дома случылася - я сам не бачыў. Расстралялi мацi i брата майго. Пакалолi лiцо ўсё... А бацьку, калi ён уцякаў... Ён жыў быў, толькi нага адарваная, после яны прышлi i ў галаву разрыўной пуляй. Нічога не было - уся галава...
А рабята, маленькiя дзецi - у галовы пабiты, страх было глядзець...»
__________________________________________________
(1) Друкуецца са скарачэннямi па кн.: Адамовiч А., Брыль Я., Калеснiк У. Я з вогненнай вёскi... Мн., 1975. С. 138 – 140.
ВЁСКА ГАРБАЧЭВА
10 лютага 1943 г. у вёску ўварваўся карны атрад. Фашысты сагналi жанчын, старых, дзяцей у хлеў быццам на допыт i 4 сутах катавалi ix: некалькi гадзiн ганялi раздзетых, босых па снезе, потым расстралялi. Трупы загiнуўшых спалiлi. Загiнулi 120 чалавек - 85 жанчын, 15 мужчын, 20 дзяцей. У 1960 г, на магiле пастаўлены абелiск.
З успамiнаў Любовi Сямёнаўны Iвановай, ураджэнкi в. Гарбачэва1
«...У партызанах мужык мой не быў, ён быў на фронце...
Быў такi час, што прышоў вораг у дзярэўню. Так мы плакалi ды гаравалi, але жылi на месцы, а ужо як вораг прышоў, дык мы з Лiдай - у мяне падружка была - у лес пашлi. У лясу цягалiся. Яна - настаўнiца, у яе двое дзяцей было, у мяне адзiн Вiця.
А тут caбipaлi, стралялi, вешалi...
Калi я з бежанцаў прышла, дык на маёй хаце было напiсана: “Партызанскi бандзiцкi дом”. Во, мой сынок, так было напiсана! Жэня, мой большы сын, прыйшоў з парцiзанаў - тапаром высякаў: нельга было сцерцi, а некрасiва было напiсана на хаце, каля парога. Caбipaлi тут людзей, стралялi...
У брата ў мяне сем душ узялi - брата, братавую i ixнix тры дочкi i ўнучка... У мяне была адна сястра, i яе ўзялi. Тут яны ўжо распараджалiся, i стралялi, i палiлi...
___________________________________________________________
Друкуецца са скарачэннямi па кн.: Адамовiч А., Брыль Я., Калеснiк У. Я з вогненнай вёскi... Мн., 1975. С. 209-214.
Тут во яма была, i там яма была. Самi сабе людзi капалi ямы. Потым аўтаматам перавялi. Семдзесят чалавех было там. Калi мы з лесу вярнулiся, то выкапалi ix, перавязлi на кладбiшча.
П ы т а н н е: - А як вы па лесе з сяброўкай вашай, з дзецьмi вашымi хадзiлi?
- Хадзiлi, сынок мой, хадзiлi... Усё раскажу.
Канашонкi ад нас недалёка. Прыбягаець мой хлопец большы. Вечарам. Яму толькi пачаўся шаснаццаты гадок, i яго ў партызаны прынялi. Гаворыць:
- Мама, немец у Канашонкi прыйшоў!..
Ен цяпер пахаваны ажно ў Алiтусе. А звалi яго Жэня. Жэня Iваноў Ягоравiч. Дайшоў ён ажно да Алiтуса. I там yбiлi яго. Я ўжо разы два на магiлу ездзiла...
Ну, а тады сказаў сынок мой:
- Мама, немец у Канашонках!
Трапкi мы свае сабралi. Запрог ён каня i завёз у лес, у балота. Мы з падругай Лiдaй зямлянку выкапалi, у зямлянцы гэтай нядзелю сядзелi. А з харчамi ж як? У нас была картошка закопана. А снег жа быў! Ноччу хадзiлi мы картошку тую з ямы даставаць. Варылi яе там. А патом сабралiся ў ноч, пайшлi праведаць у дзярэўню. Нiкога няма. Мы ўдваёх прышлi з Лiдай у дзярэўню. Рабят у яе двое, i ў мяне адзiн мой, Вiця. Дзяцей пакiнулi ў зямлянцы, а самi пайшлi. Ходзiм па дзярэўнi - нiкагутка няма,
толькi адзiн... Ну, як гэта? I па-нашаму, i па-вашаму - бык. Бальшой-бальшой бык, i з цэпам. З цэпа сарваўся. Паглядзела я ў хлеў, там у мяне аставалiся авечкi. Hiкoгa няма. Хата - цэлая. Мы паглядзелi i пайшлi. Ну, а заутра, рашылi, пойдзем яшчэ раз дамоў. Hiкoгa нет - не будзе немцаў.
Пераспалi мы ноч у зямлянцы. Якi там сон на сырой зямельцы? Бо там жа ў нас нiчога не было. От, можа, трапка была якая. А раненька выбралiся i дамоў.
У яе там хата была такая маленькая. Фельчарская вошабiтка была, а яна, Лiда, патом прыехала з Вiцебска i там жыла. I супу наварылi мы нейкага. А потым глядзiм: снег белы-белы, i вiдаць, што людзi так iдуць - як цёмная хмара, чалавек ад чалавека, як вот ад гэтай сценкi да гэтай. Ехалi дарогай, а патом тут у нас возера, дык i па гэтаму возеру iдуць – плотна-плотна!..
А мы толькi што прышлi ў хату i паселi. Каб нас заспелi там, у лесе, у зямлянцы - так бы нам i ўсё было.
Мы як сядзелi ў хаце, так i суп наш i ўсё асталося. I рабяты гэтыя галодныя. Мы ужо i есцi не хацелi. I сядзiм...
Уваходзiць палiцай. А ў яе былi галёшы, мокрыя палажыла на каптур, сушыць. Ен галёшы бярэ i за пазуху. Мы нiчога не гаворым. Ага. За пазуху палажыў, а тут сяйчас уваходзiць немец.
- Матке, матке, матке!.. Партызан у вас ёсць?
- Нет у нас партызана.
- А вы,- гаворыць ён чыста на pycкi язык,- вы ўжо прачышчаныя?
А мы сядзiм i калоцiмся: i ў яе сын у атрадзе, i ў мяне...
Так яны ў лес i пайшлi ад нас.
А этат палiцай спужаўся, як немец прышоў. Зaxiнyў трохi гэтыя галёшы. А мы ўжо маўчым.
Потым глядзiм у акно – адтулечка едуць нашы людзi. На вазах з дзецьмi, бабы, старыя... Яны ўжо гэта прачышчаныя. Iдуць, iдуць... I конi, i каровы, i людзi iдуць. А я кажу:
- Ну, Лiда Iванаўна, i мы пойдзем умесце.
Мой хлопчык так забалеў, крывавым паносам. Трэба гарачая яда, а ён не мог без гарачай. Так аслабеў... А ейчыня, Лiдзiны, здаравее рабяты. Дзяржу я гэтага на рукак i не знаю, што з iм дзелаць... Тут iдзе адна, Анюта Сцяпанiха. Яна дзета там у Латвii жыве цяпер. А я вяду малога i гавару:
- Анютка, вазьмi майго Вiцю. Можа, маё жыццё тое застанецца. А я,- гавару,- пайду куды мае глазы глядзяць. Людзi прачышчаныя iдуць, i мы ззаду за iмi пойдзем, як прачышчаныя. Лiдa iдзець з рабятамi сваiмi, а мой валiцца...
А ў яе, у тое Анюты, значыць, дачка была, дзеўка гадоў шаснаццаць. I гэты мой партызан, Жэня мой, i гэтая дзеўка - яны, як у школу хадзiлi, то яны падружвалi. Гэта Клаўдзiя яна, дай Бог ёй многа лет жыць i сягоння! Як я так сказала на яе матку, то матка мне нiчога не сказала, а Клаўдзiя гэтая падышла, майго Вiцю за руку i павяла ў хату. А ў яго крывавы панос быў, ужо ён icцi не можа...
А снег!.. Куды ж icцi? Невядома. А я падымуся - да аб зямлю: дзiця - адзiн глаз быў ва лбе, ды i той астаўся... Яна праўда, мая падружка Лiда, мяне пад руку:
- Як-небудзь шагу прыбаў, як-небудзь шагу прыбаў!..
А мы сюды во... Адсюль вулiца якраз, той вулiцай нашай i - на шашу. Адтуль немцы едуць i едуць на конях. I шкапы, i свiней, i авец вязуць з-пад Старыны. Старына гарыць, i Куляшова гарыць - усё, усё гарыць!.. А мы адсюль ужо напроцiў плывём.
А з нашай ды дзярэўнi быў палiцай. Ну, не палiцай, але ён тожа быў не савецкi чалавек. Я толькi яго i баялася. Так мяне тут нiхто не знаець, а ён знаець. Ну, думаю, еслi ўжо ён сустрэцiць мяне, то мне не жыць...
Але ўжо нада icцi. Не, чым ужо тут пападаць у pyкi саўсем, на якую вiсельнiцу, то лепш icцi. Iдзём мы. Iдзём удзвюх, а яе рабяты з ёю, i мы iдзём. Яна мяне пад руку падвяла трохi, бо я ўжо не магла - ад таго, што рабёнка кiнула... А гycта-густа конi так iдуць, адзiн за адным, санi за саньмi. Каторыя людзi iдуць, каторыя едуць. Кароў вядуць. А нас на санi нiхто не бярэ. А я ўжо санi падпiхваю,- учаснiца!.. (Смяецца). А Лiдзiных рабят на caнi тожа не бяруць... А немцы, а палiцаi напроцiў нам едуць да едуць. Яны ўсё едуць, густа, густа, а мы напроцiў. Прыехалi туды , пад Байдзiна пад наша, нас астанаўлiваюць:
- Што, вы? - прачышчаныя?
- Прачышчаны.
- У вас нет партызан?
- Нет.
- Ну, то едзьце.
Павярнулi мы - яны адсюль, а мы так - у дзярэўню.
А сумёт!.. А снег!.. Выехалi на азяро. Марыя Калдубей нам у лiцо гаворыць: - З-за вас нас застрэлюць. Вы з намi не едзьце.
Яны паехалi на тую старану, а мы самi не знаем куды... З гэтай маладзiцай i двое рабят ужо. Ну што ж. У мяне быў палушубак пакрыты, а на галаве - так ужо, знаеце, без памяцi - белая простынь.А снег!.. Я гавару:
- Ну, Лiда Iванаўна, застанёмся мы тут у снягу гэтым!..
Ужо вечарэець. Падышлi пад Вярусялiмку, селi. А дзяўчонка гэтая спаць хоча. Мальцу было гадоў дванаццаць, а дзяўчонцы гадоў дзесяць. Селi мы так удзвюх з ёй радам. Тады гэтую дзяучонку... А яна толькi што яе пераабула, здзела нейкiя там валёнкi, а бацiначкi абула. Я - гэтую дзяўчонку - галаву к сабе прыхiнула, а яна - ногi. I тады гэты мальчышка сеў у кучачку. Прастынёй - я адвізала з галавы - накрылiся. А мы гэта прышлi к азяру, нада цераз азяро, лес у нас тут недалёка. Ну, i сядзiм. Сядзiм. Гэтая дзяўчонка драмлець, а яна яе пад бaкi б'ець усё. А знаеце - на снягу i не прастудзiлiся...
Усталi потым - пойдзем цераз азяро. Усе мокрыя, а тады абмерзлi, iдзеш, i шумiць усё каля цябе. Яна за руку гэтую дзеўку, а мальчышка iдзе. Цераз азяро прайшлi, там лясок нешырокi, а там ляснiк жывець. Пойдзем к леснiку к гэтаму ўжо. Iдзём па лесе, а немцы як кiнуць ракету - вiдна-вiдна! - стаiм на месцы,
а пацямнеець - iдзём.
Прыйшлi, а тут ужо байня яго недалёка, пойдзем у тую байню; бо ў хаце, можа, немцы, мы ж не знаем. Стаялi, стаялi - ужо дужа да цёмнага. У байню пайшлi. А самi - усё мокрае. Госпадзi, не нада i гаварыць, якое гора!.. Глядзiм - ляжыць ахапак дроў. А я i спiчак купiла летам, у Троiцу яшчэ, i так у пiджак ушыла. А гэта ўжо калi было - зiмой, i ўсё я гэтую каробачку насiла. I затапляць байню нам якраз дровы ёсць. I якраз у акно леснiковай хаты нашы дзверы. « Ну што ж,- гаворым,- еслi толькi немцы, а мы затопiм, то ўжо ж недалёка». Але так даў Бог, што не было ў ix немцаў. У леснiка. Ну вот, затапiлi. Я гэтыя дзверы закрываю. Рабяты на зямлi пазаснулi. Дровы не гараць. Я глазы спорцiла, глазы мае засадзелi. А дровы гэтыя толькi тлелi. Tpoxi яны грэлi гэтую байню. Дровы сатлелi, i дзiрачку мы такую кiнулi, каб iшоў дым. Ну, тады рабят на палок з зямлi пацягалi, яна каля ix, а я так на наменку, яна цёпленькая была, лягла на каменку, уся мокрая, і заснулi мы.
Ну, а назаўтра даў Бог, што сняжком абкiнула гэтую байню. Нада ж ужо нам уставаць, icцi к гэтаму чалавеку. Я гавару:
- Лiда Iванаўна, еслi немцаў нет, то мы дзiрачку гэтую адкрыем - i вiдна будзе, што слядоў нет, што яны не xaдзiлi.
Сядзелi-сядзелi, глядзелi-глядзелi - нет... (Плача).
Ну, пойдзем. Праўда, немцаў няма. Там Анюта ў сенях сядзела, етага мужчыны сястра... (Плача). Налiлi нам мiску капусты i бульбы. Можа, тры днi не еўшы былi. Нейкi гарох быў: Лiда троху гароху узяла, рабяты там жавалi.
А ў Скарбунах, ужо яны пабiлi баб. I паехалi са Скарбуноў. А у мяне глазы садзяюць - не вiжу нiчога. Прыйшлi мы ў Скарбуны, а там дзеўкi плачуць: маладых не бiлі, а толькi старух пaбiлi. Тады папрасiла я мыла. Мне далi, i я прамыла глазы. Пашлi мы ўжо ў Верацiна. Прышлi ў Верацiна - у брата майго толькi так во шатаюцца аканiцы. У хату я ўвайшла, а там нiкога - пуста: ycix палiлi... ой!..
Ну, што ж. А ў мяне ж, сынок мой, сэрца б'ецца,- адзiн рабёнак, глаз ува лбе, i той застаўся там... Вiця. Цяпер я ўвiдзела б яго - пацалавала б толькi - i усё... I не страх мне... (Плача).
А ейныя рабята з ёю.
I я пайшла сама. Iду i не знаю, куды iду... Iду ў Гарбачэва. Прышла, сустракаю аднаго чалавека. Ён гаворыць:
- Не iдзі, Сямёнаўна, там цяпер якраз самы пурым iдзець. Нiяк не iдзi. Пападзеш - там цяпер сама расправа iдзе...
Прышла я ў cocнiк i стаю. А што ж я выстаю?..
Потым сястру сваю сустрэла. Сястра мая радная, помершы ўжо. Я ёй сказала, у якой хаце мой мальчышка. Тады яна пайшла, узяла мальчышку i апяць назад. I так даў Бог, што немец нiчога,- як стаяў вартавы, так нiчога ёй не сказаў, i яна прайшла мiма. Як увiдзела я сыночка - ну, цяпер усё!..
I гэты сынок у мяне адзiн. А той, што быў у атрадае, таго ўбiлi. А гэты ў Кавалях прарабам работаецъ. (Плача.) Iваноў Вiктар Ягоравiч...”
ВЁСКА РЫЛІ
57 жыхароў вёcкi пахаваны на заходняй ускраiне вёскi. У брацкай магiле слачывае прах яшчэ 23 нявiнных ахвяр суседнiх вёсах Гарбачэва i Канашонкi. Усе яны былi знiшчаны 11 лютага 1943 г. у час карнай аперацыi пад кодавай назвай “Заяц-бяляк”.
З успамiнаў Я. Чапкоўскага, былога жыхара в. Рылi
Калi пачыналася вайна, я быў яшчэ падлеткам. Жыў разам з мацi ў вёсцы Рылi. Старэйшыя брат Вячаслаў i сястра Ядвiга пайшлi ў партызаны. У лютым 1943 г. акупанты асаблiва азвярэлi. Яны знішчалi мiрнае насельнiцтва i найбольш сем'i партызан. У адзiн з марозных дзён кapнiкi з'явiлiся i ў нашым доме. Загадалi збiрацца. Уcix жыхароў вёскi сабралi ў адзiн з дамоў, па cпicy выклiкалi тых, у каго родныя былi ў партызанах, аддзялiлi больш 80 чалавек i павялi да павецi, што стаяла на беразе Шэвiнснага возера. Загналi ў яе, а потым выводзiлi па аднаму i расстрэльвалi. Былi забiты ўжо мацi, сямiгадовая сястра Hiнa i дзевяцiгадовы брат Валодзя. У павецi засталося чалавек дзесяць. Вельмi не хацелася памiраць, i я рашыў уцячы. Калi падышла мая чарга, адзiн з фашыстаў загадаў сесцi на снег i зняць боты, тады я хуценька нырнуў яму пад рукi i пабег. Кулi свiсталi над галавой, здаецца, цэлую вечнасць, але наперадзе быў хмызняк, за iм лес, i я ўцёк. Больш сутак шукаў партызан, знайшоў у в. Лямно. Там сустрэў сястру Ядвiгу. Шмат гора мы яшчэ перажылi. Я шукаў магчымасць трапiць на фронт i на наступны год пайшоў у армiю ў падрыхтоўчы полк, там сустрэў i светлы Дзень Перамогi.
БІРУЗОЎСКI СЕЛЬСАВЕТ
224 мiрныя жыхары Бiрузоўскага сельсавета сталi ахвярамi распраў акупантаў. 338 мужчын прызыўнога ўзросту загiнулi, змагаючыся на франтах Вялiкай Айчыннай вайны. Яшчэ 33 чалавекi таксама не вярнулiся дамоў - яны абаранялi свой край у радах партызан. Такiя страты панеслi жыхары Бiрузоўскага сельсавета ў мiнулую вайну. Самыя горкiя з гэтых страт - гiбель безабаронных жанчын, старых, дзяцей. Засталася ў памяцi карэнных жыхароў сельсавета в. Шлях, якая цяпер не icнye. Не змаглi пусцiць трывалыя каранi яе жыхары пасля трагедыi 7 лiстапада 1943 года. У той дзень кapнiкi спалiлi жывымi 43 чалавекi... Толькi aбeлicк на магiле ахвяр фашызму стаiць нязменным дазорным у цэнтры былой вёскi.
Такое ж гора перажылi i жыхары в. Альбрэхтава.
ВЁСКА АЛЬБРЭХТАВА
Першымi ахвярамi вайны гэтай вёскi сталi вучні васьмiгадовай школы Васiль Прыбыткоў, Генадзь Кузякоў i Уладзiмiр Драздоў. 17 лiпеня 1941 г. юныя патрыёты сустрэлi гранатай машыну, у якой ехалi афiцэры. Васiль быў схоплены i закатаваны фашыстамi. Пазней загiнулi Генадзь i Уладзiмiр.
11 лютага 1943 г. жыхароў в. Альбрэхтава напаткаў лёс многiх ix землякоў - у гэты дзень, як i ў iншых вёсках, было расстраляна 9 жыхароў Альбрэхтава - членаў партызанcкix сем'яў. Усе яны пахаваны ў адной магiле. У 1978 г. на магiле ахвяр фашызму пастаўлены абелiск.
З успамiнаў Соф'i Пятроўны Сокалавай, ураджэнкi в. Альбрэхтава
...Спачатку нiкога не чапалi. Толькi на сход клiкалi, быццам для таго, каб расказаць, як далей жыцъ. А там ycix людзей паставiлi ў шарэнгу i пачалi выбiраць. Партызанскiя сем'i адводзiлi ўбок, iншых адпускалi. Потым ycix дзевяцярых завялi ў хлеў Бэркi Сульмана, хлеў стаяў якраз на тым месцы, дзе цяпер стаiць помнiк. I ўcix расстралялi. Так, у Л. М. Лапенкi, а ён быў у партызанах, расстралялi яго жонку Марыю Сцяпанаўну з дачушкай Верай, ёй было два гады, i цесця. Самай маленькай ахвярай сярод расстраляных была трохмесячная Вера Iльюшэнка. Яе мацi партызанская сувязная Лiда Iльюшэнка да вайны працавала сакратаром у Расонскай раённай газеце. Трымаючы на руках сваё дзiця, Лiда плюнула фашыстам у вочы. Гэта была вельмi смелая, прыгожая жанчына, цудоўнай душы чалавек.
У той дзень карнiкi не паспелi спалiць вёску - ix напалохалi выстралы партызан, якiя наблiжалiся да Альбрэхтава.
Пасля расстрэлу людзей, калi вакол сцiхлi выстралы, выпаўз з хлява Iлья Восiпавiч Голубеў - бацька камандзiра атрада iмя В. Я. Лапенкi Сцяпана Iльiча Голубева. Ён расказаў, як фашысты расстрэльвалi людзей. Адзiн з ворагаў выстралiў у яго. Куля трапiла ў плячо. Аднак ён павалiўся на зямлю, быццам забiты. Чуў потым, як фашыст выстралiў Лосеву ў рот, i той крычаў ад болю, як потым вораг дабiў яго. Бачыў i мужную смерць Лiды, якая трымала на руках трохмесячнае дзiця. Калi яна павалiлася, хлопчык закрычаў. Фашыст падышоў да яго, сцiснуў рукамi горла, узняў i выстралiў дзiцяцi ў вока...
Потым Iлья Восiпавiч жыў яшчэ некаторы час. Аднак ад ранення хутка памёр. I яго прозвiшча высечана на помнiкy...
ЗАБОРСКI СЕЛЬСАВЕТ
Не абмiнулi гора i смерць жыхароў самай усходняй часткi раёна, дзе ў Заборскiх лясах размяшчалiся партызаны. У час правядзення карных аперацый у 1942-43 гг. былi спалены вёскi Антонава, Аўсюкова, Баканiха, Забор'е, Шнiтаўка. Дарагой цаной заплацiлi жыхары за Перамогу: 424 нявiнныя жыццi былi загублены, 464 мужчыны прызыўнога ўзросту не вярнулiся з франтоў Вялiкай Айчыннай вайны, 57 чалавек, што змагалiся ў партызанcкix атрадах, таксама не вярнулiся дамоў.
ВЕСКА БАКАНIХА
Вёску Baкaнixa знiшчалi двойчы. Першы раз 1 лютага 1943 г. у час правядзення карнай аперацыi “Заяц-бяляк». У той трагiчны дзень было спалена i расстраляна 40 мiрных жыхароў. Восенню 1943 г. фашысты зноў не абмiнулi вёску. Яны сагналi людзей у двор М. I. Iванова i, здзекуючыся над ахвярамi, спрабавалi прымусiць людзей сказаць, дзе знаходзяцца партызаны i хто з iмi трымае сувязь. Hiчoгa не дабiўшыся, кapнiкi расстралялi 22 чалавекi. На наступны дзень яны сагналi ў адну хату 86 жыхароў i падпалiлi...
...Да зiмы 1942-43 года на паляне сярод гушчару стаяла вёска Баканiха. У ёй была сорак адна сядзiба. А засталася пасля вайны адна. На ўзгорачку каля лесу. Жыў у ёй з дарослымi дзецьмi дзед Apxiп Жыгачоў, ахвяра i сведка расправы.
З успамiнаў А. Жыгачова, ураджэнца вёскi Баканiха1
...Калi быў тут прышодшы атрад нямецкi, то мы былi забраны ў дзярэўню Мамолю. З атрадам. I ранiцай, у гэтат жа дзень, як палiлi нас, прышлi мы ў Лапаткi, а там смотрым - Заўсвецце гарыць. Мы не астанавiлiся, прышлi ў сваю вёску. Сюды, у Баканiху.
Як толькi прышоў я ў кварцiру - сабралiся жанчыны, пытаюцца, дзе мы былi. I пасматру я - ужо палiцэйскi пабег цераз мой двор. I шаравары абматваець вакруг спiны: мае шаравары былi выбрашаны ў сад. А ён ужо забраў сабе.
I тады сяйчас жа каманда нам паступiла, усёй дзярэўнi, сабрацца ў адну кварцiру. І сабралi нас, шэсцьдзесят чатыры чалавекi, туды, дзе цяпер памятнiк стаiць. Адзiн палiцэйскi бег i камандаваў, штоб iшлi ўсе туды. Не на сабранне якое, а так папросту гаварыў:
- Iдзiце ў тую хату.
Нас ужо туды пагналi, а тут падвадчыкi, палiцэйскiя - выганяюць наш скот. Угнaлi за дзярэўню.
Калi мы сабралiся ў адну кварцiру, увайшоў нямецкi афiцэр i стаў абглядаць, у каго што адзета. Еслi харошы тулуп iлi валёнкi, застаўлялi раздзяваць i выбрасываць на волю, а там падбiралi падводчыкi. Тагда афiцэр гэты ўзяў i папрашчаўся з намi. Гаворыць:
- Да свiдання. Давайце спасiба сваiм гэтым партызанам!
А для чаго ён так сказау, я не паняў.
Как толькi ён так сказаў, так кварцiру закрылi i ў два акны бpociлi к нам гранаты. Гранаты гэтыя сiпелi доўга. Еслi б быў адчайны - ix можна было б назад выбрасiць. Ну, нiчога. Узарвалiся гранаты - многа пабiла там людзей, але адхiнулiся ўсе, у адну сторану. Тады з аўтамата па гэтай кучы. Кагда з аўтаматаў бpociлi страляць, тады яшчэ многа было жывых. Bыбiлi людзi акно i началi прыгаць з акна. Палiцэйскiя стралялi, хто выскачыць з акна. Стаялi кругом кварцiры.
Яны падпалiлi. Паталок абсыпаўся. Biжу, што мне некуда... З суседам мы процiў гэтага акна пад канапку схавалiся. Ага. Ужо яны нас не вiдзелi. Тады сусед гаворыць, Фёдар Лук'янавiч:
- Пасматру ў акно, можэт, яны адышодшы.
Толькi прыпадняўся, а яму какраз пуляй сюды, у лоб,- ён назад i звалiўся.
А я ляжу. Паталок ужо стаў абсыпацца. Тады я ўжо вiжу, што мне дальша некуда ляжаць - упёрся ў прасценкi, у акно прыгаць, i прасценкi пасыпалiся. Тагды я ў снег - снег быў глыбокi каля кварцiры. I сразу ў мяне з рук кожа далой. Тагда я нямножка адпоўз i ляжу. А ў мяне ўсё фуфайка са срадзiны гарыць i гарыць. Я снегам затру.
Немцы хадзiлi. Када зацёр - уцiх. I яны ўжо адышлi ўсе.
Адзiн мой таварыш ляжаў. Ахрэм быў Бурнасенка. I яго пуляй сустрэлi. I мелка хвацiлi вот тут па рабру - не ўрэдна дужа. Ён адышоўся к забору, лёг i ляжыць. I вот немцы як прахадзiлi з ацаплення дарогай, увiдзелi, што ён шавелiцца - прышоў адзiн немец i яму ва ўпор вiнтоўкай сюда ўдарыў. Пуля прайшла вось так вось. Я падышоў к яму - после ўжо, як адышлi ўсе,- дык ён мне гаворыць:
- Чаго ты тут ходзiш, яшчэ ўвiдзяць. Ён яшчэ жывы быў. Толькi кроў тут была, ага.
Праўда, Пашкоў быў, вучыцель, здзесь, адступiўшы так нямнога, прапоўзшы, астаўся цэлы.
Тады мы з Пашковым пайшлi ў сарай здзесь начаваць. А яго, Ахрэма, так i аставiлi. А ён тады падняўся i - авiн быў такi, што хлеб сушылi,- у гэтую печку забраўся i трое сутак ляжаў. А мы з Пашковым пайшлi ў Перавоз... У Заўшчу то есць. У Заўшчы там у Пашкова сястра заставалася, забрала яго ў Перавоз. А я ў старухi жыў трое сутак.
Ну, а старуха гаворыць:
- Как хочаш - iлi ты iдзi з кварцiры, iлi мы пайдзём, а то немцаў баюся.
I я пайшоў адтудава. На азяро выйшаў, глазы запухшы ўсе, не вiжу нiчога. Вот так веечкi падыму, пасматру - не ў той бок iду. Лiцо ж усё абгарэўшы было, i галава была абгарэўшы. I вярнуўся ўсётакi сюды , дабраўся да сваёй дзярэўнi.
Ужо некаторыя з адступлення прышлi. Ужо там рабяцiшкi. Адзiн такi Пётра Мядзведзеў. Мяне яны к сабе ўзялi. I тут мы астанавiлiся. Тады дачка прышла. Тады адна кварцiра з усяго пасёлка засталася не згарэўшы. Мы тады сабралiся ў тую кварцiру. Тады мяне сястра ўзяла на iзлячэнне, я ў сястры быў месяц. Больш. Яна мяне там посным маслам лячыла, трапкамi ўвёртвала. I так я згаiў скора...
П ы т а н н е: - А вас з вашай хаты забралi аднаго?
- Усю сям'ю. У мяне была жынка, i дочке чатырнаццаць лет, i яшчэ мальчышка Коля быў, паўтары гады. I гэтых яны там унiстожылi. Усех. А сын вот этак, i дачка яшчэ была. Сын у
партызанах быў, а дачка з партызанамi адступала, цераз дня чатыры вярнулася ўжо.
Цяпер мы тут жывём адны. Вот наша хата.
П ы т а нне: - Вам i не хочацца адгэтуль ехаць?
- Не. Здзесь радзiўся, так i думаю ўжо здзесь дажыць...»
__________________
-
Друкуецца са скарачэннямi па кн.: А д амовiч А., Брыль Я., Калеснiк У. Я з вогненнай вёскi... Мн., 1975. С. 149-152.
КРАСНАПОЛЬСКI СЕЛЬСАВЕТ
Разам з жыхарамi Юхавiцкага, Сакалiшчанскага, былых Мiлавiдскага i Сяляўшчынскага сельсаветаў мiрнае насельнiцтва Краснапольскага сельсавета трапiла ў кальцо карных экспедыцый, якiя праводзiлiся зiмой 1943 года. Неймаверныя пакуты перажылi людзi - 303 жанчын, старых i дзяцей каpнікi спалiлi. У лютым 1943 г. кapнікi закатавалi 140 жыхароў вёсак Байдзiна i Тродавiчы. Усе ахвяры пахаваны на паўночна-усходняй ускраiне в. Байдзiна. На месцы масавай загубы людзей стаiць абелiск.
ВЕСКА КАРПIНА
Да вайны ў в. Карпiна стаялi 32 хаты, у якiх асталявалiся 192 жыхары. Няшчасце ў гэтую вёску прыйшло 10 лютага 1943 года. У той дзень у лікy iншых населеных пунктаў Краснапольскага, Заборскага i Дварышчанскага сельсаветаў была спалена гэта мiрная вёска. Пасля вайны ў цэнтры вёскi, на тэрыторыi калгаснага саду насыпаны курган Памяцi на ўшанаванне больш як 30 загiнуўшых у агнi жыхароў.
З успамiнаў Генадзя Iванавiча Котава, 1936 года нараджэння, жыхара вёскi Карпiна
Гэта было 10 лютага 1943 года. Мне ў гой час споўнiлася 7 год. У той дзень гiтлераўцы, якiя знаходзiлiся ў нашай вёсцы, пачалi выязджаць у в. Дрэтунь. Жыхароў папярэдзiлi, што калi ў вёсцы з'явяцца партызаны, мы павiнны iм паведамiць пра гэта. Iнакш абяцалi спалiць вёску i забiць ycix. Хутка пасля ix ад'езду прыбылi партызаны. Яны паставiлi пасты, астатнiя адпачывалi. Прыкладна каля 5 гадзiн вечара партызаны заўважылi нямецкiх разведчыкаў, якiя наблiжалiся да нашай вёскi. Партызаны арганiзавалi засаду каля в. Краснаполле, дзе разлiчвалi расправiцца з iмi, аднак у сутычцы былi забiты тры акупанты, дваiм жа ўдалося ўцячы. Праз нейкi час гiтлераўцы пачалi абстрэльваць вёску з боку Краснаполля, а праз паўгадзiны занялi нашу вёску. Ix было чалавек 50, не меней. Яны сабралi ўcix жыхароў вёскi, якiя не паспелi ўцячы, у адзiн дом. Гэта былi старыя, жанчыны, дзецi. I пачалася жудасная расправа. Спачатку яны забiлi мужчын - гэта былi 5 старых, прозвiшчы якiх я не памятаю. Потым жанчын i дзяцей, чалавек 40, сабралi ў адну хату i запiсалi прозвiшча кожнага. Пасля гэтага выклiкалi некалькi жанчын, у тым лiку i маю мацi, i загадалi прынесцi ў хату салому. Мацi адмовiлася гэта зрабiць, тады немец выстралiў ёй прама ў грудзi, мацi павалiлася, яна была цяжка паранена. Жанчыны кiнулiся да яе гуртам i ўнеслi ў хату. Разам з мацi быў мой малодшы брат, гадоў трох-чатырох.
Нас ycix запёрлi ў хаце. Была ўжо глыбокая ноч. Многiя дзецi спалi, дарослыя сядзелi, аб нечым гаварылi. Збегчы не было нiякай магчымасцi, хата была акружана. Раптам адчынiлiся дзверы i на нас паляцелi гранаты. Усё змяшалася, салома загарэлася, дым еў вочы. Чулiся стогны, крыкi людзей, якiя клiкалi на дапамогу, але дапамога не магла прыйсцi. Фашысты зайшлi ў хату i пачалi дабiваць з аўтаматаў тых, хто яшчэ стагнаў цi крычаў ад болю цi адчаю. Я ўбачыў жанчыну, якая старалася як-небудзь выкiнуць сваiх дзяцей праз вакно. Гэта была Луферава. Я падбег да яе, яна i мяне разам з дзецьмi выкiнула праз вакно. Я кiнуўся бегчы да лесу, але снегу было вельмi многа, i я завяз у iм. Чуў, што нехта крычаў, але я iмкнуўся як мага хутчэй выбрацца з сумётаў i збегчы ў лес. Мяне заўважыў салдат, падбег да мяне i стрэлiў у твар. Я павалiўся i пачаў трацiць прытомнасць. Ён яшчэ раз падышоў да мяне, каб пераканацца ў маёй смерцi i ўдарыў мяне нагой. У гэты час я канчаткова страцiў прытомнасць.
Колькi часу я праляжаў на снезе, не ведаю, але калi апрытомнеў, хата ўжо дагарала, нiхто не стагнаў. Мне было вельмi холадна, хацелася спаць. Я пайшоў да папялiшча. Побач з iм ляжала забiтая Луферава, а побач - яе дзецi, таксама мёртвыя...
На досвiтку прыехалi партызаны, з iмi - муж Луферавай. Я падышоў да яго i нешта казаў яму - не памятаю. Мне зрабiлi перавязку правай шчакi. Куля прайшла праз шчаку, пашкодзiла чэрап. У гэты час партызаны зноў заўважылi наблiжэнне кapнiкaў. Мяне паклалi на caнкi i павезлi ў Бярозаўку, дзе жыла мая бабуля. У гэты час фашысты зноў занялi вёску.
ЮХАВIЦКI СЕЛЬСАВЕТ
381 мiрны жыхар Юхавiцкага сельсавета стаў ахвярай вайны - быў расстраляны, спалены. 27 загiнулi ў радах народных мсцiўцаў. 136 вoiнaў-землякоў не вярнулiся ў родныя мясцiны. Увянчаныя зоркамi абелiскi на Юхавiцкай зямлi напамiнаюць нашчадкам пра мiнулую вайну, якой дарагой цаной заплацiлi землякi за вызваленне.
ВЕСКА ЮХАВIЧЫ
Размешчаная на аўтамабiльнай дарозе Себеж - Полацк, яна апынулася ў горне ваенных падзей. У першыя месяцы акупацыi ў вёсцы былi створаны гiтлераўскi гарнiзон, лагер ваеннапалонных, у якiм за калючым дротам акупанты трымалi каля 150 чалавек. Вяскоўцы, нягледзячы на моцную ахову, падыходзiлi да агароджы i перадавалi вязням няхiтрую ежу. Зiмой 1942 г. у наваколлях вёскi з'явiлiся партызаны атрада Сяргея Майсеенкi з Себежскага раёна, у хуткiм часе яны распачалi актыўныя баявыя дзеяннi ў гэтым раёне. У маi 1942 г. партызаны знiшчылi юхавiцкi гарнiзон, а таксама з дапамогай ваеннапалонных лiквiдaвaлi лагер. Некалькi разоў нападалi на вёску гiтлераўцы i палiлi яе. Большая частка вёскi была спалена 6 лiстапада 1942 с, калi кapнiкi дзейнiчалi пры падтрымцы самалётаў. Канчаткова, да апошняга будынка вёску знiшчылi ў лютым 1943 года. Тыя, хто застаўся ў жывых, сышлi далёка ў лясы. У глухiх урочышчах Святая Гара i Чортавы Бары ў зямлянках перажылi зiмовыя халады ўцалелыя жыхары в. Юхавiчы i iншых населеных пунктаў сельсавета. 10 красавiка 1944 г. карнiкi дабралiся да лагера мiрных жыхароў i акружылi яго. Адбылася страшная трагедыя - у той чорны дзень было закатавана 250 жанчын, дзяцей i старых. У 1966 г. на месцы расправы жыхары сельсавета паставiлi абелiск.
З успамiнаў Кацярыны Мiкалаеўны Коршун, жыхаркi в. Юхавiчы
Як i ўсе нашы людзi з вёскi, я з мацi i сястрой жылi ў лесе ў зямлянках. Многiя вельмi хварэлi, людзi галадалi. Вельмi радавалiся прыходу вясны. Спадзявалiся, што цяпер будзе лягчэй. Аднойчы раптоўна пачулi стралянiну. Я выбегла з зямлянкi i ўпала непадалёк, як мёртвая. Бачыла, як фашыст заглянуў у нашу зямлянку, дзе ляжалi хворыя мацi i сястра. Ён стрэлiў у цемру, падпалiў у зямлянцы салому, адзенне i пайшоў да наступнай. Як толькi кapнiк адышоў, я кiнулася ў зямлянку. Мацi i сястра былi жывыя - кулямётная чарга прайшла якраз памiж палацяў, што стаялi ля сцен.
У суседняй зямлянцы жыла вялiкая сям'я Кудашовых. Туды фашыст кiнyў гранату. Ад яе ўзрыву загiнулi бацька i мацi, трое ix дзяцей ад 4 да 14 гадоў i двое ix родзiчаў. Такi ж лёс напаткаў сем'i Mixaiлa Цветнiкава, Ягора Кавалёнка i Аляксандра Тыкуна. Стралянiна, невыносныя крыкi, стогны разносiлiся па ўсiм лесе. Дым ад стрэлаў, узрываў i тлеючых зямлянак засцiлаў наваколле. Калi ланцуг кapнiкaў стаў адыходзiць, я стала шукаць людзей. Цудам уцалелi толькi Ганна Аляксандраўна Галяш i Лiдзiя Фёдараўна Кутузава; у яе загiнула шэсць родзічаў. Неўзабаве пасля вайны тыя, хто застаўся жыць, склалi спiсы загiнуўшых людзей. Пазней самi ўзвялi помнiк на месцы трагедыi.
Падрыхтавала Ф. I. Кiтаева.
Поделитесь с Вашими друзьями: |