12 верасня ва ўстанове адукацыі для малодшых школьнікаў прайшла інтэлектуальная гульня “Восеньскі лістапад”. Гульня была прысвечана восені. Вучні адгадвалі загадкі пра поры года, пра расліны; разгадвалі красворд; складалі дыяграмы; удзельнічалі ў гульнях “Вялікія гонкі” і “Вясёлыя літары”.