Вучэбная праграма для спецыяльнасці



Дата канвертавання01.07.2016
Памер405.88 Kb.
УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт

імя І.П. Шамякіна»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

________________ І.М. Масло

« 20 » 10 2009

Рэгістрацыйны № УД -6 / р.

Методыка выкладання беларускай мовы

і літаратурнага чытання
Вучэбная праграма для спецыяльнасці:
1-01 02 01 Пачатковая адукацыя

____________ ________________________________________


Факультэт Дашкольнай і пачатковай адукацыі
Кафедра Методыкі пачатковай адукацыі
Курс (курсы) 2 – 3
Семестр (семестры) 3 – 5
Лекцыі 3 сем. - 4 гадз., 4 сем. - 6 гадз., 5 сем. - 2 гадз. Экзамен 5 сем.
Практычныя (семінарскія)

заняткі 3 сем.- 4 гадз., 4 сем. - 6 гадз., 5 сем.- 2 гадз. Залік 4 сем.


Лабараторныя

заняткі 3 сем.- 2 гадз., 4 сем. - 4 гадз. Курсавы праект (работа) 5 сем.


Усяго аўдыторных

гадзін па дысцыпліне 30 гадз.


Усяго гадзін Форма атрымання

па дысцыпліне 90 гадз. вышэйшай адукацыі завочная


Склаў(ла) Крук Б.А., к. ф. н., дацэнт
2009 г.
Вучэбная праграма складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-01 02 01 “Пачатковая адукацыя”; 1-01 02 02 “Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць

Разгледжана і прапанавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на пасяджэнні кафедры методыкі пачатковай адукацыі


«__» __________ 2009 г., пратакол № _____

Загадчык кафедры _________ Л.А. Лісоўскі

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным Саветам

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна
«__»________ 2009 г., пратакол № _______
Старшыня ______________ І.М. Масло


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Гуманітарнае развіццё асобы – адна з асноўных задач сучаснай школы. У вырашэнні гэтай задачы важнае месца адводзіцца моўнай адукацыі чалавека. Навучанне беларускай мове ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца камунікатыўнай накіраванасцю, якая забяспечвае развіццё ў вучняў гатоўнасці да эфектыўных маўленчых зносін у розных сферах дзейнасці. Такі падыход прадугледжвае засваенне школьнікамі не толькі сістэмы мовы, але і правілаў функцыянавання яе адзінак у маўленні, што азначае фарміраваане ў вучняў як лінгвістычнай, так і камунікатыўнай кампетэнцыі.

Беларуская мова ў пачатковых класах школ з беларускай мовай навучання з’яўляецца асноўным вучэбным прадметам. На ўроках роднай мовы малодшыя школьнікі вучацца свядома чытаць, правільна пісаць, засвойваць асноўныя моўныя пытанні, выпрацоўваюць уменні і навыкі ў вусным і пісьмовым маўленні, рыхтуюцца да засваення сістэматычнага курса беларускай мовы ў далейшым школьным навучанні. Курс “Літаратурнае чытанне” выступае ў якасці арганічнага звяна сістэмы адзінай бесперапыннай літаратурнай адукацыі і ўяўляе сабой самастойны вучэбны прадмет, які ўводзіць дзяцей у свет мастацкай літаратуры, абуджае ў іх цікавасць да кніг і чытання, закладвае асновы чытацкай культуры.

У школах з рускай мовай навучання школьнікі авалодваюць практычнымі ўменнямі засваення беларускай мовы як сродку зносін. Яны вучацца правільна гаварыць, чытаць і пісаць па-беларуску, засвойваюць беларускую лексіку, атрымліваюць прапедэўтычныя звесткі па фанетыцы, словаўтварэнні, граматыцы і правапісе.

Родная мова служыць важным сродкам выхавання школьнікаў. Яна дапамагае настаўніку далучыць вучняў да мастацкай літаратуры, развіваць у іх пазнавальныя магчымасці, фарміраваць асновы навуковага светапогляду.

Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання – вучэбная дысцыпліна, якая мае вялікае значэнне ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў. Абапіраючыся на дасягненні філасофіі, лінгвістыкі, літаратуразнаўства, педагогікі і перадавой практыкі школ, яна рашае канкрэтныя практычныя задачы навучання, развіцця, выхавання.

Курс методыкі беларускай мовы і літаратурнага чытання мае на мэце дапамагчы студэнтам засвоіць тэорыю навучання школьнікаў роднай мове, авалодваць уменнямі правільна арганізоўваць вучэбна-выхаваўчы працэс і кіраваць пазнавальнай дзейнасцю вучняў.

Задачы курса:

дапамагчы студэнтам засвоіць тэарэтычныя веды, вынікам чаго будзе правільнае разуменне будучымі настаўнікамі накіраванасці, логікі і структуры курса беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах;

дапамагчы студэнтам асэнсаваць мэты навучання мове і літаратурнаму чытанню; пазнаёміць з праграмамі,падручнікамі (усвядоміць іх ідэі, змест, будову); навучыць планаваць і арганізоўваць вучэбны працэс;

сфарміраваць у студэнтаў уменне аналізаваць тэксты розных тыпаў і жанраў, падбіраць дыдактычны матэрыял да ўрокаў, праводзіць розныя віды пісьмовых прац, весці апытванне і аб’ектыўна ацэнваць веды, уменні і навыкі вучняў, правільна выкарыстоўваць нагляднасць і ТСН у навучальным працэсе;

стымуляваць творчыя пошукі студэнтаў, фарміраваць уменні працаваць з навукова-метадычнай літаратурай, развіваць навукова-даследчыя здольнасці, выхоўваць маральна-этычныя якасці, неабходныя сучаснаму настаўніку.

Праграмны матэрыял дысцыпліны вывучаецца на лекцыйных, семінарскіх і лабараторных занятках. На лекцыйных занятках раскрываюцца навуковыя асновы методыкі, абгрунтоўваюцца прынцыпы навучання беларускай мове і літаратурнаму чытанню ў пачатковых класах, метады і прыёмы аналізу мастацкіх твораў, засваення важных пытанняў фанетыкі, граматыкі, словаўтварэння, фарміравання арфаграфічных дзеянняў і выпрацоўкі адпаведных уменняў і навыкаў; асвятляецца сістэма ў развіцці звязнага маўлення (вуснага і пісьмовага).

Семінарскія заняткі маюць на мэце дапамагчы студэнтам лепш усвядоміць асноўныя палажэнні методыкі ў прымяненні да канкрэтных урокаў, адзначыць пэўныя цяжкасці, што ўзнікаюць у настаўніка пры рэалізацыі праграмных патрабаванняў, выпрацаваць уменні і навыкі, неабходныя для працы ў школе. На семінарскіх занятках студэнты разглядаюць методыку вывучэння адпаведных тэм школьнай праграмы, вучацца складаць канспекты ўрокаў розных тыпаў, падбіраць неабходныя наглядныя дапаможнікі і дыдактычны матэрыял, абмяркоўваюць іх месца на ўроку, прыёмы выкарыстання ў працэсе навучання. У час лабараторных заняткаў студэнты наведваюць урокі ў вопытных настаўнікаў, пратакаліруюць працэс навучання, вучацца аналізаваць урокі навучання грамаце, літаратурнага і пазакласнага чытання, развіцця звязнага маўлення, рыхтуюць і праводзяць фрагменты ўрокаў.

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу дысцыпліны “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання” вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі першай ступені па спецыяльнасці 1-01 02 01 “Пачатковая адукацыя” і 1-01.02.02 “Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць”. У п. 7.5.4. названага стандарта вызначаны мінімум ведаў і уменняў па дысцыпліне. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

– асноўныя паняцці методыкі выкладання белускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах;

– змест і патрабаванні праграмы па беларускай мове і літаратурным чытанні ў пачатковых класах;

– методыку навучання грамаце;

– метады і прыёмы вывучэння кожнага з раздзелаў курсу беларускай мовы ў пачатковых класах;

– этапы фарміравання паўнацэннага навыку чытання;

– методыку вывучэння літаратурных твораў ў пачатковых класах;



умець:

– рэалізоўваць тэарэтычныя веды па методыцы навучання беларускай мове і літаратурнаму чытанню ў пачатковай школе ў прафесійнай дзейнасці;

– падбіраць і выкарыстоўваць дыдактычны матэрыял у розных відах вучэбнай дзейнасці;

– спалучаць работу па засваенні вучнямі нормаў і законаў беларускай мовы з фарміраваннем камунікатыўных уменняў і навыкаў;

– выяўляць, класіфікаваць і папярэджваць моўныя і маўленчыя памылкі рознага характару ў вусных выказваннях і пісьмовых працах вучняў пачатковых класаў;

– распрацоўваць методыку вывучэння мастацкага тэксту з улікам спецыфікі яго роду і жанру, узроставых і індывідуальных асаблівасцяў вучняў.

Асноўнымі метадамі, якія дазваляюць дасягнуць мэты вывучэння дысцыпліны “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання”, з’яўляюцца:

– тлумачальна-ілюстрацыйны;

– метад праблемнага выкладу;

– часткова-пашуковы метад;

– даследчы метад;

– рэпрадуктыўны метад;

– педагагічныя тэхналогіі, засвоеныя на актыўных формах і метадах навучання.

Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі першай ступені па спецыяльнасцях 1-01 02 01 “Пачатковая адукацыя” і 1-01 02 02 “Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць” вызначана колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне дысцыпліны “Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання” – 120 (50 гадзін лекцыйных, 50 гадзін семінарскіх, 20 гадзін лабараторных заняткаў – для дзённай формы навучання).

Асноўнымі формамі самастойнай работы студэнтаў з’яўляюцца падрыхтоўка да лекцыйных і семінарскіх заняткаў, распрацоўка планаў-канспектаў урокаў, аналіз праграм, падручнікаў і метадычных дапаможнікаў, падрыхтоўка да здачы залікаў і экзаменаў.

Для дыягностыкі сфарміраванасці агульных, міждысцыплінарных, агульнапрафесійных кампетэнцый (псіхолага-педагагічная культура настаўніка, веданне і ўлік узроставых асаблівасцяў, валоданне рознымі педагагічнымі тэхналогіямі, веданне нарматыўна-прававой базы) і спецыяльных кампетэнцый (веды і ўменні, звязаныя з навучаннем грамаце, выкладаннем беларускай мовы і літаратурнага чытання; валоданне метадычнымі сродкамі структурнага раскладання канкрэтнай тэмы з улікам яе спецыфікі) выкарыстоўваюцца індывідуальнае і франтальнае апытанні, вусныя і пісьмовыя паведамленні, праверка выканання практычных заданняў (у тым ліку распрацоўкі планаў-канспектаў урокаў), кантрольныя работы, залікі і экзамены.



ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН


Раздзел, тэма

Колькасць гадзін

лк.

семінар.

лб.

Раздзел 1. Агульныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы

1.1. Методыка выкладання беларускай мовы як навука

1.2. Беларуская мова як вучэбны прадмет у пачатковых класах

Раздзел 2. Методыка навучання грамаце

2.1. Навуковыя асновы методыка навучання грамаце

2.2. Сучасны гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навучання грамаце

2.3. Арганізацыя і змест працы ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце

2.4. Арганізацыя і змест працы ў асноўны перыяд навучання грамаце

2.5. Навучанне пісьму ў асноўны перыяд навучання грамаце

2.6. Развіццё маўлення і мыслення вучняў у перыяд навучання грамаце.

Раздзел 3. Методыка класнага і пазакласнага чытання

3.1. Сістэма класнага чытання ў сучаснай школе

3.2. Якасці паўнацэннага навыку чытання і шляхі яго выпрацоўкі

3.3. Этапы працы з мастацкім творам

3.4. Асаблівасці чытання і аналізу твораў розных жанраў

3.5. Праца з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках мовы і літаратурнага чытання

3.6. Задачы і арганізацыя пазакласнага чытання ў пачатковых класах

3.7. Урокі пазакласнага чытання

Раздзел 4. Методыка вывучэння асобных тэм школьнага курса беларускай мовы ў пачатковых класах

4.1. Лінгвістычныя і псіхолага-педагагічныя асновы навучання беларускай мове

4.2. Метады і прыёмы навучання беларускай мове

4.3. Урок беларускай мовы

4.4. Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі. Фарміраванне арфаграфічнага навыку пры вывучэнні фанетыкі

4.5. Метадычныя асновы фарміравання граматычных і словаўтваральных паняццяў.

Фарміраванне арфаграфічнага навыку пры вывучэнні элементаў граматыкі і словаўтварэння

4.6. Вывучэнне марфемнага складу слова. Фарміраванее навыку пры вывучэнні марфемнага складу слова

4.7. Методыка вывучэння элементаў марфалогіі ў пачатковых класах. Фарміраванне арфаграфічнага навыку пры вывучэнні часцін мовы

4.8. Вывучэнне элементаў сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах

4.9. Вывучэнне беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання

4.10. Выпрацоўка арфаграфічных уменняў і навыкаў

Раздзел 5. Методыка развіцця маўлення вучняў

5.1 Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення

5.2. Напрамкі развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў

5.3. Сістэма працы па развіцці звязнага маўлення вучняў


Усяго

2

2



2
2
2
2
2
2

2
2


2
4

2

2



2
2

2


2

2

2


2

2
2
2




50

2

2



2
2

2

2



2
4
2

2
2


2

2

2



4
2
4

4


2
4
50

2
2


2

2

2



2

2
2
2

2


20



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
АГУЛЬНЫЯ ПЫТАННІ МЕТОДЫКІ ВЫКЛАДАННЯ
БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК НАВУКА
Методыка пачатковага навучання беларускай мове як навука.

Тэорыя пазнання – метадалагічная аснова методыкі выкладання беларускай мовы. Прадмет і задачы курса методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. Структура курса методыкі. Прынцыпы навучання роднай мове ў пачатковай школе. Метады навуковага даследавання.

Месца методыкі пачатковага навучання сярод іншых навук. Сувязь яе з філасофіяй, мовазнаўствам, літаратуразнаўствам, псіхалогіяй, педагогікай.

Кароткі гістарычна-крытычны агляд методыкі пачатковага навучання мове і чытанню. Роля К.М. Міцкевіча (Якуба Коласа) у станаўленні методыкі выкладання беларускай мовы. Новыя тэхналогіі ў сістэме навучання малодшых школьнікаў мове, актуальныя праблемы методыкі выкладання беларускай мовы.


БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК ВУЧЭБНЫ ПРАДМЕТ
У ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
Значэнне беларускай мовы ў сістэме школьнай адукацыі, у фарміраванні інтэлектуальна развітай асобы. Задачы навучання мове ў пачатковых класах.

Змест адукацыі па мове ў сучаснай школе. Месца роднай (беларускай) мовы ў вучэбных планах і праграмах агульнаадукацыйнай школы (пачатковыя класы). Пераемнасць і перспектыўнасць у навучанні.

Прынцыпы пабудовы праграмы па беларускай мове ў пачатковых класах. Раздзелы праграмы, змест, сістэма размяшчэння вучэбнага матэрыялу; патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў па гадах навучання. Развіццёвыя магчымасці прадмета “Беларуская мова”, яго выхавальнае значэнне. Агульнае і спецыфічнае ў раздзелах праграмы беларускамоўных і рускамоўных школ. Падручнікі і метадычныя дапаможнікі для пачатковых класаў, іх змест, прынцыпы пабуловы.
МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
НАВУКОВЫЯ АСНОВЫ МЕТОДЫКІ НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ
Роля пісьменнасці ў развіцці мовы і грамадства. Значэнне і задачы навучання грамаце ў агульнай сістэме вучэбна-развіццёвага навучання і выхавання малодшых школьнікаў.

Навуковыя асновы методыкі навучання грамаце ў сучаснай школе. Звесткі з фанетыкі, графікі, словаўтварэння, граматыкі, што павінны ўлічваць пры навучанні грамаце. Фанетычная і графічная структура слова, іх узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць. Чытанне і пісьмо – віды маўленчай дзейнасці. Механізм чытання і пісьма. Значэнне антыцыпацыі і поля зроку ў чытанні, методыка іх развіцця. Псіхафізіялагічная характарыстыка працэсаў чытання і пісьма. Этапы фарміравання ўменняў і навыкаў чытання і пісьма. Педагагічныя патрабаванні да навучання грамаце з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей, іх магчымасцей у засваенні матэрыялу.

Класіфікацыя метадаў навучання грамаце. Кароткі гістарычна-крытычны агляд метадаў навучання грамаце: літаразлучальны, складовы, гукавы, метад цэлых слоў. Гукавы аналітыка-сінтэтычны метад у распрацоўцы К.Дз. Ушынскага і яго паслядоўнікаў. К.М. Міцеквіч пра навучанне грамаце. Праблемы развіцця методыкі навучання грамаце на сучасным этапе. Роля буквара ў навучанні грамаце. З гісторыі буквароў на Беларусі. Прынцыпы пабудовы сучасных буквароў, іх развіццёвыя і выхавальныя магчымасці. Навейшыя даследаванні ў галіне методыкі навучання чытанню і пісьму.
СУЧАСНЫ ГУКАВЫ АНАЛІТЫКА-СІНТЭТЫЧНЫ МЕТАД

НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ


Гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навучання грамаце, яго адукацыйнае і выхаваўчае значэнне. Гук – аснова навучання грамаце, склад – адзінка чытання. Гукавая структура слова як важнейшы арыенцір чытання і пісьма. Графічны вобраз слова – аснова правапісных уменняў і навыкаў. Развіццёвы характар сістэмы аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці вучняў, апора на жывое маўленне. Фарміраванне і развіццё ў дзяцей фанематычнага слыху. Прыметы сучаснага метаду навучання грамаце. Прыёмы аналізу і сінтэзу.

Развіццё маўлення і мыслення пры навучанні грамаце. Удакладненне, узбагачэнне і актывізацыя слоўніка школьнікаў. Выхаванне чуйнасці да сэнсавых адценняў слоў, да граматычных формаў і ўжывання іх у звязным маўленні. Словаўтваральная, граматычная і арфаграфічная прапедэўтыка пры навучанні грамаце. Авалодванне нормамі літаратурнага вымаўлення.

Працэс навучання грамаце (падрыхтоўчы, асноўны, заключны перыяды).

Сучасны вучэбна-метадычны комплекс па навучанні грамаце.


АРГАНІЗАЦЫЯ І ЗМЕСТ ПРАЦЫ Ў ПАДРЫХТОЎЧЫ ПЕРЫЯД

НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ


Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце, яго змест і задачы.

Веды, уменні і навыкі, якімі авалодваюць вучні ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце. Змест заняткаў у падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце: практычнае азнаямленне дзяцей з маўленнем, тэкстам, сказам, словам, гукам, цвёрдымі і мяккімі зычнымі гукамі. Развіццё ў вучняў увагі да гукаў роднай мовы.

Патрабаванні да ўрокаў ў навучання грамаце ў падрыхтоўчы перыяд, яго структура. Развіццё маўлення і мыслення дзяцей. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў, дыдактычных гульняў і займальнага матэрыялу.
АРГАНІЗАЦЫЯ І ЗМЕСТ ПРАЦЫ Ў АСНОЎНЫ ПЕРЫЯД

НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ


Сістэма заняткаў на асноўным этапе навучання грамаце. Змест, задачы, важнейшыя асаблівасці навучання чытанню і пісьму ў залежнасці ад будовы буквара (парадку вывучэння гукаў і літар, характару складоў і слоў). Артыкуляцыйныя прыёмы выдзялення зычных і галосных. Прапедэўтычнае чытанне па схемах-мадэлях з надрукаванай на іх першай літарай, чытанне двухлітарных складоў тыпу “зычны + галосны”. Удасканаленне правільнага вымаўлення ўсіх гукаў у моўнай плыні. Падзел слоў на склады, знаёмства з націскным складам. Аналітыка-сінтэтычныя практыкаванні, іх значэнне ў выпрацоўцы навыкаў чытання і пісьма. Цэласнае чытанне трох- і чатырохлітарных складоў як аснова далейшага развіцця навыку чытання шматскладовых слоў. Метады і прыёмы выпрацоўкі тэхнікі чытання цэлымі словамі. Тыпы ўрокаў навучання грамаце, іх структура ў асноўны перыяд навучання грамаце. Патрабаванні да ўрокаў навучання грамаце ў асноўны перыяд.

Паслябукварны перыяд навучання грамаце, яго задачы, тэматыка чытання, структура ўрокаў. Развіццё навыкаў чытання і пісьма, выпрацаваных у букварны (асноўны) перыяд, і пераход да чытання звязных тэкстаў. Фарміраванне ўменняў адрозніваць тэкст ад набору сказаў, слова ад сказа. Розныя формы ўзнаўлення тэксту: адказы на пытанні, расказванне, вусны пераказ, слоўнае і графічнае маляванне. Дапаўненне сюжэта, складанне па малюнку невялікага тэксту (апавядання, казкі).

Шляхі і сродкі выпрацоўкі самастойнасці школьнікаў у перыяд навучання грамаце. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў, дыдактычных гульняў і займальнага матэрыялу.
НАВУЧАННЕ ПІСЬМУ Ў АСНОЎНЫ ПЕРЫЯД

НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ


Задачы выпрацоўкі навыку пісьма на розных этапах навучання грамаце. Псіхафізіялагічныя асновы і гігіенічныя ўмовы выпрацоўкі графічнага навыку. Этапы фарміравання ў дзяцей навыку пісьма, найбольш эфектыўныя прыёмы навучання пісьму. Характарыстыка сучасных пропісаў. Цяжкасці, што ўзнікаюць у вучняў пры авалоданні навыкамі напісання літар, слоў, сказаў; іх характарыстыка, прыёмы пераадолення.

Патрабаванні да ўрокаў пісьма ў першым класе. Элементы арфаграфічнай прапедэўтыкі ў перыяд навучання грамаце.


РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ І МЫСЛЕННЯ ВУЧНЯЎ

У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ


Фарміраванне ў вучняў пазнавальнай актыўнасці, развіццё памяці і мыслення. Прынцыпы развіцця маўлення пры навучанні грамаце.

Выпраўленне дэфектаў дыкцыі. Выпрацоўка гукавой культуры маўлення. Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў. Слоўнікава-лагічныя практыкаванні (параўнанне, абагульненне, групоўка, класіфікацыя). Прапедэўтычная праца з сінонімамі, антонімамі, амонімамі, мнагазначнымі словамі. Праца са словазлучэннем і сказам. Развіццё звязнага маўлення першакласнікаў. Пераказ прачытанага па пытаннях, падбор загалоўкаў да тэксту, складанне вусных апавяданняў па малюнках, па назіраннях.

Развіццё маўлення вучняў на ўроках навучання пісьму.

МЕТОДЫКА КЛАСНАГА І ПАЗАКЛАСНАГЫ ЧЫТАННЯ
СІСТЭМА КЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Ў СУЧАСНАЙ ШКОЛЕ
Адукацыйнае, развіццёвае і выхавальнае значэнне літаратурнага чытання. Фарміраване базавых кампанентаў культуры малодшых школьнікаў у працэсе іх літаратурнай адукацыі. Задачы ўрокаў чытання ў пачатковых класах на сучасным этапе.

Сувязь методыкі літаратурнага чытання з іншымі навукамі. Літаратуразнаўчыя і псіхолага-педагагічныя палажэнні, якія вызначаюць методыку чытання і аналізу мастацкіх твораў па гадах навучання. Гістарычна-крытычны агляд метадаў чытання.

Прынцыпы пабудовы праграмы па літаратурным чытанні ў пачатковых класах, яе раздзелы, змест і тэматыка па гадах навучання. Падручнікі па чытанні, іх структура.

Заканамернасці і прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання мастацкіх твораў.


ЯКАСЦІ ПАЎНАЦЭННАГА НАВЫКУ ЧЫТАННЯ

І ШЛЯХІ ЯГО ВЫПРАЦОЎКІ


Этапы фарміравання навыку чытання. Якасці паўнацэннага навыку чытання: правільнасць, свядомасць бегласць, выразнасць. Чытанне ўголас і маўклівае чытанне (сам сабе). Практыкаванні на антыцыпацыю, развіццё поля зроку (“поля чытання”).

Правільнае чытанне. Тыповыя памылкі пры чытанні на розных этапах навучання, прыёмы іх папярэджання і выпраўлення. Патрабаванні да правільнасці чытання. Прыёмы выпрацоўкі правільнага чытання.

Свядомае чытанне. Патрабаванні да свядомасці чытання. Выпрацоўка навыку свядомага чытання. Слоўнікавая (лексічная) работа як адзін з прыёмаў выпрацоўкі асэнсаванага чытання. Эмацыянальнае ўспрыманне зместу твора, азнаямленне з яго структурай, разгляд ілюстрацый.

Беглае чытанне. Патрабаванні да бегласці чытання. Прыёмы выпрацоўкі такога чытання. Віды чытання: выбарачнае, чытанне ланцужком, чытанне дыялогаў (па ролях), завучванне на памяць вершаў, скорагаворак, баек і т.п.

Выразнае чытанне. Патрабаванні да выразнага чытання. Асноўныя сродкі, што забяспечваюць выразнасць чытання: дыханне, голас, дыкцыя, лагічны націск, лагічныя, граматычныя і псіхалагічныя паўзы, тон і тэмп чытання, інтанацыя. Прыёмы навучання выразнаму чытанню.

Праверка і ўлік уменняў і навыкаў у чытанні: правільнасць, асэнсаванасць, бегласць, выразнасць; уменне вызначаць галоўную думку тэксту, расказваць пра героя ці падзею, пераказваць тэкст, даваць ацэнку прачытанаму; вызначаць жанр мастацкага твора, яго структуру.


ЭТАПЫ ПРАЦЫ З МАСТАЦКІМ ТВОРАМ
Этапы працы з мастацкім творам. Разнастайнасць заняткаў на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах з улікам псіхалагічных асаблівасцей і ўзроставых магчымасцей школьнікаў. Задачы і характар заданняў пры чытанні і аналізе мастацкага твора. Падрыхтоўка да ўспрымання, першаснае чытанне і праверка эмацыянальнага ўспрымання прачытанага. Аналіз зместу твора ў адзінстве з яго формай. Гутарка як метад працы на ўроках літаратурнага чытання, яе віды, формы правядзення. Віды вусных пераказаў, методыка іх правядзення. Падрыхтоўчая праца да пераказу, яе змест, характар заданняў і пытанняў. Навучанне складанню плана прачытанага тэксту. Літаратурная творчасць вучняў пры чытанні і аналізе мастацкіх твораў: драматызацыя і інсцэніраванне, апавяданні па аналогіі з прачытаным, дамысліванне лёсу герояў, развіццё пэўных падзей, што разглядаліся ў творы, складанне дыялогаў, невялікіх казак, загадак.

Асноўныя тыпы ўрокаў літаратурнага чытання, іх структурныя кампаненты. Падрыхтоўка настаўніка да чытання і аналізу твораў розных жанраў. Абагульняючыя ўрокі, іх структура, змест і значэнне ў агульнай сітсэме ўрокаў па тэме ці раздзеле. Падрыхтоўка настаўніка і вучняў да абагульняючых урокаў. Узаемасувязь розных відаў заняткаў на абагульняльных уроках.


АСАБЛІВАСЦІ ЧЫТАННЯ І АНАЛІЗУ ТВОРАЎ РОЗНЫХ ЖАНРАЎ
Чытанне і аналіз твораў розных жанраў: апавяданняў, вершаў, казак, баек, прыказак. Азнаямленне малодшых школьнікаў з вобразна-выяўленчымі сродкамі ў мастацкіх творах, методыка працы з імі. Віды тэксту, вызначэнне іх характэрных асаблівасцей.

Методыка чытання і аналізу апавяданняў. Віды заняткаў у залежнасці ад характару апавядання і развіцця сюжэта. Арганізацыя назіранняў за мовай твора, асаблівасці яе выкарыстання пісьменнікам з мэтай стварэння мастацкага вобраза, раскрыцця характараў герояў, матываў іх паводзін. Высвятленне кампазіцыі твора, яго ідэі. Асаблівасці чытання і аналізу твораў з гістарычным зместам.

Чытанне і аналіз розных лірычных вершаў: пейзажнай, пейзажна-псіхалагічнай лірыкі, псіхалагічнай лірыкі, лірыкі роздуму. Чытанне эпічных вершаў, іх аналіз. Вызначэнне сродкаў выразнасці і мастацкае чытанне вершаў. Прыёмы завучвання вершаў на памяць.

Чытанне баек, вызначэнне іх мастацкіх асаблівасцей. Аналіз зместу баек, раскрыццё алегорыі, засваенне вучнямі маралі.

Казка як жанр мастацкага твора. Усведамленне дзецьмі кампазіцыі казкі. Прыёмы і формы працы з вобразнымі сродкамі, выяўленне лексічных і сінтаксічных асаблівасцей казкі. Педагагічнае ўдзеянне казак на розум і пачуцці школьнікаў. Расказванне казак.

Наглядныя дапаможнікі, тэхнічныя сродкі навучання. Узаемадзеянне наглядных і лексічных сродкаў пры чытанні і аналізе мастацкіх твораў. Сувязь урокаў літаратурнага чытання з экскурсіямі, назіраннямі за прыродай у розныя поры года. Выкарыстанне на ўроках краязнаўчага матэрыялу, жывапісу, музыкі.

Актывізацыя вучэбнай і пошукавай дзейнасці школьнікаў на ўроках літаратурнага чытання. Развіццё звязнага вуснага маўлення. Самастойная праца вучняў, яе характар, віды заданняў, месца падчас аналізу твора.
ПРАЦА З ПРЫКАЗКАМІ ПРЫМАЎКАМІ І ЗАГАДКАМІ НА

ЎРОКАХ МОВЫ І ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ


Чытання і аналіз прыказак і загадак. Разуменне вучнямі тэмы і зместу прыказак. Выкарыстанне прыказак у вучэбным працэсе. Загадка як літаратурны жанр. Выяўленне прымет, пакладзеных у аснову загадкі. Выпрацоўка ў малодшых школьнікаў уменняў адгадваць загадкі, іх складаць.

Асаблівасці працы з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках беларускай мовы.


ЗАДАЧЫ І АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ

Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ


Пазакласнае чытанне, яго мэты і задачы. Змест пазакласнага чытання. Месца пазакласнага чытання ў сістэме пачатковага навучання. Кніга як сродак павышэння пазнавальнай актыўнасці малодшых школьнікаў. Прынцыпы адбору кніг для чытання.

Фарміраванне чытацкай самастойнасці вучняў на розных этапах, развіццё ў дзяцей цікавасці да кнігі, выпрацоўка неабходных уменняў і навыкаў культуры чытання, пазнанне праз кнігу духоўных каштоўнасцей грамадства.

Вучэбны матэрыял да ўрокаў пазакласнага чытання з улікам этапаў навучання, яго асаблівасці, асноўныя патрабаванні.

Формы арганізацыі і кіраўніцтва пазакласным чытаннем ў пачатковых класах: урокі пазакласнага чытання, індывідуальная праца з вучнямі, пазакласныя мерапрыемствы, ранішнікі, конкурсы. Прапаганда кнігі, прыёмы актывізацыі самастойнага чытання. Кантроль і формы ўліку.


УРОКІ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ
Урокі пазакласнага чытання, агульныя патрабаванні да іх. Сістэма ўрокаў пазакласнага чытання, умовы іх арганізацыі і методыка правядзення. Віды заняткаў на ўроках пазакласнага чытання, іх узаемасувязь, прыёмы рэалізацыі. Кіраўніцтва самастойным чытаннем на падрыхтоўчым этапе. Урокі пазакласнага чытання на пачатковым і асноўным этапах.
МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ АСОБНЫХ ТЭМ ШКОЛЬНАГА КУРСА

БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ І ПСІХОЛАГА-ПЕДАГАГІЧНЫЯ АСНОВЫ

НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ


Звесткі з гісторыі методыкі выкладання фанетыкі, граматыкі і правапісу. К.М. Міцкевіч пра граматычныя азначэнні і правілы, іх засваенне вучнямі пачатковых класаў. Навуковыя асновы методыкі выкладання фанетыкі, граматыкі і правапісу. Заканамернасці і прынцыпы засваення беларускай мовы.

Агульная характарыстыка задач і зместу пачатковага навучання беларускай мове. Структура праграмы, аб’ём матэрыялу, сістэма размеркавання па гадах навучання, яе характарыстыка, узаемасувязь паміж раздзеламі праграмы, яе абгрунтаванне.

Фарміраванне ў малодшых школьнікаў асноў навуковага светапогляду пры навучанні роднай мове. Развіццё пазнавальнай актыўнасці. Выкарыстанне прыёмаў аналізу, сінтэзу, параўнання і супастаўлення. Выпрацоўка ўменняў рабіць вывады і абагульненні. Фарміраванне абстрактнага мыслення на аснове назіранняў за моўнымі з’явамі.
МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Развіццёвае навучанне пры засваенні законаў і правілаў фанетыкі, словаўтварэння, граматыкі і правапісу з апорай на дыдактыка-метадычныя прынцыпы. Асноўныя метады і прыёмы навучання беларускай мове: паведамленне, слова настаўніка; назіранні за моўнымі з’явамі, іх аналіз, абагульненне і вывад; работа з падручнікамі, табліцамі і іншым вучэбным матэрыялам; самастойная праца вучняў; розныя віды граматычнага разбору; практыкаванні творчага характару.
УРОКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Урокі беларускай мовы, іх тыпы і структурныя кампаненты, асаблівасці пабудовы ў залежнасці ад зместу, тэмы, этапаў навучання, падрыхтоўкі вучняў. Патрабаванні да ўрокаў граматыкі і правапісу. Методыка правядзення ўрокаў роднай мовы.

Наглядныя дапаможнікі, тэхнічныя сродкі навучання і дыдактычны матэрыял, іх месца на ўроках мовы, прыёмы выкарыстання.

Паўтарэнне пройдзенага па граматыцы і правапісе. Сістэматычнасць паўтарэння з мэтай замацавання вывучанага і паглыблення ведаў вучняў. Абагульнене выучанага матэрылу. Спецыяльныя ўрокі паўтарэння ў пачатку, у канцы чвэрці, у канцы навучальнага года. Абагульняючыя ўрокі, іх структура, змест, асаблівасці арганізацыі, методыка правядзення.

Праверка і ўлік ведаў, уменняў і навыкаў, атрыманых вучнямі на беларускай мове. Віды і формы апытання, методыка яго ажыццяўлення. Нормы ацэнкі вусных адказаў вучняў, розных відаў пісьмовых прац.


МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ АСНОЎ ФАНЕТЫКІ І ГРАФІКІ

ФАРМІРАВАННЯ АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ФАНЕТЫКІ


Адукацыйнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі і графікі. Методыка працы над гукамі, літарамі, складам, націскам. Развіццё ў вучняў уменняў распазнаваць галосныя і зычныя гукі, націскные і нанаціскныя склады, парныя па цвёрдасці і мяккасці, звонкасці і глухасці зычныя гукі. Вызначэнне гукавога і літарнага складу слова. Фарміраванне ў малодшых школьнікаў гукавога і графічнага вобразаў слоў, іх суаднясенне, высвятленне агульнага і адметнага. Знаёмства з алфавітам, фарміраванне ўмення карыстацца ім на практыцы.

Развіццё мыслення і маўлення дзяцей пры вывучэнні асноў фанетыкі і графікі. Развіццё ў вучняў фанематычных уменняў. Выпрацоўка ў малодшых школьнікаў навыкаў літаратурнага вымаўлення. Арфаэпічныя памылкі, прычыны іх узнікнення, прыёмы і спосабы папярэджанння і выпраўлення.

МЕТАДЫЧНЫЯ АСНОВЫ ФАРМІРАВАННЯ ГРАМАТЫЧНЫХ І

СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫХ ПАНЯЦЦЯЎ. ФАРМІРАВАННЕ

АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ЭЛЕМЕНТАЎ

ГРАМАТЫКІ І СЛОВАЎТВАРЭННЯ


Сутнасць граматычных паняццяў, метадычныя прыёмы і формы іх засваення. Цяжкасці засваення школьнікамі граматычных паняццяў. Метадычныя ўмовы эфектыўнага іх засваення.

Словаўтваральныя і граматычныя практыкаванні, іх тыпы і прызначэнне; методыка правядзення на розных этапах засваення панаццяў. Патрабаванні да практыкаванняў: аб’ём, якасць моўнага матэрыялу, яго даступнасць для дзяцей пэўнага ўзросту. Граматычны разбор, яго віды, методыка правядзення.


ВЫВУЧЭННЕ МАРФЕМНАГА СКЛАДУ СЛОВА. ФАРМІРАВАННЕ

АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ МАРФЕМНАГА

СКЛАДУ СЛОВА
Значэнне і задачы працы па вывучэнні марфемнага складу слова ў пачатковых класах. Значэнне словаўтваральнай працы ва ўзбагачэнні слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў. Сістэма вывучэння марфемнага складу слова ў пачатковых класах: знаёмства вучняў з асаблівасцямі аднакаранёвых слоў і кораня слова, з роляй прыставак, суфіксаў, канчатка; паглыбленне ведаў пра марфемны склад слова і элементы словаўтварэння ў сувязі з вывучэннем часцін мовы. Марфемны разбор як сродак асэнсаванага ўсведамлення марфемнай структуры слова.

Выпрацоўка арфаграфічнага навыку на аснове засваення марфемнай будовы слова. Віды практыкаванняў для вывучэння марфемнай будовы слова і выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў.


МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ МАРФАЛОГІІ Ў

ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ. ФАРМІРАВАННЕ АРФАГРАФІЧНАГА

НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ЧАСЦІН МОВЫ
Задачы і змест працы вывучэння часцін мовы ў пачатковых класах. Сістэма вывучэння назоўніка ў пачатковых класах, яе абгрунтаванне. Методыка азнаямлення вучняў з родам, лікам, склонам назоўнікаў. Паняцце пра скланенне назоўнікаў. Засваенне склонавых пытанняў. Ужыванне прыназоўнікаў з назоўнікамі розных склонаў. Практычнае авалодванне формамі назоўнікаў першага, другога, трэцяга скланенняў. Развіццё маўлення і мыслення школьнікаў пры вывучэнні назоўнікаў.

Сістэма вывучэння прыметнікаў ў 1 – 4 класах: фарміраванне паняцця “дзеяслоў”, азнаямленне вучняў з формамі часу дзеяслова, тлумачэнне змянення дзеяслова па асобах і ліках, паняцце аб неазначальнай форме дзеяслова, аб першым і другім спражэнні дзеяслова. Развіццё маўлення вучняў у працэсе вывучэння назоўніка, прыметніка, дзеяслова.

Асаблівасці вывучэння займенніка ў пачатковых класах.

Методыка працы над прыназоўнікамі і злучнікамі ў пачатковых класах. Работа над усведамленнем вучнямі ролі прыназоўнікаў, іх семантыкі. Навучанне выкарыстанню ў маўленні граматычных канструкцый з прыназоўнікамі і злучнікамі.

Асаблівасці вывучэння малодшымі школьнікамі прыслоўяў. Узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў прыслоўямі.

Выпрацоўка арфаграфічнага навыку пры вывучэнні часцін мовы.


ВЫВУЧЭННЕ ЭЛЕМЕНТАЎ СІНТАКСІСУ І ПУНКТУАЦЫІ

Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ


Значэнне, задачы, змест і сітэма працы па вывучэнні элементаў сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах. Фарміраване ў вучняў асноўных сінтаксічных панаццяў. Сінтаксічны матэрыял у 1 – 4 класах: сказ, віды сказаў па інтанацыі і мэце выказвання, члены сказа, сувязь слоў у сказе, словазлучэнне, аднародныя члены сказа. Сінтаксічныя веды, уменні і навыкі, якія павінны набыць вучні пры засваенні часцін мовы. Выкарыстанне знакаў прыпынку ў канцы сказаў, пры аднародных членах сказа.
ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ШКОЛАХ

З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ


Перанос, траспазіцыя і інтэрферэнцыя. Дыферэнцыяльна-сістэматычны прынцып навучання. Камунікатыўная накіраванасць навучання. Асаблівасці пабудовы курса беларускай мовы для пачатковых класаў у школах з рускай мовай навучання.

Асаблівасці працы над фанетыкай, графікай, лексікай, граматыкай, арфаграфіяй беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання.

Спецыфіка ўрока беларускай мовы ў рускамоўных школах.
ВЫПРАЦОЎКА АРФАГРАФІЧНЫХ УМЕННЯЎ І НАВЫКАЎ
Методыка навучання арфаграфіі. Прыёмы выпрацоўкі правапісных уменняў і навыкаў з улікам прынцыпаў сучаснай беларускай арфаграфіі, характару напісання, этапаў навучання. Роля зрокавых, слыхавых, кінестэзічных аналізатараў у фарміраванні арфаграфічных дзеянняў. Прыёмы і формы выпрацоўкі ўменняў вызначыць арфаграфічную задачу, парадак арфаграфічнага дзеяння, хутка і беспамылкова падбіраць праверачныя словы.

Асноўныя прыёмы працы з арфаграфічным правілам. Фарміраванне ў вучняў умення прыменяць арфаграфічныя правілы на пісьме, улічваць тэарэтычныя звесткі, атрыманыя пры вывучэнні фанетыкі, марфемнай будовы слова, граматыкі.

Арфаграфічныя практыкаванні: розныя віды спісвання, дыктантаў, граматыка-арфаграфічны разбор, лексіка-арфаграфічныя практыкаванні, пераказы. Праца з арфаграфічным слоўнікам. Умовы выпрацоўкі арфаграфічнага навыку.

Класіфікацыя арфаграфічных памылак на аснове аналізу вучнёўскіх пісьмовых прац, іх выпраўленне і прыёмы папярэджання.

НАВУКОВЫЯ АСНОВЫ МЕТОДЫКІ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ
Паняцці “мова”, “маўленне”, “мысленне”. Узаемаабумоўленасць і ўзаемасувязь мовы, маўлення, мыслення. Віды маўлення: унутранае, знешняе, вуснае, пісьмовае, маналагічнае, дыялагічнае.

Маўленчая дзейнасць. Віды маўленчай дзейнасці: гаварэнне, слуханне, чытанне, пісьмо.

Мэты і змест працы па развіцці маўлення малодшых школьнікаў. Прынцыпы методыкі развіцця маўлення. Задачы развіцця маўлення вучняў.

Патрабаванні да вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў. Умовы паспяховага развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў.


НАПРАМКІ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ
Выпрацоўка навыкаў літаратурнага вымаўлення. Недахопы вуснага маўлення школьнікаў, іх прычыны. Кірункі працы па засваенні вучнямі арфаэпічных нормаў. Прыёмы работы па выпрацоўцы выразнасці вуснага маўлення школьнікаў.

Удакладненне, узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў. Задачы, змест і методыка лексічнай працы на ўроках мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах. Прыёмы семантызацыі слоў. Слоўнікава-семантычная і слоўнікава-стылістычная праца на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання. Гульні і займальныя практыкаванні са словамі на ўроках мовы і літаратурнага чытання.

Граматычны ўзровень працы па развіцці маўлення. Словазлучэнне і сказ – аснова развіцця звязнага маўлення малодшых школьнікаў. Словаформа як адзінка мовы і маўлення. Асаблівасці засваення школьнікамі граматычных формаў. Задачы і змест працы над граматычнай формай слова ў аспекце развіцця маўлення. Тыпалогія практыкавання: практыкаванні, накіраваныя на засваенне вучнямі абмежаванняў ва ўтварэнні і спалучальнасці граматычных формаў, на ўсведамленне сэнсавых і выяўленчых магчымасцяў граматычных формаў, на развіццё ўменняў мэтазгодна выкарыстоўваць граматычныя формы ў звязным маўленні.

Фарміраванне камунікатыўных уменняў – асноўны змест працы па развіцці звязнага маўлення.


СІСТЭМА ПРАЦЫ ПА РАЗВІЦЦІ ЗВЯЗНАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ
Задачы, змест працы па развіцці звязнага маўлення. Прапедэўтычныя лінгвістычныя веды, якія павінны набыць вучні пачатковых класаў: паняцце пра тэкст, тэму, структуру і галоўную думку выказвання. Выпрацоўка ўмення падбіраць да выказвання загалоўкі, вызначыць тып тэксту (апісанне, апавяданне, разважанне), яго структуру, назапашваць фактычны матэрыял да творчых работ розных відаў.

Пераказ як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Віды пераказаў, агульныя патрабаванні да вусных і пісьмовых пераказаў. Асаблівасці працы над падрабязным, сціслым, выбарачным і творчым пераказам. Лексічная, граматычная, арфаграфічная і пунктуацыйная работа пры падрыхтоўцы пераказаў, папярэджанне памылак. Структура ўрока напісання пераказу. Напісанне і праверка пераказаў вучнямі.

Сачыненне як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў.

Віды сачыненняў па крыніцах выкарыстоўваемага матэрыялу: па асабістых назіраннях і ўражаннях, па ўласным вопыце, па матэрыялах экскурсій, па прачытаных творах, па сюжэтных малюнках і серыях малюнкаў, па прагледжаных фільмах, спектаклях, тэлеперадачах. Сачыненні з выкарыстаннем матэрыялаў з розных крыніц. Віды сачыненняў па тыпах тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне, сачынені змешанага тыпу. Разнавіднасці сачыненняў (калектыўныя і індывідуальныя) у залежнасці ад ступені ўдзелу настаўніка і класа ў іх падрыхтоўцы. Сачыненні-мініяцюры, іх асаблівасці і месца ў сістэме працы па развіцці звязнага маўлення вучняў.

Методыка работы па падрыхтоўцы і напісанні сачыненняў: збор матэрыялу, яго сістэматызацыя і абагульненне, вызначэнне зместу будучага выказвання, складанне плана. Лексічная, граматычная, арфаграфічная і пунктуацыйная работа пры падрыхтоўцы сачынення, папярэджанне памылак. Структура ўрока напісання сачынення.

Праверка вучнёўскіх пісьмовых творчых прац. Тыпы памылак, іх выпраўленне, улік і класіфікацыя, прыёмы ліквідацыі. Арганізацыя працы над памылкамі. Нормы ацэнкі творчых прац.



УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ КАРТА


Номер раздела, темы, занятия

Название раздела, темы, занятия;

перечень изучаемых вопросов



Количество аудиторных часов

Материальное обеспечение занятия (наглядные, методические пособия и др.)

Литература

Формы контроля знаний




лекции

практические (семинарские) занятия

лабораторные

занятия


управляемая

самостоятельная

работа студента


1

2

3

4

5

6

7

8

9

1.

3 семестр.

Тэма 1. Арганізацыя і змест працы на ўроках чытання і

пісьма ў падрыхтоўчы і асноўны перыяды навучання грамаце.


2







2

Прадметныя, сюжэтныя малюнкі. Схемы слоў, сказаў. Табліцы.

[9]

Самастойная

праца


1.1.

Урокі чытання і пісьма ў падрыхтоўчы і асноўны перыяды навучання грамаце.




2







“Буквар”, Сшыткі “Пропіс № 1”, “Пропіс № 2”, “Пісьмо”.

[11]

Самастойная

праца


1.1.2.

Навучанне чытанню і пісьму ў асноўны перыяд навучання грамаце.







2







[11]

План-канспект

урока


2.

Тэма 2. Этапы працы з мастацкім творам. Асаблівасці чытання і аналізу твораў розных жанраў.

2







2

Электронны дадатак “Асноўныя этапы працы з творам”.

[3]

Самастойная

праца


2.1.

Урокі чытання і аналізу твораў розных жанраў, методыка іх арганізацыі і правядзення.




2







Падручнікі для чытання.

[9]

План-канспект

урока


3.

4 семестр.

Тэма 3. Арганізацыя пазакласнага чытання. Урокі пазакласнага чытання ў пачатковых класах.



2







2

Табліца “Патрабаванні да афармлення дзіцячай кнігі”.

Дзіцячая бібліятэка.



[9]

Самастойная

праца


3.1.

Урок пазакласнага чытання: адбор матэрыялу да ўрока, методыка правядзення розных тыпаў урокаў.




2







Дзіцячыя кнігі.

[9]

План-канспект

урока


4.

Тэма 4. Метады і прыёмы навучання беларускай мове.


2







2

Табліца-памятка “Класіфікацыя метадаў навучання”.

[11]

Самастойная

праца


4.1.

Выкарыстанне розных метадаў і прыёмаў на ўроку мовы.




2







Падручнікі па мове.

[10]

Выкананне

тэстаў


4.1.2.

Методыка вывучэння часцін мовы ў пачатковых класах.







2







[11]

Самастойная

праца


5.

Тэма 5. Урок беларускай мовы ў пачатковых класах.

2







2

Распрацоўкі розных тыпаў урокаў беларускай мовы.

[9]

План-канспект

урока


5.1.

Урок беларускай мовы ў сучаснай школе: патрабаванні, структура.




2







Падручнікі па мове.

[10]

Тэст

5.1.2.

Вывучэнне беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання.







2




Падручнікі па мове.

[9]

Залік

6.

5 семестр.

Тэма 6. Развіццё маўлення вучняў як адна з асноўных задач навучання.



2







2

Памяткі. Табліцы. Схемы.

[15]

Кантрольная праца

6.1.

Сістэма працы па развіцці звязнага маўлення вучняў.




2







Падручнікі. Часопіс “Пачатковая школа”.

[9]

Экзамен




8 семестр.



















Дзяржаўны

(кваліфікацый-ны) экзамен



Усяго:

12

12

6








ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА
СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
I. Асноўная літаратура
1. Ворожбитова, А.А. Начальное лингвориторическое образование: Методика преподавания русского языка: Таблицы, схемы, алгоритмы: Учебно-методическое пособие / А.А. Ворожбитова. М., 2002.

2. Выгонная, Л.Ц. Фанетыка беларускай мовы ў школе / Л.Ц. Выгонная. Мінск, 1995.

3. Каляда, А.А. Выразнае чытанне / А.А. Каляда. Мінск, 1985.

4. Катонова, Е.М. Методика преподавания русского языка в начальной школе: курс лекцый / Е.М. Катонова. Минск, 2005.

5. Куцанава, Т.С. Пазакласнае чытанне ў пачатковых класах / Т.С. Куцанава, В.С. Варапаева. Мінск, 1985.

6. Лукашук, М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / М.П. Лукашук. Мінск, 1980.

7. Львов, М.Р. Методика преподавания русского языка в начальных классах: учебное пособие для студентов высших педагогических учебных заведений / М.Р. Львов, В.Г. Горецкий, О.В. Сосновская. М., 2002.

8. Львов, М.Р. Правописание в начальных классах / М.Р. Львов. М., 1990.

9. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / пад рэд. А.П. Шанько. Мінск, 1986.

10. Падгайскі, Л.П. Методыка беларускай мовы: Граматыка, правапіс: 1 – 3 кл. / Л.П. Падгайскі. Мінск, 1981.

11. Паўлоўскі, І.І. Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыка-дыдактычнае даследаванне / І.І. Паўлоўскі. Мінск, 1998.

12. Паўлоўская, В.І. Выразнае чытанне ў пачатковых класах / В.І. Паўлоўская. Мінск, 1989.

13. Протчанка, В.У. Навучанне і пераказу ў пачатковай школе / В.У. Протчанка, Я.М. Лаўрэль. Мінск, 1995.

14. Фомичёва, Г.А. Работа над словосочетанием и предложением в начальных классах / Г.А. Фомичёва. М., 1981.

15. Яленскі, М.Г. Асобасны падыход у методыцы навучання беларускай мове: Тэарэтыка-эксперыментальнае даследаванне / М.Г. Яленскі. Мінск, 1997.
II. Дадатковая літаратура
1. Актуальныя праблемы развіцця сучаснай методыкі выкладання беларускай мовы / пад навук. рэд. В.П. Протчанка, М.Г. Яленскага. Мінск, 2003.

2. Зайцев, В.Н. Резервы обучения чтению / В.Н. Зайцев. М.. 1991.

3. Марчанка, М.Ц. Методыка выкладання беларускай мовы: Навучанне грамаце / М.Ц. Марчанка. Мінск, 1966.

4. Методика грамматики и орфографии в начальных классах / под ред. Н.С. Рождественского. М., 1975.

5. Нетрадыцыйныя падыходы да навучання мове і чытанню малодшых школьнікаў / склад. Г.М. Канцавая, А.В. Сазановіч. Брэст, 2003.

6. Падгайскі, Л.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў / Л.П. Падгайскі, Я.М. Івашуціч. Мінск, 1979.

7. Солахаў, А.В. Займальна ад А да Я / А.В. Солахаў. Мінск, 2004.

8. Старжынская, Н.С. Займальны матэрыял па навучанні грамаце / Н.С. Старжынская. Міск, 1989.

9. Старжынская, Н.С. Тэарэтычныя асновы развіцця беларускага маўлення і навучання роднай мове дашкольнікаў / Н.С. Старжынская. Мінск, 1997.

10. Сторажава, Н.А. Мова твая і мая: Вучу дзяцей па-беларуску / Н.А. Сторажава. Мінск, 1993.



ПЕРАЛІК ЛАБАРАТОРНЫХ ЗАНЯТКАЎ
1. Урокі навучання грамаце ў асноўны перыяд.

2. Урокі навучання пісьму ў асноўны перыяд навучання грамаце.

3. Урокі чытання і аналізу апавяданняў.

4. Урокі пазакласнага чытання на пачатковым этапе фарміравання навыкаў чытацкай самастойнасці.

5. Урокі мовы па раздзеле “Гукі мовы. Літары” ў 2 класе.

6. Урокі мовы па тэме “Састаў слова” ў 3 класе.

7. Урокі мовы па тэме “Часціны мовы” ў 3 класе.

8. Урокі мовы па тэме “Сказ” ў 4 класе.

9. Урокі беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання.

10. Урокі развіцця звязнага маўлення малодшых школьнікаў.



ПРЫКЛАДНЫЯ КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ

ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ СТУДЭНТАЎ


Адзнака

ў балах


Паказчыкі адзнакі

1

(адзін)


Распазнаванне асобных аб’ектаў праграмнага вучэбнага матэрыялу, прад’яўленых у гатовым выглядзе (фактаў, тэрмінаў, азначэнняў і г.д.); наяўнасць шматлікіх істотных памылак, якія выпраўляюцца з непасрэднай дапамогай выкладчыка.

2

(два)


Адрозненне аб’ектаў вывучэння праграмнага вучэнага матэрыялу, прад’яўленых у гатовым выглядзе (метадаў і прыёмаў класнай і пазакласнай працы па навучанні дзяцей розным аспектам мовы і маўлення і г.д.); ажыццяўленне адпаведных практычных дзеянняў (выкарыстанне асобных дыдактычных практыкаванняў, правядзенне фрагментаў урокаў па навучанні малодшых школьнікаў грамаце, чытанню і г.д.); наяўнасць істотных памылак, якія выпраўляюцца з непасрэднай дапамогай выкладчыка.

3

(тры)


Узнаўленне часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу па памяці (фрагментарны пераказ і пералічэнне зместу і задач працы па методыцы выкладання беларускай мовы, метадаў і прыёмаў класнай і пазакласнай працы па навучанні дзяцей розным аспектам мовы і маўлення і г.д.); ажыццяўленне разумовых і практычных дзеянняў па ўзору (ілюстраванне спосабаў дзеянняў з дыдактычным матэрыялам, прыёмаў навучання чытанню, пісьму і г.д.); наяўнасць асобных істотных памылак.

4

(чатыры)


Узнаўленне большай часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу (апісанне з элементамі тлумачэння асноўных метадаў і прыёмаў навучання малодшых школьнікаў беларускай мове і г.д.); прымяненне ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзору (вызначэнне мэт практыкаванняў, падбор метадаў і прыёмаў прыёмаў навучання чытанню, пісьму і г.д.); наяўнасць адзінакавых істотных памылак.

5

(пяць)


Асэнсаванае ўзнаўленне большай часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу (апісанне сістэмы працы па буквары, іншых падручніках, характарыстыка прынцыпаў, метадаў і прыёмаў навучання малодшых школьнікаў беларускай мове і г.д.); прымяненне ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзору (вызначэнне мэт практыкаванняў, выкарыстанне розных метадаў і прыёмаў фарміравання ў вучняў маўленчых, чытацкіх навыкаў і г.д.); наяўнасць неістотных памылак.

6

(шэсць)


Поўнае веданне і асэнсаванае большай часткі ўсяго праграмнага вучэбнага матэрыялу, валоданне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі (апісанне і тлумачэнне тэарэтычных асноў методыкі навучання навучання малодшых школьнікаў беларускай мове, выяўленне і абгрунтаванне прынцыпаў, метадаў і прыёмаў навучання, выканання заданняў па ўзору, на аснове прадпісанняў па назіранні, аналізе і распрацоўцы планаў-канспектаў фрагментаў урокаў і г.д.); наяўнасць неістотных памылак.

7

(сем)


Поўнае, грунтоўнае веданне і ўзнаўленне праграмнага вучэбнага матэрыялу; валоданне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі (разгорнутае апісанне і тлумачэнне мэт, задач і зместу асобных раздзелаў методыкі выкладання беларускай мовы, раскрыццё сутнасці прынцыпаў навучання, абгрунтаванне і доказ эфектыўнасці выкарыстання пэўных метадаў і прыёмаў навучання, фармулёўка вывадаў і г.д., недастаткова самастойнае выкананне заданняў па назіранні, аналізе і распрацоўцы планаў-канспектаў урокаў); наяўнасць адзінкавых неістотных памылак.

8

(восем)


Поўнае, грунтоўнае глубокае веданне і ўзнаўленне праграмнага вучэбнага матэрыялу; аперыраванне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі (разгорнутае апісанне і тлумачэнне мэт, задач і зместу асобных раздзелаў методыкі выкладання беларускай мовы, раскрыццё сутнасці заканамернасцяў і прынцыпаў навучання, фармулёўка вывадаў, самастойнае выкананне заданняў па назіранні, аналізе і распрацоўцы планаў-канспектаў урокаў); наяўнасць адзінкавых неістотных памылак.

9

(дзевяць)



Поўнае, грунтоўнае, глубокае, сістэмнае веданне праграмнага вучэбнага матэрыялу; аперыраванне праграмным вучэбным матэрыялам у часткова зменнай сітуацыі (прымянене ведаў аб заканамернасцях, прынцыпах, метадах і прыёмах навучання беларускай мове на розных відах урокаў, вылучэннне прапаноў аб удасканаленні працэсу навучання, гіпотэз аб магчымых выніках навучання і г.д., наяўнасць дзеянняў і аперацый творчага характару пры выкананні заданняў па распрацоўцы канспектаў урокаў і г.д.).

10

(дзесяць)



Свабоднае аперыраванне праграмным вучэбным матэрыялам, прымяненне ведаў і ўменняў у незнаёмай сітуацыі (самастойнае апісанне мэт, задач зместу методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах, тлумачэнне нестандартных формаў працы з вучнямі пры засваенні асобных раздзелаў школьнага курса мовы, дэманстрацыя арыгінальных спосабаў рашэння пастаўленай задачы, выкананне творчых прац, заданняў даследчага характару і г.д.).

Каталог: files -> tipovye -> MNO
MNO -> Уа «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна»
MNO -> Уа «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна»
MNO -> Учебная программа для специальности: 1-01 01 02-0 4 Дошкольное образование. Физическая культура 1-01 01 0
MNO -> Зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
MNO -> Учебная программа для специальности: 1-02 02-08 Начальное образование. Практическая психология Факультет
MNO -> Зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал