Вучэбная праграма па дысцыпліне “літаратурна-мастацкая творчасць”


Вучэбная і навукова-крытычная літаратура



старонка3/3
Дата канвертавання16.05.2016
Памер464.48 Kb.
1   2   3

Вучэбная і навукова-крытычная літаратура
Асноўная:



  1. Бярозкін Р. Звенні. Творчая індывідуальнасць і ўзаемадзеянне літаратур: Нарысы – Мінск: Маст. літ., 1976.

  2. Васючэнка П. Адлюстраванне першатвора : Літаратура ў філалагемах і пятрогліфах, Мн.: Логвінаў, 2004.

  3. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. (Т. 4). – Мінск, 2002.

  4. Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці. – Мінск, 2001.

  5. Кісліцына, Г. Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы. – Мінск, 2006.

  6. Сільнова, Л. Крышталёвы сад: кніга крытыкі. – Мінск: Логвінаў, 2007.

  7. Тычына М. Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу. – Мінск, 2007.

  8. Шаўлякова І. Рэстаўрацыя шчырасці: літаратурна-крытычны канструктар. – Мінск, 2005.


Дадатковая:


  1. Абрамовіч П. Дубавец і Ластоўскі. Чаму ўдалася першая і не ўдалася апошняя літаратурная дыскусія ХХ стагоддзя / П. Абрамовіч // Arche-пачатак [Электронны рэсурс]. – 2000. – № 6. Рэжым доступа : http://arche.bymedia.net/6-2000/abram600.html

  2. Галубовіч Л. Кулуары / Л. Галубовіч // ЛіМ. – 2008. – 16 мая. – С. 16.

  3. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мінск, 1992.

  4. Лойка, А. Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія. Лойкі: раман-эсэ // Полымя. – 2009. – № 1. – С. 3–43; № 2. – С. 63–96.

  5. Мартысевіч М. Касметычны рамонт у Храме Кнігі / М. Марытсевіч // Новы час [Электронны рэсурс]. – 2010. – № 15. Рэжым доступа : http://novychas.org/blogs/maryjka/касметычны-рамонт-у-храме-кнігі. Блог: http://maryjka_.livejournal.com.

  6. Рублеўская Л. Книжный навигатор. Литературные погоды. Триолеты / Л. Рублевская // СБ – Беларусь сегодня [Электронны рэсурс]. – 2010. – Рэжым доступа : http://sb.by/area/authorslist/author/722.

  7. У памяць аб слынных сынах // Тэксты. – 2004. – №1. – С. 171–176.

  8. Хадановіч А. Вісячыя Вертаграды. Вянок на магілу Семяжона Полацкага / А. Хадановіч // Arche-пачатак [Электронны рэсурс]. – 2000. – № 2. Рэжым доступа : http://arche.bymedia.net/2-2000/chad200.html.


Тэксты:


  1. Абрамовіч П. “Песьня пра зубра” як паляўнічы сімулятар.

  2. Акудовіч В. Афрыка – радзіма тазікаў, альбо Я хачу ў Бум-Бам-Літ. Тусоўка дылетантаў.

  3. Багдановіч М. Глыбы і слаі.

  4. Балахонаў С. Ізноў пра кляты постмадэрнізм. Архіпэляг постмадэрн, або Аналізу халодная сьляза. «БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА – ЭТО ЧУДОВИЩНО». Блог: http://balachon.livejournal.com

  5. Барысевіч Ю. Іголка прозы.

  6. Васючэнка П. Нешта здарылася: Пра вытокі сённяшняй літаратурнай сітуацыі.

  7. Вішнёў Зм. Катаракта пані Грушы, альбо Шпацыр па целе адной інсінуацыі.

  8. Галубовіч Л. Кулуары.

  9. Гапава, А. Жанчыны застаюцца пад кантролем, альбо Ці могуць прыгнечаныя гаварыць?

  10. Гарэцкі М. Развагі і думкі.

  11. Гуштын Д. Чаму моладзь не чытае беларускую літаратуру?

  12. Дубавец С. Ружовы туман. 10 парадаў крытыку.

  13. Жукоўскі Д. У лабірынце з постмадэрністам. Пасткі на хайвэі постмадэрнізму. Аднарог і кола.

  14. Імя грушы: Порнаграфаманія ад Балахонава. litara.net/forum.

  15. Капуста Ж. Без ружовых акуляраў.

  16. Кніганоша. Ніл Гілевіч: “Мы павінны здзейсніць прарыў да чытача”.

  17. Ластоўскі, В. Сплачвайце доўг.

  18. Мартысевіч М. Апісаньне ляндшафту сучаснай беларускай паэзіі. OTESÁNEK.

  19. Мікуліч Б. Аповесць для сябе.

  20. Мушынскі М. Максім Багдановіч – крытык і гісторык літаратуры.

  21. Пацюпа Ю. Пралегамэны да фармальнага пазнаньня лірыкі.

  22. Расінскі А. Супярэчнасці мастацкай крытыкі

  23. Рублеўская Л. Дапісацца да міленіюму. Агляд беларускага літаратурнага друку за 1999 год.

  24. Стральцоў М. Загадка Багдановіча.

  25. Харытанюк Н. Дыскурс і ўлада: філасафема ліючайся формы ў рамане Сяргея Балахонава "Імя грушы".

  26. Чарнякевіч Ц. У пошуках жанру. А крытык працуе з тэкстам.

  27. Шаўлякова І. Гісторыя ўкрыжавання.

  28. Шчур М. На тым баку крывога люстэрка.

  29. Южык М. Лада Алейнік сарвалася са шпулек. Крытыка на лаве падсудных. Быць крытыкам – гэта што?

  30. Spiel aus Бахарэвіч, або Руйнаванне па-беларуску (“Тэксты”).

Пытанні на іспыт


  1. Паняцце аб літаратурнай крытыцы; яе паходжанне. Паходжанне і значэнне тэрміна “крытыка”, час і прычыны яго творчага асваення беларускім літаратуразнаўствам.

  2. Прырода і прадмет літаратурнай крытыкі. Узаемадзеянне літаратурнай крытыкі з рознымі галінамі мастацтва і навукі. Праблема суадносінаў літаратурнай крытыкі, літаратуразнаўства і журналістыкі.

  3. Асноўныя функцыі крытыкі як арганізатара літаратурна-мастацкага працэсу.

  4. Маральна-этычныя ўстаноўкі крытыка. Прынцып конгеніяльнасці.

  5. Вытокі літаратурнай крытыкі. Літаратурная крытыка ў эпоху Антычнасці. Першыя “Паэтыкі”. Тэарэтычнае асэнсаванне паэзіі і прозы ў эпоху элінізму.

  6. Прымяненне прынцыпаў лацінскай рыторыкі да твораў на нацыянальных мовах у часы Сярэднявечча. Неабходнасць “вучонай паэтыкі”.

  7. Літаратурная тэорыя Адраджэння. Знакавыя тэксты рэнесансна-гуманістычнай крытычнай думкі.

  8. Асаблівасці развіцця літаратурнай крытыкі ў эпоху класіцызму. Уплыў рацыянальна-крытычнага мыслення Новага часу на літаратурную свядомасць..

  9. Барацьба і ўзаемадзеянне літаратурных кірункаў як глеба для развіцця літаратурнай тэорыі і крытыкі часоў барока.

  10. Адлюстраванне літаратурнай барацьбы ў крытыцы і літаратурнай тэорыі эпохі Асветніцтва.

  11. Уплыў рамантычных тэорый на фарміраванне літаратуразнаўства XIX ст.

  12. Школы літаратурнай крытыкі ў ХІХ ст.

  13. Разнастайнасць метадаў і падыходаў у літаратуранй крытыцы ХХ ст.

  14. Літаратурная крытыка ў сістэме заходніх і рускіх масмедыя.

  15. Эвалюцыя рускай крытычнай думкі.

  16. Публіцыстычная тэндэнцыя рускай крытыкі.

  17. Барацьба літаратурных рухаў у Расіі пачатку ХХ ст. як штуршок для развіцця крытыкі.

  18. Роля крытыкі ў рэпрэсіўнай сістэме. “Ленінскія прынцыпы” ў крытыцы.

  19. Нормы, функцыі і пастулаты рускай літаратурнай крытыкі часоў перабудовы. Функцыі сучаснай крытыкі.

  20. Класіфікацыя жанраў літаратурнай крытыкі. Асноўныя, унікальныя і аўтарскія жанры.

  21. Пабудова рэцэнзіі. Асноўныя элементы, спосабы напісання.

  22. Гісторыя станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай крытыкі.

  23. Размеркаванне функцый літаратуры і крытыкі ў сацыяльна-эканамічных і культурных умовах канца ХХ стагоддзя.

  24. Беларуская крытыка ў масавым, спецыялізаваным і вузкаспецыялізаваным выданні. Умовы працы крытыка.

  25. Асаблівасці крытыкі ў залежнасці ад формы выхаду выдання (друкаваныя, электронныя, аўдыёвізуальныя СМІ).

  26. Перспектывы беларускай літаратурнай крытыкі.


: bitstream -> 123456789 -> 19496
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка