Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 1-21 03 01 «Гісторыя



старонка1/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.65 Mb.
  1   2   3   4


Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце УА «ПДУ»


________________ Д.У. Дук

(подпіс)

«_____»______________________ 2014 г.

(дата зацвярджэння)

Регістрацыйны № УД-____________/р.

АРХЕАЛОГІЯ
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)»

напрамак спецыяльнасці 1-21 03 01-01 «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)»



Факультэт

гісторыка-філалагічны

Кафедра

айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

Курс (курсы)

1 курс

Семестр(ы)

1–2 семестры



Лекцыі

36 гадз.
(18, 18)




Формы атэстацыі

Семестр

Практычныя заняткі

34 гадз.
(18, 16)




Экзамен

2 семестр









Залік

1 семестр









Курсавая работа




Аўдыторных гадзін па вучэбнай дысцыпліне

70 гадз.
(36, 34)







Усяго гадзін па вучэбнай дысцыпліне

146 гадз.
(58, 88)




Форма атрымання

вышэйшай адукацыі



вочная



Склалі

Чараўко В.У., старшы выкладчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, магістр гістарычных навук;

Коц А.Л., выкладык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі,


магістр гістарычных навук.

2014 г.

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы «Археалогія» для спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)», рэгістрацыйны № № ТД-D.078/тып. ад 03.04.2009.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай айчыннай і ўсеагульнай гісторыі


пратакол № 9 ад 18 чэрвеня 2014 г.
Загадчык кафедры

____________ С.А. Шыдлоўскі


Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй гісторыка-філалагічнага факультэта УА «ПДУ»


пратакол № 10 ад 30 чэрвеня 2014 г.
Старшыня

____________ І.Г. Лебедзева


ПОЯСНИТЕЛЬНАЯ ЗАПИСКА
Археалогія — гістарычная навука, якая вывучае мінулае чалавецтва па рэчавым крыніцам.

Мэта выкладання і вывучэння дысцыпліны «Археалогія» — праз засваенне і асэнсаванне вучэбнага матэрыялу садзейнічаць фарміраванню і развіццю ў студэнтаў навуковага светапогляду, падтрымліваць развіццё крытычнага і творчага мыслення, спрыяць фарміраванню сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці, якая дазваляе спалучыць акадэмічныя, сацыяльна-асобасныя і прафесійныя кампетэнцыі для вырашэння задач у прафесійнай і сацыяльнай сферах.

Задачы выкладання і вывучэння дысцыпліны:

  • сфарміраваць уяўленне аб археалогіі і яе ролі ў сістэме гістарычных навук;

  • азнаёміць студэнтаў з археалагічнымі крыніцамі і метадамі археалагічнага даследавання, асновамі арганізацыі і правядзення археалагічных раскопак;

  • сфарміраваць уяўленне аб археалагічнай перыядызацыі, этапах развіцця грамадства, археалагічных культурах як у сусветным маштабе, так і на прыкладзе гісторыі Беларусі;

  • садзейнічаць фарміраванню міждысцыплінарных сувязей праз актуалізацыю ведаў і ўменняў па сумежных дысцыплінах (гісторыі Беларусі, гісторыі Расіі і Украіны, этналогіі і этнаграфіі Беларусі);

  • развіць ўменні працаваць з спецыяльнай літаратурай (вучэбнай, даведачнай, навуковай, спецыялізаванымі перыядычнымі выданнямі), выкарыстоўваць атрыманыя веды для вырашэння інфармацыйна-пошукавых, навуковых і іншых задач.

«Археалогія» як вучэбная дысцыпліна цесна звязана з «Гісторыяй Беларусі», «Гісторыяй Расіі і Украіны», «Крыніцазнаўствам», «Дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі». Сувязі носяць розны характар. Так, факты засялення тэрыторыі Беларусі, рассялення балцкіх і ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія вывучаюцца ў межах курсаў «Гісторыі Беларусі» і «Гісторыі Расіі і Украіны», устаноўлены або ўдакладнены дзякуючы метадам археалогіі. Прадмет «Археалогіі» часткова перасякаецца з прадметам «Крыніцазнаўства», паколькі археалогія даследуе рэчавыя, матэрыяльныя крыніцы, а крыніцазнаўства вывучае крыніцы ў самым агульным выглядзе. Шэраг дапаможных (спецыяльных) гістарычных дысцыплін мае як прадметныя, так і генетычныя сувязі з археалагічнай навукай.

У адпаведнасці з Адукацыйным стандартам па спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)», студэнт павінен валодаць наступнымі кампетэнцыямі:



акадэмічнымі:

  • АК-2. Валодаць сістэмным і параўнаўчым аналізам;

сацыяльна-асобаснымі:

  • СЛК-8. Умець фарміраваць уласныя меркаванні;

прафесійнымі

  • ПК-7. Абагульняць і распаўсюджваць перадавы вопыт арганізацыі выхаваўчай работы;

  • ПК-8. Фарміраваць пачуцці грамадзянскасці і патрыятызму, развіваць эстэтычныя ўяўленні і высокія маральныя якасці асобы;

  • ПК-9. Фармуліраваць і рашаць задачы, што ўзніклі ў працэсе навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці;

  • ПК-10. Выкарыстоўваць патрэбныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і ствараць новыя метады даследавання, зыходзячы з канкрэтных задач;

  • ПК-11. Арганізоўваць вучэбна-выхаваўчую работу на навуковай аснове, валодаць камп’ютарнымі метадамі пошука, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці.

Выпускнік павінен:

ведаць:

  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі;

  • асноўныя тэорыі этнагенеза, этнічнай гісторыі славян і балтаў;

  • асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу;

  • спецыяльныя дысцыпліны ў аб’ёме, неабходным для самастойнага правядзення навуковых даследаванняў, уключаючы метадалогію археалагічных даследаванняў, методыку палявых работ, археалагічную перыядызацыю і характарыстыку асноўных перыядаў старажытнай гісторыі Беларусі і сумежных тэрыторый;

умець:

  • планаваць, арганізоўваць і весці навуковыя даследаванні, уключаючы збор, апрацоўку і інтэрпрэтацыю экспедыцыйных археалагічных матэрыялаў;

  • ацэньваць ролю насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў рэгіянальным развіцці на ранніх этапах, уключаючы перыяд ранняй дзяржаўнасці;

  • тлумачыць уплыў розных фактараў на сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё насельніцтва Беларусі ў дадзяржаўны і раннедзяржаўны перыяды;

  • аналізаваць асноўныя этапы этнічнай гісторыі насельніцтва на тэрыторыі Беларусі;

валодаць:

  • асноўнымі метадычнымі прыёмамі археалагічнай навукі;

  • асновамі рэстаўрацыі і кансервацыі археалагічных артэфактаў;

  • методыкай пошуку і апісання археалагічных помнікаў.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА
АСНОВЫ АРХЕАЛОГІІ

1. Археалогія ў сістэме гістарычных навук.

1.1. Прадмет археалогіі. Вызначэнне археалогіі і яе месца сярод гістарычных навук. Станаўленне археалогіі як навукі. Асноўныя тыпы гістарычных крыніц. Віды археалагічных помнікаў.

1.2. Гісторыя археалогіі. «Народная археалогія». Зараджэнне археалагічных ведаў у старажытнасці і сярэднявеччы. Скарбашукальніцтва і антыкварыянізм. Станаўленне класічнай археалогіі. Зараджэнне археалогіі асобных краін. Шліман. Эванс. Асноўныя напрамкі і школы ў археалогіі.

Тэорыі развіцця ў археалагічнай навуцы. Гістарычныя заканамернасці і адлюстраванне іх у археалогіі. Тэорыя дыфузіі. Тэорыя культурных колаў. Цыклізм. Канцэпцыя Тойнбі. Тэорыя канвергентнага развіцця. «Культурная антрапалогія». «Культурныя мадэлі».



1.3. Асноўныя катэгорыі археалагічнай навукі. Культурны пласт. Стратыграфія. Адкрыты і закрыты комплексы. Паняцце археалагічнай культуры.

1.4. Асноўныя заканадаўчыя палажэнні аб ахове археалагічных помнікаў. Ахова археалагічных помнікаў. Дзеючае заканадаўства і практыка. Гаспадарчая дзейнасць, «чорная археалогія» і скарбашукальніцтва на сучасным этапе.
2. Структура, метадалогія і методыка археалагічнага даследавання

2.1. Структура археалагічнага даследавання. Узроўні і этапы археалагічнага даследавання. Палявая і камеральная археалогія. Адкрытыя лісты (дазволы). Інтэрпрэтацыя вынікаў археалагічнага даследавання.

2.2. Археалагічныя разведкі. Арганізацыя археалагічных разведак. Гістарычныя мэты археалагічнага пошуку. Апытанне мясцовых жыхароў. Культурны слой. Візуальныя разведкі. Знешнія прыкметы археалагічных аб’ектаў. Аэра- і касмічная разведка і яе магчымасці. Электрапошук. Магнітная разведка. Іншыя метады выяўлення і першаснага вывучэння помнікаў. Падводная археалогія. Афармленне вынікаў разведак. Зводы археалагічных помнікаў.

2.3. Археалагічныя раскопкі. Установы і арганізацыі, якія здзяйсняюць археалагічныя раскопкі. Фінансаванне палявых даследаванняў. Асноўныя палажэнні аб раскопках. Даследаванне паселішчаў. Вызначэнне аб’ёму раскопачных работ. Выбар месца і разбіўка раскопа. Тэхніка вывучэння культурнага слоя. Стратыграфічныя назіранні. Палявы дзённік. Чарцёжныя і фатаграфічныя работы. Калекцыйны вопіс. Палявая лабараторыя. Методыка раскопак пахавальных помнікаў. Справаздача па раскопках.

2.4. Камеральная апрацоўка археалагічных матэрыялаў. Рэстаўрацыя і кансервацыя. Аналіз стратыграфічных звестак. Стратыграфічнае чляненне. Трасалогія. Мікраструктурныя аналізы. Мадэляванне ў археалогіі. Магчымасці вывучэння этнасаў паводле археалагічных звестак. Паняцце "археалагічная культура". Супрацоўніцтва археалогіі з геалогіяй, лінгвістыкай, антрапалогіяй, этнаграфіяй.

2.5. Датаванне ў археалогіі. Абсалютная і адносная храналогія. Тыпалагічны метад. Стратыграфічны метад. Радыёвугляродны метад датавання. Археамагнітны метад. Дэндрахраналогія (наўгародскі вопыт). Іншыя метады датавання.
3. Палеаліт.

3.1. Агульная характарыстыка палеаліту і пытанні яго перыядызацыі. Археалагічная перыядызацыя. Антрапаген.

3.2. Ранні палеаліт. Выкапнёвыя антрапоіды. Алдувайская эпоха. Храналогія. Галечныя прылады. Ашэльская эпоха. Храналогія. Архантрапы. Тэхніка левалуа. Нуклеус. Ручное рубіла і калун. Геаграфія ашэльскіх помнікаў. Ледніковыя перыяды. Роля агню ў працэсе антрапагенезу. З’яўленне тэхнікі скола.

3.3. Сярэдні палеаліт. Эпоха мусцье. Суадносіны з ледніковымі перыядамі. Храналогія. Палеаантрапы. Тэхніка апрацоўкі крэмня. Нуклеусы мусцьерскай эпохі. Паўторная апрацоўка. Тыпы мусцьерскіх прылад. Аджымны і контрударны рэтуш. Першая састаўная прылада. Касцяныя прылады. Домабудаўніцтва. Арганізацыя палявання. Першыя пахаванні. Геаграфія мусцьерскіх стаянак. Пытанне аб археалагічных культурах.

3.4. Позні палеаліт. Неаантрапы. Новыя прыёмы апрацоўкі камня. Форма нуклеуса. Вядучыя тыпы прылад. Прылады з косці. Гаспадарка. Пачатак рыбнай лоўлі. Паселішчы. Познепалеалітычнае жыллё. Асноўныя стаянкі позняга палеаліту. Арганізацыя грамадства. Познепалеалітычныя пахаванні. Сунгір. Палеалітычнае мастацтва. Арэал позняга палеаліту і рэгіянальныя асаблівасці.
4. Мезаліт.

4.1. Агульная характарыстыка мезаліту. Змяненні прыродна-геаграфічных умоў. Засяленне новых земляў. Прыкметы мезаліту.

4.2. Мезалітычныя індустрыі. З’яўленне мікралітаў, стрэл. Выкарыстанне мікралітаў у састаўных прыладах. Індывідуалізацыя палявання. Узрастанне ролі рыбнай лоўлі.

4.3. Культуры мезаліту. Культурныя зоны і культуры мезаліту. Стаянкі і жытло мезаліту. Мезалітычнае мастацтва. Сацыяльная арганізацыя мезалітычных калектываў. Пытанне аб з’яўленні вытвараючых гаспадарак. Джэйтунская культура. Мезаліт лясной паласы Усходняй Еўропы.
5. Неаліт.

5.1. Агульная характарыстыка неаліту. Клімат. Дэмаграфічныя змяненні. Адрозненні ў тэмпах развіцця неалітычных грамадстваў.

5.2. «Неалітычная рэвалюцыя» і гаспадарчая дзейнасць людзей эпохі неаліту. Зачаткі горнай справы. Шахтны спосаб здабычы крэмня. Новыя прыёмы апрацоўкі каменя. Шліфаванне, свідраванне, пілаванне камня. Удасканаленне сякеры. Апрацоўка дрэва. Касцяныя і рагавыя прылады. З’яўленне і распаўсюджванне керамікі. Тэхніка ручной лепкі. Арнаментацыя посуду. З’яўленне ткацтва. Гаспадарка.

5.3. Жытлы і пасяленні неалітычнай эпохі. Тапаграфія стаянак. Жытло. Сродкі перамяшчэння.

5.4. Археалагічныя культуры неаліту. Спосабы вылучэння. Археалагічная культура і этнас у неаліце. Неаліт Заходняй Еўропы. Лясны неаліт. Паляўніча-рыбалавецкія культуры. Стэпавы неаліт Усходняй Еўропы.

5.5. Асаблівасці пахавальных помнікаў эпохі неаліту. Неалітычнае мастацтва. Могільнікі. Аленевостраўскі могільнік. Мастацтва неаліту. Неалітычнае мастацтва
6. Энеаліт і бронзавы век

6.1. Агульная характарыстыка і перыядызацыя бронзавага веку. Адкрыццё металу і ўзнікненне металургіі. Этапы развіцця каляровай металургіі. Асноўныя металургічныя цэнтры. Тэхніка бронзаліцейнай справы і найстаражытныя вырабы з металу. Развіццё вытворчых гаспадарак. Абмен. Новыя сродкі перамяшчэння. Гандлёвыя шляхі. Змены ў грамадскіх адносінах. Міграцыі.

6.2. Энеаліт Закаўказзя і Паўночнага Каўказа.

6.3. Энеалітычныя культуры Заходняй і Паўднёвай Еўропы. Трыпольская культура. Пытанне аб індаеўрапейцах і іх міграцыях. Археалагічныя прыкметы індаеўрапейцаў. Роля старажытных плямён у этнічнай гісторыі Еўропы. Культура шарападобных амфар.

6.4. Бронзавы век Закаўказзя. Старажытнаямная, катакомбавая і зрубная культуры. Бронзавы век Цэнтральнай Еўропы. Тшцінецкая і лужыцкая культуры.

6.5. Бронзавы век лясной паласы Усходняй Еўропы. Фаццянаўская культура. Прыбалтыйская культура шнуравай керамікі. Гаспадарка плямён бронзавага веку. Этнічныя працэсы ў бронзавым веку.

6.6. Мастацтва энеаліту і бронзавага веку.
7. Жалезны век і сярэднявечча

7.1. Агульная характарыстыка жалезнага веку. Адкрыццё спосабу атрымання жалеза. Сырадутны працэс. Уплыў адкрыцця жалеза на працэс грамадскага развіцця. Распаўсюджванне гарадзішчаў.

7.2. Жалезны век Заходняй Еўропы. Храналогія: гальштат, латэн, рымская эпоха. Асноўныя культуры жалезнага веку Заходняй Еўропы. Пшэворская і вельбарская культуры.

7.3. Культуры стэпаў Усходняй Еўропы. Культуры стэпаў. Паходжанне скіфаў. Асноўныя прыкметы скіфаў паводле археалагічных даных. Паселішчы. Гаспадарка. Пахаванні. Царскія курганы. Скіфскае золата. Выцясненне скіфаў сарматамі. Скіфы ў Крыме. Культура сарматаў. Чарняхоўская культура.

7.4. Культуры балцкіх і фіна-ўгорскіх плямён.

7.5. Заходнееўрапейскае сярэднявечча. Агрубенне культуры у пасляантычны час. Меравінгская, каралінгская і капетынгская эпохі. Прылады землеапрацоўкі. Плуг і саха. Рамёствы. Адкрыццё чыгуну і новага спосабу атрымання жалеза. Вырабы ювеліраў. Кераміка. Манетная справа.

Пісьменнасць. Стылі. Пергамент і папера. Оптыка. Гадзіннік. Эвалюцыя раннесярэднявечнай зброі. Мячы. З’яўленне агнястрэльнай зброі. Развіццё абароннай зброі. Гербы дзяржаўныя і фамільныя.

Змены ў пахавальнай абраднасці.

7.6. Славянскія культуры жалезнага века і ранняга сярэднявечча. Пытанне аб часе з’яўлення славян і іх прарадзіме. Пачатак шырокага рассялення славян. Культура пражскага тыпу. Раздзяленне славян. Культура Корчак. Культуры лука-райкавецкая, раменская і боршаўская. Тушэмлінская культура. Доўгія курганы і сопкі.

Адзіныя рысы славянская культуры да X стагоддзя. Курганы. Скроневыя кольцы. Грыўны. Кераміка. Земляробчыя прылады. Славянскі плуг. Зброя. Узнікненне замкаў. Рэлігійны цэнтр у Арконе. Макетная справа ў заходніх і паўднёвых славян.


8. Старажытная Русь

8.1. Узнікненне Русі паводле археалагічных даных. Складанне феадальнай дзяржаўнасці. Нарманскае пытанне паводле археалагічных даных. Гнёздаўскі і іншыя дружынныя могільнікі. Зброя. Магчымасць этнічных вызначэнняў паводле археалагічных даных.

8.2. Усходнеславянскагя веска. Сельскія паселішчы. Гаспадарка. Прылады вытворчасці. Структура сельскагаспадарчых культур. Сістэмы земляробства. Жывёлагадоўля. Сельскае рамяство. Сялянскія курганы. Замкі феадалаў.

8.3. Гарады ўсходніх славян. Паходжанне гарадоў. Колькасць і тапаграфія гарадоў. Планіроўка і забудова. Сядзібы. Элементы ўпарадкаванасці. Вуліцы. Дрэнажная сістэма. Гарадскія ўмацаванні. Манументальная архітэктура.

8.4. Гарадское рамяство і гандаль. Унутраны і знешні гандаль. Грашовае абарачэнне. Пісьменнасць паводле археалагічных даных. Партрэты гарадоў. Кіеў. Ноўгарад. Археалагічныя сведчанні татара-мангольскага нашэсця.
Археалогія Беларусі

9. Гісторыя археалагічнай навукі ў Беларусі

9.1. Станаўленне і развіццё археалагічнай навукі ў Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд. Развіццё гістарычнага краязнаўства ў Беларусі ў XVI–XIX ст. Апісанні і спробы сістэматызацыі археалагічных помнікаў у XIX — пачатку XX ст. Раскопкі асобных помнікаў Я. і К. Тышкевічамі, З. Глогерам, В.З. Завітневічам, В.А. Шукевічам, Е.Р. Раманавым і інш. Дзейнасць Віленскай археаграфічнай камісіі. Віленскі музей старажытнасцей. Археалагічныя зборы ў музеях Мінска, Магілёва, Віцебска, Гродна. Археалагічныя калекцыі ў прыватных зборах. Агульная ацэнка дарэвалюцыйнай археалогіі ў Беларусі.

9.2. Археалагічнае вывучэнне Беларусі ў даваенны перыяд. Развіццё археалагічнай навукі ў БССР. Стварэнне Інбелкульту і першых спецыяльных археалагічных даследчых цэнтраў. Асноўныя напрамкі археалагічных даследаванняў ў БССР у 1920–1930-я гг. A.M. Ляўданскі, К.М. Палікарповіч, С.А. Дубінскі, А.Д. Каваленя, І.А. Сербаў. Роля краязнаўчых арганізацый у выяўленні археалагічных помнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Археалагічныя даследаванні ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг. З. Шміт, Ю. Ядкоўскі, З. Дурчэўскі.

Публікацыі археалагічных матэрыялаў у даваенны час.

9.3. Беларуская археалогія ў пасляваенны перыяд. Пасляваенныя археалагічныя даследаванні ў БССР. Вывучэнне помнікаў каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў.

Раскопкі старажытнарускіх паселішчаў і могільнікаў. Вывучэнне праблем этнічнай гісторыі. Кароткі агляд асноўнай археалагічнай літаратуры. Абагульняючыя работы па археалогіі Беларусі. Выданне археалагічных картаў і абласных збораў помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.



9.4. Праблемы і перспектывы беларускай археалогіі на сучасным этапе. Задачы і перспектывы далейшага вывучэння археалагічных помнікаў Беларусі. Асноўныя напрамкі археалагічнага вывучэння. Колькасць улічаных археалагічных помнікаў у Рэспубліцы Беларусь і іх структура. Заканадаўства Беларусі аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры. Асноўныя патрабаванні да правядзення археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі.
10. Каменны век на Беларусі

10.1. Агульная характарыстыка палеаліту на Беларусі. Месца палеаліту ў геалагічнай гісторыі Зямлі. Перыядызацыя палеаліту.

10.2. Праблема першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі. Эпоха вялікага абледзянення. Знаходкі прылад мусцьерскіх форм на Беларусі і іх інтэрпрэтацыя. Засяленне паўднёва-ўсходняй Беларусі ў познепалеалітычны час. Стаянка Бердыж. Умовы залягання і змест культурнага пласта. Асноўныя групы прылад. Пытанне аб бердыжскіх гаспадарча-побытавых аб’ектах. Фаўністычны комплекс. Храналогія Бердыжскай стаянкі.

Стаянка Юравічы. Крамянёвы інвентар. Храналогія. Сляды мастацтва. Месца беларускіх помнікаў палеаліту сярод познепалеалітычных культур Еўропы. Духоўная культура, вераванні, грамадская структура.

Максімум пахаладання 18–20 тыс. гг. назад і яго вынікі.

10.3. Фінальны палеаліт на Беларусі. (10–12 тыс. гг. назад). Пацяпленне клімату. Фінальнапалеалітычныя культуры Беларусі і суседніх тэрыторый. Лінгбійская і свідэрская культуры. Засяленне Вісла-Дняпроўскага міжрэчча і Верхняга Падняпроўя. Грэнская культура. Тыпы крамянёвых вырабаў. Апрацоўка косці.

10.4. Мезаліт на Беларусі. Вызначальныя рысы эпохі. Храналогія. Змены клімату, расліннага і жывёльнага свету. Колькасць мезалітычных месцазнаходжанняў на тэрыторыі Беларусі Тапаграфія і стратыграфія мезалітычных стаянак. Тэхніка апрацоўкі каменя і формы каменных прылад. Распаўсюджванне лука і стрэлаў. Свідэрская культура. Дняпроўска-дзісненская (сожская), кундская, яніславіцкая культуры. Мікралітызацыя культур. Нёманская і кудлаеўская культуры. Касцяныя вырабы. Гаспадарка. Развіццё рыбалоўства. Росквіт збіральніцтва. Грамадская структура. Духоўная культура і мастацтва.

Асноўныя напрамкі рассялення людзей у мезаліце на тэрыторыі Беларусі і праблемы этнасу.



10.5. Агульная характарыстыка неаліту на Беларусі. Вызначальныя рысы неалітычнай эпохі. Храналагічныя межы. Перыядызацыя беларускага неаліту. Удасканальванне тэхнікі апрацоўкі каменя.

Патрэба ў новых відах каменных прылад. Здабыча і апрацоўка крэменю. Характарыстыка крамянёвага інвентару. Краснасельскія шахты і крэмнеапрацоўчыя майстэрні. Распаўсюджванне краснасельскага крэменю. З’яўленне керамікі.

Стаянкі: тапаграфія і тыпы, стратыграфія. Жытлы. Росквіт прысвойваючай гаспадаркі. Лясное паляванне. Павышэнне ролі рыбалоўства. Пытанне аб з’яўленні вытворчай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі Апрацоўка дрэва і косці. Ткацтва. Сацыяльныя працэсы ў неаліце. Росквіт радавой абшчыны. Рэлігійныя вераванні. Мастацтва.

10.6. Неалітычныя культуры на Беларусі. Фарміраванне неалітычных культур і іх сувязь з культурамі мезаліту. Днепра-данецкая культура. Кераміка, каменны інвентар. Культурныя асаблівасці Заходняга Палесся. Верхнедняпроўская культура. Нёманская культура, тры этапы ў яе развіцці. Нарвенская культура Паўночнай Беларусі і Прыбалтыкі. Кераміка і каменны інвентар. Касцяныя вырабы. Тарфянікавыя стаянкі. Міграцыя плямён культуры шарападобных амфар з Цэнтральнай Еўропы. Распаўсюджванне ў Паўночнай Беларусі помнікаў тыповай грабеньчата-ямачнай керамікай. Месца беларускага неаліту сярод неалітычных культур Еўропы.

Даныя археалогіі, лінгвістыкі і антрапалогіі аб этнічнай прыналежнасці неалітычных плямён на Беларусі.


: bitstream -> 123456789 -> 13273
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка