Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 1-21 03 01 «Гісторыя



старонка4/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.65 Mb.
1   2   3   4

Аўдыёматэрыялы па археалогіі


  1. Алена Калечыц. Першабытныя людзі на Беларусі. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/kalechyc-pershabytnyja-ludzi.

  2. Вадзім Кошман. Беларускія гарады Х–ХІІІ стст. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/node/294.

  3. Вадзім Кошман. Насельніцтва Беларусі V–XIII стст. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/node/293.

  4. Віктар Абухоўскі. Крэмень. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/node/291.

  5. Людміла Дучыц. Курганы. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/node/300.

  6. Марыя Ткачова. Старажытная кераміка на Беларусі. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/tkachova-starazhytnaja-keramika.

  7. Мікалай Крывальцэвіч. Жывёлагадоўля на Беларусі. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/node/292.

  8. Юрый Бохан. Бастыённая фартыфікацыя. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/node/297.

  9. Юрый Бохан. Замкавае будаўніцтва на Беларусі. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/node/298.

  10. Юрый Бохан. Пачатак замкавага будаўніцтва на Беларусі. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/node/299.

  11. Юрый Бохан. Сярэднявечныя гарады Беларусі. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/node/295.

  12. Юрый Бохан. Умацаванні беларускіх гарадоў. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/node/296.



Фільмы па археалогіі


  1. Археологи и «чёрные копатели». // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/ru/node/372.

  2. Борис Рыбаков. Об археологии и естественных науках. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/ru/boris-rybakov-ob-arheologii.

  3. Борис Рыбаков. Зима патриарха. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/ru/zima-patriarha.

  4. Именьковская культура (Новая прародина славян) (фильм). // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/ru/imenkovskaja-kultura.

  5. Кельты (фильм). // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/ru/kelts.

  6. Міхась Чарняўскі. Вогнепаклоннікі. // [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://adverbum.org/mihas-charniauski.


ТЭМАТЫКА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ
1. Археалогія ў сістэме гістарычных навук.

  1. Прадмет археалогіі.

  2. Гісторыя археалогіі.

  3. Асноўныя катэгорыі археалагічнай навукі.

  4. Заканадаўчыя палажэнні па ахове археалагічных помнікаў.


2. Структура, метадалогія і методыка археалагічнага даследавання

  1. Структура археалагічнага даследавання.

  2. Археалагічныя разведкі.

  3. Археалагічныя раскопкі.

  4. Камеральная апрацоўка археалагічных матэрыялаў.

  5. Датаванне ў археалогіі.


3. Палеаліт.

  1. Агульная характарыстыка палеаліту і пытанні яго перыядызацыі.

  2. Ранні палеаліт.

  3. Сярэдні палеаліт.

  4. Позні палеаліт.


4. Мезаліт.

  1. Агульная характарыстыка мезаліту.

  2. Мезалітычныя індустрыі.

  3. Культуры мезаліту.


5. Неаліт.

  1. Агульная характарыстыка неаліту.

  2. «Неалітычная рэвалюцыя» і гаспадарчая дзейнасць людзей эпохі неаліту.

  3. Жытлы і пасяленні неалітычнай эпохі.

  4. Археалагічныя культуры неаліту.

  5. Асаблівасці пахавальных помнікаў эпохі неаліту. Неалітычнае мастацтва.


6. Энеаліт і бронзавы век

  1. Агульная характарыстыка і перыядызацыя бронзавага веку.

  2. Энеаліт Закаўказзя і Паўночнага Каўказа.

  3. Энеалітычныя культуры Заходняй і Паўднёвай Еўропы.

  4. Бронзавы век Закаўказзя.

  5. Бронзавы век лясной паласы Усходняй Еўропы.

  6. Мастацтва энеаліту і бронзавага веку.


7. Жалезны век

  1. Агульная характарыстыка жалезнага веку.

  2. Жалезны век Заходняй Еўропы.

  3. Культуры стэпаў Усходняй Еўропы.

  4. Культуры балцкіх і фіна-ўгорскіх плямён.

  5. Заходнееўрапейскае сярэднявечча.

  6. Славянскія культуры жалезнага веку і ранняга сярэднявечча.


9. Старажытная Русь

  1. Узнікненне Русі паводле археалагічных даных.

  2. Усходнеславянскагя веска.

  3. Гарады ўсходніх славян.

  4. Гарадское рамяство і гандаль.


10. Палеаліт Беларусі

  1. Агульная характарыстыка палеаліту на Беларусі.

  2. Праблема першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі.

  3. Фінальны палеаліт на Беларусі.


11. Мезаліт і неаліт на Беларусі

  1. Мезаліт на Беларусі.

  2. Агульная характарыстыка неаліту на Беларусі.

  3. Неалітычныя культуры на Беларусі.


12. Бронзавы век на Беларусі

  1. Агульная характарыстыка і храналагічныя межы бронзавага веку Беларусі.

  2. Ранні бронзавы век на Беларусі.

  3. Культуры сярэдняга і позняга этапаў бронзавага веку Беларусі.


13. Жалезны век на Беларусі.

  1. Агульная характарыстыка жалезнага веку Беларусі.

  2. Ранні жалезны век Паўднёвай Беларусі.

  3. Жалезны век Сярэдняй і Паўночна-Заходняй Беларусі.

  4. Жалезны век Паўночнай Беларусі.


14. Славяне і іх суседзі ў другой палове I тыс. н.э.

  1. Славянскія помнікі другой паловы I тыс. н.э.

  2. Старажытнасці балтаў другой паловы I тыс. н.э


15. Археалогія сярэднявечча і ранняга новага часу на тэрыторыі Беларусі

  1. Эпоха ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі.

  2. Феадальныя замкі.

  3. Гарады заходніх зямель Русі.

  4. Археалогія позняга сярэднявечча і ранняга новага часу (XIV–XVIII стст.).



РЭЙТЫНГАВАЯ СІСТЭМА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ І КАМПЕТЭНЦЫЙ СТУДЭНТА
Навучальны працэс па дысцыпліне «Археалогія» арганізуецца з улікам Палажэння аб рэйтынгавай сістэме, зацверджанага загадам рэктара ПДУ № 294 ад 06.06.2014. У выпадку ўнясення ў пазначанае Палажэнне зменаў і дапаўненняў пры арганізацыі навучання аўтаматычна выкарыстоўваецца Палажэнне ў дзеючай рэдакцыі.

ПРЫКЛАДНЫ СПІС ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ ПЫТАННЯЎ


  1. Археалагічнае навуковае даследаванне: спецыфіка і этапы. Скарбашукальніцтва, «чорная археалогія» і вандалізм на сучасным этапе.

  2. Культурны пласт і археалагічная стратыграфія. Паняцце адкрытага і закрытага комплексаў.

  3. Віды археалагічнай разведкі.

  4. Археалагічныя раскопкі.

  5. Камеральная апрацоўка археалагічнага матэрыялу.

  6. Паняцце археалагічнай культуры.

  7. Заканадаўчыя палажэнні аб ахове археалагічных помнікаў.

  8. Асаблівасці археалагічных раскопак стаянак каменнага веку, пасяленняў бронзавага веку, паселішчаў і гарадзішчаў жалезнага веку.

  9. Асаблівасці археалагічных раскопкі сярэдневяковага горада.

  10. Асаблівасці археалагічных раскопак могільнікаў.

  11. Развіццё гістарычнага краязнаўства, аматарская археалогія і станаўленне археалагічнай навукі ў Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд.

  12. Археалагічнае даследаванне тэрыторыі Беларусі ў ХХ–ХХІ стст. Праблемы і перспектывы беларускай археалогіі на сучасным этапе.

  13. Агульная характарыстыка каменнага веку і яго перыядаў на Беларусі.

  14. Праблема першапачатковага засялення Беларусі. Юравічы і Бердыж.

  15. Грэнская, свідэрская і лінгбійская фінальнапалеалітычныя культуры

  16. Мезалітычныя археалагічныя культуры на Беларусі (сожская, нёманская, кундская і кудлаеўская).

  17. Неалітычныя археалагічныя культуры на Беларусі (днепра-данецкая, верхнедняпроўская, нёманская, нарвенская, шарападобных амфар, гребенчата-ямкавай керамікі).

  18. Агульная характарыстыка бронзавага веку на Беларусі

  19. Культуры ранняга бронзавага веку на Беларусі (шнуравой керамікі, сярэднедняпроўская, паўночнабеларуская, жуцаўская).

  20. Тшцінецка-сосніцкая супольнасць на Беларусі.

  21. Агульная характарыстыка жалезнага веку на Беларусі. Тэхналагічны працэс вытворчасці жалеза.

  22. Мілаградская і паморская культуры.

  23. Культура штрыхаванай керамікі. Днепра-дзвінская культура.

  24. Зарубінецкая і кіеўская культуры. Вельбарская культура

  25. Банцараўская, тушамлінская і калочынская культуры.

  26. Матэрыяльная культура сярэднявечнага насельніцтва Беларусі.

  27. Тапаграфія сярэднявечнага горада на Беларусі. Помнікі манументальнай культавай архітэктуры эпохі сярэднявечча на Беларусі.

  28. Развіццё рамяства і гандлю на Беларусі ў эпоху сярэднявечча (па даных археалогіі).

  29. Матэрыяльная культура гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі ў эпоху позняга сярэднявечча і ранняга новага часу.

  30. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю на Беларусі ў эпоху позняга сярэднявечча і ранняга новага часу.



УЗОРЫ ЗАДАННЯЎ
1. Заданне на засваенне тэрміналогіі.

Карыстаючыся лекцыйным матэрыялам, складзіце тэрміналагічны слоўнік, патлумачыўшы прапанаваныя паняцці. Запомніце гэтыя тэрміны. Тэрміны засвоены, калі вы здолейце раскрыць іх сэнс, не карыстаючыся дадатковым матэрыялам.




Абсідыян

Адшчэп


Алдувай

Арыньяк


Аўстралапітэк

Ашэль


Галацэн

Гарпун


Зерняцёрка

Індустрыя

Клівер

Крэмень


Левалуа

Лук


Мадлен

Мамант


Мусцье

Неандэрталец

Нуклеўс

Палеаліт


Палеантрап

Пласціна


Плейстацэн

Разец


Рубіла

Рэтуш


Салютрэ

Чалавек прамаходзячы

Чалавек разумны

Чалавек умелы

Чопер



2. Творчыя заданні.

— Зрабіце табліцу «Параўнаўчы аналіз катакомбнай і зарубінецкай культур». Крытэрыі для параўнання абярыце самастойна.

— Картаграфуйце распаўсюджванне тэхналогіі атрымання бронзы

— Намалюйце дрэва індаеўрапейскіх моў. Вызначыце генетычныя сувязі беларускай мовы і іншых індаеўрапейскіх моў (ад якіх моў паходзіць, да якіх найбольш блізкая).

— Зрабіце план Біскупінскага гарадзішча
3. Крыжаванка.


Па гарызанталі:

3. Рубячая прылада працы, якая складалася з тапарышча і рабочай часткі

5. Каменная масіўная прылада працы для апрацоўкі скур і дрэва

7. Канкрэцыя каменнай сыравіны, прызначаная для атрымання нарыхтовак

8. Каменная рэжучая прылада працы з завостраным канцом, даўжынёй да 10 см

12. Колючая зброя з доўгім дрэўкам і наканечнікам

13. Каменная раннепалеалітычная прылада працы міндалепадобнай або авальнай формы, вырабленая шляхам двухбаковай аббіўкі

15. Востраканечная каменная прылада працы з паралельнымі краямі, прызначаная для разьбы па косці, рогу або дрэве

18. Кідальны снарад лука, прызначаны для паражэння цэлі на адлегласці

19. Каменная пласціна з выпуклым рабочым краем для выскаблівання скуры, апрацоўкі рога, косці і дрэва

22. Прылада ўдарнага дзеяння для здабычы рыбы і вадаплаваючых звяроў у выглядзе стрыжня з зубцамі

23. Каменны скол, даўжыня якого ў два і болей разоў перавышае шырыню

24. Прылада для апрацоўкі каменю ў тэхніцы адціскання
Па вертыкалі:

1. Рэжучая прылада для жніва

2. Галечная прылада працы, у якой рабочы край абабіты з аднаго боку

4. Тое ж, што і клівер

6. Тэхніка расшчаплення крэменя, пры якой адзін бок нуклеуса папярэдне апрацоўваецца для прыдання адшчэпу пэўных формы і памера, а адбіўка адбываецца ад краёў нуклеуса да яго цэнтра

9. Ніжнепалеалітычная прылада трапецыяпадобнай або трохвугольнай формы з папярочным рабочым краем

10. Галечная прылада працы, у якой рабочы край абабіты з двух бакоў

11. Калекцыя вырабаў, якая ўключае пэўны набор тыпаў і дазваляе меркаваць, што яны з'яўляюцца прадуктам аднаго і таго ж грамадства

14. Асколак, аддзелены ад кавалка крэменя з мэтай вырабу прылады працы

16. Інструмент для апрацоўкі каменю, які дазваляў вырабляць іншыя віды каменных прылад шляхам сколвання

17. Касцяная прылада працы, якая выкарыстоўвалася для таго, каб зрабіць адтуліну ў скуры жывёл

20. Спосаб другаснай апрацоўкі каменных прылад шляхам зняцця з іх бакоў адшчэпаў або лускавінак



21. Камень, асноўная сыравіна для вырабу прылад працы.
Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці



Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб зменах у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай дысцыпліне

Прынятае рашэнне (№ пратакола, дата)

Гісторыя Беларусі

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі







Крыніцазнаўства

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі







Гісторыя Расіі і Украіны

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі







Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны

Кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі










: bitstream -> 123456789 -> 13273
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка