Кансультацыя. Планаванне выхаваўчай работы ў класе.
Мэта: Навучыць класных кіраўнікоў планаванню выхаваўчай работы ў класе, фарміраванне культуры планавання і эстэтыкі афармлення плана.
План кансультацыі
-
Віды плана, структура плана.
-
Форма плана выхаваўчай работы.
-
Методыка і этапы планавання.
-
Правілы сумеснага планавання і аналіз рэзультатаў.
-
Літаратура для самастойнага вывучэння.
Змест кансультацыі
-
Віды планаў:
-
план выхаваўчай работы класнага кіраўніка (на чвэрць, год);
-
план работы вучнёўскага актыву;
-
план работы калектыву па важнейшаму накірунку;
-
план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства ў калектыве.
Важна, каб структура плана дазваляла бачыць мэты і задачы работы, цякучыя і перспектыўныя справы, уносіць карэктывы і змяненні, а таксама адлюстроўвала ўзаемадзеянне ўдзельнікаў педагагічнага працэсу.
Структура плана выхаваўчай работы:
-
Аналіз выхаваўчай работы ў класе за мінулы навучальны год.
-
Задачы выхаваўчай работы на новы навучальны год.
-
Змест работы з калектывам вучняў.
-
Работа з сям’ёй, грамадскасцю.
2.Форма плана.
Класны кіраўнік плануе сваю работу па наступных напрамках:
“Вучань – патрыёт і грамадзянін”;
“Вучань і яго здароўе”;
“Вучань і яго інтэлектуальныя магчымасці”;
“Вучані і яго мараль”.
Класныя выхаваўчыя гадзіны, калектыўныя справы ўносяцца ў перспектыўны план выхаваўчай работы класа, а затым размяркоўваюцца ў плане-сетцы на кожны месяц навучальнага года. Дадзеная форма прадугледжвае аб’яднанне ў сабе перспектыўнага, каляндарнага і цякучага планавання. Гэта дазваляе прадугледзець асноўныя справы на ўвесь год і ў той жа час ўносіць па ходу работы дапаўненні і змяненні.
3.Методыка і этапы планавання выхаваўчай работы ў класе.
1 этап – аналіз вопыту работы, асэнсаванне яго вынікаў.
На гэтым этапе можна выдзеліць две стадыі: збор інфармацыі і яе апрацоўка.
2 этап- вызначэнне і фармуліроўка выхаваўчых задач (“мазгавая атака”па аналізу работы і фармуліроўцы задач школьнага калектыву на наступны год). Важна на дадзеным этапе, каб задачы выхаваўчай работы, якія стаяць перад педагогамі, транфарміраваліся ў задачы ўсяго вучнёўскага калектыву.
3 этап- калектыўны пошук карысных спраў, якія могуць забяспечыць дасягненне станоўчых рэзультатаў, выкананне намечанага. Пошук спраў праводзіцца на розных узроўнях і напрамках: агульнашкольныя справы, змест і формы работы клубаў, штабоў, гурткоў, школьныя святы і аб’екты паўсядзённага клопату. Выкарыстоўваюць наступныя прыёмы прыцягнення ўсіх членаў калектыву да пошуку: “разведка” карысных спраў, конкурс на лепшую прапанову ў план, аукцыён ідэй, анкетаванне і др.
4 этап – адбор зместу і форм работы, падагульненне прапаноў членаў калектыву і састаўленне праекта плана выхаваўчай работы. Мэтазгодна аформіць праект у выглядзе плана-сеткі, каб лягчэй было ўявіць загружанасць плана, размеркаванне спраў па часе. Такая форма выгадна і для азнаямлення з праектам другіх членаў калектыву. Састаўляюць план педагогі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара сумесна з актывам вучняў.
5 этап – абмеркаванне і зацвярджэнне плана выхаваўчай работы з вучнёўскім калектывам на педсавеце.
6 этап - складанне планаў, якія забяспечваюць выкананне пастаўленых мэт у выхаванні школьнікаў і рэалізацыю намечанай работы з вучнёўскім калектывам. Гэта план метадычнай работы з настаўнікамі, вучобы вучнёўскага актыву, план кантроля за выхаваўчай работай, планы педсаветаў, кансультацый і г.д.
7 этап – абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы вучнёўскага калектыву на сходзе ўсіх дзяцей або канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў пярвічных калектываў.
8 этап –планаванне ў пярвічных калектывах з улікам агульнашкольнага плана.
Планаванне выхаваўчай работы ў школе цесна ўзаемазвязана з планаваннем у класных калектывах.
Этапы планавання ў класным калектыве.
-
Калектыўны аналіз выхаваўчай дзейнасці класа з прыцягненнем бацькоў, усіх вучняў і вызначэнне задач на наступны год – красавік-май.
-
Састаўленне аналіза выхаваўчай работы класным кіраўніком і фармуліроўка задач выхавання – пачатак чэрвеня.
-
Састаўленне папярэдняга варынта плана выхаваўчай работы з улікам выхаваўчых і арганізацыйна-педагагічных задач – чэрвень.
-
Калектыўнае планаванне выхаваўчай работы ў вучнёўскім і бацькоўскім калектыве, арганізаванае класным кіраўніком, - 1-3-я нядзеля верасня.
-
Знаёмства вучняў з падзеямі ў краіне ў бягучым годзе, вопытам і формамі ўдзелу вучняў у розных справах, агляд падзей школьнага жыцця.
-
Збор прапаноў у план работы:
-
пошук карысных спраў творчымі групамі ( справы для нас саміх, для згуртавання калектыву; справы для малодшых, у супрацоўніцтве з малодшымі; справы на карысць школы; сумесныя справы з бацькамі);
-
конкурс на лепшую прапанову справы на карысць і радасць людзям па выніках “разведкі” карысных спраў;
-
анкетаванне з выкарыстаннем наступных пытанняў: Якія справы мінулага года асабліва спадабаліся і чаму? Якія справы згуртуюць наш калектыў?
-
прапановы адказных вучняў за канкрэтныя ўчасткі работы калектыву.
-
Вызначэнне або ўдакладненне тэматыкі класных выхаваўчых гадзін, прапанаваных класным кіраўніком (анкета, калектыўнае абмеркаванне).
-
Гульня “Цікавасць”:
-
прапаноўваецца напісаць на лістках пералік сваіх захапленняў, любімых заняткаў;
-
дзеці пачарзе выходзяць да дашкі і фіксуюць сваі захапленні, састаўляецца спіс любімых заняткаў вучняў класа;
-
вучні добраахвотна аб’ядноўваюцца ў групы з улікам гэтых захапленняў і рыхтуюць прадстаўленне групы;
-
кожная група састаўляе план спраў, дзеяггяў з мэтай рэкламы свайго захаплення і прыцягнення да гэтага віду заняткаў аднакласнікаў, вучняў другіх класаў;
-
групы абараняюць свае праекты, планы, ідзе абмеркаванне прапаноў групы і адбор ідэй у план работы класнага калектыву.
-
Абмеркаванне зместу, форм работы з бацькамі і дзецьмі на бацькоўскім сходзе.
-
Апрацоўка прапаноў дзяцей і бацькоў класным кіраўніком, актывам школьнікаў і бацькоў.
-
Абмеркаванне выхаваўчых задач, састаўленне праекта плана на сходзе актыва бацькоў і вучняў.
-
Знаёмства з праектам плана ўсяго калектыву.
-
Састаўленне плана класнага кіраўніка, канкрэтызацыя яго папярэдняга варыянта, унясенне карэктыў з улікам матэрыялаў калектыўнага планавання, плана вучнёўскага калектыву.
Прыступаючы да планавання выхаваўчай работы з класным калектывам, класны кіраўнік абавязаны кіравацца наступнымі правіламі.
Правілы планавання.
Правіла першае. Плануемыя мерапрыемствы павінны быць разлічаны на пэўны ўзрост вучняў і ўлічваць асаблівасці вядучай дзейнасці як псіхалагічнай асновы дадзенага ўзросту.
Правіла другое. Кожнае плануемае мерапрыемства павінна быць напраўлена на канечны рэзультат і рашаць пэўныя задачы.
Правіла трэцяе. Планаванне пазакласных мерапрыемстваў павінна быць сістэмным, а не спантанным.
Правіла чацвёртае. Планаванне павінна ўлічваць мэты і задачы выхаваўчай сістэмы школы, паралелі, меркаванні вучняў і іх бацькоў.
Правіла пятае. Калі класны кіраўнік пачынае работу з класным калектывам упершыню, ён павінен уважліва вывучыць сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў папярэдняга класнага кіраўніка і па магчымасці працягваць пачатае ім у калектыве, толькі ўдасканальваючы, шліфуючы і дапаўняючы сваім.
Правіла шостае. У планаванні неабходна адвесці галоўнае месца традыцыйным мерапрыемствам школы і паралелей, толькі ўскладняючы і відазмяняючы ступень удзелу ўсіх вучняў класа ў гэтых справах.
Правіла сёмае. Класны кіраўнік абавязаны вывучыць у аналізе выхаваўчай работы за мінулы год праблемы класнага калектыву і школы, якія неабходна будзе вырашаць у наступным годзе.
Правіла восьмае.Класны кіраўнік павінен помніць, што пазакласныя мерапрыемствы могуць быць разнастайнымі і па форме, і па зместу, цікавымі і развіваючымі.
Правіла дзявятае. Планаванне павінна ўлічваць даты, звязаныя з гісторыяй краіны, раёна, у якім размешчана школа, самой школы. Нельга забываць падзеі, якія звязаны з гісторыяй чалавецтва, лёсамі людзей.
Правіла дзясятае. У састаўленні плана выхаваўчай работы могуць і павінны ўдзельнічаць як дзеці, так і бацькі. Гэта неабходна для таго, каб уяўляць узровень патрабаванняў і прэтэнзій дарослых і дзяцей, да сябе і другіх, да жыцця ў класным калектыве.
Літаратура для самастойнага вывучэння.
-
Иванов И.П.Энциклопедия коллективных творческих дел.-М.,1989.
-
Дереклеева Н.И. и др. Справочник классного руководителя.- М.,2005.
-
Титова Е.В.Если знать, как действовать:Разговор о методике воспитания. Книга для учителя.-М.,1993.
-
Щуркова Н.Е.Собранье пестрых дел.-М.,1994.
Поделитесь с Вашими друзьями: |