Вялікая Айчынная вайна: гістарычны кантэкст Вялікая Айчынная вайна



старонка2/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер444.18 Kb.
1   2   3

Героіка-рамантычная паэма М. Танка "Янук Сяліба" (1943) з’яўляецца адным з першых беларускіх буйнапаэтычных твораў ваеннага часу, выкананым найбольш у "класічна-строгіх формах".

Вопытнай рукою майстра напісана і паэма "Эдэм" (1944) З. Астапенкі. Гэтаму твору належыць асаблівае месца не толькі ў паэзіі ваеннай пары, але і ўвогуле ў беларускім прыгожым пісьменстве XX стагоддзя. Пастаўленымі пытаннямі і спробай адказу на іх (у творы закранаюцца складаныя рэаліі 1930-х гг.) паэма відавочна выходзіць за межы перыяду свайго напісання.

У беларускай паэзіі ваеннага часу вызначаюцца дзве асноўныя стылявыя тэндэнцыі: рэалістычная і рамантычная.

Я.Колас, П. Глебка, К. Крапіва пераважна адлюстроўваюць рэчаіснасць у формах рэалістычных. Рамантычны стыль развіваюць А. Куляшоў, П. Броўка, М. Танк, П. Панчанка.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўзрасла роля вершаванай сатыры. У сваей эвалюцыі ваенная літаратура ішла да канкрэтнага чалавека, імкнулася паказаць складаны, індывідуальны ўнутраны воблік байца і партызана. Агульнае ўвасабленне ідэі было арганічнае менавіта ў сатырычным жанры. Сатыра патрабуе раскрыцця самай агульнай сутнасці з’яў.

Я. Колас пісаў у час вайны цікавыя сатырычныя вершы, у якіх злосна высмейваў прэтэнзіі ворагаў на сусветнае панаванне («Нямецкі бінокль», «На восі Рым-Берлін», «На пагнутай восі», «Калымага «Рым-Берлін»). Вялікі сатырычны эфект мае зніжана-бытавая сялянская лексіка. Смех народнага паэта ў сатырычных вершах - гэта смех беларускага селяніна, чалавека з народа.



Сатыра ў гады вайны набыла масавы характар. Вострыя сатырычныя вершы, памфлеты, эпіграмы, байкі, пародыі, жарты, частушкі змяшчаліся на старонках газет і часопісаў, лістовак і зборнікаў. Выдавалася “Кніжка-малышка – фашыстам крышка”, сатырычная газета “Партызанскае жыгала”, кніжкі масавай партызанскай паэзіі на рускай і беларускай мовах: “Бацька-патрыёт” Я. Аўсянкіна, “Балада”, “Лілія” Я. Мрамарава, “Паход фашысцких звяроў” Я. Крайник.

Сярод шматлікіх відаў мастацтва сатырычная літаратура займае асобае месца. Яна з даўніх часоў з’яўляецца важнейшим сродкам грамадскага ўздзеяння. Дасціпны жарт, трапны верш, выкрывальны фельетон, востры подпіс пад малюнкамі - гэта якраз тыя творы, якія заўсёды выклікаюць у чытача вяліую цікавасць і да якіх ён ніколі не застаецца абыякавым. Сатырычнае слова, прызначанае выкрываць i біць, заўсёды дасягае сваёй мэты, бо насмешкі, як адзначаў М.В. Гогаль, баіцца нават той, хто ўжо нічога на свеце не баіцца.

Адной з найбольш цікавых i значных старонак гісторыі савецкай сатыры з’яўляецца разнастайная па зместу i багатая ў сэнсе выкарыстання мастацкіх сродкаў сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Ваенная сатыра стала важнай састаўной часткай у агульным працэсе мастацкай творчасці савецкіх пісьменнікаў, якія ва ўмовах барацьбы з ворагам узялі на сябе вялікую i адказную задачу - дапамагчы падняць i павесці народ на ворага.

Сатыра - надзвычай выразны, даходлівы i найбольш эфектыўны ў сэнсе хуткага ўздзеяння на чытача від мастацтва. Яна здольна адклікацца на самыя надзённыя i неадкладныя патрабаванні сучаснасці. У яе распараджэнні мноства жанраў, сродкаў, прыёмаў. Аднак спецыфіка сатырычнай літаратуры патрабуе ўмелага выкарыстання закладзеных у ёй магчымасцей. Толькі своечасова ўзнятая на вастрыё сатыры тэма, правільна абраная форма твора, адпаведны тон i патрэбная інтанацыя, поўны улік патрабаванняў, якія прад’яўляюць у дадзены момант да сатыры жыццё i чытач, толькі гарманічнае спалучэнне ўсяго гэтага робіць сатыру здольнай аказаць уздзеянне на шырокага чытача.

Гісторыя сусветнай літаратуры паказвае, што найбольшага росквіту сатыра дасягае ў эпоху пералому ў жыцці грамадства. У тым i заключаецца сапраўдны сэнс сатыры, што яна выкрывае, высмейвае i адмаўляе прэтэнзіі на права існавання тых з’яў, якія асуджаны гісторыяй на знішчэнне. Яе вастрыё заўсёды накіравана супраць тых праяў у грамадскім i палітычным жыцці, якія перашкаджаюць заканамернаму развіццю грамадства. Адмаўляючы старое, аджыўшае, што ўжо не прыгодна з пункту гледжання сучаснасці, сатыра актыўна змагаецца за ўсё новае, перадавое.

Беларуская сатырычная літаратура ваенных год наглядна даказвае, што толькі пры наяўнасці непарыўных сувязей з жыццём літаратура адпавядае свайму высокаму прызначэнню i служыць на карысць перадавому чалавецтву, з’яўляецца вострай зброяй ўздзеяння. Менавіта ў такой ролі выступала савецкая сатыра ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускія пісьменнікі з першых дзён вайны ўключыліся ў агульную барацьбу з захопнікамі. Яны стварылі многа выдатных мастацкіх твораў, якія трывала увайшлі ў скарбніцу здабыткаў нашай культуры. Іх мужнае i праўдзівае слова даходзіа да шырокіх народных мас. Яно гучала са старонак газет "Правда", "Известия", "Красная звезда", "Труд", "За Советскую Беларусь", "За свободную Беларусь", "Совецкая Беларусь", "Раздавім фашысцкую гадзіну" i інш.

Вобразы i тэмы літаратурных твораў перыяду вайны знаходзіліся ў цеснай сувязі з падзеямі, якія адбываліся ў той час. Беларускія паэты i празаікі адлюстроўвалі гераічную барацьбу савецкага народа з фашысцкімі захопнікамі на франтах Айчыннай вайны i ў тыле ворага. Яны звярталіся да воінаў-франтавікоў i да партызан, да рабочых i калгаснікаў з палымяным заклікам працаваць i змагацца ў імя перамогі над ворагам.

Пачуццё нянавісці да ворагаў, а таксама аптымістычныя нacтpoi з асаблівай сілай былі выказаны ў шматлікіх фельетонах, памфлетах, байках i іншых сатырычных творах. Разумеючы сатыру як дзейсны сродак барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, да яе звярталіся многія беларускія пісьменнікі - Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Miхась Лынькоў, Пятро Глебка, Макам Танк, Пятрусь Броўка, Анатоль Астрэйка i інш.

Каб уплываць на чытача, знайсці з ім поўнае ўзаемаразуменне, пісьменнікам прыходзілася ўвесь час шукаць тыя тэмы, вобразы, жанры, формы i мастацкія сродкі, якія найлепш адлюстроўвалі б падзеі, адпавядалі агульнаму настрою, адказвалі б на пытанні чытача, давалі надзею i вялі па шляху да перамогі. Вось чаму беларуская сатыра часоў Вялікай Айчыннай вайны вылучаецца ў гісторыі нашай літаратуры не толькі адметнай тэматыкай, звязанай з ваеннымі падзеямі, але i той своеасаблівай эвалюцыяй форм i жанраў, якую яна прайшла на працягу ваенных год, багаццем вобразаў i прыёмаў.

Сатырычная творчасць беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны – з'ява значная як з пункту гледжання вывучэння гісторыі беларускай лiтapaтypы наогул, так i з пункту гледжання больш глыбокага знаёмства з творчымі біяграфіямі асобных аўтараў. Даследаванні творчасці многіх пісьменнікаў не могуць лічыцца поўнымі, калі ў ix не асветлена дзейнасць гэтых аўтараў у час Вялікай Айчыннай вайны менавіта як сатырыкаў.
Асноўныя сатырычныя выданні

"Раздавім фашысцкую гадзіну"

Беларуская сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны распаўсюджвалася галоўным чынам праз сатырычны лісток "Партызанская дубінка" i асабліва праз сатырычную газету "Раздавім фашысцкую гадзіну". Тут была надрукавана пераважная большасць фельетонаў, жартаў, баек, сатырычных вершаў беларускіх пісьменнікаў, напісаных у той час.

Газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" пачала выдавацца з самага пачатку вайны (рэдактар К. Крапіва). Некалькі першых нумароў газеты выйшла на рускай мове, відаць, таму, што першапачаткова яна выдавалася пры газеце "Звязда", якая таксама друкавалася на рускай мове. Спачатку газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" выходзіла ў Гомелі. Тут выйшла яе трынаццаць нумароў. Затым для беларускага друку быў арганізаван цягнік-друкарня, які 17 жніўня 1941 г. выехаў на Маскву. Супрацоўнікі рэдакцыі працавалі над выпускам газеты, выкарыстоўваючы для гэтага кожны зручны момант. Былі прыгаданы вядомыя традыцыі "Вокнаў РОСТа", калі асобныя плакаты ствараліся цэлай групай супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам У. Маякоўскага. Супрацоўнікі рэдакцыі "Раздавім фашысцкую гадзіну" падчас свайго вымушанага падарожжа распаўсюджвалі газету самі. Мясцовыя камсамольцы i актывісты дапамагалі ім: яны расклейвалі газету, чыталі яе па хатах, перадавалі з рук у pyкi, з вёскі ў вёску, выконваючы такім чынам указанне рэдакцыі: "Прачытай i перадай другому".

Знешняе афармленне газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" часта мянялася. Папера, фарбы, шрыфт, малюнак, загалоўка доўгі час былі разнастайнымі малюнкамі і выконваліся то сіняй, то чырвонай фарбамі, а калі дазвалялі ўмовы, яны рабіліся двухкаляровымі (рэдка - трохкаляровымі).

3 прыездам рэдакцыі ў Маскву, газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" становіцца самастойным выданнем ЦК КП (б) Б, які непасрэдна кipye выпускам i распаўсюджваннем газеты. У Маскве ў склад рэдакцыі ўвайшоў вядомы беларускі сатырык К. Крапіва i стаў яе кіраўніком. За чатыры гады існавання выйшла 142 нумары газеты. Колькасць нумароў, якія выходзілі штомесяц, была аднолькавай. Так, у ліпені 1941 г. выйшла 2 нумары, у наступныя ж два месяцы - па 6 нумароў. У 1945 г., калі савецкія войскі апынуліся ля самага логава "фашысцкай гадзіны", i стала відавочна, што задача, сфармуляваная ў загалоўку газеты, будзе вырашана ў самы бліжэйшы час, выпускаць газету стала дастаткова адзін раз у месяц; яна зусім спыніла сваё існаванне адразу ж пасля таго, як "фашысцкая гадзіна" аказалася раздаўленай.

Першыя нумары "Раздавім фашысцкую гадзіну" як па афармленню, так i па змесце нагадвалі ілюстраваную адозву, плакат. На старонках газеты змяшчаліся выразныя эмацыянальныя малюнкі плакатнага выгляду, якія суправаджаліся лозунгамі i кароткімі вершаванымі подпісамі, што заклікалі чытача быць пільным, ісці ў апалчэнне, у партызаны, змагацца з плеткарамі, баязліўцамі, заклікалі грудзьмі стаяць за свае родныя гарады i вёскі.

Літаратурныя творы, якія друкаваліся ў газеце на першым этапе вайны, не маглі вызначацца ні багаццем жанраў, нi разнастайнасцю тэматыкі, нi дасканаласцю мастацкай апрацоукі. Аднак злабадзённасць матэрыялу, яго ідэйная насычанасць i грамадзянскі пафас забяспечылі поспех газеты.

3 цягам часу газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўдасканальваецца, становіцца больш разнастайнай, цікавай, перастае быць падобнай да плаката. Пашыраецца тэматыка твораў, якія друкуюцца на яе старонках. У гэтых творах паведамляецца аб найбольш значных падзеях у тыле i на фронце, расказваецца аб гераічных подзвігах чырвонаармейцаў i партызан. Побач з творамі беларускіх аўтараў на старонках газеты змяшчаліся i творы рускіх пісьменнікаў. Тут жа друкаваліся патрыятычныя выказванні рускіх палкаводцаў Суворава i Кутузава, вольналюбівыя, поўныя веры ў сілу рускага народа вершы Пушкіна, Лермантава, Някрасава, паэта-партызана Айчыннай вайны 1812 г. Дзяніса Давыдава i інш. Увесь гэты матэрыял з нумара у нумар, чым далей, тым болей, каментуецца або ілюструецца едкімі i вострымі сатырычнымі тэкстамі з малюнкамі i без ix. Усё часцей сустракаюцца сатырычныя тэксты, якія маюць самастойнае сэнсавае i мастацкае значэнне. Неўзабаве сатырычныя творы пачынаюць пераважаць над yciм астатнім матэрыялам газеты, i "Раздавім фашысцкую гадзіну" становіцца поўнасцю сатырычным часопісам, хаця па-ранейшаму называецца газетай-плакатам.

Большасць сатырычных тэкстаў, якія друкаваліся ў газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" i ў іншых выданнях, асабліва ў пачатку вайны, было напісана вершамі. На кароткія рыфмаваныя радкі ўскладалася вялікая эмацыянальная i сэнсавая нагрузка. Спачатку сатырычны верш з’явіўся ў газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" як твор плакатны. Пазней тэматыка, сюжэт, кампазіцыйная будова, знешняя форма сатырычнага верша сталі даволі разнастайнымі. Сатырычны верш выступае ўжо ў якасці кароткага подпісу пад малюнкам i як самастойны, даволі значных памераў сюжэтны твор, як зарыфмаванае, сатырычна аформленае інфармацыйнае паведамленне, як частушка i прыказка, сатырычная паэма, вершаваны фельетон i г. д.

Проза ў газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" пачала друкавацца не адразу. Толькі з лютага 1942 г. на старонках газеты ўсё часцей i часцей з’яўляюцца фельетоны, гумарэскі, анекдоты, апавяданні, напісаныя прозай.

Нараджэнне беларускай сатыры Вялікай Айчыннай вайны прыпадае на першыя дні нападу гітлераўскай Германіі на нашу краіну. Гэта былі вельмі напружныя, цяжкія для нас дні. Прызвычаеныя да мірнай працы, многія савецкія людзі не адразу зразумелі сутнасці верша, кожны радок якога суправаджаецца выразным малюнкам. 3 гэтай часткі плаката чытач даведваецца, што Гітлер хоча заняволіць наш народ, увесці рэжым бізуна i шыбеніцы.

Тэксты плакатных вершаў заўсёды суправаджаліся карыкатурнымі малюнкамі. Сатырычны малюнак, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні з тэкстам, у значнай ступені садзейнічаў поспеху твора. Бываюць выпадкі, калі тэкст i малюнак неаддзельныя адзін ад аднаго, калі паасобку яны шмат губляюць у выразнасці ці проста губляюць укладзены ў твор сэнс. У іншых жа выпадках тэкст i малюнак толькі дапаўняюць адзін аднаго. Але заусёды, калі спалучаецца вастрыня задумы з вастрынёй выяўлення як у малюнку, так i ў тэксце, сатыра дасягае вялікай сілы ўздзеяння. Прывядзём некалькі прыкладаў. У № 132 газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" ў карыкатурным плане паказана, як тоне нямецкі салдат, знешне вельмі падобны на Гітлера. Салдат цягне сябе за чупрыну, намагаючыся такім чынам выратавацца ад пагібелі пад малюнкам подпіс:

Тут ратунку не відно,

Фрыц дарма чупрыну рве:

Калі зад пайшоў на дно,

Не ўтрымацца галаве.

Твор з’явіўся ў той час, калі гітлераўская Германія, церпячы паражэнне, пачала збор апошніх сродкаў для падтрымання сіл на фронце. Яе становішча нагадвала становішча чалавека, які, тонучы, стараецца сам сябе выцягнуць за валасы. А малюнак i тэкст дадзенага твора выкрывалі ўсю недарэчнасць такога палажэння.

Побач з агітацыйнымі вершамі ў беларускай літаратуры даволі хутка занялі сталае месца i ўсе іншыя віды сатырычнай паэзіі, у тым ліку i сатырычны сюжэтны верш. Першыя такія вершы былі звязаны з вырашэннем чарговай баявой задачы, якую паставіла кіраўніцтва перад прадстаўнікамі ідэалагічнага фронта, - пераканаўча даказаць непазбежнасць пагібелі гітлераўскай авантуры i падтрымаць у савецкіх людзях веру ў перамогу.

Тэматычна гэтыя вершы будаваліся на прыкладах гісторыі далёкіх i няўдалых часоў, калі ўсе спробы іншаземных захопнікаў заваяваць Paciю скончваліся ганебным правалам, а нярэдка i катастрафічным паражэннем. Аб тым, як паслядоўна былі разбітыя на рускай зямлі лівонскія псы-рыцары, агрэсіўныя замежныя каралі i імператары, інтэрвенты рознай масці, апавядаюць вершы "Білі, б’ём i будзем біць", "Небяспечная гульня", "Дзе гігант Напалеон", "Сустрэча ў Беларусі" i іншыя. Усе гэтыя творы сцвярджаюць адно: гітлераўскія орды напаткае ў Pacii такі ж лёс, які напаткаў i ix папярэднікаў.

Аўтары праяўлялі вялікую вынаходлівасць, імкнучыся, каб асноўная ідэя ix твораў гучала пераканаўча і ўспрымалася чытачом з цікавасцю. Яны стварылі цэлую галерэю арыгінальных i запамінальных вобразаў. Вось, напрыклад: крумкач, гледзячы на забітага гітлераўца, прыгадвае, што ўжо не аднойчы на сваім доўгім вяку быў сведкам таго, як на рускай зямлі прагныя заваёўнікі "арыйскага" паходжання станавіліся нябожчыкамі. Ці такое: дзве нямецкія каскі, адна, што належала вільгельмаўскаму салдату, другая - гітлераўцу, моцна пасябравалі. Тут, у старым акопчыку на Беларусі, яны засталіся навечна, як i ix гаспадары.

Газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўвесь час была цесна звязана са сваім чытачом-беларусам. Сувязь ажыццяўлялася рэдакцыяй газеты самым актыўным чынам праз свaix спецкораў i шляхам ажыўленай перапіскі з чытачамі. Нярэдка на старонках газеты з’яўляліся сатырычныя творы самадзейных аутараў-партызан. Так, напрыклад, у № 90 газеты на старонках 2-й i 3-й пад шапкай "Куляй i пяром" надрукаваны вершы i плакаты "Да здрадніка", "Смерць нямецкім акупантам", "Будзе Гітлеру капут", аўтарамі якіх з’яўляюцца народныя мсціўцы. У № 136 газеты змешчаны вершы Я. Лапцева i Я. Тулупава, таксама дасланыя з партызанскай зоны.

Спецыяльныя карэспандэнты неаднаразова адпраўляліся ў тыл ворага, каб у непасрэднай блізкасці вывучаць быт i барацьбу партызан, асвятляць ix гераічныя справы праз сваю газету. Спецкоры ў тыле былі пісьменнікамі-салдатамі ў літаральным сэнсе слова, жывучы сярод партызан, яны былі актыўнымі ўдзельнікамі ix баявых спраў, сустракаліся з народнымі мсціўцамі ў ix штодзённым жыцці, слухалі ix апавяданні пра розныя здарэнні i прыгоды. Карэспандэнцыі, якія дасылалі спецкоры з варожага тылу, былі заснаваныя на фактычным матэрыяле. Так, у аснову вядомых ваеных апавяданняў пра партызана дзеда Міхеда, запісаных Анатолем Астрэйкам, пакладзены acaбістыя назіранні аўтара i аповеды яго таварышаў.

3 канца 1942 г. у адрас рэдакцыі газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" пачалі прыходзіць карэспандэнцыі ад чытачоў Магілёўскай, Мінскай, Смаленскай, Палесскай абласцей. У свaix пісьмах чытачы расказвалі пра непадробную цікавасць, з якой чытаецца імі газета, дзякавалі за трапны жарт, бадзёрае аптымістычнае слова, дзяліліся сваімі думкамі i пачуццямі. Былыя супрацоўнікі рэдакцыі ўспамінаюць, як, будучы у Маскве, зайшоў да iх праслаўлены беларускі партызан бацька Мінай. Ён паведаміў, што яго хлопцы-партызаны збіраюцца паслаць Гітлеру ліст, i прасіў пісьменнікаў дапамагчы ім у гэтай справе. Як вядома, К. Чорны, А. Астрэйка склалі ад імя партызан атрада Міная ліст да А. Гітлера. Гэты ліст быў надрукаваны ў газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" № 51 у чэрвені 1942 г. i хутка стаў вядомы на ўвесь партызанскі край. Яго перапісвалі, падкідвалі ў зоны, наклейвалі на дзвярах нямецкіх штабаў, камендатур, паліцэйскіх упраў.

Многія з твораў, надрукаваных у газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну", увайшлі ў партызанскі фальклор: у 1946 г. экспедыцыя Акадэміі навук БССР па зборы партызанскага фальклора запісала на Віцебшчыне верш "Прыгоды дзеда Міхеда", які бытаваў у народзе як твор партызанскага фальклора.

Народнымі сталі частушкі i прыказкі, якія друкаваліся ў свой час у газеце. Некаторыя з ix, асабліва прыказкі, з невялікмі пераробкамі былі запісаны партызанам I.В. Гутаравым i змешчаны ў яго кнізе "Барацьба i творчасць народных мсціўцаў". Многія прыказкі сустракаюцца ў зборніку "Беларускія прыказкі i прымаўкі пад рэдакцыяй Я. Рапановіча (выданне Акадэміі навук БССР, 1958 г.).

Газета "Раздавім фашысцкую гадзіну" аказвала значны ўплыў у сэнсе афармлення i падбору матэрыялаў на іншыя беларускія сатырычныя выданні, што вы-ходзлі як на не акупаванай немцамі савецкай тэрыторыі, так i ў партызанскай зоне. 3 газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" ў ix іншы раз перадрукоўваліся карыкатуры i сатырычныя тэксты. На яе ўзор складаліся асобныя нумары лістоўкі-плаката "Партызанскае слова", якое выдавалася на Вілейшчыне.



"Партызанская дубінка","Партызанскае жыгала" і іншыя сатырычныя выданні

Побач з газетай "Раздавім фашысцкую гадзіну" ў Маскве некаторы час выходзіла i другое значнае беларускае сатырычнае выданне - "Партызанская дубінка". "Партызанская дубінка" пачала сваё існаванне ў сакавіку 1942 г. Спачатку яна выдавалася пры газеце "За свабодную Беларусь", а пазней стала самастойным выданнем ЦК КП (б) Б. Прызначалася "Партызанская дубінка" для засылкі ў тыл ворага, да партызан. Названая "Партызанскай дубінкай" газета-лістоўка павінна была задавальняць патрабаванні, звязаныя з жыццём i барацьбой народных мсціўцаў у тыле ворага. Трэба было, каб друкаванае слова, прысланае з-за лініі фронта, з Вялікай зямлі, раскрывала сапраўдную сутнасць фашысцкіх планаў i мерапрыемстваў, паказвала ілюзорнасць ваенных поспехаў фашысцкай арміі, накіроўвала чытачоў на актыўную барацьбу з ворагам, паведамляла жыхарам часова захопленай немцамі Беларусі аб становішчы на фронце i ў тыле. Аднак невялкі фармат, выключна сатырычны характар лістка, рэдкі выхад у свет - усё гэта абмяжоўвала магчымасці "Партызанскай дубінкі", i яна не адпавядала свайму прызначэнню. Калі ж была зроблена спроба перабудаваць "Патызанскую дубінку" ў патрэбным напрамку, атрымалася выданне, якое амаль дакладна паўтарала газету "Раздавім фашысцкую гадзіну". У сувязі з немэтазгоднасцю выхаду двух выданняў, якія адрозніваліся адзін ад аднаго толькі назвай, рашэннем ЦК КП (б) Б было пастаноўлена спыніць выданне газеты "Партызанская дубінка", а газету "Раздавім фашысцкую гадзіну" ўдасканаліць, умацаваць творчы калектыў яе рэдакцыі, падняці мастацкі i ідэйны ўзровень газеты, павялічыць яе тыраж. Такім чынам, на 19-м нумары ў сакавіку 1943 г. сатырычны лісток "Партызанская дубінка" спыніў сваё існаванне.

Беларуская сатырычная літаратура распаўсюджвалася не толькі праз спецыяльныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", але i іншымі шляхамі. Прыгадваліся такія выданні, як лістоўка-плакат "Партызанскае слова" i сатырычны лісток "Партызанскае жыгала". Апошні заслугоўвае асаблівай увагі, па-першае, як прыклад выдавецкай самадзейнасці партызан, па-другое, за свой канкрэтны i злабадзённы сатырычны змест. "Партызанскае жыгала" друкавалася на ўпаковачнай паперы, кавалках шпалераў або на лістках з вучнёўскіх сшыткаў. Клішэ для малюнкаў рабілася саматужным чынам з дрэва. Лісток карыстаўся вялікай папулярнасцю ў насельніцтва, якое само актыўна ўдзельнічала ў выданні. Адзін з былых супрацоўнікаў рэдакцыі "Партызанскае жыгала", вядомы беларускі пісьменнік Я. Брыль сведчыць, што сяляне навакольных вёсак нярэдка запісвалі сатыру, што бытавала ў народзе, caмi складалі сатырычныя творы i рознымі шляхамі засылалі сваю карэспандэнцыю ў рэдакцыі. Іншы раз, калі карэспандэнт адчуваў сябе бездапаможным літаратурна аформіць той ці іншы сатырычны сюжэт, ён запісваў яго, як умеў, i дасылаў у рэдакцыю. Гэты факт з’яўляецца яскравым праяўленнем свядомасці, патрыятызму шырокіх мас i сведчаннем сапраўднага аптымізму народа, які па вопыту ведае, што смех - магутны сродак барацьбы i што з каго смяецца народ, той не можа быць страшным, а значыць i непераможным. Нездарма Якуб Колас пісаў:

Стагналі людзі - то нічога,

Клялі - i гэта не бяда.

Калі ж смяецца грамада,

То смех такі гаворыць многа.

("Рыбакова хата")

Дасціпныя сатырычныя творы сустракаюцца на старонках многіх іншых падпольных выданняў, сярод якіх вызначаюцца вядомая ў партызанскім падполлі "Кніжка-малышка - фашыстам крышка", а таксама асобныя сатырычныя лістоўкі i плакаты, што выходзілі пры раённых газетах, i інш. Засылаліся да партызан асобныя нумары часопіса "Франтавая ілюстрацыя" (орган Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі) i газеты "Фронтовой юмор" (выданне Палітупраўлення Заходняга фронта), дзе змяшчалася многа твораў беларускай сатырычнай літаратуры. Акрамя таго, пры газеце "Савецкая Беларусь" (орган ЦК КП (б) Б) выходзіў літаратурны дадатак, у якім таксама друкавалася вялікая колькасць сатырычных вершаў, жартаў i іншых твораў беларускіх пісьменннікаў, ды i на старонках самой газеты "Совецкая Беларусь", як i на старонках газет "За Советскую Беларусь" (орган Палітупраўлення Цэнтральнага фронта) i "За свободную Беларусь" (орган Палітупраўлення Калінінскага фронта), нярэдка пад шапкай "Па карку недавярку" можна было сустрэць сатырычныя вершы, частушкі, жарты, Тут жа друкавалі свае фельетоны i сатырычныя апавяданні К. Чорны, М. Лынькоў, I. Гурскі, M. Клімковіч i інш.

У многіх выпадках сатырычныя творы не мелі подпісаў, а калі i былі падпісаны, то галоўным чынам псеўданімамі. Цікава, што К. Чорны падчас вайны выступаў пад псеўданімамі Сымон Чарпакевіч, Арцём Чамярыца, Ігнат Булава з-пад Турава; Анатоль Астрэйка - Сымон Бравы, Якім Зорны, Ян Пясоцкі, Антон Бялевіч - Раман Таланіла; Пімен Панчанка - Тарас Паляшук; М. Лужанін - Алесь Даведка; Пятрусь Броўка - Андрэй Прыгода; П. Глебка - Язэп Касіла, Грыша Асот; К. Крапіва – Астапчук.

Трэба адзначыць, што большасць непадпісаны твораў сустракалася ў першыя месяцы вайны. Ужо з 1942 г. Я. Колас, К. Крапіва, А. Астрэйка i іншыя пісьменнікі свае творы падпісвалі ўласнымі прозвішчамі ці вядомымі псеўданімамі. Гэта мела вялікае значэнне, бо твор, пад якім стаяла імя вядомага пісьменніка, спрыяў умацаванню духоўнай сувязі паміж чытачом i аўтарам, яднаў ix у адзіным пачуцці, адзіным парыве.

Сатырычныя матэрыялы, якія друкаваліся ў газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну", лістку "Партызанская дубінка", у цэнтральных i падпольных газетах, плакатах i лістоўках, асаблівай папулярнасцю карысталіся сярод насельнщтва часова акупіраванай Беларусі. Яны дапамагалі партызанскім агітатарам праводзіць цікавыя гутаркі па вёсках. Многія творы жыxapaмi i партызанамі завучваліся на памяць. На імправізаваны вечарынах самадзейнасці партызанскія артысты дэкламавалі творы Я. Коласа, А. Астрэйкі, М. Танка. Дзяўчаты спявалі такія частушкі:

Ciвep зямлю кратае,

Фюрэр дзіркі латае.

Іх у Гітлера так шмат,

Што не хопіць фрыцу лат.

Вялікай папулярнасцю карыстаўся таксама верш К. Крапівы "Фрыцавы трафеі".

У. Маякоўскі лічыў, што слова ў сатырычным вершы ў першую чаргу павінна заклікаць. Такую функцыю надавалі сваім плакатным вершам i беларускія пісьменнікі. У ix творах ясна адчувалася клічная інтанацыя. Гэтаму спрыяў не толькі агітацыйны змест верша, але i яго сінтаксічная структура. Пабудаваныя на клічнай інтанацыі, кароткія, у два - чатыры радкі, яны ў большасці сваёй былі вершамі-лозунгамі, вершамі-заклікамі. Напрыклад:

Товарищ, будь всегда на страже,

Раскрывай проделки вражьи.

Шпионов, диверсантов-змей

Разоблачить всегда сумей.

Альбо:

Будь суровым к брехунам,



Бей по длинным языкам!

Гэтыя радкі ўзятыя з трэцяга нумара газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" (як ужо заўважалася, першыя часы выданне ўтрымлівала рускамоўныя матэрыялы). У тых жа выпадках, калі ў вершы не было выразна сфармуляванага закліку, заклік да канкрэтнага дзеяння ўсё роўна адчуваўся, дзякуючы выразнаму малюнку. Прыкладам гэтага можа паслужыць матэрыял, змешчаны ў № 8 газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну" пад назвай "Чего Гитлер хочет и что он получит".

Сатырычныя творы першага перыяду вайны, нягледзячы на ix агітацыйны характар, былі глыбока эмацыянальнымі. Гэтаму садзейнічалі мова, якой яны пісаліся, спецыяльны падбор мастацкіх выяўленчых сродкаў, агульны гнеўны пафас, якім дыхала сатыра. Трэба адзначыць, што ў мове сатырычных твораў сустракаліся эпітэты i метафары з грубым i абразлівым адценнем: "пракляты", "вырадкі", "дурныя", "дурань", "апантаны", "шалёны", "задрыпаны фрыц", "кашч шалёны", "гад паўзучы", "азызлы немец", "заўшыўленая раць", "пёс наёмны", "трыбухатыя", "клыкастыя" i інш. Ужыванне такіх сродкаў i слоў, як "фрыц", "драп", "брэхаманія", "капут", "прусак", "папёрлі", "морда", "даць драла", "падох", "вылез бокам" i другіх у іншы час i ў іншых літаратурных жанрах магло быць не да месца, грубым парушэннем літаратурнай этыкі. Але ў сатырычных творах таго часу, калі "карычневая чума" душыла краіну, гэтыя словы служылі выражэннем народнага гневу, пагарды i нянавісці. Трэба адзначыць, што словы гэтыя атрымалі права на бытаванне ў літаратурнай мове толькі на пэўны перыяд. Гэтае права было абумоўлена жыццём і дзейнічала столькі часу, колькі дазваляла жыццё. Паступова (са спадам у краіне агульнага напружання) многія з ix перасталі ўжывацца. Праўда, такі выраз, як "гад паўзучы", яшчэ доўга, амаль усю вайну ўтрымліваўся ў сатырычнай літаратуры. Гэты народны выраз, вядомы ў сатыры яшчэ з вайны 1812 г., стаў традыцыйным у адносшах да ворагаў нашай краіны.

Многія творы першага года вайны былі прысвечаны высмейванню няўдалай спробы немцаў абсталявацца на "зімовай кватэры" ў Маскве i Ленінградзе.

Калі ласка! Вам кватэры?

Ад сяла i да сяла

Для салдат i афіцэраў

Бура снегу намяла.

У кватэрах снежных чыста

Спецыяльна для фашыстаў.

Ў век не выйдзе з тых кватэр

Hi салдат, нi афіцэр.

Пасля першых адчувальных удараў гітлераускія ваякі палі духам. Гітлер i яго кампанія шукалі сродкаў, каб падбадзёрыць сваіх салдат. Яны бачылі выйсце ў тым, што ўсю віну за ганебны правал свaix планаў, абяцанняў звальвалі на рускі мароз. "Стары pycкi маршал" - мароз, не аднойчы на працягу гісторыі служыў апраўданнем няўдач "заваёўшкаў" рускай дзяржавы. На мароз звальваў свае няўдачы Напалеон, з чаго ў свой час едка смяялася руская сатыра.

Блізкае знаёмства фашыстаў з рускаю зімою было для іх надзвычай непрыемным. Ратуючыся ад марозу, яны выкарыстоўвалі ўсю сваю вынаходлівасць. Беларускія пісьменнікі ў свaix сатырычных творах у 1941-1942 гг. i пазней паказвалі, як змучаныя цяжкімі баямі, галодныя i напалоханыя "рыцары "новай Германіі" толькі ад адной думкі пра pycкi мароз упадалі ў роспач. Пры гэтым фашысцкі захопнік маляваўся тут у самым камічным выглядзе, што не магло не прынізіць яго ў вачах чытача, а значыць i ідэйна абяззброіць:

Ссінелы фрыц дрыжыць i плача:

"О, божа! Холад зноў сабачы,

Зіма-разбойніца ідзе,

Дзявацца дзе, схавацца дзе?"

У зімні перыяд 1941 - 1942 гг. фашысцкая прапаганда ўнушала немцам у розных варыянтах адно i тое ж: не трэба ўпадаць у роспач, хутка прыдзе вясна, можна будзе наступаць, i тады ўжо ніхто не перашкодзіць нямецкай apмii нанесці рускім сакрушальны ўдар.

Спадзяванні немцаў на выратавальную вясну i іx заўчасныя выхваленні хуткай i поўнай перамогай давалі ўдзячны матэрыял для сатыры, бо кожнаму было ясна, што палохае захопшчкаў не столькі pycкi мароз, як стойкасць людзей. Нездарма К. Крапіва пісаў:

На суку сядзіць варона,

А ў вароны забабоны:

"Дам вясною рускім бой

Пад Растовам i Масквой".

Покуль прыдзе час хвалёны,

Прыкладзём сваю руку.

Застанецца ад вароны

Толькі пер’е на суку.

Незайздроснае становішча фашысцкіх ваяк, а разам з тым i ix настрой выступаюць у сатырычных творах беларускай літаратуры яшчэ больш непрыгляднымі ад таго, што пісьменнікі ўмелі знаходзіць для cвaix твораў цікавыя формы. У многіх выпадках абыгрываліся вядомыя выразы i асобныя словы. Напрыклад, выраз "расхістаная іржавая машына Гітлера" быў выкарыстаны М. Танкам у вершы-подпісу, змешчаным у газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" ў № 47.

Іржавую ваенную машыну

Ён латае i надзімае шыны,

Але з машыны гэтай i з яго

Толькі смурод выходзіць, не агонь.

Яна ўжо скрыпіць у каляінах,

Не ўцячэш на ёй да Берліна,

З яе зрабіў бы толькі рэч адну,

I зробім гэта - Гітлеру труну!

У аснову сатырычных твораў былі пакладзены прыказкі або ідыяматычныя выразы накшталт "дастаць з-пад зямлі" (зброю або іншыя прыпасы, схаваныя ад немца), "картачны домік" (той, што будуе з геаграфічных мап Гітлер, марачы аб заваёве нашай краіны) і інш. Шырока выкарыстоўвалася ў беларускай сатыры таксама i стылізацыя. Гэта бывала тады, калі творы рабіліся ў выглядзе аб’яў, гандлёвых i тэатральных рэклам, афіш, розных парад i павучанняў, даведнікаў, некралогаў, эпітафій, рэстаранных меню i нават запоўненай на Гітлера крымінальнай карткі.

Безумоўна, выданне спецыяльных беларускіх сатырычных органаў i масавае друкаванне сатыры на старонках беларускай прэсы адыграла станоўчую ролю ў справе ідэалагічнай барацьбы з ворагам, асабліва ў яго тыле.

Тэма беларускіх сатырычных выданняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны выклікае і сёння непадробную цікавасць і, разам з тым, нечаканае захапленне творчым запалам і патэнцыялам народа, які апынуўся ў той час твар да твару перад небяспекаю татальнага вынішчэння. Але сатыра, смех зводзілі ў нішто самую галоўную, самую дзейсную зброю фашысцкай Германіі - страх перад нацыстамі, іх ідэйнае пераўзыходжанне над жыхарамі акупіраванай Беларусі.

Таксама важна адзначыць, што выхад сатырычных лістовак пачаўся ўжо ў ліпені 1941 года, з першых тыдняў вайны сатыра імкнулася падтрымліваць баявы дух і пазітыўны настрой беларусаў. Падчас жа вайны яна толькі стала больш тэхнічна арганізаванай і дасканалай у сваім літаратурным і выяўленчым напаўненні.

Важнае месца займаў так званы "партызанскі фальклор", якому на старонках сатырычных газет і лістовак адводзілася даволі шмат месца. Побач друкавалі свае творы і прафесіянальныя пісьменнікі, якія ў ліхую гадзіну не пакідалі свайго народа – К. Крапіва, М. Лужанін, М. Танк, Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка і шмат іншых.

У выніку можна сказаць наступнае: калі на франтавой вайне перамаглі нашыя салдаты, самалёты і танкі, то на вайне ідэалагічнай перамогу атрымала наша сатырычная літаратура, якая ад пачатку Вялікай Айчыннай і да самага яе сканчэння не пераставала ганьбіць і высмейваць ворага - на старонках газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну", на старонках "Партызанскай дубінкі" і іншых выданняў, надзвычай папулярных як на фронце, так і на занятай ворагам тэрыторыі.


: bitstream -> 123456789 -> 15213
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка