Xxiі міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай 16 красавіка 2013 г



Дата канвертавання15.05.2016
Памер24.02 Kb.
Да ўвагі студэнтаў і магістрантаў!
Згодна з планам навуковай і творчай работы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на 2013 год у межах XXIІ Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай 16 красавіка 2013 г. адбудзецца канферэнцыя Студэнцкага навукова-творчага таварыства “МУЗЫЧНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў НАВУКОВЫМ АСЭНСАВАННІ МАЛАДЫХ ДАСЛЕДЧЫКАЎ”
Тэматыка канферэнцыі:

  • новыя накірункі ў вывучэнні пытанняў гісторыі і тэорыі музыкі;

  • музычныя этнакультуры Беларусі і свету ў асэнсаванні маладых даследчыкаў;

  • выдатныя постаці сусветнай музычнай культуры;

  • актуальныя праблемы сучаснай музычнай адукацыі і музычна-выканальніцкага мастацтва.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты і магістранты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Рэгламент выступлення для студэнтаў   10 хвілін, для магістрантаў – 15 хвілін.

Для ўдзелу ў канферэнцыі і публікацыі ў навуковых выданнях Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі неабходна:

Студэнтам:


  • да 2 красавіка 2013 г. уключна даслаць заяўку і тэкст даклада на рускай або беларускай мове аб’ёмам каля 5 000 — 7 000 знакаў на электронны адрас: snto-bgam@mail.ru (кіраўнік СНТТ Макарава Аляксандра Вітальеўна);

  • да 8 красавіка 2013 г. уключна здаць раздрукаваны варыянт заяўкі і тэксту даклада з візай навуковага кіраўніка, а таксама выпіску з пасяджэння кафедры ў кабінет 125 (1 корпус) Макаравай Аляксандры Вітальеўне або Трафімчук Таццяне Юр’еўне.

Магістрантам:

  • да 2 красавіка 2013 г. уключна даслаць заяўку і тэкст даклада на рускай альбо беларускай мове, які афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК да навуковага артыкула, на электронны адрас: snto-bgam@mail.ru (кіраўнік СНТТ Макарава Аляксандра Вітальеўна);

  • да 8 красавіка 2013 г. уключна здаць раздрукаваны варыянт заяўкі і тэксту даклада з візай навуковага кіраўніка, а таксама рэцэнзію і выпіску з пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй да друку ў кабінет 125 (1 корпус) Макаравай Аляксандры Вітальеўне або Трафімчук Таццяне Юр’еўне.

Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі, а таксама да публікацыі.

Прадугледжваецца завочная форма ўдзелу ў канферэнцыі ў выглядзе стэндавага даклада.

Тэлефон для даведак: + 375 17 328 55 02 (Аддзел міжнародных сувязей, Макарава Аляксандра Вітальеўна, Трафімчук Таццяна Юр’еўна).

Узор заяўкі:

Прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў




Месца вучобы, курс, факультэт




Кантактныя дадзеныя

(тэлефон, е-mail)






Дадзеныя аб навуковым кіраўніку: прозвішча, імя, імя па бацьку;

вучоная ступень і званне;



кантактныя дадзеныя (тэлефон, е-mail).




Тэма даклада




Неабходнась тэхнічных сродкаў для прэзентацыі матэрыялаў даклада




: oldsite -> bgam ru
bgam ru -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
bgam ru -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
bgam ru -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
bgam ru -> Iv акадэмія старадаўняй музыкі Расклад заняткаў 28. 10. 2006, субота
bgam ru -> Іх акадэмія старадаўняй музыкі 2 – 5 красавіка 2013 года
bgam ru -> Vіі тыдзень касцёльнай музыкі (7 ліпеня – 11 ліпеня 2008 года)
bgam ru -> З 6 ліпеня па 10 ліпеня 2009 года плануецца правесці VІІI тыдзень касцёльнай музыкі
bgam ru -> План работы 1 снежня, пятніца
bgam ru -> Інфармацыйны ліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка