Як падрыхтаваць кадры яшчэ са школы



Дата канвертавання17.06.2016
Памер19.77 Kb.
ЯК ПАДРЫХТАВАЦЬ КАДРЫ ЯШЧЭ СА ШКОЛЫ
З ініцыятывы аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, на базе СШ №3 г. Дзятлава сёлета пачаў працаваць юрыдычны клас. Дзевяць дзесяцікласнікаў, якія выявілі жаданне ў далейшым звязаць выбар сваёй прафесіі з прававым накірункам, з верасня пачалі наведваць дадатковыя заняткі, на якіх настаўнікі расказваюць ім аб патрабаваннях законаў Рэспублікі Беларусь, правах і свабодах грамадзян нашай краіны.

Група кадраў раённага аддзела міліцыі з мэтай прафарыентацыі старшакласнікаў наладжвае сувязь з кіраўніцтвам установы адукацыі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Белпрусь", якое паабяцала аказваць педагогам СШ №3 г. Дзятлава метадычную дапамогу і высылаць неабходную літаратуру для дадатковых заняткаў са школьнікамі.

А ў час восеньскіх канікулаў для вучняў 10 класаў гэтай школы група кадраў і інспекцыя па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама ладзілі Дзень адкрытых дзвярэй. У ліку наведвальнікаў былі і вучні прававога класа. На мерапрыемстве школьнікі пачулі шмат новага і цікавага аб рабоце міліцыі.

Гасцей сустрэў і правёў для іх цікавую экскурсію намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама І. Хітро. Ігар Валер'евіч расказаў старшакласнікам, у чым перавага прафесіі праваахоўніка, дзе яе можна набыць, і як правільна падрыхтавацца да паступлення. Прадэманстраваў падлеткам спецсродкі, якія мае на ўзбраенні беларуская міліцыя: каску, гумавую дубінку, бронежылет, так званыя "браслеты". Дзесяцікласнікі мелі магчымасць разгледзець і нават патрымаць у руках пісталет Макарава і аўтамат Калашнікава.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх В. Петрукевіч пазнаёміў школьнікаў са структурай раённага аддзела міліцыі, асаблівасцямі работы інспекцыі па справах непаўналетніх, нагадаў аб правах і абавязках падлеткаў. Госці праваахоўнікаў таксама даведаліся, як на пульт дзяжурнага паступаюць паведамленні аб здарэннях, як хутка рэагуюць на іх праваахоўнікі, у чым заключаецца задача дзяжурнай службы. Напрыканцы мерапрыемства падлеткі наведалі ізалятар часовага ўтрымання, пабачылі "аўтазак", у якім міліцыя перавозіць правапарушальнікаў.

На развітанне ўдзельнікі экскурсіі сфатаграфаваліся з праваахоўнікамі, каб захаваць памяць аб цікавай падзеі на доўгі час.


І. СТЫРНІК, карэспандэнтка

Дзятлаўскай раённай газеты "Перамога"
Каталог: nfiles
nfiles -> У дзясяты раз бацькі і педагогі сабраліся разам на традыцыйны штогадовы бацькоўскі сход, каб абмеркаваць пытанні выхавання дзяцей. Галоўнай тэмай размовы стала праблема небяспечных паводзін дзяцей і прафілактыка крызіснага стану падлеткаў
nfiles -> Магалінскі ігар Уладзіміравіч
nfiles -> Праграма свята “Ганненскі кірмаш”
nfiles -> План мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры
nfiles -> Дзяржаўная навуковая ўстанова «інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі»
nfiles -> Дзяржаўная навуковая ўстанова «інстытут гісторыі нацыянальнай акадэміі навук беларусі»
nfiles -> На базе сш №38 сабраліся ўсе зацікаўленыя ў пытаннях прафілактыкі спецыялісты, каб падзяліцца вопытам І праблемамі І спланаваць сваю далейшую дзейнасць
nfiles -> За здаровы лад жыцця падлеткі І дарослыя выдатная каманда
nfiles -> Гушчынскі Ігар Генадзьевіч


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал